Часопіс “Палітычная сфера”

Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі, канец XIX- пачатак XX стагоддзя

Уладзіслаў Іваноў · 2010

№14/2010 ISSN 1819—3625 №14, 2010 © Уступ Стараверы, ці «маскалі», «маскоўцы», як іх традыцыйна называюць беларусы, у стэрэатыпным, а таксама афіцыйным уяўленні належаць да расійскай культуры. Натуральна, не выклікае сумневу іхнае паходжанне, з’яўленне на беларускіх землях з Расіі, іхныя, так бы мовіць, расійскія карані. Але тое, што яны жылі сярод беларусаў цягам некалькіх стагоддзяў, наклала пэўны адбітак на іхную тоеснасць, мову і традыцыі, і гэтага таксама нельга адпрэчыць. Мэта артыкулу палягае ў тым, каб высветліць, якія формы прымалі кантакты паміж стараверамі і беларусамі ў XІX–XXІ стст., у якіх культурных і моўных канфігурацыях яны развіваліся і якіх вынікаў дасягнулі.

Дзякуючы этнаграфічным апісанням і статыстыцы (звесткі «Памятных кнігаў» розных беларускіх губерняў, першы перапіс насельніцтва Расійскай імперыі), мы маем магчымасць зазірнуць у этнічную гісторыю паўночнай Беларусі ды выявіць пэўныя індыкатары (афіцыйныя і дадатУладзіслаў Іваноў Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі, канец XІX – пачатак XXІ стагоддзя ковыя) тагачаснай тоеснасці старавераў. У нашым выпадку асноўным індыкатарам выступаюць, па-першае, мова, а па-другое, самавызначэнне.

Так, сцвярджаючы, што стараверы – адданыя расійцы, якія захоўваюць расійскую мову і традыцыю стараправаслаўя, мы мімаволі ператвараем іх у супольнасць, якая не мяняецца. Пры гэтым самі расійцы Расіі значна эвалюцыянавалі за апошнія некалькі стагоддзяў. Тым не менш, размова ідзе аб простых людзях, якія жывуць у зменлівым свеце войнаў, міграцыяў, безупынных сацыяльна-эканамічных трансфармацыяў, прымусу і гвалту (як фізічнага, так і сімвалічнага), таму змены як якаснага, так і колькаснага кшталту ёсць натуральнымі спадарожнікамі любой культуры.

Гэтае даследаванне накіраванае на вывучэнне асаблівасцяў эвалюцыі культуры старавераў Беларусі, ці, дакладней, толькі паўночнай Бе ларусі. Непасрэдным прадметам аналізу выступаюць такія важныя элементы культуры, як «тоеснасць» і «мова». У гэтай сувязі трэба патлу- 196 №14/2010 Ідэнтычнасць мачыць мінімальны інтарэс у гэтай працы да рэлігійнай кампаненты стараверскай тоеснасці, тым не менш вельмі важнай для поўнага разумення стараверства. Прызнаючы, што менавіта дзякуючы рэлігійнаму чынніку большасць старавераў захоўвае сваю спецыфіку, а таксама канстатуючы важнасць рэлігійнага вымярэння ў самавызначэнні саміх старавераў, аўтар тым не менш цікавіўся не столькі канфесійнаю, колькі палітычнаю, нацыянальнаю і моўнаю кампанентамі тоеснасці, праз якія лепей бачная эвалюцыя ўсёй культуры старавераў.

На дадатак, у межах секулярызаванага грамадства часам досыць цяжка вылучыць і апісаць рэлігійнае, нават на прыкладзе такой тыповай, стэрэатыпнай рэлігійнай групы, як стараверы.

Асноўныя паняткі і метады Для нас, людзей XXІ ст., панятак тоеснасці ёсць натуральным: ён часта сустракаецца ў газетах, манаграфіях, прамовах палітыкаў. Але ж зазначым, што ён вельмі новы; актыўна пачаў ужывацца ў сацыяльных і палітычнай навуках у Еўропе толькі ў 1980-я–1990-я гг. Так, напрыклад, Фэрнан Брадэль, выбітны французскі гісторык, у 1980-я гг. пазначаў, што ў Францыі да той пары навукоўцы не аперавалі такім паняткам (Thiesse, 1999). Шмат пісалася пра нацыянальнае пачуццё ў гістарычнай перспектыве, але ніколі не ўжываўся панятак «тоеснасць» або «ідэнтычнасць» (Thiesse, 1999). Псіхолагі і сацыёлагі, такія як Ірвінг Гофман у ЗША, пачалі ўводзіць яго ва ўжытак толькі ў 1960-я–1970-я гг. (Thiesse, 2000).

Аднак за малы прамежак часу гэты тэрмін стаўся натуральным і відавочным для ўсіх. Не зважаючы на відавочнасць, пазначым акцэнты:

тоеснасць – не нешта беспаваротна вызначанае і зафіксаванае, а толькі дынамічная сукупнасць пэўных супольных пунктаў, момантаў, якія па дзяляе пэўная група (у прыватнасці стараверы).

Гэтымі супольнымі пунктамі ёсць мова, рэлігія, тэрыторыя, падобны сацыяльна-эканамічны лад жыцця, гістарычная памяць, а таксама разуменне самой супольнасці, падабенства і належнасці да яе. Акцэнт тут робіцца на абавязковай дынаміцы тоеснасці і спецыфіцы кожнай суполкі, таму ў прынцыпе немагчыма даць адзін дакладны і сціслы адказ на пытанне, што такое стараверская тоеснасць. Трэба сказаць, што няма адной тоеснасці, а ёсць сукупнасць стараверскіх – часам вельмі адрозных – тоеснасцяў і тэндэнцыяў.

Даследаванне сучаснай тоеснасці віцебскіх старавераў базуецца на першым перапісе Віцебскай губерні ў межах першага ўсеагульнага перапісу Расійскай імперыі 1897 г., а таксама на сучасных апытаннях і экспедыцыйных матэрыялах пачатку XXІ ст.

Натуральна, аўтар улічвае стогадовы прагал паміж гэтымі пунктамі, але ж варта зазначыць, што цягам усяго XX ст. не праводзілася ніводнага даследавання ці перапісу мясцовых старавераў, а таму эвалюцыя стараверскай 197 №14/2010 Уладзіслаў Іваноў. Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі...

тоеснасці заставалася па-за ўвагаю навукоўцаў.

Такім парадкам вылучэнне агульнай тэндэнцыі развіцця беларускага стараверства ў XX ст. адбываецца перадусім шляхам гістарычнай рэканструкцыі, у чым аўтару дапамаглі ўспаміны старых старавераў, а таксама пэўныя архіўныя звесткі. Хаця трэба прызнаць, што лакуна ў вывучэнні стараверства ў Беларусі ў XX ст. усё адно застаецца незапоўненаю. Варта таксама пазначыць, што сённяшнія стараверы Віцебшчыны сустракаюцца ва ўсіх раёнах вобласці, але асабліва кампактна жывуць на захадзе (Мёрскі, Пастаўскі, Браслаўскі раёны, а таксама Полацк, Шаркоўшчына, Шуміліна, Бешанковічы ды інш., дзе жывуць пераважна паморскія стараверы-беспапоўцы, якія складаюць абсалютную большасць мясцовага стараверства). Што датычыць старавераў-папоўцаў 1 , то яны кампактна жывуць у Віцебску, яго ваколіцах і Лёзненскім раёне. Гэтак званыя стараверы-адзінаверцы 2 не фіксуюцца падчас апытанняў, бо пасля 1905 г., калі быў прыняты маніфест аб умацаванні верацярпімасці, яны зліліся ці то з праваслаўнымі, ці то з іншымі стараверамі; у XXI ст. пра іх не засталося звестак, прынамсі ў віцебскім рэгіёне 3 .

Пошук старавераў Віцебшчыны адбываўся шляхам апытання старавераў паводле ланцуговага прынцыпу: падчас сустрэчаў са стараверамі Віцебску, напрыклад, ці Шуміліна, аўтар выяўляў іншыя месцы іхнага рассялення, бо ў размовах аўтаматычна выходзілі шматлікія назвы вёсак і мястэчак, адкуль рэспандэнты ці рэспандэнткі прыехалі ў Віцебск ці іншы горад або мястэчка. Акрамя гэтага аўтар абапіраўся на прыблізную мапу рассялення старавераў у Віцебскай вобласці, створаную Наталляй Мінінай і яе калегамі з Віцебскага дзяржаўнага універсітэту імя Пятра Машэрава (Белорусское Поозерье…, 2001: 203).

Нарэшце, перад тым як перайсці да ўласна высвятлення тоеснасці беларускіх старавераў, трэба патлумачыць, хто такія цяперашнія стараверы Беларусі. Ці гэта ўсё яшчэ субэтнас расійскага этнасу, як іх інтэрпрэтуе расійская этналогія? Ці гэта субэтнас беларусаў? Спецыялісты, як будзе відаць ніжэй, маюць розныя версіі. Фактычна, не існуе аднаго стараверства, дакладней, больш карэктна весці гаворку пра стараверствы.

Не зважаючы на малалікасць, раскіданасць і пэўную маргіналізаванасць мясцовых старавераў, што, без сумневу, ускладняе даследаванне гэтай 1 Папоўства – адна з дзвюх асноўных плыняў стараверства, якая прызнае таінства святарства (у адрозненне ад беспапоўцаў, што, сярод іншага, бачна ў самой назве суполкі).

2 Адзінаверства – плынь у стараверстве (іншыя назвы: «новыя дабраслаўленцы» і «царкоўныя стараверы»), якая захоўвае старыя рэлігійныя даніканаўскія традыцыі, але прызнае, тым не менш, іерархічную юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату.

3 На сённяшні момант у Беларусі існуе толькі адна суполка адзінаверцаў – у Мінску.

198 №14/2010 Ідэнтычнасць своеасаблівай супольнасці Беларусі, розныя групы, розныя сагласы 4 старавераў знаходзяцца на розных стадыях адначасова акультурацыі ды асіміляцыі. Шмат якія гарадскія і местачковыя суполкі старавераў – як папоўцаў, так і беспапоўцаў – у XX ст.

канчаткова асіміляваліся беларускаю культураю. Іншыя стараверскія суполкі яшчэ на стадыі асіміляцыі.

Натуральна, усе гэтыя вельмі адрозныя тэндэнцыі не дазваляюць даць адзіны адказ на пытанне пра цяперашні стан старавераў Беларусі.

Нарэшце, досыць дыскусійным застаецца пытанне, хто такія стараверы Беларусі. У працы робіцца спроба часткова даць адказ і на апошняе пытанне.

Каб дакладна адказаць на гэтыя пытанні ды апісаць стан узаемапранікнення культураў старавераў і беларусаў, трэба ўвесці такія паняткі, як акультурацыя 5 , асіміляцыя 6 і сінкрэтызм 7 . Праўда, варта адзначыць, што ў нашым выпадку акультурацыя не мае ніякіх адмоўных канатацыяў, а ўжываецца ў разуменні Бастыда (Bastide, 1960, 1970, 1971; Souty, 2002:

44–46), які ўспрымаў акультурацыю як з’яву заўсёды ўзаемную і двухбаковую для ўдзельнікаў працэсу, вядомага ў этналогіі як узаемапранікненне культураў. І гэты працэс выклікае якасныя змяненні як у мінарытарнай, так і дамінантнай культуры, і змены гэтыя з’вязаныя з існаваннем у межах адной тэрыторыі, дзяржавы (Souty, 2002: 44–46). Такім парадкам, акультурацыя не раўназначная заняпаду і выміранню культуры, як гэта часта ўспрымаецца ва Усходняй Еўропе, а азначае хутчэй ідэю сінкрэтызму і стварэння новай культуры на аснове дзвюх кантактных культураў (Tardieu, 1990–1991: 493–496).

Неабходна дапусціць, што некаторыя мінарытарныя і адначасо4 Саглас – суполка, секта, плынь, кірунак (пераважна рэлігійны). Зазвычай гэты панятак ужываецца ў дачыненні стараверскай культуры. Гістарычна склаліся некалькі дзесяткаў стараверскіх сагласаў (папоўцы і беспапоўцы; у межах беспапоўскай культуры існуе цэлы шэраг большых і дробных сагласаў: паморцы, федасееўцы, філіпаўцы, нетаўцы ды інш.). У Беларусі бальшыня старавераў належыць да беспапоўскага паморскага (каля 50 тыс. прыхільнікаў) і папоўскага сагласаў (няма звестак пра колькасць).

5 Акультурацыя – працэс трансфармацыі, які закранае некалькі культураў (пераважна дзве культуры, якія суіснуюць, кантактуюць), і выпрацоўвання новай культуры на аснове звычак і традыцыяў кантактных культураў. У заходняй этналогіі працэс акультурацыі звычайна не раўназначны дэкультурацыі, то бок вынішчэнню першапачатковай культуры ці, хутчэй, культураў. Акцэнт робіцца акурат на выпрацоўванні новай культуры, таму акультурацыя часцяком трактуецца як памяркоўная, натуральная асіміляцыя без гвалту.

6 Асіміляцыя – радыкальная форма акультурацыі, якая азначае поўнае вынішчэнне пэўнай першапачатковай культуры і пераход да культуры дамінантнай.

7 Сінкрэтызм – у этналогіі гэта своеасаблівы культурны мэтысаж (métissage) або сумесь уплываў, то бок стварэнне новай культуры на базе шэрагу кантактных культураў. Такім чынам, сінкрэтызм у пэўнай ступені падобны да акультурацыі ў яе мяккай форме.

199 №14/2010 Уладзіслаў Іваноў. Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі...

ва маргінальныя культуры здатныя супрацьстаяць і нават уплываць на дамінантныя культуры. Таму не варта ўспрымаць акультурацыю старавераў як дэградацыю і вынішчэнне іхнай культуры і мовы, а хутчэй як выпрацоўванне новай сінкрэтычнай беларуска-стараверскай культуры. Кажучы пра сінкрэтызм , трэба ўдакладніць, што ён не ахоплівае ўсёй мясцовай стараверскай супольнасці, а хутчэй значную частку старавераўбеспапоўцаў, якія былі і застаюцца ў актыўных і сталых стасунках з беларусамі.

Тут варта звярнуцца да этнографаў XІX ст. (Никифоровский, 1895;

Маркс, 1995), якія апісвалі культурны абмен паміж беларусамі і стараверамі, уплыў моды, кулінарных і агародніцкіх звычак старавераў на беларускую культуру, а таксама ўплыў мовы беларусаў на гаворкі старавераў, уплыў шматлікіх беларускіх традыцыяў – як харчовых, так і прамысловых – на лад жыцця старавераў (Болонев, 1985; Гарбацкі, 2003). Беларуска-стараверскі сінкрэтызм на сучасным этапе закрануў не толькі культурнае вымярэнне, але, як ні парадаксальна, і рэлігійнае: так, падчас экспедыцыі ў Браслаўскі раён у студзені 2009 г. аўтар зафіксаваў надзвычай цікавую з’яву.

Шмат якія цяперашнія стараверы-беспапоўцы заходняй Віцебшчыны, дзе яны мірна суіснуюць з беларусамі-каталікамі, прымаюць у сябе ксяндза, які «ходзіць па Калядзе».

У адсутнасць свайго ўласнага святара стараверы спавядаюцца ксяндзу і дазваляюць яму асвячаць хату на Каляду. Трэба канстатаваць, што гэта вельмі радыкальнае змяненне ў паводзінах старавераў XXІ ст.

Іншаю праяваю пэўнага беларуска-стараверскага культурнага і рэлігійнага сінкрэтызму можа лічыцца радыкальнае рашэнне святарскага пытання. Вядома, напрыклад, што ў другой палове XX ст., а таксама на пачатку XXІ ст., стараверы сутыкнуліся з праблемаю нястачы святароў, ці настаўнікаў у беспапоўцаў (Інтэрвію…, 1998: 4; Подмазов, 1973: 99).

У звязку з гэтым і пад несумненным уплывам як ідэяў пэўнага парытэту палоў у беспапоўскіх суполках, так і афіцыйнай дэкларацыі роўнасці палоў у БССР, беспапоўкам дазволілі рабіцца святаркамі, узначальваць вясковыя стараверскія грамады (Отрывки..., 2006).

Нарэшце, менавіта праз прызму сінкрэтызму варта трактаваць такую з’яву, як сучасны ўплыў стараверства на праваслаўе. Тут маецца на ўвазе пэўны сімвалічны ўплыў старавераў на традыцыю праваслаўных, якія значна больш згубілі і пацярпелі ў эпоху ваяўнічага, а затым пасіўнага атэізму. Стараверы ж, вядомыя як упартыя ў сваім змаганні або супрацьстаянні Саветам, лепей захавалі стараправаслаўную спадчыну, шматлікія паўсядзённыя традыцыі. І ў эпоху «вяртання рэлігійнага» (le retour du religieux) (Kepel, 1991), у Беларусі гэта канец 1980-х – пач. 1990-х гг., менавіта дзякуючы стараверам у праваслаўе вярнуліся шмат якія згубленыя за савецкім часам традыцыі (Моррис, 2004).

200 №14/2010 Ідэнтычнасць ІІ. Стараверы Беларусі ў эпоху «этнаграфічнага буму» і падчас перапісу 1897 г.

Самыя першыя звесткі пра традыцыі, а таксама тоеснасць мясцовых старавераў можна атрымаць ад этнографаў, гісторыкаў і статыстаў, якія ў XІX ст. у гэтак званую этнаграфічную эпоху, этнаграфічны бум, апісалі іхныя норавы і побыт. Досыць часта стараверская тэма паўставала як дадатак падчас вывучэння і апісання беларусаў (Сементовский, 1872; Сапунов, 1883; Никифоровский, 1895;

Маркс, 1995; Горбачевский, 1895;

Аникиевич, 1907). Так, Мікалай Нікіфароўскі апісваў, як беларускі і стараверкі абменьваліся модаю, фасонамі нашэння хустак і каптурыкаў (Никифоровский, 1895). Кірыла Анікіевіч, апісваючы побыт і мову старавераў, заўважаў, што ўсё больш у іхнай мове трапляецца беларускіх словаў (Аникиевич, 1907). Складальнікі-аўтары «Памятных кнігаў Віцебскай губерні» ў апісаннях мясцовых старавераў кожны раз падкрэслівалі, што на іхную мову істотна паўплывала «белорусская речь» – як у лексічным, так і фанетычным плане (Памятная книжка Витебской губернии, 1898: 102).

Сучасная беларуская мовазнаўца, даследчыца беларускага стараверства Аляксандра Манаенкава, напісала ў сваёй працы (прысвечанай, праўда, стараверам Веткі), што ўплыў беларускай мовы на старавераў меў месца, але пераважна сыходзіў з боку дыялектаў, а не літаратурнай мовы (Манаенкова, 1974: 36). Гэта датычыць усіх старавераў, у тым ліку віцебскіх. Насамрэч, з усіх гэтых апісанняў можна атрымаць вельмі скупую, пераважна другарадную інфармацыю пра старавераў. Апроч таго, моўны аспект беларуска-стараверскіх стасункаў, тым больш у гістарычнай перспектыве, даследаваны вельмі кепска. Пры адсутнасці выбару давядзецца задаволіцца гэтымі каліўцамі, з якіх усё адно можна вылучыць цікавыя звесткі пра кантакты паміж беларусамі і стараверамі, пра ўзаемны ўплыў у такіх сферах, як кулінарыя, адзенне, мода і мова.

Сапраўды новы этап у разуменні мясцовай стараверскай культуры пачаўся з першым перапісам насельніцтва Расійскай імперыі ў 1897 г.

Тут магчыма атрымаць не прыблізную, а дакладную інфармацыю пра старавераў, і не толькі што датычыць іхнай колькасці, але і культуры. Так, падчас перапісу ўлічваліся такія аспекты, як родная мова і мясцовасць, у якой жылі апытаныя (горад, мястэчка ці вёска). Перапіс насельніцтва ёсць важнаю крыніцаю інфармацыі напрыканцы XІX ст., якая дазваляе агучыць некаторыя новыя высновы.

Дзіўна, але беларускія этнолагі дасюль ігнаруюць першы перапіс Расійскай імперыі. Толькі маладыя даследнікі пачынаюць уводзіць гэтую «новую старую» крыніцу ў сучасны агляд (Магалінскі, 2007: 56–58). Так, падчас перапісу выявілася, што ў Віцебскай губерні налічвалася 83 022 стараверы (для параўнання ў 1862 г., паводле звестак Аляксандра Семянтоўскага, іх было прыблізна 40 700 чалавек; сёння лічба сягае прыкладна 201 №14/2010 Уладзіслаў Іваноў. Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі...

20 000). З 83 022 старавераў бальшыня прызналі роднаю расійскую мову (62 508 чалавек), але каля 25 % тагачасных старавераў (20 123 чалавекі) прызналі роднаю моваю беларускую.

Цяжка абвінаваціць царскі ўрад у завышэнні паказчыкаў беларускае прысутнасці ў краі. Вядома, можна дапусціць пэўны суб’ектывізм падчас перапісу, тым не менш агульная тэндэнцыя відавочная. Па сутнасці тэндэнцыя пэўнай беларусізацыі старавераў (прынамсі моўнай) ёсць цалкам натуральнаю. Частка старавераў, асабліва беспапоўскіх сагласаў, до сыць актыўна мяшалася з беларусамі, а таму паступова пераймала іхную мову, як і беларусы пераймалі расійскую мову.

«Беларусізацыя» старавераў – гэта з’ява спантанная, натуральная і мае на ўвазе пэўны бок акультурацыі гэтай часткі насельніцтва ў выніку ўзаемных кантактаў з беларусамі.

Вельмі цікава, што беларусізаваліся пераважна стараверы этнічна беларускай зоны, дзе беларусы складалі абсалютную бальшыню насельніцтва (Полаччына, Невельшчына, Люцыншчына, Лепельшчына, Дзвіншчына, Гарадоччына, Вяліжчына). У шэрагу памежных раёнаў (Себежскі, Рэжыцкі, Дрысаўскі ўезды) стараверы лепей захоўвалі сваю ідэнтычнасць і мову.

Расійская мова 62 508 Беларуская мова 20 123 Украінская мова 2 Іншая – Агулам 83 022 Табліца 1. Родная мова старавераў (Перапіс, 1897) Расійская мова 74 Беларуская мова 209 Агулам 283 Табліца 2. Родная мова старавераў Вяліжскага ўезду (Перапіс, 1897) Расійская мова 2 218 Беларуская мова 47 Агулам 2 265 Табліца 3. Родная мова старавераў Себежскага ўезду (Перапіс, 1897) 202 №14/2010 Ідэнтычнасць Але нават у буйных гарадах (Віцебск, Полацк) значная частка старавераў лічыла роднаю моваю беларускую: у Віцебску з 1220 чалавек 245, у Полацку з 350 чалавек 86 прызналі беларускую мову роднаю. Трэба зазначыць, што гаворка ідзе не пра літаратурную беларускую мову, бо напрыканцы XІX ст. яна прызнавалася «наречием» і не мела літаратурнага стандарту. Але нават калі размова ідзе пра дыялекты беларускай мовы, беларусізацыя пэўнай часткі старавераў губерні не губляе сваёй значнасці і навізны ў агульным разуменні мясцовага стараверства.

На карысць моўнай беларусізацыі старавераў сведчыць і той факт, што абсалютная іх бальшыня жыла ў сельскай мясцовасці: з 83 тыс. старавераў толькі 7 300 жылі ў гарадах, астат нія – у мястэчках і вёсках. Зразумела, што ў вёсцы асабліва натуральна і праўдападобна выглядае з’ява ўзаемнага культурнага абмену і пранікнення адной культуру ў другую. Таксама хацелася б скіраваць увагу на характар і сутнасць беларусізацыі старавераў.

На розных этапах пад уплывам розных ідэалагічных мадэляў (царызм, бальшавізм) беларусізацыя набывала розныя вымярэнні ды маштабы: так, напрыклад, у XІX ст. яна адбывалася ў сферы культуры і мовы, пра што неаднойчы пісалі вышэй згаданыя этнографы і статысты. Затым у СССР (БССР) пэўная беларусізацыя старавераў перайшла ў рэчышча палітычнае. Напачатку пад уздзеяннем нацыянальнай палітыкі 1920-х гг., пазней, пасля вайны, з 1950-х гг., у выніку рацыянальных стратэгіяў, напрыклад, пашпартызацыі насельніцтва («пашпартная беларусізацыя»), калі шмат якія мясцовыя стараверы Расійская мова 27 106 Беларуская мова 2 562 Агулам 29 668 Табліца 4. Родная мова старавераў Рэжыцкага ўезду (Перапіс, 1897) Расійская мова 2 776 Беларуская мова 2 382 Агулам 5 158 Табліца 5. Родная мова старавераў Невельскага ўезду (Перапіс, 1897) Расійская мова 1220 Беларуская мова 245 Агулам 1465 Табліца 6. Родная мова старавераў Віцебску (Перапіс, 1897) 203 №14/2010 Уладзіслаў Іваноў. Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі...

запісваліся беларусамі толькі таму, што жылі ў Беларусі.

Адпаведна з гэтай эвалюцыяй і спецыфічнаю сітуацыяй першапачаткова беларусізацыя старавераў развівалася як акультурацыйны працэс, то бок працэс, у якім мянялася не толькі першапачатковая стараверская культура, але і беларуская культура.

Праўда, стараверская культура змянялася хутчэй і больш інтэнсіўна, бо не магла супрацьстаяць ані большай аўтахтоннай беларускай культуры, ані дамінантнай расійскай, а затым савецкай культуры. Таму акультурацыя паміж стараверамі і беларусамі хоць і адбывалася спантанна, мірна, але ж усё адно была няроўная, хаця б таму, што паводле колькасці насельніцтва беларусы значна пераважалі старавераў, адпаведна першыя ўспрымаліся як аўтахтоны, а апошнія – як прышлы люд.

Такім чынам, акультурацыя старавераў заўсёды мела асіміляцыйнае адценне і развівалася ў бок поўнай асіміляцыі. Пры гэтым у развіцці кантактаў між стараверамі ды беларусамі ніколі нельга забываць пра элемент расійскі і затым савецкі. Напрыклад, хоць царскія ўлады ў XІX ст. і ставіліся да «раскольнікаў» з падазрэннем, але ж на землях былога ВКЛ іх успрымалі як сваіх, расійцаў, як носьбітаў роднай ці роднаснай культуры і мовы. Часцяком царскія ўлады карысталіся гэтым і звярталіся да старавераў, напрыклад, у змаганні супраць удзельнікаў антырасійскіх паўстанняў, супраць беларусаў і палякаў, якія выяўлялі нейкія формы процістаяння царызму.

За савецкім часам расейскі чыннік не меў імперыялісцкай скіраванасці, тым не менш, адсутнасць рэальнай нацыянальнай беларускай дзяржавы, секулярызацыя і русіфікацыя грамадства БССР і міграцыя з Расіі істотна паўплывалі на адносіны паміж стараверамі і беларусамі.

Савецкасць, якая традыцыйна атаясамлівалася з расійскасцю і расійскамоўнасцю, паступова вынішчала або проста мінімізавала нацыянальнае, у прыватнасці беларускае вымярэнне.

Асабліва выразна гэта адчувалася ва ўрбаністычным асяроддзі. У мястэчках і вёсках гэтая тэндэнцыя існавала мінімальна.

Яшчэ важна падкрэсліць паступовую змену характару акультурацыі старавераў. Як ужо пазначалася вышэй, спачатку яна мела мяккі характар, але паступова і з улікам усіх вымярэнняў (акрамя культурна-моўнага яшчэ і палітычны аспект) акультурацыя набыла радыкальную форму і ператварылася ў асіміляцыю.

Хаця зноў жа варта зазначыць, што асіміляцыя закранула не ўсіх старавераў Беларусі. Групоўкі старавераў, якія зацята трымаліся і трымаюцца веры, у меншай ступені падуладныя працэсам асіміляцыі. Таму магчыма вывесці гіпотэзу пра тое, што высокая ступень рэлігійнасці стрымлівае працэс асіміляцыі. І наадварот, ступень адкрытасці новаму, секулярызацыі, беларусізацыі ды ўрбанізацыі абумоўлівае хуткі пераход ад простай акультурацыі да асіміляцыі.

Такім парадкам, згаданая беларусізацыя старавераў у гістарычнай і прасторавай перспектыве можа 204 №14/2010 Ідэнтычнасць азначаць (у залежнасці ад групоўкі і мясцовасці) як класічную спантанную акультурацыю, так і яе крайнюю форму – асіміляцыю (Bastide, 1971).

Натуральна, што такія змяненні стараверскай тоеснасці, зафіксаваныя як этнографамі, так і статыстамі, не могуць пакінуць аўтара абыякавым. Нават дапускаючы пэўную памылковасць перапісу і недакладнасць інфармацыі, што датычыць звестак пра старавераў, у прыватнасці іхнай моўнай эвалюцыі, немагчыма ігнараваць сам перапіс. Цалкам імаверна, што частка старавераў асімілявалася ўжо ў XІX ст. Зрэшты, гэтая моўная беларусізацыя старавераў ідзе ў разрэз з агульнаю канцэпцыяй стараверства як з’явы выключна расійскай.

Нагадаем, што сучасная расійская этналогія, напрыклад, дасюль трактуе старавераў як расійскі субэтнас (Пивнева, 2001: 129–130; Иванисов, Иванисова, 2003: 90).

Праўда, і ў расійскай сацыяльнай навуцы існуюць іншыя падыходы.

Так, этнолагі канстатуюць, што стараверства перайшло межы выключна расійскага культурнага феномену і сталася натуральнаю часткаю шэрагу іншых культураў, напрыклад, комі (Власова, 1999), саамаў і беларусаў.

З гэтай нагоды вельмі цікава пазначыць, што яшчэ напрыканцы XІX ст.

у «Алфавітным спісе народаў, што жывуць у Расійскай імперыі» (Алфавитный список…, 2005) беларусы апісваліся як «разнавіднасць рускага племені», пераважна праваслаўнага, а таксама каталіцкага веравызнання.

Акрамя гэтага, у спісе пазначаўся цікавы момант, што сярод беларусаў ёсць крыху раскольнікаў. Як бачна, з’ява змяшэння старавераў з іншымі народамі фіксуецца даўно.

Са свайго боку, і аўтар не можа перабольшваць беларусізацыю старавераў, бо гэтая з’ява была перадусім двухбаковаю: калі стараверы запазычылі ў беларусаў звычаі ды мову, самі беларусы зведалі моцны ўплыў расійскай мовы і культуры (афіцыйна праз палітыку русіфікацыі краю, а неафіцыйна, лакальна, праз кантакты з прышлымі расійцамі, у тым ліку стараверамі). Унікаючы абагульнення, варта сказаць, што тоеснасць часткі старавераў XІX ст. значна змянілася ў бок беларусізацыі, аднак вялікая колькасць старавераў, хоць і зведала пэўны беларускі ўплыў, захавала расійскую ідэнтычнасць.

Улічваючы, што расійская (як, дарэчы, і беларуская) нацыя ў сучасным палітычным разуменні сфармавалася толькі ў другой палове XІX ст., застаецца пытаннем, ці можна з пэўнасцю ва ўсіх гістарычных сітуацыях называць старавераў «расійцамі».

Трэба быць вельмі асцярожнымі як з азначэннямі тагачасных этнічных і канфесійных суполак, так і з самімі статыстычнымі звесткамі. У той час, калі гэтая супольнасць перасялілася з Расіі (дакладней Масковіі), каб уратавацца ад знішчэння ці асіміляцыі, яшчэ не існавалі паняткі «расійцы», «расійская нацыя» ў сучасным разуменні. Натуральна, стараверства – першапачаткова «прадукт» расійскай культуры, але гэта не азначае, што стараверы – аўтаматычна расійцы, тым больш тыя, што аказаліся далёка ад прарадзімы і на момант фармаван- 205 №14/2010 Уладзіслаў Іваноў. Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі...

ня нацыяў Усходняй Еўропы былі інтэграваныя ў шматлікія іншародныя ды іншамоўныя супольнасці.

З апірышчам на этнаграфічныя і статыстычныя звесткі ёсць усе падставы меркаваць, што пэўная частка старавераў, якія жылі ў Беларусі, у прыватнасці ў Віцебскай губерні, праз асіміляцыю і гістарычную інтэграцыю ў беларускую традыцыйную супольнасць, развіваліся і фармаваліся разам з беларусамі і разам з імі склалі частку будучай беларускай нацыі. Такім парадкам, мінарытарная частка беларускіх старавераў натуральна ўвайшла ў склад беларускай нацыі ў момант яе канчатковага фармавання. Гэта можа падацца дзіўным і складаным, але беларуская нацыя сфармавалася ў XІX–XX стст. насупор палітыцы русіфікацыі імперскага рэжыму, і ў працэс стварэння нацыі беларусы ўцягнулі пэўную колькасць прадстаўнікоў некаторых іншых этнічных супольнасцяў.

ІII. Тоеснасць і стан культуры старавераў на сучасным этапе Гісторыя стараверства Беларусі (як БССР, гэтак і беларускіх земляў у складзе Польшчы) у міжваенны перыяд даследаваная мала і цьмяна. Аднак дакладна вядома, што і савецкі таталітарызм, і польскі аўтарытарызм, і Другая сусветная вайна радыкальным і адмоўным чынам паўплывалі на стан культуры мясцовых старавераў. Унутры стараверскіх супольнасцяў адбыліся радыкальныя дэмаграфічныя і адпаведна сацыяльныя змены (павялічыўся дысбаланс паміж мужчынскім і жаночым насельніцтвам, бо значная частка мужчынаў-старавераў не вярнулася з вайны). Дэмаграфічныя наступствы вайны, а таксама атэізацыі ды урбанізацыі грамадства змянілі традыцыйны лад жыцця старавераў, пасля вайны іхныя суполкі адкрыліся свету і пачалося інтэнсіўнае змяшэнне з іншымі жыхарамі Беларусі (Іваноў, 2008: 103). У XX ст. не праводзілася рэлігійнага перапісу насельніцтва Беларусі, таму не існуе колькасных звестак пра старавераў. Дэмаграфічную дынаміку развіцця гэтай культуры можна аднавіць дзякуючы іншым звесткам і метадам (спроба прыблізнага падліку праз апытанне старавераў, у прыватнасці, настаўнікаў, лідэраў суполак, аналіз гістарычнай памяці, рэканструкцыя і параўнанне месцаў рассялення старавераў да вайны і цяпер).

Адзначым, што інфармацыя за 2000 г. – вельмі прыблізная, бо сучасныя беларускія перапісы не ўлічваюць канфесійнай кампаненты (Ладес, 1862 1878 1880 1888 1893 1894 1897 2000 47 514 76 927 78 017 83 231 90 077 91 635 83 022 Ад 20 000 да 50 000 Табліца 7. Колькасць старавераў паўночнай Беларусі ў гістарычнай перспектыве 206 №14/2010 Ідэнтычнасць 2005). Па-другое, Віцебская губэрня была калі не большая за сучасную Віцебскую вобласць, то прынамсі мела іншую канфігурацыю (Рэжыцкі і Люцынскі ўезды, дзе кампактна пражывалі стараверы, увайшлі затым у склад Латвіі, а Невельскі і Себежскі ўезды – у склад Расіі). Таму значная частка старавераў былой Віцебшчыны не асімілявалася, а апынулася ў іншай дзяржаве і не ўлічваецца падчас перапісу насельніцтва Віцебшчыны.

Важна памятаць, што войны і рэвалюцыя таксама істотна паўплывалі на дэмаграфічную сітуацыю. Пры гэтым не варта адкідаць уплыў асіміляцыі. Зрэшты, трэба нагадаць, што падчас перапісу 1897 г. коль касць старавераў пазначалася без уліку адзінаверцаў. Наагул, варта звярнуць увагу на адвольны і часцяком незразумелы характар падліку колькасці старавераў, да таго ж варта памятаць, што шмат хто са старавераў унікаў перапісу. Таму тэндэнцыя да падзення колькасці старавераў у Віцебскай губерні напрыканцы XІX ст. – гэта, хутчэй за ўсё, недахоп статыстычнага падліку, а не рэальнае змяншэнне.

Вышэй ужо адзначалася, што падчас высвятлення і апісання тоеснас ці трэба ўлічваць шматлікія чынні кі: месцазнаходжанне суполкі (вёска, мястэчка, горад), ступень рэлігійнасці, тып сагласу (папоўскі ці беспапоўскі), тое, як на тую ці іншую суполку паўплывалі вайна, ваяўнічы атэізм ды іншыя лёсавызначальныя фактары. Таксама вельмі важна, як ужо падкрэслівалася ў папярэдняй працы, улічваць такі чыннік як самавызначэнне (Іваноў, 2008: 102). У праведзеным у 2004–2005 гг. анкетаванні акрамя моўнай тоеснасці старавераў, якая лічылася цэнтральным і асноўным ланцугом даследавання, высвятлялася і іхнае этнапалітычнае самавызначэнне. Бальшыня рэспандэнтаў і рэспандэнтак вызначылі сябе як беларусаў (65 % апытаных), астатнія – як расейцоў ці адначасова расійцаў і беларусаў («мяшаныя мы») 8 .

Што да моўнай кампаненты то еснасці, то вельмі цікава, што сучасныя даследаванні ў пэўнай ступені пацвярджаюць тэндэнцыю да пераходу часткі старавераў на беларускую дыялектную мову, а часцяком на трасянку. Падчас анкетавання старавераў Віцебшчыны ў 2004–2005 гг.

(50 анкетаў) высветлілася, што не толькі расійская мова ёсць роднаю 8 Анкетаванне ладзілася ў 2004 г. у межах аспіранцкай працы ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі ды фальклору імя Кандрата Крапівы (Мінск). Анкета складзеная і апрабаваная ў Віцебску і вёсках Віцебскай вобласці, апрацаваная ў 2005 г. У апытанні ўзялі ўдзел 50 чалавек, пераважна асобы пенсійнага і сталага веку, вясковыя і местачковыя кабеты. Гэтае анкетаванне, як пазначалася вышэй, мае малую выбарку. Гэта рабілася ў адпаведнасці з практыкаю «параўнаўчага даследавання», якое звычайна мае на ўвазе невялікую колькасць апытаных (Хеллевик, 2002: 80; Althabe, 1990). Асноўнай умоваю такога апытання ёсць разумны адбор рэспандэнтаў. Таксама вельмі важна, каб пры сціслым параўнаўчым даследаванні адбіраліся не тыповыя выпадкі, сітуацыі ды асобы, а хутчэй палярныя і адрозныя.

207 №14/2010 Уладзіслаў Іваноў. Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі...

для сучасных старавераў. Праўда, на сённяшнім этапе нароўні з расійскаю і беларускаю мовамі значнае месца займае «мяшаная» мова. 40 % апытаных прызналі роднаю расійскую мову, 13 % – беларускую, каля 46 % – мяшаную ці адначасова расійскую і беларускую. Такім чынам, сёння моўную тоеснасць старавераў можна апісаць як пераважна мяшаную.

Апісваючы ідэнтычнасць старавераў на сучасным этапе, належыць падкрэсліць такую з’яву ў эвалюцыі стараверскай тоеснасці, як мяшанка (і, дарэчы, не толькі ў мове). Мяшанка – з’ява не новая ў дынамічным свеце культуры, тым больш ва ўмовах разнастайнасці культураў, ва ўмовах памежжа. Нават для досыць кансерватыўных і закрытых старавераў мяшанка – не навіна, бо, як пазначалася вышэй, ужо ў XІX ст., а магчыма, яшчэ і раней, яны пачалі мяшацца з беларусамі, палякамі ды літоўцамі, а таму зведалі ўзаемны ўплыў адзін на аднаго. Цікава, што сучасныя літоўскія даследнікі стараверства таксама часта сутыкаюцца з гэтаю мяшанкаю ў тоеснасці старавераў Літвы (Cиночкина, 2010).

Як і раней, сто гадоў таму, у гора дзе дамінуе расійская мова (або цяпер «мяшаная мова»), тады як 13 % беларускамоўных старавераў жывуць выключна ў вясковай мясцовасці.

Высновы Першапачаткова стараверы – этнічныя расійцы. Дасюль вялікая частка працягвае лічыць сябе расійцамі, рускімі. У інтэрв’ю і апытаннях шмат якія стараверы дэманструюць выразную гістарычную памяць – яны распавядаюць, што калісьці іхныя продкі прыехалі з Расіі. Пры гэтым, як дэманструе даследаванне 2004–2005 гг., з’явілася частка старавераў, якія лічаць сябе адначасова беларусамі і расійцамі. Апроч таго, у 1960-я–1970-я гг., падчас пашпартызацыі, шмат хто са старавераў запісаўся беларусам.

Маладыя генерацыі старавераў, выключаныя з жыцця грамады, перахо дзяць да атэістычнага ці арэлігійнага ладу жыцця, губляючы сувязь са стараверствам і ўрэшце стараверскую тоеснасць.

Таксама варта зазначыць, што ў Беларусі не існуе аднаго стараверства, але мноства розных стараверскіх культураў (папоўства з аднаго боку, разнастайнае беспапоўства – з другога), таму больш дакладна, як пазначалася ва ўступе, будзе весці размову пра стараверствы ў Беларусі. У розных мясцінах яны па-рознаму захавалі сваю першапачатковую культуру. Жывучы кампактна, як у Латгаліі, стараверы здолелі лепей захаваць сваю ідэнтычнасць, а жывучы ўпярэРасійская мова 20 чалавек (40 %) Беларуская мова 7 чалавек (14 %) Абедзве, мяшаная 22 чалавекі (44 %) «Стараверская» мова 1 чалавек (2 %) Табліца 8. Родная мова старавераў (паводле анкетавання 2004–2005 гг., 50 анкетаў) 208 №14/2010 Ідэнтычнасць мешку з беларусамі, як у Гарадоцкім, Невельскім, Себежскім, Полацкім, Віцебскім і Лепельскім уездах, яны часта радыкальна асіміляваліся, пераймалі мову і звычаі мясцовых жыхароў.

У выніку шматгадовых кантактаў паўстала спецыфічная беларуская стараверская культура, адрозная ад стараверскай культуры Літвы ці Расіі. На карысць гэтага сведчыць і тэндэнцыя да змешвання культураў, стварэння новай культуры і адносінаў з беларусамі. Гэта прывяло да арганізацыйнай аўтанамізацыі беларускіх старавераў-беспапоўцаў, якія выбралі сваім рэлігійным цэнтрам Полацк. Зрэшты, той факт, што некаторыя папоўскія лідэры заклікаюць сваю паству пазбавіцца беларускага ўплыву, таксама сведчыць пра тое, што стараверы і беларусы выпрацавалі цягам стагоддзяў (асабліва апошніх дзесяцігоддзяў) новыя адносіны, якія насцярожваюць пры хільнікаў чыстае «рускасці».

Некаторым вясковым стараверскім суполкам, якія хоць і не трапілі ў палон асіміляцыі, пагражае знікненне з прычыны дэмаграфічнай крызы і секулярызацыі грамадства, што разрывае пераемнасць традыцыі ды пакаленняў. Але пры гэтым з вяртаннем рэлігійнага чынніка ў беларускім грамадстве з 1990-х гг. пачалося абнаўленне стараверства, адбыўся ўздым шэрагу значных стараверскіх суполак у Віцебску, Полацку і Браславе. У асобных стараверскіх суполках Беларусі мелі месца факты русіфікацыі (гэта найперш моўная ды ідэалагічная русіфікацыя, працэс аўтэнтыфікацыі, то бок спроба аднавіць першапачатковы стан культуры, наколькі гэта магчыма). Невялікая частка сучасных кансерватыўных старавераў Віцебшчыны пад уплывам настаўнікаў і святароў пачала пераглядаць сваю гісторыю і месца ў беларускай культуры. Так, святары віцебскіх папоўцаў (звычайна накіраваныя з Расіі) праводзяць курс на «ачышчэнне» мясцовых старавераў ад беларускай культуры і мовы, спрабуючы адрадзіць «сапраўднае» стараверства, ці старажытнае праваслаўе (древлеправославье). Арганізацыйна віцебскія папоўцы падпарадкоўваюцца патрыярху ў Расіі, іхным духоўным цэнтрам ёсць горад Навазыбкаў у Бранскай вобласці. Кіраванне супольнасці старавераў-беспапоўцаў ар ганізаванае паводле іншай мадэлі – іхны рэлігійны цэнтр месціцца ў Полацку, што яшчэ раз дэманструе розныя тэндэнцыі ў сучасным грамадстве старавераў Беларусі.

Абапіраючыся на ўласныя даследаванні і назіранні, аўтар схільны да высновы, што сучасная стараверская культура Беларусі ёсць сінкрэтычнаю і фрагментаванаю, яна складаецца з надзвычай розных, часам супярэчлівых як стараверскіх, так і беларускіх элементаў. Больш не існуе і, магчыма, ніколі не існавала аднаго вобразу, адной мадэлі стараверства, адной канкрэтнай, раз і назаўсёды вызначанай тоеснасці. Існавала мноства розных тэндэнцыяў развіцця стараверскай культуры: побач з кансерватыўнымі ды закрытымі суполкамі, якія хаваліся ў аддаленых мясцінах губерні і захоўвалі свой першасны архаічны лад жыцця, існавалі адкрытыя для кантакту супольнасці гарадоў і мястэчак.

209 №14/2010 Уладзіслаў Іваноў. Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі...

Литература 1. Althabe, G. Ethnologie du contemporain et enquête de terrain [Electronic ressource] // Terrain. 1990. № 14. Mode of access : http://terrain.revues.org/index2976.html.

2. Bastide, R. Anthropologie appliquée . Stock, 1971.

3. Bastide, R . Le Prochain et le Lointain . l’Harmattan, 1970.

4. Bastide, R. Les Religions africaines au Brésil . Puf, 1960.

5. Kepel, G. La Revanche de Dieu. Chrétiens, juifs et musulmans à la reconquête du monde .

Paris : Le Seuil, «Points», 1991.

6. Souty, J. Le croisement des cultures’ de Jérôme // Sciences Humaines. 2002. № 123.

Р. 44–46.

7. Tardieu, M. Définitions et théories du syncrétisme // Annuaire du Collège de France.

1990 – 1991.

8. Thiesse, A.-M. La Création des identités nationales . Europe XVIIIe – XXe siècle Seuil, 1999.

9. Thiesse, A.-M. La création des identités nationale [Electronic ressource] // Multiculturalisme : politiques publiques et usages de l’ethnicité. 2000. № 6. Mode of access : http:// urmis.revues.org/index304.html.

10. Алфавитный список народов, обитающих в Российской империи [Электронный ресурс]. Режим доступа : http://www.demoscope.ru/weekly/2005/0187/perep04.php.

11. Аникиевич, К. Сенненский уезд Могилевской губернии . Могилев, 1907.

12. Белорусское Поозерье: Язык и духовная культура . Мн., 2001.

13. Болонев, Ф.Ф. Семейские . Улан-Удэ, 1985.

14. Власова, В.В. Коми (зыряне) старообрядцы [Электронный ресурс]. 1999. Режим доступа : http://www.komi.com/Folk/komi/31.htm.

15. Гарбацкі, А.А. Гісторыя стараабрадніцтва на беларускіх землях // Старообрядчество как историко-культурный феномен. Материалы международ ной научно-практической конференции 27–28 февраля 2003 г. Гомель, 2003. С.

47–61.

16. Горбачевский, И. Лепельский уезд Витебской губернии . Витебск, 1895.

17. Іваноў, У.В. Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў // Палітычная сфера.

2008. № 10.

18. Иванисов, А.М., Иванисова, В.А. Исторические, социально-культурные аспекты старообрядчества // Старообрядчество как историко-культурный феномен.

Материалы международной научно-практической конференции 27–28 февраля 2003 г. Гомель, 2003.

19. Інтэрвію з полацкім стараверскім сьвятаром Арловым П.А. // Витебский курьер.

1998. 15 мая. № 36.

20. Ладес, Д. Хранители традиций, или Как живут белорусские староверы [Электронный ресурс] // Эспресс-Новости. 2005. 27 мая. Режим доступа : http:// www.expressnews.by/1013.html.

21. Магалінскі, І.У. Да пытання аб колькасці старавераў у Віцебскай губерні ў 1870-я – пач.

1900-х гадоў (па афіцыйных дадзеных) // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета. Гуманитарные науки. 2007. Выпуск 20.

22. Манаенкова, А.Ф. Язык Ветки : автореф. дис. на соискание степени канд. фил.

наук. Мн., 1974.

23. Маркс, М. Записки старика // Віцебскі сшытак. 1995. № 1.

24. Моррис, Р. Старообрядческие общины в Северной Америке [Электронный ресурc // Старообрядчество Украины и России: прошлое и современность.

210 №14/2010 Ідэнтычнасць Материалы II Всеукраинской научно-практической конференции. 1–3 октября 2004 г. Киев. Режим доступа : http://portal-credo.ru/site/index.php?act=lib&id=1580.

25. Никифоровский, Н. Очерки простонародного жития-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности . Витебск, 1895.

26. Памятная книжка Витебской губернии за 1898 . Витебск: Губернская типография, 1898.

27. Первая всеобщая перепись населения Витебской губернии . Тетрадь 1. СПб., 1899.

28. Первая всеобщая перепись населения Витебской губернии . Тетрадь 2. СПб., 1901.

29. Пивнева, Е.А. Работа Института этнологии и антропологии Российской академии наук в 2000 г. // Этнографическое обозрение. 2001. № 4.

30. Подмазов, А.А. Церковь без священства . Рига, 1973.

31. Сапунов, А. Витебская старина . Т. 1. Витебск, 1883.

32. Сементовский, А.М. Этнографический обзор Витебской губернии . СПб., 1872.

33. Синочкина, Б. Речь как зеркало самоидентификации (староверы о себе) [Электронный ресурс]. Режим доступа : http://www.gazeta.lv/story/11944.html.

34. Хеллевик, О. Социологический метод . М., 2002.

Дадатковыя крыніцы 1. Bayart, J.-F. L’Illusion identitaire . Fayard, 1996.

2. Copans, J. L’enquête et ses méthodes : l’enquête ethnologique de terrain . Paris : Armand Colin, «128», 2008.

3. Jean-François Bayart : «Il n’y a pas d’identité française» [Electronic ressource] // Le Monde. Mode of access : http://www.lemonde.fr/politique/article/2009/11/06/jeanfrancois-bayart-il-n-y-a-pas-d-identite-francaise_1263548_823448.html.

4. Беларусы. Славянскія этнакультурныя традыцыі . Т. 10. Мн., 2007.

5. Болонев, Ф.Ф. Календарные обычаи и обряды Семейских . Улан-Удэ, 1975.

6. Гарбацкі, А.А. Лінгвакультуралагічнае апісанне мужчынскага і жаночага адзення стараабраднікаў у Беларусі // Этноконфессиональные и конфессиональные процессы в трансформирующемся обществе. Ч. 2. Материалы международной научной конференции. Гродно, 2001.

7. Гарбацкі, А.А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы 17 – пачатку 20 ст . Брэст, 1999.

8. Лабынцев, Ю.А., Лабынцева, Л.Л. Белорусско-украинско-русская православная книжность межвоенной Польши . М., 1999.

9. Миловидов, В.Ф. Современное старообрядчество . М., 1979.

10. Отрывки из выступления Председателя Центрального Совета Древ леправославной Поморской Церкви Республики Беларусь о. Петра Орлова [Электронный ресурс]. Режим доступа : http://www.starover.religare.ru/article6161.

html.

11. Поташенко, Г. Староверие в Литве. Вторая половина 17 – начало 19 вв. Ис следования, документы и материалы . Vilnius : Аidai, 2006.

12. Сементовский, А.М. Памятная книжка Витебской губернии на 1864 год . СПб., 1864.

13. Сигма, Г. О национализме [Электронный ресурс]. Режим доступа : http://www.

genocide.ru/lib/bhelp/i/i-72-nationalism.html.

14. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Віцебскае Падзвінне . Т. 2. Мн., 2004.