№14/2010 ISSN 1819—3625 №14, 2010 © І. Агульная характарыстыка Гэтая праца ажыццяўлялася ў ме жах даследавання «Праекты нацыі ды ідэнтычнасці. Беларусь–Украіна.
1990–2008», якое ставіць мэтаю вы лучэнне, апісанне і аналіз найбольш рэпрэзентатыўных канцэпцыяў на цыянальнай ідэнтычнасці, што існу юць у публічнай прасторы Беларусі 1 .
У гэтым выпадку мы гаворым пра канцэпцыю нацыі як сукупнасць нейкіх цэласнасцяў і ўзгодненых уяўленняў пра сутнасць беларускай нацыі. Выдзяленне ключавых кан цэпцыяў нацыі абапіраецца на дзве характарыстыкі:
а) наяўнасць сістэмнага вобра зу мінулага, сучаснасці і будучыні беларусаў, у якім можна вылучыць пэўныя блокі, якія валодаюць се мантычнай устойлівасцю і рэпра дуктыўнасцю;
б) магчымасць вылучэння ін тэлектуальных асаблівасцяў, якія задаюць спецыфіку і канкрэтыку асобнай канцэпцыі менавіта як інт электуальнай канструкцыі.
Сярод асноўных версіяў беларус кай нацыі, якія аказваюць непасрэд ны ўплыў на палітычнае, культурнае ды інтэлектуальнае жыццё краіны, вылучаецца русацэнтрызм 2 . Ідэйнае ядро гэтага праекту – разгляд бела русаў як неад’емнай часткі рускага народу. Рускі народ разумеецца як суперэтнас, які аб’ядноўвае веліка русаў, маларосаў і беларусаў. Супер этнас вызначаецца адзінствам мовы і культуры, агульнасцю каштоў насцяў і менталітэту. Сцісла гэтую галоўную пазіцыю русацэнтрызму можна сфармуляваць наступным чынам: «Белорус, как великоросс и украинец, по своей теоретической и практической жизни является русским человеком, а Белоруссия, как Россия и Украина, составляют Аляксей Ластоўскі Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці 1 Праект рэалізоўваўся ў межах Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (www.palityka.org). Удзельнікі даследавання: Аляксей Дзермант, Аляксей Крывалап, Аляксей Ластоўскі, Таццяна Чыжова. Кіраўнік даследавання: Андрэй Казакевіч.
2 «Русацэнтрызм» у гэтым выпадку ўводзіцца як тэрмін, які не выкарыстоўваецца шырока ў беларускай гуманітарнай сферы, але цалкам пасуе да дэфініцыі гэтага праекту ў звязку з хібамі іншых распаўсюджаных вызначэнняў для гэтага кола ідэ яў (рускі нацыяналізм, славянафільства / славянскі нацыяналізм, заходнерусізм).
59 №14/2010 Аляксей Ластоўскі. Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці часть единой общерусской цивилизации» (Криштапович, 1999: 134– 135).
Адсюль выцякае накіраванасць на саюз з Расіяй як галоўную геа палітычную задачу для Беларусі.
У пэўнай ступені перыферыйнымі для гэтага палітычнага праекту ёсць адсылкі да славянскага братэрства і згадкі пра «славянскую цывіліза цыю».
Пры гэтым ідэалагічнае афар мленне русацэнтрызму мае шэраг спецыфічных рысаў:
1) ідэалізм . Гэта самая знач ная характарыстыка русацэнтрызму, якая праяўляецца ў двух найваж нейшых аспектах. Па першае, гэта пастаяннае падкрэсліванне перавагі духоўнага над матэрыяльным, высо кага над нізкім, рэлігійнага над свец кім. І, па другое, заканамерны сыход у ірацыянальнае бачанне свету і, ад паведна, такі ж ірацыянальны тып абгрунтавання;
2) дуалістычнасць . У межах русацэнтрызму свет ва ўсіх яго шматлікіх аспектах ўспрымаецца і апісваецца праз дыхатаміі, дзе ёсць толькі дабро і зло (г. зн. высокаду хоўны «славянскі свет» і загніваю чы матэрыялістычны Захад), паміж якімі няма пераходных ступеняў.
Гісторыя гэтага свету разглядаецца як адвечная барацьба двух пачаткаў, паміж якімі не можа быць перамо ваў, узгадненняў і кампрамісаў;
3) канспіралагізм . Гісторыя і сучаснасць пры гэтым апісваюцца не з дапамогаю рацыяналістычных тлу мачэнняў, а праз набор канспірала гічных тэорыяў. За кожным дзеяннем шукаецца схаваны намер – часцей за ўсё злы. Глыбінныя прычыны пра цэсаў, якія адбываюцца, сыхо дзяць у розныя тэорыі змоваў. Адсюль вы цякаюць сталыя пошукі ворагаў, на ват у асяродку сваіх «паплечнікаў».
Пры гэтым, калі «сваім» русацэн трысты прыпісваюць ідэалізм, вы разнасць і чысціню намераў, то для ідэалагічных праціўнікаў магчымыя толькі два варыянты – быць свядо мымі змоўшчыкамі, якія плануюць разбурыць светлую і чыстую славян скую цывілізацыю ды ўсталяваць сваё злавеснае панаванне, або быць наіўнымі людзьмі, якіх у сваіх мэтах прагматычна выкарыстоўвае пер шая катэгорыя;
4) эсхаталагізм . Вынікам уяў лення пра шырокія канспіралагіч ныя сеткі, якія ахутваюць увесь свет, ёсць разгляд чалавечай цывілізацыі як нечага на мяжы знікнення, што надае трагічнае вымярэнне света адчуванню і патрабуе неймавернай духоўнай мабілізацыі.
Такім чынам, дзякуючы наяўнас ці ўстойлівых ідэалагемаў (белару сы як частка рускага суперэтнасу, дамінацыя агульнай рускай культу ры і мовы, накіраванасць на саюз з Расіяй) і агульных інтэлектуальных характарыстык, мы бярэмся сцвяр джаць магчымасць вылучэння ней кага адзінага і цэласнага праекту ру сацэнтрызму.
З іншага боку, праект русацэнт рызму не ёсць цалкам замкнёным:
пры наяўнасці ідэйнага цэнтру, які выступае несумненнаю аксіялагіч наю дамінантаю, прысутнічаюць і пэўныя моманты, якія выклікаюць канфліктныя інтэрпрэтацыі. Наяў насць ідэалагічнага адзінства і ад 60 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект стойванне каштоўнасцяў рускага народу зусім не азначаюць поўнага аднадумства, і ў межах праекту ру сацэнтрызму таксама магчымыя пэўныя разыходжанні і дыскусіі.
Найбольш спрэчнымі здаюцца два моманты: стаўленне да савецкага мінулага (ідэалізацыя або крытыка) і ацэнка ролі праваслаўя (пры пе равазе артадаксальна праваслаўнай пазіцыі прысутнічаюць таксама і атэістычная крытыка, і адхіленні ў паганскі містыцызм).
ІІ. Істытуцыйнае афармленне Любы інтэлектуальны праект іс нуе ў культурнай прасторы ў двух найважнейшых аспектах:
1) як сукупнасць выдатных асо баў, інтэлектуалаў;
2) як сетка розных інстытуцый ных утварэнняў (палітычныя і гра мадскія арганізацыі, газеты і часопі сы, розныя нефармальныя ўтварэн ні).
Спачатку ўзгадаем некалькі най больш адметных асобаў, якія, на наш погляд, ёсць вызначальнымі для пра екту русацэнтрызму:
• Леў Крыштаповіч , намес нік дырэктара Інфармацыйна аналі тычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, до ктар філасофскіх навук, прафесар, раней – навуковы сакратар Інстыту ту сацыяльна палітычных даследа ванняў пры Адміністрацыі прэзідэн та;
• Эдуард Скобелеў , пісьменнік, галоўны рэдактар часопісу «Інфар мацыйны бюлетэнь Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»;
• Яўген Росцікаў , журналіст, пе раважна супрацоўнічае з расійскаю газетаю «Завтра»;
• Валянцін Акулаў , доктар філасофскіх навук, прафесар кафед ры філасофіі МДЛУ.
На наш погляд, гэта найбольш рэпрэзентатыўныя прадстаўнікі ру сацэнтрызму, якія ўстойліва з пачат ку 1990 х гг. і да цяперашняга часу працуюць у гэтым рэчышчы, і ў іхных працах у найбольш канцэнтраванай і яскравай форме выражаецца сутнас ць і асаблівасці гэтага інтэлектуаль нага кірунку.
Таксама ў рэчышчы русацэнтрыз му працуе і мноства прафесійных гісторыкаў. Для некаторых з іх гэтае кола ідэяў зрабілася зручнаю гаван ню, куды можна было без асаблівых праблемаў перабрацца з савецкай гістарыяграфіі (Петрыкаў, Сташкевіч, Залескі ды інш.), але ёсць і генера цыя маладых «ідэйных» гісторыкаў, якія спрабуюць перааформіць гэты праект з дапамогаю сучаснай мовы гуманітарнай веды (Бендзін, Гігін ды інш.).
У першую чаргу тут трэба вылу чыць Якава Трашчанка, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Ма гілёўскага дзяржаўнага універсітэту імя А.А. Куляшова. Менавіта ягоныя погляды найбольш грунтоўна ады ходзяць ад савецкіх схемаў інтэрпрэ тацыі гісторыі ды ў даволі радыкаль най форме служаць выражэннем ідэ яў русацэнтрызму не толькі ў плане гістарычнага абгрунтавання, але і су 61 №14/2010 Аляксей Ластоўскі. Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці часнай канцэптуалізацыі беларускай нацыі.
Для афармлення і развіцця любой інтэлектуальнай канцэпцыі важнымі ёсць розныя перыядычныя выданні.
У гэтым плане праект русацэнтрыз му відавочна саступае сваім ідэала гічным супернікам і канкурэнтам. У адрозненне ад Расіі, «патрыятычная» прэса ў Беларусі надзвычай нешмат лікая.
Цягам 1990 х гг. існавалі некалькі газетаў, якія можна цалкам аднесці да русацэнтрычных паводле іх пазіцыі:
1) «Славянские ведомости» (1991–1992 гг. выдання);
2) «Русь Белая» (1993–1995 гг.
выдання);
3) «Личность» (1996–1999 гг.
выдання);
4) «Славянский набат» (1997– 1999 гг. выдання).
Таксама доўгі час матэрыялы ў падобным ключы публікаваліся ў га зеце «Знамя юности», але гэта газета больш шырокага профілю, і яе скла дана аднесці да чыста «ідэалагічных» выданняў. Блізкаю паводле пазіцыі была і газета «Мы и время», але ас ноўны ўпор там усё ж рабіўся на пра паганду рэанімаванай версіі камуніс тычных ідэалаў.
Своеасаблівы пік друкаванай ак тыўнасці русацэнтрычнага праекту прыпадае на 1997–1999 гг., калі вы ходзілі адразу дзве штотыднёвыя газеты: «Славянский набат» і «Лич ность». Як нескладана ўбачыць, на сённяшні момант праект русацэнт рызму практычна пазбаўлены ўлас ных медыя рэсурсаў (гэты факт, на наш погляд, вельмі важны), таму ад значаныя «спікеры» выкарыстоўва юць сваю вагу і ўплыў для публіка цыяў або ў дзяржаўных медыях Бела русі, або ў расійскай нацыяналістыч най перыёдыцы.
Блізкасць ідэйных пазіцыяў і доб рыя сувязі ў дзяржапараце дазваля юць вядучым прадстаўнікам руса цэнтрычнага праекту рэгулярна дру кавацца і ў буйных рэспубліканскіх газетах, але наўрад ці такія магчы масці могуць цалкам замяніць на яўнасць спецыялізаваных выданняў, праз якія маглі б транслявацца і рас паўсюджвацца такія ідэі.
Што датычыць рухаў і грамадс кіх арганізацыяў, то тут росквіт ужо прайшоў у 1993–1999 гг., калі актыў на дзейнічалі такія арганізацыі, як Славянскі Сабор «Белая Русь» і бе ларускае аддзяленне Рускага нацы янальнага адзінства (РНА). Зрэшты, пасля забойства лідэра гэтай аргані зацыі Глеба Самойлава ў 2000 г. РНА ў Беларусі прыйшло ў відавочны за няпад, пазнейшыя спробы адраджэн ня арганізацыйнай структуры поспе ху не мелі.
Цяпер жа ў Беларусі дзейнічае шэраг маргінальных невялікіх ра дыкальных груповак («Схоран Ёж Словен», Славянскі Саюз ды інш.), але яны невялікія па сваіх памерах, арыентаваныя пераважна на агіта цыю сярод моладзі і наўрад ці могуць разглядацца як сур’ёзныя акторы бе ларускай палітыкі ці інтэлектуальнай сферы.
Блізкая да ідэалаў русацэнтрызму і Беларуская патрыятычная партыя, якую да 2001 г. узначальваў Анатоль Баранкевіч. Пасля ягонай смерці 62 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект кіраўніком партыі стаў Мікалай Ула ховіч – вярхоўны атаман Рэспуб ліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае казацтва», а таксама першы рэдактар газеты «Личность».
Адзначым, што партыя афіцыйна за рэгістраваная і дзейнічае ўжо доўгі час (з 1996 г.), але нічога істотнага – ні ў плане палітычным, ні ў плане ідэалагічным – дамагчыся не здоле ла, так і застаўшыся на перыферыі культурна палітычнай прасторы Бе ларусі.
Яшчэ адным своеасаблівым мес цам, дзе фармуюцца і распаўсюджва юцца ідэі русацэнтрызму, ёсць серыя «міжнародных навукова практыч ных канферэнцыяў», куратарствам якой займаецца Уладзімір Сацэвіч.
Сам Сацэвіч вядзе грамадскую дзей насць адразу на некалькіх франтах:
ён узначальвае камітэт «Экалогія чалавека» Беларускага сацыяльна экалагічнага саюзу, уваходзіць у ка ардынацыйную раду Саюзу барацьбы за народную цвярозасць і ў той жа час выступае ў якасці арганізатара раднаверчага (неапаганскага) руху ў Беларусі. Па выніках канферэнцыяў публікуюцца зборнікі матэрыялаў пад характэрным назовам «Славян ское вече» (усяго на 2009 г. выйшлі чатыры зборнікі). Падборка матэ рыялаў у гэтых зборніках вельмі эк лектычная: там можна сустрэць і маніфесты раднавераў неапаганцаў, і антысеміцкія лозунгі, і звычайныя навуковыя даклады на розную тэма тыку, якія з такім жа поспехам маглі быць агучаныя на любой акадэмічнай канферэнцыі. Разам з тым, у працы гэтых канферэнцыяў бярэ актыўны ўдзел шмат хто з ключавых «спіке раў» русацэнтрызму (тыя ж Крышта повіч і Скобелеў), на іх запрашаюць вельмі шмат рускіх нацыянал пат рыётаў рознага кшталту, таму такія канферэнцыі ў пэўнай ступені можна аднесці да гэтага палітычнаму праек ту.
ІІІ. Г енезіс ды ідэйныя крыніцы Самое кола ідэяў, якія кладуцца ў аснову праекту русацэнтрызму, мае даўняе гістарычнае паходжанне, але ў мадэрнай версіі ўпершыню было артыкуляванае ў заходнерусізме. Па сутнасці сучасны русацэнтрызм у Беларусі і ёсць ідэйным пераемнікам заходнерусізму XIX ст. Гэтая пераем насць усведамляецца і падкрэсліва ецца.
Адною з найбольш значных фі гураў заходнерусізму лічыцца гіс торык Міхаіл Каяловіч (1828–1891).
Прычым зварот да ягонай спадчыны ідзе не толькі праз сімвалічныя апе ляцыі ды рытарычныя ўсхваленні, але і праз інтэнсіўнае практычнае выкарыстанне ягоных працаў пры рэканструкцыі гістарычнага мінула га беларускага народу. Напрыклад, гістарыясофска гістарыяграфічныя эцюды Льва Крыштаповіча «Бела русь і руская цывілізацыя» (Крышта повіч, 1999) непасрэдна грунтуюцца на гістарычных працах Міхаіла Кая ловіча, што выразна вынікае нават са спісу выкарыстанай літаратуры.
Яшчэ адною крыніцаю для ўтварэння праекту русацэнтрызму стаў славянафільска нацыяналістыч ны кірунак у рускай філасофіі XIX – пач. XX ст. Гэта датычыць дастаткова 63 №14/2010 Аляксей Ластоўскі. Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці шырокага кола мысляроў (ад Даста еўскага да Ільіна), але выкарыстанне іхных працаў характарызуецца вы сокаю селектыўнасцю: бяруцца пе раважна адсылкі да ідэі славянскага адзінства і высокай рускай духоўнас ці.
Калі адсылкі заходнерусізму да славянафільства хутчэй выкарыс тоўваюцца з мэтаю легітымацыі, на дання аўтарытэтнасці і гістарычнай глыбіні, то найбольш важнаю рэаль наю крыніцаю ідэяў, вобразаў і сла весных формулаў робіцца сучасны нацыяналістычны рух у Расіі. Гэты ўплыў можна вызначыць як у прыха ванай форме (агульныя тэмы і прыё мы апісання), так і па частаце цыта вання, перадруковак і г. д. Акрамя таго, мы ўжо згадвалі, што шматлікія прадстаўнікі русацэнтрызму часта друкуюцца ў расійскай перыёдыцы нацыянальна патрыятычнага змес ту («Завтра», «Наш современник», «Русский вестник» і г. д.). Так што ў плане дэклараванага адзінства рус кага свету тут і насамрэч назіраец ца пэўная еднасць славянафільскага нацыяналістычнага крыла ў Расіі ды Беларусі.
ІV. Эвалюцыя У 1990–2008 гг. назіраецца пэўная эвалюцыя ў змесце і фармулёўках праекту русацэнтрызму, абумоўленая як унутраным развіццём, так і змена мі ў сацыяльна палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
Для пачатку 1990 х гг. была харак тэрная вострая хваравітая рэакцыя на распад СССР, якая суправаджала ся непрыманнем новаўтворанай бе ларускай дзяржавы, вострай антыпа тыяй да ўлады, што разглядалася як рэалізатар інтарэсаў БНФ. У гэты час адным з найважнейшых пытанняў выступала праблема рускай мовы: «В Белоруссии вследствие деятельности группы националистов и идущих у них на поводу исполнительных государственных структур сложилось противоестественное положение, когда ставится вне закона, всячески ущемляется и подавляется русский язык, который является языком коренной нации и на котором говорит и думает большинство граждан Республики» (Обращение…, 1993). У гэты час разгортваецца грамадская кампанія за наданне рускай мове ста тусу дзяржаўнай, публікуецца мно ства артыкулаў, дзе сцвярджаецца палажэнне пра тое, што руская мова ёсць роднаю для беларусаў.
Яшчэ адною важнаю лініяй пуб ліцыстыкі гэтага перыяду можна лі чыць патрабаванне аднавіць адзіную дзяржаву з Расіяй. Нягледзячы на тое, што сама ідэя «саюзнай дзяржа вы» ёсць цэнтральнаю для праек ту русацэнтрызму, фармулявалася яна па рознаму. Калі ў 1991–1992 гг.
ідэальнаю дзяржаўнаю формаю для суіснавання рускага і беларускага народаў абвяшчалі Савецкі Саюз, то ў наступныя гады гаворка ішла ўжо пра стварэнне адзінай дзяржавы Расіі ды Беларусі. Прычым у першыя гады існавання незалежнай беларус кай дзяржавы праект русацэнтрызму заклікаў хутчэй да ліквідацыі гэтага «дзіўнага» дзяржаўнага ўтварэння:
«В такой ситуации лучше вручить 64 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект свою судьбу великой России» (Тарасе вич, 1993).
З пачаткам прэзідэнцкага кіраван ня Лукашэнкі адбываецца паступовы пераход да поўнай лаяльнасці прад стаўнікоў русацэнтрызму ў дачынен ні дзяржаўнай улады, хаця заўважна, што да 1995 г. да новага прэзідэнта яшчэ прыглядаліся. Але практычная рэалізацыя Лукашэнкам галоўных патрабаванняў, жыццёва важных для русацэнтрызму, – наданне рускай мове статусу дзяржаўнай, стварэн не саюзнай дзяржавы з Расіяй (хоць і не ў радыкальнай форме, пра якую марылі русацэнтрысты), сталыя сім валічныя апеляцыі да рускай куль туры і рускага народу – заканамер на прыцягнула да кіраўніка краіны сімпатыі прыхільнікаў даследаванага праекту. З таго часу гэты праект ат рымаў актыўнае падтрыманне новага прэзідэнта Беларусі, якая працягва ецца і дагэтуль.
Але такая пазіцыя «звышлаяль насці» да палітыкі, якая праводзіцца Лукашэнкам, прывяла і да некаторых зменаў ідэалагічных патрабаванняў.
Найбольш істотныя трансфармацыі зведала акурат ідэя саюзу з Расіяй.
Лозунг простага вяртання ў Расію відавочна апынуўся нерэлевантным у святле самастойнай палітыкі бела рускай дзяржавы. Адпаведна, трэба было шукаць нейкія іншыя рашэнні для рэалізацыі гэтай задачы – ад наўлення адзінай дзяржавы з рускім народам. Ужо пачынаючы недзе з 1997–1998 гг. сталі агучвацца куды больш асцярожныя планы стварэн ня саюзнай дзяржавы, пазбаўленыя першапачатковага энтузіязму: «При любых интеграционных подвижках – экономических, политических, оборонных, культурных – мы должны свое государство сохранить, а не растворить в новых образованиях. Идя на союз с Россией, мы не можем превращать себя в заложников противоборствующих там криминально-компрадорских группировок, распродающих свою страну иностранному капиталу. Равно как и превращаться в клоаку для накопления прибывающего со всего СНГ криминального элемента. На сближение мы должны идти как централизованная славянская держава и своей организованностью и стабильностью способствовать стабилизации российской державы, самоорганизации там славянского населения, высвобождения его из-под влияния враждебных России политических сил» (Малашко, 1998).
Разам з тым, варта адзначыць, што ў параўнанні з усімі іншымі праекта мі нацыі, якія існуюць у беларускай палітычнай прасторы, русацэнтрызм – найбольш жорсткі ды ўстойлівы.
Змены, якія адбыліся ў яго ідэйным ядры за апошнія два дзесяцігоддзі, даволі нязначныя і датычаць хутчэй перафармулявання задачаў для палі тычнай практыкі. У адрозненне ад дзяржаўніцкага праекту, у русацэн трызму няма патрэбы непасрэдна падладжвацца пад актуальныя зада чы сацыяльна палітычнага развіцця, што дазваляе яму захоўваць ідэйную чысціню. У адрозненне ад нацыяналь нага (нацыянальна дэмакратычнага) праекту, ён не зазнаў жорсткіх крызі саў, выкліканых выцісканнем з палі тычнай сферы і публічнаю маргіналі зацыяй. Такая своеасаблівая пазіцыя 65 №14/2010 Аляксей Ластоўскі. Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці дазваляе русацэнтрызму захоўваць некранутымі свае цэнтральныя пас тулаты.
V. Суадносіны з іншымі канцэпцыямі беларускай нацыі Уласныя ўяўленні русацэнтрызму пра культурна палітычную прастору ў нашай краіне грунтуюцца на пад крэслена дуалістычнай карціне, дзе магчымыя толькі два полюсы – Даб ра і Зла.
Такім чынам, ёсць толькі сілы, якія адстойваюць інтарэсы беларус кага народу, і сілы, якія праводзяць антынародную і антынацыянальнай палітыку. У фармулёўцы Якава Траш чанка гэта дзве нацыянальныя ідэі:
праваслаўная нацыянальная ідэя і ка таліцкі нацыянал сепаратызм. Адна з іх загадзя «правільная»: «Историческим традициям белорусского народа, его мировосприятию, его системе ценностей отвечает только первое, православное, направление. Именно за этот путь неизменно голосует подавляющее большинство народа на выборах и референдумах, этот путь олицетворяет харизматический народный лидер А.Г. Лукашенко» (Трещенок, 2006: 64).
Іншая нацыянальная ідэя ненату ральная і фальшывая, больш за тое – смяротна небяспечная для беларус кага народу: «Католический сепаратизм есть попытка разрушить национальный менталитет, заменить живую сущность искусственной конструкцией. Если бы подобная попытка удалась, то это означало бы духовное убийство народа, после чего последовало бы и его физическое как православного восточнославянского этноса» (Трещенок, Две…).
Лагер апанентаў паўстае як нешта гамагеннае і статычнае, цалкам паз баўленае дыферэнцыяцыі і дынамікі.
Ёсць толькі ўстойлівыя апісаль ныя характарыстыкі: «нацыяналіс ты», «прыслужнікі заходніх паноў» і г. д. Ніякага істотнага адрознення па між «нацыяналістамі», «дэмакрата мі» і «лібераламі» не праводзіцца, усё роўна гэта «здраднікі радзімы», таму нюансы іхных поглядаў для русацэн трызму ніякай цікавасці не ўяўляюць.
Адпаведна, ніякага дыялогу або дыскусіі паміж апісанымі нацыяналь нымі ідэямі быць не можа. Сучасная культурна палітычная сітуацыя на цыянальнага развіцця Беларусі апіс ваецца як антаганістычная, дзе маг чымая толькі барацьба, хоць так і не зразумела, дзе палягае ўласна тая прастора, у якой можа разгортвац ца гэтае супрацьстаянне. Фактыч на ж узаемаадносіны складваюцца ў выглядзе аднабаковай палемікі, г. зн.
з публікацыяў і выступаў, якія вы карыстоўваюць нейкія фрагменты ідэяў апанентаў і эпізоды, што мо гуць паслужыць у якасці фактуры для абвінавачванняў. У любым выпадку, апазіцыйны лагер (няхай і ў неды ферэнцыяванай якасці) выконвае для русацэнтрызму найважнейшую фун кцыю «ворага», шмат у чым надаючы сэнс існаванню першага.
Значна складаней правесці падзел паміж русацэнтрызмам і дзяржаў наю канцэпцыяй беларускай нацыі.
Мы ўжо згадвалі пра тое, што руса 66 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект цэнтрызм паслядоўна вытрымлівае палітыку лаяльнасці і адданасці існай уладзе. Яшчэ адна дадатковая цяж касць – гэта ўключэнне шмат якіх выдатных прадстаўнікоў русацэнт рызму ў дзяржаўную эліту Беларусі.
Таму размежавальная лінія паміж гэтымі двума праектамі ў пэўнай сту пені размытая, але ўсё ж існуе (інакш і не варта было б увогуле весці гавор ку пра асобную канцэпцыю).
Русацэнтрызм як канцэпцыя на цыі – стабільны і канцэнтруецца ва кол выразнага кола ідэяў, ён ідэаліс тычны ў сваёй сутнасці. Дзяржаўная канцэпцыя беларускай нацыі – праг матычная, змяняецца ў залежнасці ад ваганняў сацыяльна палітычнай сітуацыі.
У праекце русацэнтрызму ствара ецца ідэалізаваны вобраз прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі як персаналі заванага ўвасаблення народных ін тарэсаў, харызматычнага правадыра, які інтуітыўна ўсведамляе і рэалізуе нацыянальную палітыку. Але пры гэ тым для русацэнтрыстаў застаецца магчымасць заняць пазіцыю пільных і свядомых ахоўнікаў народных ін тарэсаў, якія могуць больш выразна і поўна бачыць сітуацыю, даваць пара ды і ўказваць на памылкі.
Пры гэтым існуе пэўнае падабенс тва ў ідэях, каштоўнасцях ды рыто рыцы русацэнтрызму і дзяржаўна га праекту: акцэнтуацыя блізкасці беларускага і рускага народаў, на кіраванасць на прыярытэтны саюз з Расіяй, сімпатыі да праваслаўя. Але калі для русацэнтрызму ўсе сістэмы каардынатаў дакладна расстаўленыя (у саюзе з Расіяй выратаванне, За хад жа нясе для Беларусі духоўную і фізічную смерць), то ў дзяржаўным праекце закладзеныя магчымасці для сітуатыўных зменаў і палітычных гульняў (што і было прадэманстрава на падчас газавых і малочных войнаў з Расіяй).
Тым не менш, большасць аналіты каў схільныя не заўважаць гэтых адрозненняў і, больш за тое, спакой на прыпісваюць уладзе поўнае атая самленне з ідэямі і каштоўнасцямі русацэнтрызму ў жорсткай версіі.
Такое спрашчэнне, на наш погляд, прыводзіць да памылковага разумен ня сутнасці і характару працэсаў, якія працякаюць у культурна палітычнай сферы Беларусі.
Але пяройдзем непасрэдна да таго, якім чынам уяўляецца і апісва ецца беларуская нацыя ў межах пра екту русацэнтрызму.
VI. Палітычная супольнасць Для канстытуявання любой ідэн тычнасці асноватворным момантам ёсць дзяленне на «сваіх» і «чужых».
Уяўленні пра «сваіх» у русацэнтрыз ме можна апісаць як канцэнтрычныя колы, дзе ў самым цэнтры – белару сы. Затым больш шырокая суполь насць «сваіх» – рускі народ. І, нарэш це, яшчэ больш шырокая і разам з тым размытыя супольнасць – сла вянскі свет.
Цэнтральным паняццем, несум ненна, ёсць катэгорыя «беларускага народу». Яна ў межах гэтага праекту не паддаецца дакладнай канцэпту алізацыі, хаця ў якасці галоўнай ха рактарыстыкі, вядома, вылучаецца сутнасная прыналежнасць беларус 67 №14/2010 Аляксей Ластоўскі. Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці кага народу да рускай цывілізацыі.
Часта пры дэскрыпцыі «беларускага народу» ўжываюцца клішэ савецкіх часоў – вобразы простых працаўні коў, працоўных людзей і г. д.
Тэарэтычную канцэптуалізацыю на больш высокім узроўні можна сус трэць у Якава Трашчанка, які звярта ецца ўжо не да рытарычных постацяў савецкай эпохі, а да сучаснай тэрмі налогіі сацыяльнай веды і ўжывае паняцце «палітычнай нацыі»: «Все граждане данной страны, независимо от этнического происхождения, составляют единую политическую нацию. Так, наша страна называется Беларусью, хотя, кроме составляющих большинство белорусов, ее населяют представители многих других этносов. А проживающая в Беларуси полиэтническая по составу нация называется белорусской нацией» (Трещенок, 2006: 25).
Але русацэнтрызм далёкі ад ма дэлі грамадзянскага нацыяналізму, якая прадугледжвае інклюзіўнасць паводле палітычнага прынцыпу (усе грамадзяне краіны ўтвараюць палі тычную нацыю). Па першае, вельмі моцны акцэнт робіцца на эсенцы яльна ўласцівыя беларускаму народу характарыстыкі (культура, дух, мен талітэт), а гэта значыць, што акрамя грамадзянскай прыналежнасці для залічэння ў беларусы трэба валода ць і нейкімі культурнымі якасцямі.
Адпаведна, каб трапіць у лік у бела русаў, відавочна недастаткова проста грамадзянства, і тут Трашчанок су пярэчыць сам сабе: «Белорус сегодня может исповедовать любую религию или быть атеистом, но белорусом его делает реальная принадлежность к генетически восточнохристианской подсистеме европейской цивилизации и восточнославянской (общерусской) культуре, неотъемлемой частью которой является и белорусская культура» (Трещенок, 2006: 35). Такім чынам, у якасці га лоўнага крытэру прыналежнасці да беларускай нацыі ўсё ж выступае не этнічнае паходжанне і грамадзянская прыналежнасць, а атаясамленне са спецыфічным комплексам каштоў насцяў.
З іншага боку, з беларускага наро ду выключаецца частка этнічных бе ларусаў, якія маюць іншыя палітыч ныя погляды. Іншае, шырэйшае кола «свайго» народу – гэта рускі народ, рускі свет, руская цывілізацыя, час ткай якога, на думку ідэолагаў руса цэнтрызму, несумненна ёсць бела русы. «Мы рассматриваем белорусский народ в качестве неотъемлемой части русского народа. Для нас понятие «русский» – не то же самое, что и «великорусский». Великорос сы – всего лишь часть русского народа, другими его частями являются белорусы, малороссы (украинцы), русины.
Иначе говоря, белорусы, великороссы, малороссы и русины – это субэтносы единого русского этноса» (Ложь и правда…, 1994).
І, нарэшце, больш шырокі арэал «сваіх» – гэта славянскі свет. Хоць маркер «славянскага» часта вы карыстоўваецца для абазначэння «сваёй» агульнасці, само яго напаў ненне значна разыходзіцца з этналін гвістычнымі крытэрамі. Часцей за ўсё тэрмін «славянскі» выкарыстоў ваецца для абазначэння ўсходнесла вянскіх народаў (рускія, украінцы, 68 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект беларусы), у той час як заходнія і паўднёвыя славяне маюць вельмі сумнеўны статус адносна прыналеж насці да ўяўнага «славянскага свету».
Асабліва гэта датычыць тых нацыяў, дзе распаўсюджаны каталіцызм. Але і для праваслаўных паўднёваславян скіх народаў месца ў асяродку сла вянскай цывілізацыі не прадугледж ваецца. Яны застаюцца на перыферыі мыслення і рыторыкі русацэнтрызму.
VII. Мінулае беларусаў Русацэнтрызм мае моцную гіста рыяграфічную традыцыю, якая чэр пае свае вытокі як з гістарычных пабудоваў заходнерусізму, так і з са вецкай гістарыяграфіі. Мы ўжо ад значалі, што да фармулявання гэта га праекту прыцягваюцца шматлікія прафесійныя гісторыкі (у тым ліку са ступенямі кандыдатаў і дактароў на вук).
У цэлым можна сцвярджаць, што менавіта для русацэнтрычнага і на цыянальна дэмакратычнага пра ектаў адсылкі да мінулага граюць іс тотную ролю пры легітымацыі сваіх прэтэнзіяў на сучаснасць Беларусі (у той час як дзяржаўны праект хут чэй выкарыстоўвае напрацоўкі сваіх канкурэнтаў). Больш за тое, праект русацэнтрызму выглядае гістарысц кім, дзе цэнтр ляжыць менавіта ў мі нулым.
Апеляцыі да мінулага ў межах гэтага ідэалагічнага праекту маюць дзве асноўныя мэты (яны непасрэд на вынікаюць з дыхатамічнага ха рактару гэтага тыпу светапогляду):
легітымацыя на гістарычным матэ рыяле ўяўлення пра беларускі народ як неад’емную частку рускага супер этнасу і, адпаведна, дэ легітымацыя «ворагаў» і «чужароднай» інтэрпрэ тацыі беларускага мінулага, зноў жа з дапамогаю шырокага выкарыстання гістарычных фактаў.
Спачатку разгледзім, як рэалі зуецца першая мэта. Яна вынікае з асноватворнага сцвярджэння, крае вугольнага каменя гэтага ідэалагіч нага праекту: беларусы – гэта частка рускага суперэтнасу. «Белорус, как великоросс и украинец, по своему миросозерцанию, практической жизни и культуре является русским человеком, а Беларусь, как Россия и Украина, составляют часть единой русской цивилизации. Белорус этнически, исторически и духовно – это русский человек» (Криштапович, 1998b).
Пошукі агульных каранёў сыхо дзяць да мяжы I–II тыс. н. э., калі ўс ходнеславянскія плямёны, на думку ідэолагаў русацэнтрычнага праекту, утварылі феадальны саюз – Рускую зямлю, Русь . Адсюль выцякаюць ка рані адзінства рускага народу, якое захоўваецца да гэтага часу. Захоў ваецца наўпроставая пераемнасць гістарыяграфічных пабудоваў з пра цамі прадстаўнікоў заходнерусізму і савецкаю гістарычнаю школаю, якія абгрунтоўвалі сваяцтва рускага, бе ларускага і ўкраінскага народаў, што бяруць вытокі ў Кіеўскай Русі. «Из Древнерусского государства, или Киевской Руси, сложившейся древнерусской народности выросли впоследствии различные, но единые в своей основе по общности происхождения, языка, православной веры, культуре и духовности белорусская, украинс- 69 №14/2010 Аляксей Ластоўскі. Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці кая и великорусская (русская) народности» (Петриков, 2007: 33).
Цывілізацыйнае адзінства, якое склалася на аснове праваслаўя, не разарвалася і тады, калі на руінах «Рускага свету» ўтварыліся варагую чыя адна з адною дзяржавы: Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Маскоўскае. Уласна, з гэтага моманту ва «ўлонні адзінага рускага народу» афармляецца дзяленне на тры новыя этнасы, якія аднак у межах русацэн трычнай канцэпцыі разглядаюцца як часткі адзінага суперэтнасу.
Тут з’яўляецца вобраз аднаго з зацятых ворагаў рускага народу (і, адпаведна, беларускага) – палякаў, ці, дакладней, польскай палітычнай эліты Рэчы Паспалітай, якая нібыта ставіла мэтаю знішчэнне ўсходнесла вянскай праваслаўнай цывілізацыі з дапамогаю прымусовага апалячван ня і акаталічвання. Асабліва негатыў на разглядаецца засваенне мясцоваю шляхтаю польскай культуры і пера ход у каталіцызм, што расцэньваецца як акт здрады ў адносінах да «трады цыйнай» праваслаўнай культуры, які меў найцяжэйшыя наступствы для развіцця беларускага народу : «В итоге к концу XVIII в. белорусский этнос оказался практически без своей элиты, интеллигенции, школ, литературного языка, книгопечатания. В Речи Посполитой он был обречен на полонизацию, этническое вымирание и исчезновение с карты Европы» (Петриков, Основные этапы…).
Актыўную дапамогу ў разбурэнні праваслаўнай (рускай) цывілізацыі на беларускіх землях аказалі яшчэ адныя ідэнтыфікаваныя ворагі – езуі ты: «Основная деятельность иезуитов в Белоруссии сводилась к денационализации нашего народа, хотя она и прикрывалась якобы высшими государственными и религиозными целями» (Криштапович, 1999: 78).
Інструментам такога разбуральнага ўздзеяння служыла царкоўная унія, стаўленне да якой у рамках русацэн трызму рэзка адмоўнае.
У цэлым перыяд гісторыі Вялікага княства Літоўскага ў гістарыяграфіч ных пабудовах гэтага праекту не мае асаблівага семантычнага значэння, ён разглядаецца толькі як пераходны да перыяду Рэчы Паспалітай – часу прыгнёту і заняпаду. Прычым прыг нёт польскай шляхты меў два асноў ныя вымярэнні: культурна рэлігійнае і сацыяльна эканамічнае.
Ці варта здзіўляцца, што раздзел Рэчы Паспалітай і далучэнне бела рускіх зямель да Расійскай імперыі набывае статус выратавальнага акту для прыгнечанага беларускага наро ду, ледзьве не боскага ўмяшання, якое выратавала этнас ад пагрозы канчат ковага апалячвання: «Присоединение земель Беларуси к Российской империи, включение белорусского этноса в родственный великорусский историко-культурный организм открыли новую страницу нашей истории.
Закончилась борьба белорусов за выживание в условиях ВКЛ и Речи Посполитой. Начался трудный процесс возрождения исторической памяти и самосознания белорусского народа, развития его духовности и культуры, национально-государственного самоопределения» (Петриков, 2007: 35).
Праз адпаведную прызму апісва ецца і гісторыя XIX ст. як ледзь не залаты век для беларусаў. Сувораў 70 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект і Мураўёў паўстаюць як абаронцы і заступнікі ( радетели ) беларускага народу, у той час як Касцюшка і Калі ноўскі зрынаюцца з вяршыні нацы янальнага пантэону і трапляюць у ка тэгорыю «каталіцкіх нацыянал сепа ратыстаў», карані якіх сыходзяць да адвечных прыгнятальнікаў беларус кага сялянства – польскай шляхты.
Тэрмін «сепаратызм» выкарыс тоўваецца ў гэтым праекце як замена «нацыяналізму», рэабілітаванаму ў расейскім патрыятычным дыскурсе 1990 х гг. У публічнай мове Беларусі азначэнне «нацыяналісты» трывала замацавалася за нацыянальнымі палі тычнымі сіламі, таму русацэнтрысты правялі семантычную аперацыю за мяшчэння «нацыяналістаў» «сепара тыстамі».
Стаўленне ж да савецкага перы яду ў межах русацэнтрычнага пра екту неадназначнае. З аднаго боку, Савецкі Саюз заўсёды апісваецца як магутная дзяржава, якая прынес ла адчувальныя выгады беларуска му народу: «Революция разбудила энергию и энтузиазм трудящихся.
За короткий срок, отведенный историей, ценой неимоверных усилий страна сохи и цепа превратилась в могучую индустриальную державу, с которой вынуждены были считаться ведущие государства Запада. После революции в стране была создана система гарантированной трудовой занятости, обеспечены бесплатное образование и здравоохранение, право на отдых. Беларусь, которая в послеоктябрьский период обрела государственность, в союзе с другими братскими республиками совершила рывок в создании мощного экономического потенциала, развитии культуры и образования. Для белорусов, в прошлом крестьянской нации, был открыт такой доступ к знаниям, которого они не знали за всю историю своего существования» (Козляков, 1997).
Найбольш устойлівыя станоўчыя ацэнкі ўласцівыя палітычным колам, блізкім да камуністаў, а таксама ста рой генерацыі гісторыкаў (Петрыкаў, Сташкевіч ды інш.).
З іншага боку, сярод некаторых прадстаўнікоў русацэнтрызму (у пер шую чаргу ў Скобелева, Трашчанка, Сяргеева) перыядычна прасочваюц ца крытычныя выпады ў адносінах да савецкай дзяржавы, дзе асноўныя папрокі зводзяцца да падкрэслівання бюракратызацыі ўлады і абвінава чвання ў гвалтоўнай беларусізацыі.
У любым выпадку, распад СССР разглядаецца як трагічная падзея, найперш з той прычыны, што разбу рылася натуральнае адзінства рус кага суперэтнасу, вынікам чаго сталі катастрафічныя эканамічныя і куль турныя працэсы.
Іншая стратэгія звароту да гіста рычнага мінулага – гэта барацьба супраць «фальсіфікацыі» гісторыі палітычнымі апанентамі русацэн трызму (гаворка ідзе найперш пра гісторыкаў з нацыянальна дэмакра тычнага лагеру). Калі праглядзець публікацыі на гістарычную тэму ў ад паведнай перыёдыцы, то колькасць матэрыялаў, прысвечаных «правіль наму» выкладанню гісторыі, роўная аб’ёму крытыкі «няправільнага разу мення мінулага».
Варта адзначыць, што крытыка нацыянальнай гістарыяграфіі бачыц 71 №14/2010 Аляксей Ластоўскі. Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці ца ў цэлым адною з найважнейшых задачаў, артыкуляваных у праекце ру сацэнтрызму. Падкрэсліваецца «не навуковы» і «негістарычны» харак тар нацыянальнай гістарыяграфіі:
«Культурологической особенностью националистической исторической школы – совершенно необоснованно претендующей на представительство белорусской национальной историографии – является школярское изучение истории Белоруссии.
Такое изучение, не требуя вдумчивого исследования, обычно удовлетворяется поверхностными историческими аналогиями и внешней фактурой» (Криштапович, 1999: 11). Яшчэ адно метадалагічнае абвінавачван не – у «езуіцкім» абыходжанні з гістарычнымі фактамі, калі праціўні каў вінавацяць у ігнараванні кантэкс ту, падтасоўванні ды перакручаных інтэрпрэтацыях.
У рэчышчы адзначанага канспіра лагізму ў гісторыкаў, якія адстой ваюць нацыянальна дэмакратычную версію беларускага мінулага, зна ходзіцца цэлы набор далёкасяжных намераў. Найперш іх абвінавачва юць у стварэнні штучных перашко даў паміж беларускім і рускім наро дамі, што, як мы памятаем, у праекце русацэнтрызму паўстаюць непарыў ным цэлым. Праца з гістарычным мінулым выглядае як інструмент для рэалізацыі пэўных палітычных мэтаў:
«Играя на историческом невежестве обывателя и пытаясь спровоцировать антирусские настроения у простого человека, националисты стремятся вбить клин между братскими народами, чтобы и дальше проводить антинародные и антинациональные реформы в Белоруссии в угоду своим западным хозяевам» (Криштапович, 1999: 24).
Тут можна вылучыць некалькі ключавых эпізодаў для беларускай гістарыяграфіі, якія падвяргаюцца «ачыстцы» ад фальсіфікацыяў і «на цыяналістычных скажэнняў» гісто рыкамі, якія захоўваюць адданасць парадыгме русацэнтрызму:
1) указанне на агульнарускі харак тар Кіеўскай Русі. З гэтай прычыны аспрэчваецца інтэрпрэтацыя Полац кага княства як пачатку беларускай дзяржаўнасці;
2) выкрыванне ўяўлення пра пе рыяд Вялікага княства Літоўскага як пра залаты век для беларускай нацы янальнай гісторыі (сцвярджаецца, што ўлада ў гэтай дзяржаве належала чужароднай у этнічным і рэлігійным плане эліце, апроч гэтага ВКЛ раз глядаецца толькі як пераходны пе рыяд да палітыкі апалячвання і ака талічвання ў Рэчы Паспалітай);
3) рэабілітацыя сталінскага рэжы му, якая разгортваецца ў дзвюх ас ноўных плоскасцях: акцэнтуацыя кіроўнай ролі Сталіна ў перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне і крытыка прыпісвання камуністычнаму лідэру арганізацыі масавых рэпрэсіяў (на гэтай ніве асабліва плённа працуе старшыня таварыства «Гістарычныя веды», доктар гістарычных навук Адам Залескі).
Гістарычны базіс у праекце ру сацэнтрызму вельмі грунтоўны, бо выкарыстоўваюцца як напрацоўкі гісторыкаў заходнерусаў, так і бага тая спадчына савецкай школы гіста рыяграфіі. Але пры надзвычай шы рокім выкарыстанні гістарычнага 72 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект матэрыялу бачанне мінулага ў пра екце русацэнтрызму своеасаблівае.
Можна казаць у гэтым выпадку пра наяўнасць асаблівай гістарыясофіі, цалкам ненавуковай па сутнасці. З аднаго боку, уся гістарычная фактура падладжваецца пад ужо зададзеную жорсткую інтэрпрэтацыйную схему, што дазваляе абыходзіцца без гіпо тэзаў і даследаванняў, бо ў гісторыі адкрываць ужо няма чаго, яе сэнс і прызначэнне ясныя і зразумелыя.
З іншага боку, у праекце русацэн трызму мінулае маналітнае, яно не мае храналагічнай восі, што дазваляе змешваць розныя гістарычныя эпохі і розныя сацыяльныя слаі ў ідэалагіч ных калажах. Польскія шляхціцы, ка лабаранты, езуіты, гітлераўцы, бэнэ эфаўцы – гэта адзін агульны вораг, з аднолькавымі ідэямі ды памкнення мі. Зноў жа, трыадзіны рускі народ паўстае як вечная і нязменная духоў ная сутнасць, характар і каштоўнасці якой у крышталізаванай форме існу юць цягам тысячагоддзяў. Эсенцы ялізм тут набывае крайнюю форму выказвання, дзе гістарычныя факты выкарыстоўваюцца для ўзбагачэння апісання ідэалістычных сутнасцяў.
VIII. Сучаснасць Немагчыма ўявіць сучасную кар ціну свету, якая малюецца ў руса цэнтрызме, без уліку характарыстык гэтага ідэалагічнага праекту, што акрэсліваліся раней. Такім чынам, у ідэалогіі русацэнтрызму свет успры маецца строга дуалістычна, жорстка дзеліцца на дзве часткі, паміж якімі няма пераходаў і кампрамісаў: Усход – Захад, Дабро – Зло, Бог – Сатана і г. д.
Натуральна, што пазітыўны по люс ўтварае рускі народ або яго се мантычны заменнік, славянскі свет.
Фактычна можна сцвярджаць, што «чалавечнасць» і «гуманнасць» звод зяцца да рускага /славянскага свету.
Пры гэтым толькі рускі народ вало дае духоўнасцю, культурай і, адпа ведна, цывілізацыяй. Увесь астатні свет успрымаецца як прастора, цал кам падпарадкаваная сілам зла, якія імкнуцца знішчыць апошнюю апору цывілізацыі ды высокага духу.
Рускі народ валодае унікальнаю правідэнцыйнаю місіяй, якая сягае маштабу выратавання ўсяго свету. Ва ўяўленнях ідэолагаў русацэнтрызму свет ужо стаіць на мяжы катастрофы, поўнага знікнення, і толькі рускі на род можа перадухіліць яго пагібель.
Будучая (і, магчыма, непазбежная) катастрофа мае два найважнейшыя вымярэнні: сыравіннае і духоўнае.
Як ні дзіўна, але менавіта барацьба за рэсурсы робіцца галоўным тлу мачальным матывам для шмат якіх працэсаў, што адбываюцца ў сучас ным свеце. Распад Савецкага Саюзу апісваецца выключна як старанна спланаваная і тэхналагічна здзейсне ная акцыя з боку заходняга свету, вы кліканая жаданнем захапіць шырокія сыравінныя запасы гэтай дзяржавы.
Іншае найважнейшае вымярэнне крызісу сучаснага свету заключаецца ў духоўнай сферы, заходняя цывілі зацыя апісваецца як дэгенератыўная, бездухоўная, матэрыялістычная. За хад, які дэградаваў і раскладаецца, да 73 №14/2010 Аляксей Ластоўскі. Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці таго ж спрабуе агрэсіўна падпарадка ваць сабе і апошнюю апору цывіліза цыі – рускую культуру, пераважна з дапамогаю мас культуры і медыяў:
«Детские души программируются на жизненный стандарт, честными средствами не достижимый, а заодно формируется психологический фильтр, через который в душу юных просачивается только культурная дешевка и отцеживается все истинно прекрасное и человеческое. Из западной культуры усваиваются не ее шедевры, а ее отбросы. Формируется то невежество в отечественной и мировой культуре, которое прививали гитлеровские культуртрегеры на оккупированных славянских территориях. В результате воспитываются две категории людей – рабочее быдло, не догадывающееся о том, что оно быдло, и янычары на тот случай, если вдруг это быдло поумнеет и взбунтуется» (Титов, 1997).
Такім чынам, сучасная рэальнасць апісваецца як перманентная духоў ная ды інфармацыйная вайна, якая вядзецца супраць славянскага свету.
Тут мы падыходзім да шматграннага і складанага вобразу экзістэнцыйна га «ворага» для беларусаў / рускага народу / славянаў. Пры сталым рэ тушаванні гэтага вобразу, які адсы лае да яго таямнічасці і магутнасці (інакш складана было б падтрымлі ваць канспіралагічнае напружанне), усё ж паводле сукупнасці тэкстаў можна рэканструяваць сутнасць і паходжанне гэтага «ворага», які най часцей азначаецца як «таемны сус ветны ўрад».
Генеалогія яго сыходзіць караня мі далёка ў гісторыю, а дакладней да такой рэлігійна палітычнай дакт рыны як сіянізм, што апісваецца як «расісцкая антычалавечая ідэалогія».
Цалкам ігнаруецца гістарычны кан тэкст, у якім палітычны рух сіяніз му ставіў сваёй галоўнаю мэтаю аб’яднанне і адраджэнне габрэйска га народу на яго гістарычнай радзі ме – у Ізраілі. Замест гэтага запазыч ваецца канспіралагічны міф, надзвы чай распаўсюджаны сярод расійскіх нацыянал патрыётаў, пра злавесную скіраванасць сіяністаў на дасягненне сусветнага панавання. «Цель сионистов заключается в установлении финансового и политического контроля в мире через своих людей в правительствах, в сферах бизнеса, банковского и фондового капитала, через подчиненные СМИ. Этакая гигантская монополия кучки сверхбогатых евреев, помешавшихся на идее обогащения (у них один бог – доллар!)» (Диктатуров, 1997). Больш за тое, нават еўрапейскі фашызм апісваецца як спараджэнне сіянізму 3 .
Яшчэ адною злавеснаю таемнай арганізацыяй лічацца масоны. Зноў жа, тэорыя і практыка масонскіх 3 Хоць можна сустрэць і іншую генеалогію фашызму як спараджэння заходняй дэ макратыі: «Фашизм закономерно вырос из того уровня западной демократии, явился логическим продолжением ценностей того капитализма. Именно поэто му крупная буржуазия, финансовые воротилы сделали ставку на открытую тер рористическую диктатуру, призванную удушить рабочее движение и социализм, защитить интересы капитала. Именно в этом заключается основная причина воз никновения фашизма» (Козляков, 1998).
74 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект ложаў таксама цалкам ігнаруецца, замест гэтага фантазія апалагетаў русацэнтрызму будуе фантастычныя вобразы ўладных пірамідаў са сплаў леных у адно сіянісцкіх і масонскіх кланаў, найперш у Ізраілі ды ЗША.
Вонкавая палітыка гэтых дзяржаваў успрымаецца як цалкам падкант рольная ўсёмагутнаму сіянісцка ма сонскаму таемнаму ўраду: «В США довольно прочно укоренился иудо-сионизм, действует мощное произраильское лобби. Империализм США, сросшийся с сионизмом, открыто претендует на мировое господство, угрожая народам томагавками, беря на себя жандармские функции» (Диктатуров, 1997).
Асаблівая ўвага надаецца ідэала гічным супернікам праекту русацэн трызму, якія абвяшчаюцца свядо мымі агентамі «таемнага сусветнага ўраду», або, у найлепшым выпадку, служаць пешкамі ў чужых руках. Гэта адна са своеасаблівых «аксіёмаў», сталых матываў, што паўтараюцца ледзь не ў кожных артыкуле ці кнізе, створаных «спікерамі» русацэнтрызму.
Мы ўжо адзначалі своеасаблівы гістарызм, характэрны для русацэн трызму. Адбіваецца ён і на выяве «ворагаў» у будаўніцтве беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці – нацы янал дэмакратаў, якім прыпісваецца тоеснасць з гістарычнымі сіламі, што ідэолагі русацэнтрызму ўспры ма юць як варожыя беларускаму / руска му народу. Пры гэтым зноў жа ўлюбё ным рытарычным прыёмам ёсць зме шванне розных гістарычных часоў, калі ў адным сказе як эквіваленты могуць выкарыстоўвацца польская шляхта, калабарацыяністы часоў Другой сусветнай вайны і сучасныя беларускія нацыянальныя дэмакра ты. Для русацэнтрызму гэта ўсё адно і тое ж – смяротна небяспечны «во раг», які падлягае знішчэнню.
У мяккім варыянце гаворка ідзе пра падабенства памкненняў, каш тоўнасцяў і практыкаў, у больш жорс ткім – пра непасрэдную пераемнас ць. Па сутнасці, цалкам у рэчышчы эсенцыялісцкіх уяўленняў беларус кім «нацыяналістам» прыпісваецца «спрадвечная» цяга да здрады. Пра водзяцца сталыя паралелі з мясцо ваю шляхтаю, якая здзейсніла «здра ду», прыняўшы каталіцызм і поль скую мову, затым з беларускімі на цыянальнымі дзеячамі, якія стварылі БНР і зноў жа «здрадзілі» інтарэсам краіны (папулярным прыкладам тут выступае славутая тэлеграма кайзеру Вільгельму), ну і, нарэшце, улюбёным параўнаннем ёсць сталыя генеалагіч ныя рэканструкцыі дзейнасці калаба рацыяністаў часоў Другой сусветнай вайны.
Пры гэтым беларускіх нацы яналістаў абвінавачваюць у спро бах рэабілітаваць калабарацыяністаў, што, на думку прадстаўнікоў русацэн трызму, ёсць яшчэ адным наўпроста вым сведчаннем тоеснасці «здрадні каў» розных часоў (Козляков, 1998).
Асабліва дастаецца БНФ: «Не кто иной, как БНФ, поднял на щит и самых злейших врагов белорусского народа, его кровавых палачей – коллаборационистов, служивших Гитлеру» (Степаненко, 1999).
Такім чынам, паводле ўяўленняў русацэнтрыстаў, Беларусі (і, шырэй, руска славянскай цывілізацыі) суп рацьстаіць таемны сіянісцкі ўрад, 75 №14/2010 Аляксей Ластоўскі. Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці які кантралюе практычна ўвесь свет і абапіраецца на «пятую калону» ўнутры рэспублікі: «Ни для кого не секрет, что республика буквально нашпигована различного рода фондами, резидентами, магистрами, эмиссарами различных западных организаций, сектами западного происхождения и прочими «агентами влияния», ведущими тайно и явно свою подрывную деятельность. В эту мышиную возню подключились даже представители иностранных посольств» (Баранкевич, 1996). Як агентаў заходняга ўплыву апісваюць і прадстаўнікоў розных апазіцыйных палітычных рухаў: «Что стоит за страстным желанием Запада «демократизировать Беларусь»? Сформировать так называемую «политическую элиту», передав ей полноту власти. Проще говоря, подготовить администрацию для будущей колониальной Беларуси, которая верой и правдой стала бы служить новому хозяину» (Акулов, 1997). Мэ тай іх ёсць не толькі ўсталяванне за ходняга кантролю над краінаю, але і ўмяшанне ў аб’яднаўчы працэс сла вянскіх народаў.
І ўсё ж ацэнкі сучаснай сітуацыі ў краіне ў межах русацэнтрызму маюць хутчэй аптымістычны характар. Сц вярджаецца, што планы падначаліць малую незалежную краіну пацярпелі паразу, што тлумачыцца дзвюма ас ноўнымі прычынамі.
Па першае, каштоўнасці заход няга свету, з арыентацыяй на скнар насць і эгаізм, аказваюцца арганічна чужымі нязменнаму і ўстойліваму характару беларускага /рускага наро ду: «Негативное отношение нашего народа к западной системе ценностей обусловлено его цивилизационной природой» (Храмов, 1997). Таму ўсе спробы беларускіх нацыянальных дэмакратаў навязаць іншую сістэму светапоглядных каардынатаў аказва юцца загадзя асуджанымі на правал:
«Их взгляды не способны вместить незыблемые для славянина абсолютные ценности, понять народный архетип, сохраняющий глобальную историческую субъектность всей славяно-православной цивилиза ции.
Изобретенный «за бугром» для белорусов так называемый «национализм» ни в этнической, ни в государственной упаковке никакого отношения к славянскому миру не имеет и не может соблазнить белорусов, которые мыслят и чувствуют другими масштабами» (Гурин, 1997).
Па другое, асаблівае значэнне на даецца той ролі, што выконвае прэзі дэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які разглядаецца ў якасці персаніфі каванага ўвасаблення каштоўнасцяў народу: «Совсем не случайно миллионы людей называют А. Лукашенко «бацька»: он призван осуществить народные чаяния, и он, как никто другой на территории СНГ, стремится осуществлять их» (Скобе лев, 1997). Але калі народу прыпіс ваецца пасіўнае непрыманне чужых яму каштоўнасцяў, то Лукашэнка вы ступае як актыўны актор, што ажыц цяўляе выратавальную місію для пе радухілення змовы супраць беларус кага народу.
Такім чынам, сучасная сітуацыя ў Беларусі апісваецца як супрацьстаян не дзвюх сілаў – беларускага народу 76 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект (увасабленнем духу і каштоўнасцяў якога выступае Аляксандр Лука шэнка) і таемнага сусветнага ўраду, які з дапамогаю сваіх агентаў – апазіцыйных сілаў – спрабуе ўста ляваць кантроль над краінаю. Пры гэтым такое супрацьстаянне набывае яшчэ больш значную перспектыву.
Беларусь (і яе прэзідэнт) разглядаец ца як апошні бастыён рускага свету, які адстойвае каштоўнасці славян скай цывілізацыі перад агрэсіўным надыходам таемнага сусветнага ўра ду: «И именно потому, что Беларусь противодействует западным планам, сохраняет славяно-советскую цивилизационную природу, она подвергается яростным нападкам со стороны всех прозападных сил. Образно говоря, все силы ада брошены сегодня на Беларусь, чтобы сбить ее со славянской орбиты и привязать к западной колеснице, несущейся в преисподнюю» (Криштапович, 1997).
Адпаведна, Беларусь надзяляецца статусам «ратаўніцы свету», бо ўся чалавечая цывілізацыя прыраўноўва ецца да Русі: «Пока только Беларусь сохраняет потенциальную возможность возбудить остальную Русь на великие дела… Уже сейчас Лукашенко подсознательно действует в духе славянского учения. В качестве примера можно взять союз Белоруссии и России. Пока это лишь формальное объединение, но если его наполнить содержанием, Русь не только спасется сама, но и спасет другие народы от надвигающейся катастрофы» (Немчинов, 2002: 175).
Адпаведна, гэта надзяляе палі тычнае супрацьстаянне візіянерскім вымярэннем, дзе абаронцы каштоў насцяў славянскай цывілізацыі раз глядаюць сябе ў якасці апошніх абаронцаў Добра: «Мы объявляем священную войну Мировому Злу. Наперекор всему мы крупица за крупицей будем закладывать фундамент будущего Величия и Возрождения» (Геращенко, 1994).
XIX. Прагноз развіцця Прагнастычныя сцэнары ў праек це русацэнтрызму насычаныя эсха талагічнымі ноткамі, што вынікае з апісання сапраўднай сітуацыі: прак тычна ўвесь свет трапляе пад кан троль таемнага сіянісцкага ўраду, і толькі Беларусь застаецца выспаю свабоды, таму прапаноўваюцца толь кі два сцэнары – у залежнасці ад таго, ці ўдасца супернікам падпарадкаваць нашу краіну.
Такім чынам, у публіцыстычных працах прадстаўнікоў русацэнтрыз му шмат увагі надаецца апісанню трагічных карцінаў будучага свету, ператварэння большасці людзей у паслухмяных рабоў у выніку ўстанаў лення дыктатуры глабалістаў.
Мяркуецца, што першым крокам да канца свету стане прыход да ўла ды марыянетачных сілаў, якія здаду ць нашу краіну пад заходні кантроль.
Адпаведна, знікнуць усе шанцы для аднаўлення саюзу славянскіх наро даў, адзінай надзеі для выратавання ўсяго свету.
Карціна ж «новага сусветнага па радку» выглядае жахліва. Новы пара дак прадугледжвае ўсталяванне палі тычнага і эканамічнага кантролю та емнага ўраду над усімі краінамі свету праз сваіх стаўленікаў, а таксама з 77 №14/2010 Аляксей Ластоўскі. Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці дапамогаю міжнародных фондаў. На тэрыторыі былога Савецкага Саюзу задачаю «сіяністаў» будзе максімаль нае раздрабненне дзяржаваў, пераш коды якім небудзь інтэграцыйным працэсам, што спросціць усталя ванне поўнага кантролю над гэтымі тэрыторыямі. Паралельна будзе ісці працэс навязвання заходніх каштоў насцяў, якія ўспрымаюцца як цалкам чужыя славянскаму духу, і, адпавед на, вынікам стане толькі разбурэнне асноваў славянскай цывілізацыі.
З аднаго боку, стварэнне нацы янальных дзяржаваў пры развале Са вецкага Саюзу разглядаецца як непа срэдны вынік падпольнай актыўнасці таемнага сусветнага ўраду і яго аген таў, але з другога – ужо і самі нацыі падлягаюць далейшаму знішчэнню як перашкоды на шляху ўсталяван ня татальнага кантролю над светам:
«Но его (Запада – А.Л. ) цель – упразднение национальных культур и их жизнеспособности, поглощение западной цивилизации монстром мондиализма, который является геополитическим орудием шайки, мечтающей о мировой гегемонии и упорно пролагающей к ней дорогу» (Скобелев, 1997).
Пры гэтым карціна будучага лібе ральна дэмакратычнага свету віда вочна мае ярка выяўленыя апакаліп січныя ўласцівасці, калі задача «сус ветнага закулісся» – «превратить многоцветье современного мира в некое, лишенное красок, «геополитическое пространство», на котором Сатана и его слуги будут водить свои бесовские хороводы» (Акулов, 1997).
Такія матывы спрыяюць узмац ненню матывацыі для сацыяльнай мабілізацыі прыхільнікаў праекту ру сацэнтрызму, ускладанню на іх асаб лівай місіі ратавання свету.
Ужо згадвалася, што фактычна ад зінаю перашкодаю для эсхаталагічна га сцэнару ёсць Беларусь, з яе славян скімі каштоўнасцямі ды месіянскім правадыром Аляксандрам Лукашэн кам. Гэта прадугледжвае безумоўнае падтрыманне ягонай палітыкі, што разглядаецца як практычная рэалі зацыя каштоўнасцяў ды ідэалаў ру сацэнтрызму. Фактычна праграмныя патрабаванні зводзяцца да працягу эканамічнай, сацыяльнай і культур най палітыкі, якая праводзіцца прэзі дэнтам Беларусі.
Асаблівае значэнне надаецца «ад наўленню» саюзу славянскіх народаў (хаця цалкам дапушчальнаю выгля дае рэдукцыя да саюзу з Расіяй). Рус кі народ разглядаецца выключна як трыадзінства трох народаў, таму раз бурэнне гэтай цэласнасці адчуваецца як балючая траўма, што замінае заха ванню культуры і адстойванню сваёй дзяржаўнасці. Таму саюз з Расіяй на бывае статус найважнейшай задачы, хоць перспектывы яго прапісваюцца даволі цьмяна.
Найбольш канкрэтна выгляда юць указанні на пэўныя эканамічныя выгады, якіх можна дасягнуць з да памогаю гэтага саюзу: доступ да най багацейшых расійскіх сыравінных запасаў, агульны рынак і г. д. Яшчэ адным найважнейшым матывам для аб’яднання выступае магчымасць больш паспяхова супрацьстаяць аг рэсіўным планам «сіянісцкага ўра ду»: «Сегодня исторический водо- 78 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект раздел в Беларуси проходит не между демократией и диктатурой, а между колониальной зависимостью от Запада и объединением Беларуси и России в Союзное государство, ведущим к освобождению от западной зависимости и антинародных реформ» (Криштапович, 1998a).
Але больш значны гэты саюз усё ж з ідэалістычных прычынаў, якія ў праекце русацэнтрызму заўсёды кла дуцца ў аснову. Мяркуецца, што са стварэннем Саюзнай дзяржавы клад зецца пачатак адраджэнню гуманнай сістэмы каштоўнасцяў – сацыяль най справядлівасці, нацыянальнай роў насці, працы, салідарнасці, агуль насці, узаемадапамогі. Ніякіх кан крэтных механізмаў і шляхоў уста наўлення такога ідэальнага стану не прапісваецца: простая ліквідацыя падзелу, які так балюча і траўматычна перажываецца, ужо мусіць прывесці да гарманічнага грамадства.
Заключэнне Пэўны час праект русацэнтрыз му цалкам паспяхова ўпісваўся ў ідэалагічны парадак дня беларускай улады, што асабліва было заўважна ў другой палове 1990 х гг., калі най больш актуальным быў план пабудо вы саюзнай дзяржавы з Расіяй. Тады ідэі русацэнтрызму разглядаліся як абгрунтаванне гэтага геапалітычнага альянсу. Але зафіксаваная жорсткас ць і нягнуткасць гэтага ідэалагічнага праекту прывяла да паступовага адцяснення прадстаўнікоў русацэн трызму ад уплыву на прыняцце кан крэтных палітычных рашэнняў. Пры захаванні за вядучымі «спікерамі» прэстыжных месцаў пры ўладзе, сам русацэнтрызм усё менш адпавядае сітуацыйным і дынамічным дзяржаў ным інтарэсам. Абраная стратэгія выхаду з эканамічнага крызісу (лібе ралізацыя, дапамога ад міжнародных фінансавых арганізацыяў) прыво дзіць да падрыву і распаду ўстой лівых русацэнтрычных ідэалагемаў (напрыклад, Лукашэнка як гераічны змагар з міжнароднаю фінансаваю сістэмаю). Адпаведна, сучасная сіту ацыя ставіць перад праектам ру сацэнтрызму сур’ёзны выклік, калі з’яўляецца патрэба змяніць зафік саваны ў гэтым тэксце набор інтэр прэтацыйных схемаў, бо яны страцілі сувязь з беларускімі рэаліямі. Пра цяглая інтэлектуальная стагнацыя русацэнтрызму, у межах якога з дру гой паловы 1990 х гг. не назіралася ніякага істотнага развіцця, падказ вае, што гэтай плыні будзе дастатко ва складана знайсці выйсце з такога крытычнага становішча. Перспекты вы русацэнтрызму ў вяртанні свайго прывілеяванага становішча таксама выглядаюць зманлівымі без значнага абнаўлення як у ідэйным, так і інсты туцыйным плане.
79 №14/2010 Аляксей Ластоўскі. Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці Нацыя vs нацыянальны праект Литература 1. Акулов, В. Беларусь – Евросоюз: что пишем и что в уме // Славянский набат. 1997.
№ 22.
2. Баранкевич, А.И. Устранить Лукашенко и создать в Беларуси марионеточный режим – таков план Запада // Личность. 1996. № 7.
3. Геращенко, А. Под черно-золотисто-белым флагом! // Русь Белая. 1994. № 1.
4. Гурин, В. Иноземные уши бэнээфовского «национализма» // Славянский набат.
1997. № 6.
5. Диктатуров, А. «Глашатаи свободы» в «фашистской» Беларуси // Личность.
1997.
6. Козляков, В. Демфашизм. Краткое исследование одного циничного явления // Сла вянский набат. 1998. № 29.
7. Козляков, В. Исторический выбор народа // Славянский набат. 1997. № 26.
8. Криштапович, Л. Белоруссия и русская цивилизация . Мн., 1999.
9. Криштапович, Л. (a) Права. Свобода. Демократия // Славянский набат. 1998. №37.
10. Криштапович, Л. (b) Психология Иуды // Славянский набат. 1998. № 27.
11. Криштапович, Л. Услышать глас народа // Славянский набат. 1997. № 12.
12. Ложь и правда о Славянском Соборе «Белая Русь» // Русь Белая. 1994. № 6.
13. Малашко, А. Ползучая интервенция // Славянский набат. 1998. № 14.
14. Немчинов, Е.Н. Славянское учение – природопостигающая Русь // Славянское вече: материалы международной научно практической конференции, Минск, 13– 19 декабря 2000 г. Мн. : БелСОЭС «Чернобыль», 2002.
15. Обращение «Братья Славяне!» // Русь Белая. 1993. № 2.
16. Петриков, П.Т. Основные этапы белорусской государственности [Электрон ный ресурс] // Режим доступа : http://www.hist.bsu.by/bel/nauka/konf/75%20let/ konference/petrikov.htm.
17. Петриков, П.Т. Очерки новейшей историографии Беларуси (1990-е – начало 2000-х годов) . Мн. : Белорусская наука, 2007.
18. Скобелев, Э. Характер белорусского народа и будущее нации // Славянский набат.
1997. № 20.
19. Степаненко, О. Фронт против народа // Славянский набат. 1999. № 30.
20. Тарасевич, М. Вся надежда на «заморского дядю»? // Русь Белая. 1993. № 5.
21. Титов, О. Янычары из суверенных колоний // Славянский набат. 1997. № 21.
22. Трещенок, Я.И. Государственная идеология и национальная идея Республики Беларусь. Могилев, 2006.
23. Трещенок, Я. Две беларусские национальные идеи: католический национал-сепаратизм и православная национальная идея. Заметки историка [Электронный ресурс] // Белорусский православный информационный портал СОБОР.by. Режим доступа : http://sobor.by/zametki.php.
24. Храмов, В. И права «коллективного гражданина» надо защищать // Славянский набат. 1997. № 15.