Часопіс “Палітычная сфера”

Украіна: рэвізія нацыі. Прэзідэнты Украіны ды іх разуменне палітыкі ідэнтычнасці

Ніколь Галіна · 2010

№ 15 (2) 2010 ISSN 1819—3625 №15(2), 2010 © Уводзіны Ці ведае новы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, як кіраваць дзяржаваю? Ягоныя захады пакуль нагадваюць палітыку рэтра: рэстаўрацыя Канстытуцыі 1996 г., саветызацыя ўкраінскай гістарыяграфіі ды правядзенне неасавецкай палітыкі ў цэлым. Ці прынясе гэта жаданае развіццё дзяржаве і нацыі? І якое развіццё ўвогуле можна назваць жаданым?

Пасля распаду Савецкага Саюзу ў аснову дзяржаўнай палітыкі ва Украіне лягло ўмацаванне незалежністі .

Прыярытэтам лічылася пабудова нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці (nation-building) (Wolczik and Zviglyanich, 1999). Такі падыход, тым не менш, пакінуў па-за ўвагаю захады для пабудовы дзяржавы (statebuilding): кансалідацыю дзяржаўных інстытутаў, сацыяльна-эканамічных структураў і ўсталяванне стабільнай Ніколь Галіна Украіна: рэвізія нацыі.

Прэзідэнты Украіны ды іх разуменне палітыкі ідэнтычнасці дэмакратыі. Стварэннем дзяржавы і нацыі было вельмі цяжка кіраваць адначасова, таму асноўны ўхіл рабіўся на нацыю. З гэтаю стратэгіяй Украіна здолела дасягнуць мінімуму ўнутранае і знешняе стабільнасці, але не зрабілася дзеяздольнаю і эфектыўнаю дзяржаваю.

Украіна імкнецца да ўмацавання дзяржаўных і дэмакратычных інстытутаў. З часу атрымання незалежнасці высілкі ў дзяржаўным будаўніцтве былі больш ці менш заўважныя, але вынікі не падаюцца пераканаўчымі. Асноўны закон краіны застаецца прадметам спрэчак, у прыватнасці, не так даўно адбылася рэстаўрацыя Канстытуцыі 1996 г., якая дае прэзідэнту значныя паўнамоцтвы (Wolczuk, 2001). Пры гэтым незалежныя інстытуты ды інстытуты кантролю – парламент, судовая ўлада і медыі – не дасягнулі ні дэмакратычнага стану, ні кансалідацыі.

«Большасць тых, хто наверсе, не разумее, як кіраваць Украінай.» Леанід Кучма 1 1 Цытуецца паводле Kuzio, 2004.

28 № 15 (2) 2010 Інстытуты незалежнасці Дагэтуль няма кансенсусу палітычных элітаў у пытанні канстытуцыйных асноваў дзяржавы.

Дэбаты наконт праектаў украінскай канстытуцыі могуць служыць мадэллю дачынення элітаў і ўладных адносінаў у краіне. Гандаль за канстытуцыйныя паўнамоцтвы меў вялікае значэнне і ўспрымаўся як больш важны, чым дасягненне кансенсусу наконт асноваў дзяржаўнасці.

Палітычны працэс характарызаваўся даволі канфліктнымі адносінамі паміж найвышэйшымі службовымі асобамі, асабліва гэта датычыла балансу ўлады паміж прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам і спікерам парламенту. Больш за тое, у гэтае змаганне заўсёды ўцягвалася праблема ідэнтычнасці. Элементы нацыятварэння – такія як гістарыяграфія і мова – заўсёды выкарыстоўваліся ў сітуацыі нявызначанасці, асабліва на пачатку 1990-х і падчас Аранжавай рэвалюцыі 2004 г. Палітыка спрыяння ўкраінскай мове мусіла аб’яднаць краіну ў супрацьстаянні ўнутраным і вонкавым сілам. Тым не менш, новы прэзідэнт Віктар Януковіч (як і позні Кучма) прадэманстраваў, што пытанні ідэнтычнасці можна выкарыстоўваць для таго, каб ускладніць афармленне цэласнай нацыі.

У 1991 г., на хвалі вялікага энтузіязму, большасць жыхароў Украіны выказалася за незалежнасць і мела чаканні, што хутка ўтворыцца аб’яднаная нацыя з моцнаю нацыянальнаю ідэнтычнасцю. Праблема была ў тым, што розныя групы кіроўнае эліты мелі свае чаканні. Пабудова нацыі аказалася надзвычай складанаю справаю, звязанаю з эмоцыямі ды сацыялізацыяй. Нацыянальныя эліты не мелі згоды ў важных пытаннях: мова, грамадзянства, гістарыяграфія і рэлігія. Лідары асноўных нацыянальных партыяў разышліся ў поглядах і, не вагаючыся, пачалі выкарыстоўваць адрозненні ў палітычных мэтах. Гэта відавочна, калі параўнаць погляды Віктара Януковіча (лідара Партыі рэгіёнаў), Юліі Цімашэнкі (лідара БЮТ) і Віктара Юшчанкі (лідара маргіналізаванай цяпер партыі «Наша Україна»).

У артыкуле даводзіцца, што дзяржаўнае будаўніцтва і нацыятварэнне ва Украіне пасля дваццаці гадоў незалежнасці ўсё яшчэ далёкія ад завяршэння. Даследаванне спалучае аналіз праблемаў дзяржаўнага будаўніцтва з разглядам захадаў для стварэння нацыі. З аднаго боку, барацьба за канстытуцыйныя паўнамоцтвы вызначала хаду палітычнага працэсу, а трывалае афармленне дзяржаўных інстытутаў не завяршылася да гэтага часу. З другога боку, пытанні ідэнтычнасці ўстойліва захоўвалі сваю важнасць, дадаючы эмоцыяў палітычнаму змаганню. Магчыма, няўдача ў інстытуцыялізацыі ўстойлівых дзяржаўных структураў ёсць прычынаю з’яўлення праблемы нацыятварэння на парадку дня ў 2010 г.

Аўтар задаецца пытаннем – што чатыры ўкраінскія прэзідэнты зрабілі для інстытуцыялізацыі Украіны як дзяржавы і нацыі? Па-першае, мы разгледзім саму канцэпцыю ўкраінскай дзяржавы. Па-другое, пакажам выклікі дзяржаўнаму будаўніцтву ва ўмовах бясконцага перапісвання кан- 29 № 15 (2) 2010 Ніколь Галіна. Украіна: рэвізія нацыі. Прэзідэнты Украіны ды іх разуменне палітыкі ідэнтычнасці стытуцыі. Нарэшце, артыкул апісвае перыяды нацыянальнага развіцця, што моцна вызначаліся асобамі прэзідэнтаў: Леаніда Кучмы, Віктара Юшчанкі і Віктара Януковіча. Артыкул засяроджваецца на трох аспектах палітыкі ідэнтычнасці, якія падаюцца вырашальнымі: мова, грамадзянства і гістарыяграфія.

І. Украінская нацыя Праблема нацыянальнага будаўніцтва (nation-building) дамінавала ў замежных і ўкраінскіх даследаваннях першага дзесяцігоддзя незалежнасці. Тарас Кузё, асноўны англамоўны аўтар па праблеме, меў аптымістычнае бачанне і назіраў узнікненне кансенсусу эліты Украіны ў пытаннях дзяржаўнага будаўніцтва і тэрытарыяльнай еднасці (Kuzio, 1998). 2 Дзяржаўнае будаўніцтва датычыла легітымацыі ды кансалідацыі палітычнай улады ў дачыненні іншага . Гэта значыць, міжнародных і ўкраінскіх суб’ектаў – палітычных партыяў і этнічных групаў (Tilly, 1975). Працэс афармлення нацыі быў шчыльна звязаны менавіта з такім разуменнем развіцця дзяржавы, і таму складаўся з палітыкі ідэнтычнасці з асаблівым націскам на прапаганду мовы і гісторыі.

Тэарэтычныя развагі пра нацыятварэнне застаюцца дастаткова агульнымі ды засяроджваюцца на фармальных дзяржаўных структурах (Kuzio, 1999). Пры гэтым стрыжнем ёсць наяўнасць агульнай нацыянальнай ідэнтычнасці, што, паводле Энтані Сміта, значыць згоду наконт асноваў нацыянальнай палітычнай супольнасці, якія ўключаюць нефармальныя і фармальныя інстытуты (Smith, 1991). Такое разуменне падкрэслівае важнасць нефармальнага кансенсусу ў некаторых культурных кодах: выкарыстанне мовы, уключэнне этнічных групаў, нацыянальныя пачуцці ды гістарыяграфія (Schöpflin, 2000). Гістарыяграфія – гэта надзвычай важнае пытанне. Ва Украіне няма недахопу важных гістарычных падзеяў, міфічных (дзяржаўных) канструкцыяў і палітызаваных нацыянальных герояў (Wilson, 1997: 182–197). Асаблівае значэнне маюць падзеі ды традыцыі, здольныя аб’яднаць этнічныя і лінгвістычныя групы, напрыклад, Галадамор.

Акрамя гэтага, нацыянальнае будаўніцтва ва Украіне было ў значнай ступені пытаннем спалучэння рус ка- і ўкраінскамоўнай этнічнай і лінгвістычнай групаў, якія маюць рознае разуменне гісторыі ды нацыянальнае культуры. У такой сітуацыі асноўным выклікам выступае выяўленне агульнага ды ігнараванне адрозненняў.

Крытыкі адзначалі, што «іншы» не можа ўдзельнічаць у такім праекце, бо існуе неабходнасць прыняць культурную, сацыяльную і гістарычную повязь большасці. Для Украіны «іншым» была «расійская» частка краіны, якая не прапанавала празрыстага бачання будучыні. Пасля набыцця 2 Кузё таксама адзначыў той факт, што «этнічныя» расійцы і ўкраінцы маюць хутчэй тэрытарыяльную, чым ўласна этнічную ідэнтычнасць.

30 № 15 (2) 2010 Інстытуты незалежнасці незалежнасці адбылася ўкраінізацыя школаў, што пакінула ўбаку наратывы, заснаваныя на савецкім і расійскім. Нацыятварэнне распачалося з украінскага грамадзянства, украінскай мовы ў якасці дзяржаўнай, «заходніх» дзяржаўных традыцыяў і ўкраінскага гістарычнага міфу.

Відавочна, што такія абстрактныя канцэпты нацыі ды гісторыі не былі прымальныя для большасці насельніцтва Украіны, і яшчэ менш – для «расійцаў» (Guboglo, 1996: 98).

Палітычны ўдзел грамадзянаў быў невысокі, а «расійцы» дэманстравалі яшчэ большую апатыю. Кэтрын Ўэнэр нават бачыла расійскую меншасць у якасці асноўнай перашкоды намаганням нацыяналізаваць Украіну (Wanner, 1998). 3 Акрамя гэтага, русіфікаваныя ўкраінцы, якія складаюць каля траціны этнічных украінцаў, не мелі асаблівага жадання рэнацыяналізавацца. Супрацьвагай ім была вялікая група свядомых украінцаў, пераважна з заходніх і цэнтральных рэгіёнаў, нацыянальная ідэнтычнасць якіх супадала з лінгвістычнаю і культурнаю. Гэта адлюстроўвае кантраст з русіфікаванымі ўкраінцамі, пераважна пасіўнымі ў пытаннях нацыі ды ідэнтычнасці, але якія з палітычнага пункту гледжання ёсць грамадзянамі Украіны. Шмат хто з іх, у тым ліку і палітычныя эліты, не падтрымаў культурных зменаў, якія адбыліся пасля стварэння ўкраінскай дзяржавы.

У кантэксце «ўкраінскасці» нацыі шмат спрэчак выклікаў канцэпт дзвюх Украінаў . Гэтая і падобныя канцэпцыі сцвярджаюць, што нацыя падзеленая на заходнюю «ўкраінскую» і ўсходнюю «расійскую» часткі. Мы не будзем тут цалкам пераказваць дэбатаў, але трэба найперш пазначыць, што большасць насельніцтва краіны не мае яснае прывязкі да «ўкраінскага» ці «расійскага», бо шмат хто размаўляе на абедзвюх мовах і паходзіць са змяшаных сем’яў. Напрыклад, колькасць асобаў, якія лічаць сябе этнічнымі ўкраінцамі, значна перавышае колькасць тых, хто называе ўкраінскую мову роднаю, а шмат хто з апошніх выкарыстоўвае ўкраінскую толькі ў сям’і (Ukrainian Census, 2001). Супярэчлівасць палітыкі на найвышэйшым палітычным узроўні – у адпаведнасці з розным досведам сацыялізацыі прэзідэнтаў – толькі падкрэслівае датклівасць гэтай праблемы.

На палітычнай сцэне нацыянальную палітыку пакінулі найперш нацыянал-дэмакратам. Яны падкрэслівалі «ўкраінскі» характар новай дзяржавы. Украінскія кіроўныя эліты, а менавіта прэзідэнты-цэнтрысты Леанід Краўчук і Леанід Кучма, трымаліся менавіта такой палітыкі. Першы прэзідэнт імкнуўся падтрымаць бачнасць кансенсусу наконт «эмацыйных» асноваў украінскай нацыі.

Леанід Кучма намагаўся балансаваць у пытаннях нацыі ды ідэнтычнасці 3 Апошні перапіс 2001 г. паказаў наяўнасць ва Украіне 8 млн расійцаў з 48 млн насельніцтва.

31 № 15 (2) 2010 Ніколь Галіна. Украіна: рэвізія нацыі. Прэзідэнты Украіны ды іх разуменне палітыкі ідэнтычнасці паміж «русіфікаванымі» ды «ўкраінскімі» грамадзянамі і быў дастаткова паспяховы ў падтрымцы еднасці краіны і забеспячэнні ідэнтычнасці для ўкраінскаарыентаваных грамадзянаў. Але такая згода паміж нацыянальнымі дэмакратамі і цэнтрыстамі не была ўстойлівая.

На палітычным узроўні Кучма галоўным чынам падтрымліваў эліты, якіх мала хвалявалі такія «абстрактныя» пытанні: у прыватнасці Днепрапятроўскую і Данецкую групоўкі. Кансенсус элітаў у тэмах, звязаных з «нацыяй», зрабіўся прадметам сутыкненняў на найвышэйшым палітычным узроўні толькі бліжэй да завяршэння паўнамоцтваў Кучмы.

Адною з прычынаў росту супрацьстаяння была адмова прэзідэнта падтрымліваць эканамічна адсталыя заходнія вобласці Украіны напрыканцы 1990-х. Іншая прычына – падзенне палітычнага прадстаўніцтва «ўкраінскіх» інтарэсаў, кульмінацыяй якога сталася адстаўка (паспяховага) прэм’ер-міністра Віктара Юшчанкі.

Праз дзесяць гадоў пасля атрымання незалежнасці была перагорнутая новая старонка гісторыі, і прэзідэнты Украіны больш не выступалі за кансенсус эліты.

Упершыню такі палітычны выбар зрабіўся бачным перад і падчас Аранжавай рэвалюцыі, у якой узяла ўдзел толькі палова насельніцтва краіны (Kuzio, 2005a). Пасля рэвалюцыі прэзідэнты Віктар Юшчанка і Віктар Януковіч выявілі раскол элітаў вакол палітыкі ідэнтычнасці. Актуальным застаецца пытанне – ці ёсць палітыка нацыянальнай ідэнтычнасці (мова, адукацыя і гістарыяграфія), якую заахвочвае Віктар Януковіч, вынікам недальнабачнасці невялікае элітнае групы (ці яго самога)? Ці гэта вынік незадаволенасці больш шырокіх сацыяльных пластоў? Тым не менш, зразумела адно – праз дваццаць гадоў незалежнасці адсутнічае кансенсус у асноўных слупах нацыі ды палітыкі ідэнтычнасці: грамадзянстве, мове, гістарыяграфіі.

Натуральна, для дзяржавы, якая нацыяналізуецца, яшчэ застаецца аспект нацыяналізму. Можна сказаць, што ва Украіне некаторыя гарады і рэгіёны на захадзе імкнуцца быць больш «украінскімі», а гарады і рэгіёны на ўсходзе – больш «расійскімі».

Гэта застаецца асаблівасцю Украіны:

тытульная нацыя ўкраінцаў не мела поспеху ў афармленні агульнанацыянальнага ўкраінскага нацыяналізму. 4 Пытанне нацыяналізму, магчыма, дасягне свайго апагею ў будучыні, але тое не будзе прадметам нашай увагі.

Гэты аналіз канцэнтруецца на ўзаемасувязі ўлады прэзідэнта і палітыкі ідэнтычнасці. Спачатку ўвага надаецца змаганню за нацыянальную канстытуцыю, якая не дазволіла інстытуцыялізаваць дзяржаўную ўладу і аформіць дэмакратычную палітычную сістэму. Пасля гэтага разглядаецца моўная палітыка, палітыка грамадзянства і гістарыяграфіі.

4 Пра нацыяналізм ва Украіне гл. Kuzio, 2002.

32 № 15 (2) 2010 Інстытуты незалежнасці II. Развіццё інстытуту прэзідэнта пасля 1991 года Ва Украіне ўсталявалася палітычная сістэма, якая дала прэзідэнту значную ўладу ў найбольш важных сферах. Сістэма атрымала назву паўпрэзідэнцкай, бо кіраўнік дзяржавы не атрымаў паўнамоцтваў распускаць парламент. Але прэзідэнт меў права прызначаць сілавых міністраў, выдаваць нарматыўныя акты (указы) і прымаць стратэгічныя рашэнні. У кароткі перыяд паміж Аранжавай рэвалюцыяй і абраннем Віктара Януковіча была спроба змяніць гэтую мадэль, але ўсталяванне новай (парламенцка-прэзідэнцкай) сістэмы збольшага правалілася ў выніку супрацьстаяння прэзідэнта і прэм’ерміністра ў парламенце. У 2010 г.

адбылася рэстаўрацыя «старой» паўпрэзідэнцкай мадэлі на аснове Канстытуцыі 1996 г.

Тое, што адбылося, можна лічыць узорам праблемы, з якою сутыкнуліся постсавецкія дзяржавы, – праблемаю пабудовы новай дзяржаўнай структуры, заснаванай на згодзе і кансенсусе палітыкаў. Да сённяшняга дня Канстытуцыя 1996 г. – гэта фактычна адзіны паспяховы выпадак, але і тады толькі падчас аднаго вырашальнага галасавання большасць цудоўным чынам прагаласавала за адпаведны праект (Wolczuk, 2001:

120). За гэтым рашэннем прэзідэнта і парламенту стаяла знясільваючае змаганне між рознымі палітычнымі групамі цягам года, але ўжо праз некалькі месяцаў прэзідэнт пачаў аспрэчваць створаную мадэль, бо не быў задаволены паўнамоцтвамі.

Пасля афіцыйнага зацвярджэння Канстытуцыі 1996 г. дыскусія пра паўнамоцтвы не была закрытая, і дакумент не стаў бясспярэчнай асновай украінскай дзяржавы. Асноўны закон ставіўся пад пытанне, аспрэчваўся, інтэрпрэтаваўся ў адпаведнасці з бягучымі патрэбамі эліты і перапісваўся. Гэтае змаганне паказвае, што пытанне пабудовы дзяржавы ва Украіне ў значнай ступені засяроджваецца на размеркаванні ды інтэрпрэтацыі паўнамоцтваў. Недастатковая інстытуцыялізацыя канстытуцыі паўплывала на ўсе важныя дзяржаўныя сферы, такія як фінансы, эканоміка і рэгіянальная ўлада. У гэтым сэнсе значную частку палітычнай энергіі паглынулі крокі для развіцця дзяржаўных інстытутаў (ці, больш дакладна, дыскусіі наконт канстытуцыйных праектаў і дапаўненняў).

Якую ролю адыгралі ў гэтым прэзідэнты? Змены ў старую савецкую Канстытуцыю 1978 г. былі сталым прадметам абмеркавання падчас прэзідэнцтва Леаніда Краўчука.

Паралельна распачалася дыскусія вакол фармулявання новай, «сучаснай» канстытуцыі. Працяглае афармленне праекту і пазнейшае яго перапісванне завяршыліся прыняццем Канстытуцыі 1996 г. (Constitution, 1996). Пасля ўступлення асноўнага закону ў сілу ўкраінскі прэзідэнт Леанід Кучма абвясціў, што рэарганізацыя дзяржаўных інстытутаў закончылася (хаця ён і не быў цалкам задаволены выніка- 33 № 15 (2) 2010 Ніколь Галіна. Украіна: рэвізія нацыі. Прэзідэнты Украіны ды іх разуменне палітыкі ідэнтычнасці мі) і пачаў засяроджвацца на пытаннях нацыянальнай ідэнтычнасці. 5 У прыватнасці, ён «замірыўся» з нацыянальна-дэмакратычнай апазіцыяй і атрымаў шанец паступова пашырыць уплыў праз фармальныя і нефармальныя сродкі, у тым ліку шырока выкарыстоўваючы свае паўнамоцтвы ў выданні нарматыўных актаў.

У выніку адразу пасля «інстытуцыялізацыі» Канстытуцыі 1996 г.

пачалося яе новае абмеркаванне – і, што яшчэ горш, нефармальная інтэрпрэтацыя прабелаў і лакунаў. Падчас гэтага працэсу прэзідэнт Леанід Кучма эвалюцыянаваў у квазіаўтарытарнага кіраўніка, які прэтэндаваў на абсалютную ўладу ў прыняцці палітычных рашэнняў (Levitsky and Way, 2002). Аўтарытарная сістэма Кучмы была аспрэчаная падчас пратэстаў і перавыбараў 2004–2005 гг. Рэдэмакратызацыя краіны была на парадку дня «аранжавых» лідараў, якіх увасабляў прэзідэнт Віктар Юшчанка.

Стварэнне дзяржаўных інстытутаў працягнулася пад штандарам дэмакратыі, але не было значна больш паспяховым.

Горш за тое, ва ўмовах новай парламенцка-прэзідэнцкай палітычнай мадэлі і пад дэмакратычным парасонам пачуццё інстытуцыйнага хаосу і неэфектыўнасці ўзмацнілася. І прэзідэнт, і прэм’ер-міністр апантана імкнуліся максімальна павялічыць свае ўладныя паўнамоцтвы. Ні прэзідэнт, ні кіраўнік ураду не гатовыя былі прыняць абмежаванне ўлады (Gallina, 2009: 183). Як вынік канстытуцыйнае нестабільнасці, адкрытага супрацьстаяння элітаў, палітычнай непаслядоўнасці і палітыкі непрыняцця рашэнняў (policy of nondecision), «няўдачнік» 2004 г. перамог на прэзідэнцкіх выбарах на пачатку 2010 г. Януковіч не згадзіўся кіраваць ва ўмовах дрэнна аформленай парламенцка-прэзідэнцкай сістэмы і дамогся аднаўлення Канстытуцыі 1996 г.

Пазначаныя вышэй факты толькі каротка падсумоўваюць намаганні інстытуцыялізаваць цэнтральныя органы ўлады, і спробы гэтыя былі пераважна няўдалыя. 6 Супрацьстаянне даўжынёю амаль дваццаць гадоў паміж найбольш важнымі палітычнымі сіламі (перш за ўсё ў пытанні канстытуцыі, але не толькі) мела свае наступствы. Дзяржаўныя структуры не былі інстытуцыялізаваныя, але замест гэтага ўладныя эліты здолелі акумуляваць уладу і матэрыяльныя рэсурсы. Пры аналізе стратэгіяў і тактыкаў усіх чатырох прэзідэнтаў 5 Гэта было апраўданым ва ўмовах аўтанамізацыі Крыму, а таксама пад уплывам пэўнай эйфарыі пасля ратыфікацыі Канстытуцыі 1996 г. На пачатку 1990-х Крым пагражаў аддзяліцца ад Украіны. Важным пытаннем была мова: калі б украінская была адзінаю дзяржаўнаю моваю, гэта магло б стаць прычынаю значнага канфлікту Крыму з цэнтральнымі ўладамі, бо расійскамоўныя і расійцы складалі 80 % насельніцтва паўвыспы. Пытанне развязалі кампрамісам: Крым атрымаў статус аўтаноміі, але прыняў некаторыя элементы агульнанацыянальнай палітыкі, такія як рэгулярнае гучанне нацыянальнага гімну ў школах і вывешванне ўкраінскага сцягу.

6 Для агульнай ацэнкі сітуацыі ва Украіне гл. сайт: Nations in Transit.

34 № 15 (2) 2010 Інстытуты незалежнасці робіцца відавочна, што павелічэнне ўлады і яе захаванне заўсёды стаялі на першым месцы, і дзеля гэтага палітыкі ахвяравалі акрэсленнем інстытуцыйных асноваў дзяржавы і ўсталяваннем стабільнай дзяржаўнай структуры (Бондаренко, 2007).

Кансалідацыя палітычнай сістэмы робіцца немагчымаю без клопату найвышэйшых службовых асобаў. Гаворка вядзецца пра лідараў уплывовых палітычных арганізацыяў (раней гэта Камуністычная партыя, потым Аб’яднаная сацыял-дэмакратычная партыя, «Наша Україна» і Партыя рэгіёнаў), прэзідэнтаў, спікераў парламенту, прэм’ер-міністраў і асобных міністраў (напрыклад, дзей ны міністр адукацыі Дзмітрый Табачнік). Кіроўная эліта імкнулася акумуляваць асабістую ўладу, што значыла ўзмацненне нефармальных групаў, якія маглі прынамсі мінімальна гарантаваць рэалізацыю палітычных рашэнняў і працу інстытутаў. «Нармальнае», то бок фармальнае прыняцце рашэнняў, было магчымае толькі зрэдку. Для сфераў палітыкі, дзе адбывалася размеркаванне грошай ці ўлады, гэта прыводзіла да размяшчэння і ўтрымання на ўплывовых пазіцыях блізкіх хаўруснікаў, а таксама да засяроджвання на нефармальных механізмах. У выніку дасягалася не еднасць эліты, а яе распад, перманентны клімат канфлікту і адсутнасць супрацы. Якія ж наступствы такая сітуацыя, відавочна негатыўная для развіцця дзяржаўных інстытутаў, мела для іншага важнага пытання – стварэння нацыі ды палітыкі ідэнтычнасці?

Аўтары, якія апісвалі развіццё нацыі, такія як Тарас Кузё, меркавалі, што нацыянальнае будаўніцтва мусіць завяршыцца. Але сталая ўнутраная напружанасць элітаў заставалася пагрозаю, асабліва пасля 2004 г., калі супрацьстаянне развівалася паводле этнічнага і лінгвістычнага прынцыпаў. Адрозненне паміж Віктарам Юшчанкам («заходнікам», украінафілам, нягледзячы на паходжанне з усходняй часткі краіны) і Віктарам Януковічам («усходнікам», русафілам) – найбольш паказальнае.

Што яшчэ больш істотна, падчас кіравання першых двух прэзідэнтаў, Краўчука і Кучмы, на вышэйшым палітычным узроўні не назіраўся канфлікт элітаў у нацыянальным пытанні. Нават ўлічваючы, што абодва прышлі з «расійскага» кантэксту, яны падтрымлівалі намаганні па «ўкраінізацыі», напрыклад, у гістарыяграфіі, моўнай палітыцы і палітыцы грамадзянства. Варта адзначыць, што Леанід Кучма зрабіўся экспертам па ўраўнаважванні розных інтарэсаў і дамогся паспеху ў стварэнні парасону для адрозных групаў. Можна казаць пра адзінства эліты на найвышэйшым палітычным узроўні для фармавання і стабілізацыі нацыі. Пасля 2004 г. вельмі актуальным зрабілася пытанне, ці могуць «аранжавыя» лідары падтрымліваць гэтую еднасць эліты ў «эмацыйным» свеце палітыкі ідэнтычнасці: мовы, гістарыяграфіі ды г. д.?

Цікава ў звязку з гэтым прааналізаваць выступы прэзідэнтаў Украіны на Дзень незалежнасці, якія часта засяроджваюцца на тэме ідэнтычнасці.

Тарас Кузё зрабіў адпаведны аналіз, 35 № 15 (2) 2010 Ніколь Галіна. Украіна: рэвізія нацыі. Прэзідэнты Украіны ды іх разуменне палітыкі ідэнтычнасці адзначыўшы, што выступы, зробленыя Леанідам Краўчуком, Леанідам Кучмам і Віктарам Юшчанкам, адрозніваюцца нязначна і падкрэсліваюць важнасць незалежнасці, пры гэтым яна ацэньваецца як кульмінацыя тысячагадовай традыцыі ўкраінскай дзяржаўнасці. Кучма выступаў такім чынам з палітычных меркаванняў, Юшчанка – з-за ўласных перакананняў. Але чацвёрты прэзідэнт змяніў гэтую традыцыю: Януковіч не мае адпаведных («украінафільскіх») перакананняў, і яго не падштурхоўвае палітычная мэтазгоднасць. На гадавіну абвяшчэння дэкларацыі аб суверэнітэце 16 ліпеня 1990 г. ён не згадаў Кіеўскай Русі, эпохі казакоў, Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) і ўкраінскіх дысідэнтаў савецкага часу. Замест гэтага Януковіч вызначыў Украінскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку як аснову дзяржаўнасці, што можна разглядаць як разрыў са стратэгіяй старажытнай традыцыі ўкраінскай незалежнасці. 7 ІІІ. Палітыка ідэнтычнасці ва Украіне: гістарыяграфія, грамадзянства і мова Пазначаныя вышэй выступы на Дзень незалежнасці – гэта малая падказка для рэтраспектыўнага (палітычнага) разумення ўкраінскай ідэнтычнасці. Ці мела свядомасць прэзідэнтаў вырашальнае значэнне для афармлення палітыкі ідэнтычнасці? У гэтым рэчышчы трэба знайсці больш сведчанняў, для таго каб пацвердзіць рознасць падыходаў да нацыі ды, адпаведна, дзяржаўнага будаўніцтва і вызначэння палітыкі на найвышэйшым палітычным узроўні.

Нацыянальныя дэмакраты (Украінскі народны рух, напрыклад) не змаглі прыйсці да ўлады ў новай дзяржаве. Але яны, тым не менш, зрабілі ўнёсак у яе стварэнне. Гэтыя людзі былі «перакананымі» ўкраінцамі і мелі сімвалы, традыцыі ды наратывы, прыдатныя для будаўніцтва новай украінскай дзяржаўнасці.

Старыя камуністычныя эліты, якія прышлі да ўлады ў 1990-х, збольшага прынялі гэты набор як неабходны палітычны сродак – у прыватнасці, так зрабілі два першыя прэзідэнты.

Украінскія кіроўныя эліты прытрымліваліся ўкраінафільскага падыходу, які заняў дамінантныя пазіцыі. Кузё разглядае гэта як частку кансенсусу элітаў у разуменні гісторыі, што паскарае стварэнне нацыі (Kuzio, 2006: 408). Існавала неабходнасць ва ўкраінафільскіх месцах памяці, сімвалах і нацыянальных героях.

Але кіроўная эліта, якая збольшага паходзіла са старой наменклатуры, ніколі цалкам не падзяляла ўкраінскай палітыкі ідэнтычнасці, асабліва адлюстраванай у законах аб мове і грамадзянстве. Украіна прыняла 7 Кузё ідзе нават далей: « Была прапанаваная мадэль нацыянальнай ідэнтычнасці, падобная да беларускай, дзе Аляксандр Лукашэнка, як і Януковіч, разглядае савецкую эпоху як найбольш важную ў нацыятварэнні. Не мусіць здзіўляць, такім чынам, той факт, што Данецк часта разглядаецца як “украінская Беларусь” » (Kuzio, 2010).

36 № 15 (2) 2010 Інстытуты незалежнасці першы закон аб грамадзянстве 8 кастрычніка 1991 г. Грамадзянства ў ім вызначалася тэрытарыяльна, а падвойнае (ці множнае) грамадзянства не прызнавалася. Асноўныя змены былі зробленыя ў 1997 г., каб дазволіць прадстаўнікам дэпартаваных народаў зрабіцца ўкраінскімі грама дзянамі. У 1998 г. перастаў дзейнічаць савецкі пашпарт. Эліты прынялі пазіцыю, што падвойнае грамадзянства можа прывесці да праблемаў з Расіяй і тэрытарыяльнаю цэласнасцю Украіны (Shevel, 2009). Праблема расійцаў (ды іншых мяншыняў) ва Украіне застаецца актуальнаю, і палітыкі маніпулююць гэтым перад нацыянальнымі выбарчымі кампаніямі.

Палітычны разлік на рускамоўных (усход, поўдзень) часта прыводзіць да абяцанняў увесці падвойнае грамадзянства: напрыклад, Леанід Кучма казаў пра гэта ў 1994-м, а Віктар Януковіч – на сустрэчах з расійскімі медыямі і падчас выбарчай кампаніі. 8 Кіроўная эліта лічыла ўкраінскую мову краевугольным камянём нацыянальнага будаўніцтва ды імкнулася да пашырэння яе выкарыстання. З 1991 г. украінская зрабілася афіцыйнаю мовай краіны. Пры гэтым на ўсходзе, асабліва ў Данецку, пераважнаю моваю зносінаў засталася руская, нягледзячы на тое, што яна не была ні афіцыйнаю, ні дзяржаўнаю. 9 Тым не менш, украінская мова адчула падтрымку. Пра гэта сведчыць той факт, што праблема рускай мовы ігнаравалася доўга, хаця Леанід Кучма нарадзіўся ў расійскамоўным рэгіёне. Ратыфікацыя Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў і моваў меншасцяў у траўні 2003 г. аднавіла дэбаты наконт моўнай палітыкі. Праз некалькі месяцаў, аднак, нацыянальныя тэлеканалы і радыё пачалі весці трансляцыю толькі па-ўкраінску (RFE/RL, 2004).

«Аранжавы» прэзідэнт, Віктар Юшчанка, працягнуў стратэгію прамоцыі ўкраінскай мовы ды імкнуўся падтрымаць яе статус як адзінай дзяржаўнай (Der Spiegel, 2009). У выніку «аранжавы» ўрад санкцыянаваў павышэнне ролі ўкраінскай мовы ў медыях і камерцыі. Адпаведную кампанію разгарнула Міністэрства культуры ў 2006 г., а з 2008-га кінафільмы дэманструюцца толькі на мове арыгіналу ці дублююцца паўкраінску. У расійскамоўных гарадах пачала ўзнікаць дзіўная сітуацыя, калі моўны фасад рабіўся ўкраінскім, але рэальная камунікацыя ажыццяўлялася на рускай мове (Babich, 2010).

Моцная падтрымка ўкраінскай мовы, асабліва падчас «аранжавага» перыяду, не знайшла водгуку і справакавала супрацьдзеянне ў рускамоўных рэгіёнах. Напрыклад, у траўні 8 У якасці прыкладу гл. Pavliva, 2004.

9 У адпаведнасці з перапісам 2001 г. (наступны плануецца ў 2012-м), 67,5 % насельніцтва Украіны лічаць украінскую сваёй роднаю моваю, 29,6 % назвалі роднаю рускую. У адпаведнасці з даследаваннямі грамадскай думкі Інстытуту сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, украінскую мову выкарыстоўваюць у штодзённай камунікацыі 42 % сем’яў, рускую – 36 %, абедзве мовы – 21 % (Ukrainian Census, 2001).

37 № 15 (2) 2010 Ніколь Галіна. Украіна: рэвізія нацыі. Прэзідэнты Украіны ды іх разуменне палітыкі ідэнтычнасці 2006 г. Данецкі абласны савет, у якім дамінавала Партыя рэгіёнаў, пайшоў за прыкладам Луганскага, Харкаўскага і Севастопальскага Саветаў (дзе таксама пераважалі прадстаўнікі гэтых партыяў) і зацвердзіў рэгіянальны статус рускай мовы (Varfolomeyev, 2006).

Дэбаты пра статус афіцыйнай мовы ўспыхнулі перад прэзідэнцкімі выбарамі ў кастрычніку 2004 г. і падчас парламенцкай кампаніі 2006-га.

У выніку моўнае пытанне было выкарыстанае супраць ураду: на «захадзе» – супраць дамінавання рускай мовы ў медыях, на «ўсходзе» – супраць украінізацыі публічнага жыцця, адукацыі і дзяржаўных медыяў.

Так, Савет Данецку вырашыў у 2010 г. падтрымаць і пашырыць вывучэнне рускай мовы і літаратуры ў некаторых школах, што справакавала вялікую дыскусію, бо толькі пятая частка навучэнцаў Данецку наведвае ўкраінскамоўныя класы. Больш за тое, у верасні 2010 г. у парламент быў унесены праект Закону аб мовах, які прадугледжвае ўзмацненне пазіцыяў рускай мовы (Kolesnichenko, 2010).

Увогуле, моўная палітыка была нестабільная і не вельмі практычная.

Яна мала паўплывала на сітуацыю, пры якой украінская мова ёсць адзінаю дзяржаўнаю, але прыкладна палова «ўкраінцаў» у паўсядзённай камунікацыі аддаюць перавагу рускай мове (Bowring, 2009: 57). Прыведзены вышэй прыклад Данецку – гэта толькі адзін са шматлікіх, што пацвярджае канфліктны патэнцыял пытання.

Гістарыяграфія – гэта, магчыма, адна з самых вострых тэмаў, бо гістарычныя падзеі (перыяды) інтэрпрэтуюцца па-рознаму. Два прэзідэнты-цэнтрысты, якія кіравалі Украінаю да 2004 г., падтрымлівалі ды пашыралі ўвядзенне ўкраінафільскай гістарыяграфіі, хаця абодва былі бліжэйшыя да так званай усходнеславянскай школы. Пры пазітыўнай інтэрпрэтацыі гэта можна разглядаць як падтрымку ў імя пабудовы нацыі (Kasianov and Ther, 2009), пры негатыўнай – ацэньваць як двухсэнсоўнасць і нават апартунізм (Riabchuk, 2008). Афіцыйна прэзідэнты ідэнтыфікавалі сябе з дзяржаваю, міфамі, традыцыямі і сімваламі «старой» Украіны, 10 але практычная палітыка часта гаварыла на іншай мове. Асаблівасцю гэтай эпохі была двухвектарная стратэгія, якая ўраўнаважвала інтарэсы праз саступкі для абодвух бакоў. Вось як пра гэта выказаўся Мікола Рабчук: «… Адсутнасць дакладнай прыналежнасці дэманстравала, што няма перадвызначанасці, усё магло стаць прадметам перагляду, і менавіта кіроўная эліта мусіла вырашыць, працягнуць незавершаны праект ці замяніць яго супрацьлеглым » (Riabchuk, 2008).

Галадамор зрабіўся ўзорным прыкладам (Grynevych, 2008). З аднаго боку, голад быў уключаны ў школьныя падручнікі, і на памяць пра яго ўзвялі шэраг манументаў. З другога, «старая» эліта актыўна не ўдзельнічала ў адзначэнні 60-гадовай гадавіны Галадамору ў 1993 г. Праз дзесяць гадоў парламент абвясціў голад 10 Напрыклад, з традыцыяй Кіеўскай Русі (Kuzio, 2005b).

38 № 15 (2) 2010 Інстытуты незалежнасці злачынствам супраць чалавечнасці, прэзідэнт Леанід Кучма падпісаў указ пра Дзень памяці ахвяраў (22 лістапада) і выступіў з прамоваю, у якой падкрэсліў важнасць падзеі. Тым не менш, часам гэтыя захады ўспрымаліся як апартуністычныя, бо былі зробленыя ва ўмовах скандалу (так званы Кучмагейт) і набліжэння выбараў. У рэгіёнах улады па-ранейшаму адмаўляліся браць актыўны ўдзел у адпаведных імпрэзах. Двухвектарная палітыка зрабілася відавочнаю, калі дзяржаўнае тэлебачанне не правяло трансляцыі адмысловай праграмы 22 лістапада. Апартуністычная практыка была падкрэсленая пастановаю парламенту, што абвяшчала голад злачынствам супраць украінскага народу. Гэтую пастанову падтрымалі 226 дэпутатаў з 450-ці – мінімальны пазітыўны вынік. Большасць урадавых фракцыяў, якія падтрымлівалі Кучму, устрымалася, пры гэтым грамадскасць добра ведала, што прэзідэнт мог актывізаваць дадатковыя галасы.

Віктар Юшчанка ў 2006 г. заснаваў Інстытут нацыянальнай памяці, каб падтрымаць даследаванні голаду.

У тым самым годзе Служба бяспекі Украіны рассакрэціла больш як 5000 адпаведных дакументаў. Абранне Віктара Юшчанкі прэзідэнтам у студзені 2005-га ўзмацніла пазіцыі ўкраінафільскай школы разумення гісторыі, і палітык ажыццявіў шэраг захадаў, каб падкрэсліць сваю падтрымку ўкраінскай справы (Kuzio, 2006: 408;

Riabchuk, 2008). Фактычна, гістарыяграфія і моўная палітыка былі прыярытэтамі ў прэзідэнцкім парадку дня. Ён актыўна падтрымліваў развіццё ўкраінскай мовы ў рэгіёнах, дзе дамінуе расійская культура, што супярэчыла намаганням апазіцыі зрабіць рускую мову другою дзяржаўнаю. Крытыкі называлі Юшчанку ўкраінскім нацыяналістам і абвінавачвалі ў антырасійскіх пачуццях.

Пакуль Віктар Януковіч і Партыя рэгіёнаў былі ў апазіцыі, яны ў значнай ступені ішлі за прыкладам Кучмы – дваістая пазіцыя ў нацыянальным пытанні ды пытанні ідэнтычнасці на ўкраінскім і міжнародным узроўні, але за межамі гэтага фасаду яны паводзілі сябе зусім паіншаму, каб прыцягнуць савецка- і расійска-арыентаванае насельніцтва.

Апартуністычная пазіцыя змянілася пасля абрання Віктара Януковіча на пост прэзідэнта. Ён быў гатовы кінуць выклік дасягненням у сферы фармавання ўкраінскай нацыі. Найбольш вядомую заяву новы прэзідэнт зрабіў перад Парламенцкай Асамблеяй Рады Еўропы, калі ён адмовіўся разглядаць Галадамор у якасці праявы генацыду ўкраінскай нацыі. Януковіч таксама змяніў дырэктара Інстытуту нацыянальнай памяці, паставіўшы на гэтую пасаду сябра Камуністычнае партыі, які нават адмаўляе, што голад быў выкліканы наўмысна (Lozynskyj, 2010; RFE/RL, 2010).

Такі паварот можна назваць неасавецкім – заснаваным на ігнараванні важнасці нацыянальнае ідэнтычнасці. Ён закрануў усе нацыянальныя і культурныя аспекты дзяржавы, але найбольш істотна – інтэрпрэтацыю гісторыі ды выкарыстанне архіваў.

39 № 15 (2) 2010 Ніколь Галіна. Украіна: рэвізія нацыі. Прэзідэнты Украіны ды іх разуменне палітыкі ідэнтычнасці Напрыклад, гісторык, які ўзначальваў Львоўскі нацыянальны музей памяці ахвяраў акупацыйных рэжымаў, быў затрыманы ў сталіцы супрацоўнікамі дзяржаўнай бяспекі паводле абвінавачвання ў публікацыі сакрэтных матэрыялаў (Feduschak, 2010). Больш за тое, новы погляд на гісторыю распаўсюджваецца на шырэйшую аўдыторыю. З дапамогаю міністра адукацыі Дзмітрыя Табачніка ў навучальны працэс Украіны ў 2010 г. былі ўведзеныя новыя падручнікі гісторыі, якія не абмяркоўваліся са спецыялістамі.

Новыя кнігі не кажуць пра папулярнасць украінскіх нацыяналістаў і не пазначаюць штучнай прыроды Галадамору. У іх адсутнічаюць згадкі пра перыяд, калі Украіна змагалася супраць Расіі, гэтаксама як і пра Аранжавую рэвалюцыю (Каплюк, 2010).

Новы прэзідэнт пачаў змяняць гістарыяграфію і моўную палітыку.

Гэта актывізавала дыскусіі пра намер зрабіць расійскую мову другою дзяржаўнаю і, магчыма, ўвесці падвойнае грамадзянства. Такі падыход здольны кінуць сур’ёзны выклік сучаснаму тэрытарыяльнаму і этнічнаму разуменню дзяржавы. Ва Украіне прымяняецца вузкая канцэпцыя дзяржаўнай прыналежнасці, заснаваная на жорсткім тэрытарыяльным прынцыпе, які не прадугледжвае падвойнага грамадзянства. Такая палітыка, магчыма, выкліканая страхам перад вялікаю расійскаю меншасцю, якая можна стаць больш прыцягальнаю для Расіі пры наяўнасці легалізаваных расійскіх пашпартоў. Гэтая канцэпцыя ўкраінскага грамадзянства заўсёды ставілася пад пытанне шэраговымі ўкраінцамі (Popova, 2009).

Тым не менш, такія «эмацыйныя» абмеркаванні, магчыма, ініцыяваныя толькі, каб палітызаваць нацыянальнае пытанне і адцягнуць увагу ад палітычных і сацыяльна-эканамічных праблемаў краіны.

Падсумаванне Ва ўкраінскім комплексе ідэнтычнасці гістарыяграфія была адным з найбольш важных элементаў. Вышэй, у якасці прыкладу, разглядаўся Галадамор, але таксама паказальным ёсць рознае ўспрыняцце Аранжавай рэвалюцыі ці УПА з боку Віктара Юшчанкі ды Віктара Януковіча. Пытанне грамадзянства і мовы вельмі актыўна абмяркоўвалася: у апошняе дзесяцігоддзе незалежнасці значна больш, чым у першае. Але на цяперашні момант афіцыйная палітыка практычна не змянілася: «адна краіна, адна мова, адзін пашпарт». У гістарыяграфіі Галадамор быў вырашальным момантам. Фактычна, гэта было самае спрэчнае пытанне ўкраінскай гісторыі, моцна прывязанае да камунізму, сталінізму і старой камуністычна-сацыялістычнай эліты, якая дагэтуль захоўвае ўладу ва Украіне. Гэтая эліта насцярожана ўспрымае крытычную рэфлексію наконт ідэалагічных асноваў сістэмы, што пагражала стварэнню нацыі, бо старыя каштоўнасці ды традыцыі кідалі выклік пабудове агульнанацыянальнага наратыву.

Старая эліта ўяўляе сабой пагрозу для дзяржаўнага будаўніцтва, а вяртанне Канстытуцыі 1996 г. можа пры- 40 № 15 (2) 2010 Інстытуты незалежнасці весці да аднаўлення аўтарытарнага стылю прыняцця рашэнняў.

Такім чынам, як прэзідэнты кіруюць краінаю? Цікавы і ў пэўнай ступені несуцяшальны вынік – першыя два прэзідэнты, якіх мы не можам назваць дэмакратамі, дасягнулі значна большага поспеху ў падтрымцы балансу ўкраінскіх і расійскіх элементаў, чым іх наступнікі. Яны спалучылі пабудову дзяржавы і стварэнне нацыі. Дэмакратычных вынікаў такая палітыка не мела, але ідэнтычнасць спалучалася з праблемаю дзяржавы.

Як падаецца, быў дасягнуты кансенсус элітаў у збалансаванні праблемы самасвядомасці, гэта значыць спрыянні ўкраінскім інтэрпрэтацыям.

Але напрыканцы 1990-х зрабілася відавочна, што гэты кансенсус быў апартуністычны і мог быць толькі часовым.

Пасля Аранжавай рэвалюцыі ідэнтычнасць была адлучаная ад дзяржавы. Гэта азначала, што расійска-арыентаваная частка краіны была пэўным чынам вымушаная рабіць выбар на карысць «украінскасці», пратэставаць ці хавацца ў сваіх рэгіёнах.

Людзі, якім блізкія абедзве культуры, засталіся пасіўнымі. Цяпер ціск ідзе на ўкраінскую частку насельніцтва.

Апошнія гады ўзмацнілі адчужэнне «ўкраінцаў» і «расійцаў».

Гэты аналіз паказвае, што праблемы нацыянальнага будаўніцтва створаныя элітамі ды маюць карані ў асобах прэзідэнтаў. Прыватны інтарэс і групавая варожасць – між нацыянал-дэмакратамі, цэнтрыстамі ды камуністамі – былі занадта моцныя, каб пераадолець іх за дваццаць гадоў. Сутыкненні адбываліся найперш у пытаннях ўлады, але праблемы ідэнтычнасці былі таксама вельмі значныя, асабліва «падыходы» да Галадамору. Супрацьстаянне элітаў, накіраванае раней «толькі» на дзяржаўнае будаўніцтва (у прыватнасці канстытуцыю), пачынае цяпер закранаць праблему ідэнтычнасці. У пытанні палітычнай сістэмы і канстытуцыі ніколі не існавала кансенсусу эліты, але падчас кіравання Кучмы і Краўчука была згода наконт украінскай ідэнтычнасці (хаця, магчыма, і апартуністычная). Але з 2004 г. пачалася палярызацыя нацыянальнай праблематыкі, і гэта відавочна паставіла пад сумнеў былы «ўкраінскі кансенсус» у пытанні нацыі.

Пры Януковічу сутыкненне элітаў зноў закранула пытанне нацыі, а нацыятварэнне вярнулася на парадак дня. Палітыка новага прэзідэнта паставіла пад пытанне ўкраінафільскае разуменне, якога прытрымліваліся першыя тры прэзідэнты. Але праблема ідзе глыбей. Фактам ёсць тое, што расійская традыцыя і наратывы (і ўсходняя «расійская» свядомасць) суіснуюць з традыцыямі і наратывамі, якія можна характарызаваць як больш «заходнія», «украінскія» ці звязаныя з «украінскім нацыяналізмам». Шмат было напісана пра тое, ці існуе ва Украіне падзел на Захад і Усход, але відавочна, што абе дзве мовы ёсць актуальнымі і маюць моцную рэгіянальную аснову.

Дзейны прэзідэнт можа паставіць пад пытанне дасягненні дваццацігадовага працэсу афармлення нацыі, і варта памятаць, што ён паставіў 41 № 15 (2) 2010 Ніколь Галіна. Украіна: рэвізія нацыі. Прэзідэнты Украіны ды іх разуменне палітыкі ідэнтычнасці гэты працэс пад сумнеў адразу пасля Аранжавай рэвалюцыі. Але чаму ён можа паводзіцца такім дзіўным чынам? Гэта балючае пытанне: атрымоўваецца, нават тры прэзідэнты не здолелі аб’яднаць нацыю і забяспечыць агульную нацыянальную ідэнтычнасць. Першыя два праводзілі ўкраінскаарыентаваную палітыку з палітычных, трэці – з «эгаістычных» меркаванняў. І ўсе яны не дасягнулі поспеху ў сваіх нацыятворчых намаганнях. Якія наступствы будзе мець новая палітыка? Ці будуць праігнараваныя намаганні перабудаваць нацыю? Ці здольныя яны раскалоць нацыю?

Насамрэч сітуацыя ва Украіне нагадвае прыклад Бельгіі, дзе ідзе вельмі падобнае супрацьстаянне ў эканамічных і моўна-культурных пытаннях. У Бельгіі магчымы раскол дзяржавы, ва Украіне гэта зараз не так актуальна. У 2004 г. украінцы выбралі кірунак развіцця краіны: іхныя пратэсты паказалі, што яны не будуць цярпець аўтарытарнага прэзідэнта і крывадушнай палітыкі. Януковіч, які спрабаваў маніпуляваць вынікамі, у той момант не змог перамагчы ў выніку масавых пратэстаў. Ён ведаў, што людзі не будуць цярпець празмернасці ў дзяржаўных і нацыянальных пытаннях. Зімовыя пратэсты 2010 г. з нагоды новага падатковага кодэксу сталіся папярэджан нем:

тое, што адбылося ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва, можа паўтарыцца ў звязку з праблемаю нацыі.

Пераклад з ангельскай мовы з аўтарскага арыгіналу Літаратура 1. Babich, D. (2010). «No Russian in the Land of Potemkin», Russia Now , 4.08.2010, URL (consulted 30.11.2010) http://rbth.ru/articles/2010/08/04/no_russian_land_potemkin.

html.

2. Bowring, B (2009). «Language policy in Ukraine: international standards and obligations», in Juliane Besters-Dilger (ed.), Language Policy and Language Situation in Ukraine: Analysis and Recommendations . Frankfurt am Main: Peter Lang Publishing: 57–100.

3. «Communist Ukrainian Institute Head Denies Famine was Deliberate» (2010), RFE/RL 29.07.2010, URL (consulted 5.11.2010). http://www.rferl.org/content/CommunistUkrainian_Institute_Head_Denies_Famine_Was_Deliberate/2112870.html.

4. Constitution (1996). URL http://www.rada.gov.ua/const/conengl.htm.

5. Feduschak, N.A. (2010). «Harassment of Historian Raises Censorship Fears», KyivPost , 16.09.2010.

6. Gallina, N. (2008). «The Impact of Political Elite Conduct on State Reform: The Case of Ukraine», CEU Political Science Journal , № 3 (2): 183–200.

7. Grynevych, L. (2008). «The Present State of Ukrainian Historiography on the Holodomor and Prospects for its Development», The Harriman Review , № 16 (2).

8. Guboglo, M.N (1996). «The Disintegration and Synthesis of Identity in Post-Soviet Space and Time (The Case of Ukraine)», The Harriman Review , № 9.

9. Kasianov, G., Ther, G. (2009). Laboratory of Transnatinonal History: Ukraine and Recent 42 № 15 (2) 2010 Інстытуты незалежнасці Ukrainian Historiography . Budapest: Central European University Press.

10. Kolesnichenko, V. (2010) «Governing Coalition Submitted Draft Law on Languages to Verkhovna Rada», URL (consulted 5.11.2010) http://r-u.org.ua/en/news/52-news.html.

11. Kuzio, T. (1998). Ukraine: State and Nation-building . London: Routledge.

12. Kuzio, T. (1999). «Nation-Building in Ukraine: A Growing Elite Consensus», Wodrow Wilson Center Events , 09.11.1999, URL (consulted 30.10.2010) http://www.wilsoncenter.

org/index.cfm?event_id=3835 &fuseaction=events.event_summary.

13. Kuzio, T. (2002). «Nationalism in Ukraine: Towards a New Theoretical and Comparative Framework», Journal of Political Ideologies, № 7 (2): 133–161.

14. Kuzio, T. (2004). «Ukraine Celebrates its Last Independence Day under Kuchma», Eurasia Daily Monitor , 29.08.2004, URL (consulted 10.08.2010) http://www.

jamestown.org/programs/edm/single/? tx_ttnews%5Btt_news%5D=26775&tx_ ttnews%5BbackPid%5D=175&no_cache=1.

15. Kuzio, T. (2005a). «New Data Crates Demographic Profile of Ukrainian Revolutionaries, Voters», Eurasia Daily Monitor , 10.08.2005, URL (consulted 4.11.2010) http://www.

jamestown.org/single/?no_cache =1&tx_ttnews%5Btt_news%5D=30768.

16. Kuzio, T. (2005b). «Nation-State-building and the Re-Writing of History in Ukraine: The Legacy of Kyiv Rus», Nationalities Papers , № 33 (1): 30–58.

17. Kuzio, T. (2006). «National Identity and History Writing in Ukraine», Nationalities Papers , № 34 (3): 407–427.

18. Kuzio, T. (2010). «The President’s Independence Day Speech Reveals what Ukraine is Being Built», KyivPost , 06.09.2010.

19. «Kyiv Imposes Controversial Ban on Russian-Language Broadcasts» (2004), RFE/RL 16.04.2004. URL (consulted 5.11. 2010) http://www.rferl.org/content/article/1052346.

html.

20. Levitsky, S., Way, L.A. (2002). «Elections without Democracy. The Rise of Competitive Authoritarianism», Journal of Democracy , № 13 (2): 51–65.

21. Lozynskyj, A.S. (2010). «Yanukovych’s Personal War against the Holodomor», KyivPost , 2.11.2010.

22. Nations in Transit . URL http://www.freedomhouse.org/template.cfm?page=17.

23. Pavliva, H. (2004). «Ukrainian Supreme Court Agrees to Probe Vote Rusult», Bloomberg , 25.11.2004, URL (consulted 30.10.2010) http://www.bloomberg.com/apps/news?pid=ne wsarchive&sid=amDoEiWf.hhg&refer=europe.

24. Popova, Y. (2009). «Dual Identities», KyivPost , 09.07.2009.

25. Riabchuk, M. (2008). «Holodomor: The Politics of Memory and Political Infighting in Contemporary Ukraine», Harriman Review , № 16 (2).

26. Schöpflin, G. (2000). Nations, Identity, Power. The New Politics of Europe . London:

Hurst&Company.

27. Shevel, O. (2009). «The Policy of Citizenship Policy in New States», Comparative Politics , № 41 (3): 273–291.

28. Smith, A.D. (1991). National Identity . London: Penguin.

29. «The Problems Began After the Orange Revolution (Interview with Viktor Yushchenko)» (2009), Der Spiegel , 9.07.2009, URL (consulted 3.11.2010) http://www.spiegel.de/international/world/0,1518,647401,00.html.

30. Tilly, C. (1975). «Western-State Making and Theories of Political Transformation», in Charles Tilly (ed.), The Formation of National States in Western Europe . Princeton: Princeton University Press: 601–638.

31. Ukrainian Census (2001). URL (consulted 04.11.2010) http://2001.ukrcensus.gov.ua/results/nationality_population/graphic#m4.

32. Varfolomeyev, O. (2006). «Inconsistent Language Policy Creates Problems in Ukraine», 43 № 15 (2) 2010 Ніколь Галіна. Украіна: рэвізія нацыі. Прэзідэнты Украіны ды іх разуменне палітыкі ідэнтычнасці Eurasian Daily Monitor , 24.05.2006, URL (consulted 10.11.2010) http://www.jamestown.

org/single/?no_cache=1&tx_ ttnews%5Btt_news%5D=31707.

33. Wanner, C. (1998). Burden of Dreams. History and Identity in Post-Soviet Ukraine . University Park. Penns.: Pennsylvania State University Press.

34. Wilson, A. (1997). «Myths of National History in Belarus and Ukraine», in Geoffrey Hosking and George Schöpflin (eds.), Myths and Nationhood . London: Routledge: 182–197.

35. Wolchik, S.L., Zviglyanich, V. (1999). Ukraine: The Search for a National Identity . Lanham: Rowman and Littlefield.

36. Wolczuk, K. (2001). The Moulding of Ukraine: The Constitutional Process of State Formation . Budapest: Central European University Press.

37. Бондаренко, К. (2007). Леонід Кучма: портрет на фоні епохи . Харків: Folio.

38. Каплюк, К. (2010). «Переписана історія України. Версія епохи Дмитра Табачника», Українська правда , 26.08.2010, URL (доступ 10.11.2010) http://www.pravda.com.ua/ articles/ 12010/08/26/5332444/.