Часопіс “Палітычная сфера”

Ліберальны таталітарызм

Аляксандр Маслак · 2003

92 Нехта можа здзівіцца: як можна аб'ядноўваць такія супрацьлеглыя па сваёй сутнасці з'явы, як лібералізм і таталітарызм, свабода і дыктатура? Аднак, кожны неперадузяты даследчык, прагледзеўшы гісторыю развіцця палітычнага лібералізму, можа зрабіць выснову, што ідэалогія лібералізму змяшчае ў сабе ўсе перадумовы, неабходныя для стварэння таталітарнага грамадства (яшчэ Тамаза Аквіянт называў дэмакратыю адным з падвідаў тыраніі), і што сутнасныя прыкметы таталітарызму яскрава выяўляюцца ў краінах "пераможнага лібералізму" - і мінулых, і сучасных. З гэтай нагоды, мусіць, не лішне прыгадаць словы аднаго з ідэолагаў Вялікай французскай рэвалюцыі, ліберал-жырандзіста маркіза дэ Кандарсэ: "Няхай здзейсніцца сто тысячаў забойстваў, абы толькі мы сталіся вольнымі". Можна згадаць таксама і пра атамнае бамбаванне прыхільнікамі "правоў чалавека" Хірасімы і Нагасакі, пра варварскае знішчэнне авіяцыяй саюзнікаў нямецкіх гарадоў у 1945 годзе, пра неафіцыйную цэнзуру, што зараз існуе на Захадзе пад шыльдай барацьбы за "палітычную карэктнасць", пра забарону ўспамінаў аб суцэльных гістарычных эпохах разам з іхнімі сімволікамі і атрыбутыкамі, нарэшце, пра існаванне ў наш час рэпрэсіўных органаў накшталт нямецкага "ведамства па ахове канстытуцыйнага ладу", якое ажыццяўляе пераслед апанентаў ліберальнага палітычнага рэжыму.

Грамадства кантролю Спіс існуючых у заходніх ліберальных грамадствах парушэнняў рэальных, не абстрактных свабод можна было б працягваць, але давайце лепей разледзім таталітарную сутнасць лібералізму. Звычайна, у ліберальных краінах не існуе "канвеераў смерці", падобных да сталінскага ГУЛАГу ці нацысцкага Асвенцыму, аднак такога кшталту канвееры зусім не з'яўляюцца абавязковай прыкметай таталітарызму. Напрыклад, ідэолагі італьянскага фашызму афіцыйна вызначалі свой рэжым таталітарным, і ён сапраўды такім быў. Але за 21 год фашысцкага кіравання ў Італіі Вышэйшы суд гэтай краіны абвясціў усяго толькі 9 смяротных прысудаў, і тыя па крымінальных, а не па палітычных справах. Таму ўзровень таталітарнасці грамадства вызначаецца не колькаcцю ахвяр рэпрэсій, а тым, Ліберальны таталітарызм Аляксандр Маслак Лібералізм - гэта, па сутнасці, дактрына вытанчанага таталітарызму.

Жыль Леклерк, "Учарашні дзень лібералізму" наколькі грамадскае і прыватнае жыццё людзей ахоплена вонкавым кантролем, прычым гэткі кантроль зусім не абавязкова належыць дзяржаве. Нават сам тэрмін "таталітарызм" паходзіць ад латынскага totus - увесь, суцэльны, і, адпаведна, таталітарны - гэта значыць той, які ахоплівае ўсё. На словах заходнія краіны адмаўляюць гэткі ўсеагульны кантроль, але яны ж на самой справе шырока выкарыстоўваюць яго дзеля абароны галоўнага прынцыпу лібералізму: "Свабода аднаго чалавека не павінна замінаць свабодзе іншага чалавека".

Гэткая "абарона" абгрунтоўваецца на падставе пастулату, згодна з якім "Базавыя свабоды мусяць быць абмежаваныя, калі яны канфліктуюць адна з адной, ніводная з іх не з'яўляецца абсалютнай"1.

А паколькі свабода кожнага чалавека патэнцыяльна супярэчыць свабодзе іншага, і кожная свабода пэўным чынам абмяжоўвае іншую, то пры ўзаемным узгадненні гэтых свабод паступова адбываецца іх змяншэнне да мінімума, а ў працэсе барацьбы за атрыманне гэтых мінімальных "базавых" свабод паступова складваецца рэпрэсіўнае "грамадства кантролю" - тэрмін Жыля Дэлёза.

Стварэнню гэтага тыпу грамадства спрыяе развіццё сучасных інфармацыйных і біялагічных тэхналогій. У адрозненне ад іншых рэпрэсіўных сістэм, "грамадства кантролю" не з'яўляецца цэнтралізаванай структурай з добра распрацаванай карнай сістэмай і дырэктыўным кіраваннем соцыумам; яму не ўласцівыя "сацыяльны канструктывізм" ці "утапічная сацыяльная інжынерыя" - тэрміны, адпаведна, Фрыдрыха фон Хаека і Карла Попера; яно не мае якой-небудзь сацыяльнай тэлеалогіі. Такім чынам, у "грамадстве кантролю" адсутнічаюць асноўныя прыкметы, па якіх самі лібералы вызначаюць таталітарызм і "закрытае" грамадства. "Грамадства кантролю" - гэта мабільная сістэма, якой зусім не патрэбная сетка канцэнтрацыйных лагераў і вязніц.

Мадэллю гэткай гнуткай мабільнай сістэмы можа быць міжнародная фінансавая карпарацыя ( не блытаць з сярэдневечнай цэхавой карпарацыяй). Гэта - абстрактная безасабовая сіла, якая бесперапынна змяняе склад свайго кіраўніцтва і сістэму сваіх прымусаў і матывацый, аднак пры гэтым заўжды захоўвае нязменным татальны кантроль над сваімі складаючымі часткамі. Супрацоўнік "Мак© Палiтычная сфера ISSN 1819-3625 ¹ 2 (2003) 93 дональдсу" і яго асабістае жыццё кантралюецца з боку кіраўніцтва дакладна таксама, як супрацоўнік савецкага абароннага прадпрыемства кантраляваўся з боку "першага аддзелу". Характар вонкавага кантролю над асобай зараз вызначаецца не столькі дзяржаўнай ідэалагічнай дактрынай і рэпрэсіўным апаратам (які рэалізуе гэтую дактрыну), колькі ўмовамі эканамічнага жыцця чалавека і грамадства. "Рынкавыя аперацыі зараз з'яўляюцца інструментам сацыяльнага кантролю, і самі яны фармуюць бессаромнае племя нашых гаспадароў"2. Таксама і эканоміка дзяржаў падлягае татальнаму кантраляванню з боку безасабовых "бессаромных гаспадароў" - арганізацый накшталт Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Але сітуацыя не зводзіцца да банальнай палярызацыі "заможны (гаспадар) жабрак (раб)". Палярызацыі такога кшталту адвечныя, яны існуюць столькі ж, колькі існуе чалавецтва. Новым з'яўляецца тое, што эканамічны кантроль стаўся толькі вяршыняй перавернутай піраміды сацыяльнага кантролю.

Яшчэ ў XIX стагоддзі вядомы ліберал Джэрэмі Бэнтам называў эканамічны меркантылізм сэнсам грамадскага існавання. Працягваючы гэтую тэму, выбітны ідэолаг сучаснага палітычнага лібералізму Фрыдрых фон Хаек кажа, што ў грамадствах асобных індывідуумаў (а такім, на яго думку, павінна быць грамадства) рынкавы гандаль з'яўляецца адзіным магчымым сродкам сацыяльнай інтэграцыі. Калі прыняць гэты пасыл, то гандль ужо не належыць да сферы чыстай эканомкі, ён робіцца глабальнай сістэмай для кіравання грамадствам. І, адпаведна, праз эканоміку выпрацоўваюцца новыя формы грамадскага панавання. Электронныя грошы, ідэнтыфікацыйныя коды падаткаплацельшчыка, нумары карткі страхавання ўсяго толькі перадумовы да з'яўлення апісанага таварышам Дэлёза - Фэліксам Гаватры - горада, дзе "кожны можа выйсці з жытла, вуліцы ці квартала толькі з дапамогай "індывідуальнай" электроннай карткі, якая адчыняе дзверы ці выхад. Але ў пэўны момант картка можа і не спрацаваць. Важнай з'яўляецца не сама перашкода, а камп'ютэр, які адсочвае пункт знаходжання - легальны ці нелегальны - кожнай асобы, і які можа здзяйсняць глабальную мадуляцыю"3. Такім чынам, састарэлыя сімвалы грамадскай дамінацыі - вязніцы, канцэнтрацыйныя лагеры, турмы і катавальні - саступаюць месца новым формам панавання - з дапамогай "электронных нашыйнікаў", якія не даюць "вязню" магчымасці выходзіць за межы дазволенага, напыклад, пакідаць уласны будынак.

Усё гэта - зусім не футуралагічныя жахі пісьменнікаў-фантастаў. Першыя прыкметы намаляванага грамадства ўжо магчыма назіраць як у тэхналагічна развітых краінах Захаду, так і ў краінах з сярэднім узроўнем тэхнічнага развіцця: напрыклад, разлікі папяровай гатоўкай замяняюцца на выкарыстанне крэдытных картак; найбольш небяспечным злачынцам у ЗША ўжыўляюць электронныя чыпы, на Украіне ўводзяцца ідэнтыфікацыйныя коды. Да прыгаданых механізмаў кантролю дадаюцца так званыя PR-тэхналогіі, якія пры ўмовах татальнага эканамічнага кантролю за медыйнымі сродкамі робяць мажлівым бесперашкоднае маніпуляванне масавай псіхікай, а таксама і паважанай лібераламі "грамадскай думкай".

Такім чынам, сучасны ўзровень навукова-тэхнічнай рэвалюцыі дае магчымасць ствараць сістэмы кантролю за грамадствам, якія па сваёй татальнасці перавышаюць усе дэспатычныя рэжымы ў гісторыі чалавецтва. Пры гэтым, хоць на першы погляд можна здзівіцца, грамадства кантролю найбольш адпавядае ідэалагічнаму фасаду лібералізму - бо яно, маючы таталітарную сутнасць, у той жа час прапануе замест культу асобы кіраўніка-тырана - безасабовую мабільную карпарацыю з "невызначальнымі" менеджэрамі; стварае ўсеагульнае падпарадкаванне людзей без такіх сродкаў панавання, як турмы;

замяняе прымітыўную палітычную прапаганду новымі псіха-інфармацыйнымі тэхналогіямі і г. д..

Адметнае ў такім грамадстве тое, што падпарадкаваны (фактычна, зняволены) чалавек адчувае сабе цалкам вольным: яго ніхто не прымушае выяўляць асабістую адданасць ці падтрымку ў адносінах да пэўнай партыі, ідэалогіі, правадыра і ягоных паплечнікаў. Такая адданасць проста не патрэбная, бо для механізму мабільнай сістэмы фінансава-прамысловай карпарацыі няма ніякай розніцы, хто на гэты канкрэтны момант займае пасаду дырэктара "Макдональдсу" ці "Джэнерал Мотарс".

Аналагічна нязначнай робіцца праблема кіраўніка сучаснай заходняй дзяржавы: сістэма застаецца стабільнай незалежна ад таго, ачольвае яе Коль ці Шродэр, Мэйджар ці Блэр… Згодна з тым жа фон Хаекам, найлепшае грамадства - гэта тое грамадства, якое не мае лідэра, супольнасць, на долю палітыкаў якога выпадае інструментальная роля назіральніка за эканомікай, парадкам і захаваннем законнасці.

У такім грамадстве чалавек застаецца вольным да той пары, пакуль не замінае свабодзе іншага грамадзяніна, альбо не выступае супраць сістэмы кантролю, якая гэтую свабоду нібыта ахоўвае і гарантуе. Да таго ж, як піша ідэолаг сучаснага палітычнага лібералізму Джон Ролз, "асноўная ідэя ў тым, што дэмакратычная супольнасць для кожнага грамадзяніна заўжды лепей, чым супольнасць індывідаў, пакінутых на ўласны розум альбо аб'яднаных ў дробныя асацыяцыі"4. Яшчэ больш шчыра выка- 94 заўся фон Хаек: "Чалавек ніколі не будзе гаспадаром свайго лёсу"5. Інакш кажучы, чалавек можа рабіць усё што заўгодна, але пры ўмове, што ягоныя патрабаванні не датычацца грамадскай сферы - бо тут застаецца яшчэ адзін толькі крок да спробы надаць грамадству пэўную іншую асэнсаванасць і ідэалогію, адметную ад ліберальнай, іншыя напрамкі і формы развіцця па іншых законах. Таму для ліберала найлепшым грамадствам з'яўляецца тое, у якім няма людзей, што цікавяцца пытаннямі сацыяльнага развіцця6.

Магчымая альтэрнатыва Ці мае ліберальны таталітарызм хаця б якую-небудзь альтэрнатыву? Разважаючы на гэтую тэму, трэба разумець, што зварот да дэспатычных мадэляў пабудовы грамадства ад пачатку вядзе да паразы, а тым больш у еўрапейскім культурна-цывілізацыйным арэале. Яшчэ з антычнасці паняцце свабоды было неад'емнай часткай архетыпу еўрапейца. Іншая справа, што ў традыцыйным еўрапейскім светаўспрыманні паняцце свабоды мела вызначэнне, абсалютна адрознае ад сучаснага ліберальнага светапогляду. Вось што піша з гэтай нагоды Юліус Эвола: "Каштоўнасці свабоды і незалежнасці сапраўды былі ў цэнтры лепшых арыйскіх традыцый. Вартасці шляхетнасці ў старажытнагерманскай традыцыі, а пазней і ў самой структуры сярэднявечнай культуры атаясамліваліся з паняццем свабоды"7. Інакш кажучы, у традыцыйным грамадстве паняцце безумоўнай свабоды атаясамлівалася з станавой "вольнасцю", з шляхецкай "воляй".

Чалавек быў вольным (і быў уласна чалавекам) толькі тады, калі належаў да пэўнага грамадскага стану, напрыклад, да старажытнаарыйскай варны.

Сама ж іерархія станаў была толькі часткай універсальнага касмічнага ладу, мела ў сваім падмурку сакральную іерархічнасць. Бо, як піша Тамаза Аквіянт, "дзеянні закону распаўсюджваюцца аднолькава на ўсё, і на з'явы прыроды, і на дзеянні людзей". Ад гэтага ўніверсальнага ладу паходзіць і назва сярэднявечных станаў - ordo (лад, парадак).

Прыналежнасць да грамадскага стану ў традыцыйным грамадстве вызначалася не столькі матэрыяльным становішчам ці прафесійнымі здольнасцямі, колькі прыналежнасцю да сакральнага архетыпу, які быў арганічным складнікам сусветнага іерархічнага ладу. Адпаведна рабом - чалавекам несвабодным - быў чалавек, які належаў не да сусветнага ўпарадкаванага ладу, а да свету хаоса і дысгармоніі. Невыпадкова ж прадстаўнікі трох вышэйшых варнаў старажытнаарыйскага грамадства - брахманы, кшатрыі і вайшыі - называліся "двойчы народжанымі", гэта значыць тымі, хто прайшоў працэдуру ініцыяцыі, быў далучаны да сакральнага і паяднаны са сваім сакральным архетыпам, адначасова заняўшы сваё наканаванае месца ў грамадскай і прыроднай іерархіі. Складаную іерархічную сістэму бачым і ў сярэднявечных станавых арганізацыях - святары, шляхта, рамеснікі. Сацыяльная іерархія ўспрымалася людзьмі як нейкая прыродная з'ява, дадзеная Богам. Адсюль і славуты прынцып Платона - "Кожнаму сваё". Чалавек можа прэтэндаваць толькі на тую свабоду, якая адпавядае яго іерархічнай сутнасці. Разам з тым, чалавек безумоўна вольны ў межах ягонага архетыпу, не закранае іншы архетып і не руйнуе тым самым увесь агульнаграмадскі лад, не супрацьпастаўляе сябе ладу прыроднаму.

Дэфармацыя гэтай сістэмы пачалася ў перыяд Новага Часу (XVII-XVIII стст.), калі філосафы (Томас Гобс, Джон Лок, Шарль Мантэск'ё) распачалі працэс дэканструкцыі палажэння пра існаванне боскага светаладу. Гэта спрыяла фармаванню механістычных тэорый адносна пабудовы чалавека, прыроды і грамадства, што сказіла чалавечую ментальнасць. Грамадская іерархія пачала разглядацца не як адбітак у чалавечай цывілізацыі агульнага прынцыпу арганізацыі света, а як спадчына "грамадскай дамовы", а дзяржава, адпаведна, - як механізм для забеспячэння выканання гэтай дамовы. У гэтым самым механіцызме і бярэ пачатак погляд на дзяржаву як на абстрактную, дэгуманізаваную механічную сілу, асноўнай функцыяй якой з'яўляецца рэпрэсіўнае прыдушэнне натуральнага стану грамадства і гвалтоўная падтрымка стану грамадска-прававога.

Дзяржава так ці інакш ператварылася ў Гобсава "Левіяфана" - робата, у якога галава - гэта ачольнік дзяржавы, нервы - бюракратыя, вочы - тайныя агенты, рукі - выканаўчыя органы. Паступова ідэя гэтага "Левіяфана" ператварылася ў ліберальную тэорыю абстрактнага, дэгуманізаванага і дэсакралізаванага "адкрытага" "грамадзянскага" супольніцтва, у якім пануюць "свабода, роўнасць і справядлівасць".

На самой жа справе ў гэтым, нібыта самарэгулюемым грамадстве, пануюць вытанчаныя і дасканалыя формы грамадскай дамінацыі. На такім механістычным разуменні соцыуму грунтуюцца ўсе больш познія ліберальныя канцэпцыі.

Са сказанага можна зрабіць выснову, што пераадоленне палітычнага лібералізму і пошук альтэрнатывы для яго павінны распачацца з пераадолення самаго сацыяльнага механіцызму. Патрэбны новы паварот да арганічнага сакральнага грамадства. Пабудова гэткага грамадства немагчымая без звароту да традыцыйных духоўна-рэлігійных каштоўнасцяў, аднаўлення разумення прыроды і грамадства як складаных частак адзінага іерархічнага боскага ладу, у межах якога толькі і магчыма ўзаемаўзгадніць прынцып безумоўнай свабоды асобы 95 і прынцып грамадскіх сувязяў. Гаворка ідзе пра духоўнае аднаўленне еўрапейскага чалавека і пра адмову ад дэфармаванага светаўспрыняцця, якое пануе ў Еўропе ўжо каля трохсот гадоў. Да таго ж супрацьстаянне палітычнаму лібералізму павіна адбывацца не столькі ў палітычнай, колькі ў ментальна-аксіялагічнай сферы. "Новы чалавек ніколі не нараджаецца з палітычнага руху, а толькі з ментальнай рэвалюцыі, з унутранога перараджэння".

У дадзеным кантэксце дарэчы будзе прыгадаць словы Жозэфа дэ Мэстра: "Калі не здейсніцца духоўная рэвалюцыя ў Еўропе, калі рэлігійны дух не апануе гэтую частку свету - сацыяльны звяз разарвецца”.9 Або, дададзім мы ад сябе, грамадскі звяз будзе падтрымлівацца выключна рэпрэсіўнымі метадамі, няхай і пад ліберальнай вокладкай. Новае тысячагоддзе павінна пакласці канец антычалавечай ідэалогіі лібералізму і распачаць адраджэнне духу.

Пераклад з украінскай Юрыя Чавусава, паводле Перахід-IV