3 Дзве рэканструкцыі.
Drive your cart and your plow over the bones of the dead.
W. Blake.
Паліталогій усяго дзве, і існуе, адпаведна, толькі дзве палітычныя мовы.
Першая : палітычная археалогія. “Археалогія” складаецца з даследванняў палітычных ідэй і апісання палітычнай прасторы па яе рэштках. Будзе вялікай памылкай лічыць, як гэта часта робяць, археалогіяй вывучэнне Арыстоцеля і не адносіць да яе даследванне твораў Лумана ці Фукуямы з-за таго, што яны “сучасныя”. Немагчыма разглядаць Платона, Вэбера і Парсанса ў якасці “жывой традыцыі”, а палітычную сістэму Германіі другой паловы ХХ стагодзя ў якасці “жывога аб’екту”. Да такіх практыкаў ужо зараз нельга ставіцца сур’ёзна. Апісаныя вышэй даследванні, з’яўляюцца толькі рэканструкцыямі аб’екта па яго рэштках , што ўласна і называецца археалогіяй.
Другая паліталогія з’яўляецца мадэляваннем (інжынерыяй). У адрозненне ад “археалогіі”, яна прэтэндуе на манаполію ў рэканструкцыі не мінулага і іншага, а сучаснага і свайго. І тут канцэпт рэканструкцыі прымае значэнне трансфармацыі. Уласна рэ- канструкцыі: тэхналогій і практыкі “рэканструкцыі і развіцця” палітычнай сістэмы.
Першая паліталогія будуе межы ў мысленні, другая ў прасторы. І праблема беларускай палітычнай навукі палягае ў тым, што ланшафт яе мыслення практычна цалкам выключае ланшафт палітычнай рэальнасці. За пераход мяжы ад мыслення (археалогіі) да рэальнасці (інженерыі) і наадварот трэба занадта многа плаціць, каб дазволіць сабе рабіць гэта досыць часта.
Андрэй Казакевіч.
4 © Палiтычная сфера ISSN 1819-3625 ¹ 2 (2003)