Часопіс “Палітычная сфера”

ОТПОР!: палітычны досвед

Андрэй Ягораў · 2003

56 Рэканструкцыя рэвалюцыі ОТПОР!: палітычны досвед Андрэй Ягораў Вывучэнне палітычнай арганізацыі перш за ўсе абапіраецца на знешне выяўленыя атрыбуты гэтай арганізацыі, прадстаўленыя па большасці паведамленнямі мас-медыя пра палітычныя дзеянні яе лідэраў і яе самой, праграмнымі дакументамі і інфармацыйнымі матэрыяламі арганізацыі. Пры гэтым шэраг істотных атрыбутаў, якія неабходны для вызначэння ўнутранай структуры, працэдур прыняцця рашэнняў, фінансавання і г.д. (а ўрэшце рэшт для вызначэння месца арганізацыі ў палітычным полі) застаюцца па-за кадрам і патрабуюць больш уважлівага вывучэння.

Дадзены матэрыял пра сербскі рух ОТПОР!

базуецца на інфармацыі, здабытай праз персанальныя сустрэчы з прадстаўнікамі ОТПОР!у, з дакументаў і інструкцый ОТПОР!у, матэрыялаў з веб-сайта і публікацый у прэсе, аналізу агульнай палітычнай сітуацыі ў Сербіі і тэндэнцый яе развіцця.

1.Кароткая гісторыя. 10 кастрычніка 1998 г.

ОТПОР! (з сербскай – “супраціў”) афіцыйна прадэклараваў пра свае ўзнікненне. На першым этапе гэта было па-просту аб’яднанне шэрагу студэнцкіх арганізацый і ўдзельнікаў вулічнагу супраціву 1996-1997 гг., у асноўным, незадаволеных страгіяй і тактыкай дзеянняў сербскай апазыцыі. Да арганізацыйнага афармлення асобных студэнцкіх груп падштурхнуў прыняты у той час сербскімі ўладамі новы закон, датычны універсітэтаў, які забараніў аўтаномію навучальных устаноў і студэнцкае самакіраванне, усталяваўшы такім чынам непасрэдны кантроль дзяржавы па-над шасцю сербскімі універсітэтамі. На адмену гэтага закону і былі скіраваны першыя палітычныя акцыі новай арганізацыі. Праз тыдзень пасля ўзнікнення ОТПОР!у выйшаў закон аб масавай інфармацыі, які пагоршыў умовы для незалежнай прэсы, і гэта адразу ж стала новым аб’ектам атакі для ОТПОР!у.

Нягледзячы на актыўны характар дзеянняў, ОТПОР! яшчэ доўгі час не выходзіў па-за межы больш-менш буйной сеткі студэнцкіх недзяржаўных арганізацый Бялграда і шэрагу буйных гарадоў Сербіі. Пералом і пачак другога этапу развіцця прыйшоўся на бліжэйшы час пасля натаўскіх бамбардыровак Сербіі. Хуткаму росту арганізацыі паспрыялі пасляваенныя настроі большасці сербскага насельніцтва, разумна выкарыстаныя ОТПОР!ам. Сербы стаміліся ад трох праблем: вайны, галечы (у параўнанні з заходнімі дзяржавамі), Мілошавіча, і ОТПОР! удала звязаў першыя дзве з трэцяй.

Сімвал ОТПОР!у - чорны сціснуты кулак (што быў прадуманай пародыяй на чырвоны кулак камуністаў — улюбены сімвал Мілошавіча) павінен быў, па-выразу актвістаў ОТПОР!у, прайсці “ачышчэнне ад вайсковага пылу“. Графіці з сімволікай ОТПОР!у сталі з’яўляцца па ўсёй Сербіі, і ў хуткім часе знакаміты кулак ужо асацыяваўся не з Мілошавічам, а з супрацівам яму.

Актыўны і нязвыклы прамоўшн, выкарыстанне графіці, налепак, рэкламных ролікаў на мясцовым тэлебачанні і радыё, новыя, радыкальныя, але негвалтоўныя акцыі, дэманстратыўная мужнаць отпараўцаў спрыялі шырокаму прытоку новых валанцёраў у арганізацыю.

Не апошнюю ролю ва ўзбуйненні адыграла і стратэгія пазіцыянавання ОТПОР!у, які адразу прадэклараваў сваю адрознаць ад усей сербскай апазыцыі, прадстаўленай партыямі і НДА. Як у самой назве, так і ў прадэклараваных прынцыпах ОТПОР! быў іншым: не партыя (бо афіцыйна не рэгіструецца і не мае афіцыйных лідэраў), не студэнцкая арганізацыя (бо мае выразныя палітычныя мэты), а Рух Супраціву. ОТПОР!

адкрыта заявіў аб сваей непадтрымцы апазыціі і сваім супраціве рэжыму. Прынцыпы негвалтоўнага супраціву, адсутнасці афіцыйнага лідэрства, дэцэнтралізаціі таксама вылучалі ОТПОР! з шэрагу апазыцыйных арганізацый. Мэтавая група ОТПОР!у, такім чынам, вызначалася як незадаволеныя Мілошавічам, расчараваныя апазіцыяй людзі, якія не бачаць перспектывы змен праз удзел у партыіі альбо НДА, ці ў арганізаванай апошнімі актыўнасці. Акрамя таго, Рух не прадстаўляў ідэалагічнай праграмы (дакладней, гэта праграма была максімальна размытая), дэкларуючы толькі супрацьстаянне рэжыму, што дазваляла прыцягваць як правую, так і левую часткі пратэстнаарыентаванага насельніцтва.

Да восені 1999 г. ОТПОР! ужо стаў буйным палітычным суб’ектам. Прыкладна ў гэты час была сфармулявана мэта Руху, якая разбівалася на тры фазы:

© Палiтычная сфера ISSN 1819-3625 ¹ 2 (2003) 57 1) арганізацыя матывацыйнай кампаніі супраць рэжыму Мілошавіча, стварэнне моцнай інфраструктуры па ўсёй краіне, заняцце страгічнай пазіцыі (супраць рэжыму, але не ў шэрагах апазыцыі);

2) арганізацыя шырокай мабілізацыйнай кампаніі па прыцягненні выбаршчыкаў;

3) афармленне новага палітычнага пакалення ў Сербіі праз змяненне свядомасці моладзі.

ОТПОР! паспяхова прасоўваўся на шляху да рэалізацыі гэтых мэт. Па розных звестках з вясны 1999 г. да часу выбараў актывісты ОТПОР!у распаўсюдзілі ад 40 да 80 тон друкаванай прадукцыі, толькі падчас кампаніі “Gotov je!” (“яму канец!”), што працягвалася з ліпеня па верасень, актывісты руху распаўсюдзілі 1.8 мільенаў налепак.

У ліпені 2000 г. ОТПОР! меў разгалінаваныя арганізацыйныя структуры ў 16 буйных гарадах, акцыі Руху прайшлі ў больш як 75 гарадах Сербіі.

У верасні 2000 г. ОТПОР! здолеў прыцягнуць на свой бок шматлікія арганізацыі трэцяга сектару ад звычайных маладзёжных НДА да асацыяцыі юрыстаў Сербіі. На сваім піку арганізацыя налічвала да 70 тысяч чалавек і 130 арганізацыйных падраздзяленняў. У такіх варунках не здзіўляе той факт, што ОТПОР! называюць “зоркай Сербскай рэвалюцыі”.

Дзякуючы ОТПОР!у і сербскай апазыцыі, што здолела пераадолець амбіцыі асобных яе лідэраў і выставіць адзінага кандыдата – Мілошавіч быў пераможаны.

2. Структура ОТПОР!у ўяўная і рэальная.

Уся структура ОТПОР!у была падпарадкаваная мэце прадуцыравання аднатыпнай, знешне выяўленай дзейнасці: распаўсюджванне друкаваных матэрыялаў, арганізацыя вулічных перфомансаў і акцый. Дзейнасць па прынцыпах:

“Праграма (праграма дзеянняў арганізацыі) – людзі (актывісты арганізацыі) – акцыя (як вытворнае ад спалучэння праграмы дзеянняў з актыўнымі асобамі)” і “Менш слоў, больш справы!” — прыводзіла да “масавай вытворчасці” палітычных акцый, стварала уражанне, што ўся краіна ахоплена ОТПОР!ам.

Для мультыплікавання актыўнасці была абрана сеткавая, дэцэнтралізаваная структура. Кожная асобная арганізацыйная адзінка (ГРУПА) мела высокую ступень аўтаноміі дзеянняў і самастойна займалася планаваннем і рэалізацыяй сваіх акцый.

Кожная з такіх аўтаномных адзінак складалася з функцыянальных груп (альбо службаў):

маркетынгу, прэсы, групы знешняй падтрымкі і універсітэцкай (школьнай) групы. Кожная з групп адказвала за пэўныя накірункі: распрацоўка мясцовых кампаній, планаванне акцый і кантроль за іх рэалізацыяй складала поле адказнасці групы маркетынгу; падрыхтоўка прэсс-рэлізаў і прыцягненне журналістаў на акцыі Руху – служба прэсы; набор актывістаў праз Інтэрнет і арганізацыя прамоўшэна праз Інтэрнет – група знешняй падтрымкі; рэкрутаванне валанцёраў, і прыцягненне іх да дзейнасці — універсітэцкая (школьная) група.

Уключна з існуючай сістэмай адукацыі такая структура мультыплікавалася па ўсёй краіне.

“Інструкцыя па працы з актывістамі” адлюстроўвае наступную схему.

ОТПОР!у падзяляліся на рэкрутаў — валанцёраў арганізацыі, актывістаў — сталых членаў і інструктараў — актывістаў, адказных за адукацыю рэкрутаў. Прыналежнасць актывіста да той ці іншай функцыянальнай групы вызначалася па жаданні актывіста і ў залежнасці ад яго персанальных здольнасцяў. Кожны актывіст роўны з іншымі пры прыняцці рашэнняў, ніхто не займае афіцыйнай лідэрскай пазыцыі (зразумела, што ў кожнай групе прысутнічаюць неафіцыйныя лідэрыарганізатары).

Так апісваюць структуру арганізацыі самі отпараўцы. Адсюль, аднак, паўстае шэраг пытанняў.

Як было і кім было арганізавана планаванне нацыянальных кампаній (напрыклад: “gotov je!”)? Як была арганізавана каардынацыя дзеянняў паміж адасобленымі і аўтаномнымі групамі? Якім чынам ажыццяўлялася фінансаванне груп і хто прымаў рашэнні па фінансавых пытаннях? Хто прадстаўляў арганізацыю ў знешніх стасунках? На жаль, дастатковай інфармацыі для адказу на гэтыя пытанні няма, аднак з простай логікі можна меркаваць, што такія дзеянні не маглі ажыццяўляцца вялікай колькасцю асоб і, адпаведна, павінна было існаваць вузкае кола (не больш за 10–20 чалавек) адказных за каардынацыю дзеянняў, фінансаванне і знешнія сувязі. Такое меркаванне ўскосным чынам пацвяджае і тое, што на апошнім кангрэсе ОТПОР!

у 2001 г. асноўныя прэтэнзіі шэраговых сябраў з рэгіянальных аддзяленняў Сербіі выклікала недэмакратычнасць кангрэсу і “узурпацыя” вузкім колам амбіцыёзных асоб з Бялграду кіраўніцтва ў арганізацыі. Відаць, на прыкладзе ОТПОР!у спрацаваў “парадокс дэмакратыі” Курта Левіна: “Для таго, каб стварыць умовы для дэмакратычных змен, на працягу пэўнага часу павінна існаваць сітуацыя, якую лідэр кантралюе і выключае непажаданыя ўплывы, што да неабходнай ступені дазваляе кіраваць сітуацыяй 1 .

3. Фінансаванне. Доўгі час пытанне 58 фінансавання ОТПОР!у замоўчвалася. На такое пытанне часцей за ўсе можна было пачуць завучаны адказ аб тым, што сродкі выдакоўваюцца сербскай эміграцыяй і зацікаўленымі асобамі ўнутры краіны. Інтуітыўна большасці і ў Сербіі, і за яе межамі было зразумела – ОТПОР!

фінансуецца заходнімі краінамі.

Гуляючы на антынатаўскіх і антызаходніцкіх настроях сербаў пасля бамбардыровак, дзяржаўная прапаганда выкарыстоўвала гэты факт, каб стварыць вобраз “празаходняга”, “прадажнага” ОТПОР!у. Тыражыраваліся вобразы знаёмага чорнага кулака, што сціскаў пачак долараў, альбо кулака, што трымае чатыры літары НАТО, а ўнізе слоган – “ПОДПОР!” (апірышча).

Ужо пасля вераснёўскай рэвалюцыі 2000 г.

крыніцы фінансавання сталі вядомымі грамадскасці. Інтуітыўныя здагадкі знайшлі сваё пацверджанне ў адкрытых заявах амерыканскіх фондаў у прэсе пра выдаткі на ОТПОР!, дзе называліся лічбы памерам ў мільёны долараў.

Грошы ішлі на друкаваную прадукцыю, ШКОЛА УНІВЕРСІТЭТ РЭКРУТЫ РАЗМОВА РАЗМОВА АДУКАЦЫЯ ЭФЕКТЫЎНАЯ КАМАНДА ЭФЕКТЫЎНАЯ КАМАНДА АДУКАЦЫЯ УНІВЕРСІТЭТ ПРЭСА ГЗП МАРКЕТЫНГ УНІВЕРСІТЭТ ПРЭСА ГЗП МАРКЕТЫНГ ГРУПА ШТАБ 59 тыражыраванне сімволікі, стварэнне рэкламных ролікаў – усяго класічнага набору агітацыйных сродкаў для папулярызацыі Руху. Немалыя сродкі пайшлі і на адукацыю отпараўцаў. У сакавіку 2000 г. з імі працаваў палкоўнік Хелві, што навучаў іх негвалтоўным метадам супраціву. Хелві, паплечнік Джына Шарпа – аўтара кнігі “Ад дыктатуры да дэмакратыі: асновы канцэптуальнага пераходу” і арганізатар негвалтоўнага супраціву ў Бірме і краінах Лацінскай Амерыкі, звяртаў увагу отпараўцаў на неабходнасць узаемадзеяння з інстытуцыямі грамадзянскай супольнасці, на стратэгію, якая была паспяхова рэалізаваная падчас перадвыбарчай кампаніі. Многія інструктары ОТПАР!у прайшлі адукацыю па праграмах ТОТ (Training of Trainers).

Дакладную лічбу, колькі каштаваў “сыход” Мілошавіча для Захада назваць, зразумела, немагчыма, але ці не большая частка з гэтай сумы пайшла менавіта ОТПОР!у. Вядомы факт (і гэта не аспрэчваецца ОТПОР!ам) – у апошнія месяцы напярэдадні выбараў ОТПОР! стаў пасрэднікам у выдаткаванні заходняй фінансавай дапамогі арганізацыям трэцяга сектару, ператварыўшыся такім чынам у парасон для НДА. Гэта спрыяла адзінай страгіі дзеянняў трэцяга сектару падчас перадвыбарчай кампаніі, калі да выбаршчыка фармавалася адзінае пасланне (“gotov je!”), чаго, напрыклад, не здарылася ў Беларусі, дзе прапанавалі “Час выбіраць!”, “Час пераменаў!”, “Выбірай!” і нешта яшчэ. Гэта ж паспрыяла і масаваму ўступленню НДА у склад ОТПОР!у ў верасні 2000 г. Вядома, фінансы – ці не самае важнае ў бліскучай перамозе ОТПОР!у, але трэба аддаць належнае арганізацыі, якая ўдала выкарыстала гэтыя сродкі і здолела мабілізаваць шматлікую колькасць сербаў на барацьбу з аўтарытарным рэжымам.

4. ОТПОР! сёння.

Пасля перамогі палітычных партый, аб’яднаных агульнай назвай Дэмакратычнай апазіцыі Сербіі, ОТПОР! распачаў новую кампанію. Бульдозер, які дапамог у штурме будынку парламенту ў кастрычніку 2000 г., ператварыўся ў сімвал моцы аб’яднанага народу. Чорна-белыя значкі са стылізаванай выявай будользеру і надпісам Samo vas Gledamo (“Мы назіраем за вамі”) павінны былі прадэманстраваць зноў абраным лідэрам, што жыхары Сербіі могуць скінуць іх таксама, як і Мілошавіча. Пры гэтым ОТПОР! браў на сябе ролю назіральніка за новай уладай. Але новыя ўмовы існавання ставілі новыя патрабаванні, у тым ці іншым разе, адсутнасць неабходнасці далейшага супраціву дыктатару ставіла пытанне новай стратэгіі бягучых дзеянняў .

Дзеля вырашэння гэтай мэты быў скліканы Другі Кангрэс ОТПОР!у ў лютым 2001 г. Аднак для Руху гэты кангрэс хутчэй стаў знакам крызіснага стану, чым вырашыў набалелыя пытанні. Арганізаваны як экспрэсіўнае шоу — паказ сапраўды бліскучага прапагандысцкага фільма пра гісторыю ОТПОР!у, гучная заява актывіста Івана Маровіча (Ivan Marovic) пра сыход знакамітага лагатыпу – чорнага кулака – са словамі: “Нам быў патрэбны кулак як зброя супраць Мілошавіча. Супраць новай улады, ён будзе як бомба супраць камара” і, нарэшце, абвяшчэнне новай візіі Руху “Новы патрыятызм” – ён не нагадваў дэмакратычнага сходу для вырашэння стратэгічных пытанняў. Новая візія Руху “Новы патрыятызм” (што тлумачыўся як адкрыты патрыятызм, разуменне і любоў да роднай краіны, універсальная салідарнасць і сацыяльная дзяржава) – была прадуктам творчасці невялікай групоўкі асоб з Бялграду, але ж прадстаўлялася як супольная праграма усяго Руху.

Зразумела такі паварот спраў выклікаў сур’езны пратэст шараговых сябраў і некаторых рэгіянальных арганізацый. Іван Ёцыч (Ivan Joиiж), сябра рэгіянальнай суполкі ОТПОР!у з поўдня Сербіі ў сваім інтэрв’ю прэсе характарызаваў кангрэс як пародыю на з’езд Сацыялістычнай партыі Сербіі: “Другі кангрэс сапраўды здзівіў бы любы сход, арганізаваны Мілошавічам і яго камандай”. Мясцовыя суполкі з Ваяводзіна абмяркоўвалі пытанні дэцэнтралізацыі і кааперацыі мясцовых арганізацый для барацьбы з цэнтралізатарскімі памкненнямі Бялградскай групы. Найбольш радыкальнымі праціўнікамі другога кангрэсу сталі актывісты з гарадка Крагуевач (Kragujevac). У якасці пратэсту яны поўнасцю спынілі дзейнасць сваёй групы. На дзвярах іхняй штаб-кватэры зноў з’явіўся стары слоган: Gotov je , але зараз ён ужо адносіўся не да Мілошавіча, але да самога ОТПОР!у.

Шмат каму ў Сербіі і па-за яе межамі такі ход падзей падаваўся трагічным канцом ОТПОР!у, між тым гэта больш выглядае як цалкам натуральны працэс рэканструявання арганізацыі. Створаны як дэцэнтралізаваны рух, без выразнай ідэалагічнай базы і палітычнай праграмы, ОТПОР! быў знітаваны ідэяй супраціву асобе – Мілошавічу. У выніку, калі гэтая адзіная сувязь ужо перастала існаваць, пачаліся натуральныя працэсы пошуку новай формы структурнай арганізацыі Руху. Перш за ўсе, дэмакратычныя ўмовы разводзяць па сваіх месцах палітычныя і непалітычныя арганізацыі:

альбо былы рух уключаецца ў барацьбу за ўладу і становіцца, па сутнасці, палітычнай партыяй, альбо 60 ўбудоўваецца ў структуру грамадзянскай супольнасці. Інстытуцыяналізацыя неабходна, і балансаванне на мяжы наўрад ці магчыма працяглы час. І таксама натуральным з’яўляецца працэс барацьбы за ўладу ў межах арганізацыі.

Зразумела, што пры адсутнасці афіцыйных лідэраў і працэдуры іх прызначэння такая барацьба адбываецца стыхійна. Пры гэтым у найбольш выгодным стане апынаюцца групы, адказныя за арганізацыйныя пытанні (так бы мовіць, “сакратарыят”). Пэўны час такія групы могуць кантраляваць уладу, што і было прадэманстравана на другім кангрэсе ОТПОР!у, аднак канчатковы стан рэчаў вызначыць ціск “знізу”, і калі ён будзе дастаткова моцным, то раней ці пазней фактычна кіруючая групоўка павінна будзе пайсці на ўвядзенне дэмакратычных працэдур ратацыі лідэраў.

Не апошнюю ролю ў “крызісе” ОТПОР!у магчыма адыграла і фінансавае пытанне. Прыток грашовых сродкаў з-за мяжы пасля перамогі Каштуніцы скараціўся, а гэта пацягнула і згортванне высокага ўзроўню актыўнасці. Шматлікія групы, не звязаныя ідэйнай платформай, прыпынілі сваю дзейнасць у адсутнасці, з аднаго боку, выразнай мэты і сэнсу апошняй, а з другога — сродкаў для яе ажыццяўлення.

Але так ці інакш, сёння ОТПОР! – адна з найвялікшых палітычных арганізацый Югаславіі.

Па словах аднаго з сябраў Бялградскай суполкі Мілаша Міленкавіча, колькасць сябраў ОТПОР!у ў перадвыбарчую прэзідэнцкую кампанію 2002 г.

ў Сербіі складала каля 20 тысяч чалавек, што дазваляла весці кампанію па ўсей тэрыторыі Сербіі.

Стратэгія ОТПОР!у падчас гэтай кампаніі сур’ёзна змянілася ў параўнанні з прэзідэнцкай кампаніяй 2000 г. Як і раней ОТПОР! праводзіў негатыўную кампанію супраць Воіслава Шэшэля, кандыдата ад Сербскай радыкальнай партыі, які падтрымлваўся Мілошавічам. У першым туры выбараў 2002 г.

стратэгія ОТПОР!у фармулявалася як непадтрымка абодвух дэмакратычных кандытаў:

прэзідэнта Югаславіі Воіслава Каштуніцы і віцепрэм’ера Міралюба Лабуса, і канцэнтравалася на мабілізацыйнай кампаніі. У другім туры пры ўмове выхаду двух дэмакратычных кандыдатаў ОТПОР!

збіраўся агітаваць за Лабуса, і супраць Каштуніцы, які не здолеў, па меркаванні отпараўцаў, пасля яго перамогі ў 2000 г. вырашыць ускладзеныя на яго задачы.

5. Легенды і міфы.

За час бурлівай гісторыі ОТПОР!у з’явілася шмат легенд пра гэты Рух. Складана сказаць, што з іх праўда, а што прыдумка, аднак, магчыма, некаторыя з іх нясуць зерне ісціны...

Легенда 1: ОТПОР! адпачатку быў арганізаваны колам асоб з 10-ці чалавек і да апошняга моманту выбараў 2001 г. кіраваўся менавіта імі. Гэта былі маладыя сербы адмыслова адукаваныя заходнімі спецыялістамі для арганізацыі агульнасербскага руху, са спецыфічнай падрыхтоўкай у галіне палітычнага маркетынгу. Пра існаванне такой групы ведала толькі абмежаванае кола асоб.

Легенда 2: У ОТПОР!ы існавала заканспіраваная “сацыялагічная служба”. Гэта была віртуальная служба, вельмі папулярная сярод карыстальнікаў Інтэрнету, яе дадзеныя нават выкарыстоўваліся ў СМІ. Але ніякіх сапраўдных даследванняў гэтая служба не праводзіла, падаючы выдуманыя дадзеныя, згодна з якімі, аднак, рэйтынг Каштуніцы заўсёды ўзрастаў.

Легенда 3: Падчас штурму будынку парламенту адзін з “заканспіраваных” лідэраў ОТПОР! здолеў прабегчы ў пакойчык, дзе захоўваліся выбарчыя бюлетэні, і падпаліў гэты пакойчык. Пасля гэтага ён выбег на балкон будынка і паказаў дыскету з “сапраўднымі” вынікамі падліку галасоў. Усе бюлетэні згарэлі, і вызначыць, хто перамог у сапраўднасці ўжо было нельга.

Легенда 4: Усе ўступныя карткі шарагоўцаў ОТПОР!у з іх асабістымі дадзенымі ў Бялградзе захоўваліся на кватэры высокапастаўленага функцыянера СПС, бо яго сын быў адным з інструктараў ОТПОР!у. Было разлічана на тое, што вобыск на кватэры гэтага чалавека будзе зроблены ў апошнюю чаргу.

1 Курт Левин. Разрешение социальных конфликтов. – СПб., 2000. – С. 78-79.

Крыніцы:

www.pbs.org <http://www.pbs.org> www.otpor.com <http://www.otpor.com> www.ce-review.org/01/8/pozun8.html <http://www.ce-review.org/01/8/pozun8.html> Михаил Доббс. За революцией в Сербии стоят американцы// Международное отделение «Вашингтон Пост». - 11 декабря.

- 2000 - С. А01.

The New York Times Magazine, 26 November 2000.