Часопіс “Палітычная сфера”

Урад БНР Язэпа Варонкі: унутры- і знешнепалітычная дзейнасць

Дарота Міхалюк · 2012

№ 18–19 (1–2) 2012 Дарота Міхалюк Урад БНР Язэпа Варонкі:

унутры- і знешнепалітычная дзейнасць Выбух Першай сусветнай вайны прывёў да парушэння палітычнага ўладкавання Еўропы, усталяванага яшчэ Венскім кангрэсам 1815 года.

Дэмакратычныя, рэвалюцыйныя і нацыянальныя імкненні зноў набралі моц, спрычыніўшыся да распаду шматнацыянальных імперый.

На іх руінах былі створаныя нацыянальныя дзяржавы, якія мусілі стаць дэмакратычнымі рэспублікамі. Паміж імі фармаваліся новыя межы, але тэрытарыяльныя амбіцыі новаўтвораных краін перакрыжоўваліся, што прыводзіла да дыпламатычнай, а неаднакроць – і да збройнай барацьбы.

Частка расійскіх палітычных элітаў не хацела пагаджацца са стратай уплыву ва Усходняй Еўропе і абвясціла лозунг адбудовы непадзельнай Расіі. Бальшавікі імкнуліся навязаць ідэі новага грамадскага парадку.

Палітычныя эліты адроджанай Польшчы прасоўвалі розныя канцэпцыі замацавання ўплываў на тэрыторыі гістарычнай Літвы (сучасныя Беларусь і Літва), зрэшты, схіляла іх да гэтага мясцовае зямянства. У гэтым зямяне бачылі абарону сваіх інтарэсаў перад анархіяй, бальшавіцкай рэвалюцыяй, а таксама аднаўленне даўняй дзяржаўнай традыцыі і вяртанне да доўгачаканай істотнай палітычнай ролі ў рэгіёне.

Паўсюдна ў тагачаснай Еўропе перамога новай дзяржаўнай мадэлі – пабудова нацыянальнай дзяржавы, прыманне адказнасці за кірунак унутранай і знешняй палітыкі – вымагалі моцнай спеласці палітычных эліт і грамадства, бо патрабавалі парывання даўніх дзяржаўных ды гаспадарчых, культурных ды псіхалагічных сувязяў з папярэднімі формамі ўлады. Супольным выклікам для ўсіх новапаўсталых урадаў была неабходнасць стварыць унутраныя дзяржаўныя структуры, увесці ўласнае грамадзянства і знайсці падтрымку на міжнародным узроўні. Для гэтага было неабходна выканаць падставовыя ўмовы – усталяваць вайсковы кантроль над тэрыторыяй, стварыць палітычныя, гаспадарчыя і грамадскія структуры, дасягнуць міжнароднага прызнання незалежнасці і межаў. Для беларускіх, літоўскіх, украінскіх і латышскіх палітычных эліт, якія імкнуліся да дзяржаўнай незалежнасці, гэта было надзвычай цяжкай задачай, і ў кожным з выпадкаў лёс гэтай справы быў перадвызначаны знешнімі чыннікамі.

204 № 18–19 (1–2) 2012 Палітычныя інстытуты Стварэнне Беларускай народнай рэспублікі 9 сакавіка 1918 года і абвяшчэнне незалежнасці 25 сакавіка 1918 года ў пэўнай ступені было вынікам знешніх абставін: распаду Расіі, незалежнасці Літвы, Украіны і іншых суседніх нацый, а таксама пагроза падзелу беларускіх зямель паміж суседзямі. Гэта было выразна бачна падчас мірнай канферэнцыі ў Берасці, калі нацыянальныя памкненні беларускіх эліт наогул не былі ўзятыя ў разлік. Асабліва небяспечным для будучыні беларусаў падавалася падпісанне 3 сакавіка 1918 года міру паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, гэта нараджала непакой, што беларускія землі чакае падзел.

І. Абвяшчэнне БНР:

палітычны і сацыяльны кантэкст Ад абвешчання БНР у сакавіку 1918 года і да ліквідацыі апошняга незалежніцкага асяродка ў лютым 1920 года дзейнічалі чатыры ўрады:

Язэпа Варонкі, Рамана Скірмунта, Івана Серады і Антона Луцкевіча.

Такім чынам, на чале першага Народнага сакратарыята і сакратарыята міжнародных спраў быў Язэп Варонка (1891–1952) – родам з Сакольскага павета на Гарадзеншчыне, ён быў вольным слухачом юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, пазней стаў публіцыстам.

Гэта быў малады дзеяч Беларускай сацыялістычнай грамады, а паколькі ён меў юрыдычную адукацыю, то супрацоўнічаў з Цэнтральнай радай беларускіх арганізацый і БСГ як камісар юстыцыі і ўнутраных спраў (Рудовіч, 1992: 435). Варонка вельмі рана выкрышталізаваў погляды на палітычную незалежнасць Беларусі, аднак не наважыўся выказаць свае незалежніцкія ідэі падчас Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 года. Зрэшты, гэта не зрабіў і ніхто з дэпутатаў (Езавітаў, 1993; Канчер, 1919; Варонка, 1920).

Урад Язэпа Варонкі складаўся з кіраўнікоў народных сакратарыятаў:

Яфім Бялевіч (міністр юстыцыі), Іван Серада (міністр народнай гаспадаркі), Тамаш Грыб (міністр земляробства), Пётр Крычэўскі (міністр фінансаў), Канстанцін Езавітаў (міністр унутраных спраў), Аркадзь Смоліч (міністр асветы), Аляксандр Карач (Карабач) (сакратарыят пошты і тэлеграфаў), над агульным ходам спраў мусіў назіраць Лявон Заяц як дзяржаўны кантралёр. Адзіная жанчына ва ўрадзе Язэпа Варонкі – Палута Бадунова – кіравала Народным сакратарыятам сацыяльнай апекі, што, зрэшты, адпавядала кірунку яе ранейшай дзейнасці па апекаванні ўцекачамі і ахвярамі вайны (Лебедзева, 2004: 7–18).

Чальцы ўраду Язэпа Варонкі былі, за невялікімі выключэннямі, маладымі людзьмі ва ўзросце каля трыццаці гадоў. Яны паходзілі з розных рэгіёнаў, аднак, пераважна з польска-беларускага моўнага і культурнага памежжа. Большасць з іх далучылася да беларускага нацыянальнага руху падчас вучобы ў Пецярбургу. Гэта было першае пакаленне беларускай інтэлігенцыі паходжаннем з непрывілеяваных сацыяльных слаёў – вясковых і местачковых, з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй. Іх аб’ядноўвала вера ў 205 № 18–19 (1–2) 2012 рэалізацыю сацыялістычных ідэалаў і ажыццяўленне грамадскіх пераўтварэнняў. Некалькі прадстаўнікоў гэтага кола атрымалі адукацыю на ўзроўні сярэдняй школы ў праваслаўных духоўных семінарыях.

Народны сакратарыят Язэпа Варонкі, як і ўсе іншыя ўрады БНР, найважнейшай мэтай сваёй дзейнасці лічыў стварэнне дзяржаўных структур і прызнанне незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі ў межах, акрэсленых Трэцяй Устаўной граматай ад 25 сакавіка 1918 года. Дзяржава павінна была ахопліваць “усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілеўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродзеншчыны (з Гроднай, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігоўшчыны і сумежныя часьці суседніх губерняў, заселеныя беларусамі” (III Устаўная Грамата.., 1998: 62–63).

Аднак у момант абвяшчэння незалежнасці тэрыторыя, на якой маглі дзейнічаць інстытуты БНР, была невялікай і ў прынцыпе абмяжоўвалася тэрыторыяй нямецкай акупацыі. Віцебшчына, Смаленшчына, частка Магілёўшчыны былі занятыя бальшавіцкімі атрадамі Чырвонай арміі. Да вясны 1918 года тэрыторыя ад Магілёва да вусця Беразіны з горадам Старобінам была занятая войскамі Першага польскага корпуса генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага, падпарадкаванага польскай Рэгенцкай радзе. На паўднёвыя землі Гарадзенскай, Менскай і Чарнігаўскай губерні прэтэнзіі мела Украінская Народная Рэспубліка (УНР), і ў той жа час на Гарадзенскую і Віленскую губерні прэтэндавалі Літва і Польшча. Абшар так званай “першай нямецкай акупацыі” – Віленшчыны і часткі паўночнай Гарадзеншчыны – Германія планавала аддаць пад уладу Літве, хоць апроч Літоўскай Тарыбы там была заснаваная і Віленская беларуская рада (якая падпарадкоўвалася Радзе БНР). Латышы намагаліся ўключыць у Латвію Дзвінскі павет з важным чыгуначным вузлом у Дзвінску. Расійскія манархісты і бальшавікі ігнаравалі дзяржаўныя памкненні беларускай нацыянальнай эліты, згодна з ідэалогіяй заходнерусізму, яны ўспрымалі беларусаў як адну з этнаграфічных галін “рускага народа”.

Абвяшчэнне БНР 9 сакавіка 1918 года адбылося пасля падзення расійскага Часовага ўраду ва ўмовах хаосу грамадзянскай вайны ў Расіі. Большая частка беларускіх зямель знаходзілася на той час пад нямецкім кантролем, які лічыўся часовым. Падаецца, што значная частка грамадскасці, якая падтрымлівала ідэю стварэння рэспублікі, псіхалагічна не была гатовая да разрыву з Расіяй. Таму абвяшчэнне незалежнасці Беларусі часткай Рады Усебеларускага з’езду 25 сакавіка 1918 года і аб’яўленне пра разрыў сувязяў з Расіяй выклікала непакой нават сярод тых, хто раней падтрымаў дзве першыя Устаўныя граматы. У выніку, Трэцяя Устаўная грамата, якая па сутнасці была актам незалежнасці БНР, не была падтрыманая аднагалосна. Сам дакумент быў падрыхтаваны прадстаўнікамі Першага Усебеларускага З’езду, якія выступалі як Рада Рэспублікі, пераўтвораная з былой Рады З’езду. Гэта не быў орган усяго грамадства, пакольДарота Міхалюк. Урад БНР Язэпа Варонкі: унутры- і знешнепалітычная дзейнасць 206 № 18–19 (1–2) 2012 Палітычныя інстытуты кі ў Першым Усебеларускім з’ездзе бралі ўдзел выключна сацыялістычныя групоўкі.

За незалежнасць Беларусі выказалася Беларуская сацыялістычная грамада, супраць былі прадстаўнікі Бунду, расійскія эсэры і прадстаўніцтва земскага і гарадскога самакіравання Менскай губерні. Ад галасавання ўстрымаліся габрэйскія арганізацыі:

Аб’яднаная габрэйская сацыялістычна-рабочая партыя (сацыял-сіяністы і габрэйскія сацыялісты) і Габрэйская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя “Паалей-Цыён”. Паўставанне БНР першапачаткова падтрымала Польская рада Менскай губерні, але з адназначнай умовай, што пасля разарвання ўсіх дзяржаўных сувязяў з Расіяй Беларусь павінна шукаць саюзнікаў на Захадзе і імкнуцца здабыць палітычную падтрымку ў Варшаве (Варункі, 1918: 72). Адсутнасць рашучай падтрымкі незалежнасці Беларусі сярод чальцоў Рады Усебеларускага з’езду было выключэннем на фоне падобных рашэнняў, якія прымаліся аналагічнымі структурамі суседніх нацый. Не зважаючы на шматлікія ўнутраныя супярэчнасці, палітычная эліта Літвы, Латвіі і Эстоніі здолела мабілізавацца ў такой ступені, каб аднагалосна абвесціць незалежнасць.

Беларускія дзяржаўніцкія памкненні не знайшлі падтрымкі “старых” еўрапейскіх краін. Суседнія новапаўсталыя дзяржавы не спяшаліся з прызнаннем БНР, паколькі мелі ўласныя палітычныя задачы, а іх тэрытарыяльныя прэтэнзіі датычылі таксама і беларускіх зямель. Прысутнасць нямецкіх узброеных сіл на захадзе і ў цэнтральнай частцы Беларусі, аддзелаў Чырвонай арміі на Віцебшчыне і Магілёўшчыне не дазваляла адвольна развіваць палітычную дзейнасць і праводзіць мабілізацыю ў беларускія вайсковыя фармаванні, якія маглі б забяспечыць кантроль над тэрыторыяй.

Становішча ўскладнялася і сітуацыяй унутры беларускага нацыянальнага руху. Не хапала супольнага плана дзеянняў і канцэнтрацыі сіл вакол ідэі незалежнасці – частка беларускіх дзеячоў на першае месца ставіла неабходнасць ажыццяўлення сацыяльнай рэвалюцыі і правядзення радыкальных рэформ. Гэта прывяло да таго, што нават прыхільныя да беларускага руху дэмакратычныя зямянскія колы пачалі скептычна ставіцца да ідэі БНР, іншыя ж наогул ігнаравалі беларускія арганізацыі і будавалі ўласныя палітычныя канцэпцыі ў апірышчы на Варшаву. Да дзейнасці беларускага нацыянальнага руху не вельмі актыўна далучалася каталіцкае і праваслаўнае духавенства. У гэты час у сялянскім асяроддзі адбывалася хуткая эвалюцыя палітычнага светапогляду. Аднак яго падтрымка расійскай манархіі, моцна акцэнтаваная перад вайной, неаднакроць змянялася на прабальшавіцкія сімпатыі, каб пазней, у выніку расчаравання, саступіць месца анархічным поглядам.

Крыніцы не дазваляюць належным чынам ацаніць, з якімі рэакцыямі сутыкнулася абвяшчэнне БНР і якім чынам весткі пра гэта распаўсюджваліся ў грамадстве. Але і ў цяжкіх умовах ваеннага і рэвалюцыйнага хаосу, пры вельмі слабых магчымасцях свабоднай камунікацыі, без доступу да прэсы і тэлеграфу, 207 № 18–19 (1–2) 2012 паведамленні пра паўставанне ўраду Язэпа Варонкі распаўсюджваліся і сустракалі водгук. З розных бакоў тэрыторый, абвешчаных абшарамі БНР, у Народны сакратарыят прыходзілі лісты з просьбай пра абарону інтарэсаў перад нямецкімі акупацыйнымі ўладамі і жаўнерамі Першага Польскага корпуса генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага. Паведамлялася пра зборы Радаў, якія дэкларавалі сваю падтрымку БНР і яе ўраду. Сведчаннем абсягу ўлады і ўплываў ураду Я.

Варонкі з’яўляюцца таксама просьбы пра дапамогу ў здабыцці пасведчання пра месца жыхарства для нямецкіх уладаў, каб потым ад іх атрымаць пропуск для перамяшчэння па тэрыторыі Беларусі. Тыя лісты, якія захаваліся ў зборах Літоўскага цэнтральнага гістарычнага архіва, дасланыя галоўным чынам з паветаў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў. 1 Калі ацэньваць грамадскую падтрымку незалежнасці БНР, варта памятаць пра тое, што праваслаўныя жыхары Заходняй Беларусі, з тых мясцовасцяў, дзе найбольш хутка развівалася нацыянальная і палітычная свядомасць (не толькі беларуская) падчас вайны пакінулі Беларусь.

Больш за палову гарадскога насельніцтва ў прадукцыйным узросце ў першыя гады вайны былі мабілізаваныя ў расійскую армію. Летам 1915 года ў боязі перад нямецкай арміяй праваслаўнае насельніцтва пакінула землі Заходняй Беларусі. Падлічана, што ў траўні 1918 года на тэрыторыі Расіі знаходзілася 2,3 мільёна “ўцекачоў” з беларускіх губерняў, а значыць, амаль пятая частка агульнай колькасці жыхароў гэтых тэрыторый. Паводле разлікаў Статыстычнага аддзела цэнтральнай управы ўсходніх зямель, з 1919 года ў берасцейскай акрузе колькасць насельніцтва знізілася на 68%, у мінскай на 34,1%, а найменш у Слуцкім павеце – толькі на 4,6% (Wyludnienie na Białorusi.., 1919).

Можа і не выпадкова, што беларускае насельніцтва гэтага павета апынулася найбольш здольным да самаарганізацыі і абароны, і ў імя незалежнасці БНР пачало барацьбу супраць бальшавікоў. Аналіз сітуацыі ў Слуцкім павеце дазваляе высунуць гіпотэзу, што калі б праваслаўныя беларусы не далучыліся да масавага “ўцякацтва” ўглыб Расіі, то ідэя БНР магла знайсці значна большую падтрымку.

Чыннікам значнага замаруджвання беларускага руху быў падзел беларускіх зямель лініяй нямецка-расійскага фронту. Гэта рабіла немагчымым рэгулярную камунікацыю ад жніўня 1915 года да лютага 1918 года, і, урэшце, прывяло да таго, што палітычная дзейнасць ў двух асноўных асяродках – Вільня і Менск – праводзілася незалежна і ў цалкам адрозных умовах.

ІІ. Унутрыі знешнепалітычная дзейнасць ураду Варонкі Стварэнне асноваў дзяржавы, якую ажыццяўляў Народны сакратарыят БНР Язэпа Варонкі, адбывала1 Гл.: AБНР, 1998. Дакументы №: 181, 234, 235, 249, 268, 269, 276, 278, 281, 289, 291, 313, 315, 316, 317, 318, 321, 347, 359, 363, 364, 365, 400, 401.

Дарота Міхалюк. Урад БНР Язэпа Варонкі: унутры- і знешнепалітычная дзейнасць 208 № 18–19 (1–2) 2012 Палітычныя інстытуты ся ва ўмовах нямецкай акупацыі. Да найважнейшых выклікаў належала арганізацыя дзейнага ўраду і мясцовых структур БНР, а таксама забеспячэнне з боку Германіі цэнтральных беларускіх ўладаў (Раду Рэспублікі і Народны сакратарыят) і перадача ім поўнай улады ў Беларусі. Мэтай Я.

Варонкі было таксама ўсталяванне міжнародных кантактаў і дасягненне прызнання БНР як незалежнай дзяржавы магутнымі краінамі Еўропы і ЗША. Пры ўсёй амбітнасці гэтага плана, умовы для дзейнасці Язэпа Варонкі былі вельмі абмежаванымі, паколькі нямецкая адміністрацыя Обер-Оста не лічыла Народны сакратарыят палітычным органам, а толькі нацыянальным прадстаўніцтвам беларусаў і дазваляла дзейнічаць толькі ў сферы культуры і адукацыі.

Яна не пагаджалася ні на палітычную дзейнасць, ні на стварэнне беларускіх узброеных фармаванняў.

Хоць ужо 27 сакавіка ўрад Я. Варонкі выдаў амбітную пастанову пра пераход і падпарадкаванне сабе “ўсіх без вынятку Урадовых установаў краю”, але ў рэчаіснасці Народны сакратарыят БНР мог кантраляваць выключна інстытуты, якія займаліся распаўсюджваннем беларускай культуры і асветы (AБНР, 1998: 66). Варта заўважыць, што гэтыя магчымасці былі выкарыстаныя, і пад яго патранатам на землях, уключаных у ОберОст, у лютым 1918 года былі заснаваныя новыя адукацыйныя установы, а на Меншчыне пачало развівацца беларускае школьніцтва. У красавіку 1918 года пад апеку Народнага сакратарыята перайшла Вышэйшая музычная школа ў Менску, праз некалькі месяцаў перайменаваная ў Беларускую кансерваторыю, а таксама Беларускае таварыства драмы і камедыі, Дзяржаўны тэатр БНР, Беларускі клуб “Беларуская хатка”. У ліпені было заснаванае Беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Прасвета” (AБНР, 1998: 220). Вясной была створана камісія па заснаванні ў Менску першага беларускага ўніверсітэта, які быў адчынены ў ліпені 1918 года над назвай Беларускі народны ўніверсітэт (Głogowska, 1996: 41, 43).

У планах было стварэнне Політэхнічнай і Сельскагаспадарчай акадэмій.

Намаганнямі Народнага сакратарыята былі арганізаваныя бясплатныя курсы беларусістыкі для настаўнікаў, прысвечаныя гісторыі, культуры і геаграфіі Беларусі; прызначаныя сродкі на выданне падручнікаў для навучання на беларускай мове. 2 Народны сакратарыят таксама фінансаваў артыкулы ў мясцовай і замежнай прэсе, якія прапагандавалі ідэі БНР (AБНР, 1998: 74, 147, 165, 188).

Урад і Рада БНР ажыццяўлялі таксама дзеянні па ўсталяванню дыпламатычных кантактаў. Вясною 1918 года галоўным кірункам, акрамя Германіі, была ідэалагічна блізкая УНР.

Палітычных дзеячоў абедзвюх рэспублік злучаў аднолькавы сацыялістычны радавод, падабенства палітычных прынцыпаў, аднолькавыя погляды на сацыяльныя пытанні і падобная эвалюцыя нацыянальнага руху, якая вынікала з блізкасці гістарычнага лёсу і культуры. Таму ў пошуках пад2 Больш шырока па тэме гл.: Bergman, 1974.

209 № 18–19 (1–2) 2012 трымкі нованароджанай беларускай дзяржаўнасці дзеячы БНР натуральным чынам звярталіся да Украіны.

Хоць віленскім беларускім дзеячам быў бліжэйшым прыклад Літвы і Латвіі, паглыблены знаходжаннем у адной акупацыйнай зоне, але падаецца, што менскія дзеячы да красавіка 1918 года больш сімпатызавалі Украінскай народнай рэспубліцы.

Гэтае разуменне супольных інтарэсаў прывяло да прыняцця С. РакМіхайлоўскага і А. Цвікевіча ў кола назіральнікаў украінскай дэлегацыі падчас берасцейскіх перамоваў.

Вясною 1918 года ўрад УНР быў адзіным, хто прынамсі на словах дэклараваў падтрымку беларускай дзяржаўнасці. УНР была прызнаная ўдзельнікамі Пагаднення чатырох дзяржаў, то бок Германіяй, АўстраВенгрыяй, Турцыяй і Балгарыяй, таму чальцы Народнага сакратарыята і Рады БНР спадзяваліся, што прадстаўнікі Цэнтральнай рады УНР у іх інтарэсах будуць пасярэднічаць у кантактах з урадамі Германіі і Савецкай Расіі.

Хоць Язэп Варонка быў таксама народным сакратаром замежных спраў, цяжар завязвання афіцыйных дыпламатычных стасункаў з УНР выпаў на плечы Надзвычайнай дэлегацыі БНР пад кіраўніцтвам Аляксандра Цвікевіча, высланай у Кіеў 22 сакавіка 1918 года (Пратакол № 1, 2.04.1918; Пратакол № 2, 03.04.1918;

Пратакол № 3, 04.04.1918). Дэлегацыя мусіла абвесціць пра паўставанне БНР, усталяваць контуры беларускаўкраінскай мяжы, арганізаваць абмен дыпламатычных прадстаўніцтваў паміж Менскам і Кіевам, а таксама гандлёвае супрацоўніцтва (Наказ…, 1918). Беларуская дэлегацыя разлічвала на тое, што візіт прывядзе да стварэння супольнага палітычнага фронту з Цэнтральнай Радай УНР. Спадзяваліся таксама і здабыць фінансавую дапамогу на пабудову дзяржаўных структур БНР.

Сустрэчы беларускай дэлегацыі з Міхаілам Грушэўскім, кіраўніком Цэнтральнай рады УНР, Аляксандрам Жукоўскім, міністрам вайсковых спраў, Міколам Любіньскім, які выконваў абавязкі міністра замежных спраў, а таксама з Міхаілам Ткачэнкам, міністрам унутраных спраў, мелі толькі палавінны поспех (Пратакол № 3, 06.04.1918). Пры ўсіх словах прыхільнасці да БНР, афіцыйна беларуская дзяржава не была прызнаная, таксама не былі дасягнуты чаканыя рашэнні па пытаннях узаемных палітычных і гаспадарчых стасункаў. Прычынай такой стрыманасці было не стаўленне да БНР, а хутчэй страта значэння Цэнтральнай Рады.

Пачаўся крызіс ураду УНР з нямецкай адміністрацыяй і Берлінам, якія сталі адчуваць палітычную слабасць украінскага боку. У такой сітуацыі ніякі візіт надзвычайнай дэлегацыі БНР 25 красавіка да амбасадара Германіі ва Украіне Альфонса Мум фон Шварцэнштайна (Alfons Mumm von Schwarzenstein) не мог прынесці чаканай падтрымкі Берлінам ідэі беларускай незалежнасці.

У Кіеве адбылося і некалькі сустрэч з прадстаўнікамі УНР для вызначэння мяжы паміж Украінай і Беларуссю.

Спрэчным абшарам было Палессе і паўднёвыя паветы Гарадзенскай губерні. Беларускі бок быў значна слаДарота Міхалюк. Урад БНР Язэпа Варонкі: унутры- і знешнепалітычная дзейнасць 210 № 18–19 (1–2) 2012 Палітычныя інстытуты бей падрыхтаваны да перамоў, і толькі падчас сустрэчы групы са сваім экспертам, прафесарам Мітрафанам Доўнар-Запольскім, спецыялістам у галіне гісторыі і этнаграфіі, выкрышталізавалася канцэпцыя паўднёвай мяжы БНР. Прафесар здолеў пераканаць беларускую дэлегацыю, што мяжа дзяржавы на поўдні павінна праходзіць так, як даўняя мяжа Вялікага Княства Літоўскага пасля 1569 года, то бок на баку Беларусі павінны знаходзіцца паўднёвыя паветы Менскай і Гарадзенскай губерні з Берасцем, Кобрынам, Пружанамі, Бельскам, а таксама з Усходнім і Заходнім Палессем уключна з басейнам Прыпяці (Mіхалюк, 2011: 329–355). 3 На гэты абшар свае прэтэнзіі выказвала і УНР.

Хоць гэты праект ужо не здолелі прадставіць украінскаму боку, але выпрацоўку погляду беларускай дэлегацыі на контуры межаў БНР варта прызнаць адным з найважнейшых вынікаў побыту надзвычайнай дэлегацыі ў Кіеве. Погляд на абрысы паўднёвай мяжы быў не толькі прыняты палітычнымі дзеячамі БНР, але, як потым выявілася, і пазнейшымі палітыкамі БССР.

Аднак, перамовы па вызначэнні беларуска-ўкраінскай мяжы не былі скончаныя, паколькі ў Кіеве раптоўна адбылася змена ўлады. Сялянскі кангрэс, які быў скліканы па ініцыятыве Украінскай дэмакратычна-сялянскай партыі і засядаў з 24 красавіка ў Кіеве, выказаў вотум недаверу Цэнтральнай радзе УНР, што складалася пераважна з эсэраў. Праз пяць дзён Цэнтральная рада была распушчаная, а ўлада перайшла ў рукі былога расійскага генерала з кансерватыўнымі поглядамі гетмана Паўла Скарападскага. Гэта адбылося пры падтрымцы нямецкай адміністрацыі, якая вырашыла, што П. Скарападскі больш прадказальны ў сваіх дзеяннях, чым чальцы ўраду УНР, якія імкнуліся да радыкальных рэформаў (Hrycak, 2000: 134).

Нечакана новы ўкраінскі ўрад выявіў жаданне супрацоўнічаць з прадстаўнікамі БНР. Сустрэчы беларускай дэлегацыі з новым прэм’ерам Фёдарам Лізагубам і міністрам замежных спраў Дзмітрыем Дарашэнкам прынеслі хуткія рашэнні, якія не мог альбо не хацеў прыняць папярэдні ўрад: была выдзеленая фінансавая дапамога Беларускай камісіі па справах уцекачоў, дадзеная згода на заснаванне Беларускай гандлёвай палаты і Беларускага канцэнтрацыйнага этапнага пункта ў Кіеве для “ўцекачоў”, якія вярталіся з глыбіні Расіі і Украіны (Пратакол № 11, 10.05.1918; Довнар-Запольский, 2003:

562–563). Таксама былі здзейсненыя і крокі на дыпламатычнай глебе: урад П. Скарападскага вызначыў консула на Беларусі ў асобе Анатоля Квасніцкага (ЦДАВОВУ, ф. 3766, oп. 1, сп.

33, л. 1–2, Sprawozdanie, 30.05.1918;

Sprawozdanie 17.08.1918). З беларускага боку консулам БНР ва Украіне быў прызначаны Павел Трэмповіч, які 29 чэрвеня заняў гэтую пасаду. У жніўні 1918 года беларускім консулам у Адэсе стаў Сцяпан Некрашэвіч (AБНР, 1998: 75).

Але новы ўкраінскі ўрад не пачаў новых размоў наконт мяжы, а 3 Шырэй па гэтай тэме гл.: (Mіхалюк, 2011: 329–355).

211 № 18–19 (1–2) 2012 імкнуўся рэалізоўваць уласную канцэпцыю. У Пінскім, Мазырскім, Рэчыцкім, Гомельскім, Берасцейскім, Пружанскім паветах яшчэ актыўней пачала будавацца ўкраінская мясцовая адміністрацыя. У гэты час жыхары Палесся выявілі рознае стаўленне да дзяржаўнай прыналежнасці, пра што сведчаць лісты і пажаданні па гэтым пытанні, дасланыя ў Народны сакратарыят БНР ці ў Цэнтральную раду УНР у Кіеве (AБНР, 1998:

139). Супраць далучэння Палесся да Украіны і нацыянальнай палітыкі, якая праводзілася там, пратэставала беларускае прадстаўніцтва з Мазырскага павета. Прадстаўнікі з Мазыра дабраліся нават да Кіева і агучылі накіраваную да Усевалада Галубовіча (кіраўніка Рады народных міністраў УНР) адмысловую заяву пра тое, што ў Мазырскім павеце жывуць толькі беларусы (“Homan”, 1918: 1).

Гомельская беларуская арганізацыя звярнулася да Надзвычайнай дэлегацыі БНР у Кіеве з запытам пра накіраванне фінансавых сродкаў, прызначаных для Павятовай рады ў Гомелі, на выбудоўванне беларускай мясцовай адміністрацыі (Пратакол № 13, 07.05.1918). Згодна з гэтымі пажаданнямі, на пачатку чэрвеня Я.

Варонка прызначыў супрацоўніка Лібава-Роменскай чыгункі Яна Няцецкага намеснікам БНР на Палессі і Гомельшчыне (гаворка ішла пра паветы Мінскай (Пінскі, Мазырскі, Рэчыцкі, Гомельскі); Чарнігаўскай (Навазыбкаўскі); Магілёўскай (Ноўгарад-Северскі, Суражскі, Мглінскі) і Арлоўскай (Бранскі) губерні). 4 У Гомелі пад кіраўніцтвам Я. Няцецкага была створаная Беларуская камісія па справах уцекачоў, якая дзейнічала паралельна з польскай і літоўскай камісіямі. Пра прыналежнасць Палесся выказаліся таксама польскія зямяне Генрык Дамброўскі, Міхал Федароўскі, Урсын Нямцэвіч (які выступіў таксама за грамадзяніна Пуслоўскага), Багдан Орда, Медзяноўскі. Ужо 12 снежня 1917 года яны даслалі ў Рэгенцкую раду ў Варшаве просьбу ўключыць Палессе разам з усёй гістарычнай Літвой (па лініі Дзвіны і Беразіны) ў будучую польскую дзяржаву (Archiwum Państowe…).

Надзвычайная дэлегацыя БНР у Кіеве імкнулася зацікавіць пытаннем беларускай незалежнасці таксама і Вену. На пачатку траўня 1918 года Аляксандр Цвікевіч быў прыняты амбасадарам Аўстра-Венгрыі ва Украіне Ёганам фон Форгахам (Johann von Forgach), аднак гэты візіт не прынёс чаканых вынікаў (Пратакол № 13, 20.05.1918). Кіраўнік дэлегацыі БНР досыць добра ацаніў сітуацыю, ён спадзяваўся, што перамога будзе на баку Антанты, а ва Усходняй Еўропе свой уплыў адновіць Расія. Па яго ініцыятыве 18 красавіка 1918 года дэлегацыя БНР выслала з Кіева да бальшавіцкага Савета народных камісараў тэлеграму, у якой паведаміла пра паўставанне БНР. А. Цвікевіч інфармаваў у тэлеграме, што Рада БНР і Народны сакратарыят не прызналі тых пунктаў Берасцейскага міру, якія датычаць тэрыторыі і інтарэсаў Беларусі. Гэта дэпеша сустрэла поўнае маўчанне. У такой сітуацыі, карыстаючыся тым, 4 Цытуецца паводле: Лебедзева, 1996: 68–69.

Дарота Міхалюк. Урад БНР Язэпа Варонкі: унутры- і знешнепалітычная дзейнасць 212 № 18–19 (1–2) 2012 Палітычныя інстытуты што ў Кіеве ў той час знаходзіўся бальшавіцкі прадстаўнік Крысціян Ракоўскі, А. Цвікевіч 29 траўня уручыў ноту, у якой наноў паведаміў пра абвешчанне БНР і прапанаваў падпісаць дамову пра межы з Савецкай Расіяй (Турук, 1921: 118–119).

Прыкладна ў той час, калі дэлегацыя БНР знаходзілася ў Кіеве, кіраўніцтва Віленскай беларускай рады (ВБР) пачало перамовы з прадстаўнікамі Тарыбы. Напрыканцы сакавіка Берлін перадаў літоўскай адміністрацыі частку зямель ОберОста. Хоць літоўскі ўрад і выказаўся за адбудову дзяржавы ў этнічных межах, але з гістарычных прычын ён прэтэндаваў на Віленшчыну і Гарадзеншчыну, галоўным чынам населеных беларусамі і палякамі. Пры стварэнні на гэтых землях уласнай адміністрацыі, літоўскі ўрад мусіў лічыцца з іх палітычнымі настроямі і тэрытарыяльнымі памкненнямі. У пошуках падтрымкі для сваіх дзеянняў у красавіку 1918 года Ёнас Вілейшыс (Jonas Vileišis), Сцяпанас Кайрыс (Steponas Kairys) і Аляксандрас Стульгінскіс (Aleksandras Stulginskis) ад імя Літоўскай рады сустрэліся з чальцамі ВБР Антонам Луцкевічам, Дамінікам Сямашкам і Адамам Станкевічам, якія заахвочвалі стварыць беларускае прадстаўніцтва Вілен шчыны і Гарадзеншчыны ў Літоўскай Радзе. Аднак, гэта прапанова была адрынутая, паколькі ВБР ставіла ў той час мэтай адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага як федэрацыі дзвюх дзяржаў Літвы і Беларусі ў этнічных межах.

Відавочна, была заўважаная агульнасць інтарэсаў, якая вынікала з культурнай і гістарычнай супольнасці ды гаспадарчых сувязяў, але магчымы звяз Літвы і Беларусі чальцы ВБР на чале з Антонам Луцкевічам бачылі паводле прынцыпу палітычнай роўнасці, з уваходжаннем усіх беларускіх зямель (а значыць, не толькі тых, якія знаходзіліся пад кантролем Обер-Оста, але і занятых Чырвонай арміяй) (Gimžauskas, 1999: 7). Таму прадстаўнікі БНР прапаноўвалі замест Літоўскай рады стварыць супольную літоўска-беларускую Дзяржаўную раду, дамагаліся ад літоўцаў прызнання незалежнасці БНР і згоды на федэрацыю Літвы і Беларусі як двух роўных партнёраў. Гэтыя патрабаванні, у сваю чаргу, не хацеў прыняць літоўскі бок, які імкнуўся да інкарпарацыі Гарадзеншчыны і Віленшчыны.

Язэп Варонка асабліва далікатна мусіў сябе паводзіць у стасунках з Германіяй. Кантакты з нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй былі вымушаныя палітычнай сітуацыяй.

Колькігадовая прысутнасць Германіі на землях Літвы і Беларусі дазваляла стварыць пэўны фундамент беларуска-нямецкай супрацы. Але калі на Віленшчыне ці Гарадзеншчыне кантакты беларускіх дзеячоў з нямецкай адміністрацыяй не былі навіною, то стаўленне да Германіі жыхароў цэнтральнай Беларусі, занятай у лютым 1918 года, было поўным недаверу ці наогул варожым. Сімпатыі былі на баку Расіі, бо зусім не ўяўлялася магчымасць існавання па-за межамі расійскай дзяржавы. Хаос, выкліканы падзеннем манархіі, анархію і звычайныя страты для насельніцтва спрабавалі выкарыстаць бальшавікі, 213 № 18–19 (1–2) 2012 а іх папулісцкія лозунгі падалі на падатлівую глебу, бо чакаліся грамадскія рэформы і перабудова палітычнага парадку. Па-за тым, шмат хто бачыў у бальшавіцкім урадзе Леніна працяг расійскай дзяржавы, іншыя разлічвалі на перамогу над бальшавікамі з дапамогай “белых”, у сваю чаргу, значная частка зямян выказвалася за аб’яднанне ўсходніх зямель даўняй Рэчы Паспалітай і Польшчы.

Нічога дзіўнага, што кабінет Я. Варонкі знаходзіўся ў цяжкім становішчы. Ён мусіў намагацца прызнання сваёй улады сярод часткі грамадства, не перакананай у ідэі незалежнасці БНР, і адначасна будаваць свае мясцовыя структуры, што, у сваю чаргу, было немагчымым без кантактаў і без згоды немцаў. У кампетэнцыі нямецкіх акупацыйных уладаў знаходзілася выдача дазволаў на арганізацыю беларускіх нацыянальных радаў, але ўсё ж чальцы Народнага сакратарыята і Рады БНР ускладалі значна большыя надзеі на Берлін, бо разлічвалі на фармальнае прызнанне БНР.

Апроч кантактаў з нямецкай адміністрацыяй, у дзейнасці Я. Варонкі цяжка ўбачыць пранямецкую арыентацыю, яна была абумоўленая тагачаснай палітычнай сітуацыяй і прыкладам Літвы і Украіны. Народны сакратарыят БНР намагаўся ісці падобным шляхам. Каб зацікавіць Берлін пытаннем незалежнасці БНР, ён дабіваўся палітычных сустрэч і дасылаў мемарыялы. Але гэтыя крокі не прынеслі спадзяваных вынікаў.

Увага Германіі ў той час больш канцэнтравалася на заходнееўрапейскім тэатры ваенных дзеянняў, да таго ж, абвастрэнне канфлікту з бальшавікамі на ўсходзе праз прызнанне БНР зусім не было ў інтарэсах Берліна. Гэта пытанне, зрэшты, наогул не разглядалася, паколькі Германія ў палітыках БНР бачыла не раўнацэнных партнёраў, а перадусім нацыянальнае прадстаўніцтва занятых тэрыторый.

ІІІ. Палітычныя крызіс і завяршэнне дзейнасці Вясной нямецкія вайсковыя ўлады на абшары Обер-Оста пачалі шукаць магчымасці супрацы з больш памяркоўнымі беларускімі дзеячамі. Такая групоўка стварылася вакол Рамана Скірмунта – моцна заангажаванага ў беларускі нацыянальны рух зямяніна з Палесся, краёўца па поглядах, у мінулым дэпутата расійскай думы.

Ён даўно імкнуўся кансалідаваць беларускі рух, але няспынна сутыкаўся з крытыкай і падазронасцю з боку радыкальных дзеячоў Беларускай сацыялістычнай грамады, якія абвінавачвалі яго ў прапольскай арыентацыі. У сваю чаргу, высокі сацыяльны статус Скірмунта нараджаў непакой за будучыню радыкальных сацыяльных рэформ.

Ужо 25 лютага 1918 года Раман Скірмунт ініцыяваў паўставанне Мінскага беларускага прадстаўніцтва (МБП), якое аб’ядноўвала чальцоў Беларускай партыі народных сацыялістаў, Хрысціянска-дэмакратычнага аб’яднання і іншых памяркоўных арганізацый. Галоўнай мэтай МБП ставіла стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы, якая б ахоплівала ўсе беларускія землі. Пры гэтым паўнамоцным гаспадаром Дарота Міхалюк. Урад БНР Язэпа Варонкі: унутры- і знешнепалітычная дзейнасць 214 № 18–19 (1–2) 2012 Палітычныя інстытуты Краю аб’яўлялася беларуская нацыя, а ўшанаванне правоў іншых народаў ставілася ў залежнасць ад стаўлення да беларускай дзяржаўнасці (Smalanczuk, 1999: 114–115). Чальцы МБП, больш памяркоўныя па сацыяльных пытаннях, здабылі значна большы давер Германіі, чым “рэвалюцыйны” Народны сакратарыят і чальцы Беларускай сацыялістычнай грамады.

У гэтай сітуацыі 7 красавіка Рада Рэспублікі БНР звярнулася да Язэпа Варонкі з просьбай пра далучэнне да Рады рэспублікі прадстаўнікоў МБП (Тихoмиров, 2002: 39). Гэтае рашэнне падтрымаў і Антон Луцкевіч, які лічыў, што трэба выкарыстаць палітычны досвед Рамана Скірмунта і яго еўрапейскія сувязі (AБНР, 1998:

87–88). Праз пяць дзён у склад Рады Рэспублікі ўвайшлі: Раман Скірмунт, Павел Аляксюк, Рамуальд Зямкевіч, Казімір Цвірка-Гадыцкі, Вільгельм Русецкі, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, ксёндз Кульчыцкі, ксёндз Васюкевіч, Аляксандр Уласаў, ген. Кіпрыян Кандратовіч (Сьпіс сяброў…). Такі крок ліквідаваў сітуацыю двоеўладдзя, што было пацверджана заявай, паводле якой Народны сакратарыят ёсць адзінай выканаўчай уладай і адміністрацыйным органам БНР (Кароткая справаздача.., 1918).

Але змены ў Радзе рэспублікі былі таксама звязаныя і са зменамі ў складзе ўраду – пасады міністраў атрымалі Раман Скірмунт і Павел Аляксюк. Паўстала пытанне змены кіраўніка Народнага сакратарыята, на гэтую пазіцыю прэтэндавалі, апроч Я. Варонкі, тры новыя кандыдатуры: Язэп Лёсік, Антон Луцкевіч і Раман Скірмунт, а на пазіцыю кіраўніка Рады Беларускай народнай рэспублікі прэтэндавалі Аляксандр Уласаў, Аркадзь Смоліч, Аляксандр Прушынскі і Сымон Рак-Міхайлоўскі (Xронiка за 12–20.04.1918, 1998). Але ўрэшце да такіх кардынальных зменаў не дайшло; часовым кіраўніком ураду застаўся Я. Варонка, а Іван Серада – кіраўніком Рады рэспублікі. Гэтыя дзеянні мусілі прывесці да яднання беларускага руху, аднак хутка выявілася, што Язэп Варонка не ў стане супрацоўнічаць з Раманам Скірмунтам, і хавалася за гэтым не толькі розніца поглядаў на сацыяльныя пытанні, але таксама і амбіцыі прэм’ера (Запіска Язэпа Варонкі, 19.04.1918).

У такой атмасферы быў зроблены рызыкоўны, калі ўлічваць тагачасныя антынямецкія настроі, крок – адпраўка 27 сакaвіка імператару Германіі Вільгельму ІІ тэлеграмы з падзякай за вызваленне Беларусі зпад панавання Расіі і просьбай падтрымаць БНР у саюзе з Германскай імперыяй (Tэлеграма Рады БНР, 26.04.1918). Гэтае рашэнне чальцы Рады БНР прынялі на сходзе 26 красавіка 1918 большасцю ў трыццаць адзін голас супраць чатырох. Тэлеграму, высланую на наступны дзень, падпісалі: кіраўнік Рады БНР Іван Серада, кіраўнік Народнага сакратарыята Я. Варонка і чальцы Рады: Раман Скірмунт, Антон Аўсянік, Павел Аляксюк, Пётр Крычэўскі і Язэп Лёсік (Tэлеграма Рады БНР, 26.04.1918). У гэты час на захадзе Еўропы з канца сакавіка трываў вялікі наступ нямецкай арміі. Падавалася, што Германія выйдзе з вайны пераможцам і будзе 215 № 18–19 (1–2) 2012 вырашаць тэрытарыяльны падзел Еўропы. Гэта можа ў нейкай ступені апраўдаць рашэнне, якое не было да канца прадуманым.

Паводле меркавання ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, гэта быў вынік падбухторвання прадстаўніком ОберОста ван Моозэ, з якім Язэп Варонка, Антон Аўсянік і Раман Скірмунт сустрэліся вечарам 26 красавіка (Гадлеўскі, 1997: 34–37; Хроніка для газэтаў, 27.04.1918). Варта дапусціць, што змены ў складзе Рады рэспублікі і Народнага сакратарыята, а таксама крокі да Берліна мелі таксама сувязь з сітуацыяй УНР і трагічным становішчам Цэнтральнай рады ў Кіеве. Беларускія палітыкі, каб захаваць Раду рэспублікі і Народны сакратарыят, ажыццявілі дзеянні, якія лічылі ў той час адзіным добрым вырашэннем. Пры больш позніх ацэнках беларускія сацыялістычныя палітыкі (а за імі і частка гісторыкаў) адказнасць за тэлеграму ўсклалі выключна на Р. Скірмунта. Яго абвінавацілі не толькі ў пранямецкай арыентацыі, але нават і ў жаданні стварыць “Скірмунтаўшчыну на ўзор Скарападшчыны на Украіне” (НAPБ, ф.325, oп.1, сп.104, арк. 44), а значыць, і планаванні палітычнага перавароту. Варта таксама помніць, што ў лісце да А.

Луцкевіча ад 27 красавіка Язэп Варонка ўзгадваў, што існавалі дзве версіі тэлеграмы да імператара Вільгельма ІІ.

Па сутнасці тэкст, складзены Раманам Скірмунтам, не быў прыняты, паколькі чальцы Рады рэспублікі ўхвалілі варыянт, прапанаваны Язэпам Варонкам (AБНР, 1998: 132).

Вастрыня рэакцыі на тэлеграму да Вільгельма ІІ паказвае, што гэты крок вырашальным чынам пахіснуў давер да Народнага сакратарыята, які быў пастаўлены пад пытанне абвяшчэннем Акта незалежнасці БНР 25 сакавіка і дэкларацыяй парывання сувязяў з Расіяй. 14 траўня быў выбраны новы кіраўнік Рады рэспублікі Язэп Лёсік і падсумаваная трохмесячная праца кабінета Я. Варонкі.

Місію стварэння новага кабінета даручылі Р. Скірмунту, які свае крокі распачаў з падзякі на адрас ураду Язэпа Варонкі, прысутнага на гэтым паседжанні.

У канцы траўня праца Народнага сакратарыята на сходзе земстваў Мінскай губерні была ацэненая негатыўна (Журналы 7.., 1918). Крытыкі не маглі пагадзіцца з пашырэннем складу Рады БНР за кошт групы Р. Скірмунта, таксама яны баяліся занядбання радыкальнай аграрнай праграмы.

Палітычны крызіс выявіўся не толькі ў дзейнасці беларускіх органаў улады, але таксама і ў беларускім нацыянальным руху. Спачатку ў Радзе БНР з’явілася фракцыя беларускіх эсэраў з пяці чалавек, а неўзабаве адбыўся распад БСГ на тры групоўкі – Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя і Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў. Адсюль ужо было блізка да пачатку паміж імі палітычнай барацьбы, хаця ў гэты час была патрэбная максімальная інтэграцыя вакол незалежніцкай праграмы.

Свой недавер выказалі і чальцы Менскай гарадской думы і Менскага губернскага з’езду. Яны вырашылі спыніць фінансаванне дзейнасці Народнага сакратарыята і адмовіліся ад падтрымкі Рады БНР, адкуль адклікалі сваіх прадстаўнікоў (AБНР, Дарота Міхалюк. Урад БНР Язэпа Варонкі: унутры- і знешнепалітычная дзейнасць 216 № 18–19 (1–2) 2012 Палітычныя інстытуты 1998: 157–158). Менскі губернскі земскі з’езд перадаў паўнамоцтвы нацыянальнага прадстаўніцтва З’езду земскіх і гарадскіх органаў самакіравання Беларусі. Яго дзейнасць планавалася да 1 снежня 1918 года, калі мусіў адбыцца Заканадаўчы з’езд для выяўлення стаўлення насельніцтва да дзяржаўнасці Беларусі. Таксама былі абраныя чальцы бюро Арганізацыйнага з’езду, якія мусілі заняцца ацэнкай становішча земскага і гарадскога самакіравання Беларусі і стварыць адзіны цэнтральны кіраўнічы орган. У яго кампетэнцыі мусілі таксама знаходзіцца пытанні гаспадаркі, аховы здароўя, культуры і асветы, а значыць, тыя пытанні, якімі да гэтага часу займаўся Народны сакратарыят БНР. Прынятая праграма дзейнасці была пацверджаная спецыяльнай рэзалюцыяй, але толькі ў яе апошнім, трынаццатым, пункце згадвалася пра неабходнасць падтрымання кантактаў з Народным сакратарыятам БНР (Жрнал очередного, 10-20.05.1918).

Стварэнне ўраду пад кіраўніцтвам Рамана Скірмунта расцягнулася на два месяцы і сустрэлася з супрацівам часткі чальцоў БСР. У гэты час выканаўчая ўлада знаходзілася ў руках кабінета Язэпа Варонкі. 21 траўня Раман Скірмунт прадставіў галоўныя задачы новага кабінета (НАРБ, ф.325, вoп.1, спр.15, арк.53), але толькі 9 ліпеня 1918 года адбылося зацвярджэнне ўраду Радай рэспублікі (Справаздача, 26-28.06.1918).

Найважнейшыя задачы ў палітычных і культурных адносінах былі працягам праграмы Язэпа Варонкі, прынцыповай розніцай быў падыход да пытання ўласнасці на зямлю і аграрнай рэформы, неабходнасць якой, аднак, не адмаўлялася. Перасцярогі беларускіх эсэраў выклікаў таксама адбор міністраў, якіх абвінавачвалі ў прапольскай арыентацыі. Высунутая на гэтай сесіі няўдалая прапанова зрабіць перапынак на адпачынак для Рады рэспублікі да 15 верасня сутыкнулася з вялізнай крытыкай праціўнікаў ураду Скірмунта, у тым ліку і Язэпа Варонкі. Пасля такога завяршэння сесіі Раман Скірмунт не змог перайсці да рэалізацыі запланаваных задач. 12 ліпеня Рада рэспублікі стварыла Беларускі часовы ўрад на чале з Язэпам Варонкам. Усе рашэнні, якія былі прынятыя на пасяджэннях Рады 9–11 ліпеня, былі ануляваныя (Універсал Рады, 12.07.1918). Рада рэспублікі прапанавала стварыць чарговы ўрад Івану Серадзе, якому Язэп Варонка перадаў свае паўнамоцтвы.

Урад Язэпа Варонкі дзейнічаў у вельмі складаных умовах. Нямецкай адміністрацыяй Народны сакратарыят успрымаўся толькі як нацыянальнае прадстаўніцтва. Ва ўмовах нямецкай акупацыі ён не кантраляваў тэрыторыю, дзе ствараліся зачаткі Беларускай народнай рэспублікі.

Урад Варонкі не атрымаў падтрымкі сваіх палітычных дзеянняў з боку нямецкай адміністрацыі і мусіў з гэтым лічыцца. Трэба высока ацаніць яго дзейнасць на абсягу культуры і адукацыі, пабудовы адміністрацыйных структур, якія ствараліся, не зважаючы на неспрыяльныя ўмовы. Меншых поспехаў гэты ўрад дасягнуў у знешняй палітыцы, але і тут вырашальнай стала не ўласная пасіўнасць, а збег шматлікіх палітычных і грамадскіх 217 № 18–19 (1–2) 2012 чыннікаў, а таксама не вельмі высокая знешняя ацэнка стану і магчымасцяў беларускага нацыянальнага руху.

Намаганні прызнаць БНР не прынеслі спадзяваных вынікаў, толькі пазіцыю ўрадаў УНР і Украінскай дзяржавы можна зразумець як фактычнае прызнанне Беларускай народнай рэспублікі (вылучэнне ўрадавай пазыкі, абмен консуламі). Не атрымалася здабыць палітычнай падтрымкі ідэі БНР з боку хоць бы аднаго ўплывовага на міжнароднай арэне ўраду, нягледзячы на адпаведныя намаганні. Пры ўсіх сваіх кроках Народны сакратарыят Язэпа Варонкі не здолеў здабыць дапамогі Германіі на такім узроўні, як урады Літвы і Украіны, што прывяло да неатрымання згоды на арганізацыю беларускіх вайсковых фармаванняў. Таксама не была выпрацаваная супольная палітычная стратэгія з Літвой, цяжар літоўскабеларускіх адносінаў быў перанесены на Віленскую беларускую раду. У Язэпа Варонкі не ўдалося выбудаваць шырокую палітычную платформу і кансалідаваць розныя палітычныя сілы вакол супольнай мэты незалежнасці. Але гэта не азначае, што такія спробы не прымаліся, пра што сведчыць і пачатковая згода на далучэнне чальцоў МБП да Рады рэспублікі.

Літаратура 1. “III Устаўная Грамата Рады Беларускай Народнай Рэспублікі” (1998), у АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

2. АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі) (1998), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

3. Варонка, Язэп (1920). Беларускі рух ад 1917 да 1920 году: Кароткі агляд. Коўна.

4. “Варункі, на якіх Рада Польская Зямлі Менскaй хоча ўвайсьці ў склад Рады БНР” (1998), у АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

5. Гадлеўскі, В. (1997). “Зь белорускага жыцьця ў Менску ў 1917–18 гг.”, Спадчына, № 5: 34–37;

6. Довнар-Запольский, Митрофан (2003). История Белоруссии, Минск: Беларусь.

7. Езавітаў, Кастусь (1993). “Першы Ўсебеларускі Кангрэс” , Беларуская Мінуўшчына, 1: 25-29 8. “Журналы 7 очередного Минскаго губернскаго земскаго собранія 20.05.1918”, у НАРБ (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь), Ф. 325, вoп. 1, спр. 21, арк. 161.

9. “Жрнал очередного Минскаго губернскаго земскаго соранія (10-20.05.1918)”, у НАРБ (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь), ф. 325, вoп. 1, сп. 21, арк. 162.

10. “Запіска Язэпа Варонкі (Meнск) Антону Луцкевічу (Вільня) за 19.04.1918” (1998), у АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

11. Канчер, Яўсей (1919). Белорусский вопрос. Петроград.

12. “Кароткая справаздача з 5-га паседжаньня II сэсіі Рады Беларускае Народнае Рэспублікі за 12.04.1918”, (1998), у АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

13. Лебедзева, В. (1996). “БНР і Гомельшчына”, Спадчына, № 4: 67-69.

Дарота Міхалюк. Урад БНР Язэпа Варонкі: унутры- і знешнепалітычная дзейнасць 218 № 18–19 (1–2) 2012 Палітычныя інстытуты 14. Лебедзева, В. (2004). Пуцявінамі змагання і пакутаў. Мінск: .

15. Міхалюк, Дарота (2011). “Спрэчка адносна Палесся і спроба вызначэння дзяржаўнай мяжы паміж БНР і УНР вясной 1919 г.”, Arche, 3 (102): 329–355.

16. “Наказ Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР за 22.03.1918” (1998), у АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

17. НAPБ (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь), ф. 325, oп. 1, сп. 104, арк . 44.

18. НАРБ (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь), ф. 325, oп. 1, спр. 15, арк. 53.

19. “Пратакол № 1 паседжаньня Дэлегацыі НС БНР у справе перамоваў за 2.04.1918” (1998), у АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

20. “Пратакол № 2 паседжаньня Дэлегацыі НС БНР у справе перамоваў за 03.04.1918” (1998), у АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

21. “Пратакол № 3 паседжаньня Дэлегацыі НС БНР у справе перамоваў за 04.04.1918” (1998), у АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

22. “Пратакол № 3 паседжаньня Дэлегацыі НС БНР у справе перамоваў за 06.04.1918” (1998), у АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

23. “Пратакол № 11 паседжаньня Дзлегацыі НС БНР у справе перамоваў за 10.05.1918” (1998), у АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

24. “Пратакол № 13 зa 20.05.1918” (1998), у АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

25. “Пратакол № 13 паседжаньня Дэлегацыі НС БНР у справе перамоваў за 07.05.1918” (1998), у АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

26. Рудовіч, С. (1992). “Вялікая Беларуская Рада”, у Энцыклапедыя гісторыі Беларусі Т.1. Мінск: Беларуская энцыклапедыя.

27. “Справаздача 12 паседжаньия II сэсіі Рады БНР за 26-28.06 (09-11.07) 1918”, у НАРБ (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларус), ф. 325, oп. 1, спр. 8, арк. 84.

28. “Сьпіс сяброў Ρады Беларускае Народнае Рэпублікі” (1998), у АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

29. Тихoмиров, А. (2002). “Проблемы белорусско-германских отношений”, Белорусский журнал международного права и международных отношений, № 4: 36-43.

30. Турук, Ф. (1921). Белорусcкое движение. Очерк истории национального и революционного движенния белоруссов, Москва: .

31. “Тэлеграма Рады БНР Іпэратару Нямеччыны Вільгельму за 26.04.1918” (1998), у АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

32. “Універсал Рады Усебеларускага Кангрэсу” (12.07.1918), у НАРБ (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь), ф. 325, oп. 1, сп. 21, арк. 226-227.

33. Хроніка для газэтаў зa 27.04.1918, у НAPБ (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь), ф. 325, oп. 1, cп. 8, арк. 18.

34. Хронiка за 12–20.04.1918 (1998), у АБНР (Aрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі), С. Шупа (рэд.), т. 1, ч. 1, Вільня – Нью-Ëрк – Менск – Прага.

35. Центральний Державний Архів Вищих Органів Влади i Управлiня, ф. 3766, oп. 1, сп. 33, л. 1–2.

219 № 18–19 (1–2) 2012 36. Archiwum Państowe w Lublinie, Zbiór afiszów i druków ulotnych, sygn. 15.

37. Bergman, A. (1974). Rzecz o Bronisławie Taraszkiewiczu, Warszawa.

38. Gimžauskas, Edmundas (1999). “Kai kurios 1918 m. laipkričio 27 d. Lietuvių ir gudų politinio susitarimo aplinkybės (lietuvuių ig gudų santykių raida 1917–1918 m.)”, Lituanistica, 4: 3-31.

39. Głogowska, H. (1996). Białoruś 1914–1929. Kultura pod presją polityki, Białystok.

40. Homan (1918). № 38 (234), 10.05.1918.

41. Hrycak, J. (2000). Historia Ukrainy 1772–1999. Narodziny nowoczesnego narodu. Lublin.

42. Sprawozdanie Białoruskiej Izby Handlowej z obrotu towarami z Ukrainą z 17.08.1918, Центральний Державний Архів Вищих Органів Влади i Управлiня, ф. 3766, оп. 1, сп. 139, л. 14–14 v.

43. Sprawozdanie z pracy konsula Ukrainy z 30.05.1918, у Центральний Державний Архів Вищих Органів Влади i Управлiня, ф. 3766, оп. 1, сп. 139, л. 14–14 v.

44. Smalanczuk, A. (1999). “Ewolucja ideologii krajowej w społeczno-politycznej działalności Romana Skirmunta (1905–1921)”, w Jurkiewicz, J. (red.), Krajowość – tradycje zgody narodów w dobie nacjonalizmów. Poznań.

45. Wyludnienie na Białorusi (1919), w Archiwum Akt Nowych, Akta Leona Wasilewskiego, sygn. 40, k. 15.

Дарота Міхалюк. Урад БНР Язэпа Варонкі: унутры- і знешнепалітычная дзейнасць