21 Дынаміка норм і нарматыўнага дзеяння: некаторыя сацыялагічныя меркаванні Ёран Тэрбарн Якое значэнне маюць нормы ў чалавечым жыцці і чалавечай дзейнасці? Якая сфера выкарыстання нарматыўнага ці нарматызаванага дзеяння? Якія сувязі маюцца паміж нарматыўным і ненарматыўным дзеяннем? Пры якіх умовах нормы здольныя кіраваць акцёрамі і іх дзейнасцю? Як усталёўваюцца нормы? Якую яны маюць дынаміку? Чаму і як яны змяняюцца? Што вызначае ўзмацненне ці аслабленне, пашырэнне ці скарачэнне сферы выкарыстання нарматыўнага дзеяння ў параўнанні з інструментальным ці тэлеалагічным дзеяннем?
Што вядзе да змен у форме ці змесце норм, а таксама да замены старых норм новымі?
Вырашэнне пазначаных пытанняў будзе асноўнай задачай падчас нашага семінара. Яны прымаюць розную форму ў залежнасці ад таго, у межах якой навуковай дысцыпліны мы вывучаем нормы.
Але, на шчасце, гэты шэраг пытанняў забяспечвае агульную базу, якой кожны з нас можа дасягнуць розным шляхам, каб потым рухацца ў адпаведным напрамку.
Мы пачнём з канстатацыі таго простага факта, што нормы на самой справе належаць да сферы інтарэсаў шматлікіх навуковых дысцыплін, якія не так часта маюць магчымасць узаемнага дыялогу.
Навука бізнес-менеджменту і бізнес-кіравання, крыміналогія, тэорыя прыняцця рашэнняў, эканоміка, тэорыя гульняў, юрыспрудэнцыя, этыка, тэорыя арганізацыі, педагогіка, філасофія, паліталогія, псіхалогія, сацыялінгвістыка, сацыялогія, тэалогія — усе яны, і не толькі яны, у той ці іншай ступені сутыкаюцца з пытаннямі пра нормы і нарматыўнае дзеянне. Ідэя гэтага семінара палягае ў тым, каб даць кожнаму магчымасць пазнаёміцца з падыходамі іншых навукоўцаў, якія прэзентуюць іншыя галіны навукі.
Чым жа, уласна кажучы, з’яўляецца норма? Нормай можа быць названае выказванне, якое абавязвае альбо забараняе, кажа «Зрабі так!» альбо «Не рабі так!» — яно пры гэтым можа мець форму станоўчую альбо адмоўную: «Калі ласка, зрабі так!», «Калі ласка, так не рабі!». Калі нормы разумець у гэтым сэнсе, то яны павінны мець вялікі спектр падмацоўваючых механізмаў — ад заканадаўства, якое суправаджаецца адмысловым апаратам прымусу і санкцыянавання, да норм маралі, якія існуюць толькі ў свядомасці індывіда, а паміж імі ёсць шэраг норм, якія прынята называць сацыяльнымі, прадмет ухвалення ці асуджэння для некаторай сукупнасці акцёраў. Зразумела, было б, напэўна, карысна засяродзіць увагу на якой-небудзь частцы з гэтага вялізнага спектру норм, але ж наш кантэкст патрабуе разгляду ўсіх відаў норм, нормы як такой.
Прыведзенае вышэй вызначэнне тэрміну «норма» з’яўляецца вельмі шырокім, але яно не ахоплівае ўсіх магчымых варыянтаў яго выкарыстання. Напрыклад, яму не адпавядаюць два шырока распаўсюджаныя сэнсы. Адзін - гэта «норма» як вызначэнне, напрыклад, таго, чым з’яўляецца метр альбо, у кантэксце сённяшніх праблем Еўрасаюза, чым з’яўляецца фрукт. Таксама я не ўключыў у прыведзенае вызначэнне найбольш распаўсюджанае выкарыстанне тэрміну «норма», як указанне нейкага належнага стану — таго, пра што звычайна думаюць, калі сустракаюць выраз «нармальны» ці «ненармальны».
Пад нарматыўным дзеяннем мы разумеем тое дзеянне, якое было народжана нормай таго, як належыць дзейнічаць. Нарматыўнае дзеянне — некаторым, напэўна, будзе даспадобы называць яго дэанталагічным дзеяннем — адрозніваецца ад тэалагічнага ці інструментальнага дзеяння тым, што яно не з’яўляецца само па сабе выніковым, рэзультатыўным, не арыентаванае на нейкі канкрэтны вынік, выгодны ці значны для акцёра. З іншага боку, этыка адказнасці, як называў яе Макс Вэбер, сцвярджае, што наступствы такога дзеяння важныя не для самога акцёра, а для іншых людзей. Класічная юрыдычная максіма нарматыўнага дзеяння — «fiat iustitia, pereat mundus» (няхай загіне сусвет, але пераможа закон) — не з’яўляецца надзейнай у каралеўстве норм.
Надалей я паспрабую прадэманстраваць парадаксальнасць сітуацыі з нормамі ў сучаснай сацыялогіі, а таксама прапанаваць некаторыя ўласныя сацыялагічныя разважанні наконт сацыяльнага сэнсу некаторых норм і іх змянення. Сацыялагіч© Палiтычная сфера ISSN 1819-3625 ¹ 2 (2003) 22 ная перспектыва патрабуе ўвагі да таго, якім чынам нормы маюць уласцівасць фармаваць акцёраў і сацыяльны лад, а таксама ўплываць на іх развіццё.
Парадокс і выклік для HomoSociologicus У сучаснай сацыялогіі існуе парадокс. У той час, як агульным з’яўляецца перакананне, што чалавек сацыялагічны — гэта індывід, які кіруецца ў сваім жыцці пераважна сацыяльнымі нормамі, зараз вельмі цяжка знайсці ў межах дамінуючых і актуальных сацыялагічных плыняў якую-небудзь задавальняючую трактоўку норм і нарматыўнага дзеяння. У сацыяльнай тэорыі асноўны інтарэс да нормаў спараджаўся з праблематыкі тэорыі рацыянальнага выбару [гл. 4; 20]. Не так даўно Амерыканская сацыялагічная асацыяцыя прысвяціла праблематыцы норм асобную сесію сваёй канферэнцыі [11; 12]. Найбольш сур’ёзны даследчык, які працаваў над гэтай тэмай, гэта Джэймс Колмэн [6], які належыць менавіта да новага пакалення прыхільнікаў тэорыі рацыянальнага выбару сярод сучасных сацыёлагаў. Неакласічны Сінтэз сацыялогіі, распачаты Талкотам Парсансам [15], які дэклараваў перапрацоўку класічнага канону сацыялогіі канца XIX — пачатку XX стагоддзя, надаваў нормам вялізнае значэнне. На самой справе, уяўленне пра асобныя «нарматыўныя элементы», якія прысутнічаюць у матывацыях акцёраў, а таксама ў асобнай стандартнай сітуацыі звязваюць пазіцыю акцёра і яго мэту, стала ў межах Сінтэзу падмуркам «тэорыі свядомага дзеяння» [15: ст. 74]. Але фармулёўкі, якія былі дадзеныя Парсансам пасля Другой сусветнай вайны [напрыклад, у 16], былі накіраваныя хутчэй на сацыяльную сістэму і яе «структурна-функцыянальны аналіз», чым на тэорыю дзеяння. Аднак, апошняя не была забытая ім [гл. 17], яго аналіз сацыяльнай сістэмы трымаўся на прызнанні цэнтральнай ролі норм. Сацыяльныя сістэмы характарызаваліся перш за ўсё сваімі каштоўнасцямі, з якіх выводзіліся нормы, што вызначалі канкрэтныя спосабы дзейнасці.
Менш амбіцыёзны з пункту гледжання тэорыі і больш эмпірычна арыентаваны варыянт некласічнай сацыялогіі «сярэдняга ўзроўню» быў распрацываны Робертам Мэртанам, які паклаў даследванне норм і аноміі (адсутнасці норм) у цэнтр свайго аналізу [14: главы IV i V і іншыя]. Аднак некласічная сацыялогія не здолела кансалідавацца і манапалізаваць усе дысцыпліны. Наадварот, з пачатку 1960-х гадоў яна апынулася аб’ектам усё больш рашучых атак, у выніку якіх у 1970-я гады яна перастала быць прымальнай парадыгмай, хаця і не была замененая на нейкую параўнальную па сістэматызаванасці і ўплывовасці тэорыю. Прасля Парсанса і Мэртана сацыёлагі звычайна прымалі нормы як нешта, што не падлягае самастойнаму сацыялагічнаму вывучэнню, як нешта важнае, але не прынцыповае і не цікавае. На мой погляд, гэта было вартай жалю адмовай ад удзелу ў актуальнейшым дыялогу, які вядзецца сёння ў іншых гуманітарных навуках і эканамічнай тэорыі, дзе нормы і нарматыўныя інстытуты служылі галоўнымі тэмамі і былі аб’ектамі для вывучэння.
Гістарычныя катаклізмы зусім не абавязкова прыводзяць да таго, што нормы робяцца неактуальнымі, але ж гэта ўсё ж такі адбылося. Для гэтага існуе два чыннікі. Першы — гэта сам характар дысцыпліны, другі звязаны з міждысцыплінарнымі супярэчнасцямі, што мелі месца ў 1960-ых і 1970-ых гадах.
Па-першае, большасць сацыёлагаў заўжды ўспрымалі сваю навуку як дысцыпліну пераважна эмпірычную і цікавіліся перш за ўсё канкрэтнымі эмпірычнымі праблемамі. Парсанаўскі Сінтэз быў збольшага тэарэтычнай падзеяй, ён ніколі цалкам не меў перавагі ў сферы эмпірыкі. Гэтае адвечнае раздзяленне потым атрымала замацаванне ў канцэпцыі «сацыяльнага», якая была падтрымана большасцю сацыёлагаў, нягледзячы на супярэчнасці паміж імі. Яна сцвярджае, што «сацыяльнае» перманентна змяняецца і не можа быць зведзена да элементарнага дзеяння. Увага да эмпірычных праблем і антырэдукцыянісцкія эпістэмалогія і анталогія ўзмацнялі адна адну, дазваляючы тым самым пазбягаць і ігнараваць фундаментальныя пытанні, звязаныя з разуменнем дзеяння. Вы можаце рабіць вельмі цікавыя даследванні і адкрыцці ў галіне, напрыклад, зносін на працоўным месцы, міжасабовых сувязяў, урбаністычнага жыцця, жыццёвага ўзроўню, сацыяльнай мабільнасці альбо гендэрных паттэрнаў, не заўважаючы пры гэтым базавыя матывіроўкі сацыяльнага дзеяння ці асноўныя якасці сацыяльных сістэм.
Па-другое, сам характар асноўных тэарэтычных супярэчнасцяў у сацыялогіі прывёў да таго, што нормы зніклі з поля зроку.
Парсанаўскі Сінтэз быў тэарэтычна слабы з двух бакоў. Адным з іх была агульная канцэпцыя акцёра, якім кіруюць нормы — яна пакідала мала месца для іншых матывацый, акрамя выпадкаў «дэвіяцыі», якія, як адхіленні ад нормы, лічыліся маргінальнымі і другараднымі. Крытыка гэтай канцэпцыі [напрыклад, 21] была скіраваная супраць «гіперсацыялізацыі чалавека». Праз шмат гадоў пазнейшы паўпарсаніянец сфармуляваў гэтую праблему як кантынгентнасць дзеяння [1].
Іншая праблема была звязаная з макраўзроўнем і датычылася крыніцы норм. Сам Парсанс выводзіў іх з каштоўнасцяў і культуры, якая ахоплівае ўсю сацыяльную сістэму. Ягоныя апаненты [7; 18 і інш.] справядліва задавалі пытанне пра ўладу, пра тое, 23 што нормы могуць быць навязаныя і, адпаведна, служыць падставай для канфліктаў.
Пакуль на гэтую канцэпцыю адбываўся наступ на тэарэтычным узроўні, рабілася зразумелым, што яна слабая яшчэ і з эмпірычнага пункту гледжання. Парсанс меў шмат таленавітых вучняў, асабліва ў ЗША, ён быў натхняльнікам значнай колькасці эмпірычных даследванняў, як на мікра-, так і на макраўзроўні, але ўсё ж такі парсанаўскі Сінтэз арыентаваў перш за ўсё на аналітычны і інтэрпрэтацыйны падыход, а не на вырашэнне эмпірычных праблем. Нейкі эмпірычны прарыў, які стаў бы аргументам у абарону Сінтэзу, так і не быў дасягнуты.
Неакласічны сінтэз сацыялогіі не атрымаў поспеху, і ў выніку паўсталі шматлікія і разнастайныя падыходы, якія, нягледзячы на гэтую разнастайнасць, не прыводзілі да перагляду навукі менавіта з-за сваёй эмпірычнай арыентацыі. Кожны з гэтых падыходаў рабіў свой крок на шляху разумення сацыяльнай рэчаіснасці.
Шырокі спіс новых магчымасцяў можна аб’яднаць у двух вялікіх напрамках. З аднаго боку, адбыўся пераход ад нарматыўнага да кагнітыўнага і камунікатыўнага, ад сацыялізаваных у межах дадзенай культуры людзей з інтэрыярызаванымі нормамі да «кагнітыўных агентаў» (у Гіддэнса [9]) і «камунікатараў» (у Хабэрмаса [10]). З іншага боку, пры дапамозе форм, прапанаваных гістарычным матэрыялізмам, пад уплывам структурнай лінгвістыкі і антрапалогіі, змянілася само разуменне сацыяльнай структуры і месца, якое ў ёй займае сацыяльны акцёр. «Структуралісцкая» рэвалюцыя ўзнавіла цікавасць да «структуры і прасторы дзеяння». Сярод даследванняў гэтага кшталту найбольш уражвае канцэпцыя «дваістасці структуры», распрацаваная Энтані Гіддэнсам [9: 25 і наст.], якая акцэнтуе ўвагу на тым, што законы структуры з’яўляюцца і рэсурсамі, што выкарыстоўваюць акцёры, і адначасова вынікам дзейнасці тых самых акцёраў. Таксама да гэтай тэарэтычнай плыні належыць канцэпцыя «схільнасцяў» (dispositions) акцёраў у выглядзе іх «габітуса», створаная П’ерам Бурдзье [5: 127 і наст., 155 і наст.].
Аднак, нарматыўнасць хоць і прысутнічае ў даследваннях, але толькі ў якасці фона, а як самастойны аб’ект даследвання яна застаецца па-за межамі разгляду. Але ж шэраг выбітных сучасных сацыёлагаў прасунулі паняцці «маральнага фактара» ці «маральнага парадку», а таксама «нарматыўна-афектыўнага» на першы план [8; 22; 23].
Іншымі словамі, было б няправільна ўспрымаць сацыялогію праз прызму канцэпцыі homo sociologicus як Нарматыўнага Чалавека, аналагічнага Эканамічнаму Чалавеку ў эканамічнай навуцы, які максімалізуе прыбытак. Хутчэй, мы зразумеем галоўны аспект розных напрамкаў у эканоміцы і сацыялогіі, калі паглядзім, якімі асноўнымі катэгорыямі яны карыстаюцца ў якасці ключавых пераменных у тэорыі дзейнасці. Такім чынам, нам трэба распрацаваць аналітычную схему тлумачэння дзейнасці. Яе базавымі пераменнымі будуць мноства акцёраў, мноства сітуацый ці варункаў, мноства дзеянняў. Ідэалістычны эманацыянізм 1 выключае з гэтай схемы сітуацыі, крайняя форма структуралізму, наадварот, зводзіць акцёраў да сітуацый, пазіцый у сістэме, але мы ў дадзеным выпадку працуем з мэйнстымам міждысцыплінарнай сацыяльнай навукі. Маючы на мэце растлумачыць сацыяльнае дзеянне, мы прымаем да ўвагі два фактары, для кожнага з якіх мы можам вылучыць два асноўныя спосабы тлумачэння, прынятыя ў розных сацыяльных навуках, якія адрозніваюцца па сваёй трактоўцы групы акцёраў і групы сітуацый — схема 1.
Фактары, змешчаныя з правага, тлумачальнага боку нашай схемы, мы падзялілі на пераменныя і зададзеныя/выпадковыя. Два апошнія ў дадзеным выпадку сінанімічныя, і яны маюць агульную рысу — іх не трэба даследваць.
Для эканамічнай тэорыі характэрна, што дзеянне тлумачыцца змяненнем сітуацыі — у асноўным Схема 1.
Суадносіны тлумачальных фактараў у канцэпцыях дзеяння розных сацыяльных навук.
Неакласічная эканоміка Тэорыя рацыянальнага выбару Біхевіярысцкая і эксперыментальная псіхалогія Дамінуючыя тэндэнцыі сацыялагічнай думкі Антрапалогія і паліталогія Дынамічная псіхалогія Сітуацыі – зададзеныя/выпадковыя Акцёры – пераменныя Сітуацыі – пераменныя Акцёры – зададзеныя/ выпадковыя 24 гэта датычыцца вагання коштаў і прыбыткаў. Акцёры застаюцца зададзенымі, яны перманентна прысвячаюць сабе максімізацыі прыбытку і маюць «стабільныя схільнасці»: «Лічыцца, што патрабаванні мала змяняюцца ў часе, неістотна адрозніваюцца ў заможных і незаможных, і нават у прадстаўнікоў розных культур. Гэта забяспечвае надзейны падмурак для прагназавання рэакцыі на разнастайныя рынкавыя змены…» [3: 5]. Змяненне сітуацыі вызначаецца магчымымі суадносінамі выдаткаў і выгод, якія могуць быць атрыманыя ў выніку выкарыстання розных магчымасцяў у момант выбару. Калі нейкія стымулы змяняюцца, акцёры дзейнічаюць іншым чынам, і характар іх дзеянняў можа быць прадбачаны. Прынцып максімізацыі і стабільнасці схільнасцяў (патрабаванняў) не абавязкова вымагае выключна эгаістычныя альбо матэрыяльныя чыннікі, яны нават не абавязкова бываюць універсальна аднолькавымі. Галоўны момант заключаецца ў тым, што для эканамічных тлумачэнняў і прагнозаў дастаткова разглядаць патрабаванні, схільнасці і схемы прыняцця рашэнняў акцёраў як зададзеныя.
Сацыёлагі, як і антраполагі, а таксама і прадстаўнікі асноўных паліталагічных школ, зыходзяць з таго, што акцёры адрозніваюцца паміж сабою ў залежнасці ад прыналежнасці да розных катэгорый і груп, а таксама ў залежнасці ад гістарычнага перыяду. З гэтага пункту гледжання сацыяльнае дзеянне адрозніваецца з-за розніцы паміж акцёрамі, якія належаць да розных груп і культур, маюць розныя пазіцыі, статусныя ролі і пазіцыю ў сацыяльных сістэмах і сацыяльных сетках, маюць розныя матэрыяльныя ці сімвалічныя рэсурсы. Для сацыялагічнага даследвання трэба разумець, чым і наколькі моцна адрозніваюцца акцёры, якая колькасць акцёраў мае гэтыя адрозненні. З іншага боку, варыятыўнасць сітуацый альбо варункаў дзеяння звычайна лічыцца выпадковасцю ці зададзенасцю, хоць яна і можа ўлічвацца, як гэта робіцца ў эканамічных канцэпцыях. Магчымасці, што мае сацыялагічны акцёр, звычайна адрозніваюцца не ў залежнасці ад абставін канкрэтнага дзеяння, а ў залежнасці ад ягоных каштоўнасцяў, норм ці інтэрпрэтацыі сітуацыі, пазіцыі ў сацыяльнай структуры. Сацыёлагі звычайна не звяртаюць увагі на адрозненне сітуацый, што знайшло адлюстраванне ў старым жарце пра тое, што «сацыялогія з’яўляецца навукай пра тое, чаму ў чалавека няма ніякага выбару».
Нарматыўны Чалавек, такім чынам, з’яўляецца часткай шэрагу тлумачальных схемаў, якія супярэчаць адна адной.
Нарматыўныя і іншыя дзеянні Нарматыўныя дзеянні — дзеянні ў імя таго, што лічыцца правільным — з’яўляюцца адным з трох асноўных відаў чалавечых дзеянняў. Яшчэ мы вылучаем тэлеалагічныя дзеянні, накіраваныя на дасягненне нейкага выніку, і эмацыянальныя дзеянні, выкліканыя пачуццём весялосці, смутку, гневу.
Не ўсе віды дзеянняў, што ажыццяўляюцца з разуменнем норм, можна лічыць нарматыўнымі дзеяннямі. Паводзіны, што адпавядаюць нормам, выклікаюцца рознымі чыннікамі, і толькі адна група чыннікаў можа быць аднесена да нарматыўных дзеянняў. Выкананне норм можа быць інструментальным: дзеля ўзнагароды альбо каб пазбегнуць юрыдычнага пакарання. Можна весці сабе канформна з-за страху выглядаць недарэчна альбо каб атрымаць пазітыўную адзнаку і павагу, альбо каб пазбегнуць астракізму. Ёсць усе падставы меркаваць, што чалавечыя паводзіны збольшага выкліканыя разнастайнай сумессю прынцыпа максімізацыі выгады і нарматыўнасці.
Нарматыўнае дзеянне, якое прадпрымаецца ўласна дзеля выканання норм як такіх, можа адбывацца па розных прычынах. На адным полюсе мы можам заўважыць падсвядомыя звычкі альбо руціну, крыніцы якіх мы ўжо даўно забылі і звычайна пра іх не думаем. Шматлікія нашы штодзённыя дзеянні належаць да гэтай катэгорыі, напрыклад, манера размаўляць ці паводзіць сябе, цялесныя практыкі, асартымент харчавання, стыль працы. Інакш кажучы, шмат якія рэчы мы робім у адпаведнасці з нормамі, не заўважаючы гэтага. З іншага боку, нарматыўныя дзеянні могуць выклікацца рацыянальнымі ведамі (альбо тым, што такімі лічыцца) пра наступствы такіх дзеянняў для вонкавага свету, пры гэтым ігнаруецца ці адыходзіць на другі план выніковая карысць гэткіх дзеянняў для самога акцёра.
Паміж двумя палюсамі нарматыўнага дзеяння, адзін з якіх будуецца на звычцы, а другі — на рацыянальных ведах, існуе вялікі шэраг нарматыўных дзеянняў, якія выклікаюць найбольш цікавыя пытанні. На маю думку, мы мусім паглядзець на гэтае выкананне норм паміж звычкай і рацыянальным разуменнем з двух бакоў.
Па-першае, норма можа выконвацца, зыходзячы з нашай ідэнтыфікацыі, з крыніц дадзенай нормы і адпаведных каштоўнасцяў. Крыніцай нормы можа быць канкрэтная асоба, арганізацыя альбо дактрына. Гэта не проста пытанне інтэрыярызацыі нормы, а перш за ўсё — пытанне сувязі нашай самасвядомасці з крыніцай паходжання нормы. Апошняя, такім чынам, пакуль яна існуе — надае сэнс нашаму жыццю. Мы часам нават гатовыя рызыкаваць жыццём у імя існавання крыніцы нормы. Нацыя і рэлігія з’яўляюцца найбольш распаўсюджанымі крыніцамі норм, якія заклікаюць нас быць гатовымі да канчатковай ахвяры, а менавіта — да згоды ад- 25 даць сваё жыццё. Аднак, у менш гераічным сэнсе, да гэткіх крыніц могуць быць аднесены бацькі, настаўнікі, каханыя, сябры, аднакласнікі, спартыўныя альбо поп-»зоркі». Мы таксама можам ідэнтыфікавацца з працэдурай, з легітымным спосабам рабіць нейкія рэчы — напрыклад, пры дапамозе дэмакратычнага галасавання, альбо ў адпаведнасці з юрыдычнымі законамі. У межах калектыва, з якім мы сябе ідэнтыфікуем, нашы дзеянні звычайна адпавядаюць вызначаным нормам. У экстрэмальных выпадках іншыя ўспрымаюцца як недачалавекі, у адносінах да якіх нормы не дзейнічаюць. Войны паміж рэспублікамі, на якія распалася былая Югаславія, даюць шмат падобных прыкладаў. Такім чынам, калектыўная ідэнтычнасць акцёраў таксама вызначае склад дзеючых норм.
З іншага боку, выкананне норм можа быць выклікана самапавагай. Гэта вынік глыбокай інтэрыярызацыі (да ўмоў якой мы вернемся пазней). Для большасці з нас існуюць рэчы, якія мы не робім, і рэчы, якія мы робім, незалежна ад таго, як паводзяць сабе астатнія людзі. Інакш мы будзем адчуваць пагарду і агіду да сабе, не кажучы ўжо пра пачуццё віны і сораму. Гэта забароны харчавання мясам і штрэйкбрэхерства, даносаў у паліцыю і махлярства, жабрацтва і эксплуатацыі бедных.
Наколькі мне вядома, выкананне норм з-за ідэнтыфікацыі альбо самапавагі да апошняга часу амаль не даследвалася, прынамсі, у сацыялогіі.
Па спосабу функцыянавання ў чалавечым узаемадзеянні нормы можна падзяліць на тры галоўныя тыпы. Адзін з іх складаюць канстытуцыйныя нормы, якія вызначаюць сістэму дзеяння і ўдзел у ім акцёра. Яны вызначаюць правілы гульні. У адносінах да акцёра гэта нормы паводзінаў, мовы, гігіены і цялесных практык, манер. Яны ўключаюць знакі гонару і вызначэнні чалавечай годнасці.
Іншы набор складаецца з рэгулятыўных норм, якія абазначаюць чакаемы ад акцёра ўчынак, выкананне задач, пастаўленых сістэмай. Найбольш распаўсюджаны прыклад — гэта працоўныя і сямейныя нормы, сацыяльна-прадпісаныя ролі, нормы паводзін чалавека як сябры групы. Да трэцяга тыпу належаць размеркавальныя нормы, альбо рэгулятыўныя нормы другога парадку, якія паказваюць, якім чынам у дадзенай сацыяльнай сістэме павінны размяркоўвацца ўзнагароды, выдаткі і рызыкі.
Інакш кажучы, нормы вызначаюць значэнне ўдзелу ў соцыуме, чаканы ўклад у сацыяльную сістэму і адпаведнае ўзнагароджанне за гэта. У гэтай якасці нормы паўсюдныя, яны іграюць цэнтральную ролю ў функцыянаванні кожнай сістэмы, вялікай і малой.
Гэтыя тры тыпы норм маюць розную сацыяльную вагу. Найвялікшае значэнне маюць глыбока інтэрыярызаваныя нормы паводзінаў, паколькі яны вызначаюць, ці з’яўляецца чалавек паўнавартасным удзельнікам сацыяльнай сістэмы. Калі вы не паводзіце сабе адпаведным чынам — вы знаходзіцеся па-за межамі сістэмы. Вы не можаце быць, напрыклад, нармальным дарослым чалавекам, альбо шведам, альбо эканамістам. Тры тыпы норм маюць розную глыбіню і дынаміку. Звычайна прынята лічыць, што нормы паводзінаў найглыбей інтэрыярызаваныя акцёрам, і іх парушэнне выклікае найбольш моцную рэакцыю. Сур’ёзныя парушэнні норм паводзінаў звычайна цягнуць за сабой адхіленне, выключэнне, пагарду.
Кажучы пра інтэрыярызацыю, я не магу сказаць, ці з’яўляюцца дыстрыбутыўныя нормы глыбей інтэрыярызаванымі за рэгулятыўныя, але мне падаецца, што парушэнне дыстрыбутыўных норм выклікае мацнейшую рэакцыю. Пачуццё несправядлівасці і падману дае моцны стымул да дзеяння. З іншага боку, рэгулятыўныя нормы ўнёску альбо выканання істотныя як крытэрый статуснай атрыбуцыі ў межах сацыяльнай сістэмы.
Нормы звычайна з’яўляюцца не асобнымі правіламі, а іерархічна арганізаванымі сістэмамі, якія гарманічна будуюцца ад агульных вышэйшых прынцыпаў да правілаў, якія дзейнічаюць і выконваюцца ў асобных сітуацыях. Дзякуючы гэтаму нарматыўнае дзеянне валодае вялікай гнуткасцю інтэрпрэтацыі і рэалізацыі, на што рэдка звяртаюць увагу.
Інстытуты і іншыя сістэмы дзеяння Агульная дыскусія пра нормы павінна быць суаднесена з істытутамі. Гэтае слова зараз выкарыстоўваецца вельмі часта і вельмі адвольна. Хоць інстытуты і інстытуцыялізацыя разглядаюцца некаторымі сацыёлагамі ў кагнітыўных тэрмінах, больш распаўсюджаным з’яўляецца падыход, заснаваны на нормах і каштоўнасцях. Такім чынам, інстытутамі лічацца абмежаваныя комплексы норм.
Сюды ўваходзяць фармальныя і нефармальныя нормы тых трох тыпаў функцыянавання, якія мы толькі што разглядалі. Да гэтых інстытуцыялізаваных комплексаў норм прыкладаюцца сістэмы санкцый супраць іх парушальнікаў. У развітым грамадстве гэтыя інстытуцыялізаваныя санкцыі часта, хоць і не абавязкова, падмацоўваюцца законам і юрыдычным пакараннем. Сям’я (асобнага гістарычнага тыпу) — класічны сацыялагічны прыклад, калі гаворка заходзіць пра інстытуты. Але інстытутамі ў гэтым сэнсе слова з’яўляецца і прыватная ўласнасць, і грамадзянская супольнасць, і парламентарная дэмакратыя і шмат чаго яшчэ.
Дзеля таго, каб скласці агульнае ўражанне пра інстытуты, верагодна, іх варта падзяліць у адпаведнасці з нарматыўнасццю і ненарматыўнасцю дзе- 26 яння, каб потым вылучыць прынцыпова розныя сродкі інстытуцыянальнай рэгуляцыі.
1. Ненарматыўнае і таму неінстытуцыянальнае дзеянне.
Сюды, перш за ўсё, трэба змясціць усе разнастайныя сінгулярныя індывідуальныя дзеянні і стратэгіі актыўнасці, таксама як і часовыя сутыкненні, натоўпы, масы. Нормы ўплываюць на такія дзеянні толькі як частка агульнай арганізацыі чалавечага жыцця праз механізмы сацыяльнага навучання, сацыялізацыі, моўныя правілы. Але да гэтай групы належаць і доўгатэрміновыя формы інтэракцыі, а менавіта палітыка-ўладныя гульні паміж суверэннымі дзяржавамі, групамі незалежных індывідаў, бандамі. Прыклады такіх дзеянняў можна знайсці ва ўнутраным жыцці дыктатарскіх рэжымаў і банд.
Інтэракцыі такога кшталту не абавязкова з’яўляюцца гвалтоўнымі альбо махлярскімі, але яны патрабуюць кантраляваных уладных адносінаў і рацыянальнай зацікаўленасці. Нормы ўспрымаюцца акцёрамі толькі ў тэрмінах затрат і выгады.
2. Інстытуты альбо інстытуалізаваныя сістэмы дзеяння.
Інстытуты бываюць двух асноўных відаў, кожнаму з якіх адпавядае свой тып нарматыўнай рэгуляцыі. Абодва гэтыя віды маюць нарматыўны стрыжань, які вызначае патрэбнае і непатрэбнае ў паводзінах, але яны адрозніваюцца спосабам рэгуляцыі вартага тыпу ўчынкаў. У першым з іх акцёры маюць права вольна выбіраць стратэгію паводзін і рабіць крокі ў адпаведнасці з ёй. У другім сам характар і нават паслядоўнасць крокаў прадпісаныя нормамі.
Першую катэгорыю інстытутаў мы назавем гульнямі-спаборніцтвамі ці нарматыўнымі межамі легітымнай максімізацыі. У якасці «гульняў» яны маюць нарматыўныя статуты, якія вызначаюць колькасць крокаў, але ў межах гульні акцёрам дазваляецца рабіць захады па максімізацыі ўласнай выгоды. Да гэтых гульняў мы аднясём грамадзянскую супольнасць і разнастайныя рынкі, якія, ў сваю чаргу, самі складаюцца з такіх інстытутаў, як плюралізм, канстытуцыя, юрыдычныя законы, маёмасныя правы. У гэтых межах, якія забараняюць гвалт і падман, акцёры маюць права максімізаваць уласную выгаду. Аднак інтытуцыянальныя межы не абавязкова кангруэнтныя адна адной.
Другі від інстытутаў мы назавем ролевымі гульнямі. Тут дарэчы будзе тэатральная мэтафара. П’еса можа быць прачытана і пастаўлена па-рознаму, характары могуць па-рознаму інтэрпрэтавацца, адрозніваецца і гульня акцёраў. Сацыяльны спектакль, як і тэатральны, дае акцёрам некалькі ўзроўняў свабоды, але заўжды існуе набор роляў, якія так ці інакш трэба выканаць. На самой справе, ролевыя гульні па-за межамі тэатральнай сцэны рэдка патрабуюць ад акцёраў жорсткай лініі паводзінаў, хутчэй, даючы некалькі магчымых варыянтаў паводзінаў. Такія гульні ў сучасным сацыяльным жыцці не менш важныя, чым рынкавыя. Кожнае сучаснае грамадства мае не менш за тры сацыяльныя сцэны, на якіх кожны дзень іграюцца важныя ралевыя гульні. Адна з іх — гэта сям’я, п’еса, лібрэта якой за апошні час было значна перапісанае. Але ролі бацькі, маці, дачкі, сына, бабкі, дзеда і іншых сваякоў па-ранейшаму існуюць з усімі сваімі абавязкамі, правамі і вызначанымі варыянтамі паводзінаў. Іншай такой сцэнай мы лічым свет працы са сваёй вялікай колькасцю роляё працоўных, кожная з якіх — набор норм, якія вызначаюць, чаго не трэба рабіць, што рабіць патрэбна і якім чынам.
Дададзім, што праца з’яўляецца роляй, нават калі яна выконваецца ў кантэксце рынка. Прадавец і пакупнік таксама іграюць сваю ролю. Трэцяя вялікая сцэна — гульня ў дэмакратычную палітыку, асацыяцыі і лабіраванне. Што можа і не можа, павінен і не павінен рабіць міністр, прадстаўнік, палітык, дэпутат збольшага прадпісана канстытуцыямі і статутамі, дырэктывамі і грамадскай думкай.
Удзел у нарматыўных Ролевых Гульнях — гэта «абавязковае дзеянне» ці «паводзіны, вызначаныя нормамі» ў тым сэнсе, у якім пра гэта казалі Марч і Олсан [ 13: глава 2 ], але дыферэнцыяцыя норм адрозніваецца большай спецыфічнасцю, чым «правілы» Марча і Олсана і шматлікіх «інстытуцыяналістаў», пад якімі яны разумеюць «сталыя практыкі, працэдуры, каныенцыі, ролі, стратэгіі, вакол якіх канстытуцыіруецца палітычная актыўнасць. Мы таксама маем на ўвазе парадыгмы, кады, перакананні, культуры і веды».
Рынкі і Ролевыя Гульні часцей знаходзяцца ў сімбіёзе, чым канкурыруюць адно з адным. Так бы мовіць, на рынках размяркоўваюцца квіткі на ўдзел у гульнях. На рынку працы размяркоўваюцца квіткі на прафесійныя ролевыя гульні, на электаральным рынку — квіткі на гульні ў прадстаўніцтва, на рынку сексу — квіткі для сямейных гульняў.
Існуе яшчэ трэці від інстытуцыянальных дзеянняў, у якіх нарматыўныя патрабаванні больш жорсткія, чым у ролевых гульнях. Але яны звычайна разглядаюцца хутчэй як спецыяльная частка інстытуцыянальных альбо арганізацыйных ролевых гульняў, чым як уласна інстытут. Гэта рытуалы, цэрымоніі, фармальныя працэдуры. Іх інтэрпрэтацыя і разнастайнасць выканання не патрабуецца, яны павінны выконвацца ў адпаведнасці з правілам, пратаколом альбо літургіяй, хоць аднолькавае мастацтва выканання сустракаецца досыць рэдка. Рытуа- 27 лы — гэта дысплеі норм, таму яны важныя для ўзмацнення іх дзеяння.
3. Неінстытуцыянальныя нарматыўныя дзеянні.
Поле нарматыўнага не вычэрпваецца інстытутамі.
На іншым баку спектра чалавечай актыўнасці ляжыць агромістае мноства дзеянняў, што адбываюцца пад уплывам асабістых норм. Яны распаўсюджваюцца ад, напрыклад, дабраахвотнага ўдзелу ў справядлівай вайне да праваабарончай дзейнасці.
Асабістыя маральныя перакананні часта вельмі сурова патрабуюць і забараняюць, але аўтар памятае пра магчымасць «выключэння з правілаў».
Лаяльнасць да норм У сучаснай сацыяльнай навуцы, наколькі мне вядома, не прадпрымаецца колькі-небудзь сістэматычных высілкаў для фармавання хаця б прамежкавых высноў з даследванняў дэтэрмінантаў выканання і парушэння норм. Таму будзе вельмі дарэчы прывесці тут вынікі, атрыманыя з педагагічных і крыміналагічных даследванняў. Мы можам лічыць, што лаяльнасць да норм і іх парушэнне як працэсы, што маюць вымярэнне ў часе, падпарадкоўваюцца лінгвістычнай мадэлі і графічна маюць сінусаідальную форму са сваімі праваламі і пікамі [пар. 19]. У такім выпадку, якія механізмы і пераменныя стаяць за гэтай мадэллю, за канкрэтнай сітуацыяй, у якой знаходзяцца акцёры?
Тут, напэўна, можна казаць пра тры тыпы ключавых пераменных.
Першым з іх, безумоўна, з’яўляецца сацыялізацыя акцёраў. Яна залежыць не толькі ад межаў, працягласці, паслядоўнасці і інтэнсіўнасці ўнушэння. На яе таксама карэнным чынам уплывае фармаванне ідэнтычнасці акцёраў. Маецца на ўвазе, наколькі яны адчуваюць самапавагу і ўпэўненасць у сабе, наколькі моцная іх ідэнтыфікацыя з крыніцай нормы. Працэс фармавання ідэнтычнасці натуральна прыводзіць да паступовага павелічэння заганнасці ці дабрадзейнасці, выкліканага эфектам уздзеяння сацыялізуючых на сацыялізаваных, бацькоў на дзяцей, настаўнікаў на вучняў, лідэраў на паслядоўнікаў. Неўпэўнены ў сабе, непрывабны, непаслядоўны ў выкананні норм сацыялізатар (socializer), хутчэй за ўсё народзіць паслядоўнікаў, якія маюць няшмат упэўненасці ў сабе і малую прыхільнасць да норм, якія ім перадавалі. Гэтыя рысы, напэўна, яны перададуць і наступнай генерацыі, сваім спадкаемцам.
Зрэшты, зусім натуральнае перапляценне розных відаў матывацыі ў чалавечай дзейнасці робіць вельмі важнай састыкоўку норм і стымулаў. Чым больш сістэмы ўзнагароды адпавядаюць сістэме норм, тым большай лаяльнасці да норм можна чакаць — гэта настолькі відавочна, што мяжуе з банальнасцю. Але выпрацоўка аптымальнай карэляцыі норм і стымулаў у складаным грамадстве з вялікай колькасцю норм і складанай сістэмай узнагарод з’яўляецца даволі няпростай інстытуцыянальнай праблемай. Не спрыяе яе вырашэнню і традыцыя, што існуе ў акадэмічнай навуцы — разглядаць нормы і стымулы без сувязі паміж сабою.
Дынаміка норм Размова пра дынаміку норм патрабуе разгляду праблематыкі двух відаў. Першая звязаная з нарматыўнымі практыкамі дадзенага акцёра ці групы акцёраў, што ажыццяўляюцца паслядоўна ў часе.
Другая датычыцца попыту і прапановы ў нарматыўнай сферы, якія існуюць для ўсяго дадзенага грамадства цалкам. Першая звязаная з такімі пытаннямі, як інтэрпрэтацыя норм, іх выкананне альбо невыкананне, апартунізм, давер, прымус да выканання патрабаванняў норм. Другая адрасаваная не толькі да пытанняў індывідуальнага навучання і культурнай эвалюцыі (якаія разглядаюцца з тэарэтычнага пункту гледжання, напрыклад, у Быч’еры [4]), але і да заняпаду маралі і павелічэння пачуцця несправядлівасці, заклікаў да рэгуляцыі (альбо адмовы ад рэгуляцыі), нарматыўнага дыскуса, сацыяльных і нарматыўных мабілізацый, да ахоўнікаў маралі, да заканадаўства, да стварэння і трансфармацыі праварэгулюючых арганізацый.
Фактары, што спрыяюць зменам, мы мусім падзяліць на дзве групы: адна аб’ядноўвае фактары, якія уласцівыя самой чалавечай нарматыўнай дзейнасці; другая — знешняя, звязаная з сацыяльнымі ўмовамі, якія рашучым чынам уплываюць на нормы і на нарматыўную актыўнасць.
Уплывовыя знешнія фактары нарматыўных змен.
З сацыялагічнага пункту гледжання, мы гаворым пра чатыры галоўныя фактары змен, якія ўплываюць як на выкананне дзеючых норм, так і на попыт і прапанову ў сферы норм.
Найбольш істотнымі, хутчэй за ўсё, з’яўляюцца змены ў адносінах улады — пад такімі мы разумеем сукупнасць рэсурсаў і магчымасцяў, якія ўспрымаюцца акцёрамі як даступныя. У адносінах да дынамікі норм існуючая ўлада можа эфектыўна дзейнічаць праз два вельмі розныя механізмы, што вынікаюць з розных відаў функцыяніравання норм.
Галоўная функцыя стварэння норм — гэта кантроль за дзеяннямі іншых, а галоўная функцыя выканання норм — самакантроль. Першая звязвае нас з ахоўнікамі маралі і сацыяльнымі рухамі, другая — з праблематыкай ідэнтычнасці і самапавагі.
28 У адносінах да норм як да сродку кантролю за іншымі людзьмі дарэчы будзе прыведзенае Джэймсам Колманам [6: 247-248] адрозненне паміж «мэтавай групай» і «зацікаўленымі асобамі» («бенефіцыярыямі»). Галоўнае тут тое, што людзі, якія ствараюць і падтрымліваюць нормы, неабавязкова з’яўляюцца дакладна тымі самымі асобамі, ад якіх чакаецца выкананне гэтых норм. Нормы таго, што павінны і не павінны рабіць дзеці, звычайна ствараюцца і падтрымліваюцца дарослымі, якія, зразумела, самі іх не выконваюць. Патрыярхальныя нормы жаночых паводзінаў, што датычацца цнатлівасці і сексуальнасці, таксама належаць да гэткага кшталту няўзгодненых норм. У спробах фармавання глабальных норм, якія мы назіраем зараз, некаторыя відавочна разлічаны на аб’яднанне ўсіх людзей, напрыклад, такія, як нормы супраць забруджвання атмасферы выкідамі шкодных рэчаваў.
Але ў той жа час, шмат якія з гэтых нормаў — напрыклад, спробы барацьбы з вайсковымі злачынствамі — накіраваныя пераважна на абмежаваныя групы, хоць і не з’яўляюцца няўзгодненымі ў тым сэнсе, пра які пісаў Колман. Гэты спэктр цалкам узгодненых і цалкам няўзгодненых норм істотны для разумення іх дынамікі, паколькі паказвае магчымыя адносіны паміж стваральнікамі і тымі, дзеля каго гэтыя нормы наканаваныя. І тут вялікую вагу маюць адпаведныя ўладныя адносіны.
Паколькі існуе адрозненне паміж «бенефіцыярыямі» — зацікаўленымі ў выкананні норм асобамі — і мэтавымі групамі для гэтых норм, хутчэй за ўсё, выкананне, стварэнне, змяненне і скасаванне норм будзе адбывацца пасля змен ва ўладных адносінах паміж першымі і другімі. Пакуль мы маем справу з інстытутамі — комплексамі норм — мы павінны прадбачыць, што яны будуць змяняцца больш марудна, чым змяняюцца адпаведныя ўладныя адносіны. Гэтыя ўладныя адносіны існуюць як на мікра-, так і на макраўзроўні, паміж бацькамі і дзецьмі альбо паміж патронамі і агентамі, таксама як і паміж сацыяльнымі групамі і дзяржавамі. Калі казаць пра канформнасць дадзеных акцёраў, то змены ва ўладных адносінах паміж «бенефіцыярыямі» і мэтавымі групамі ўплываюць і на іх стымуляванне (дэстымуляванне), і на іх ідэнтыфікацыю.
Па-другое, улада альтэрнатыўных крыніц нарматыўнай ідэнтыфікацыі таксама кіруе дынамікай норм. Істотнасць гэтай улады добра бачная ў адносінах да далучэння альбо адлучэння такіх вялікіх сістэм норм і каштоўнасцяў, як рэлігіі і секулярныя ідэалогіі, у якіх улада альбо эфектыўнасць норм занадта ўскосная, складаная ці неабавязковая з пункту гледжання рацыянальнага ўспрыняцця. Сусветныя рэлігіі распаўсюджваюцца ўладай зброі і камерцыі. Далучэнне да сацыялізму падмацоўвалася ўладай Савецкага Саюзу і было адкінута назад пасля ягонага заняпаду. Сучаснае ўзмацненне рэлігійных норм у ісламскім свеце адбылося збольшага з-за параз і фрустрацый, з-за аслаблення і неэфектыўнасці свецкіх мадэляў кіравання. На дынаміку норм уплываюць і вынікі размеркавання, паколькі яны змяняюць патрэбу ў нормах.
Наяўнасць норм размеркавальнай справядлівасці, шчырасці і ўзаемнасці, якімі б ні былі іх гістарычныя карані, натуральныя для чалавечых істот і яны іх звычайна прытрымліваюцца. Факты іх парушэння выклікаюць патрэбу санкцый і/альбо больш строгага рэгулявання. Як гістарычныя сведчанні, так і псіхалагічныя эксперыменты сведчаць пра тое, што тут вялікую ролю іграе норма, на якую можна спасылацца, часцей за ўсё гэта існуючы лад жыцця. Паўстанне новых і замацаванне старых норм размеркавання з’яўляецца вынікам пачуцця парушэння маральных асноў і адпаведных уладных адносінаў.
Па-трэцяе, стварэнне і захаванне надалей жыццяздольнасці норм кіруецца непрадказальным запасам крыніц ідэнтыфікацыі. Апошнія часта ўспрымаюцца як ахоўнікі маралі. Харызма такіх постацяў, якія служаць аб’ектам ідэнтыфікацыі, з’яўляецца важнай пераменнай. Гэты канцэпт звычайна быў звязаны з заснавальнікамі рэлігійных вучэнняў, але таксама можа быць аднесены і да свецкіх «зорак». Асабістая харызма не можа быць перададзеная іншаму чалавеку альбо атрыманая ў спадчыну. Але яе моц і, адпаведна, крыніцы ідэнтыфікацыі могуць узнаўляцца. Гэта адбываецца, калі вырашальную ролю іграе нарратыў — нарратывы пра заснавальнікаў і іншых герояў альбо крытычных момантах у жыцці той ці іншай рэлігіі, краіны, карпарацыі альбо руху надаюць іншым генерацыям прыклады для выканання. Абразы і іншыя візуальныя іміджы служаць той жа самай мэце аднаўлення ў часе крыніцы ідэнтыфікацыі. Рытуалы падтрымліваюць гістарычную памяць — іх моц у гэтым сэнсе часам неверагодна ўражвае, асабліва ў рэлігіях, якім больш за тысячагоддзе.
І, нарэшце, нормы адчуваюць уплыў ад змен у ведах, як у асабістым досведзе саміх акцёраў, якія даведваюцца пра магчымасць альтэрнатыўных паводзінаў, так і ў навуковых дасягненнях. Наступствы Вялікай дэпрэсіі рынкавых эканомік выклікалі да жыцця больш эканомную нарматыўную мадэль гаспадарчых паводзінаў, у той час як пасля падзей 1980-ых гадоў у Злучаным Каралеўстве, ЗША і Чылі ва ўсім свеце квітнела эканоміка дэрэгуляцыі і прыватызацыі. Навуковыя веды выклікалі абмежаванні спажывання тытуню і шкодных выкідаў у атмасферу.
Асобны кагнітыўны эффект мае змяненне таго 29 ці іншага віду дзеяння для зацікаўленых у ім людзей — «бенефіцыярыяў». Напрыклад, жорсткія нарматыўныя патрабаванні, што датычацца ўдзельнікаў баявых, вайсковых, палітычных, рэлігійных арганізацый, губляюць сваё значэнне падчас перыяду міру ці кампрамісу. Таксама і паводзіны і дапамога дзяцей робяцца менш важнымі для бацькоў, калі яны самі працуюць і зарабляюць дастаткова, каб пракарміць сям’ю. Пашырэнне спектру крыніц ідэнтыфікацыі сведчыць пра змяншэнне іх адноснай улады, пры роўных астатніх умовах. Вельмі амбіцыйныя з пункту гледжання норм прадпрыемствы — манастыры, секты, таталітарныя дзяржавы таму і імкнуцца да ізаляцыі сваіх сябраў ці насельніцтва ад знешняга свету.
Унутраныя працэсы нарматыўных змен.
Незалежна ад таго, што адбываецца з уладнымі адносінамі, вынікамі размеркавання, колькасцю крыніц ідэнтыфікацыі і свядомасццю акцёраў, існуюць яшчэ прынамсі дзве ўнутраныя праблемы, з якімі якая-небудзь сістэма нарматыўнага дзеяння сутыкаецца з цягам часу. Адна з іх — гэта дэмаграфічныя працэсы, другая — неабходнасць інтэрпрэтацыі норм.
Людзі як акцёры карыстаюцца моваю, навучаюцца ў межах нейкага культурнага асяродку і маюць сваё свядомае меркаванне. Значыць, усе нормы з’яўляюцца аб’ектам для інтэрпрэтацыі ў свядомасці.
Галоўная думка сацыялогіі — уяўленне пра тое, што акцёры адрозніваюцца — патрабуе гаварыць, што, верагодна, акцёры могуць розным чынам інтэрпрэтаваць тую ці іншую норму. Падпарадкаванне нормам можа вызначацца ў вузкім і ў шырокім сэнсе. Яно можа мець выхалашчаны характар і быць чыста рытуальным, выключна «для публікі». Але яно можа атрымаць інавацыі ў выглядзе новай інтэрпрэтацыі норм альбо перапрацоўкі свядомасцю ўнутранай структуры корпуса норм цалкам.
Сацыялагічны падыход сцвярджае, што нарматыўныя інавацыі групуюцца недзе на верхнім узроўні дадзенага сацыяльнага ладу, паколькі там існуюць рэсурсы і адтуль магчымы агульны погляд на сітуацыю, альбо на самай ягонай мяжы, дзе магчымы кантакт з іншай сістэмай норм. Чыста сімвалічнае выкананне існуючых норм і адыход ад іх, хутчэй за ўсё, адбудуцца на ніжэйшых паверхах дадзенай іерархіі, прычым разрыў адбудзецца ў асяродку маргіналаў 2 .
З непазбежна інтэрпрэтацыйнага характару выканання норм вынікае і дэмаграфічная праблема, якую не трэба мяшаць з эвалюцыйнай генэтыкай, якая выкарыстоўваецца ў тэорыі гульняў [напр. 2].
Новыя асобы ў структуры сям’і, царквы, партыі, новыя працоўныя на прадпрыемстве, новыя грамадзяне ў дзяржаве наўрад ці будуць ідэнтычныя папярэднім генерацыям. Таму іх інтэрпрэтацыя норм будзе мець тэндэнцыю да адрознення, якая звязаная са спецыфікай іх жыццёвага досведу. Старэйшыя ўдзельнікі інстытутаў і арганізацый звычайна вельмі турбуюцца на гэты конт і актыўна намагаюцца хутчэй сацыялізаваць навічкоў у межах існуючай сістэмы норм. Рытуал можна характарызаваць як дысплей сістэмы норм, і транслюемыя рытуалам нормы не выконваюць ніякай іншай функцыі, акрамя сведчання пра існаванне пэўнай сістэмы норм. Таму ён менш залежыць ад інтэрпрэтацыі акцёраў, чым іншыя нормы, якія сапраўды выконваюць функцыю кіравання жыццём акцёраў. У той час як рытуалы параўнальна мала змяняюцца пад уздзеянням перамен, іншыя нормы звычайна падчас існавання сістэмы перажываюць эвалюцыю. Яе напрамак і хуткасць у прынцыпе магчыма прадбачыць, паколькі яна залежыць ад пазіцыі акцёра ў дадзены гістарычны перыяд часу ў дадзенай сацыяльнай сістэме. З трох тыпаў норм, што разглядаліся вышэй, рэгулятыўныя нормы найбольш змяняюцца пад уздзеяннем эвалюцыі ў параўнанні з больш глыбока інтэрыярызаванымі нормамі паводзінаў і размеркавання.
Выклік нормам Нормы не проста з’яўляюцца кропкай аналітычнага перакрыжавання шматлікіх навуковых дысцыплін. Нормы таксама знаходзяцца ў цэнтры пытанняў сучаснасці. Барацьба з масавым і гвалтоўным ігнараванням норм апынулася ў цэнтры ўвагі ўнутранай палітыкі шматлікіх грамадстваў, якія сутыкаюцца з гвалтам у школах і іншых сферах маладзёжнага жыцця, з выбухамі ксенафобіі і злачыннасці. Стварэнне новых інстытутаў — надзённае пытанне шматлікіх краін свету: патрабуецца эфектыўнае дзяржаўнае будаўніцтва ў Афрыцы і іншых збяднелых краінах Трэцяга свету, стварэнне капіталістычных рынкаў і дэмакратычных урадаў у посткамуністычных дзяржавах. На сусветнай арэне прадпрынятыя некалькі спроб фармавання глабальных норм па адносінах да навакольнага асяроддзя, правоў чалавека, абароне глабальных прыродных рэсурсаў, такіх як акіяны і першабытныя дажджавыя лясы. Глабалізацыя рынкаў цягне за сабою неабходнасць утварэння глабальных нарматыўных межаў эканамічных трансакцый. Перад гэтымі пытаннямі навука і навукоўцы павінны ўважліва даследваць механізм стварэння і функцыянавання норм, механізм іх выканання і дынаміку іх змянення. Гэтая задача перавышае магчымасці асобнага навукоўцы і нават асобнай навуковай дысцыпліны. Існуе адначасова прастора і патрэба для аб’яднання высілкаў для разумення і ана- 30 Alexander, J. l988. Action and Its Environments. New York, Columbia University Press Axelrod, R. l997. ?The evolution of strategies in the iterated prisoner?s dilemma?, in Bicchieri, C., et al. (eds.) l997. The Dynamics of Norms. Cambridge, Cambridge University Press, pp. 1-16.
Becker, G. l976. The Economic Approach to Human Behavior. Chicago, Chicago University Press.
Bicchieri, C., et al. (eds.) l997. The Dynamics of Norms. Cambridge, Cambridge University Press.
Bourdieu, P. l987. Choses dites. Paris, Ed. de Minuit.
Coleman, J. l990. Foundations of Social Theory. Cambridge Mass., The Belknap Press.
Dahrendorf, R. l959. Class and Class Conflict in Induistrial Society. Stanford, Stanford Unioversity Press.
Etzioni, A. l988. The Moral Dimension. New, The Free Press.
Giddens, A. l984. The Constitution of Society. Cambridge, Polity Press.
Habermas, J. l981. Theorie des kommunikativen Handelns. 2 vols. Frankfurt, Suhrkamp.
Kreps, D. l997. "Intrinsic Motivation and Extrinsic Incentives", American Economic Review 87:359-64.
Lindbeck, A. l997. "Incentives and Social Norms in Household Behavior", American Economic Review 87:370-77.
March, J., and Olsen, J. l989. Rediscovering Institutions. New York, The Free Press.
Merton, R. l957. Social Theory and Social Structure. New York, The Free Press.
Parsons, T. l937. The Structure of Social Action. Glencoe Ill., The Free Press.
Parsons, T. l951. The Social System. New York, The Free Press.
Parsons, T., and Shils, E..(eds.) l953. Toward A General Theory of Action. Theoretical Foundations for the Social Sciences.
Cambridge Mass., Harvard University Press.
Rex, J. l961. Key Problems in Sociological Theory. London, Routledge and Kegan Paul.
Schelling, T. l978. Micromotives and Macrobehaviour. New York, W.W. Norton.
Ullmann-Margalit, E. l977. The Emergence of Norms. Oxford, The Clarendon Press.
Wrong, D. l961."The Oversocialized Conception of Man in Modern Sociology", American Sociological Review 26: 183-93.
Wuthnow, R. l987. Meaning and Moral Order. Berkeley, University of California Press Wuthnow, R. l991. Acts of Compassion. Princeton, Princeton Universoty Press.
Перакладзены з англійскай мовы па матэрыялах лекцыі, прачытанай на семінары SCASS, Упсала, Швецыя, 3 чэрвеня 1998 г.
лізу. Міждысцыплінарныя сустрэчы выконваюць сваю функцыю, нават калі яны толькі даюць навукоўцам пазнаёміцца з падыходамі, што існуюць у іншых навуках. Але такі досвед і улік дасягненняў іншых дысцыплін павінен натхняць да новай крытыкі і новых даследванняў. Некаторыя навукоўцы, 1 Эманацыянізм (emanationism) — метафізічная дактрына, рапрацаваная ў гнастыцызме і асабліва ў нэаплатанізме. Платон лічыў фізічны свет эманацыяй «сусветнай душы», якая, у сваю чаргу, з’яўляецца эманацыяй боскай прысутнасці, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца эманацыяй больш высокай боскасці і г. д..
2 Але маргіналы таму такімі і з’яўляюцца, што не падпарадкоўваюцца пэўным нормам — казаць, што іх адыход ад сістэмы норм сведчыць пра яе заняпад нам здаецца няправільным. А можа, адыход ад норм распачынаецца з верхніх паверхаў сацыяльнай іерархіі, дзе існуе больш магчымасцяў для параўнання з іншымі нормамі і больш разнастайнасці для прыцягнення рэсурсаў ідэнтыфікацыі. Тут можа існаваць шмат меркаванняў.
якія маюць высокі ўзровень талерантнасці да іншых пунктаў гледжання, могуць прыняць удзел у нейкіх супольных праектах з прадстаўнікамі іншых галін ведаў.
Нормы і непавага да іх уплываюць на нас усіх і ўсіх нас непакояць.