Часопіс “Палітычная сфера”

Літоўскае аб’яднанне хрысціянскіх дэмакратаў (праект праграмы)

2013

№ 20 (1) 2013 Літоўскае аб’яднанне хрысціянскіх дэмакратаў (праект праграмы) 1 Гэты праект быў складзены летась перад Віленскім сходам. Сёння, без сумневу, трэба было б зрабіць у ім некаторыя змены, бо з таго часу не адна рэч стала зусім іншай. Спадзяемся, што гэтыя змены пазначаць самі чытачы. А мы тым часам падамо гэты праект такім, якім ён быў складзены, прыбраўшы толькі пару зусім непатрэбных драбніцаў. Калі большасці ён спадабаецца і будзе зацверджаны духоўнай уладай, дык можна будзе пачынаць займацца і афіцыйнай легалізацыяй Літоўскай партыі хрысціянскіх дэмакратаў. 2 Рэдакцыйная заўвага Склалі:

1. Ксёндз канонік Ёнас Мацюлявічэ, 3 інспектар Пецярбургскай духоўнай акадэміі.

2. Ксёндз Аляксандрас Дамбраўскас, 4 прафесар акадэміі.

3. Ксёндз Пранцішкус Бучыс, 5 ад’юнкт акадэміі.

1 Lietuvių krikščionių demokratų partijos programos projektas (1907), Draugija , Nr. 1. Перакладзена паводле: Lietuvos atgimimo studijos (1991), Lietuvos valstybės idėja (XIX a. – XX a. Pradžia), t. 4. Vilnius: 327-340. Усе вылучэнні ў тэксце падаюцца ў адпаведнасці з арыгіналам. Каментары да тэксту – Томаша Блашчака.

2 Хрысціянска-дэмакратычнае аб’яднанне Літвы (літ. Lietuvos krikščionių demokratų sąjunga) – партыя, дзейнічала ў 1905-1907 гадах, яе лідарам з’яўляўся А. Дамбраўскас-Якштас. Аднавіла дзейнасць у час Першай сусветнай вайны і была адной з найбуйнейшых партый першых гадоў літоўскай незалежнасці.

3 Майроніс (літ. Maironis), сапраўднае прозвішча: Ёнас Мачуліс (літ. Jonas Mačiulis), у тэксце падаецца як Ёнас Мацюлявічэ, (літ. Jonas Maciulevičė), 1862-1932 – каталіцкі святар, паэт. Выпускнік Ковенскай духоўнай семінарыі (1888) і Пецярбурскай духоўнай акадэміі (1892). У 1903 годзе атрымаў ступень доктара тэалогіі. У 1909-1932 гадах – рэктар Ковенскай духоўнай семінарыі, 1922-1932 гадах – выкладчык Літоўскага ўніверсітэта, кіраўнік кафедры маральнай тэалогіі.

4 Адомас Якштас (літ. Adomas Jakštas), сапраўднае імя: Адомас Дамбраўскас (літ.

Adomas Dambrauskas), у тэксце падаецца як Аляксандрас Дамбраўскас (Aleksandras Dambrauskas), 1860-1938.– каталіцкі святар, філосаф-тэолаг, паэт, эсперантыст.

Выпускнік Ковенскай духоўнай семінарыі (1884) і Пецярбургскай каталіцкай духоўнай акадэміі (1888). У 1902-1906 гадах – прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі, адзін з заснавальнікаў Літоўскай каталіцкай акадэміі навук.

5 Бучыс, Пранцішкус Пятрас (літ. Pranciškus Petras Būčys, пол. Piotr Franciszek Buczys), 1872-1951 – літоўскі каталіцкі святар, доктар тэалогіі, адзін з заснавальнікаў Літоўскай каталіцкай акадэміі навук. У 1930 годзе перайшоў на грэка-каталіцтва і стаў біскупам каталікоў усходніх абрадаў.

177 № 20 (1) 2013 Літоўскае аб’яднанне хрысціянскіх дэмакратаў (праект праграмы) Аб'яднанне літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў Кожны чалавек мае свой розум, і пра адны і тыя ж рэчы не ўсе мяркуюць аднолькава. Хоць збольшага меркаванні людзей здаюцца разнастайнымі, але яны часам падобныя адно да аднаго. Калі людзі з падобнымі меркаваннямі аб’ядноўваюцца, дык свае жаданні і погляды яны могуць здзейсніць хутчэй, чым тыя, якіх шмат, але яны не аб’яднаўшыся. Таму ва ўсіх краінах, дзе законы выдаюць выбраныя ў Сойм прадстаўнікі людзей, людзі з падобнымі думкамі яднаюцца.

Аб’яднаўшыся, са свайго асяродку яны могуць хутчэй выбраць прадстаўніка ў дзяржаўны Сойм, а той потым, парадзіўшыся з іншымі такімі ж прадстаўнікамі, робіць, каб законы выходзілі паводле яго думкі. Аб’яднанне людзей з падобнымі меркаваннямі, якое жадае далучыцца да заняткаў справамі ўсёй краіны, называецца партыяй. Ва ўсіх краінах бывае шмат партый, таксама не адна ёсць у Літве.

Мы, літоўскія хрысціянскія дэмакраты, таксама аб’ядналіся, бо нашыя меркаванні пра справы Літвы амаль аднолькавыя. Сваю назву мы пісьмова часта пазначаем толькі трыма літарамі – Л.Х.Д. (L.K.D.) У нашым аб’яднанні мы ўсе літоўцы, усе хрысціяне і ўсе дэмакраты. Слова “дэмакрат” раней у Літве не было чуванае; ды і цяпер многія людзі яго не разумеюць.

Дэмакратамі называюцца ўсе тыя, хто найперш і найбольш рупіцца справамі простых людзей. Дэмакраты хочуць, каб усе незаможныя людзі роўна з багацеямі маглі выбіраць сваіх прадстаўнікоў на сойм, каб усе мелі роўныя правы. Мы, прыналежныя да гэтага аб’яднання Літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў, маем асабліва рупіцца, каб простым людзям у Літве была дадзеная поўная свабода на ўсё добрае, каб ім было лепш жыць; каб гарады не высмоктвалі ўсяго заробку з гаспадара сядзібы і яго сям’і; каб яны не псавалі ні яго сумлення, ні здароўя. Мы будзем працаваць, каб лепш было ўсім людзям, што жывуць у вёсках: земляробам, тым, хто мае зямлю, і тым, хто яе не мае, тым, хто наймае, і тым, каго наймаюць, батракам у маёнтках і іншым слугам. Мы будзем дапамагаць і тым, хто выпраўляецца ў гарады ў пошуку заробку і застаецца там жыць.

Мы называемся хрысціянамі і гэтае слова змяшчаем у назву свайго аб’яднання таму, што верым: ёсць Бог, а Хрыстос – наш Збаўца. Вучэнне Ісуса мы прымаем і яго запаветы бярэмся выконваць. Не толькі ў сваім хатнім жыцці, але і ў занятках справамі нацыі (tauta) мы будзем паводзіцца так, як загадвае хрысціянскае вучэнне. Гэтай нашай прывязкай да Бога і веры мы адрозніваемся ад іншых існых у Літве партый. Сацыял-дэмакраты веры не прызнаюць і яе адкідаюць, а Літоўскія дэмакраты 6 пра яе не кажуць і ёю не рупяцца. Мы, ведаючы, што вера найбольш патрэбная ўсім, будзем усюды і заўсёды бараніць справы веры. У жыцці дзяржаў часта здараецца, што ўрад катуе людзей за веру. Гэта ведаюць усе літоўскія каталікі. Нам сапраўды дарагая Хрысціянская вера, таму мы не дамо яе нікому крыўдзіць ні адкрыта, ні таемна.

6 Маецца на ўвазе Літоўская дэмакратычная партыя, гл. больш падрабязна спасылку 3 да Праграмы Літоўскай дэмакратычнай партыі.

178 № 20 (1) 2013 Палітычная гісторыя (літоўскія партыі пач. ХХ стагоддзя) У назву свайго аб’яднання мы паклалі слова “літоўскія”, бо Літва – гэта нашая айчына і мы яе любім, як дзеці сваю маці. Літоўская мова для нас асабліва дарагая. Людзей іншых нацыянальнасцяў і іншых моў, якія жывуць у Літве і дзе яшчэ, мы крыўдзіць не будзем, бо мы хрысціяне і тых, хто гаворыць па-рознаму, мы любім як сваіх блізкіх. Кожны народ (tauta) мае сваю асаблівую мову. Мы – літоўцы, значыць, літоўская мова – наша мова.

Ніжэй падамо спіс тых рэчаў, выканання якіх мы патрабуем ад улады (урада) нашай дзяржавы. Але спадзявацца на ўсё мы ад яе не можам. Калі б мы чакалі, пакуль яна выканае нашыя патрабаванні, дык у той час на нас ціснулі б нашыя бядоты, а многія людзі памерлі б, так і не ўбачыўшы лепшых дзён. Таму працаваць будзем таксама і самі. Пакуль улада будзе ўладкоўваць літоўскія і карысныя для Літвы школы, мы пачнем навучаць дзяцей найболей патрэбным ім рэчам у сядзібах.

Літоўцы кажуць: зашмат захочаш, мала атрымаеш. Як і ў гэтай прыказцы, мы патрабуем гэтулькі, колькі можна спадзявацца атрымаць, і абяцаем гэтулькі, колькі ў акалічнасцях нашых дзён можна выканаць. Адразу мы бярэм на сябе толькі гэтулькі працаў, колькі можам ахапіць, а не хапаемся за ўсё адначасова. Мы ніколі не будзем падбухторваць людзей напасці на ворага, які нашмат мацнейшы, бо добра ведаем, што карысць з гэтага пайшла б ворагу, а нашым людзям была б бяда. Нашая зброя – сіла духу, а наша сіла ў тым, што змагаемся адно за праўду і справядлівасць.

Прычына ўсіх цяперашніх бядотаў у тым, што ў людзях мала сумлення.

Нашыя бюракраты нас крыўдзілі і катавалі, бо яны не мелі сумлення. Калі не будуць мець сумлення тыя, хто з бюракратамі змагаецца, дык, узяўшы верх, пачнуць крыўдзіць іншых. З гэтага будзе толькі адно наступства:

замест аднаго крыўдзіцеля з’явіцца іншы. Разумеючы гэта, мы ніколі ні з адным ворагам не будзем змагацца несумленнымі спосабамі. Сваіх праціўнікаў мы не будзем страляць, не будзем нішчыць іх маёмасці, не будзем накідваць ім несправядлівых абвінавачванняў, не будзем рабіць і іншых такіх нячэсных рэчаў, якія нішчаць у людзях сумленне. З Богам пачынаем, з Богам і рабіць будзем.

Да нашага аб’яднання далучылася частка літоўскіх ксяндзоў, нас дабраслаўляюць біскупы.

У будучыні гэтую сваю праграму мы дапоўнім і пашырым так, як таго запатрабуе час. Але кірунак і асноўныя праўды (tiesos) не зменяцца ніколі. Мы ўсе застанемся літоўцамі, хрысціянскімі дэмакратамі, г. зн. апекавальнікамі простых людзей, бо мы самі простыя і дзеці простых.

Выразна кажам, што не намерваемся аддзяліцца ад Расіі. Хоць гэта вядома і без слоў, але буйнымі літарамі гэта пазначаем, каб нашыя праціўнікі не маглі накінуць нам гэтага жадання аддзяліцца.

Літоўскія хрысціянскія дэмакраты найбліжэй роднасныя да Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі. 7 Паміж ім і намі адрозненне толькі ў справах мовы. Таму ва ўсіх справах 7 Больш падрабязна гл. спасылку 1 да Праграмы Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі.

179 № 20 (1) 2013 Літоўскае аб’яднанне хрысціянскіх дэмакратаў (праект праграмы) веры і дабра свайго краю мы будзем клапаціцца, каб з імі дамаўляцца загадзя і потым працаваць заадно, каб мы былі мацнейшымі. У нашай і іх праграмах раздзел пра справы Касцёла амаль слова ў слова той жа самы. Мы спадзяемся, што, грунтуючыся на дарагім для нас абодвух хрысціянскім вучэнні, мы зможам прыйсці з імі да згоды і ў моўных пытаннях, якія нас зараз падзяляюць.

Такім чынам, адзінства стане яшчэ мацнейшым, але як нацыянальная арганізацыя мы ўсё ж застанемся асобна ад іх.

На сходзе прадстаўнікоў усёй Расіі мы спадзяемся найболей дамаўляцца з Расійскай партыяй канстытуцыяналістаў-дэмакратаў. 8 І. Агульныя патрабаванні праграмы ЛХД 1. Калі ў Расійскай імперыі пачнецца канстытуцыйнае і дэмакратычнае кіраванне дзяржавай, дык Літве мае быць дадзеная аўтаномія са сваім соймам, выбраным праз усеагульнае, роўнае, прамое, таемнае і абавязковае галасаванне. Аўтаномія Літвы павінна ахопліваць яе этнаграфічныя межы і знаходзіцца ў іх. Межы паміж ёй і суседнімі землямі маюць быць накрэсленыя з улікам нацыянальнасці памежных жыхароў і іх жадання.

2. У будучым парламенце Расіі ЛХД заўсёды будуць стаяць за справы маральнасці, справядлівасці ды свабоды і будуць клапаціцца, каб усім народам былі дадзеныя роўныя правы. Там мы будзем заўсёды змагацца супраць уціску і пераследу веры.

Баронячы справы ўсёй Літвы, будзем клапаціцца, каб быць заадно з іншымі літоўскімі партыямі.

3. У асноўных, нязменных і незнішчальных законах Расіі мае быць запісана: а) што кіраванне гэтай дзяржавай – канстытуцыйнае, б) што міністры павінны трымаць перад прадстаўнікамі людзей адказ; в) што дзяржаўныя фінансы знаходзяцца пад кантролем прадстаўнікоў людзей, г) што ўсе народы (tautos), якія жывуць у Расіі, маюць права атрымаць аўтаномію: нацыянальна спелыя – адразу, а няспелыя – набыць яе тады, калі саспеюць, д) роўнасць усіх людзей перад судом, е) недатыкальнасць асабістага жыцця і карэспандэнцыі, ж) свабода веры ды публічнае і прыватнае здзяйсненне яе абрадаў, свабода заснавання кляштароў, ордэнаў, кангрэгацый, таварыстваў і брацтваў, з) свабода ўсякіх палітычных, навуковых, літаратурных, мастацкіх, фінансавых, прамысловых і іншых таварыстваў, аб’яднанняў, з’ездаў і кангрэсаў, і) поўная незалежнасць судоў ад адміністрацыі, к) свабода слова і друку, л) і ва ўсёй Расіі і Літве мае быць поўная свабода ўсім, асабліва касцёлам, засноўваць усякія свабодныя школы ад пачатковых да вышэйшых. Гэтую свабоду ЛХД уважаюць за адну з асноўных і змагацца за яе будуць найбольш зацята.

4. Прадстаўнікі людзей ва ўсерасійскі парламент выбіраюцца роўным, прамым, таемным, абавязко8 Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (рус. Конституционно-демократическая партия) – расійская ліберальная палітычная партыя, дзейнічала ў 1905-1917 гады, старшыня – Павел Мілюкоў.

180 № 20 (1) 2013 Палітычная гісторыя (літоўскія партыі пач. ХХ стагоддзя) вым галасаваннем, без адрознення веры, нацыянальнасці, полу і стану.

ІІ. Агульныя справы Літвы (Аўтаномія Літвы) 5. Мэтай працы ЛХД з’яўляецца аўтаномія Літвы ў этнаграфічных межах, г. зн. ахапляючы ўсю Ковенскую губерню і літоўскамоўныя часткі Сувальскай, Куршскай, Гарадзенскай і Віленскай губерняў з горадам Вільняй як безумоўным цэнтрам гэтага краю.

6. Аўтаномія Літвы будзе складацца з такіх нацыянальных правоў: а) мець Сойм сваёй краіны ў Вільні, які зможа і мусіць усталёўваць правы і прызначаць падаткі для ўсёй тэрыторыі аўтаноміі і які будзе выбраны роўным, прамым, таемным, абавязковым галасаваннем усіх дарослых жыхароў, б) суд і адміністрацыя з тутэйшых людзей, в) усе школы з тутэйшай мовай і з настаўнікамі з тутэйшых людзей, г) залежнасці адміністрацыі ад аўтаномнага Сойма і яе адказ перад ім, д) вайсковая служба ў сваім краі, е) у сядзібах і гарадах мясцовыя ўстановы самакіравання прызначаюць для сваёй акругі паліцыю, плацяць ёй заробак і кантралююць яе працу.

Войска з караблямі, кіраванне мытнямі, чыгунка і пошта з тэлеграфамі застаюцца пад уладай цэнтральных расійскіх органаў кіравання, але з той умовай, што службоўцы гэтых аддзяленняў будуць прызначацца з тутэйшых жыхароў і будуць ведаць мясцовыя мовы.

7. Аўтаномны Сойм Літвы павінен будзе ўключыць у свае асноўныя законы прыналежныя ўсім грамадзянам Расіі правы і свабоды, згаданыя ў пункце І праграмы пад літарамі ад “Д” да “Л”, ды не зможа іх звужаць ці скасоўваць.

ІІІ. Справы асветы 8. Ад самага пачатку з найбольшай сілай мы патрабуем: а) каб ва ўсіх літоўскіх пачатковых школах усе прадметы выкладаліся па-літоўску, б) каб усе настаўнікі там былі літоўцамі, в) каб праграма была прыстасаваная да патрэбаў духу і цела літоўцаў, каб настаўнікаў прызначалі жыхары наваколля школы з тых людзей, якія маюць патрэбную асвету, г) каб у сярэдніх школах выкладалі на літоўскай мове, д) каб веру выкладаў ксёндз той бажніцы, да якога дзеці належаць, г. зн. каталікам – каталіцкі ксёндз, пратэстантам – пастар і г. д., е) каб выкладанне літоўскай мовы настаўнікам у семінарыях было сярод найважнейшых прадметаў навучання.

9. Патрабуем: а) каб у пачатковых школах асвета была бясплатная, б) сярэдніх школаў заснаваць гэтулькі, каб было досыць месцаў для тых, хто хоча і можа ў іх навучацца, в) у сярэдніх і вышэйшых школах зменшыць плату за навучанне, г) наблізіць сувязь паміж усімі школамі, каб можна было лёгка перайсці з адной у іншую, д) каб наведванне свабодных школ лічылася выкананнем права абавязковага навучання.

10. Каб тыя дзеці, што не ходзяць у школу, не заставаліся не навучанымі самым патрэбным рэчам, ва ўсіх вёсках выберам хоць па адным мужчыне ці жанчыне, хто навучыў бы ўсіх дзяцей гэтай вёскі па-літоўску пісаць, чытаць, а таксама катэхізісу.

181 № 20 (1) 2013 Літоўскае аб’яднанне хрысціянскіх дэмакратаў (праект праграмы) 11. ЛХД будуць клапаціцца пра заснаванне ў кожнай парафіі чытальні, з якой усе людзі гэтай парафіі змогуць бясплатна ўзяць кнігі для чытання.

Пакуль яшчэ мала добрых літоўскіх кніг, таму заснавана Таварыства Святога Казіміра 9 для іх выдання. Усе яго выданні парафіяльныя чытальні атрымаюць танней, чым іншыя пакупнікі.

Літоўскія хрысціянскія дэмакраты будуць клапаціцца, каб усе выданні гэтага таварыства былі ва ўсіх парафіяльных чытальнях.

12. Дзеля дапамогі літоўскай навуцы і мастацтву Літоўскія хрысціянскія дэмакраты маюць засна ваць “Motinėlė”. 10 Гэта таварыства: яго члены плацяць па 10 руб. штогод. З гэтых унёскаў і аднаразовых ахвяраў складаецца грашовы фонд, з якога даюцца стыпендыі для тых літоўцаў з несумнеўнымі здольнасцямі, хто ідзе вучыцца, асабліва ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Такім чынам спадзяемся падрыхтаваць дастаткова навуковых сілаў, патрэбных для будучага Літоўскага ўніверсітэта.

13. Неўзабаве пасля “Мацеркі” адкрыем другі фонд, у які будзем збіраць грошы, патрэбныя для засна вання першай мясцовай чыста літоўскай школы.

IV. Справы мовы 14. Усе жыхары Літвы маюць права лічыцца членамі таго народа (tauta), членамі якога яны самі пажадаюць быць. Ім дазваляецца мець свае школы для дзяцей і свае нацыянальныя таварыствы.

15. Усімі сіламі мы будзем клапаціцца і працаваць, каб адразу спынілася пераўтварэнне літоўцаў у прадстаўнікоў іншых народаў, каб русіфікацыя і паланізацыя не крочылі далей ні на крок.

16. У тых касцёлах, да якіх належаць 300 літоўскамоўных чалавек, мае быць літоўскамоўны ксёндз. Дзе ў парафіі такіх больш за 1000, там павінны казаць літоўскія казані і спяваць ружанцы прапарцыйна колькасці літоўцаў.

17. У біскупстве, што ахапляе 100.000 літоўцаў-каталікоў, біскуп або падбіскуп павінен умець размаўляць па-літоўску.

18. Мы будзем змагацца з польскімі інтэлігентамі, якія захочуць пашыраць у Літве польскую каланізацыю, засноўваць польскія школы дзеля дэнацыяналізацыі літоўскіх дзяцей, патрабаваць ад слуг свайго маёнтка, каб тыя абавязкова ўмелі размаўляць па-польску.

19. Усе службоўцы (oficijalistai) маёнткаў у этнаграфічнай Літве павінны ўмець размаўляць палітоўску і не мусяць ужываць прынукі да сваіх падданых з тым, каб тыя вывучылі польскую мову і на ёй размаўлялі. Таго ж вымагаем ад памешчыкаў, што займаюцца пастаянным доглядам сваіх маёнткаў.

9 Таварыства Святога Казіміра – літоўскае каталіцкае выдавецкае таварыства, дзейнічала ў Коўне ў 1905-1940 гадах, усяго мела 10 кнігарняў, з 1918 года у яго ўладанні была друкарня “Šviesa“, заснавана на месцы друкарні С. Банайціса (“Banaičio spaustuvė”).

10 “Motinėlė” (“Моцінеле”, “Маці”) – літоўская дабрачынная арганізацыя, дзейнічала ў 1906-1915 і 1920-1932 гадах у Коўне, старшыня – А. Дамбраускас-Якштас.

182 № 20 (1) 2013 Палітычная гісторыя (літоўскія партыі пач. ХХ стагоддзя) V. Справы гаспадаркі 20. Надзяленне беззямельных земляробаў зямлёй, што прыналежыць дзяржаве, на як мага больш палегчаных для іх умовах.

21. Дзяржава (Аўтаномная ўлада) рамантуе дарогі і будуе масты.

22. Павінна быць забаронена знішчаць пушчы; вываз дрэў і дроў за мяжу павінен быць абмежаваны, каб і незаможныя людзі маглі купіць сабе досыць дроў і бярвення.

23. Дзяржаўная дапамога: а) беззямельным або малазямельным земляробам, што купляюць зямлю ў збяднелага памешчка, б) вяскоўцам, што перабіраюцца ў хутарскія калоніі, в) земляробам, што клапоцяцца пра гай на сваёй зямлі.

24. Заснаванне крэдыта для дробных земляробаў, дзе яны маглі б лёгка, танна і хутка пазычыць грошы на свае зямельныя патрэбы.

25. Выданне законаў, пры выкананні якіх работнікі сядзібаў і маёнткаў былі б абароненыя ад несправядлівасці наймальнікаў, а наймальнікі былі б абароненыя ад несумленнасці найманых і паасобных уцёкаў не ў час. Для гэтага патрэбна заснаванне выбранай з абодвух бакоў працоўнай інспекцыі ў маёнтках і вёсках, якая б глядзела, каб не было крыўды ні работнікам, ні наймальнікам.

26. Заснаванне гаспадарчых і спажывецкіх таварыстваў, прытулкаў узаемадапамогі і г. д.

27. Каб літоўскія вяскоўцы, выправіўшыся па заробкі ў вялікія гарады, не загінулі там у цяжкіх акалічнасцях, ЛХД маюць рупіцца заснаваць у іх арганізацыі, якія б аб’ядноўвалі тых шукальнікаў заробку і дапамагалі ім.

28. Каб вяскоўцы мелі арганізацыю па ўзаемнай ахове ад пажараў зусім асобна ад жыхароў гарадоў і мястэчак.

29. Лёгкае атрыманне карысных ведаў з земляробчай навукі: а) праз пэўныя пачатковыя і сярэднія школы па гаспадаранні, б) праз заснаванне ўзорных гаспадарак, в) праз пэўных інструктараў.

30. Заснаванне бальніц і прытулкаў, гэткая арганізацыя медычнай і юрыдычнай дапамогі, каб ёю маглі карыстацца ўсе бясплатна.

31. Забеспячэнне грамадскімі сродкамі работнікаў гаспадаркі па старасці і хваробе. Фабрычным работнікам забеспячэнне ад фабрыкі.

VI. Справы маралі 32. Памочніцы ці іншыя дзяўчыны або жанчыны, што служаць у маёнтках, часам у гаспадароў зведваюць крыўду ад мужчын, што над імі пастаўленыя. Калі яны звернуцца да ЛХД, дык знойдуць хуткае і моцнае заступніцтва.

33. Усе ЛХД, якія жывуць у адной парафіі, складаюць асобную суполку, якая ўсімі сваімі сіламі спыняе п’янства сярод літоўцаў свайго наваколля.

34. Каб людзі, адцягнутыя ад п’янства, мелі месцы дзе можна сумленна і карысна павесяліцца, ЛХД будуць засноўваць у сядзібах і гарадах сходы з літоўскімі чытаннямі, спевамі, тэатральнымі імпрэзамі і іншымі маральнымі забавамі.

VII. Справы царквы 35. У справах веры будзем клапаціцца дамаўляцца і галасаваць заадно 183 № 20 (1) 2013 Літоўскае аб’яднанне хрысціянскіх дэмакратаў (праект праграмы) з хрысціянскімі дэмакратамі іншых народаў Расіі.

36. Свабодныя зносіны са Святым Айцом. Выбар біскупаў паводле кананічных законаў без умяшання свецкай улады. Арганізацыя кіравання дыяцэзіяй без хоць якога ўмяшання свецкіх кіраўнікоў, а толькі паводле касцёльнага парадку.

37. Свабода біскупаў: а) засноўваць новыя парафіі і змяняць межы старых, б) склікаць сіноды дыяцэзій і правінцый, в) будаваць касцёлы і капліцы парафій, філій.

38. Рашэнні біскупаў: а) па пытаннях шлюбу паміж каталікамі, б) па пытаннях трымання прысягі маральнасці ў шлюбе, в) па правінах ксяндзоў супраць іх спецыяльных абавязкаў паклікання – павінны мець вагу судовага рашэння.

39. Свабоднае заснаванне пачатковых і вышэйшых семінарый і кіраванне імі, а таксама абсалютна свабоднае ад усякага нагляду навучанне ў іх моладзі, што рыхтуецца ў ксяндзы; прызначэнне настаўнікаў і складанне праграм павінна залежыць толькі ад біскупа.

40. Кампенсацыя каталікам за ўсе ўчыненыя ім крыўды, г. зн. аднаўленне скасаваных біскупстваў і суфраганій: вяртанне зачыненых, зруйнаваных і перайначаных касцёлаў, або грашовая кампенсацыя за гэта.

41. Вяртанне той касцёльнай маёмасці, што была забраная пасля ўкладзенай са Святым Айцом дамовы (Канкардат). Вяртанне біскупам тых грошай, якімі цяпер нібыта кіруе калегія, а па праўдзе іх марнуе Міністэрства Унутраных Спраў без карысці, а часта нават на крыўду каталіцкага касцёла.

42. Скасаванне Пецярбургскай ката ліцкай калегіі. Вяртанне духоўнай каталіцкай калегіі з Пецярбурга ў Вільню 11 і яе, з усімі капіталамі, кнігамі і маёмасцю, поўнае вызваленне з-пад свецкага апекавання.

43. Свабоднае заснаванне кляштароў, пасяленне ордэнаў, кангрэгацый, верніцкіх таварыстваў і брацтваў.

44. Свабоднае складанне дамовы перад заручынамі паміж асобамі рознай веры і яе юрыдычнае прызнанне.

Свабоднае вызнанне веры.

45. Увядзенне грыгарыянскага календара.

VIII. Унутраны партыйны парадак 46. Цэнтральны камітэт выбіраецца дэлегатамі ад павятовых (pavietinis) сходаў. З гэтай мэтай яны з’язджаюцца крыху раней, чым усеагульны штогадовы збор партыі. Члены Цэнтральнага камітэта працуюць адзін год.

Яны могуць быць пакінутыя ў камітэце і надалей. Са свайго шэрагу яны выбіраюць старшыню, 12 касіра. Ніхто не можа быць старшынём, касірам і сакратаром два гады запар, а на другі год ён ipso facto застаецца памочнікам старшыні, а калі апошні не можа, дык выконвае за яго абавязкі. Той жа парадак у павятовых камітэтах.

Пры цэнтральным бюро могуць быць найманыя пісары і памочнікі.

47. Цэнтральны камітэт ЛХД будзе ў Вільні. Ён будзе складацца з 5 асобаў.

11 Віленская духоўная акадэмія была перанесена ў Пецярбург у 1842 годзе.

12 У літоўскім арыгінале калька з рус. “председатель” – “pirmasėdis“.

184 № 20 (1) 2013 Палітычная гісторыя (літоўскія партыі пач. ХХ стагоддзя) Яго задачамі будуць: а) арганізацыя і падрыхтоўка ўсеагульных з’ездаў партыі, б) зносіны з павятовымі і парафіяльнымі камітэтамі, вызначэнне ім накірунку працы, інфармаванне пра справы на пэўны час, а таксама вызначэнне, што ў пазначаным часе трэба рабіць асабліва рупна, в) юрыдычныя парады і абарона ЛХД – аб’яднання або паасобных яго членаў – у друку, г) арганізацыя або зацвярджэнне павятовых камітэтаў, д) складанне спісаў кандыдатаў у соймы дзяржавы і аўтаноміі, е) пры патрэбе накіраванне кандыдатаў у органы мясцовага самакіравання, ж) вядзенне касы аб’яднання, з) публікацыя ў газетах аб’яднання патрэбных звестак і адозваў. Таксама агалошванне справаздачаў і абвяржэнне непраўдзівых чутак.

У Цэнтральным камітэце павінен быць адзін ксёндз, зацверджаны біскупам.

48. У кожным павеце, а калі ён вялікі – у кожным дэканаце, ствараецца павятовы камітэт, колькасць членаў якога па велічыні патрэбаў можа быць большай ці меншай. З іх хоць адным павінен быць зацверджаны біскупам ксёндз.

Задачы павятовых камітэтаў: а) склікаць мясцовыя соймы, б) працаваць, каб партыйныя кандыдаты былі выбраныя прадстаўнікамі ў адказныя месцы, в) парады цэнтральнаму камітэту, каго ён можа прызначаць на кандыдатаў у прадстаўнікі ў соймы дзяржавы, аўтаноміі або ніжэйшага самакіравання, г) пры патрэбе парады парафіяльным камітэтам, каго яны могуць выбіраць сабе за настаўнікаў, суддзяў і г. д., д) паведамленне Цэнтральнаму камітэту пра мясцовыя справы, е) дапамога парафіяльным камітэтам у іх клопатах пра заснаванне таварыстваў, чытальняў, касаў Райфайзэна 13 і г. д., ж) улік колькасці, з) паведамленне Цэнтральнаму камітэту таго, што яму можа спатрэбіцца ведаць або што трэба агалосіць.

49. У кожнай парафіі – камітэт з чатырох асобаў, да якіх пятым далучаецца ксёндз. Задачы гэтага парафіяльнага камітэта: а) клопат пра парафіяльную чытальню, б) паведамленне ўсім жыхарам парафіі, калі будуць усеагульны і павятовы з’езды партыі і пашырэнне іх рэзалюцый, в) рупіцца, каб партыйныя газеты своечасова прыходзілі мясцовым падпісчыкам, і дапамагаць ім у адсылцы падпіскі, г) ажыццяўленне хрысціянска-сацыяльнай дзейнасці партыі, д) спыненне п’янства, е) клапаціцца пра бальніцы, ж) выдача пасведчанняў членам, якія кудысьці з’язджаюць, і паведамленне ім адраса, дзе там дзейнічаюць групы арганізацыі ЛХД, з) заснаванне публічных ці прыватных школ з літоўска-хрысціянскім духам, і) паведамленне Цэнтральнаму камітэту ў Вільні пра колькасць багамольцаў, якія з парафіі мяркуюць ехаць наведаць святыя месцы ў Вільні, і час іх вандроўкі, к) па магчымасці быць трэцім суддзём у непаразуменнях паміж наймальнікамі і найманымі. Для гэтага трэба было б, каб у камітэце была роўная колькасць тых і тых. Парафіяльныя сходы могуць адбывацца толькі ў святочныя дні.

50. Прынамсі раз на год – адзін усеагульны сход (susirinkimas) пар13 Больш падрабязна гл. спасылку 12 да Праграмы Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі.

185 № 20 (1) 2013 Літоўскае аб’яднанне хрысціянскіх дэмакратаў (праект праграмы) тыі. Пры патрэбе Цэнтральны камітэт можна склікаць і часцей.

Прэзідэнтам усеагульнага сходу заўсёды з’яўляецца наноў выбраны на наступны год старшыня Цэнтральнага камітэта. Па яго просьбе сход можа выбраць аднаго ці двух памочнікаў. Ён сабе прызначае двух сакратароў, якія вядуць пратакол сходу.

51. Перад усеагульным з’ездам партыі Цэнтральны камітэт, а перад павятовымі сходамі – павятовыя камітэты павінны вызначыць тэмы на абмеркаванне.

Усе члены партыі маюць права падаваць на абмеркаванне сходу хоць якое пытанне. Падаўца павінен ясна сфармуляваць сваю думку пісьмова, так, каб яна, калі будзе прынятая, магла быць адразу без ніякіх зменаў упісаная ў праграму або статут партыі. Такая тэма для ўсеагульнага сходу павінна быць пададзеная Цэнтральнаму камітэту за месяц перад сходам. Цэнтральны камітэт мае права скараціць гэты час. Усе тэмы ўсеагульнага сходу павінны быць апублікаваныя ў газетах, прынамсі, за два тыдні да сходу.

Асобы, якія не належаць да арганізацыі ЛХД, не могуць прамаўляць на яе сходах, ні на ўсеагульным, ні на меншых. Права на пасіўнае знаходжанне там даецца толькі ўладным прадстаўнікам на статутных соймах і ў камітэтах.

52. Павятовыя сходы звычайна адбываюцца двойчы на год. Пры патрэбе можа быць зроблена некалькі экстраардынарных сходаў, але прамежак часу паміж імі павінен быць не меншы за два тыдні. На іх увесь парадак такі ж, як і на ўсеагульным сходзе, толькі тэмы могуць прымацца за два тыдні да сходу, а абвяшчацца павятовым членам – за тыдзень. У павятовых сходах удзельнічаюць толькі: а) дэлегаты ад парафіяльных сходаў і б) тыя, хто плоціць не толькі 10 руб. партыйных унёскаў, але яшчэ і запісваецца як член Таварыства Святога Казіміра і “Мацеркі” .

53. Усе земляробы, хто прыналежыць да партыі ЛХД і ўносіць штомесяц па 25 кап., бясплатна атрымліваюць “Nedėldienio Skaitymas“ 14 і ўсе афіцыйныя водгукі, паведамленні, спавяшчэнні таварыства. Усе ксяндзы і свецкія інтэлігенты плацяць па 10 руб. на год і атрымліваюць бясплатна выданне “Draugija” 15 разам з усімі аб’явамі і адозвамі таварыства.

14 Nedėldienio skaitymas (“Нядзельдзіенё скайцімас”, “Нядзельная чытанка”) – каталіцкі штотыднёвы часопіс, які выдаваўся ў 1905-1907 гадах у Коўне, галоўны рэдактар – Антанас Каросас (літ. Antanas Karosas), са снежня 1906 года – Адомас Дамбраўскас-Якштас. Усяго выйшла 102 нумары. З канца 1907 года замест яго пачалося выданне часопіса “Vienybė”.

15 Draugija (“Драўгія”, “Таварыства”) – літаратурна-навуковы штомесячны часопіс, выдаваўся Таварыствам святога Казіміра ў Коўне, у 1907-1914, 1917-1923 і 19371940 гадах. Галоўны рэдактар – Адомас Дамбраўскас-Якштас, у 1938-1940 гадах – Нікодземас Раштуціс (літ. Nikodemas Raštutis). Усяго выйшла 213 нумароў.