96 Адкрытае грамадства Грамадска-аналітычны часопіс №1(12) 2002 Грамадска-аналітычны часопіс “Адкрытае Грамадства”, які выходзіць з 1998 года, з’яўляецца ці не адзіным рэгулярным беларускім палітычным выданнем. Тэма нумару №1(12) 2002: вызначэнне канцэптаў улада, права і закон, якія з пункту гледжання рэдакцыі маюць выключна юрыдычны змест.
У якасці першага матэрыялу нумара змешчана інтэрв’ю галоўнага рэдактара часопіса “Адкрытае грамадства” М. Пліска з прафесарам, доктарам гістарычных навук А. Грыцкевічам: “Вялікі князь Літоўскі, ён жа Кароль Польскі павінен быў падпарадкоўвацца і статутам, і законам, і таксама пастановам Сойма”. Змест інтэрв’ю добра праглядаецца з яго назвы: палітычная і прававая сістэма Беларусі часоў ВКЛ і параўнанне яе з сучаснай прававой і палітычнай сістэмай.
Інтэрв’ю адлюстроўвае вызначэнне канцэптаў “закон” і “права” ў культуры сярэдневечча, меры свабоды шляхты, адносіны паміж манархам і органамі дзяржаўнай улады. Пададзена параўнанне прававой культуры Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы.
Адначасова, пэўныя сцверджанні А. Грыцкевіча нельга лічыць бяспрэчнымі. Напрыклад, Грыцкевіч гаворыць пра ўсталяванне прынцыпу “Васал майго васала не мой васал” у Беларусі XV-XVII стст.(!?), з чым проста немагчыма пагадзіцца. Фармальна ўся шляхта ВКЛ утварала адзіную шляхецкую нацыю і была роўнай у сваіх правах. Дыференцыяцыя шляхецкага стану натуральна мела месца, але весці тут размову пра васальную залежнасць, тым больш са структурай, падобнай да заходнееўрапейскай, здаецца, некарэктна. Ліквідацыю прыгону ў Заходняй Еўропе аўтар адносіць да Х-ХІ стст., але здаецца гэта здрылася не раней за ХІІ-ХІІІ стст., больш за тое вядомы выпадкі “вяртання” прыгону ў больш познія гістарычныя перыяды.
Пугачев А. Почему сильный президент ратует за верховенство права?
На пачатку артыкула Пугачоў А. адзначае брак якасных даследаванняў развіцця сучаснага беларускага грамадства праз “прызму права” і спрабуе прадставіць прыклад такога даследавання. Прававы метад даследавання аўтар выкарыстоўвае як асноўны на працягу ўсяго артыкулу. (Дарэчы, развіццё Беларусі ў апошняе дзесяцігоддзе аўтар называе пераходам ад сацыялістычнай (псеўдасацыялістынай) да буржуазнай (капіталістычнай) дзяржавы. Цікава, што Пугачоў А. укладае ў паняцце “буржуазная дзяржава”, прынамсі марксісцкае разуменне гэтага тэрміну тут, здаецца, мала адэкватнае).
Асноўнай канстытуцыйнай формулай у Беларусі з’яўляецца канцэпт: “Моцны прэзідэнт - верхавенства права”, які досыць не тыповы для еўрапейскіх краін, дзе дамінуе іншы прынцып: “Парламент - верхавенства закону”. Аўтар ставіць пытанне: Чаму агульнапрынятая формула “верхавенства закону” была заменена на “верхавенства права”?
Для адказу на гэтае пытанне аўтар праводзіць параўнальны аналіз канстытуцый краін Усходняй Еўропы. Развіццё гэтага рэгіёну ў апошняе дзесяцігоддзе звязана з супрацьстаяннем заканадаўчай і выканаўчай улад. Галоўнае, аднак, не аб’ём паўнамоцтваў, якія маюць розныя галіны ўлады (гэта сапраўды не вельмі важна, калі для даследавання выкарыстоўваецца прававы метад даследвання), а дакладнае вызначэнне іх паўнамоцтваў. Канстытуцыі Расіі, Украіны і Беларусі 1994 г. (нягледзячы на нацыянальную спецыфіку) дастаткова поўна вызначалі паўнамоцтвы заканадаўчай і выканаўчай улады, не дапускаючы іх супадзення; дамінуе формула “верхавенства закону”.
Канстытуцыя Беларусі 1996 г. прадстаўляе зусім іншы выпадак. Канцэпт верхавенства “закону” змяняецца верхавенствам “права”, а практычна “заканадаўства”, якое мае вельмі шырокае значэнне і ахоплівае розныя віды нарматыўных актаў.
Роўны статус з законам атрымалі дэкрэты і ўказы прэзідэнта, прававая сістэма стала разбалансаваная. Парламент губляе свой суверэнітэт, як і закон губляе свой унікальны прававы статус. Тут аўтар слушна кажа пра недарэчнасць тэрміна падзаконны акт у беларускай прававой сістэме, якая склалася пасля 1996 года.
Такім чынам, замена прынцыпа “верхавенства закону” на “верхавенства права” значыць юрыдычнае афармленне значнага абмежавання суверэнітэту і паўнамоцтваў парламенту і ўзмацненне ролі нарматыўных актыў выканаўчай улады.
К. Хендли. Переписывая правила игры в России: спрос на право - забытый вопрос.
Н. Варламава Правовой нигилизм: прошлое, настоящее… и бедующее России?
© Палiтычная сфера ISSN 1819-3625 ¹ 2 (2003) 97 К. Доррендорф. Осторожно, справедливость!
Далей у часопісе змешчаны тры тэматычныя артыкулы, прысвечаныя праблеме развіцця прававой сістэмы Расіі. Гэтыя артыкулы мы не рэцэнзуем, бо яны з’яўляюцца перадрукамі з расійскіх часопісаў “ Конституционное право: Восточноевропейское обозрение” і “Век ХХ и мир”.
Іван Саверчанка. Ключавыя катэгорыі сучаснай тэорыі ўлады і дзяржаўнасці ў аспекце нацыянальных традыцый.
Ужо назва падманвае і стварае не сапраўднае ўражанне пра змест артыкулу. У якасці “ключавых катэгорый” сучаснай тэорыі ўлады і дзяржавы аўтар адзначае: дэмакратыю, права, свабоду і падзел улады. Праблемныя катэгорыі тэорыі ўлады кшталту: “уплыў, “камунікацыя”, “уздзеянне”, “дамінанне” не ўзгадваюцца. Уся сацыялагічная і паліталагічная традыцыя вызначэння канцэпту ўлады ад Вэбера і Ніцше да Лумана з Фуко ігнаруецца.
Катэгорыі дзяржаўнасці пададзены выключна ў вузкім канстытуцыйна-прававым аспекце, таму артыкул слушна было б назваць, хутчэй: “Катэгорыі ўлады і дзяржаўнасці ў сучаснай тэорыі дэмакратыі”.
Дэмакратыя. Далей аўтар пазначае дзве, на яго думку, магчымыя ідэі ўлады: улада ад бога і ўлада ад народа, якія супрацьстаяць адна адной.
Улада ад народа вызначаецца як частка беларускай традыцыі (прававая сістэма і свядомасць ВКЛ) і сучаснасці (Саверчанка спасылаецца на юрыдычныя фармуліроўкі беларускай канстытуцыі і ратыфікаваных міжнародна-прававых актаў). Натуральна, бінарная апазіцыя ўлады ад бога і ўлады ад народа - гэта недазволенае спрашчэнне рэальнасці, дастакова ўзгадаць канцэпты выяўлення волі бога праз народ (Іран канца 70-х), “традыцыйнай улады” і г.д. Увогуле апісанне канцэпту улады ад бога не зусім дакладнае, фактычна аўтар успрымае за тоесныя феномены сакральнай улады і фаталістычнага прыняцця дзеянняў улады, чаго рабіць не варта.
Права. Падмуркам беларускай трыдыцыі права называюцца статуты ВКЛ і прававая тэорыя Вялікага Княства. Затым выводзіцца тэзіс, што “дыктатура закону самая справядлівая” і што неабходна пашырыць кола суб’ектаў заканадаўчай ініцытывы (перш за ўсё за кошт палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў). Логіка аўтара не зусім зразумелая, адбываецца дастаткова непаслядоўны пераход пры разглядзе розных тэм.
Свабода. Пра свабоду аўтар кажа толькі тое, што яна “за ўсё даражэй” (пра вызначэнне зместу катэгорыі свабоды размова не ідзе); тут таксама змешчана вызначэнне свабоды беларускім філосафам часоў ВКЛ А. Валянам.
Падзел улады. Аўтар канстатуе недасканаласць беларускай сістэмы падзелу ўлады і прапануе шляхі яе рэфармавання. Для адэкватнай працы заканадаўчай улады, на думку Саверчанкі, трэба зрабіць наступнае:
- Змяніць выбарчае заканадаўства (увядзенне прапарцыйна-мажарытарнай сістэмы, удзел апазіцыі ў фармаванні выбарчых камісій, доступ да СМІ і г.д.).
· Пашырыць аб’ем паўнамоцтваў парламента (прызначэнне старшыні Нацыянальнага Банка, Камітэта Дзяржаўнага Кантролю, Генеральнага Пракурора). Дарэчы, адзначаецца, што прэм’ерміністр павінен прызначацца прэзідэнтам, толькі пры ўзгадненні яго кандыдатуры з вышэйшым заканадаўчым органам, але гэта ўжо замацавана ў Канстытуцыі (арт. 84 ч.6).
· Аформіць эфектыўную структуру парламента.
· Увесці практыку заканадаўчых дыскусій паміж галінамі ўлады праз СМІ.
Судовая ўлада павінна стаць сапраўды незалежнай. Выканаўчая ўлада павінна фармавацца з тэхнакратаў, “спецыялістаў менеджэраў”, які не маюць буйной уласнасці (гэта, на думку аўтара, дасць магчымасць пазбегнуць “вайны эліты”, што на нашу думку выглядае ўтапічна). У палітыцы не павінна быць выпадковых людзей і аматараў, а выбары прэзідэнта прапаноўваецца праводзіць не зборам подпісаў, а вылучэннем ад палітычных партый. Гэта будзе спрыяць фармаванню грамадзянскай супольнасці, большай прадказальнасці лідэраў і зніжэнню ролі выбарчых тэхналогій (незразумела, што першкодзіць ствараць аморфныя, “аднадзённыя” палітычныя партыі спецыяльны пад пэўнага “лідэра”).
Напрыканцы Саверчанка вызначае інтэграваныя задачы і функцыі ўлады:
· Пяць прыярытэтаў улады (фізічнае аздараўленне, устойлівае эканамічнае развіццё, развіццё беларускай нацыі і нацыянальных меншасцяў, нацыянальная бяспека і эфектыўнае міжнароднае супрацоўніцтва).
· Пяць аператыўных функцый улады.
· Дванаццаць базавых каштоўнасцяў і прынцыпаў.
У цэлым артыкул мае шмат недахопаў і носіць пераважна публіцыстычны, а не навуковы характар. Тым не менш, ён можа быць карысным пры вывучэнні праблемы развіцця дэмакратыі ў Беларусі, перспектыў рэфармавання прававой і палітычнай сістэмы, а таксама гістарычных трыдыцый развіцця дэмакратыі ў Беларусі.
98 Валерый Арцішэўскі. Ідэалагічныя праблемы беларускай дэмакратыі.
Нягледзячы на пэўную эксцэнтрычнасць, гэта найбольш цікавы артыкул нумара, які ўтрымлівае некалькі досыць нетыповых для Беларусі канцэптаў. Аўтар з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (старшыня С.
Шушкевіч), таму тэкст можа з’яўляцца карыснай крыніцай па даследаванні беларускай партыйнай сістэмы, развіцця ідэалогіі (магчымасці тут дастаткова шырокія, можна прааналізаваць мову і дыскурс, крыніцы, механізм спалучэння “новых” і “старых” палітычных канцэпцый).
Пасля кароткіх уводзінаў у паняцце дэмакратыі, аўтар сцвярджае, што галоўная праблема сучаснай дэмакратыі - ідэалагічны крызіс. Гэта крызіс як нацыянальны, так і сусветны (пра што сапраўды не варта забываць).
Паняцце ідэалогіі аўтар трактуе вельмі шырока.
Ідэалогія - сукупнасць ідэй “аб адносінах чалавека да чалавека, навакольнага асяроддзя, чалавека да прыроды, развіцці чалавечай цывілізацыі і месцы чалавека ў свеце.” Адным словам, ідэалогія павінна апісваць увесь магчымы светапогляд асобы (гэта з’яўляецца традыцыйным для Беларусі “шырокім” вызначэннем гэтага паняцця).
Ідэалогія мае вялікае значэнне, таму партыі імкнуцца мець ідэалогію, у якую б паверыў народ.
На думку аўтара, такая ідэалогія павінна быць глыбока і навукова прапрацаваная. Адзначым тут, што большасць палітолагаў і філосафаў схільныя “ссоўваць” ідэалогію са сферы навукі, у сферу семантычна аморфных сімвалаў, знакаў, лозунгаў і г.д., і толькі пры такіх умовах яна можа мець палітычную эфектыўнасць. Навуковая прапрацаванасць сама па сабе нічога не значыць (гл. у прыватнасці артыкул Р. Рорці ў гэтым нумары часопіса).
Далей аўтар прапануе сваё бачанне сацыяльнай структуры Беларусі. Гэта пралетарыят разумовай і фізічнай працы (большасць) , ролю дамінуючага класа выконвае пануючае чынавенсва.
Тут, безумоўна, мы маем справу з аўтарскай інтэрпрэтацыяй марксісцкай схемы сацыяльных дачыненняў: эксплуатуемы клас супраць эксплуататараў. Такая схема, напэўна, натуральная для аднаго з лідэраў сацыял-дэмакратычнай партыі.
У адпаведнасці з вышэйпазначанай схемай гісторыя “класавай барацьбы” новай беларускай дзяржаўнасці выглядае наступным чынам. Пануючы клас пасля краху камуністычнай сістэмы, стварае мноства ўласных партый для захавання ўлады, але расце ўплыў партый, якія імкнуцца “пакончыць з панаваннем чанавенства”. Таму “чынавенства” ўводзіць пасаду прэзідэнта, якую легітымна атрымоўвае стаўленік пануючага класа. Ствараецца новы тып партыі: партыя ўлады. Тут аўтар зусім неапраўдана называе ўвесь дзяржаўны апрат “новай партыяй улады”. Зразумела, што гэта далёка не партыя ў палітычным сэнсе (магчыма, тут праяўляюцца рэшткі менталітэту, пабудаванага на “партыйнай аснове”). Пасля ставарэння новай “партыі ўлады” у форме дысцыплінаванага дзяржаўнага апарату, звычайныя партыі больш непатрэбныя, іх ізалююць і ўсяляк абмяжоўваюць дзейнасць, а “сацыяльна неадукаваны” народ “застаецца бездапаможным”.
Далейшае разгортванне “класавай барацьбы” выглядае наступным чынам. Чынавенства не мае і не можа мець ідэалогіі. У той час, як партыі маюць. Пасля 1996 г. партыі розных ідэалагічных поглядаў аб’ядноўваюцца “на аснове вернасці Канстытуцыі 1994 года,” бо менавіта гэтая канстытуцыя давала ім вольную прастору дзейнасці (гэта значнае спрашчэнне, натуральна, прычын аб’яднання было значна болей. Акрымя таго, вернасць Канстытуцыі 1994 г. большасцю палітычных суб’ектаў не ўспрымаецца сур’ёзна). Становішча беларускіх партый аўтар называе “бадай самым цяжкім у свеце”, што можа выклікаць толькі здзіўленне. Агульна вядома, што яно далека і далека не самае цяжкае ў свеце. У якасці праблем адзначаецца: бескантрольнае панаванне бюракратыі, адсутнасць фінансавання, палітычнае бяспраўе, сацыяльная неадукаванасць насельніцтва і ігнараванне Беларусі міжнароднай супольнасцю.
Далей аўтар кажа пра незразумеласць ідэалогій партый для насельніцтва, што узмацняецца сусветным ідэйным крызісам дэмакратыі. Таму неабходна пераглядзець ідэалагічныя канцэпты, якія павінны ўключаць не толькі гістарычны досвед развіцця цывілізацыі і сучасныя тэндэнціі, але і пазнанне законаў прыроды. Толькі навукова абгрунтаваная ідэалогія здольная пераадолець сусветны крызіс і паставіць міжнародную супольнасць тварам да Беларусі. Беларусь павінна ўзяць ідэалагічную ініцыятыву і папулярызаваць яе тут і за мяжой. У якасці “навуковага фундаменту” аўтар прапаноўвае прынцыпы самаарганізацыі матэрыі: неэфектыўнасць вялікіх дзяржаў, тэарэму Фішэра пра гентычную разнастайнасць, тэорыю сацыяльнай гармоніі.
Пасля аналізуецца адпаведнасць палітыкі беларускіх палітычных партый “прынцыпам самаарганізацыі”:
· аб’яднанне вакол Канстытуцыі 1994 года з’яўляецца рэалізацыяй прынцыпу неэфектыўнасці вялікіх дзяржаў, бо перашкаджае ўключэнню Беларусі ў склад Расіі.
· сацыял-дэмакратычныя партыі (тут пазіцыя аў- 99 тара не зусім зразумелая, як вядома, СД партыі не маюць агульнага падыходу да гэтага пытання), партыі на аснове БНФ і часткова АГП стаяць на пазіцыях адраджэння карэннай нацыі, што адпавядае тэарэме Фішэра.
Потым даводзіцца, што перспектывы развіцця краіны залежаць ад колькасці свядомых людзей.
Потым сцвярджаецца, што ў Беларусі 81 % беларусаў, і гэта аптымальная колькасць для ўстойлівага развіцця. Не зразумела, што значыць “свядомыя людзі”. Маецца тут на ўвазе нацыянальная ці, магчыма, нейкая іншая “свядомасць”? Чаму ўсе беларусы далучаны да катэгорыі “свядомых”?
Больш за тое, для вызначэння перспектыў развіцця аўтар выкарыстоўвае кафэцыенты ад 1 да 5, паходжанне якіх незразумелае.
У завяршэнне на аснове прынцыпаў самаарганізацыі матэрыі з улікам “эканамічнага, духоўнага, экалагічнага і энергетычнага імператыву” АрціПалітычная сфера. Навуковы часопіс .
Рэканструкцыя. № 2 снежань 2002 шэўскі прапануе для сваёй партыі (БСДГ) “зразумелую для чалавека” ідэалогію, якая складаецца з чатырох пазіцый: сям’я, нацыя, прыватная ўласнасць і жорсткая антыманапольная палітыка, раўнапраўны саюз нацый.
Прапаганда гэтай ідэалогіі, на думку аўтара, дапаможа выйсці з ідэалагічнага крызісу беларускай дэмакратыі наогул. У прыватнасці БСДГ яна дасць:
ідэалагічнае лідэрства ў працэсе кансалідацыі дэмакратычных сіл, прыцягненне моладзі, зразумелую для насельніцтва ідэалогію, шырокую прастору для інфармацыйнай дзейнасці (канферэнцыі, семінары, артыкулы і г.д.).
Нягледзячы на шматлікія недахопы, артыкул можа быць цікавы для даследвання беларускай партыйнай сістэмы, развіцця ідэалогій у Беларусі, практыкі беларускай дэмакратыі. Ён будзе карысны для разумення стылю мыслення апазіцыйных палітыкаў, якіх можна аднесці да “тэарэтыкаў старэйшай генерацыі”.