№ 18–19 (1–2) 2012 Андрэй Валодзькін Хронікі занядбанага рэгіяналізму Навукоўцы Інстытута гісторыі Літвы і гістарычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта правялі маштабную працу, сабраўшы ды апрацаваўшы крыніцы па ўзаемаадносінах паміж трыма балтыйскімі краінамі (Літва, Латвія і Эстонія) у міжваенны перыяд. Па словах укладальнікаў, мэтай працы, што праводзілася ў архівах згаданых краін, а таксама Германіі і Расіі, было як мага больш поўнае дакументальнае асвятленне праектаў стварэння рознага кшталту рэгіянальных аб'яднанняў краін Балтыі ў гэты перыяд – ад ваеннага і эканамічнага альянсу да канфедэрацыі і нават сумеснай дзяржавы. Вынікам стаў збор дакументаў, на 800 з лішкам старонках якога прадстаўлена шырокае кола крыніц па тэме: ад вытрымак з канцэптуальных прац Ёнаса Шлюпаса (Jonas Šliūpas), Стасіса Шалкаўскіса (Stasis Šalkauskis), Оскара Мілаша (Oscar Vladislas de Lubicz Milosz) і КаарэлаРоберта Пусты (Kaarel Robert Pusta) да тэкстаў міждзяржаўных пагадненняў і дамоў, пратаколаў сустрэч афіцыйных асоб балтыйскіх дзяржаў, вытрымак з дыпламатычнай карэспандэнцыі і нават паведамленняў прэсы.
Разглядаючы змест збору, трэба адзначыць, што спробы ўтварэння рэгіянальнага аб'яднання краін Балтыі ў міжваенны перыяд з'яўляюцца вельмі цікавай і маладаследаванай старонкай гісторыі міжнародных адносін у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ХХ стагоддзя. З сучасных пазіцый іх можна ахарактарызаваць, як адзін з першых, хай сабе і няўдалых, прыкладаў рэгіянальнай інтэграцыі. І гэты прыклад яскрава дэманструе, што першымі ініцыятарамі праектаў збліжэння былі менавіта малыя краіны, якія больш за іншых адчувалі сваю безабароннасць перад магчымай пагрозай новай вайны і неабходнасць аб'ядноўваць намаганні для ўзаемнай падтрымкі і прадухілення пагрозы з боку моцных і агрэсіўных суседзяў. У гэтым сэнсе можна правесці паралелі паміж аб'яднаўчымі памкненнямі краін Балтыі ў ПаўночнаУсходняй Еўропе і краін Бенілюкса – у Заходняй. Але было ў гэтых рэгіянальных праектах і вельмі значнае адрозненне: калі ў Заходняй Еўропе іх ініцыятарамі былі нацыі са сфармаванай мадэрнай дзяржаўнасцю, то ў выпадку краін Балтыі фармаванне інтэграцыйных ініцыятыў адбывалася паралельна са стварэннем новых нацыянальных дзяржаў.
Зрэшты, вывучэнне праектаў інтэграцыі балтыйскіх дзяржаў у міжBaltijos valstybių vienybės idėja ir praktika 1918–1940 metais. Dokumentų rinkinys (2008). Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla. 898 p.
(Ідэя і практыка адзінства балтыйскіх дзяржаў у 1918 – 1940 гг. Збор дакументаў (2008). Вільня: Выдавецтва Інстытута гісторыі Літвы 898 с.) 247 № 18–19 (1–2) 2012 ваенны перыяд дапамагае зразумець і карані іх арыентацыі на Захад. Бо, фактычна, ўсе яны распрацоўваліся з разлікам на прамую ці ўскосную дапамогу дзяржаў Антанты, найперш Брытаніі і Францыі. Такім чынам, былі закладзены асновы геапалітычнай схемы, адпаведна якой балтыйскія краіны, шукаючы супрацьвагі расійскім і германскім амбіцыям панавання ў рэгіёне, абапіраліся на падтрымку Захаду. Аднаўленне незалежнасці краіны Балтыі на пачатку 1990-х не толькі ўзнавіла гэтую схему, але і паклала яе ў аснову знешняй палітыкі – з той толькі розніцай, што замест ранейшых стратэгій стварэння рэгіянальных аб'яднанняў пад патранажам Захаду была абраная прамая інтэграцыя ў палітычныя і эканамічныя інстытуты заходняй супольнасці, а месца Англіі і Францыі ў якасці галоўнага саюзніка і гаранта бяспекі занялі Злучаныя Штаты.
Нельга абмінуць і тую акалічнасць, што галоўным укладальнікам выдання з’яўляецца прафесар Зянонас Буткус (Zenonas Butkus) добра вядомы ў Літве сваімі даследаваннямі міждзяржаўных стасункаў балтыйскіх краін у міжваенны перыяд і заклікамі да актуалізацыі ў сучасным палітычным жыцці ідэй шчыльнага рэгіянальнага супрацоўніцтва Літвы, Латвіі і Эстоніі. У сваім заключэнні да выдання ён адзначае, што ідэя аднаўлення створанай у 1934 годзе Балтыйскай Антанты, якая аб'ядноўвала Літву, Латвію і Эстонію, хай сабе і ў досыць адвольнай форме, была вельмі папулярнай падчас барацьбы за аднаўленне дзяржаўнай незалежнасці на мяжы 1980-х – 1990-х гадоў.
Праўда, потым кожная з трох краін стала шукаць свой шлях “вяртання ў Еўропу” (хто “праз Скандынавію”, хто “праз Польшчу”) і абмеркаванне збліжэння фактычна сышло на нуль.
Пры гэтым, паводле меркавання Буткуса, інтэграцыя краін у еўраатлантычныя структуры не толькі не здымае вастрыні гэтага пытання, але, наадварот, яшчэ больш актуалізуе яго (с. 873).
Але пяройдзем да непасрэднага разгляду кнігі. Безумоўнай каштоўнасцю збору з'яўляецца тое, што большасць змешчаных на яго старонках дакументаў, як адзначаюць укладальнікі, друкуюцца ўпершыню. Аднак і тыя крыніцы, што ўжо былі надрукаваныя, не ігнаруюцца, бо галоўным прынцыпам працы з'яўлялася як мага больш дэталёвая рэканструкцыя тэорыі і практыкі з'яднання балтыйскіх краін у азначаны перыяд. Другім прынцыпам, пакладзеным у выданне, была аўтэнтычнасць. Паводле іх словаў, усе змешчаныя дакументы друкуюцца аўтэнтычнай мовай з усімі яе спецыфічнымі асаблівасцямі, а для лепшага разумення суправаджаюцца заўвагамі і каментарамі ўкладальнікаў пасля кожнага тэксту (с. 877–879).
Аднак гэтая тэза падаецца не зусім бясспрэчнай, бо ўсе змешчаныя ў зборы дакументы надрукаваныя палітоўску – нават калі іх знойдзеныя ў архівах арыгіналы былі складзены на іншай мове (пра гэта таксама паведамляецца ў заўвагах да асобных дакументаў). Такім чынам, збор арыентаваны найперш на ўнутраную літоўскую аўдыторыю. Але і замежныя даследчыкі, якія не валодаюць Андрэй Валодзькін. Хронікі занядбанага рэгіяналізму 248 № 18–19 (1–2) 2012 Рэцэнзіі (палітычная гісторыя) літоўскай мовай, могуць адшукаць тат шмат інфармацыі, бо кожны дакумент суправаджаецца невялікай анатацыяй па-англійску, што перадае асноўны змест, а таксама інфармацыю пра аўтараў і месца складання.
Сабраны дакументальны матэрыял падзелены на пяць прыблізна роўных раздзелаў, адпаведна пяці этапам супрацоўніцтва паміж балтыйскімі краінамі. Першы этап ахоплівае 1918–1921 гады – перыяд актыўнага пошуку аптымальных формаў балтыйскага рэгіянальнага аб'яднання. У гэты час адбываюцца спробы ажыццявіць вельмі разнастайныя праекты – ад агульнай літоўска-латвійскай дзяржавы ці канфедэрацыі з удзелам Эстоніі да вельмі абмежаванага ваенна-палітычнага і эканамічнага альянсу цалкам суверэнных краін.
Адрозніваліся гэтыя праекты і ахопам удзельнікаў. Маштабны праект Карэла-Роберта Пусты прадугледжваў інтэграцыю амаль усіх краін, размешчаных вакол Балтыйскага мора, у вялікі балта-скандынаўскі альянс, што падзяляўся на тры меншыя рэгіянальныя аб'яднанні. У сваю чаргу праекты Шлюпаса, Мілаша і Шалкаўскіса засяроджваліся толькі на аб'яднанні Літвы і Латвіі. Былі таксама спробы стварыць рэгіянальны альянс пяці балтыйскіх краін, 1 што ўзніклі ў Паўночна-Усходняй Еўропе на руінах Расійскай Імперыі (Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва і Польшча), чатырох з іх (без Польшчы ці без Літвы, паміж якімі разгарэўся канфлікт з-за Віленскага краю), трох ці толькі дзвюх (літоўска-латвійскія і латвійска-эстонскія пагадненні).
Дакументы першага раздзела таксама асвятляюць такія тэмы, як перамовы падчас Парыжскай мірнай канферэнцыі паміж дэлегацыямі балтыйскіх краін пра супрацу ў барацьбе з замежнымі інтэрвентамі і дасягненні міжнароднага прызнання, абмеркаванне праграмы сумесных мірных перамоў з бальшавіцкай Расіяй на канферэнцыі ў Тарту і гэтак далей.
З гэтых дакументаў добра бачна, як шмат паміж краінамі Балтыі ў той час было супярэчнасцяў і непаразуменняў, як часта змянялася іх пазіцыя пад уплывам знешніх акалічнасцяў, і як з-за гэтага ўжо дасягнутыя дамоўленасці неаднаразова заставаліся толькі на паперы (што, дарэчы, вельмі нагадвае беларускі досвед удзелу ў “постсавецкай інтэграцыі”).
Ужо на першым этапе выяўляецца і асноўная праблема, якая будзе перашкаджаць збліжэнню краін Балтыі да самага пачатку Другой сусветнай вайны, – канфлікт Літвы і Польшчы з-за Вільні і Віленскага краю. Гэта зрабіла Літву вельмі “нязручным” саюзнікам для Латвіі і Эстоніі, якія 1 Трэба адзначыць, што ў 1920-я гады тэрмін “балтыйскія краіны” распаўсюджваўся не толькі на Літву, Латвію і Эстонію, але і на Фінляндыю, якая таксама атрымала незалежнасць у выніку распаду Расійскай імперыі. Аднак паступовае дыстанцыяванне Фінляндыі ад гэтых дзяржаў і яе збліжэнне з краінамі Скандынавіі прывяло да змянення яе рэгіянальнага статуса з “балтыйскай” на “паўночную”. Фактычна тэрмін “паўночныя краіны” (Nordic countries) якраз і меў на мэце аб'яднаць краіны Скандынавіі з вельмі адрознай ад іх у моўна-этнічным плане, але блізкай па сваім культурна-рэлігійным і сацыяльна-эканамічным укладзе Фінляндыяй.
249 № 18–19 (1–2) 2012 ўсталявалі добрыя адносіны з Польшчай і атрымлівалі ад яе пэўную падтрымку. Таму ўжо ў 1921 годзе на канферэнцыі ў Хельсінкі пачаліся спробы стварэння кааліцыі балтыйскіх дзяржаў з Польшчай, але без Літвы. Апошняя ж, каб пазбегнуць ізаляцыі ў рэгіёне, пачала развіваць кантакты з Масквой.
Другі раздзел ахоплівае 1922–1925 гады. Гэта перыяд самага актыўнага абмеркавання праектаў рэгіянальнай кансалідацыі на рэгулярных канферэнцыях балтыйскіх дзяржаў. Распачаўся ён канферэнцыяй Эстоніі, Латвіі, Польшчы і Фінляндыі ў Варшаве, на якой паміж удзельнікамі было падпісана “Палітычнае пагадненне”. Перамовы былі працягнутыя на канферэнцыях у Таліне і Рызе, якія таксама праходзілі без удзелу Літвы.
Аднак увасобіць у жыццё ідэю “альянсу чатырох” усё ж не ўдалося – Фінляндыя, якая ў палітычным плане ўсё больш адсоўвалася ад сваіх балтыйскіх суседзяў у бок краін Скандынавіі, адмовілася ратыфікаваць згаданае Варшаўскае пагадненне. Гэтая акалічнасць разам з зацягваннем літоўскапольскага канфлікту падштурхнула Эстонію і Латвію заключыць у 1923 годзе двухбаковы абарончы саюз.
Пры гэтым Латвія рабіла асобныя захады для нармалізацыі адносін з Літвой і далучэння яе да латвійскаэстонскага супрацоўніцтва.
Так, паводле сведчання нямецкага дыпламата Вэбера (Weber), Рыга садзейнічала літоўскаму ўраду пры далучэнні ў 1923 годзе Клайпедскага краю (с. 289). Інструкцыі намесніка міністра замежных спраў Латвіі пасланніку ў Коўне сведчаць пра імкненне выкарыстаць гэтую сітуацыю для паляпшэння адносінаў паміж краінамі Балтыі. Аднак развіццё трохбаковага літоўска-латвійскаэстонскага збліжэння сутыкнулася з сур'ёзнымі цяжкасцямі з-за рэзка адмоўнага стаўлення Савецкага Саюза да стварэння любой формы балтыйскага альянсу. Супрацьдзеянне СССР асабліва ўзмацнілася пасля правалу ў 1924 годзе камуністычнага путчу ў Таліне ды спробы Эстоніі і Латвіі звярнуцца па гарантыі сваёй бяспекі да Вялікабрытаніі і Польшчы.
Трэці раздзел ахоплівае самы працяглы перыяд: з 1926 года па верасень 1934 года. Гэта былі гады працяглага крызісу ідэі балтыйскай інтэграцыі, калі нават не склікаліся рэгулярныя канферэнцыі. З мэтай прадухіліць стварэнне балтыйскага альянсу Масква працягвала аказваць палітычны ўціск на краіны рэгіёну, асабліва на Літву, уплыў на якую павялічваўся дзякуючы падтрымцы ў Віленскім канфлікце. Пасля дзяржаўнага перавароту ў Літве новы ўрад Аўгусцінаса Вальдэмараса адмаўляў магчымасць стварэння балтыйскага альянсу і замест гэтага прапанаваў ідэю нейтралітэту краін Балтыі.
Адносіны паміж Латвіяй, Літвой і Эстоніяй у гэты перыяд былі напоўненыя супярэчнасцямі.
З аднаго боку, заключаліся пагадненні ў сферы гандлю і адукацыі, вялася гістарычная і культурнаасветніцкая дзейнасць, а вядомыя навукоўцы і грамадскія дзеячы выступалі ў Коўне і Рызе з крытыкай непаслядоўнай палітыкі сваіх урадаў у справе збліжэння краін Балтыі, а таксама заклікалі да большай узаАндрэй Валодзькін. Хронікі занядбанага рэгіяналізму 250 № 18–19 (1–2) 2012 Рэцэнзіі (палітычная гісторыя) емнай падтрымкі на міжнароднай арэне. З іншага боку, у адносінах палітычнага кіраўніцтва гэтых краін пануе ўзаемны недавер і напружанасць. У 1928 годзе Латвія нават выкарыстоўвала трыбуну Лігі Нацый, каб патрабаваць ад Літвы аднаўлення чыгуначнага транзіту з Ліепаі ў Польшчу. У сваю чаргу, літоўскае кіраўніцтва ў 1931 годзе было вельмі занепакоена звесткамі пра тое, што Латвія быццам бы сакрэтна прызнала Віленшчыну за Польшчай. Даволі супярэчліва ацэньваліся перспектывы стварэння балтыйскага альянсу і ў Эстоніі. Аднак змены міжнароднай сітуацыі напачатку 1930-х (заключэнне дамовы аб ненападзе паміж Польшчай і Германіяй, на якую Літва ўскладала надзеі на вырашэнне Віленскага пытання на сваю карысць, а таксама спыненне ўціску з боку СССР) стварылі больш спрыяльныя ўмовы для збліжэння гэтых трох краін і пераадолення імі асобных рознагалоссяў, вынікам чаго стала стварэнне ў верасні 1934 года Балтыйскай Антанты.
Чацвёрты раздзел кнігі прысвечаны дзейнасці Балтыйскай Антанты з 1934 па 1937 год. Тут прадстаўлены пратаколы і рэзалюцыі першых сямі канферэнцый Балтыйскай Антанты, а таксама ўступныя і заключныя прамовы кіраўнікоў балтыйскіх дзяржаў. Значную частку раздзела складаюць даклады і паведамленні літоўскіх дыпламатаў пра шматлікія сустрэчы прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу краін Балтыйскай Антанты, акрэдытаваных у сталіцах трэціх краін – Вашынгтоне, Берліне, Парыжы, Рыме, Празе і гэтак далей. У гэты час абмяркоўваліся тэмы ўдзелу краін Балтыі ў рэгіянальных пагадненнях па бяспецы (“Усходні пакт”), вылучэння кандыдата ў Раду Лігі Нацый, супрацоўніцтва ў галіне культуры і спорту.
Заключны пяты раздзел утрымлівае дакументы, што сведчаць пра аслабленне адзінства краін Балтыі пры набліжэнні ваеннай пагрозы ў 1938 – 1940 гады. У гэты перыяд адбыліся апошнія чатыры канферэнцыі Балтыйскай Антанты. Абмяркоўваліся праекты агульнага Закона аб нейтралітэце краін Балтыі, польскі ўльтыматум Літве 1938 года, заключэнне савецка-германскага Пакта аб ненападзе і Зімовая вайна СССР супраць Фінляндыі, а таксама размяшчэнне на тэрыторыі Эстоніі, Латвіі і Літвы савецкіх ваенных баз.
Аднак ступень адзінства і ўзаемнай падтрымкі краін Балтыі па гэтых пытаннях была вельмі нізкай.
Калі, напрыклад, з'явілася інфармацыя пра намеры Германіі адабраць у Літвы Клайпеду, міністр замежных спраў Эстоніі К. Сэлтэр (K. Selter) замест падтрымкі параіў літоўскаму ўраду пагадзіцца на гэтыя патрабаванні. Пры гэтым адзіным захадам з боку Латвіі стала прапанова кампенсаваць страту Клайпеды за кошт пашырэння транзіту праз латвійскі порт Ліепая. Імкнучыся прытрымлівацца палітыкі нейтралітэту, урады Эстоніі, Латвіі і Літвы ўстрымліваліся ад падтрымкі Фінляндыі падчас Зімовай вайны, хаця грамадская думка была на яе баку, пра што сведчыць змешчаны ў кнізе ліст літоўскіх гімназістаў горада Таўраге з выказваннем падтрымкі фінскаму консулу 251 № 18–19 (1–2) 2012 ў супраціўленне яго краіны савецкай агрэсіі.
Нерашучасць і маруднасць у рэагаванні на змены міжнароднай сітуацыі і нарастанне знешніх пагроз урэшце прывялі да таго, што створаныя пад ціскам СССР “народныя ўрады” краін Балтыі ў чэрвені 1940 года скасавалі эстонска-латвійскі абарончы саюз, а ў ліпені – і дамову аб Балтыйскай Антанце. На гэтым гісторыя збліжэння балтыйскіх краін у міжваенны перыяд завяршаецца. Тым не менш, скончыць апошні раздзел укладальнікі збору вырашылі на мажорнай ноце – заключанай у Таліне ў траўні 1990 года Дэкларацыяй пра ўзаемаразуменне і супрацоўніцтва Літвы, Латвіі і Эстоніі, у якой абвяшчалася аднаўленне Балтыйскай Антанты.
У асобны невялічкі раздзел па-за межамі агульных храналагічных рамак былі вынесеныя пратаколы канферэнцый у Таліне і Тарту, што адбыліся ў 1919 годзе (с. 792–800). Матывы вылучэння не зусім зразумелыя – пэўна, такім чынам укладальнікі жадалі падкрэсліць іх значнасць. Акрамя таго, у кнізе маюцца спіс крыніц і літаратуры, указальнік асабістых імёнаў, невялікае рэзюме на англійскай мове і спіс ілюстрацый з фатаграфіямі палітычных і грамадскіх дзеячоў Літвы, Латвіі і Эстоніі, што ўдзельнічалі ў выпрацоўцы і здзяйсненні інтэграцыйных праектаў.
Падсумоўваючы, хацелася б яшчэ раз адзначыць маштабнасць працы, зробленай літоўскімі гісторыкамі, і яе вялікую навуковую каштоўнасць.
Выданне кнігі адкрывае новую старонку ў даследаванні міжнародных адносін у Балтыйскім рэгіёне міжваеннага перыяду, здымаючы для даследчыкаў адразу дзве вялікія праблемы: збору першакрыніц, раскіданых па шматлікіх архівах некалькіх краін, і валодання для разумення іх зместу адразу трыма мовамі, добра вывучыць якія па-за межамі балтыйскіх краін вельмі складана.
Аднак для цэльнасці агляду варта ўсё ж згадаць і пра некаторыя недахопы. Па-першае, выклікае пытанні перыядызацыя. Магчыма для ўкладальнікаў збору, якія не першы год даследуюць гэтую тэматыку, межы вылучаных этапаў і выглядаюць досыць відавочнымі, але самі па сабе ні змест збору, ні тлумачэнні перыядызацыі, змешчаныя ў рэзюме, не даюць адназначнага адказу, на падставе чаго сцвярджаецца пра пачатак новага этапу супрацоўніцтва ў 1922 і 1938 гадах?
Па-другое, кідаецца ў вочы “літвацэнтрызм” кнігі, які праяўляецца ў выразнай колькаснай перавазе літоўскіх крыніц. Калі чытаеш даволі падрабязную дыпламатычную перапіску прадстаўнікоў Літвы за мяжой з МЗС, увесь час узнікае пытанне: а хіба латвійскія і эстонскія дыпламаты не вялі такі ж скрупулёзны збор інфармацыі і яе абмеркаванне са сваімі ўрадамі? Чаму ж тады ў кнізе прадстаўленыя толькі адзінкавыя прыклады іх бачання сітуацыі, а асноўная інфармацыя пра пазіцыю Латвіі і Эстоніі падаецца са слоў літоўскіх дыпламатаў?
Змешчаныя ў зборы дакументы даюць досыць падрабязную карціну падзей тых часоў, тым не менш тут, безумоўна, пераважаюць літоўскія інтэрпрэтацыі. Да пэўнай ступені Андрэй Валодзькін. Хронікі занядбанага рэгіяналізму 252 № 18–19 (1–2) 2012 Рэцэнзіі (палітычная гісторыя) гэта натуральна, бо збор уклалі менавіта літоўскія навукоўцы, больш дасведчаныя ў літоўскіх крыніцах.
Але ў анатацыі падкрэсліваецца, што збор матэрыялаў ажыццяўляўся ў архівах пяці краін, таму пытанне пра недастатковую рэпрэзентацыю латвійскіх і эстонскіх дыпламатычных крыніц застаецца адкрытым. І, прынамсі ў мяне, пасля знаёмства з выданнем, узнікла моцнае жаданне дзеля бесстароннасці таксама пабачыць латвійскую і эстонскую інтэрпрэтацыю праблемы.