Часопіс “Палітычная сфера”

Канцэпцыя персанальнай культурнай аўтаноміі ў Літве і Беларусі (пачатак XX стагоддзя)

Дарус Сталюнас · 2012

№ 18–19 (1–2) 2012 Дарус Сталюнас Канцэпцыя персанальнай культурнай аўтаноміі ў Літве і Беларусі (пачатак XX стагоддзя) Як вядома, у Расійскай імперыі любая форма нацыянальнай аўтаноміі не была, калі можна так сказаць, на парадку дня. Гэтым я не хачу сказаць, што ў імперыі Раманавых пераследаваліся любыя формы нацыянальнай самабытнасці, але відавочна, што ўлады, ў большасці выпадкаў, не былі зацікаўленыя ў падтрыманні нацыянальнай іншасці нярускіх народаў.

Як выдатна паказаў Андрэас Капелер, менш за ўсё магчымасцяў для падтрымання іншасці мелі тыя этнічныя групы, якія, з этнакультурнага пункту гледжання, былі бліжэйшымі за ўсё да вялікарускага насельніцтва (беларусы, якія ў XIX пісаліся як “белоруссы” і “маларосы”). 1 У той жа час, недамінантныя этнічныя (або этнаканфесійныя) супольнасці, якія па этнакультурных, рэлігійных і іншых падобных крытэрах захоўвалі дыстанцыю ад вялікарускага насельніцтва, як, напрыклад, габрэі, фактычна мелі больш магчымасцяў для падтрымання сваіх адрозненняў (Каппелер, 1997: 125–144).

Напрыклад, традыцыйныя габрэйскія школы, у дзейнасць якіх улады фактычна не ўмешваліся на працягу ўсяго ХІХ ст., дзейнічалі як вельмі эфектыўны інструмент, які падтрымліваў этнакультурныя і канфесійныя адрозненні габрэйскага насельніцтва (Stampfer, 2012: 237–250). Логіку імперскіх чыноўнікаў можна прасачыць на прыкладзе дзвюх сітуацый, абедзве з якіх звязаныя з літоўцамі.

І.

Добра вядома, што так званая тэрытарыялізацыя этнічнасці адбылася толькі ў Савецкім саюзе, гэта значыць толькі ў савецкі час адміністрацыйныя межы сталі вызначаць на аснове этнаграфічных дадзеных (Martin, 2001). Хоць на працягу ХІХ ст., асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі існавання імперыі Раманавых, такія пражэкты ўзнікалі не адзін раз. У прыватнасці можна ўзгадаць прапановы пра падзел Остзейскага (Прыбалтыйскага) краю на дзве губерні – латышскую і эстонскую (Russification, 1981: 65). У другой палове ХІХ і пачатку ХХ стагоддзя ў бюракратычных колах таксама шмат разоў абмяркоўвалася пытанне пра мэтазгоднасць аддзялення 4 Пра палітыку ў дачыненні да ўкраінцаў і беларусаў гл.: (Миллер, 2000; Сталюнас, 2003: 281-287; Staliūnas, 2005: 187–192; Уікс, 2005).

78 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя Літвы Аўгустоўскай (пазней Сувалкскай) губерні або, прынамсі, яе літоўскай часткі, ад Каралеўства Польскага і далучэння да так званага ПаўночнаЗаходняга краю. Падобныя праекты не былі ажыццёўленыя з-за шэрагу прычын, але асноўную выразна выказаў варшаўскі гернерал-губернатар Аляксандр Імерацінскі (1895–1900):

“Выделение Сувалкской губернии я едва ли могу признать сообразным с русскими государственными интересами и соответствующим традициям русской государственной политики на западных окраинах, (…) создавая искусственно особые этнографические единицы и сгруппировывая административные центры по национальностям, правительство подчеркивало бы этим лишь государственное существование отдельных национальностей и шло бы в разрыв с Выс.[шими] предначертаниями, коими охраняются государственные интересы России: Сплочение воедино” (Совершенно секретный…). 2 Гэта значыць, улады добра разумелі, што тэрытарыялізацыя этнічнасці – гэта не што іншае як першы крок на шляху да інстытуцыялізацыі нацыянальна-тэрытарыяльных аўтаномій. А гэта, на думку імперскіх чыноўнікаў, было б фатальнай памылкай.

Прыкладна такая ж логіка дзейнічала тады, калі імперскія ўлады пачыналі абмяркоўваць розныя праекты ў рэчышчы палітыкі “падзяляць і ўладарыць”. Так, напрыклад, здарылася, у 1852–1854 гадах, калі ў Ковенскай губерні ўзнікла ідэя падзяліць вучняў па нацыянальнай прыкмеце, г. зн. аддзяліць літоўцаў (жмудзінаў) ад палякаў і такім чынам засцерагчы іх ад паланізацыі. Не лічачы даволі цікавых дыскусій пра тое, як жа можна аддзяліць літоўца ад паляка, супраць такіх планаў былі выказаныя і этнапалітычныя контраргументы: “с другой стороны эти меры способны беспристрастно напоминать жителям края одним, что они поляки, другим – что они литовцы” (Конфиденциальное отношение… 1853: 85–86). 3 Гэтыя два прыклады добра паказваюць адну з асноўных дылем імперскай нацыянальнай палітыкі на заходніх ускраінах: былі патрэбны саюзнікі для барацьбы з галоўным супернікам – палякамі, але палітыка “падзяляць і ўладарыць” магла прынесці не менш небяспечныя вынікі для імперскага адзінства. Таму ў Паўночна-Заходнім краі складана знайсці прыклады імперскай палітыкі, якія можна інтэрпрэтаваць як падтрымку любой формы нацыянальнай аўтаноміі альбо нават структур, якія маглі прывесці да такой аўтаноміі.

ІІ.

У грамадстве ж, наадварот, асабліва з пачатку ХХ стагоддзя, розныя праекты нацыянальнай аўтаноміі становяцца адной з асноўных палітычных тэм. Пры гэтым пераважала канцэпцыя нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі. Нацыяналь2 Больш падрабязна гл.: (Staliūnas, 2011b).

3 Больш падрабязна пра гэтую справу гл.: (Дело.., 1852; О воспитании…; Lukšienė, 1970; Aleksandravičius, 1990; Zasztowt, 1997: 247–249).

79 № 18–19 (1–2) 2012 ныя рухі на землях былога Вялікага Княства Літоўскага імкнуліся менавіта да стварэння тэрытарыяльных аўтаномій, а пазней – і нацыянальных дзяржаў. Самай яскравай ілюстрацыяй гэтага тэзіса можа служыць літоўскі нацыянальны рух, у якім як асобныя дзеячы, так і палітычныя партыі шмат разоў адназначна выказваліся пра тое, што мэта іх дзейнасці – стварэнне незалежнай дзяржавы. 4 Яшчэ ў 1887 годзе гэтую ідэю выказаў Ёнас Шлюпас (Jonas Šliūpas), яна ў той ці іншай форме ўвайшла ў праграму Партыі літоўскіх дэмакратаў (Літоўскай дэмакратычнай партыі), а таксама ў праграмы літоўскіх сацыял-дэмакратаў (Mitrulevičius, 2008: 35–44). Але палітычная сітуацыя не была спрыяльнай ні для адкрытага выказвання такіх ідэй, ні для ўкаранення іх у жыццё. Таму літоўскія палітыкі выразна пазначылі праграму мінімум і максімум: мінімум – тэрытарыяльная аўтаномія Літвы (пры гэтым мяжы Літвы звычайна вызначаліся такім чынам, каб літоўцы складалі большасць насельніцтва); а максімум – незалежная нацыянальная дзяржава (Demokratas, 1905: 90–91 ).

Праблема палягала ў тым, што на адну і тую ж тэрыторыю прэтэндаваў не адзін, а адразу некалькі нацыяналізмаў. Асабліва вострая спрэчка пачалася наконт Вільні, якую літоўцы лічылі сваёй гістарычнай сталіцай і якая знаходзілася, на іх думку, на тэрыторыі этнаграфічнай Літвы. У доказ гэтага факта прыводзіліся этнаграфічныя мапы сярэдзіны ХІХ стагоддзя. 5 Для палякаў гэта быў польскі горад па сваёй культуры і гісторыі, які знаходзіўся на былых землях ВКЛ, якое з’яўлялася часткай вялікай Польшчы. Гэты ж горад быў і цэнтрам беларускага нацыянальнага руху.

Важна і тое, што і шматлікія грамадскія структуры ствараліся менавіта на этнанацыянальнай аснове – культурныя і навуковыя арганізацыі, спартовыя таварыствы і гэтак далей.

Цікава, што нават усерасійская Партыя канстытуцыйных дэмакратаў (кадэтаў) у Літве арганізоўвалася па нацыянальнай прыкмеце – палякі заснавалі польскую групу, а габрэі – габрэйскую (Staliūnas, 2011a: 45).

Добрым прыкладам такой дыферэнцыяцыі ў грамадстве можа служыць праект па стварэнні “Свабоднага ўніверсітэта” ў Вільні, які абмяркоўваўся падчас рэвалюцыі 1905 года.

Першапачатковая ідэя прадугледжвала, што новая вышэйшая навучальная ўстанова будзе служыць усім мясцовым нацыянальным групам (за выключэннем габрэяў), г. зн. будзе свайго роду Універсітэтам Літвы, але вельмі хутка высветлілася, што палякі аддаюць перавагу польскаму ўніверсітэту, літоўцы – літоўскаму (Сталюнас, 2009).

Зразумела, што вырашыць гэтую тэрытарыяльную спрэчку, якая ў самым пачатку XX ст. была пераважна тэарэтычнай, але пасля Першай сусветнай вайны стала практычнай, 4 Больш падрабязна пра літоўскі нацыянальны рух гл.: (Römer, 1908; Ochmański, 1965; Merkys, 1978; Lietuvių atgimimo…; Ūdrėnas, 2000; Balkelis, 2009).

5 Пра картаграфаваннне літоўскай тэрыторыі ў XIX ст. гл.: (Petronis, 2007).

Дарус Сталюнас. Канцэпцыя персанальнай культурнай аўтаноміі ў Літве і Беларусі...

80 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя Літвы было вельмі складана. Адным з выхадаў уяўлялася аднаўленне на дэмакратычных асновах ВКЛ, што прапанавалі прадстаўнікі краёвага руху. 6 ІІІ.

Матывацыю краёўцаў-дэмакратаў, мяркую, груба можна падзяліць на дзве часткі: персанальную матывацыю і рацыянальны пошук выйсця з заблытанай палітычнай сітуацыі.

Добра вядомыя выказванні Канстанцыі Скірмунт (Konstancja Skirmuntt), Юзэфа Гарбачэўскага (Józef Albin Herbaczewski / Juozapas Albinas Herbačiauskas) або Міхала Ромера (Michał Römer / Mykolas Römeris), у якіх яны вызначаюць сваё стаўленне да сучасных нацыянальных культур, у першую чаргу – польскай і літоўскай.

У адным з найбольш красамоўных фрагментаў Ю. Гарбачэўскі кажа, што ад бацькі ён атрымаў у спадчыну польскую культуру, а ад маці – літоўскую кроў (Sirutavičius, 1996: 272). Прыкладна ў такім жа духу выказваўся і Міхал Ромер: “Я тады яшчэ не зусім ясна разумеў, што скура ў мяне своеасаблівая – не чыста польская і не чыста літоўская, але асаблівая – камбінаваная, дзе можна выявіць як польскія, так і літоўскія знакі – гэта старая скура Адама Міцкевіча, асаблівае тварэнне гісторыі нашай бацькаўшчыны, – скура, дзе і душа асаблівая, – не літоўская, і не польская” (Römerio, 1996: 190). Інтэрпрэтаваць гэтую і падобныя метафары з дапамогай сучаснай навуковай мовы не складана – многія з краёўцаў, хоць і не ўсе, не маглі ідэнтыфікаваць сябе толькі з адной сучаснай нацыянальнай культурай, г. зн. у пэўным сэнсе яны былі дамадэрнымі людзьмі.

З іншага боку, краёўцы лепш, чым сучаснікі, прадбачылі праблемы, якія мог прынесці этнакультурны нацыяналізм. Таму краёвая праграма – гэта і цалкам рацыянальны падыход да наспяваючых нацыянальных канфліктаў. Краёвая ідэя была патрэбная для таго, каб вырашыць тэрытарыяльны канфлікт. Акрамя гэтага, толькі злучэнне ўсіх нацыянальных груп, якія пражывалі на былых землях ВКЛ, магло стварыць палітычна стабільную структуру, здольную супрацьстаяць ціску двух імперыялізмаў – нямецкага і расійскага. Гэты геапалітычны момант стаў асабліва важным з пачаткам Першай сусветнай вайны.

Калі аднаўленне ВКЛ было рацыянальным падыходам да вырашэння праблемы нацыянальных канфліктаў, то варта было б чакаць, што краёўцы прапануюць апісанне функцыянавання такой шматнацыянальнай дэмакратычнай дзяржавы. У рэчаіснасці ж разважанні пра дэталі былі вельмі рэдкімі, што, магчыма, сведчыць пра тое, што самі носьбіты “краёвай ідэі” не бачылі магчымасці яе ажыццяўлення ў найбліжэйшай будучыні.

6 Тут няма магчымасці пазначыць нават галоўныя працы па гэтай тэме, паколькі спіс літаратуры быў бы вельмі доўгім. Галоўныя працы пра краёўцаў былі напісаны Ю. Бардахом, Я. Юркевічам. Р. Мікнісам, А. Смаленчуком, Я. Савіцкім і іншымі.

Найбольш істотныя публікацыі: (Miknys, 1991; Lietuvių Atgimimo…, 1996: 173-198;

Sawicki, 1999; Krajowość.., 1999; Смалянчук, 2004).

81 № 18–19 (1–2) 2012 IV.

Здаецца, адзіным выключэннем быў вядомы ва ўсёй імперыі адвакат Тадэвуш Урублеўскі (Tadeusz Wróblewski / Tadas Vrublevskis), 7 які разважаў пра карыснасць канцэпцыі так званай персанальнай культурнай аўтаноміі, стваральнікамі якой былі аўстрамарксісты. Такія прадстаўнікі аўстрыйскага марксізму як Карл Рэнер (Karl Renner) і Ота Баўэр (Otto Bauer) распрацавалі канцэпцыю нацыянальнай персанальнай аўтаноміі, якая павінна была стаць асновай для аб’яднання прадстаўнікоў адной нацыі, што жывуць у розных рэгіёнах адной дзяржавы. У гэтым канкрэтным выпадку – Аўстра-Венгерскай імперыі. Такая арганізацыя дзяржавы рабіла непатрэбным стварэнне тэрытарыяльна-нацыянальных адзінак, а нацыі функцыянавалі прыкладна такім жа чынам, як канфесійныя супольнасці. Гэтую канцэпцыю ў свае праграмы ўпісалі і некаторыя палітычныя партыі, якія дзейнічалі на тэрыторыі імперыі Раманавых. Не выклікае здзіўлення, што сярод такіх партый былі палітычныя арганізацыі дыяспарных груп – у першую чаргу габрэйскія, напрыклад, Бунд. Вядомыя таксама асобныя спробы рэалізаваць гэтую канцэпцыю на практыцы, напрыклад, ва Украінскай народнай рэспубліцы (1917–1920 гадоў) і міжваеннай Эстоніі.

Паводле наяўных дадзеных, упершыню Урублеўскі пра гэту канцэпцыю загаварыў падчас рэвалюцыі 1905 года. У той час ён адзначыў, што ідэальнай была б сітуацыя, калі “ўся адукацыйна-культурная дзейнасць пераходзіць з кампетэнцыі дзяржавы ў рукі свабодных нацыянальных аб’яднанняў, якія атрымліваюць фінансаванне ад дзяржавы” (Wróblewski, 1906: 6). Такую ідэю можна было ажыццявіць толькі пры ўмове, што нацыяналізмы адмовяцца ад сваіх “расавых антаганізмаў” і выкажуцца за раўнапраўе. Больш падрабязна, аднак, ідэя не была развітая.

Да ідэі персанальнай аўтаноміі Урублеўскі вярнуўся ў 1919 годзе, калі ён ужо наўпрост спасылаўся на працы Карла Рэнера (Springer, 1902), дзе развівалася думка пра тое, што народы павінны быць арганізаваныя такім жа чынам, як і канфесіі. Нацыянальныя аб’яднанні павінны займацца пытаннямі культуры, а таксама адукацыі, і ў выніку дэпалітызаваць нацыяналізм. Дзяржава ж засноўваецца на агульных прынцыпах і гарантуе палітычныя і грамадзянскія правы для ўсіх нацыянальных супольнасцяў, пры гэтым выбары ў прадстаўнічыя органы адбываюцца на прапарцыйнай аснове. У інстытутах выканаўчай улады таксама трэба прытрымлівацца прапарцыйнага прынцыпу (Wróblewski, 1919: 11–13). Канфлікты з-за тэрыторый паміж дзяржавамі мусяць вырашацца пры дапамозе рэферэндумаў (Wróblewski, 1919: 15–16).

V.

“На паперы” гэтая канцэпцыя гучыць як вельмі карэктны спосаб вырашэння нацыянальных праблем.

7 Больш пра Т. Урублеўскага гл.: (Staliūnas, 1996).

Дарус Сталюнас. Канцэпцыя персанальнай культурнай аўтаноміі ў Літве і Беларусі...

82 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя Літвы Але ці магла яна мець практычную рэалізацыю на пачатку ХХ стагоддзя?

Абмеркаванне гэтага пытання можна пачаць з разгляду пазіцый самога T. Урублеўскага ў грамадстве Літвы і Беларусі на пачатку ХХ ст. Бо ўкараненне той ці іншай ідэі шмат у чым залежыць ад таго, які ўплыў у грамадстве мае асоба або арганізацыя, якая яе фармулюе. З першага погляду T. Урублеўскі меў вялікі грамадскі ўплыў. На пачатку ХХ стагоддзя ён супрацоўнічаў з многімі палітычнымі плынямі – групай краёўцаў-дэмакратаў, архібіскупам Эдуардам Ропам і гэтак далей. Польскае грамадства Вільні нават вылучыла яго кандыдатам у расійскую Дзяржаўную думу першага склікання (Staliūnas, 1996). Але з іншага боку, якраз гэтая палітычная нявызначанасць выклікала ў некаторых грамадскіх дзеячаў таго часу, у тым ліку ў М. Ромера, недавер да T. Урублеўскага (Römer, Dziennik…; Vileišis, Advokato…). Але былі і больш важныя перашкоды на магчымым шляху рэалізацыі канцэпцыі.

Па-першае, няма ніякіх дадзеных пра тое, што гэтую ідэю падтрымалі іншыя краёўцы. У перамовах з літоўцамі на пачатку Першай сусветнай вайны М. Ромер казаў, што будучыня былых земляў ВКЛ – гэта “аўстрыйская мадэль нацыянальнасцяў” (Miknys, 1997: 35), але што ён пад гэтым разумеў, цяжка сказаць.

Магчыма, мелася на ўвазе канцэпцыя аўстрамарксістаў, але гэта не больш чым здагадка. Праўда, нашмат пазней (у 1932 годзе) і ўжо зусім у іншым кантэксце M. Ромер выказваўся за стварэнне Пан-Еўропы як адзінай дзяржавы, у якой нацыі былі б аб’яднаныя ў пэўныя сіндыкаты.

Такія сіндыкаты павінны былі адказваць за развіццё культурнай сферы, г.

зн. па сутнасці Ромер вяртаўся да ідэі аўстрамарксістаў (Römeris, 1932: 327).

Няма звестак і пра тое, што падобныя ідэі знайшлі водгук у літоўскім грамадстве, падзеленым на розныя палітычныя плыні і групы. Расстаноўку розных палітычных сіл у літоўскім нацыянальным руху дадзенага перыяду можна коратка ахарактарызаваць наступным чынам. Уплыў хрысціянскіх дэмакратаў быў найбольш прыкметны ў адносна спакойныя часы, як, напрыклад, канец XIX – пачатак XX стагоддзя, а таксама ў перыядзе з 1907 па 1914 гады. Літоўскія сацыял-дэмакраты сталі самай уплывовай палітычнай сілай падчас рэвалюцыі 1905 года.

Да гэтага часу аформіліся таксама лібералы, якія шукалі альянсу з прадстаўнікамі іншых нацыянальных груп для барацьбы супраць царскага рэжыму. Акрамя гэтага, падчас рэвалюцыі 1905 года сфармавалася плынь нацыянал-дэмакратаў, якая большую частку энергіі губляла на барацьбу з палякамі.

З гістарычнай літаратуры нам вядома, што перамовы так званых аўтанамістаў у 1904–1905 гадах апынуліся няўдалымі таму, што прадстаўнікі літоўскіх партый выказваліся за аўтаномію этнаграфічнай, а не гістарычнай Літвы, а апошняе было больш прымальным і для прадстаўнікоў іншых нацыянальных груп (Miknys, 1991: 173–198). Пры гэтым трэба не забываць, што літоўскі нацыянальны рух, асабліва яго левае крыло, меў выразны сацыяльны характар і 83 № 18–19 (1–2) 2012 імкнуўся да пераразмеркавання ўласнасці, у першую чаргу зямлі. Канцэпцыю грамадзянскай нацыі (civic nation) было вельмі складана рэалізаваць ва ўмовах значнага сацыяльнага антаганізму: літоўскі рух настойваў на пераразмеркаванні матэрыяльных дабротаў, а польскія палітычныя дзеячы ў Літве і Беларусі – на недатыкальнасці status quo.

Складанасці маглі паўстаць і з габрэямі, хоць шэраг габрэйскіх партыі на пачатку ХХ стагоддзя выказваліся за тую ці іншую форму персанальнай аўтаноміі – перш за ўсё Бунд, а таксама С. Дубноў і яго паплечнікі (Silber, 2011: 121–123). Такія партыі маглі выступіць натуральнымі саюзнікамі ўсіх, хто выступаў за ўкараненне персанальнай аўтаноміі. Але якраз Т. Урублеўскі быў адным з самых непрыдатных дзеячаў для дыскусій з прадстаўнікамі габрэйскай супольнасці. І справа не толькі ў тым, што падчас выбараў у Першую Дзяржаўную думу ён супернічаў з габрэйскім кандыдатам, што, вядома, таксама не памножыла колькасць прыхільнікаў Т. Урублеўскага “на габрэйскай вуліцы”. Справа ў тым, што ў 1901 і 1902 гадах Урублеўскі быў адвакатам нейкай служанкі Грудзінскай, якая ў 1900 годзе абвінаваціла свайго гаспадара Блондэса ў спробе рытуальнага забойства. Выпадкі крывавага нагавору ў габрэйскім грамадстве памяталі шмат гадоў, таму Урублеўскі меў не самы добры імідж у габрэйскім асяроддзі (Staliūnas, 2011a: 53).

Пры гэтым існавалі і больш аб’ектыўныя цяжкасці, якія заміналі аб’яднанню ідэі персанальнай аўтаноміі, прапанаванай Т. Урублеўскім, і падобнымі ідэямі ў праграмах габрэйскіх палітычных партый. Як ужо згадвалася, мэта краёўцаў – аднавіць ВКЛ, у той час як усе без выключэння габрэйскія палітычныя рухі і партыі выступалі за захаванне межаў Расійскай імперыі (што лагічна, улічваючы тэрыторыю рассялення габрэяў). Гэта стала асноўнай складанасцю дыялогу на пачатку ХХ стагоддзя паміж прадстаўнікамі польскіх і габрэйскіх дэмакратаў (Pragmatic Alliance..., 2011).

Краёўцы не давяралі габрэям якраз з-за іх імперскіх палітычных пераваг.

Падобны ж недавер можна распазнаць і сярод габрэяў, якія шукалі модулі сужыцця паміж рознымі нацыянальнасцямі Літвы і Беларусі.

Перад Першай сусветнай вайной у габрэйскім асяроддзі пачала дзейнічаць група грамадскіх дзеячоў на чале з У. Кацэнеленбогенам. Спачатку яны выдалі альманах “Літва” на мове ідыш, а пасля пачалі выдаваць газету на рускай “Наш край”. Пры дапамозе гэтых выданняў група імкнулася згуртаваць, як яны казалі, дэмакратычныя сілы Літвы для агульнай працы. У шэрагу гэтых дэмакратычных сіл побач з габрэямі, беларусамі і літоўцамі палякам месца не знайшлося (Staliūnas, 2010: 161–181). Такім чынам, можна выказаць здагадку, што антыпатыя ў шматлікіх выпадках была ўзаемнай.

І нарэшце, трэба ўзгадаць пра розныя практычныя складанасці пры магчымым укараненні такой мадэлі ў жыццё. Канцэпцыя персанальнай аўтаноміі прадугледжвала індывідуальнае самавызначэнне кожнага. І праблема была не толькі з такімі асобамі, як Ю. Гарбачэўскі, якія лічылі Дарус Сталюнас. Канцэпцыя персанальнай культурнай аўтаноміі ў Літве і Беларусі...

84 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя Літвы сябе і палякамі, і літоўцамі, але і з вялікімі масамі насельніцтва, якія звалі сябе “тутэйшымі”, г. зн. яшчэ не мелі пэўнай сучаснай нацыянальнай самасвядомасці.

* * * Такім чынам, напрыканцы XIX – пачатку XX стагоддзя на землях былога ВКЛ (сучасных Літвы і Беларусі) сфармаваліся нацыянальныя рухі, якія імкнуліся да тэрытарыяльнай аўтаноміі, а ў далейшым – і да стварэння незалежных нацыянальных дзяржаў. Самымі моцнымі нацыянальнымі рухамі на гэтай тэрыторыі былі літоўскі і польскі; на пачатку XX стагоддзя да барацьбы пачаў далучацца і беларускі нацыянальны рух. Карціна ўскладнялася і габрэйскім фактарам: габрэі, як правіла, імкнуліся да дэмакратызацыі імперыі пры захаванні існых у той час межаў. Хаця ўсе нацыянальныя рухі мелі агульныя мэты: у першую чаргу, звяржэнне царскага рэжыму і палітычная дэмакратызацыя. Тым не менш, непазбежнымі былі і канфлікты. У прыватнасці, відавочнымі сталі сацыяльныя супярэчнасці паміж літоўскім ды беларускім, пераважна сялянскімі, рухамі, і польскім, які шмат у чым прадстаўляў інтарэсы шляхты. Канфлікт меў таксама культурнае і моўнае вымярэнне: літоўцы імкнуліся паменшыць уплыў польскай мовы і культуры. Істотнай праблемай сталі тэрытарыяльныя супярэчнасці: уяўная Літва, Польшча і Беларусь “накладваліся” адна на адну, што абавязкова павінна было прывесці да палітычных канфліктаў.

У такіх умовах невялікая група “краёўцаў” – польскамоўнай інтэлігенцыі, якая атаясамлівала сябе з “літвінскай” у палітычным сэнсе нацыяй (civic nation), – прапанавала вырашыць тэрытарыяльныя канфлікты праз аднаўленне на дэмакратычных пачатках ВКЛ. Пры гэтым нам амаль невядома, як гэтая група ўяўляла сябе будучыню суіснавання розных нацыянальных груп у новай дзяржаве. Падаецца, што Тадэвуш Урублеўскі, быў адзіным з краёўцаў, хто ўжо на пачатку XX стагоддзя шукаў механізм гарманічнага суіснавання розных нацыянальных супольнасцяў на землях былога ВКЛ. Тым не менш, як было паказана ў тэксце, канцэпцыя персанальнай аўтаноміі на пачатку XX стагоддзя наўрад ці магла знайсці саюзнікаў пры практычнай рэалізацыі, і яе ажыццяўленне сутыкнулася б з непераадольнымі цяжкасцямі.

Літаратура 1. Дело по Высочайшему повелению о происхождении воспитанников Тельшевской Римско-католической Семинарии, Lietuvos valstybės istorijos archyvas (LVIA), f. 378, PS, 1852 m., b. 52.

2. Каппелер, А. (1997). “Мазепинцы, малороссы, хохлы: украинцы в этнической иерархии Российской империи”, в Миллер, А., Репринцев, В. и Флоря, Б. (отв. ред.), Россия-Украина: история взаимоотношений. Москва: Школа “Языки русской культуры”.

85 № 18–19 (1–2) 2012 3. Конфиденциальное отношение министра народного просвещения Бибикову Д. Г.

от 19 декабря 1853 г., Российский государственный исторический архив, ф. 733, оп. 62, д. 1224, л. 85–86.

4. Миллер, Алексей (2000). “Украинский вопрос” в политике властей и русском общественном мнении (вторая половина XIX века). Санкт-Петербург: Алетейя.

5. О воспитании Жмудского юношества в средних учебных заведениях Виленского Учебного округа, Российский государственный исторический архив, f. 733, оп. 62, д. 1224.

6. Смалянчук, Алесь (2004). Памiж краёвасцю i нацыянальнай iдэяй. Польскi рух на беларускiх лiтоўскiх землях 1864–1917 г. Санкт-Пецярбург: Неўскi працяг.

7. Совершенно секретный доклад варшавского генерал-губернатора министру внутренних дел от 4 января 1899 (н. ст.), Российский государственный исторический архив, ф. 1284, оп. 185, 1898 г., д. 55, л. l. 6, 8.

8. Сталюнас, Дарюс (2009). “Праект ‘Свабоднага універсітэта’ ў Вільні (1905–1906)”, Homo historicus: 105–121.

9. Сталюнас, Дарюс (2003). “Границы в пограничье: белорусы и этнолингвистическая политика Российской империи на Западных окраинах в период Великих Реформ”, Ab Imperio, № 1: 281–287.

10. Уікс, Тэадор (2005). “‘Мы’ ці ‘яны’? Беларусы і імперская Расія ў 1863–1914 гг.”, Arche, 3 (37), URL (доступ 01.06.1012) http://arche.bymedia.net/2005-3/uiks305.htm.

11. A Pragmatic Alliance: Jewish-Lithuanian Political Cooperation at the Beginning of the 20th Century (2011). Vladas Sirutavičius and Darius Staliūnas (eds.). Budapest/New York: CEU Press.

12. Aleksandravičius, Egidijus (1990), “Tautinio identiteto link: 1852–1854 m. “mokinių byla”, Kultūros barai, 7–8: 96–99.

13. Balkelis, Tomas (2009). Th e Making of Modern Lithuania. London and New York:

Routledge.

14. Demokratas [Povilas Višinskis] (1905). “Demokrato balsas”, Varpas, 9–10: 90–91.

15. Krajowość – tradycje zgody narodów w dobie nacjonalizmu (1999), Jan Jurkiewicz (eds.).

Poznań.

16. Lietuvių atgimimo istorijos studijos (1991–2001), T. 1–17 Vilnius.

17. Lietuvių atgimimo istorijos studijos (1996). T.13: Mykolas Römeris, Vilnius.

18. Lukšienė, M. (1970). Lietuvos švietimo istorijos bruožai XIX a. pirmojoje pusėje. Kaunas.

19. Martin, Terry (2001). Th e Affirmative Action Empire. Nations and Nationalism in the Soviet Union, 1923–1939. Ithaca and London: Cornell UP.

20. Merkys, Vytautas (1978). Nelegalioji lietuvių spauda kapitalizmo laikotarpiu (ligi 1904 m.). Politinės jos susikūrimo aplinkybės. Vilnius.

21. Miknys, Rimantas (1991). “Vilniaus autonomistai ir jų 1904–1905 m. Lietuvos politinės autonomijos projektai”, in Lietuvių Atgimimo istorijos studijos, T. 3, Vilnius.

22. Miknys, Rimantas (1997). “Lietuvos valstybingumo koncepcijos istoriniai ir geopolitiniai aspektai. Teorija ir praktika”, in: M. Maksimaitis (red.), Mykolo Römerio mokslas apie valstybę. Vilnius.

23. Mitrulevičius, Gintaras (2008). “Socialdemokratai Lietuvos valstybingumo (at)kūrimo idėjos atgimimo procese (XIX a. pabaiga – 1918 m.)”, Gairės , 2: 35–44.

24. Mykolo Römerio autobiografija (1996), in M. Maksimaitis (eds.), Lietuvių Atgimimo istorijos studijos, Т.13: Mykolas Römeris, Vilnius: Saulabrolis.

25. Ochmański, Jerzy (1965). Litewski ruch narodowo-kulturalny w XIX wieku. Białystok.

26. Petronis, Vytautas (2007). Constructing Lithuania: Ethnic Mapping in Tsarist Russia, ca.

1800–1914, (Stockholm Studies in History, 91) Södertöm Doctoral Dissertations, 21.

Stockholm: Stockholm University.

27. Römer, Michał (1908). Studyum o odrodzeniu narodu litewskiego. Lwów.

Дарус Сталюнас. Канцэпцыя персанальнай культурнай аўтаноміі ў Літве і Беларусі...

86 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя Літвы 28. Römer, Michał (1911). Dziennik, rok 1911 (T. 1), Lietuvos mokslų аkademijos Vrublevskių bibliotekos Rankraščių skyrius, f. 138, b. 228, l. 82.

29. Römeris, M. (1932), “Nacionalizmas ir valstybė“, Kultūra , 6–7: 327.

30. Russifi cation in the Baltic Provinces and Finland, 1855–1914 (1981). Edward C. Thaden (eds.). Princeton: Princeton University Press.

31. Sawicki, Jan (1999). Mykolas Römeris ir buvusios Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės žemių tautinės problemos. Vilnius.

32. Pragmatic Alliance. Jewish-Lithuanian Political Cooperation at the Beginning of the 20th Century, (2011) Vladas Sirutavičius, Darius Staliūnas (eds.), Budapest, New York:

CEU Press.

33. Silber, M. (2011). “Lithuania? But Which? The Changing Political Attitude of the Jewish Political Elite in East Central Europe toward Emerging Lithuania, 1915–1919”, in Vladas Sirutavičius, Darius Staliūnas (eds.), Pragmatic Alliance. Jewish-Lithuanian Political Cooperation at the Beginning of the 20th Century. Budapest, New York: CEU Press.

34. Sirutavičius, V. (1996), “Apie “Blogą lietuvį” Juozapą Albiną Herbačiauską”, in Lietuvių Atgimimo istorijos studijos, T. 8: Asmuo: tarp tautos ir valstybės. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla.

35. Springer, Rudolf [Karl Renner] (1902), Der Kampf der österreichischen Nationen um den Staat. Leipzig-Wien.

36. Staliūnas, Darius (1996). “Tado Vrublevskio politinės minties bruožai”, in Lietuvių Atgimimo istorijos studijos, T. 13: Mykolas Römeris. Vilnius.

37. Staliūnas, Darius (2005). “Ukrainiečiai ir lietuviai Rusijos imperijoje. Keli pastebėjimai apie imperijos tautinę politiką ir jos pasekmes”, Naujasis židinys-Aidai , 5: 187–192.

38. Staliūnas, Darius (2010). “Rusų kalba kaip lietuvių ir žydų komunikacijos priemonė:

laikraštis ‘Naš kraj’ (1914)”, in: Jurgita Šiaučiūnaitė-Verbickienė (eds.), Abipusis pažinimas: lietuvių ir žydų kultūriniai saitai (Specialusis “Lietuvos istorijos studijų” leidinys (T. 8). Vilnius: VU leidykla.

39. Staliūnas, Darius (2011a). “Collaboration of Lithuanians and Jews during the Elections to the First and the Second Dumas”, in Vladas Sirutavičius, Darius Staliūnas (eds.). A Pragmatic Alliance: Jewish-Lithuanian Political Cooperation at the Beginning of the 20th Century. Budapest, New York: CEU Press.

40. Staliūnas, Darius (2011b). “Territorialising Ethnicity in the Russian Empire? The Case of the Augustav/Suvalki Gubernia”, Ab Imperio, 3: 145–166.

41. Stampfer, Shaul (2012). “Pradicinis švietimas ir naujo tipo mokyklų atsiradimas prieš Pirmąjį pasaulinį karą”, in V. Sirutavičius, D. Staliūnas, J. Šiaučiūnaitė-Verbickienė (eds.), Lietuvos žydai. Istorinė studija. Vilnius: Baltos lankos.

42. Ūdrėnas, Nerijus (2000). Book, Bread, Cross, and Whip: the Construction of Lithuanian Identity in Imperial Russia, PhD Dissertation. Brandeis University.

43. Vileišis, J. Advokato Vrublevskio atminčiai, Lietuvos mokslų аkademijos Vrublevskių bibliotekos Rankraščių skyrius, f. 12, b. 2528, l. 2-3.

44. Wróblewski, Tadeusz (1919). Naród i samookreślenie narodowe. Wilno.

45. Wróblewski, Tadeusz S. (1906). Sejmy prowincjonalne i obrona praw mniejszości, (Pogadanka wygłoszona na wiecu Polskiego stronnictwa Konstytucyjno-Demokratycznego Ukrainy Wołynia i Podola w dniu 23 Kwietnia 1906 r.). Kijów.

46. Zasztowt, Leszek (1997). Kresy 1832–1864. Szkolnictwo na ziemiach Litewskich i Ruskich dawnej Rzeczypospolitej. Warszawa.