Часопіс “Палітычная сфера”

Інфармацыя

2010

№ 15 (2) 2010 ISSN 1819—3625 №15(2), 2010 © Палітычная сфера – адно з вядучых спецыялізаваных выданняў па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі. Часопіс друкуе вынікі навуковых даследаванняў з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Мэтай выдання з’яўляецца задавальненне патрэбаў шырокае акадэмічнае супольнасці ў выніках тэарэтычнае і эмпірычнае навуковае дзейнасці.

Усе артыкулы часопіса праходзяць абавязковае ананімнае рэцэнзаванне .

Рэцэнзентамі выступаюць прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, а таксама іншых краін.

Адпаведнасць навуковым стандартам, а таксама эмпірычны ці тэарэтычны ўнёсак у разуменне палітыкі з’яўляюцца крытэрамі для публікацыі.

Да друку прымаюцца артыкулы на беларускай, рускай, англійскай , а таксама украінскай і польскай мовах.

Часопіс выдаецца з 2001 года.

Выданне прысутнічае ў шэрагу міжнародных навуковых бібліятэк, у прыватнасці ў Central and Eastern European On-line Library , а таксама рэферуецца ў International Political Science Association (IPSA) Abstracts.

Партнёрамі Палітычнай сферы з’яўляюцца акадэмічныя і даследчыя інстытуцыі Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны і ЗША.

Тэмы нумароў за апошнія пяць год Незалежнасць: ідэя і інстытуты, № 15(2) 2010 Нацыя vs. нацыянальны праект, № 14(1) 2010 Эліты і нефармальная палітыка, № 13(2) 2009 Горад і палітыка, № 12(1) 2009 English Issue, № 11(2) 2008 Гісторыя ідэй, № 10(1) 2008 Інстытуты выбару, № 9(2) 2007 Зямля і прастора, № 8(1) 2007 Rethinking Elections, № 7(2) 2006 Разнастайнасці мінулага, № 6(1) 2006 LT-07110, Lithuania, Vilnius, Fabijoniškių g. 59-26 220047, Belarus, Minsk, P.O. 18 E-mail: [email protected] [email protected] Web: www.palityka.org