Часопіс “Палітычная сфера”

Кароткая генеалогія: гістарычнае мінулае ў публічных прамовах беларускіх афіцыйных асобаў

Аляксей Ластоўскі · 2012

№ 18–19 (1–2) 2012 Аляксей Ластоўскі Кароткая генеалогія: гістарычнае мінулае ў публічных прамовах беларускіх афіцыйных асобаў Беларусь – дзіўная краіна. Яе кірунак развіцця вельмі істотна адрозніваецца ад тых шляхоў, па якіх рухаюцца суседзі. Вельмі часта транзіт Беларусі вызначаецца як анамальны і тлумачыцца гэта асаблівасцямі гістарычнага развіцця, моцнай русіфікаванасцю і саветызаванасцю. Часам яе вызначаюць як “апошнюю дыктатуру ў Еўропе”, “дзяржаву без нацыі” альбо як “краіну без гісторыі”. Зразумела, што ў такіх намінацыях вельмі часта закладваецца логіка інтэлектуальнага панавання, калі незразумелы і невытлумачальны аб’ект, аперацыі з якім ніяк не паддаюцца звычайным рэцэптам, апісваецца ў прыніжальных катэгорыях. Так вялося здаўна, яшчэ ад апісанняў варвараў грэцкімі гісторыкамі, нічога асаблівага ў гэтым плане на працягу тысячагоддзяў не змянілася.

У дадзеным выпадку мы паспрабуем звярнуцца да аднаго з такіх пашыраных міфаў пра Беларусь, паводле якога гэтая краіна падаецца як цалкам пазбаўленая гістарычнай перспектывы, дзе сапраўдныя гістарычныя веды знаходзяцца толькі ў рэпрэсаваным апазіцыйным асяродку.

Звычайна такое “адмаўленне ад гісторыі” апісваецца праз спрошчаную рэканструкцыю найноўшай гісторыі Беларусі, дзе вылучаюцца два найбольш істотныя і вызначальныя эпізоды. Першы з іх – гэта 1991 год, распад Савецкага Саюза і стварэнне незалежнай дзяржавы, калі адбываецца і аднаўленне нацыянальнай гістарыяграфіі як канону для культурнай памяці. Асноўнымі ключавымі тропамі тут з’яўляецца паглыбленне ў “слаўнае” гістарычнае мінулае, арыентацыя на Еўропу і дэманстрацыя негатыўнага ўплыву Расіі на беларускую гісторыю. Іншай вызначальнай падзеяй, якая радыкальна змяніла лёс дзяржавы, лічыцца абранне ў 1994 годзе прэзідэнтам Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які “павярнуў беларускую гістарыяграфію назад да сваіх панславіцскіх, русафільскіх і савецкіх каранёў” (Kuzio, 2002: 254; гл. таксама: Нордбэрг і Кузё, 2001). Дэвід Марплз піша пра тое, што Лукашэнка “прызнае гістарычную спадчыну беларусаў толькі выбіральна – адно ў расейскім кантэксце” (Марплз, 2007), а “гісторыя як форма дзяржаўнай палітыкі абсякаецца і абмяжоўваецца савецкім перыядам – за кошт важных асноватворных перыядаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай” (Марплз, 2006: 173).

138 № 18–19 (1–2) 2012 Вобразы мінулага Такім чынам, апроч ступені селектыўнасці, адным з галоўных адрозненняў нацыянальна-дэмакратычнай версіі гісторыі ад афіцыйнай лічыцца яе працягласць – “гісторыкі-нацыяналісты” ствараюць міфы даўняга паходжання беларусаў, адшукваюць у далёкай гісторыі протанацыянальныя дзяржаўныя ўтварэнні і пяюць асанну Залатому веку (Wilson, 1997).

Тады як для альтэрнатыўнага, афіцыйнага, наратыву “сапраўдная” гісторыя пачынаецца ў 1917 годзе” (Brzozowska, 2003: 52), то бок супадае з усталяваннем савецкай дзяржаўнасці. Сугучна выглядае і вынік даследаванняў беларускіх масмедыя, дзе галоўнымі характарыстыкамі для беларускага працэсу транзітыўных пераўтварэнняў у сацыякультурнай сферы вызначаюцца скарочанасць (абмежаванасць выключна падзеямі ХХ стагоддзя) і выбіральнасць (Криволап и Матусевич, 2008: 211).

У сваім даследаванні мы паспрабавалі праверыць гэтае распаўсюджанае меркаванне пра “кароткую генеалогію” беларускага афіцыйнага гістарычнага наратыву. У якасці асноўнай крыніцы мы ўзялі публічныя прамовы найвышэйшых дзяржаўных асобаў Беларусі, у першую чаргу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1994 года і да сучаснасці – Аляксандра Лукашэнкі. Асаблівая ўвага надавалася менавіта выступам Лукашэнкі з некалькіх нагодаў:

згодна з Канстытуцыяй, Прэзідэнт з’яўляецца Кіраўніком краіны і валодае найбольшай уладнай кампетэнцыяй, апроч таго, Лукашэнка з’яўляецца нязменным Прэзідэнтам надзвычай доўгі час. Да таго ж, як дэманструе першасны аналіз публічных выступаў, менавіта Лукашэнка з’яўляецца прызнаным публічным “спікерам” дзяржаўнага курсу – ён выступае вельмі часта і разгорнута, тады як публічныя выступы іншых дзяржаўных асобаў куды больш рэдкія і значна менш інфарматыўныя. 1 Важным падаецца пытанне дыяхранічнага аналізу, зменаў у інтэрпрэтацыях гісторыі, якія адбываліся за незвычайна доўгі тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі. Выяўленне гэтых тэндэнцый шмат у чым зможа растлумачыць глыбінны характар трансфармацыі ўладнага дыскурсу ў нашай краіне, прадэманстраваць тыя аб'ектыўныя трэнды, якія могуць дэфармаваць і пераўтвараць асабістыя перавагі кіраўніка дзяржавы. У якасці пробы для масіву прамоваў выкарыстоўваліся тыя выступы, якія былі наўпрост звязаныя з гістарычнымі падзеямі (маюцца на ўвазе выступы, прымеркаваныя да дзяржаўных святаў, якія маюць пад сабою гістарычную падаплёку – Дня Перамогі, Дня Незалежнасці і Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі). У якасці дадатковых, выкарыстоўваліся таксама некаторыя выступы, цесна звязаныя з пытаннямі гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці (лекцыя “Гістарычны выбар Беларусі”, выступы 1 Напрыклад, прамовы беларускага прэм’ер-міністра (якога можна лічыць другой асобай ва ўладнай іерархіі) амаль што цалкам прысвечаныя эканамічным пытанням, незалежна ад таго, хто займае дадзеную пасаду.

139 № 18–19 (1–2) 2012 на нарадах па праблемах дзяржаўнай ідэалогіі, а таксама развіцця культуры і мастацтва).

Калі спектр выступаў 2001–2010 гадоў выкарыстоўваецца для пабудовы храналагічнай перспектывы, то для рэканструкцыі сінхроннай карціны афіцыйнага дыскурсу будуць задзейнічаны выступы за апошнія тры гады (2008–2010), перыяду так званай “лібералізацыі”. За гэтыя гады будзе выкарыстоўвацца значна больш шырокі спектр выступаў (практычна ўсе даступныя і разгорнутыя публічныя прамовы, у тым ліку і інтэрв’ю), да таго ж, каб адысці ад замкнёнасці выключна на адной асобе, у аналіз уведзеныя і іншыя найвышэйшыя афіцыйныя асобы краіны.

А менавіта:

1) Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь (увесь даследаваны перыяд з 2008 па 2010 гады – Сяргей Сяргеевіч Сідорскі);

2) Старшыня Савета Рэспублікі (з 31 кастрычніка 2008 года – Барыс Васільевіч Батура, з 24 траўня 2010 года – Анатоль Мікалаевіч Рубінаў);

3) Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 27 кастрычніка 2008 года – Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка);

4) Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з ліпеня 2008 года – Уладзімір Уладзіміравіч Макей).

Такім чынам, мэтай даследавання стала рэканструкцыя дынамікі і зместу інтэрпрэтацый гістарычнага мінулага краіны ў публічных выступах праграмнага характару вышэйшых беларускіх афіцыйных асобаў.

Нямецкі даследчык Райнэр Лінднэр адзначаў, што асабліва ў Аляксандра Лукашэнкі, былога настаўніка гісторыі, гістарычны матэрыял (запазычаны з падсавецкага прапагандысцкага арсеналу) вельмі часта выкарыстоўваецца ў публічных прамовах. “Не пазбаўлены харызматычных рысаў, ён пры гэтым навучыўся інсцэнізаваць, дасягаючы значнага ўплыву на масы, палітычныя прамовы альбо дзеянні з выкарыстаннем гістарычных спасылак альбо моўных вобразаў.

Нездарма да дарадчага штабу прэзідэнта ад самага пачатку належалі гісторыкі, якія спрабавалі забяспечыць яго адпаведнымі звязанымі з гісторыяй рытарычнымі фігурамі” (Лінднэр, 2005: 411). Такое назіранне можна падкрэсліць адпаведным выказваннем Прэзідэнта Беларусі: “Признаться, как историк я всегда анализирую ту или иную ситуацию в преломлении к историческому опыту”.

Адпаведна, гістарычнае мінулае досыць эфектыўна выкарыстоўваецца беларускай уладай для пабудовы пажаданага вобраза мінулага, сучаснасці і будучыні беларускай нацыі, хоць гэта ніякім чынам нельга назваць унікальным вынаходніцтвам, хутчэй гэта мясцовае ўвасабленне агульнапрынятага сцэнару ўлады.

У паліталогіі і сацыялогіі ў апошнія гады распаўсюдзіліся і атрымалі пацверджанне мадэлі аналізу, у якіх гістарычнае мінулае набывае цэнтральнае значэнне для пабудовы легітымізацыйнага міфа ўлады. Традыцыя і пераемнасць служаць абгрунтаванню правамернасці і неабходнасці існай улады ў масавай свядомасці, задаючы ёй якасныя характарыстыАляксей Ластоўскі. Кароткая генеалогія: гістарычнае мінулае ў публічных прамовах...

140 № 18–19 (1–2) 2012 Вобразы мінулага кі стабільнасці і рэспектабельнасці.

Адзіная інтэрпрэтацыя гістарычнага мінулага таксама спрыяе кансалідацыі ўладных эліт, іх паразуменню і ўзмацняе волю да кіравання грамадствам, якое таксама разглядаецца як адзінае і цэласнае (Sherlock, 2007:

4–11). Сучаснасць ацэньваецца як вынік лінейнага гістарычнага працэсу, які сваёй утоенай або відавочнай мэтай і меў рэалізацыю дадзенага ўладнага праекта. Далей, гістарычныя міфы таксама прынцыповыя і для міжнароднай легітымацыі дзяржаў, прызнання іх суверэннасці або гістарычных правоў на вызначаныя зоны ўплыву.

Адпаведна, публічныя выступы выконваюць дзве найважнейшыя функцыі:

1) кансалідацыі эліты, пазначаючы рамкі і змест агульнай справы;

2) легітымацыі ўлады ў вачах грамадства праз выкарыстанне розных сімвалічных інструментаў, сярод якіх цэнтральным і найбольш важным з'яўляецца стварэнне і аднаўленне гістарычных міфаў.

Публічныя выступы беларускіх афіцыйных асобаў шырока і інтэнсіўна транслююцца праз розныя медыйныя каналы (тэлебачанне, радыё, прэса, інтэрнэт), больш за тое, самыя важныя выступы могуць падавацца і ў эксклюзіўным рэжыме, калі, напрыклад, усе беларускія тэлеканалы адначасова паказваюць выступ прэзідэнта краіны. Відавочна, што ў дзяржаўнай палітыцы Беларусі публічныя выступы з’яўляюцца адным з найбольш істотных сродкаў стварэння агульнай сімвалічнай прасторы ўлады з уяўленай супольнасцю – “беларускім народам”, – якая ў дадзеным выпадку рэдукуецца да публікі медыйных пасланняў. Адпаведная медыялізацыя гэтых выступаў надае ім і першачарговае значэнне для працэсаў вызначэння зместу нацыянальнай ідэнтычнасці і будаўніцтва адпаведных фрэймаў, паколькі “ медыйныя практыкі прадстаўлення мінулага робяць важны ўклад у падтрыманне і абнаўленне нацыянальнага наратыву – наратыўнай канвенцыі дыскурсу пра долю і сутнасць нацыі, што звязвае розныя слаўныя і трагічныя падзеі як вехі на шляху да сучаснага стану супольнасці, якую ён дзякуючы гэтаму ідэнтыфікуе” (Кулик, 2010: 296–297). Як адзначалася латвійскай даследчыцай Салвітай Дэніс, “пры дапамозе вызначаных камунікатыўных стратэгій Аляксандр Лукашэнка імкнецца ўсталяваць межы ўласнага разумення нацыі і дэлігітымуе канкурэнтныя канцэпцыі” (Денис, 2010: 81).

Патрэба ў ажыццяўленні гістарычнай палітыкі і яе магчымасці для сацыяльнай мабілізацыі і выбудоўвання нацыянальнай салідарнасці досыць ясна ўсведамляюцца і Прэзідэнтам РБ: “История – это еще и борьба за души и умы не только отдельных людей, но и целых народов. Значительные исторические события выявляют объединяющие всю нацию интересы, которые побуждают широкие массы к единым действиям – к защите Отечества, к созидательной деятельности” (Лукашенко, 2003).

Для аналізу бяруцца публічныя выступы з перыяду 2001–2010 гадоў.

Абраны быў дзесяцігадовы перыяд і таму, што гэты час абазначаецца як па- 141 № 18–19 (1–2) 2012 чатак новага этапу ў самавызначэнні беларускай улады. Паводле меркавання беларускага палітолага Андрэя Казакевіча, з гэтага часу “стратэгія экспансіі, кіраванай уласнай палітычнай місіяй (якая мела толькі частковы поспех у падпісанні шэрагу дамоваў, мемарандумаў ды пратаколаў з Расіяй), змяняецца стратэгіяй самазахавання і адаптацыі да неспрыяльнага і варожага асяроддзя. Імперская свядомасць, працятая палітычным “нонканфармізмам”, прадчуваннем апакаліпсісу і падзеннем глабальнага (ці, прынамсі, рэгіянальнага) парадку, выціскаецца тактыкай кантэкстуалізацыі і лакалізацыі рэжыму.

Пошук свайго месца змяняецца яго агароджваннем. На змену дыскурсу экспансіі прыходзіць дыскурс кантэкстуалізацыі, а рыторыцы “рэвалюцыі” – фразеалогія “традыцыі” (Казакевіч, 2004: 55). Можна казаць пра ўсталяванне якасна новага этапу ў самаразуменні і самаапісанні беларускай улады, які знайшоў найбольш яскравае праяўленне ў запуску праекта беларускай дзяржаўнай ідэалогіі.

Таццяна Астроўская, якая аналізавала беларускія школьныя падручнікі па гісторыі, таксама абапіраецца на дадзеную перыядызацыю і адзначае, што з гэтага часу фармаванне гістарычнай памяці становіцца больш свядомым і мэтанакіраваным, а гісторыя пачынае рэалізоўваць функцыю барацьбы за фармаванне новага індывіда, які б убудоўваўся ў вызначаныя дзяржаўнай сістэмай рамкі (Островская, 2010).

Абапіраючыся на ранейшыя даследаванні (Ластовский, 2009), мы для аналізу вылучылі наступныя топасы гістарычнай памяці:

1) дасавецкая гісторыя (уключна з такімі істотнымі тэмамі як Полацкае княства і Вялікае Княства Літоўскае);

2) савецкая гісторыя (перш за ўсё БССР);

3) Вялікая Айчынная вайна.

І. Дасавецкая гісторыя Як ужо пазначалася ў пачатку тэксту, многія даследчыкі прыпісваюць беларускаму афіцыйнаму гістарычнаму наратыву ігнараванне падзей далёкага мінулага. Больш асцярожны ў сваіх ацэнках Андрэй Казакевіч, які піша пра тое, што “інтэграцыі гістарычнай і культурнай спадчыны ВКЛ у гістарычны канон улады не адбываецца, хоць пэўны прагрэс у гэтым працэсе заўважны” (Казакевіч, 2004: 82).

Нельга казаць, што гістарычнае мінулае часоў Полацкага княства, Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай цалкам ігнаруецца ў публічных прамовах Аляксандра Лукашэнкі. У адпаведных умовах, калі аднаўляецца шырокая генеалогія станаўлення беларускай дзяржаўнасці (выдатнай нагодай для гэтага з’яўляецца Дзень Незалежнасці), гэтыя часы згадваюцца як складовыя элементы генезісу сучаснай дзяржавы: “Мы ведаем i паважаем сваю гісторыю, не адмаўляемся ад устойлівых традыцый. Мы памятаем аб Полацкім і Тураўскім княствах, Вялікім Княстве Літоўскім, аб беларускіх землях у складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі” (Лукашэнка, 2001), “Беларуская дзяржаўнасць мае надзейны падмурак. Яна бярэ свае вытокі ад старажытнай Полацкай зямлі, Вялікага Княства Аляксей Ластоўскі. Кароткая генеалогія: гістарычнае мінулае ў публічных прамовах...

142 № 18–19 (1–2) 2012 Вобразы мінулага Літоўскага, герояў Грунвальдскай бітвы” (Лукашэнка, 2002). Але тут надзвычай цікавым падаецца той факт, што гэтыя дзве згадкі пашыранай традыцыі беларускай дзяржаўнасці, якія ў прынцыпе сугучныя пастулатам нацыянальнай гістарыяграфіі, былі ўжытыя ў двух выступах на ўрачыстых паседжаннях з нагоды Дня Незалежнасці толькі два гады запар – у 2001 і 2002 гадах (таксама істотна, што гэтыя выступы падаюцца на беларускай мове, тады як пазнейшыя выступы рускамоўныя).

У далейшых выступах гэтага тыпу згадкі пра гістарычнае мінулае зводзяцца да подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайне і пазітыўнага досведу БССР, які з’яўляецца падмуркам для сучаснай беларускай дзяржавы. Толькі ў 2010 годзе ў выступе Аляксандра Лукашэнкі, прымеркаваным да Дня Перамогі, можна знайсці зноў зварот да далёкага мінулага: “Наша независимость основана на результатах труда и жертвах многих предыдущих поколений. В нее вложена сила молитвы и мудрости Евфросинии Полоцкой. Сила воинской доблести белорусских полков, которые в сражениях с монголо-татарскими ордами и в Грюнвальдской битве спасали Родину от иноземного ига” (Лукашенко, 2010). Цікава, што гэта і адзіная згадка пра Грунвальдскую бітву за 2010 год не толькі ў выступах прэзідэнта, але і ва ўсёй выбарцы вышэйшых афіцыйных асобаў, між тым як у гэтым годзе шырока і маштабна ў суседніх краінах адзначаўся 600-гадовы юбілей гэтай падзеі.

Гэта выглядае досыць дзіўна, паколькі, як слушна адзначае Генадзь Сагановіч, “цяперашні вобраз Грунвальда як месца памяці беларусаў з яго панславісцкім дыскурсам і ўваскрашоным духам славянска-нямецкага супрацьстаяння проста ідэальна адпавядае афіцыёзнай гістарычнай палітыцы, а падобна, што і не толькі гістарычнай”. Але аналіз выкарыстання гістарычнага мінулага ў публічных прамовах пацвярджае выснову беларускага гісторыка, што “ўлады Беларусі не заўважаны ў яўным выкарыстанні славутай гістарычнай падзеі ў прапагандысцкіх мэтах” (Сагановіч, 2010: 115–116).

Таксама цікавы той факт, што Полацкае княства і ВКЛ згадваюцца наўпрост у прамовах Лукашэнкі толькі адзін раз за апошнія тры гады (2008–2010), хоць у некаторых інтэрв’ю літоўскім і польскім выданням ён казаў пра “супольнае мінулае”.

Такім чынам, можна смела сцвярджаць, што гэтыя гістарычныя перыяды, цэнтральныя для нацыянальнай гістарыяграфіі, малаістотныя і маргінальныя для таго бачання беларускага мінулага, якое прэзентуе Прэзідэнт РБ. З іншага боку, у яго прамовах адсутнічаюць і тыя лініі інтэрпрэтацыі часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, якія пашыраны сярод прадстаўнікоў русацэнтрысцкага праекта беларускай нацыі, дзе асноўны акцэнт робіцца на чужаземным панаванні (Ластоўскі, 2010). Аднак беларускі гісторык Вячаслаў Насевіч заўважае, што для ацэнкі перыяду ВКЛ Аляксандрам Лукашэнкам характэрная танальнасць савецкіх часоў, згодна з якой спадчына гэтай дзяржавы хутчэй належыць не беларусам, а іх гістарычным суседзям, і апроч звычайнай расійскацэнтрыч- 143 № 18–19 (1–2) 2012 насці аднаўляецца стэрэатып пра прыгнечаны стан беларускага народу ў ВКЛ (Носевич, 2009).

Той сімвалічны зварот да спадчыны Полацкага княства / ВКЛ, які назіраецца ў 2001–2002 гадах, сведчыць пра тое, што гістарычная палітыка беларускай дзяржавы пакуль не мае нейкай акрэсленай і ўстойлівай стратэгіі (саветызацыі, русіфікацыі ці нацыяналізацыі) і больш падобная да лавіравання паміж рознымі метанаратывамі. Кароткая “адліга” ў дачыненні да нацыянальнага гістарычнага наратыву тым не менш мела досыць сур’ёзныя наступствы, паколькі з гэтага часу ў школьнай сістэме гістарычнай адукацыі прасочваецца тэндэнцыя “акумуляваць дасавецкія падзеі беларускай гісторыі, зацвердзіць старажытнасць беларускай нацыі, адшукаць глыбейшыя карані беларускай дзяржаўнасці. Вытокі апошняй, як правіла, адносяць або да Полацкага княства, якое пазіцыянуецца як аўтаномная супольнасць у складзе Кіеўскай Русі, або да Вялікага Княства Літоўскага” (Островская, 2010).

Апроч гэтага дасавецкае мінулае ў афіцыйным гістарычным наратыве служыць абгрунтаваннем для прынцыповага бачання беларускага народа як цесна злучанага братэрскай сувяззю з рускім народам. Адпаведна, з мінулага без адмысловай дэталізацыі здабываюцца галоўным чынам матывы яднання, сяброўства, зліцця. Натуральна, такія апеляцыі да гісторыі выкарыстоўваліся для легітымацыі інтэграцыйных праектаў Беларусі і Расіі, на якія ў першыя гады кіравання Лукашэнкі была зроблена асабліва важная стаўка. Але важна адзначыць, што нарастанне напружанасці ў адносінах з расійскім кіраўніцтвам таксама паспрыяла і перагляду гісторыі беларуска-расійскіх стасункаў.

Паводле меркавання Генадзя Сагановіча, “з 2008 года, у сувязі з ускладненнем адносін з Расіяй і пошукам шляхоў па наладжванні сувязяў з Захадам, улады пайшлі на некаторыя крокі па лібералізацыі гістарычнай палітыкі. Да прыкладу, упершыню пры Лукашэнку ў афіцыйным дыскурсе стала гаварыцца пра гістарычную неаддзельнасць Беларусі ад Еўропы, а дзяржаўныя службоўцы 2 пачалі заяўляць, што Беларусь “нароўні з Украінай і Літвой … з'яўляецца спадчынніцай дзяржаўнасці ВКЛ”. У іх цяперашняй рыторыцы знайшлося месца і Беларускай Народнай Рэспубліцы (1918), абвяшчэнне якой прызнана адным з этапаў станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Прыклады такой рэвізіі, аднак, застаюцца адзінкавымі і пакуль не змяняюць кірунку раскручанага ў апошнія гады махавіка афіцыйнай гістарычнай палітыкі” (Саганович, 2010).

У 2010 годзе беларуска-расійскія ўладныя канфлікты дасягнулі новага статусу – поўнамаштабнай інфармацыйнай вайны (Костюгова, Паньковский, 2011). Гэта, натуральна, не магло не паўплываць на публічную 2 Тут маецца на ўвазе артыкул Міхаіла Мясніковіча, які ў момант публікацыі (2009 год), быў кіраўніком Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а са снежня 2010 года стаў прэм’ер-міністрам Беларусі.

Аляксей Ластоўскі. Кароткая генеалогія: гістарычнае мінулае ў публічных прамовах...

144 № 18–19 (1–2) 2012 Вобразы мінулага інтэрпрэтацыю беларускай уладай гістарычных стасункаў паміж дзвюма краінамі. Пры гэтым была абраная стратэгія працягу акцэнтавання супольнасці мінулага, якое стала замацаванай формулай у прамовах Аляксандра Лукашэнкі, але цяпер адносіны з гэтым мінулым пачалі ўбудоўвацца не ў генеалогію працягу (калі братэрства ў мінулым служыць натуральнай падставай для братэрства ў сучаснасці), а ў зменены фрэйм “фальсіфікацыі”. Гістарычнае адзінства беларускага і рускага народаў разумецца ў дадзеным выпадку як “гістарычная праўда”, якая абараняецца актыўным агентам – беларускай уладай, у той час як расійскае кіраўніцтва рэпрэзентуецца як свядомы фальсіфікатар (і, адпаведна, антынародны інстытут). Напрыклад, такое выказванне Аляксандра Лукашэнкі характэрнае для публічнай рыторыкі ў 2010 годзе: “Еще раз подчеркиваю – у нас с Россией большая история! У нас с Россией много великого в нашей судьбе! Мы – один народ. И это нельзя разорвать в одночасье, и рвать вообще в многочасье нельзя. Но мы будем давать отпор тем поползновениям, которые сегодня, к сожалению, превалируют в политике руководства России, которые разрушают это”.

Цікава, што калі Лукашэнка ўсё ж больш пазбягаў выкарыстання рэвізіі мінулага нават у перыяд абвастрэння адносін, то іншым чыноўнікам, відавочна, была дадзеная санкцыя на выкарыстанне мінулага (у якім з лёгкасцю можна было знайсці адпаведны матэрыял) для адбіцця медыя-нападаў з расійскага боку. Так, у найбольш масавай і ўплывовай беларускай газеце “Беларусь сегодня” 6 ліпеня 2010 года з’яўляецца артыкул спікера беларускага парламента Анатоля Рубінава, дзе абвастрэнне беларускарасійскага канфлікту набывае гістарычны кантэкст: “Было время, когда белорусские княжества воевали с русскими. В составе Великого княжества Литовского белорусы частенько вступали в битвы с московским войском. Потом была Российская империя, в которой белорусам отводилась роль второстепенной нации, населяющей Северо-Западный край.

Лучшие представители белорусского народа мечтали в то время лишь об одном – отстоять свое право “людзьмi звацца” (Рубинов, 2010).

У дадзеным выпадку бачна, што ў абставінах палітычнай кан’юнктуры прадстаўнікі беларускай улады цалкам спакойна могуць выкарыстоўваць пастулаты нацыянальнай гістарыяграфіі. Паводле Грыгорыя Мінянкова, беларуская ўлада ўсё больш актыўна ўключае ў свой дыскурс тэзісы этнанацыянальнага праекта і нават робіць гэта больш прафесійна (Миненков, 2010: 68–69). Але аналіз практык ужывання сімвалаў дасавецкага мінулага сведчыць пра куды больш асцярожнае стаўленне беларускіх уладаў да магчымасцяў нацыянальнага гістарычнага наратыву: поўнасцю інтэграваныя толькі фігуры культурнага пантэону (Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына і гэтак далей), у той час як доўгая традыцыя беларускай дзяржаўнасці або гісторыя беларуска-расійскіх канфліктаў выкарыстоўваюцца эпізадычна. У дадзеным выпадку пакуль што нельга казаць пра ўстойлівую тэндэнцыю нацыя- 145 № 18–19 (1–2) 2012 налізацыі гістарычнага дыскурсу беларускай улады, толькі пра сітуатыўнае звяртанне да гэтага рэсурсу.

ІІ. Савецкая гісторыя Для беларускай улады галоўным аб'ектам сімвалічнага суаднясення з'яўляецца савецкі перыяд, з якім яно вымушана ўступаць у складаныя адносіны адмаўлення / пераадолення / працягу. Асабліва востра гэтая задача стаяла на пачатку 1990-х, у першыя гады посткамуністычнага мінулага, калі радыкальна пастаўленая ўнутры- і знешнепалітычнымі працэсамі задача сыходу ад савецкіх формаў апынулася практычна невыканальнай з прычыны значнай долі пераемнасці эліт і слабасці апазіцыі.

З іншага боку, менавіта вяртанне пазітыўнага стаўлення да савецкага мінулага было ўзятае на ўзбраенне як адзін з ключавых элементаў перадвыбарнай праграмы Аляксандра Лукашэнкі, што яшчэ больш заблытала нявырашаную задачу раз'яднання грамадства з патэрнамі і каштоўнасцямі з камуністычнай спадчыны.

Тым не менш, даследчыкі адзначаюць, што пераемнасць і знач насць савецкай спадчыны ў афіцыйным гістарычным наратыве не носіць сістэмнага характару. Пэр Андэрс Рудлінг піша пра тое, што інстытуцыялізаваная настальгія па савецкім часе стала кутнім каменем дзяржаўнай палітыкі сучаснай Беларусі (Рудлінг, 2010: 103), хоць у іншым месцы падкрэслівае і тое, што гэтая настальгія з’яўляецца выбіральнай, і калі савецкі міф пра Перамогу захоўваецца ў недатыкальным статусе, то да тэмы Кастрычніцкай рэвалюцыі рэжым амаль не звяртаецца (Рудлінг, 2008: 63). Андрэй Казакевіч таксама прыходзіць да высновы, што для дзяржаўна-палітычнай канцэпцыі беларускай нацыі, якую распрацоўвае і маніфестуе беларуская ўлада, прынцыповае значэнне мае савецкая палітычная і культурная пераем насць. “Савецкасць і савецкае мінулае разглядаюцца не толькі як нармальнае, але як і каштоўнае.

Падкрэсліваецца пераемнасць у сацыяльным ладзе, развіцці эканомікі.

Палітычны лад БССР разглядаецца як крыніца каштоўнага досведу і пачатак дзяржаўнасці. Асобныя гістарычныя падзеі савецкага перыяду культывуюцца як цэнтральныя ў гісторыі нацыі”. Але і гэты даследчык кажа пра адсутнасць цэласнай візіі мінулага, якая абумоўлівае толькі частковую пераемнасць ад савецкага перыяду (Казакевіч, 2010: 34).

Аналіз публічных прамоваў сведчыць пра тое, што савецкі час досыць своеасабліва пераасэнсоўваецца беларускай уладай. Можна адзначыць наступныя тропы, які з’яўляюцца найбольш часта ўжывальнымі для рэпрэзентацыі савецкага мінулага:

1) у савецкія часы былі закладзеныя падмуркі беларускай дзяржаўнасці;

2) савецкія часы характарызаваліся высокім узроўнем дабрабыту;

3) найвялікшае гістарычнае дасягненне савецкага часу – Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне;

4) СССР быў вялікай дзяржавай;

5) распад СССР быў катастрафічным.

Гэтыя сюжэты з’яўляюцца надзвычай устойлівымі і прысутнічаюць Аляксей Ластоўскі. Кароткая генеалогія: гістарычнае мінулае ў публічных прамовах...

146 № 18–19 (1–2) 2012 Вобразы мінулага практычна ў кожным выступе Аляксандра Лукашэнкі, які датычыць камемарацыі мінулага (Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі).

Тут трэба адзначыць істотны момант для беларускага афіцыйнага гістарычнага наратыву – гэта ўстойлівая тэндэнцыя “беларусізацыі” савецкага мінулага, калі яно набывае свой сэнс і значэнне выключна як падрыхтоўчы этап для рэалізацыі суверэннай беларускай дзяржавы. У якасці прыкладу варта прывесці віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 2010 годзе (выступ прыводзіцца цалкам, без усялякіх скарачэнняў і купюр):

“Дорогие соотечественники! Сердечно поздравляю вас с праздником – Днем Октябрьской революции. Это событие, несмотря на различное к нему отношение, стало поистине историческим, впервые провозгласив свободу трудящихся от эксплуатации, угнетения и бесправия.

7 ноября 1917 года наши деды и прадеды сделали первый шаг на пути к социально справедливому обществу, реализовали право наций на самоопределение и заложили основы строительства белорусского государства. Прошедшие годы вместили в себя национальное возрождение целых народов, создание СССР, Великую Победу в самой страшной войне, восстановление разрушенного хозяйства и исторические завоевания белорусского народа, обретенные в суверенный период. Мы, благодарные потомки, не имеем права на беспамятность и обязаны бережно хранить свое историческое наследие.

Взяв все лучшее из советского периода. Республика Беларусь успешно развивается, занимает сегодня достойное место в мировом сообществе, уверенно проводит независимую политику на принципах миролюбия и добрососедства. Одно из главнейших достижений суверенной Беларуси - стабильность в самом широком смысле этого слова. Успешное функционирование белорусской модели социально-экономического развития – это результат эффективной государственной власти, сильной социальной политики и народной поддержки. Искренне желаю вам, дорогие соотечественники, крепкого здоровья, оптимизма, новых достижений и благополучия”.

Фактычна толькі адзін сказ вяртае да камуністычнай ідэалогіі з рыторыкай вызвалення працоўных і ліквідацыі эксплуатацыі, тады як увесь далейшы тэкст мае непасрэднае дачыненне да сучаснай беларускай дзяржавы. Гэта ўзгадняецца з высновамі Аляксея Братачкіна пра тое, што “ў перыяд з 2003 года пачынаецца ўзмоцненая “нармалізацыя” “савецкага мінулага” і перш за ўсё траўматычных перыядаў савецкай гісторыі” (Браточкин, 2011: 177), што выявілася ў выкарыстанні часткі ідэйнай спадчыны “сацыялістычнай нацыі”, а таксама ў селекцыі памяці пра савецкае мінулае, дзе адбіралася для ўжытку тое, што пасавала ўладнай мадэлі нацыянальнай ідэнтычнасці.

Калі ў 2009 годзе святкавалася 80-годдзе ўтварэння БССР, то гэтая падзея была цалкам лагічна ўключана ў генезіс Рэспублікі Беларусь фактычна як “міф заснавання”. Так, стар- 147 № 18–19 (1–2) 2012 шыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка ў артыкуле, прысвечаным гэтаму юбілею, выказваўся наступным чынам: “Падзея, якая адбылася 1 студзеня 1919 года ў Смаленску – абвяшчэнне Часовым рабоча-сялянскім урадам Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, – з’яўляецца сапраўды лёсавызначальнай для нашай Айчыны, таму што яна практычна рэалізавала імкненне беларускага народа да нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння” (Андрэйчанка, 2009:

6). Можна казаць пра паспяховае ўтылітарнае выкарыстанне перыяду БССР дзеля мэтаў пабудовы перадгісторыі дзяржаўнасці.

Стаўленне да савецкага мінулага таксама можна даследаваць праз вывучэнне спецыфікі ўжывання і інтэрпрэтацыі ў публічных прамовах знакавых персонаў савецкага часу, якімі найперш можна лічыць Уладзіміра Леніна і Іосіфа Сталіна. У публічных прамовах Аляксандра Лукашэнкі за 2008 год Ленін не згадваецца ніводнага разу, у 2009 годзе гэтая фігура заслугоўвае ўскоснага згадвання: “Не буду опираться на учения Владимира Ильича Ленина (я очень уважаю этого человека и очень хорошо в свое время изучал его труды)”, толькі ў 2010 годзе Ленін становіцца героем разгорнутага сюжэту ў прамовах. Тое ж самае датычыцца і Сталіна: 2008 год – 3 згадкі (але досыць анекдатычнага характару – 2 разы пра ільготы, якія засталіся з часоў Сталіна, а таксама пра “сталінізм” Лукашэнкі, які праявіўся ў прыспешванні стварэння беларускіх камбайнаў за два гады), 2009 год – ніводнага разу, у 2010 годзе Лукашэнка зноў звярнуўся да гісторыі з камбайнамі, а таксама ў інтэрв’ю з расійскімі журналістамі досыць падрабязна спыніўся на сваёй інтэрпрэтацыі гістарычных постацяў Сталіна і Леніна.

На апошнім выпадку спынімся больш дэталёва. Варта адзначыць найперш кантэкст гэтага выступу – ён праводзіўся ў фармаце прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў, а танальнасць прамоваў Лукашэнкі вельмі істотна адрозніваецца ў залежнасці ад аўдыторыі. І калі перад заходнімі журналістамі размова ідзе звычайна пра пацяпленне стасункаў і захаванне “рэальнай” дэмакратыі, то перад расійскімі журналістамі часта Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь згадвае пра “адзіны народ” і свае інтэграцыйныя памкненні. Да таго ж, гэты выступ адбываўся ў час узгаданай інфармацыйнай вайны, і для Лукашэнкі павінна была быць добра вядомая сітуацыя з пераасэнсаваннем савецкага мінулага ў суседняй краіне, дзе ключавыя ўладныя персаналіі – Мядзведзеў і Пуцін – публічна выказвалі сваё негатыўнае стаўленне да сталінскіх рэпрэсій, у той час як у масавай свядомасці за апошнія гады назіраецца сапраўдны рэнесанс Сталіна.

У якасці палемічнай рэплікі з расійскімі ўладамі наступнае выказванне выглядае цалкам натуральна:

“Сказать Владимир Ильич Ленин или Иосиф Виссарионович Сталин – вроде непопулярно. Хотя я абсолютно не придерживаюсь той точки зрения, как у вас, в официальной России, что Сталин – враг, Аляксей Ластоўскі. Кароткая генеалогія: гістарычнае мінулае ў публічных прамовах...

148 № 18–19 (1–2) 2012 Вобразы мінулага Ленин – преступник. Нет. Ни в коем случае. Даже вчера на выставке как раз картину выставили: Владимир Ильич Ленин молодой, с молодежью.

Я говорю: “Дай Бог нам таких мыслителей, как Ленин, сейчас”. Всетаки это глыба был. Изучал, у меня первое образование историческое. Я изучал и Маркса, и Ленина, материалы, документы, труды. Я почти все собрание сочинений, на истфаке это надо было, Владимира Ильича Ленина прочитал. И это действительно был глыба, величина. Ошибок, конечно, было море. Но подождите. Вот мы лет через 30, если доживем, посмотрим, что про наш период скажут в России, в Беларуси. Найдут столько пакостей: и сколько журналистов погибло, какая демократия была, и сколько убили на Северном Кавказе и так далее. Поэтому не надо торопиться. Я с этих уже позиций это все оцениваю. Я считаю, что было очень много ошибок. Все наши ошибки Российской империи и России сегодня кроются в том, что мы не умеем относиться по-человечески к своим людям. Это какой-то, понимаете, бросовый материал. У нас что, в годы Великой Отечественной войны кто-то думал о людях, которые миллионами гибли? Да нет.

Да, надо было спасти страну. А может быть, надо было бы меньшими жертвами это сделать? А может быть, предвидя что-то? Это тоже очень большой недостаток руководителей тогдашнего времени. Но ведь сегодня нет таких руководителей, как Сталин. И вот мы, будучи в Крыму, на его верхней даче в Ялте – ваш Президент, глава Украины, я, и другие президенты – зашли и посмотрели, где он жил. И разводим руками. Сегодня мы так не живем.

Скромность везде, в одной шинели умер, как говорят. И лично был скромным. И для государства немало сделал. Притом я не отрицаю, что куча была ошибок. А вы, россияне, больше это знаете и чувствуете” (Лукашенко, 2010).

Але нават у такім палемічным кантэксце адсутнічае прамая апалагетыка Сталіна, бо ідзе прамое ўказанне на “ошибки” (нават у сакральным кантэксце Вялікай Айчыннай вайны).

Больш за тое, відавочныя паралелі, які пастаянна праводзяцца паміж сучасным расійскім кіраўніцтвам і Сталіным, але пры гэтым параўнанне яўна на карысць Іосіфа Вісарыёнавіча, паколькі пры блізкіх метадах кіравання (адсутнасць дэмакратыі, фізічная ліквідацыя праціўнікаў рэжыму, стаўленне да людзей як да працоўнага матэрыялу), у Мядзведзева і Пуціна адсутнічае сціпласць Сталіна, а маштаб іх здзяйсненняў таксама саступае ў “велічы”.

Але пры гэтым абраная Лукашэнкам стратэгія рэпрэзентацыі савецкіх лідараў амбівалентная, яна дазваляе казаць як пра веліч здзяйсненняў, так і пра памылкі. Адсутнасць адназначнасці дазваляе вольна маніпуляваць гістарычнымі рэпрэзентацыямі ў адпаведнасці з патрэбамі дня і ў залежнасці ад публікі.

Рэабілітацыя савецкага перыяду, якая часцяком разглядаецца як поўная рэканструкцыя, мае хутчэй характар настальгічнага пераасэнсавання ў рамках “старых добрых часоў”. Гэта вядзе за сабою “забыццё” камуні- 149 № 18–19 (1–2) 2012 стычнай ідэалогіі і фактычную дэканструкцыю цвёрдага светапогляднага каркаса гэтай эпохі. У дадзеным выпадку бачная сугучнасць паміж абраным курсам прапрацоўкі савецкага мінулага ў дзяржаўнай палітыцы Беларусі і Расіі. Расійскі інтэлектуал Ілля Калінін піша пра “настальгічную мадэрнізацыю” ў сучаснай Расіі, якая мае мэтай не рэстаўрацыю савецкіх парадкаў, а нейтралізацыю савецкага мінулага: “ Савецкае паслядоўна пазбаўляецца сваёй гістарычнай спецыфікі як ідэалагічнага, палітычнага і сацыяльнага досведу, роўна як і палітэканамічнай альтэрнатывы капіталізму. Яно перастае ўспрымацца як цэлае, якое адсылае да нейкага адмысловага гістарычнага кантэксту, і ператвараецца ў арганічную частку гістарычнага мінулага расійскай дзяржаўнасці і нацыянальнай традыцыі. У такой дэ- і рэсемантызаванай форме савецкае мінулае перастае быць момантам актуальнага ідэалагічнага выбару, які прыводзіць да палітычнага размежавання, і становіцца асновай для грамадскага кансенсусу, што пераварвае любыя адрозненні і які пераадольвае любыя парывы” (Калинин, 2010). Такая логіка цалкам прыдатная для беларускай улады, якая прама заяўляе, што гістарычная памяць павінна кансалідаваць нацыю.

Савецкае мінулае пастаянна прысутнічае ў публічных прамовах беларускіх афіцыйных асобаў, але ў адмысловым модусе настальгіі, дзе яно набывае статус ідэальнага мінулага, якое, тым не менш, адышло ў нябыт, і якое мае толькі свайго нашчадка ў сучаснай беларускай дзяржаве.

ІІІ. Вялікая Айчынная вайна Па савецкай традыцыі памяць пра перамогу ў вайне служыць адным з найважнейшых сродкаў легітымацыі сучаснай палітычнай улады ў Рэспубліцы Беларусь. Дзяржава практычна манапалізавала гэтую памяць, кантралюючы доступ да яе трактовак у гістарычнай навуцы і да каналаў трансляцыі ў культурнай памяці. Пры гэтым беларуская дзяржава фактычна займае пазіцыю галоўнага захавальніка памяці пра вайну, які ўвесь час актывізуе яе ў публічным дыскурсе і перашкаджае яе забыццю. Гэты непасрэдны звязак улады і памяці пра перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне неаднаразова фіксаваўся шматлікімі беларускімі і заходнімі даследнікамі. Пры апісанні ўладна-афіцыйнага дыскурсу ў Беларусі адмысловая ўвага надаецца сталым спасылкам на гісторыю, якія галоўным чынам зводзяцца да гераізацыі Вялікай Айчыннай вайны праз стварэнне міфа пра моцны партызанскі рух (Leshchenko, 2004; Ioffe, 2007;

Гансэн, 2006). Падкрэсліваецца, што для дзяржаўнай ідэалогіі беларускі “міф заснавання” (які ў нацыянальнай гістарыяграфіі адсылае да часоў Полацкага княства) “базуецца ў першую чаргу на партызанскай барацьбе ў часы Другой сусветнай вайны, а партызаны ўспрымаюцца як людзі, якія зрабілі магутныя высілкі для абароны дзяржавы супраць знешняга агрэсара” (Leshchenko, 2008: 1420).

Больш за тое, Аляксандр Пяршай вылучае адмысловы праект беларускай Аляксей Ластоўскі. Кароткая генеалогія: гістарычнае мінулае ў публічных прамовах...

150 № 18–19 (1–2) 2012 Вобразы мінулага нацыі, якім ён лічыць рэканструкцыю беларускай ідэнтычнасці ў адносінах да “болю” Вялікай Айчыннай вайны (Pershai, 2006). Праўда, галоўным агентам прынцыпу ўзвелічэння вайны аўтар называе дзяржаўную прапаганду, якая служыць і афіцыйнаму праекту беларускай ідэнтычнасці, і такая дуплікацыя з’яўляецца, відавочна, лагічна супярэчлівай.

Лёгка прыкметная значная доля пераемнасці паміж вобразам вайны, які артыкулюецца ў дзяржаўным дыскурсе сучаснай Беларусі, і тым, як Вялікая Айчынная вайна выкарыстоўвалася для легітымацыі камуністычнай улады. “Вайна з яе шматлікімі рэальнымі і міфічнымі праявамі гераічнасці і ахвярнасці ўяўляла сабою выдатны матэрыял для стварэння патрыятычных знакаў і ўзораў калектыўнай памяці.

Больш за тое, агульная барацьба савецкіх народаў давала магчымасць, не ігнаруючы, а хутчэй наадварот, акцэнтуючы ўвагу на мясцовай спецыфіцы, ствараць мадэль агульнага патрыятызму – агульнай савецкай ідэнтычнасці. Такім чынам, міф пра Вялікую Айчынную вайну, базавую аснову якога складалі ідэалагемы пра маральна-палітычнае адзінства савецкага грамадства, пра кіроўную ролю камуністычнай партыі, пра адзінства партыі і народа, фронту і тылу, пра палымяны савецкі патрыятызм і масавы гераізм, пра сяброўства народаў і да таго падобнае, закліканы быў адыграць адмысловую ролю ў яднанні савецкага грамадства” (Гриневич, 2005). Разам з тым, ужо ў савецкі час закладваліся і вызначаныя нацыянальныя адрозненні ў малюнку гераічнай барацьбы з нацысцкімі акупантамі. Так, для Беларусі была адведзена роля “партызанскай краіны”. З 1960-х гадоў, паводле ацэнкі Дар’і Сітнікавай, пачала актыўна эксплуатавацца партызанская тэма, і “гэты час можна разглядаць як эпоху сістэмнага станаўлення міфа беларускага партызанства, які ўсталяваў своеасаблівы “партызанскі канон” (Ситникова, 2008: 424).

Амерыканскі даследчык беларускай савецкай эліты Майкл Урбан таксама адзначае канструяванне асобнага нацыянальнага “партызанскага” міфа ў БССР: “Міф спалучыў ідэалы гераічнага нацыянальнага руху Супраціўлення беларусаў з больш вялікім кантэкстам гераічнага ахвяравання савецкага народу... Ва ўмовах савецкага рэжыму “годнасць партызан” прадстаўляла прымальную форму нацыянальнага выяўлення, сімволіку на службе палітычных памкненняў і артыкуляцыі групавога досведу” (Урбан, 2010: 29–30). Гэтыя нацыянальныя адрозненні ў агульнай памяці пра вайну сталі яшчэ больш інтэнсіўна развівацца ўжо пасля здабыцця незалежнасці.

Таму беларускі вобраз вайны адрозніваецца ад савецкага і мае сваю спецыфіку, якая пачала складацца яшчэ ў СССР. Па-першае, падкрэсліваецца велізарны лік ахвяр сярод беларускага народа, які набывае статут не толькі народа-героя, але і народапакутніка, чыя перамога ў вайне была аплачана трагічным коштам. Гэтаму спрыяе сталае аднаўленне рытарычнай фігуры пра кожнага чацвёртага беларуса, што загінуў падчас вайны (больш за тое, у апошні час маштаб 151 № 18–19 (1–2) 2012 ахвяр падчас вайны павялічыўся да кожнага трэцяга): “Это – повод вспомнить о тех огромных и невосполнимых потерях, которые понес народ Беларуси за время войны. Они ощутимы до сих пор, ведь трагедия коснулась практически каждой семьи. В пожаре войны сгорела жизнь каждого третьего нашего земляка” (Лукашенко, 2009). Па-другое падкрэсліваецца выключная роля менавіта беларускага народа ў перамозе над фашызмам, дзе адмысловую ролю грае так званы “партызанскі міф”, які пачаў фармавацца савецкімі ўладамі яшчэ падчас вайны: “Оккупированная, но непокоренная Беларусь явила собой невиданный в мире феномен всенародного сопротивления агрессору. На борьбу с врагом поднялись все – от мала до велика, независимо от пола, национальности и вероисповедания. По данным авторитетных зарубежных военных источников, белорусские партизаны и подпольщики за время Второй мировой войны нанесли гитлеровцам больший урон, чем союзнические войска в Европе. Такого мощного патриотического порыва не было ни в одном из захваченных фашистами государств” (Лукашенко, 2009). Паступова сыходзіць у цень “савецкі народ як пераможца фашызму”, і гэта ганаровае месца займае беларускі народ. “У процілегласць савецкаму перыяду Вялікая Айчынная вайна, як яе звычайна называюць, цяпер выкарыстоўваецца не як прыклад міжнацыянальнага братэрства ў барацьбе з бязлітаснымі захопнікамі, а як падзея, у якой асабліва вызначыліся беларусы” (Марплз і Падгол, 2008: 92).

Але міф Вайны выкарыстоўваецца не толькі для фармавання пазітыўнай ідэнтычнасці калектыўнай супольнасці (народа-героя і народа-пакутніка), закладзены тут надзвычайны эмацыйны патэнцыял выкарыстоўваецца і для негатыўных мэтаў – стварэння адмоўнага вобраза палітычных апанентаў, якія атаясамліваюцца з ворагамі часоў вайны.

Гэты ўтылітарны аспект заўважыла і французская даследчыца Аляксандра Гужон: “Памяць пра Вайну таксама выкарыстоўваецца для легітымацыі палітыкі Лукашэнкі ў адносінах да яго апанентаў, якія часта выяўляюцца як фашысты альбо як прыналежныя пятай калоне” (Goujon, 2010:

12). Больш за тое, некаторыя заходнія краіны таксама абвінавачваюцца ў памкненнях зрынуць урад Беларусі ў стылі дзеянняў, які нагадвае планы нацысцкай Германіі.

Істотная ўвага практычна ў кожным выступленні надаецца рэвізіянісцкім спробам перагледзець ваенныя падзеі, якія абазначаюцца як здзек з “гістарычнай памяці”. Матыў распаўсюджвання фальсіфікацый і патрэбы адстойвання “гістарычнай праўды” з’яўляецца настолькі папулярным, што яго можна знайсці не толькі ў прамовах Аляксандра Лукашэнкі (фактычна ў кожнай урачыстай прамове да Дня Перамогі і ў большасці прамоваў да Дня Незалежнасці), але нават і ў іншых афіцыйных асобаў, якія не асабліва любяць выкарыстоўваць гістарычны кантэкст.

Напрыклад, да гэтай тэмы звяртаўся кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей падчас V Міжнароднага беларускага медыя-форуму ў 2010 годзе: “В некоторых соседних Аляксей Ластоўскі. Кароткая генеалогія: гістарычнае мінулае ў публічных прамовах...

152 № 18–19 (1–2) 2012 Вобразы мінулага странах государственное телевидение льет ушаты грязи на советское время, в частности, на славные события истории Великой Отечественной войны. Даже у нас, в Беларуси, нашлись люди, которые посмели сравнить партизан с полицаями и утверждать, что они якобы боролись со своим собственным народом. Полная чушь и дикость” (Макей, 2010: 6).

Поўную адпаведнасць замацаванага канону рэпрэзентацыі Вялікай Айчыннай вайны можна знайсці ў выступах усіх урадоўцаў, дзе адны і тыя ж сакральныя формулы вандруюць па прамовах: “Неоценим вклад в нашу Великую Победу героического белорусского народа” (Аляксандр Лукашэнка) / “В достижение Великой Победы неоценимый вклад внес и героический белорусский народ. Наша земля стала единым рубежом обороны” (Барыс Батура) / “Неоценимый вклад внес белорусский народ: наша земля стала единым рубежом обороны” (Сяргей Сідорскі).

Праз пастаянныя паўторы адных і тых жа формул у публічным дыскурсе актуалізуецца сувязь мінулага і сучаснасці, зацвярджаецца ўяўленне пра тое, што перамога ў вайне – гэта здабытак народа, якім можна і трэба ганарыцца ў сучаснасці. Гэта спрыяе выпрацоўцы ўстойлівай пазітыўнай эмацыйнай сувязі з нацыянальнай супольнасцю, чый унёсак у гісторыю такі гераічны. Спрошчанасць і несупярэчлівасць гэтага вобраза толькі спрыяе яго больш паспяховаму замацаванню ў масавай свядомасці.

Такім чынам, можна пагадзіцца з іншымі даследчыкамі, што гістарычная памяць пра Вялікую Айчынную вайну з'яўляецца ключавой для фармавання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, найбольш устойлівым і артыкуляваным комплексам у беларускім афіцыйным гістарычным наратыве. Пры гэтым акцэнтаванне ўвагі некаторых аўтараў на пераемнасці з савецкім міфам пра вайну не дазваляе ўбачыць, што ў сучаснай Беларусі памяць пра вайну напоўнена іншым зместам, дзе ўмацаванню дзяржаўнага праекта нацыянальнай ідэнтычнасці спрыяе канцэнтрацыя рыторыкі на ролі беларускага народа ў перамозе над фашызмам.

Заключэнне Даследаванне выкарыстання гістарычнага мінулага ў публічных прамовах беларускіх афіцыйных асобаў сведчыць хутчэй пра адсутнасць цэласнага і несупярэчлівага вобраза мінуўшчыны ў дыскурсе беларускай улады. Выкарыстоўваюцца элементы розных метанаратываў (нацыянальнага, савецкага, русацэнтрысцкага), але іх прапорцыя і значнасць пераважна залежаць ад нейкіх сітуатыўных патрэбаў і тактычных інтарэсаў. Такую супярэчлівасць і эклектычнасць беларускай гістарычнай палітыкі (Дракохруст, 2008) нельга патлумачыць адсутнасцю неабходных рэсурсаў альбо дрэнным інтэлектуальным патэнцыялам, яна непазбежна мусіць вынікаць з таго геапалітычнага становішча, у якім апынулася сучасная Беларусь.

Імкненне пазбягаць ясных і канчатковых выбараў, імкненне быць і тут, і там – усё гэта замацоўвае статус краіны як памежнай паміж вя- 153 № 18–19 (1–2) 2012 лікімі геапалітычнымі гульцамі, дзе палітыка балансавання толькі і можа быць непаслядоўнай і эклектычнай.

Таму ні тэндэнцыі нацыяналізацыі, ні русіфікацыі не могуць атрымаць канчатковай перамогі. З аднаго боку, такая адсутнасць магчымасці пабудовы кананічнага вобраза гісторыі дае некаторыя перавагі для свабоды гістарычных даследаванняў, з іншага – вядзе да нявызначанасці масавай гістарычнай свядомасці.

Бібліяграфія 1. Brzozowska, Anna (2003). “Symbols, Myths and Metaphors: the Discursive Battle Over the ‘True’ Belarusian Narrative”, Slovo, 15 (1): 49–58.

2. Goujon, Alexandra (2010). “Memorial Narratives of WWII Partisans and Genocide in Belarus”, East European Politics and Societies, 24 (1): 6–25.

3. Ioffe, Grigory (2007). “Culture Wars, Soul-Searching, and Belarusian Identity”, EastEuropean Politics and Societies, 21 (2): 348–381.

4. Kuzio, Taras (2002). “History, Memory and Nation Building in the Post-Soviet Colonial Space”, Nationalities Papers, 30 (2): 241–264.

5. Leshchenko, Natalia (2004). “A Fine Instrument: Two Nation-building Strategies in Post-Soviet Belarus”, Nations and Nationalism, 10 (3): 333–352.

6. Leshchenko, Natalia (2008). “The National Ideology and the Basis of the Lukashenka Regime in Belarus”, Europe-Asia Studies, 60 (8): 1419–1433.

7. Pershai, Alexander (2006). “Questioning the Hegemony of the Nation State in Belarus:

Production of Intellectual Discourses as Production of Resources”, Nationalities Papers, 34 (5): 623–635.

8. Sherlock, Thomas (2007). Historical Narratives in the Soviet Union and Post-Soviet Russia. New York: Palgrave McMillan.

9. Wilson, Andrew (1997). “Myths of National History in Belarus and Ukraine,” in Geoffrey Hosking, George Schopflin (eds), Myths & Nationhood. New York: Routledge.

10. Андрэйчанка, Уладзімір (2009). “Упэўненыя крокі ў заўтра” , Беларуская думка, №1: 6–8.

11. Браточкин, Алексей (2011). “Генезис, основные проблемы и европейское измерение “исторической политики” в Беларуси” в Шпарага О. (ред.), Пути европеизации Беларуси: между политикой и конструированием идентичности (1991–2010).

Минск: И.П. Логвинов.

12. Гансэн, Імке (2006). “Прастора беларускага палітычнага дыскурсу і яго візуальныя і пэрфарматыўныя элементы” ў Булгакаў, Валер (рэд.), Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце. Варшава: Выдавецтва Вышэйшай Школы Гандлю і Права імя Рышарда Лазарскага ў Варшаве.

13. Гриневич, Владимир (2005). “Расколотая память: Вторая мировая война в историческом сознании украинского общества”, Неприкосновенный запас, №40–41 (№2– 3), URL (доступ 24.10.2011): http://magazines.russ.ru/nz/2005/2/gri24.html 14. Денис, Солвита (2010). “Стратегическая “смесь” для нации: анализ новогодних обращений А. Лукашенко (2003–2009)”, Палітычная сфера, №14: 80–89.

15. Дракохруст, Юрий (2008). “С чего начинается Родина?”, Неприкосновенный запас, №56 (№6), URL (доступ 24.10.2011): http://www.intelros.ru/readroom/nz/ nz_56/1922-jurijj-drakokhrust.-s-chego.html 16. Казакевіч, Андрэй (2004). “Беларуская сістэма: марфалогія, фізіялогія, генеалогія”, ARCHE, № 4: 51–84.

Аляксей Ластоўскі. Кароткая генеалогія: гістарычнае мінулае ў публічных прамовах...

154 № 18–19 (1–2) 2012 Вобразы мінулага 17. Казакевіч, Андрэй (2010). “Канцэпцыі (ідэі) беларускай нацыі ў перыяд незалежнасці, 1990–2009”, Палітычная сфера, №14: 21–40.

18. Калинин, Илья (2010). “Ностальгическая модернизация: советское прошлое как исторический горизонт”, Неприкосновенный запас, №6, URL (доступ 24.10.2011):

http://www.polit.ru/article/2011/02/28/nostalgirnizatsiya/ 19. Костюгова, Валерия и Паньковский, Анатолий (2011). “Российско-белорусские отношения: предел зависимости”, в Костюгова, Валерия и Паньковский, Анатолий (ред.), Белорусский ежегодник . 2010. Минск.

20. Криволап, Алексей и Матусевич, Елена (2008). Культурная идентичность в контексте Пограничья. Вильнюс: ЕГУ.

21. Кулик, Володимир (2010). Дискурс українських медій: ідентичності, ідеології, владні стосунки. Киев: Критика.

22. Ластоўскі, Аляксей (2010). “Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці”, Палітычная сфера, №14: 58–79.

23. Ластовский, Алексей (2009). “Специфика исторической памяти в Беларуси: между советским прошлым и национальной перспективой”, Вестник общественного мнения: Данные. Анализ. Дискуссии., №4: 88–99.

24. Лінднэр, Райнэр (2005). Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі XIX–XX ст. Санкт-Пецярбург: Неўскі прасцяг.

25. Макей, Владимир (2010). “Современные массмедиа – важнейший инструмент формирования общественного мнения”, Беларуская думка, №6: 4–7.

26. Марплз, Дэвід і Падгол, Уладзімер (2008). “Палітыка новай памяці ў другой расейскамоўнай дзяржаве”, ARCHE, №11: 91–100.

27. Марплз, Дэвід (2007). “Сіла і слабасьць беларускага аўтарытарызму”, ARCHE, №4, URL (доступ 24.10.2011): http://arche.bymedia.net/2007-04/marplez704.htm 28. Марплз, Дэвід (2006). “Ці ёсць у Беларусі беларусы?” у Булгакаў Валер (рэд.), Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце. Варшава: Выдавецтва Вышэйшай Школы Гандлю і Права імя Рышарда Лазарскага ў Варшаве.

29. Миненков, Григорий (2010). “Политика памяти в посткоммунистических обществах: практики конструирования исторических нарративов” у Круглашов Анатолий (ред.) Політологічні та соціологічні студіі. Том VIIІ. Чернівці: “Букрек” – Вільнюс: ЕГУ.

30. Нордбэрг, Марк і Кузё, Тарас (2001). “Пабудова нацыяў і дзяржаваў. Гістарычная спадчына і нацыянальная самасьвядомасьць у Беларусі і Ўкраіне. Параўнаўчы аналіз”, ARCHE, №5, URL (доступ 24.10.2011): http://arche.bymedia.net/2001-5/ nord501.zip 31. Носевич, Владимир (2009). “Наследие ВКЛ в исторической памяти современных белорусов” в Bumblauskas, A., Potašenko, G. (ред.) Lietuvos Didžiosios Kunigaikštijos tradicija ir tautiniai naratyvai. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, URL (доступ 24.10.2011): http://vln.by/node/151 32. Островская, Татьяна. Генеалогия исторической памяти белорусов в контексте образовательных практик, URL (доступ 24.10.2011): http://www.belinstitute.eu/ images/doc-pdf/sa012010ru.pdf.

33. Радлінг, Пэр (2008). “Вялікая Айчынная вайна ў сьвядомасьці беларусаў”, ARCHE, №5: 43–64.

34. Рубинов, Анатолий (2010). “Нельзя забывать, что завтра начинается сегодня”. Беларусь сегодня, 06.07. 2010. URL (доступ 24.10.2011): http://sb.by/post/102286/.

35. Рудлінг, Пэр Андэрс (2010). “Лукашэнка і “чырвона-карычневыя”: дзяржаўная ідэалогія, ушанаванне мінулага і палітычная прыналежнасць”, Палітычная сфера, №14: 90–113.

155 № 18–19 (1–2) 2012 36. Саганович, Геннадий (2009). “Историческая политика в постсоветской Беларуси”, Русский вопрос, №2, URL (доступ 24.10.2011): http://www.russkiivopros.com/index.

php?pag=one&id=278&kat=5&csl=42 37. Сагановіч, Генадзь (2010). “Танэнберг /Грунвальд / Дуброўна: сімвалізацыя бітвы ў Беларусі”, Беларускі гістарычны агляд, Том 17: 89–116.

38. Ситникова, Дарья (2008). “Партизан: приключения одного концепта в стране большевиков” в Усманова, Альмира (ред.) Белорусский формат: невидимая реальность. Вильнюс: ЕГУ.

39. Урбан, Майкл (2010). Беларуская савецкая эліта (1966–1986): алгебра ўлады. Вільня: ЕГУ.

Аляксей Ластоўскі. Кароткая генеалогія: гістарычнае мінулае ў публічных прамовах...