Часопіс “Палітычная сфера”

Краёвая партыя Літвы і Беларусі (асноўная праграма)

2013

№ 20 (1) 2013 Краёвая партыя Літвы і Беларусі 1 (асноўная праграма) Адметнае гістарычнае развіццё нашага роднага краю, Літвы і Беларусі, яго адметныя эканамічныя, этнаграфічныя і культурныя ўмовы вымагаюць адмысловага разгляду ў працы над агульным пераўтварэннем палітычных і грамадскіх адносінаў.

Наш край нацыянальна разнастайны, і пазіцыя палякаў тут адрозніваецца ад этнаграфічна аднастайных раёнаў, таму тым большую мы нясем адказнасць за выбар правільнай палітыкі.

Наша становішча ўскладняецца яшчэ тым, што ў дадзены перыяд росквіту нацыяналізмаў хапае і ў нас, сярод нацыянальнасцяў, якія жывуць у нашым краі – не выключэнне тут і наша нацыянальнасць – як асобных людзей, так і групаў, якія стаяць на абмежаваным нацыянальным грунце. Іх палітыка, часта агрэсіўная, стымулюецца не толькі фактычнымі нацыянальнымі антаганізмамі, але і знешнімі ўплывамі.

Таму першы грамадзянскі і палітычны абавязак для нас, палякаў Літвы і Беларусі, гэта глыбокае і шчырае разуменне фактычных стасункаў, з якімі нам дадзена жыць, і прыстасаванне нашай палітычнай і грамадскай дзейнасці да гэтых стасункаў.

Нам павінна быць чужой абмежаваная, нацыяналістычная альбо эгаістычна-саслоўная палітыка. Нам варта прызнаць неабходнасць і карысць мірнага сужыцця нацыянальнасцяў, якія жывуць у нашым краі, іх узгодненай супольнай працы для агульнага дабра, ажыццяўляемай ва ўмовах узаемнай павагі і даверу, з прызнаннем адносных нацыянальных і культурных адметнасцяў, а таксама паўнаты правоў на ўласнае самастойнае развіццё. Да гэтага павінна далучыцца супольная праца ўсіх для эканамічнага, культурнага і грамадскага прагрэсу краю і яго жыхароў.

Каб гэтыя прынцыпы і абавязкі ўвайшлі ў краёвую палітыку і дзейнасць, каб яны былі замацаваныя ва ўсіх жыццёвых праявах, неабходна арганізаваць людзей, прыхільных гэтым прынцыпам, у партыю, якая б узяла ў свае далоні адпаведную руплівую працу і публічную адказнасць за яе.

Таму мы вырашылі стварыць Краёвую партыю Літвы і Беларусі 2 на наступных прынцыпах:

Ухваленая і зацверджаная ў Вільні 17 і 18 чэрвеня 1907 года 1 Перакладзена паводле: [Skirmunt, Roman] (1907). “Stronnictwo Krajowe Litwy i Białejrusi. Program podstawowy”, Głos Polski, 23.06.(06.07.)1907. Усе вылучэнні ў тэксце падаюцца ў адпаведнасці з арыгіналам. Пераклад – Аляксея Ластоўскага.

Каментары – Аляксандра Пашкевіча.

2 Стварэнне і дзейнасць Краёвай партыі Літвы і Беларусі праходзіла, галоўным чынам, у 1905-1908 гадах. Партыя стаяла на правых пазіцыях, выступала за аўтаномію і ед- 142 № 20 (1) 2013 Палітычная гісторыя (краёвыя партыі пач. ХХ стагоддзя) 1. Галоўнай задачай нашай палітыкі і першым абавязкам дзейнасці нашай партыі мы лічым працу ўнутры краю і для яго дабра, абапёртую на сумленнай і справядлівай ацэнцы і прызнанні яго сапраўдных патрэбаў і ўмоў.

2. Усе нацыянальнасці нашага краю павінны карыстацца роўнымі правамі ва ўсіх сферах палітычнага і грамадзянскага жыцця і мець магчымасць свабоднага развіцця сваёй нацыянальнай культуры.

Шчыра і цалкам мы прызнаем значэнне для краю і выяўленую жыватворнасць літоўскай нацыі, яе права на поўнае і ўласнае культурнае развіццё.

У роўнай меры мы будзем шанаваць і праяўленыя беларусамі тэндэнцыі да самастойнага нацыянальнага і культурнага развіцця.

Кіруючыся прынцыпамі поўнай справядлівасці да іншых, адначасова мы будзем імкнуцца да атрымання паўнаты палітычных і грамадзянскіх правоў для нас саміх і да здабыцця ўмоў для далейшага развіцця нашай уласнай культуры.

Мы разумеем і цалкам прызнаем карысць і патрэбу паразумення з расійцамі, якія імкнуцца дзейнічаць разам з намі дзеля агульнай карысці для краю і на прынцыпах агульнага раўнапраўя.

Урэшце, патрабаванні раўнапраўя з боку габрэяў мы прызнаем слушнымі.

3. Мы імкнёмся, каб на глебе прыняцця прынцыпаў нашай партыі паўставалі асобныя нацыянальныя фракцыі, натхнёныя духам супольнай працы дзеля краю, з якімі б наша партыя магла знайсці паразуменне і стварыць саюз.

4. Падтрымка хрысціянскага духу і свабоднае развіццё хрысціянскай адукацыі з’яўляюцца неабходнымі ўмовамі ўдасканалення грамадства. Усе законы, якія абмяжоўваюць свабоду веравызнання альбо выступаюць супраць рэлігійнай талерантнасці, мы лічым шкоднымі.

5. Мы з’яўляемся рашучымі прыхільнікамі канстытуцыйнай манархіі і, стоячы на грунце расійскай дзяржаўнасці, мы будзем імкнуцца да гарантавання грамадзянскіх правоў заканадаўчым шляхам і да атрымання шырокага самакіравання для вырашэння спраў, цесна звязаных з мясцовымі патрэбамі.

6. Асаблівую ўвагу мы імкнёмся надаць справе асветы, як справе першачарговай вагі. Перадусім варта даць магчымасць кожнаму атрымоўваць пачатковую адукацыю на роднай мове, апроч таго варта даць магчымасць накіроўваць прыватныя ахвяраванні на справу асветы.

7. Па аграрным пытанні мы імкнёмся спрыяць павелічэнню памераў уладанняў вяскоўцаў і да эканамічнага прагрэсу гаспадарак шляхам натуральнай эвалюцыі і пры моцнай падтрымцы з боку дзяржавы, без парушэння прынцыпу маёмасных правоў.

Пры несумненнай сталай прапанове зямельнай маёмасці і ўмелым ды сумленным выкарыстанні дзяржаўных крэдытаў мы атрымаем дастатковыя абшары для задавальнення патрэбаў мясцовага насельніцтва на даступных для яго ўмовах. Гэтая зямля павінна перайсці ва ўласна сць мясцовага вясковага насельніцтва насць зямель былога Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар дакумента Раман Скірмунт (1868—1939) – уплывовы прадстаўнік “краёвага” і беларускага нацыянальнага руху.

143 № 20 (1) 2013 Краёвая партыя Літвы і Беларусі (асноўная праграма) без магчымасці каланізацыі незанятых надзелаў жыхарамі з іншых частак дзяржавы.

Сервітуты 3 павінны быць ліквідаваныя з улікам правоў і патрэбаў абодвух зацікаўленых бакоў. Павінна паступова праводзіцца камасацыя 4 сялянскіх земляў.

Церазпалосіца (szachownica) павінна быць ліквідаванай, хоць бы гэта і запатрабуе пэўных ахвяраў з боку буйных землеўласнікаў.

8. Мы з’яўляемся прыхільнікамі здаровага і правільна зразуметага прагрэсу; мы разумеем грамадскую дэмакратызацыю як працу ўсіх над культурным і эканамічным паляпшэннем становішча бедных і працоўных класаў;

таму мы будзем стала падтрымліваць развіццё адпаведнага шырокага рабочага заканадаўства і абавязковую дапамогу з боку маёмасных класаў.

Мы таксама імкнёмся падтрымліваць усялякія грамадскія ініцыятывы і ўсялякія праявы самадапамогі, а з хадою краёвага і грамадскага жыцця, а таксама атрыманага досведу і ўказанняў будзем стала крочыць сінхронна з прагрэсам і патрэбамі краю, а нашу праграму будзем дапаўняць і ўдасканальваць.

Падпісалі:

Эдвард Вайніловіч (Edward Woyniłłowicz), Юльян Талочка (Juljan Tołłoczko), Гіпаліт Корвін-Мілеўскі (Hipolit KorwinMilewski), Канстанцін Скірмунт (Konstanty Skirmunt), Міхал Валовіч (Michał Wołłowicz), Казімеж Здзяхоўскі (Kazimierz Zdziechowski), Міхал Мэйштовіч (Michał Meysztowicz), Станіслаў Вань ковіч (Stanisław Wań kowicz), Аляксандр Хамінскі (Aleksander Chomiński), Марцін Адляніцкі-Пачобут (Marcin Odlanicki Poczobutt), Эдмунд Барткевіч (Edmund Bortkiewicz), доктар Тадэвуш Дэмбоўскі (Dr. Tadeusz Dem bowski), Эдвард Бельскі (Ed ward Bielski), Казімір Шафнагель (Kazimierz Szafnagel), Дзмітрый Карыбут-Дашкевіч (Dymitr Korybut-Daszkiewicz), Фелікс Броэль-Плятэр (Feliks Broel-Plater), Адам Замойскі (Adam Zamoyski), Чэслаў Янкоўскі (Czesław Jankowski), Я. Келчэўскі (J. Kiełłczewski), 5 Павел Коньча (Paweł Kończa), Караль Незабытоўскі (Karoł Niezabytowski), Караль Сальмановіч (Karol Salmonowicz), Ян Урсын-Нямцэвіч (Jan Ursyn-Niemcewicz).

3 Сервітут – абмежаванае права карыстання зямлёй, якое забяспечвае іншаму землекарыстальніку магчымасць карыстання ёю з пэўнымі абмежаваннямі, вызначанымі законам або дамовай. На тэрыторыі Беларусі сервітутнае права датычыла перш за ўсё сумеснага выкарыстання сялянамі і памешчыкамі лясоў, лугоў і пашаў.

4 Камасацыя – ліквідацыя цераспалосіцы, звядзенне раздробленых зямельных участкаў аднаго гаспадара ў адзін суцэльны кавалак.

5 Магчыма, маецца на ўвазе Ян Келчэўскі-Скарбэк (Jan Kiełłczewski-Skarbek) – нар.

26 красавіка 1887, выхадзец з Мінскай губерні, хоць на момант падпісання праграмы яму мусіла споўніцца толькі 20 гадоў.