№ 18–19 (1–2) 2012 Магдалена Фрончэк Беларускасць і літоўскасць у гістарычных канцэпцыях Адама Ганорыя Кіркора Бурлівае ХІХ стагоддзе вядомае як час фармавання нацый. Гэта быў перыяд актыўнай нацыяналізацыі этнічных супольнасцяў. Цікава, што напачатку паўставанне сучасных нацый не прадугледжвала абавязковага патрабавання ўласнай дзяржавы, на працягу пэўнага часу адзіным свядомым жаданнем была культурная эмансіпацыя і грамадзянская роўнасць (Hroch, 2003: 9). Сярод асобаў, які заклалі асновы беларускага і літоўскага нацыянальных рухаў, нельга не ўзгадаць Адама Ганорыя Кіркора. Гэты вядомы гісторык, археолаг, этнограф, журналіст і выдавец дзесяцігоддзі быў натхняльнікам сацыяльна-культурнага жыцця Віленшчыны. Ён збіраў і засяроджваў вакол сябе людзей, заахвочваючы іх да дзейнасці ва ўсіх магчымых сферах тагачаснага жыцця: ініцыяваў археалагічныя і гістарычныя працы, збіраў беларускія і літоўскія артэфакты, пісаў кнігі, выдаваў часопісы, а яго прозвішча згадваецца ў большасці публікацый і артыкулаў, прысвечаных 1840–1860-м гадам.
Праз гады, сутыкнуўшыся з праблемай фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў і літоўцаў, даследчыкі наноў адкрылі для сябе працы Кіркора, спрабуючы інтэрпрэтаваць яго як прадстаўніка аднаго з этнасаў. І так Рамуальд Зямкевіч (Ziemkiewicz, 1911) і Мікалай Янчук (1887, 1888) характарызавалі Кіркора як беларуса, Мікалай Акялевіч 1 і Зіта Медзішаўскене (Medišauskiene, 1996) бачылі ў ім літоўскага патрыёта, у той час як Станіслаў Кіркор (Kirkor, 1978), Маргарыта Стольцман (Stolzman, 1973) і Міхал Брэйнштэйн (Brensztejn, 1930) лічылі яго палякам.
У гэтым артыкуле я паспрабую адказаць на пытанне пра ідэнтычнасць Адама Ганорыя Кіркора, а таксама, спасылаючыся на беларускі і літоўскі элементы, паказаць яе сутнасць і складнікі. Таксама паспрабую разгледзець пытанне, ці можна і ў якой ступені ахарактарызаваць гістарыч1 Мікалай Акялевіч (Mikołaj Akielewicz, Mikalojus Akelaitis, 1829–1887) – аўтар і выдавец літоўскамоўных кніг для “простага народу”, паэт, перакладчык, супрацоўнік “Teki Wileńskiej” i “Kuriera Wileńskiego”. Падтрымліваў намаганні Кіркора па стварэнню выдавецкай кампаніі ў якой спадзяваўся выдаць сваю “народную бібліятэку”. У самім жа Кіркоры бачыў пашыральніка літоўскай культуры і мовы, якому “Літва будзе (…) за многае ўдзячная” (цыт па: Gustaite, 1988: 30-31).
55 № 18–19 (1–2) 2012 ныя погляды Кіркора ў кантэксце краёвай ідэі. Але перш чым гэта адбудзецца – зробім некалькі заўваг пра нацыянальны рух ХІХ стагоддзя.
Міраслаў Грох у сваёй кнізе “Малыя народы Еўропы” піша пра тры этапы развіцця нацыянальнага руху:
навуковая стадыя, стадыя нацыянальнай агітацыі, а таксама стадыя масавага нацыянальнага руху.
На думку даследчыка, на першым этапе, навуковым, распачынаецца аб’яднанне групы патрыятычнай інтэлігенцыі, адданай даследаванням мовы, звычаяў і гісторыі сваёй супольнасці – патэнцыйнай нацыі. На наступным этапе – нацыянальнай агітацыі – патрыятычна арыентаваная інтэлігенцыя спрабуе пераканаць прадстаўнікоў сваёй групы прыняць новую ідэнтычнасць. У некаторых выпадках, напрыклад, венгерскім, чэшскім і нарвежскім, гэта адбылося ўжо ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, у той жа час распачаўся і этап масавага нацыянальнага руху, які з’яўляўся доказам поспеху працэсу нацыятворчасці (Hroch, 2003: 9).
Аднак некаторыя нацыянальныя рухі не дайшлі да этапу ператварэння ў масавыя або гэты этап наступіў позна, нават толькі ў сярэдзіне ХХ стагоддзя, нягледзячы на тое, што іх фармаванне паказвала на тыпалагічную адпаведнасць (Hroch, 2003: 9).
Такую сітуацыю мы маем у Беларусі і Літвы, дзе ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя спробы ізаляваць беларускую і літоўскую ідэнтычнасці не мелі паслядоўнікаў. Варта падкрэсліць, што літоўскі нацыянальны рух развіваўся хутчэй, чым беларускі. Першыя літоўскія газеты “Aušra”, “Šviesa”, “Varpas” з’явіліся ўжо ў 1880-х гадах, а першыя беларускія пачалі выходзіць толькі на пачатку ХХ стагоддзя.
Толькі тады, на мяжы стагоддзяў, некаторыя беларускія інтэлектуалы пачалі задавацца пытаннем пра значэнне сваёй этнічнай групы і вызначаць яе як асобную нацыю (Hroch, 2003: 9).
Дапаможнымі ў гэтым былі даследаванні ХІХ стагоддзя па гісторыі земляў былога Вялікага Княства Літоўскага, якія праводзіліся групай гісторыкаў, згуртаваных вакол Віленскага ўніверсітэта, у тым ліку Ігната Даніловіча, Міхаіла Баброўскага, Ігната Жэгота-Анацэвіча. Іх навуковыя даследаванні, прысвечаныя гісторыі, а таксама гісторыі права ВКЛ, прывялі да стварэння ў Вільні гістарычнай школы, найвялікшым дасягненнем якой было вывучэнне ВКЛ як самастойнага даследчага аб’екта. У сваіх даследаваннях навукоўцы вылучалі ў гісторыі Літвы русінскія ды славянскія элементы. Падкрэслівалі этнарэлігійную адасобленасць народаў, якія насялялі ВКЛ, але ніколі не вызначалі іх нацыянальнай свядомасці, чым істотна адрозніваліся ад такіх тагачасных гісторыкаў, як Тэадор Нарбут. Гэтыя даследаванні стварылі ўрадлівую глебу для з’яўлення краёвай ідэі.
Найбольш дакладнае вызначэнне тэрміна “краёвасць” даў адзін з вядучых даследчыкаў праблемы, беларускі гісторык Алесь Смалянчук. Паводле яго, “краёвасць” – гэта ідэя, якая нарадзілася ў Беларусі і Літве на пачатку ХХ стагоддзя. Краёўцы сцвярджалі, што ўсе жыхары гістарычнай Літвы, незалежна ад іх этнічнага і культурнага паходжання, з’яўляюцца “грамадзянамі краю” і, такім чынам, Магдалена Фрончэк. Беларускасць і літоўскасць у гістарычных канцэпцыях Адама Ганорыя Кіркора 56 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя Літвы належаць да адной нацыі. (Смалянчук, 1997). Тэрмін “краёвасць” таксама можна трактаваць у вузкім значэнні і ўжываць яго толькі ў дачыненні да польскіх краёўцаў у Літве і Беларусі на пачатку ХХ стагоддзя. Але, як заўважае Алег Латышонак, пад “краёвасцю” можа і нават павінна разумецца імкненне да аўтаноміі (як дастатковай мэты), а таксама наднацыянальнае супрацоўніцтва на карысць краю ў шматнацыянальных гістарычных правінцыях (Łatyszonek, 1999: 39). Як вядома, менавіта такой зямлёй у канцы ХІХ стагоддзя было Вялікае Княства Літоўскае. Акрамя таго, “краёвасць” можа быць вызначана як уласцівасць свядомасці часткі грамадства беларуска-літоўскай тэрыторыі, якая стала бацькаўшчынай не толькі для беларусаў і літоўцаў, але і таксама для палякаў, габрэяў, татараў і рускіх (Смалянчук, 1997). Бо краёўцы ўспрымалі насельніцтва паўночна-заходніх губерняў імперыі ў катэгорыі дзяржаўнай нацыі, разнастайнай з пункту гледжання этнічнай прыналежнасці і рэлігіі (Hroch, 2003: 8).
Такая разнастайнасць яскрава адлюстроўваецца ў постаці Адама Ганорыя Кіркора, мабыць, самага вядомага даследчыка Віленшчыны ХІХ стагоддзя. Ён нарадзіўся ў 1818 годзе 2 ў вёсцы Слівіна Магілёўскай губерні, магчыма, у сям’і ўніяцкага святара. 3 Паводле меркавання Вацлава Вейткі (Wacław Wejtka), які даследаваў архівы былой Падатковай палаты ў Віль2 Вызначэнне дня нараджэння Кіркора з’яўляецца праблемай, бо адсутнічае дакумент з дакладнай датай. У незлічоных біяграфіях Кіркора аўтары, адзін за адным, прыводзяць няслушныя, нічым не пацверджаныя версіі, у якіх разрыў складае год:
ад студзеня 1818 года да студзеня 1819 года. Адзінай надзейнай крыніцай, у якой мы знаходзім дату (14 студзеня 1819 года), з’яўляецца метрыка пра хрышчэнне Адама, пра якую Міхаіл Брэнштэйн толькі згадвае ў сваёй працы, а Маргарыта Стольцман і Зміцер Яцкевіч прадстаўляюць яе ксеракопію. Апошні, на падставе сабраных дакументаў (метрыкі пра хрышчэнне, а таксама і копіі тастамента Кіркора), вызначыў найбольш верагодныя даты нараджэння – 24 снежня 1818 года (у адпаведнасці са старым календаром – юліянскім) ці 5 студзеня 1819 года (па новым календары – грыгарыянскім). Улічваючы той факт, што хрышчэнне дзіцяці адбылося 14 студзеня 1819 года, і, такім чынам, на дзявяты дзень пасля нараджэння, а не амаль праз год пасля гэтага факта (калі прыняць меркаванні іншых біёграфаў) можна лічыць дату (24 снежня 1818 / 5 студзеня 1819 ) найбольш верагоднай (Яцкевіч, 1999: 98–103).
3 Інфармацыю, што бацька Кіркора быў уніяцкім святаром, упершыню падаў Аляксандр Ельскі ў выдадзеных пасмяротна ўспамінах пра віленскага выдаўца і археолага (Jelski, 1886), а паўтарыў яе Мікалай Янчук у біяграфіі, створанай у 1877 годзе (Янчук, 1887: 540). Варта заўважыць, што ўжо праз год, у наступнай біяграфіі Кіркора, Янчук адмовіўся ад версіі пра ўніяцкае паходжанне, сцвярджаючы, што бацька Адама Ганоры быў “здаецца, дробным землеўладальнікам ці асаднікам (аднадворцам)” (Янчук, 1888: 4). Аднак незвычайная папулярнасць першага артыкула стварыла міф пра бацьку – уніяцкага святара, які паслядоўна паўтаралі ўсе біёграфы Кіркора, у тым ліку Вацлаў Цяхоўскі (Ciechowski, 1906: 2), Рамуальд Зямкевіч (Ziemkiewicz, 1911: 4), Уладзімір Антаневіч (Antoniewicz, 1913: 87) і Габрыэль Корбут (Korbut, 1921: 621).
57 № 18–19 (1–2) 2012 Міхаіл Брэнштэйн ужо ў 1930 годзе на падставе дакументаў, якія меў у сваім распараджэнні, паказаў памылковасць сцвярджэння, якое агучылі Ельскі і Янчук, аднак гэты пункт гледжання ўсё яшчэ знаходзіць прыхільнікаў, і яшчэ ў 1968 годзе ў сваіх запісах пра Кіркора яго паўтарыў Рудольф Ямка (Jamka, 1968: 5–10).
4 Гэта быў акт прыняцця Кіркора на дзяржаўную службу, выдадзены ў 1839 годзе. У ім памылкова – як даказала Маргарыта Стольцман – 19 студзеня 1819 года запісана датай нараджэння Кіркора. Працу у Падатковай палаце Кіркор пачаў 23 лістапада 1838 года, аднак толькі праз месяц атрымаў адпаведнае дакументальнае пацвярджэнне.
5 Парах – пастар, святар грэка-каталіцкага абраду.
6 Сам Кіркор, верагодна, не ведаў ні беларускай, ні літоўскай мовы, а мовай яго выданняў і часопісаў была польская, а таксама руская.
ні і дзе знайшоў службовыя запісы Кіркора, 4 на самой справе нарадзіўся ён у Магілёўскай губерні 14 студзеня 1819 года, быў ахрышчаны ў рымска-, а не грэка-каталіцкай царкве, што, на думку даследчыка, канчаткова высветліла пытанне магчымага парахоства 5 бацькі Кіркора, але не змагло адказаць на пытанне пра яго паходжанне (Brensztejn, 1930: 7).
З герба вынікае, што Адам Ганоры паходзіў з татарскай лініі роду Кіркораў, якая ўжо даўно асела у ваколіцах Магілёва. Хто быў пасля гэтага Адам Ганоры Кіркор – беларусам? літоўцам? палякам? татарынам? Ёсць такая вялікая колькасць супярэчлівай інфармацыі, што цяжка вызначыць яго нацыянальную ідэнтычнасць. Таксама варта разгледзець, ці магчыма у прынцыпе адказаць на такое пытанне. Ці можам мы адназначна акрэсліць, чым была нацыянальная свядомасць у ХІХ стагоддзі і ці ўвогуле яна існавала?
Для нашых пошукаў істотным будзе тое, што ў ХІХ стагоддзі паслядоўнікі краёвай ідэі не ідэнтыфікавалі сябе з моўна-культурнымі супольнасцямі рэгіёну, але звярталіся да дзяржаўнай ідэнтычнасці былога ВКЛ.
Кіркор лічыў сябе жыхаром і грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага, і для яго факт, што дзяржавы ў рэальнасці ўжо больш не існавала, не меў асаблівага значэння. Працягвала існаваць гістарычная традыцыя, якой Кіркор быў адданы, якую ўсімі сродкамі намагаўся адрадзіць у сваіх гістарычных, археалагічных і этнаграфічных даследаваннях.
Таксама ён падтрымліваў іншых даследчыкаў, арыентаваных на адзінства – як польскіх, так і літоўскіх, а таксама беларускіх. У яго выданнях ахвотна публікавалі працы і артыкулы аўтараў, якія хацелі ўваскрэсіць міф вялікай Літвы. Прычым Літву Кіркор бачыў як славянскую краіну, створаную двума народамі – літвінамі і русінамі (былымі жыхарамі Русі). Апошнія ўтваралі немалую групу супрацоўнікаў, а таксама сяброў Кіркора, што канцэнтраваліся ў нефармальным коле пісьменнікаў, якія пісалі на беларускай мове і выдавалі серыю кніг для беларускіх сялян (Ziemkiewicz, 1911: 7–8). 6 Так, не без падстаў, Кіркор уяўляецца найбольш вядомым прадстаўніком “краёвай” навукі ХІХ стагоддзя. Ён быў першым у гісторыі беларускага краязнаўства, хто ўзяў на сябе распрацоўку і выданне падручнікаў у галіне археалогіі і этнаграМагдалена Фрончэк. Беларускасць і літоўскасць у гістарычных канцэпцыях Адама Ганорыя Кіркора 58 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя Літвы фіі Віленшчыны, а таксама з’яўляецца першым, хто вырашыў разгадаць таямніцу рознаплемяннога этнічнага складу гістарычнай Літвы. “Літва наша, – пісаў ён, – населеная літоўцамі, крывічамі, палачанамі, чарнарусамі, яцвягамі, дулебамі, дрыгавічамі” (Kirkor, 1886: 3).
Літва для Кіркора была тэрмінам “калектыўным, дзяржаўным і палітычным” (Kirkor, 1886: 3), а не нацыянальным. У адной са сваіх першых прац пад назвай “Cтатистический взгляд на Виленскую губернию”, Кіркор акрэсліў характарыстыкі нацыянальнасці, да якіх залічыў: мову, мясцовыя назвы, мясцовыя традыцыі, а таксама гістарычныя звесткі (Кіркор, 1852– 1853: 13). У больш позніх публікацыях за адзіны крытэр нацыянальнай прыналежнасці бралася толькі мова. Варта дадаць, што мову як аб’ектыўны паказчык Кіркор разглядаў толькі для сялян, якія не мелі самасвядомасці.
Для асобаў, якія не паходзілі з народа, такім вырашальным фактарам была ўласна здольнасць самавызначэння, выбару нацыянальнасці. Кіркор меў на ўвазе сітуацыю палякаў, якія жылі на абшарах былога ВКЛ. У томе “Живописная Россия” ён сцвярджаў, што “да карэнных народаў гэтага рэгіёну [былога ВКЛ – дад. МФ] таксама неабходна ўключаць палякаў. Няшмат ёсць тут палякаў, якія прыехалі сюды з самой Польшчы, і таму беларусаў і літоўцаў, якія прынялі польскую нацыянальнасць, польскую мову, а часта (але не заўсёды) польскі характар і звычаі, і, нарэшце, самі сябе называюць палякамі, не толькі з этнічнага, але і з маральнага пункту гледжання, мы не маем права называць іх інакш” (Кіркор, 1882: 12).
Такія погляды не надавалі Кіркору прыхільнікаў. Адзін з яго самых заўзятых апанентаў, Сямён Шалковіч, вінаваціў яго ў тым, што нацыянальнасць не можа быць прадметам індывідуальнага выбару асобы, а таксама не залежыць ад самасвядомасці, а вызначаецца месцам жыхарства і мовай (Шолкович, 1884: 9–10).
У выпадку Кіркора цяжка, аднак, казаць пра моўны крытэр, бо, верагодна, ён не ведаў ні літоўскай, ні беларускай, і паводле Юліяна Клячкі, нават польская мова не была для яго той, на якой “размаўлялі ў яго сям’і”, таму што вывучыў яе па прыездзе ў Вільню, дзе правёў большую частку сталага жыцця (Klaczko, 1860: 8). 7 7 Артыкул Юліяна Клачкі з’яўляецца відавочным пасквілем на Кіркора і яго калег, якія выдалі альбом “На памяць пра побыт у Вільні яго міласці Найяснейшага імператара 6 і 7 верасня 1858 года” (Album „Na pamiątkę pobytu Najjaśniejszego Cesarza Jego Mości w Wilnie 6 i 7 września 1858 roku”). Гэта публікацыя складалася са 181 старонак, на якіх быў змешчаны верш Антонія Адынца “Прыйдзі валадарства божае!” (Przyjdź Królestwo Boże!), а таксама тры артыкулы Ігнація Ходзькі “Дзень шосты і сёмы верасня 1885 году” (Dzień szósty i siódmy września 1858 roku), Адама Кіркора “Историко-статистические очерки города Вильно” i Мікалая Маліноўскага “La Lithuanie depuis l'avenement au trône de Sa Majesté l'Empereur Alexandre II”. У асяроддзі польскай эміграцыі кніга была ўспрынятая як адкрытая здрада ідэі полькай незалежнасці, а аўтары атрымалі імя “адступнікаў” – гэта значыць здраднікаў. Ініцыятарам выдання быў прызнаны Кіркор, якому хацелася адарваць літоўскую зямлю ад “польскага духа” 59 № 18–19 (1–2) 2012 і аддаць яе Расіі. Таму Клачко пісаў пра яго ў такім крытычным тоне: “Ад куль з’явіўся, з куль родам? Пра гэта маўчаць яго панегірыкі. Некалькі дзясяткаў год таму прыбыў у Вільню, нават не ведаючы нашай мовы. З часам вывучыў польскую, выявіў пэўную пісьменніцкую здольнасць, а перш за ўсё вялікую працавітасць, дзейнасць і прадпрымальнасць, якую накіроўваў у розныя бакі” (Klaczko, 1860: 8). Падаецца малаверагодным, аднак, што Кіркор да прыезду ў Вільню не ведаў польскай мовы, бо як сын шляхціца, народжаны ў Магілёўскай губерні, дакладна мусіў ёй валодаць. Як вядома Кіркоры паходзілі са строга шляхецкага татарскага роду, больш пра гэта гл.:
Brejnsztejn, 1930: 8-9; Dziadulewicz, 1929: 409.
У шматлікіх сваіх артыкулах і выступленнях з’яўляліся заявы падобныя той, якую ён змясціў у лісце да сваёй жонкі Марыі Цэлестыны: “Я літвін, і ніколі гэтае пачуццё ўнутры мяне не будзе знішчана” (Kirkor, 1978: 64–65).
Кіркор стала падкрэсліваў права Літвы мець асобную ідэнтычнасць ад польскай, але ў межах адзінай дзяржавы. На яго думку, асноўным прынцыпам у адносінах паміж нацыямі павінна быць прызнанне існавання ўсіх нацый, узаемнай павагі і роўнасці (Kirkor, 1886: 3). “Няхай рускі, паляк, чэх, славак і г. д. будзе верны сваёй нацыянальнасці, – пісаў ён у лісце да Паўла Мельнікава, – але давайце не будзем ігнараваць, давайце любіць і паважаць нацыянальнасць усіх іншых роднасных плямёнаў. Вернасць сваёй веры, сямейным звычаям і мове, няхай гарантуе ім поспех і сродак захавання сваёй нацыянальнай візіі ў шчыльным звязку з усімі братамі – Славянамі (Тальвирская, 1967: 16). Для гэтага Кіркор горача падтрымліваў развіццё шматлікіх выданняў, археалагічных і этнаграфічных даследаванняў, задачай якіх была падтрымка літоўскага і беларускага нацыянальнага духу.
Такім выданнем, вядома, з’яўляецца зборнік нарысаў па гісторыі і фальклоры літоўскіх, а таксама беларускіх земляў, сабраных у томе “Живописнaя Россия”, які быў выдадзены ў 1882 годзе. У трэцяй частцы гэтага зборніка прадстаўлены нарысы па гісторыі, фальклоры і культуры, а таксама мясцовым праблемам Літвы і Беларусі. Спынімся каротка на другой частцы “Живописнoй России”, у якой Кіркор абмяркоўвае гісторыю беларускіх земляў і выяўляе істотныя рысы беларускага этнасу, але, што цікава, робіць гэта з пазіцыі і перспектывы літвіна.
Беларусаў Кіркор выводзіць з плямёнаў крывічоў, палачан, дрыгавічоў і радзімічаў, якія аб’ядналіся пад агульнай назвай беларусы. Але – як ужо адзначалася – назва гэтая створаная штучна для патрэбы навукі, а самі беларусы яе не ўжываюць. “Названіе ‘Белорусъ’, – піша ён, – искуственное, книжное и офиціальное.
Сами себя потомки Кривичей подъ этимъ именемъ не знаютъ, хотя въ сущности ни одного эпитета нельзя подобрать более типичного” (Кіркор, 1882: 439). Кіркор лічыў, што этымалогію назвы “Беларусь” варта шукаць у знешнасці прадстаўнікоў гэтага народа (у “Живописнoй России” беларусаў ён бачыў як народ, этнічную групу, а не як асобную нацыю).
Светлыя, часам нават белыя валасы, шэрыя вочы, белыя або шэрае адзенМагдалена Фрончэк. Беларускасць і літоўскасць у гістарычных канцэпцыях Адама Ганорыя Кіркора 60 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя Літвы не і яркія капелюшы – заклікалі называць прадстаўнікоў гэтага народа, у адрозненне ад вялікарусаў, літоўцаў і латышоў, – беларусамі.
Аналізуючы археалагічныя знаходкі, знойдзеныя на беларускіх тэрыторыях, а таксама гістарычныя крыніцы, Кіркор спрабаваў паказаць значную ролю беларускага элемента ў фармаванні былой беларускалітоўскай дзяржавы. Паводле яго слоў, вялікія князі літоўскія паходзілі з роду полацкіх князёў: “Нам падаецца даволі відавочным, – пісаў ён, – што князі полацкага дому, пранікаючы ў Літву, рабілі выгляд, што яны паганцы, пры неабходнасці прымалі нават літоўскія імёны: уладарылі то ў полацкіх, то ў літоўскіх княствах, пакуль Рынгольд, а пасля сын яго Міндоўг, па ўсёй верагоднасці, якія паходзілі з таго ж самага роду Усяслававічаў, нашчадкаў Ізяслава Уладзіміравіча, не стварыў магутнай дзяржавы і не падпарадкавалі адзінай уладзе вялікага князя Навагрудскага ўсіх, як полацкіх, так і літоўскіх князёў” (Кіркор, 1882: 293). 8 Паказваючы гісторыю Беларусі, Кіркор звяртаўся да яе багатай духоўнай гісторыі, як у археалагічных, так і этнаграфічных даследаваннях.
Беларусь для Кіркора – гэта край магіл і курганоў, крэпасцяў, гарадоў, урочышчаў і замкаў, гэта край, дзе амаль на кожным кроку сустракаюцца сляды мінулага, прычым не толькі ў выглядзе помнікаў, але таксама і ў народных вераваннях, паданнях і песнях. Усё гэта ёсць скарбніцай ведаў для даследчыкаў – археолагаў, этнографаў, а таксама лінгвістаў і лінгвакраязнаўцаў.
Кіркор чэрпаў з гэтай скарбніцы цэлымі жменямі, бо яго грамадская, навуковая і выдавецкая дзейнасць, як бачна, была прысвечана Літве. На самай справе яна тычылася, ў першую чаргу, беларускіх земляў былога Вялікага Княства Літоўскага. Гэтую тэндэнцыю можна заўважыць у ранніх працах Кіркора – хоць яго афіцыйныя выданні, прысвечаныя ўсёй Літве, таксама не былі адарваныя ад іншых частак былой Рэчы Паспалітай.
Гэта велізарная павага да свабоды асобы і нацыі, да індывідуальнасці і ідэнтычнасці, а значыць, супраць любога прыгнёту – палітычнага, нацыянальнага ці рэлігійнага, – становяцца асноўнымі прынцыпамі, на якіх былі заснаваныя погляды Кіркора на адносіны розных народаў, моваў і культур Літвы. Кіркор ведаў, што бок у бок, у непасрэднай блізкасці жывуць народы (літоўцы і беларусы), якія захавалі сваю мову, звычаі, якія – як і іншыя народы – маюць права на захаванне сваёй ідэнтычнасці.
Аднак нацыянальная ідэнтычнасць самога Кіркора застаецца ідэнтычнасцю жыхара земляў былога 8 У арыгінале: “Намъ кажется весьма естественнымъ, что князья полоцкаго дома, проникнувъ въ Литву, прикидывались язычныками, въ случае надобности принимали даже имена Литовскія: княжили то въ полоцкихъ, то въ литовскихъ уделахъ, пока Рынгольдъ, а потомъ сынъ его Миндовгъ, по всей вероятности происходившіе изъ того же рода Всеславичей, потомковъ Изяслава Владиміровича, не образовали мощнаго государства и не подчинили единой власти велакаго княза Новогрудскаго всехъ, какъ полоцкихъ, такъ и литовскихъ князей”.
61 № 18–19 (1–2) 2012 Вялікага Княства Літоўскага, які для беларусаў з’яўляецца “сапраўдным і добрым сынам Беларусі, які служыў ёй чым мог і як мог” (Ziemkiewicz, 1911: 10), якому “Літва ўдзячная за многае” (Bernsztejn, 1930: 30), і якога Польшча – прынамсі да часу студзеньскага паўстання, будзе разглядаць у якасці прадстаўніка сваёй культуры, які працаваў на яе карысць. Сам жа Кіркор, аднак, за некалькі гадоў да сваёй смерці, як быццам адчуваючы, якая памяць чакае яго сярод нашчадкаў, пісаў: “Часам дзіўна сустракаць лёс чалавека, які хутка выходзіць на самотную дарогу, не маючы пахвалы ад той ці іншай партыі, фракцыі, або дамінантнай думкі – і ідзе за натхненнем уласнай ідэі і сэрца, знаходзячы суцяшэнне толькі ў спакою ўласнага сумлення” (Kirkor, 1874: 28).
Хоць гэтыя словы, трэба адзначыць, Кіркор адносіў да Францыска Скарыны, аднак можна рызыкнуць і сказаць, што пісаў ён таксама і пра сябе.
Пра гэта могуць сведчыць горкія развагі, змешчаныя ў наступным сказе:
“Усё жыццё трываў ён паклёп, прыводы ў суд, а тут яшчэ і пасля смерці, пасля трох стагоддзяў, палітычныя партыі выкарыстоўваць яго, і працу гэтага высакароднага чалавека кожны з бакоў прысвойвае і тлумачыць на сваю карысць” (Kirkor, 1874: 28).
Кіркор адчуў на сабе падобныя “зычлівасці” з боку сучаснікаў. Рашэнні, прынятыя ім ва ўмовах паразы студзеньскага паўстання, звязаныя з жаданнем захаваць выдавецкую справу, не знайшлі паразумення сярод патрыятычна настроенай часткі польскага грамадства; асабліва ў эміграцыі, якая абвесціла Кіркора здраднікам. Магчыма, менавіта таму ў польскіх даследаваннях постаць Кіркора па-ранейшаму застаецца нібы ў забыцці, у той час як беларускія і літоўскія даследчыкі праблематыкі нацыянальнай ідэнтычнасці цэняць унёсак, які зрабіў Кіркор у развіццё нацыянальных рухаў і ідэі краёвасці ў Літве ды Беларусі.
Літаратура 1. Валодзіна, Таццяна (2005). “Адам Кіркор і “краёвая” гістарыяграфія ў кантэксце трансфармацыі Расійскай імперыі ў XIX ст.”, Беларускі гістарычны агляд.
Т. 12, cш. 1–2 (22–23), URL (доступ 29.04.2012) http://www.belhistory.eu/taccyanavalodzina-adam-kirkor-i-%E2%80%9Ekrayovaya%E2%80%9C-gistaryyagrafiya%D1%9E-kanteksce-transfarmacyi-rasijskaj-imperyi-%D1%9E-xix-st/ 2. Долбилов, Михаил, Сталюнас, Дариус (2010). Обратная уния. Из истории отношений между католицизмом и православием в Российской империи 1840–1873.
Вильнюс: Институт истории Литвы.
3. Запрудскі, Ігар (1992). “Энцыклапедыя беларусазнаўства (нарысы Адама Кіркора пра Беларусь у ІІІ т. “Живописной России” за 1882 г.)”, Беларуская літаратура. Мінск.
4. Запрудскі, Ігар (1993). “Роля гістарычнага самаўсведамлення ў працэсе фармавання нацыянальнай свядомасці беларусаў (сярэдзіна ХІХ ст.)”, Беларусіка– Albaruthenika. Кн. 2.
5. Запрудскі, Ігар (1999). “Лiтоўскiя абразкi” Адама Кiркора ў аспекце тыпалогii мемуарнага жанру”, Веснiк БДУ, Серыя ІV, 2.
Магдалена Фрончэк. Беларускасць і літоўскасць у гістарычных канцэпцыях Адама Ганорыя Кіркора 62 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя Літвы 6. Запрудскі, Ігар (2000). “Ля вытокаў нацыянальнай эсэістыкі: Мастацкія асаблівасці нарысаў Адама Кіркора”, Полымя, 10.
7. Каханоўскі, Генадзь (1984). Археалогія і гісторыя краязнаўства Беларусі ў ХVI – ХІХ ст. Мінск.
8. Кіркор, Адам (1852–1853). “Cтатистический взгляд на Виленскую губернию”, в Кіркор A. (ред.) Историко-статистические очерки Виленской губернии. Т. 2. Вильна.
9. Кіркор, Адам (1882). Живописная Россия, Т. 3, ч. 1: Литовское Полесье, ч. 2: Белорусское Полесье, под ред. П.П. Семенова, Санкт-Петербург – Москва. (факсімільнае перавыданне Минск 1993).
10. Смалянчук, Алесь (1997). “‘Краёвасць’ у беларускай i лiтоўскай гісторыі.
1905–1940 гг.”, Беларускі гістарычны агляд. Т. 4, сш. 1–2 (6–7), URL (доступ 29.04.2012) http://www.belhistory.eu/ales-smalyanchuk-krayovasc-u-belaruskaj-ilito%D1%9Eskaj-gistoryi/ 11. Тальвирская, З. Я. (1967). “Некоторые вопросы общественного движения в Литве и Белоруссии в конце 50-х – начале 60-х годов и подпольная литература”, в В. А. Дьяков (ред.), Революционная Россия и революционная Польша. Москва.
12. Шолкович, Семен (1884). Библиографическая заметка по поводу III томa «Живописной России». Белоруссия. Вильна.
13. Янчук, Николай (1887). “А.-Г. К. Киркор, учёный исследователь Литвы и Белоруссии (некролог)”, Кiевская старина. Киев.
14. Янчук, Николай (1888). А. К. Киркор. Краткий очерк жизни и деятельности. Москва.
15. Яцкевіч, Зміцер (1999). “Радавод Адама Ганорыя Кіркора”, Архівы і справаводства, 1.
16. Antoniewicz, Włodzimierz (1913). “Adam Honory Kirkor”, Ziemia. № 6.
17. Brensztejn, Michał (1930). Adam Honory Kirkor – wydawca, redaktor i właściciel drukarni w Wilnie od roku 1834 do 1867. Wilno.
18. Ciechowski, Wacław (1906). “Na widowni petersburskiej. 2. Adam Kirkor”, Kraj. № 24-25.
19. Dziadulewicz, Stanisław (1929). Herbarz rodzin tatarskich w Polsce. Wilno.
20. Gustaite, Genovaitė (1988). “Lietuvos praeities tyrinetojas”, Mokslas ir gyvenimas. Nr 1.
21. Jamka, Rudolf (1968). “Adam Honory Kirkor, pierwszy badacz pradziejów regionu chrzanowsko-jaworznickiego”, Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Jagiellońskiego. №171.
Prace archeologiczne. Z. 9. Kraków.
22. Jelski, Aleksander (1886). “Przegląd literacki”, dodatek do Kraju, № 51.
23. Hroch, Miroslav (2003). Małe narody Europy. Wrocław – Warszawa – Kraków.
24. Kirkor, Adam (1886). Bazylika Litewska. Kraków.
25. Kirkor, Stanisław (1978). Przeszłość umiera dwa razy. Kraków: Wydawnictwo Literackie.
26. Klaczko, Julian (1860). Odstępcy. Paryż 27. Łatyszonek, Oleg (1999). “Krajowość a «zapadno-rusizm»”, w Jurkiewicz, J. (red.), Krajowość – tradycje zgody narodów w dobie nacjonalizmu: materiały z międzynarodowej konferencji naukowej w Instytucie Historii UAM w Poznaniu (11–12 maja 1998). Poznań.
28. Medisauskiene, Zita (1996). “Adomas Honorijas Kirkoras. Tarp Lietuvos, Lenkijos ir Balatarusijos”, Lietuviu atgimimo istorijos studios. T. 8.
29. Stolzman, Małgorzata (1973). “Czasopisma wileńskie Adama Honorego Kirkora”, Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Jagiellońskiego. Prace historycznolite rackie. T. CCCXXI., z. 26.
30. Ziemkiewicz, Romuald (1911). Adam Honory Kirkor. Biohrafično bibliohrafičny narys ū 25 letniuju hadaūščynu śmierci. Wilno.