№ 12/2009 I. Апісанне беларускае палітыкі: агульны стан У беларускай палітычнай навуцы назіраецца пэўная адарванасць тэарэ тычных разважанняў ад эмпірычнага матэрыялу, разрыў паміж тэорыяй і эмпірыкай. Айчынная паліталогія спраўна прадукуе разнастайныя тэарэтычныя мадэлі, датычныя палітычнага працэсу, аднак боль шасць з іх слаба звязаная з нейкімі дадзенымі эмпірычнага характару, а тым больш з эксперыментальнай альбо іншай верыфікацыяй высуну тых гіпотэзаў. Спекулятыўная веда пра палітычнае пануе не толькі ў ай чыннай філасофіі, але і ў палітычнай тэорыі, прадукты якой часцей за ўсё не адпавядаюць крытэру фальсіфікацыі як магчымай прыкмеце навуковай веды. Прынцыповая неаправяржаль насць большасці тэорыяў, датычных палітычных працэсаў у Беларусі, адсутнасць у іх спасылак на вынікі даследаванняў закладае зерне сум неву ў сапраўды рацыянальным ха рактары высноваў пра беларускую палітычную сістэму і прымушае змяшчаць іх у найлепшым выпадку ў сферу філасофскай, а не навуковай веды. У іншых выпадках палітычная рэфлексія відавочна палягае ў рэ чышчы ідэалагічнага мыслення аль бо рэлігійнага светапогляду, што Юрый Чавусаў Падсумаванне палітыкі:
палітычныя штогоднікі як жанр зды мае з яе абавязак ў эмпірыч ным аб грунтаванні тэзаў, аднак пры гэ тым вы ключае прэтэнзію на аб’ектыў нае адлюстраванне рэчаіснасці з навуковых пазыцыяў. І нават у тых па літалагічных тэорыях, якія маюць ней кае эмпірычнае абгрунтаван не, звы чайна выкарыстоўваюцца да дзе ныя, атрыманыя даследні ка мі з ін шых галінаў навукі (гісто рыя, са цы я ло гія, макраэканоміка, пра ва), а зусім не ўласна па лі тыч ныя даследаванні. Палітыка як самастой ны прадмет канкрэтнага эмпірыч нага даследавання звычайна не ка рыстаецца ўвагай навукоўцаў, чаму прычынай ёсць комплекс чын ні каў як суб’ектыўнага, так і метадалагіч на га парадку.
Азначаны феномен знаходзіць свае праявы і ў літаратуры на палітычныя тэмы, у той яе частцы, што прэтэндуе на аб’ектыўнае выкладанне матэ рыялу, не скажонае оптыкай будзьякой ідэалогіі. З аднаго боку, маецца паўнаводная плыня публікацыяў, якія ўтрымліва юць канцэптуальныя сцвярджэн ні, фар мулююць тэорыі, ствараюць мадэлі, але пры гэтым яны ў самай невялікай ступені грунту юцца на матэрыялах даследаванняў.
Звычайна менавіта падобная па лі та лагічная літаратура з прэ тэнзіяй на навуковы характар ствара ецца ў межах працоўнага кабінета аўтара, 150 № 12/2009 Mapping politics без «выхаду ў поле». На фоне ка та страфічна малой колькасці па лі талагічных публікацыяў на бе ларускія тэмы менавіта падобныя кнігі і артыкулы звычайна ствараюць корпус тэкстаў, што прэзэнтуюцца ў публічнай прасторы як здабытак бела рускай палітычнай навукі. У сітуацыі існавання ў беларускай акадэмічнай навуцы дзяржаўнай ідэалогіі як на вучальнага прадмета гэтая плыня публікацыяў непазбежна зліваецца з мемуарнымі, біяграфічнымі, пу блі цыстычнымі і ідэалагічнымі тэк стамі, у той альбо іншай ступені датычнымі палітыкі. Таксама жанра выя і стылёвыя межы размываюцца праз публікацыю гэтых матэрыялаў у інтэрнэт-крыніцах, у якіх яны час цяком змяшчаюцца побач з тэкстамі, напісанымі ў жанры палітычнага ка ментара на надзённую праблематы ку (своеасаблівая «поп-паліталогія» за аўтарствам як журналістаў, гі сторыкаў і эканамістаў, так і дыпла маваных палітолагаў). Не рэдкасць, калі тэкст пачынаецца з агляду пэўнай тэорыі, часам з цытаваннем замежных крыніцаў, пасля ён пра цягваецца суб’ектыўнай рэфлексіяй з нагоды бягучых палітычных падзеяў альбо нават крытыкай прамоваў і ўчынкаў палітыкаў, а завяршаецца па радамі дыдактычнага кштал ту на адрас палітычных суб’ектаў аль бо сцэнарамі і прагнозамі кан спіралагічнага характару. У выніку асноўны масіў гэтай літаратуры толькі фармальна адносіцца да навукі і ўяўляе каштоўнасць адно што для другаснага аналізу як адлюстраван не існага стану рэфлексіі з нагоды палітычнага.
З іншага боку, маецца значна менш насычаная плыня даследчага матэрыялу па палітычным прадмеце ў шырокім сэнсе. Гэта матэрыялы эмпірычных даследаванняў, за снаваныя на іх тэорыі. Пераважная частка тэкстаў у гэтай плыні датыч ная разнастайных сацыялагічных даследаванняў, аднак пры гэтым маюцца матэрыялы гістарычнага, правазнаўчага характару, а такса ма даследаванні з выкарыстаннем метадалагічнага інструментара ўлас на палітычнай навукі. Гэтыя матэ рыялы яднаныя тым, што грунтуюц ца на выніках аналізу і асэнсавання палітычнай рэчаіснасці навуковымі метадамі, заснаванымі на аналізе дадзеных, атрыманых пры вывучэнні нейкага канкрэтнага фрагмента па літычнай рэчаіснасці. Звычайна гэта тэксты адносна невялікага памеру, створаныя ў незалежных даследчых інстытуцыях альбо на перыферыі акадэмічнай палітычнай навукі, якія маюць параўнальна ма ла пляцо вак для магчымай публіка цыі. Яны скрайне рэдка перарастаюць у раз горнутыя канцэпцыі, аформленыя ў выглядзе асобных манаграфіяў.
Зразумела, канцэптуалізацыя ма тэ рыялаў гэткіх даследванняў у межах больш разгорнутых тэарэтычных мадэляў можа адбывацца і ў прыха ваным выглядзе, без адлюстравання ў публікацыях, але гэта робіць іх недасяжнымі для шырокага кола навукоўцаў і, па вялікім рахунку, практычна выключае з навуковага абмеркавання.
Падаецца, што гэткая адарванасць палітычнай тэорыі ад даследавання палітычнай практыкі высупае больш 151 Юрый Чавусаў. Падсумаванне палітыкі: палітычныя штогоднікі як жанр № 12/2009 сур’ёзнай перашкодай для развіцця палітычнай навукі, чым нават звыклы падзел паліталогіі на акадэмічную, «афіцыйную», і пазаакадэмічную, «незалежную». Пры такіх умовах самыя аб’ёмныя і грувасткія тво ры беларускай палітычнай навукі з найбольш сур’ёзнымі тэорыямі ў найлепшым выпадку паўстаюць ана лагам сярэднявечных бестыярыяў, дзе слушныя і хібныя гіпотэзы пра беларускую палітыку выглядаюць аднолькава фантастычна і невера годна.
Аднак Сярэднявечча дало літа ра туры не толькі жанр бестыярыяў, але і ўзоры іншых літаратурных фор маў, якія надзіва блізкія сучас най палітычнай літаратуры. Напрык лад, менавіта ў познім Сярэднявеччы ся род календароў і астрала гіч ных альманахаў вылучаюцца ў асоб ны жанр альманахі палацавыя і шляхецкія. Яны былі акурат той літаратурай, якая непасрэдна закра нала тагачаснае палітычнае поле.
Пры намсі, з пункту гледжання су часнага палітычнага даследніка якраз гэ тыя альманахі, а зусім не палі ты ка-фі ласофскія трактаты выконвалі ў той час функцыю, падобную да фун кцыі актуальнай паліталагіч най літаратуры. У альманахах друка ва лі ся навіны двара, як бы цяпер мы сказалі, кадравыя перастаноў кі ўнутры кіроўчай адміністрацыі.
« Almanache royal », што выдаваўся ў Парыжы ў Х VII ст. і змяшчаў радаво- VII ст. і змяшчаў радаво ды ды спісы шляхты, дадзеныя пра духавенства, святы, кірмашы і пада рожжы караля, сваім зместам надзіва падобны да таго жанру, які пашыра ны ў сучаснай палітычнай літара ту ры ў якасці палітычных штогоднікаў.
Функцыйна гэтыя выданні належаць да адной плыні перыёдыкаў, якія ма юць выключна практычнае значэнне і ад начасова служаць каштоў най кры ніцай дадзеных для даследнікаў.
Толькі ў выпадку са старажытнымі інкунабуламі гэтыя перыёдыкі ёсць матэрыялам, хутчэй, для гісторыкаў (у тым ліку па пытаннях палітычнай гісторыі), а сучасныя палітычныя штогоднікі змяшчаюць дадзеныя, незамяняльныя для даследнікаў, якія імкнуцца будаваць свае тэорыі на грунце рэальных фактаў палітычнага жыцця. Паводле сваёй прыроды гэ тыя выданні найчасцей адрасаваныя тым, для каго палітыка ёсць рамя ством, але ж без гэтых звестак не абысціся і таму, хто жадае вывучыць нормы і сакрэты гэтага рамяства.
II. Палітычныя штогоднікі як жанр Сучасная палітычная літаратура дае прыклады некалькіх падыходаў да складання гадавых альбо іншых перыядычных аглядаў палітычнай сістэмы і палітычнага працэсу. Усе яны яднаныя тым, што імкнуцца зафіксаваць стан палітычнага жыц ця за пэўны, адносна працяглы перыяд, вылучаны альбо паводле календара, альбо паводле выбарчага цыкла палітычнай актыўнасці, альбо паводле нейкай іншай прыкметы.
Такім чынам, іх яднаюць прадмет (палітыка ў шырокім разуменні) і часавыя межы агляду (год, палітыкаэлектаральны цыкл і інш.). Ад іншага кшталту штогоднікаў і рэгулярных выданняў палітычныя штогоднікі 152 № 12/2009 Mapping politics адрозніваюцца прадметам дасле давання, таму ў дадзеным тэксце амаль не звяртаецца ўвага на раз настайныя статыстычныя зборнікі, штогадовыя гаспадарчыя агляды, дзяржаўныя і альтэрнатыўныя спра ваздачы. Таксама ў сферу нашай увагі не патрапляюць і выданні, якія хоць і могуць закранаць пытанні палітычнага ды выходзіць што год, але належаць да іншых галінаў гуманітарнай веды (напрыклад, гістарычныя штогоднікі, што вы даюцца Нацыянальнай Акадэміяй навук Беларусі альбо Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам у Вільні (Homo historicus 2008), — у падоб ных выпадках перыядычны характар выданняў як штогоднікаў не выму шае выдаўцоў і аўтараў абмежавацца аналізам падзеяў за гадавы перыяд.
Прадметам вывучэння ў на шым тэксце выступае менавіта та кі адмысловы фармат ці жанр перыядычнай літаратуры на палі тыч ныя тэмы, які надалей мы бу дзем дзеля лаканічнасці называць палітычнымі штогоднікамі. Але ж да дзены фармат не ёсць канвенцыйна ўзгоднены, і ў свеце існуе некаль кі па дыходаў да ўкладання такога кшталту выданьняў. Мы вылучаем гэтыя падходы на падставе тэхнічных характэрыстык розных выданняў, якія могуць быць ідэнтыфікаваныя як палітычныя штогоднікі. Пры тым у сваіх дэвіянтных формах асобныя вы данні зазнаюць уплыў іншых фор маў паліталагічнай, даведачнай і статыстычнай літаратуры, што да па літычных штогоднікаў не адно сяц ца.
Афіцыйная хроніка, эліта і лідэрства могуць служыць, напэўна, самымі простымі адпраўнымі пунктамі і крытэрам для фармавання агляду палітычных падзеяў за год.
Згаданы вышэй старажытны падыход «кадрава-адміністрацыйнага» па ла цавага альманаха не застаў ся за бы тым і ў наш час. Ягоная лі нія працягваецца, напрыклад, у пе ры я дыч ных выданнях, якія робяць акцэнт на ўрадавай хроніцы альбо на змяненнях у колах кіроўчай эліты. Расейскія выдаўцы, відаць, давялі гэтую ідэю да максімальнай чысціні, звярнуўшыся да публікацыі працоўнага штодзённіка прэзідэнта, дзе праз упарадкаваны спіс падзеяў і фактаў у храналагічным парадку з тлу мачальнымі даведкамі па змесце і кан тэксце парадку дня вышэйшай службовай асобы (перамовы, візіты, прамовы, афіцыйныя і неафіцыйныя сустрэчы, падпісанне міжнародных дамоваў і ўнутраных прававых ак таў) даецца ўяўленне пра змест па лі тычнага года ў сённяшняй Ра сей скай Фэдэрацыі (Рабочий еже дневник…, 2005). Напэўна, укла даль нікі дадзенага незвычайнага «летапісу» сапраўды здолелі такім арыгінальным чынам праз працоўны графік прэзідэнта даць аб’ектыўную панараму палітычнага года, бо з улікам аўтарытарных тэндэнцыяў у расейскай палітычнай сістэме любая важная падзея тым альбо іншым чынам у гэты графік патрапляе.
Сімвалічна, што раней у гэтай кра і не былі папулярныя іншыя фар маты, якія аддавалі ўвагу не так пра цоўнаму графіку кіраўніка дзяр жавы, як біяграфічным заўвагам ад носна персаналіяў з уладных колаў на рэгіянальным і нацыянальным 153 Юрый Чавусаў. Падсумаванне палітыкі: палітычныя штогоднікі як жанр № 12/2009 узроўні (Политическая элита, 2003). Такім чынам, абраны ў Расейскай Федэрацыі падыход да ўкладання палітычнага штогодніка ілюструе асаблівасці нацыянальнай палітычнай сістэмы і яе дынаміку.
Зразумела, што факусаванне ўвагі на асобе лідэра і колах элітаў ўласцівае не толькі аўтарытарным і алігархічным палітычным сістэмам.
Дакладней, паколькі тая альбо іншая ступень аўтарытарнасці альбо алігархічнасці характэрная для лю бога палітычнага рэжыму, такі падыход можа быць выкарыстаны палітычнымі назіральнікамі пры стварэнні гадавога агляду практычна ў кожнай краіне. Так, найбольш папулярны і пашыраны двухгадовы агляд амерыканскага палітычнага жыцця будуецца ў вялікай ступені з улікам элітарнага і персанальнага пачатку ў амерыканскай палітыцы (Politics in America 2008, 2007).
Аднак асноўны фокус у ім робяць усё ж такі на пытаннях выбарчага і законатворчага працэсу , што дае нам падставы вылучыць яго ў якасці прыкладу іншага падыходу .
Гэтае амерыканскае выданне па дра бязна інфармуе чытачоў пра жыц цё сенатараў і сябраў палаты прадстаўнікоў, аналізуе кадравыя прызначэнні ў адміністрацыі прэ зідэнта, але асноўным прадметам ёсць выбары і выбарчыя кампаніі ва ўсіх іх аспектах. Паказальна, што у гэтым выданні нават назва кожнага выпуску датуецца не годам альбо нумарам выпуска, што ўласцівае большасці еўрапейскіх палітычных штогоднікаў, а парадкавым нумарам склікання кангрэсу — нават ва ўмовах кіравання моцнага прэ зідэнта фармальным крытэрам для вымярэння палітычнага цыкла застаецца парламент. Укладальнікі зна ёмяць чытачоў з кожным сябрам кангрэсу, прыводзяць біяграфічныя звесткі і характарызуюць ягоны «пер санальны палітычны стыль», да юць статыстыку па кантактах з лабіста мі і ўдзелу ў прасоўванні за конапраектаў, інфармацыю па тым, як галасаваў разгляданы па лі тык па ключавых альбо спрэчных законапраектах, як працаваў у камітэтах і камісіях, што адбывалася ў той акрузе, дзе быў абраны кан грэс мэн альбо сенатар (улучна з мапамі па галасаванні, дэмаграфічнымі і сацыялагічнымі дадзенымі).
Сумяшчэнне розных вымярэнняў палітычнага аналізу (ад абставінаў фінансавання выбарчай кампаніі да характару стасункаў з прэсай на Капіталійскім пагорку) робіць гэтае выданне незамяняльным пры вывучэнні амерыканскага палітычнага працэсу. Да таго ж такі падыход і руплівасць у ягонай рэалізацыі абумоўліваюць уплыў дадзенага выдання і на іншыя даследаванні, што факусуюцца на больш спецыфічных абставінах выбарчага і законатворчага працэсу ( How they voted…, 2008). Такім чы- How they voted…, 2008). Такім чы нам, калі ў межах папярэдняга пады ходу ўкладальнікі імкнуцца толькі адказаць на пытанне, хто і якім чынам робіць палітыку, то ў гэтым падыходзе большая ўвага аддаецца адказу на пытанне, хто і чаму робіць менавіта такую палітыку.
У абодвух пазначаных варыян тах выданні не абыходзяцца без 154 № 12/2009 Mapping politics выкладання хронікі падзеяў. Яна можа мець рознае дачыненне да афіцыйнага пераліку пратакольных візітаў і заяваў падчас прэсавых канфэрэнцыяў, аднак прысутнічае ў той альбо іншай форме амаль ва ўсіх выданнях, якія мы адносім да палітычных штогоднікаў. Але ча сам мы бачым, што штогоднік можа цалкам складацца з паведамленняў, якія фігуравалі ў інфармацыйных стужках. Да іх могуць дадавацца выступы ў прэсе, прэс-рэлізы, ар тыкулы, што з’яўляліся на працягу справаздачнага палітычнага года.
У прынцыпе найбольш грунтоўна і сістэматычна да гэтай працы пады ходзяць інфармацыйныя агенцыі, якія ўкладаюць штогоднікі-хронікі з большай альбо меньшай ува гай да пытанняў нацыянальнага палітычнага жыцця (Синие стра ницы России, 1995). На працягу амаль трыццаці гадоў кітайская інфармацыйная агенцыя «Сіньхуа» выдае свой штогоднік, які служыць не толькі каштоўным даведнікам па падзеях сучаснай палітычнай гісторыі краіны, але і сам можа раз глядацца як адлюстраванне эва люцыі палітычнага рэжыму ў КНР ( People’s Republic of China Yearbook 2008, 2009).
Насычаны аналітыкай і ка мен тарамі «Альманах амерыканскай палітыкі» (Barone, 2008; Barone, 1988) з’яўляецца таксама раз на два гады і служыць дапаўненнем да згаданага выдання «Палітыка ў Амерыцы». Альманах робіць акцэнт якраз на хроніцы, увязваючы яе з рэгіянальным вымярэннем палітыкі і дазваляючы бачыць амерыканскае палітычнае жыццё не толькі праз прызму Вашынгтона, але і з пункту гледжання штата альбо нават графства, дзе бягучыя палітычныя спрэчкі фармуюць парадак дня не толькі ў рэгіянальным, але і ў нацыянальным маштабе. Так альбо інакш, у межах гэтага падыходу акцэнт пастаўлены на падзеі і факты, укладальнікі імкнуцца пералічыць падзеі палітычнага жыцця, а высновы пакідаюць рабіць чытачам. Перавагі такога падыходу добра вядомыя тым, хто знаёмы з падыходамі гісторыкаў-пазітывістаў XIX ст. з іх культам факта і паблажлівым стаўленнем да высноваў, якія з яго вынікаюць. Аднак абазнаны чытач без цяжкасцяў прыгадае і асноўны аргумент, які высоўваецца супраць падобнага факталагічнага падыходу і гучыць рыкладна як «а на самай справе ўсё было інакш». Скажэнне фактаў — як свядомае, так і несвя домае, — а таксама тэндэнцыйны падбор гэтых фактаў — вось тыя падводныя камяні, якія не дазва ляюць дадзенаму падыходу быць крыштальна чыстым і праўдзівым люстэркам палітычнага жыцця.
Супастаўленне фактаў, вылучэнне працэсаў і трэндаў, канцэптуалізацыя тэндэнцыяў і, зразумела, высновы на падставе фактаў непазбежна звязаныя з інтэрпрэтацыяй фактаў.
У вы ніку працэс адбору фактаў на кла дае адбітак суб’ектыўнас ці на ўсе палітычныя штогод нікі.
І хоць большасць з іх імкнуцца быць аб’ектыўнымі, адэкватна ад люстроўваць ход палітычнага пра цэсу, аднак існуюць і аўтарскія штогоднікі. Гэта выданні падкрэс - 155 Юрый Чавусаў. Падсумаванне палітыкі: палітычныя штогоднікі як жанр № 12/2009 лена суб’ектыўнага характару, іх задача — не адлюстраваць падзею, а даць ёй ацэнку альбо нават вы працаваць прагноз (апошняя за дача таксама палягае па-за межамі кананічнага праблемнага поля па лі тычных штогоднікаў). Падобныя публікацыі — больш маргінальны жанр, не датычны навуковага па дыходу да спазнання рэчаіснасці.
Разам з выданнямі, рыхтаванымі палітычнымі партыямі, аўтарскія агляды палітычнага жыцця звычай на палягаюць па-за межамі навуко вай літаратуры. Аднак пры ўмове аўтарытэтнасці асобы такое выданне можа быць вельмі актуальным і на ват узначаліць спісы бэстсэлераў.
Традыцыйна ж большасць па лі тычных штогоднікаў ёсць ка лектыўнымі працамі. І тут надзвычай вялікая роля рэдактара, укладалніка, выдаўца альбо іншай адказнай асо бы, што вызначае змест і характар выдання, паўстае ягоным абліччам.
Некаторыя з рэдактараў становяцца сапраўднымі зоркамі, з іх імёнамі асацыюецца выданне палітычных штогоднікаў (напрыклад, гэта харак тэрна для абедзвюх амерыканскіх серыяў, згаданых вышэй). Гэтыя імёны часам служаць брэндамі, што прыцягваюць чытачоў і нават абумоўліваюць аўтарытэтнасць вы дання незалежна ад таго, у якой вы давецкай інстытуцыі яно рыхтуецца.
Падкрэслены аўтарскі характар могуць мець асобныя артыкулы зборніка-штогодніка. Лічыцца, што камбінацыя розных суб’ектыўных пунктаў гледжання разам з вы кладаннем фактычных абставінаў справы дазваляе стварыць адэкват ную карціну гадавога палітычнага жыцця. Рэдактар можа не ставіць за да чу прывесці найбольшую коль касць дадзеных: яны ёсць у ме ды ях, а таксама ў вы дан нях хра ні кальнага кшталту. Задача можа палягаць у складанні палітычнага штогодніка як зборніка магчы мых ін тэр прэтацыяў . Такі па ды ход дэ ман струе штогоднік «Іта лій ская па лі тыка» (Italian Poli tics, 2003). Пад крэслены, але не экстрэмальны суб’ ек ты візм у межах гэткага па дыходу вы явіўся ягонай каштоўнасцю, яго ным ме тадалагічным ноў-хаў. Вы ні кі па лі тычнага года прэзэнту юцца ў выгля дзе падсумавання ін тэпрэтацыяў як з боку палітыч ных на вукоўцаў, даследнікаў, так і з бо ку непасрэдна заангажаваных у палітычны працэс дзеячаў. Акцэнт зроблены не на да нясенне інфармацыі пра палітычны пра цэс, а на адлюстра ванне на яў ных ін тэр прэта цы яў і ак ту альнага парад ку дня італій скай па лі тыкі. Па ка заль на, што з 1990-х гг. кожны з выпускаў што годніка мае падза гало вак на кшталт «Другі ўрад Бэрлюсконі» ў 2003 г. альбо «Канец першай рэс пуб лі кі» ў 1993 г . Нават у артыку лах, падрыхтаваных акадэмічнымі навукоўцамі для гэтага выдання, факты разглядаюцца не проста як біт інфармацыі, а як нагода для даследавання праблемы, звязанай з фактам. Напрыклад, выбух каруп цыйнага скандалу ў справаздачным годзе выклікае з’яўленне артыкула на тэму карупцыі ва ўладзе, а гучны тэракт абумоўлівае з’яўленне артыку ла пра тэрарызм і ягонае месца ў на цыянальных медыях. Суб’ектыўнае падвядзенне вынікаў натуральным 156 № 12/2009 Mapping politics чынам абумоўлівае неаднародную структуру выдання, якая вагаецца ад года да года. Так, артыкулы пра стан прафесійнага спорту як індустрыі могуць з’явіцца адзін раз за дзесяць гадоў, калі ёсць пэўная нагода, такса ма не ў кожным выпуску барацьба з карупцыяй адлюстроўваецца як асоб ны топік. Часам некаторыя спрэчныя законы, прынятыя парламентам, альбо асобныя пастановы судовых інстанцыяў робяцца тэмай для ад мысловых артыкулаў у гэтых вы даннях. З іншага боку, кааліцыйная барацьба, выбары, еўраінтэграцыя, міжнародная палітыка, эканамічная палітыка застаюцца тэмамі, якія адлюстроўваюцца штогод. Пры гэтым канкрэтныя падзеі бягу чага палітычнага года аўтары выкарыстоўваюць як нагоду для пабудовы ў звязку з імі тэарэтыч ных мадэляў (напрыклад, датычных палітычных партыяў цэнтрысцкага характару ў сітуацыі апазіцыі да ўрадавай кааліцыі).
І наадварот, колькасныя паказ нікі часам робяцца фетышам для ўкладальнікаў іншага кшталту што годнікаў. Імкненне адлюстраваць усе магчымыя дадзеныя пра развіццё нацыянальнай палітычнай сістэмы і працэс стварэння публічнай палітыкі ў краіне на падставе колькасных метадаў даследавання прыводзіць да патрэбы змясціць у кнізе неаб сяжны акіян дадзеных. Найбольш грунтоўным падаецца аўстрыйскі прыклад выкарыстання гэтага па дыходу, скіраваны на максімальна магчымае адлюстраванне коль кас ных паказнікаў функцыянавання па літычнага апарату: тут суб’екты візм зве дзены да мінімуму, але ак цэнт зро б лены не на збіранні афі цый най хро нікі і паведамлен няў прэс- служ баў і статыстычных ведам стваў, а на спро бе сабраць усе колькас ныя дадзеныя пра ажыццяўленне публічнай палітыкі ў розных галінах (Ö sterreichisches Jahrbuch für Politik, 2005). Часам выданні такога кшталту на бліжаюцца па форме да даведач ных зборнікаў і адрозніваюцца ад іх адно невялікім каментарам і тым, што прадметам, пра які сведчаць лічбы, ёсць палітыка.
Натуральна, гэтыя падыходы вы лу чаныя намі толькі пры самым беглым вывучэнні асноўных па лі тычных штогоднікаў. Гэта ідэ аль ныя тыпы, і ўкладальнікі з той аль бо іншай ступенню поспе ху кам бі нуюць дадзеныя падыходы. Пе ра важная большасць палітычных што год нікаў, што з’яўляюцца ў кра і нах з дэмакратычным ладам, уяў ля юць з сябе змяшэнне гэтых пачаткаў. Да таго ж у краінах з раз вітай палітычнай сістэмай звы чайна друкуецца некалькі такіх выданняў, што робяць акцэнт на пэўным аспек це палітычнага жыцця. Як адзнача лася, аўтарытэтныя аме рыканскія штогоднікі розняцца ў па дыходах і дапаўняюць адзін аднаго. У Аўстрыі апроч згаданага штогодніка іс нуе і альтэрнатыўнае выданне, вель мі адрознае па сваім фармаце, прысве чанае знешняй палітыцы (Salzburger Jahrbuch für Politik 2007, 2008).
Звычайна агульнапрынятае і най больш папулярнае адно з выданняў у кожнай канкрэтнай краіне. На прыклад, у Славаччыне Інстытут пуб ліч най палітыкі выпускае нацы - 157 Юрый Чавусаў. Падсумаванне палітыкі: палітычныя штогоднікі як жанр № 12/2009 янальны палітычны штогоднік, які карыстаецца бясспрэчным аўта рытэтам (Slovensko 2008…, 2009).
Напэўна, гэта адно з самых паспя ховых у нашым рэгіёне гадавых выданняў такога кшталту. Такі статус забяспечаны якасцю працы, што вя дзецца ўжо шмат гадоў (першая кніга выйшла ў 2003 г.), і тым практычна манапольным становішчам, якое выдаўцы займаюць на параўнальна невялікім славацкім паліталагічным рынку. Таксама гэтае выданне мож на ахарактарызаваць як найбольш блізкае, а ў перспектыве нават ма дэльнае для беларускіх штогоднікаў, пра якіх у нашым аглядзе вядзецца ніжэй.
Асобна ад агульнапалітычных штогоднікаў варта адзначыць кнігі, скіраваныя на вывучэнне толькі ад наго аспекту палітычнага жыцця.
Найчасцей у якасці такога адмыс ловага аспекту вылучаецца знешняя палітыка (Rocznik polskiej polityki…, 2008) альбо нават асобныя яе кірункі (напрыклад, еўраатлантычная інтэ гра цыя ці палітыка рэгіянальнай бяс пекі; Annuaire stratégique et militaire 2003, 2004).
Пры вывучэнні палітычных што годнікаў немагчыма абмінуць традыцыю выдання так званых ка ля ровых кніг, якія часта непасрэдна за кранаюць палітычныя пытанні.
Ка ра ні гэтай традыцыі таксама ся гаюць у XVII ст., калі ў брытанскім па літычным жыцці з’явіліся «Сінія кні гі» — зборнікі дыпламатычных дакументаў альбо іншых матэ рыя лаў, выдаваных урадам для прадастаўлення парламенту альбо ягоным камісіям. Кожная кніга мела асобную назву, але ж агульнапрыня тай неафіцыйнай назвай быў тэрмін «Сіняя кніга». Пазней адбылася рэ цэпцыя гэтай традыцыі ў парламен тах іншых краінаў (у Францыі пачалі выдаваць «Жоўтыя кнігі», аналагі з’явіліся ў Аўстра-Вугоршчыне, Ня меччыне і г. д.), пры гэтым тэматыка «каляровых кніг» была звязаная пераважна са знешняй палітыкай («Малінавыя кнігі» расейскага ўра ду пра абставіны руска-японскай вай ны). У ХХ ст. практыка выдання гэт кіх тэматычных зборнікаў па пэў най вузкай тэме стала надзвы чай па шыранай і выйшла за межы ўра да вых і парламенцкіх колаў — «ка ляро выя кнігі» ў вялікай колькасці выдаюцца няўрадавымі арганізацы я мі і міжнароднымі інстытуцыямі, пры тым для некаторых выданняў «каляровая атрыбуцыя» робіцца афіцыйнай назвай. Нягледзячы на тое што некаторыя «каляровыя кнігі» — серыйныя публікацыі, іхняя вузкаскіраваная тэматыка і арыента цыя на афіцыйныя дакументы або да кументы-першакрыніцы выво дзяць іх па-за межы кола палі тыч ных штогоднікаў.
На міжнародным узроўні, на фо не сот няў і нават тысячаў ста тыс тыч ных, афі цый ных і неафіцыйных рэгуляр ных аг ля даў, бясспрэчным аўтарытэ там стаў «Фрыдам Хаўз» (Freedom in the World, 2003). Ягоны аўтарытэт забяспечваецца і ко лам аўтараў, сярод якіх самыя вы бітныя постаці сучаснай заходняй палітычнай навукі (заходняй у сэнсе метадалагічнай прыналежнасці, а не геаграфічнага месца жыхарства аль бо нараджэння), і добра адпрацава - 158 № 12/2009 Mapping politics най метадалогіяй складання гэтага выдання — яна не пазбаўленая хібаў, але вытрымлівае выпрабаванне ча сам ужо на працягу дзесяцігоддзяў (Чавусаў, 2004: 78–90). Іншыя ана лагічныя агляды таксама выдаюцца разнастайнымі міжнароднымі ар ганізацыямі, аднак акцэнт робіцца звычайна на пэўных спецыфічных аспектах глабальнага палітычнага працэсу.
Такім чынам, у жанры штогадо ва га па літычнага агляду мож на вы зна чыць дастаткова выразныя рамкі, вызначаныя пэўны мі век та ра мі. Відавочнае імкненне да аб’ек тывісцага падыходу: колькасныя па каз нікі палітычнага працэсу, ары ен тацыя на факт, адлюстраванне элек таральнага цыкла, кадравых перамяшчэнняў, зменаў у партый най сістэме і ў органах улады і г. д.
У найбольш яскравым варыянце такі штогоднік максімальна насычаны табліцамі, графікамі, рэйтынгамі, спісамі, рэестрамі і храналагічнымі пералікамі і максімальна набліжаны да кампендыума афіцыйных статы стычных справаздачаў. Зразумела, што рэдактарскі адбор фактаў непаз бежна накладае суб’ектыўны адбітак на змест выдання, але пры гэтым яно пазіцыянуецца як аб’ектыўнае адлю страванне працэсаў, што адбываюц ца ва ўладзе і, шырэй, у палітычнай сістэме.
Гэтай інтэнцыі супярэчыць іншая, суб’ектывісцкая, з яе арыентацыяй на адлюстраванне разнастайных меркаванняў і ацэнак падзеяў за справаздачны перыяд. Тут дамінуюць інтэрпрэтацыі фактаў, канцэнтра цыя ўвагі на асобах, прыватныя меркаванні, тэорыі, тлумачэнні і на ват ацэнкі не з пункту гледжання палітычнай навукі, а з пункту гле джання практыкуючага палітычнага дзеяча. Напэўна, такі падыход, даведзены да абсурду, зводзіцца да нечага накшталт справаздачнай пра мовы лідэра палітычнай партыі. Пры гэтым, натуральна, не абыходзіцца без спасылак на падзеі справаздач нага года і на колькасныя паказнікі, датычныя, напрыклад, эканамічнага развіцця.
З гэтымі трэндамі звязаны і іншы падзел, адлюстраваны праз арыента цыю ўкладальнікаў штогоднікаў на дынаміку альбо статыку палітычнага працэсу. Яны бачаць палітычную сістэму як апарат альбо механізм, які складаецца з пэўных інстытуцыяў, структураў, насычаных кадрамі, з пэўнай партыйнай арыентацыяй, з пэўнымі палітычнымі праграмамі.
Акцэнт на палітычную сістэму абумоўлівае статычную карціну палітычнага поля. Але можа быць і іншы акцэнт, звязаны з увагай да палітычнага працэсу: тут пануе дынаміка, разглядаецца генеалогія, даецца тлумачэнне падзеям, малююц ца сцэнары будучага развіцця падзеяў.
Інстытуцыйны бок, натуральна, тут таксама адлюстроўваецца, але ўкладальнікаў цікавіць не структура інстытуцый палітычнай сістэмы, а іх развіццё, змены, эвалюцыя.
Іншы крытэр, які задае рамку для штогадовых перыёдыкаў, — гэта прадметны ахоп палітычнага поля. Тут мы бачым ваганні паміж агульнапалітычнымі аглядамі на цыянальнай палітычнай сістэмы за пэўны год і аглядамі спецыяльнага 159 Юрый Чавусаў. Падсумаванне палітыкі: палітычныя штогоднікі як жанр № 12/2009 характару, якія ахопліваюць пэўную сферу (напрыклад, падаткавая палітыка альбо палітыка ў галіне адукацыі), праблему (еўрапейская інтэграцыя краіны) ці пэўнае кола суб’ектаў (палітычныя партыі, дэпутацкі корпус). Пры гэтым выданні першага парадку звычайна маюць перыядычнасць, штучна пры вязаную да календара (выходзяць раз на год) альбо аб’ектыўна прывязаную да выбарчых цыклаў, бо палітычны працэс у нацыянальным маштабе можна перыядызаваць толькі такім чынам. Выданні спецыяльнага харак тару могуць мець часавую прывязку не толькі да электаральных цыклаў, але і да іншых падзей у залежнасці ад прадмета агляду.
Генеалагічны падыход супраць строгага абмежавання аналізам падзеяў за справаздачны перыяд:
гэтая апазіцыя не такая выразная, аднак яна выяўляецца пры складанні розных палітычных штогоднікаў.
Падаецца, што выданні, калі пачы наюць выходзіць і няма пэўнасці, бу дуць яны рэгулярныя ці не, імкнуцца выйсці за вызначаныя часавыя межы, прааналізаваць генеалогію праблемаў і спрагназаваць іх развіццё ў будучыні (Беларуская палітычная сыстэма і прэзідэнцкія выбары 2001 году, 2001;
Изменения в общей ситуации…, 2005). Палітычныя штогоднікі, якія выходзяць стала цягам доўгага перы яду, схільныя больш строга кіравацца фармальнымі часавымі межамі. У нейкім сэнсе менавіта здольнасць укладальнікаў трымацца пэўных метадалагічных межаў на працягу некалькіх выданняў, вызначае іх паспяховась. І наадварот, ваганні ў падыходах, нават выкліканыя памкненнем удасканаліць фармат штогодніка, шкодзяць паслядоўнасці ўкладання і абумоўліваюць невялікую гістарычную вартасць гэткіх серыяў.
Паводле тэрытарыяльнага ахо пу штогадовыя палітычныя агляды могуць быць самымі рознымі — ад невялікага суб’екта фэдэратыў най дзяр жавы да глабальнага агляду.
Асоб ным кірункам паўстаюць кра і на знаўчыя штогоднікі, якія вы да юц ца па-за межамі краіны — аб’ ек та да следавання (звычайна вя дзецца пра ключавыя дзяржавы свету; Япония 2003–2004, 2004). Але ж асноўны і най больш пашыраны менавіта агляд на нацыянальным узроўні, на ўз роў ні нацыянальнай палітычнай сіс тэмы як адзінкі, што робяць ака дэмічныя інстытуцыі, медыйныя ўста новы, палітычныя партыі і асоб ныя навукоўцы.
III. Палітычныя штогоднікі ў Беларусі Відавочна, што існаванне той альбо іншай формы палітычнага штогодніка ў кожнай канкрэт най краіне абумоўленае шэрагам фактараў, звязаных з сітуацыяй на кніжным рынку, станам выдавецтваў, наяўнасцю падрыхтаваных рэ дак тараў і іх схільнасцямі, трываласцю і асаблівасцямі традыцыі выдання і распаўсюдам паліталагічнай лі та ратуры і ўвогуле літаратуры на гра мад ска-палітычныя тэмы. Так са ма відавочна, што на форму выдання штогоднікаў уплывае і шэраг аб’ектыўных фактараў, да тычных стану палітычнай навукі ў 160 № 12/2009 Mapping politics краіне і нормаў паводзінаў унутры акадэмічнай супольнасці, стану палітычнай сістэмы. Мае значэн не існы палітычны рэжым, форма праўлення, ступень цэнтралізацыі ўлады, выбарчая сістэма, партыйная сістэма, ступень свабоды слова і плюралізму.
Адлюстраваная карціна магчы мых падыходаў у складанні гадавых палітычных аглядаў можа быць накладзеная і на беларускае поле палітычных публікацыяў. Спецыфіка беларускага досведу складання такіх справаздачаў аб развіцці палітычных інстытуцыяў палягае ў шэрагу аса блівасцяў. Апрача разрыву паміж эмпірыкай і тэорыяй можна вылу чыць падзел палітычнай навукі на акадэмічную, «афіцыйную» і слаба інстытуцыяналізаваную, «незалеж ную» паліталогію. І тое, і другое колы выяўляюцца ў выдавецкай актыўнасці. Але абодвум уласцівая згаданая хіба: кампендыумы звестак пра канкрэтныя палітычныя падзеі слаба звязаныя з тэарэтычнымі пабудовамі адносна стану і развіцця айчыннай палітыкі. Таксама варта адзначыць відавочную беднасць беларускага рынку палітычных публікацыяў, які знаходзіцца амаль у зародкавым стане. Безумоўна, неразвітасць рынку і гранічна мізэрная колькасць паліталагічнай літаратуры абумоўленыя тым, што існая палітычная сістэма не спрыяе навуковаму плюралізму і накла дае свой адбітак на форму і змест выданняў паліталагічнага характару.
На нашу думку, галоўнай скла данасцю для выдаўца палітычнага агляду ў Беларусі будзе нястача інфармацыі: бракуе як афіцыйных дадзеных, так і статыстыкі, бракуе самых падставовых колькасных паказнікаў па палітычных пытаннях, катастрафічна не стае эмпірычных даследаванняў палітычнага матэры ялу. У выніку ўкладальнік выдання штогадовага агляду на беларускім матэрыяле патрапляе ў пракрустаў ложак абмежаванага інфармацыйнага поля і мусіць альбо самастойна арганізацваць збор усёй патрэбнай інфармацыі, альбо адмовіцца ад фармату «аб’ектыўнага» штогодніка і засяродзіцца на прэзентацыі маг чы мымых суб’ектыўных інтэр прэ тацыяў на фоне афіцыёз най хра на ло гіі. Мена ві та адсутнасць ін фармацыі абумоўлівае папулярнасць у белару скай публіцыстыцы па дыходаў, якія прынята называць «аналітыкай», што парадаксальным чынам у абса лютнай большасці грунтуюцца на адсутнасці нават ускосных дадзеных.
Адсутнасць альбо нястача фактаў у такой працы не ёсць падставай, каб заявіць пра немагчымасць рабіць высновы. Але наяўныя ў Беларусі выданні на палітычныя тэмы з ма лой перыядычнасцю дэманструюць, што пры ўсёй беднасці айчыннага рынку паліталагічнай літаратуры і нястачы фактычнага матэрыялу для абагульненняў некаторыя выдаўцы знаходзяць шляхі для стварэння выданняў, у асноўных рысах адпа ведных рэгіянальным стандартам літаратуры такога кшталту.
Спроба знайсці ў акадэмічнай і афіцыйнай палітычнай навуцы публікацыі, якія б служылі анала гам згаданых замежных палітычных штогоднікаў, не прыносіць плёну.
161 Юрый Чавусаў. Падсумаванне палітыкі: палітычныя штогоднікі як жанр № 12/2009 Напэўна, можна канстатаваць адсут насць у краіне такіх выданняў. Калі ж выйсці ў поле больш дэвіянтных разнавіднасцяў афіцыйных палі тычных перыёдыкаў, то варта адзна чыць некалькі публікацыяў рэгуляр нага характару.
Максімальна набліжаным да канону можна было б лічыць рэгу лярнае выданне гадавых аглядаў грамадскага жыцця дзяржаўным інфармацыйным агенствам БЕЛТА (События, люди, факты, 2004).
Сапраўды, у гэтых публікацыях да ецца афіцыйная хроніка, пэўныя статыстычныя звесткі, падставо выя дадзеныя адносна функцыя навання дзяржаўных інстытуцыяў і ходу выбарчых кампаніяў. Але ж спецыфіка апоры на інфармацыйную стужку БЕЛТА абумоўлівае над звычай малы аналітычны складнік у гэтых выданнях, да таго ж яны ўскосна адносяцца да галіны пра пагандысцкай працы, што вядзецца афіцыйным ідэалагічным апара там, і з гэтай прычы ны шмат якія значныя палітычныя падзеі альбо замоўчваюцца, альбо ім даецца не крытычнае і аднабокае тлумачэнне.
Такім чынам, названыя выданні ў прынцыпе могуць быць змешчаныя ў шэрагу вылучаных намі палітычных выданняў малой перыядычнасці, аналагі якіх мы бачым у іншых краінах. Аднак такія выданні звы чайна выконваюць кры ху інакшую, больш даведачную функцыю, і, як правіла, побач з імі існуюць і выданні іншага характару.
Шэраг публікацыяў пра скліканні Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ягоны дэпутацкі корпус не ў поўнай меры адпавядаюць тым крытэрам, якія мы вызна чы лі для палітычнага штогодніка. Так, яны фа кусуюцца на асобах парламентараў, і ў гэтым сэнсе нагадваюць амерыкан скае выданне з яго ўвагай да асобаў кангрэсмэнаў. Аднак у адрозненне ад амерыканскіх калег укладаль ні кі беларускіх пар ламен цкіх збор нікаў аб ме жаваліся адно толькі бі я гра фіч нымі звест ка мі пра пар ла мен тараў, су хі мі і над звы чай ма лаінфармацый нымі ста тыс тыч ны мі дадзенымі пра заканадаўчую працу палатаў парламента і парламен цкіх камісій, іх замежныя кантакты.
Выданні амаль не адлюстроўваюць ані абставінаў абрання дэпутацкага корпуса, ані палітычнага жыцця, што прыпала на дадзеную дэпутацкую кадэнцыю. У прынцыпе гэткая вы пусташанасць аб’ектыўна абумоўле ная пад парадкаваным становіш чам бе ла рускай заканадаўчай улады ў палітычнай сістэме.
Што датычыцца кола неафіцыйнай і неакадэмічнай палітычнай навукі, то тут мы назіраем крыху большую сту пень разнастайнасці ў складанні рэ гулярных палітычных справаздачаў.
Напэўна, першай амбітнай спро бай скласці палітычны штогод нік на беларускім матэрыяле былі вы дан ні мен скага «Аналітычна га груд ка» (у некаторых выдан нях — «Аналітычная група»), што паўстаў у асяродку ін тэлектуальнага часопіса «ARCHE». Прымеркаванае да прэзідэнц кай вы бар чай кампаніі 2001 г. першае выданне набліжа ла ся да класічнага падыходу ў складанні палітычных штогоднікаў (Беларуская палітычная сыстэма…, 2001) і было 162 № 12/2009 Mapping politics своеасаблівай спробай Summa politica albarutenica. Яно змяшчала храналогію падзеяў, кароткія нататкі пра існыя ў краіне палітычныя партыі і грамадскія рухі, біяграфіі ключавых палітыкаў. Асноўным корпусам тэкстаў сталі аналітычныя артыкулы В. Булгакава, А. Ляховіча, А. Екадумава, І. Екадумавай ды іншых. Паводле сваёй канцэпцыі вы данне рабіла фокус на падзеях 2001 г., але разам з тым яно ў нейкай ступені падводзіла вынікі першай дэкады існавання суверэннай палітычнай сістэмы ў Беларусі. Можна мер каваць, што далейшыя планы выдаўцоў прадугледжвалі прывязку да палітычных цыклаў — наступныя тамы серыі былі прымеркаваныя да выбараў мясцовых саветаў у 2003 г.
(Беларуская палітычная сыстэма…, 2003), спалучаных з рэферэндумам выбараў дэпутатаў Нацыянальна га схода ў 2004 г. (Беларуская па літычная сыстэма…, 2005) (паміж імі з’явілася прамежкавае выданне пра абставіны беларуска-расейскай інтэграцыі; Беларуска-расійская ін тэграцыя…, 2002), да наступ ных прэзідэнцкіх выбараў 2006 г.
(Беларуская палітычная сцэна…, 2007). Як падаецца, выдаўцы не здолелі вытрымаць фармат выдан ня — ужо па назвах кніг відаць ады ход ад канцэпцыі штогодніка і акцэнт на выключна інстытуцыянальным падыходзе (парламентарызм, мяс цовая ўлада, палітычная сістэма ў цэлым). Хіба зборнікаў палягае ў тым, што артыкулы не ствараюць адзінай мазаікі: метадалагічныя падыходы часам процілеглыя, дад зеныя супярэчлівыя, у высновах аўтары супярэчаць адзін аднаму. У параўнанні з першым томам серыі ў далейшых выданнях амаль цалкам знікае навукова-даведачны апарат і спасылкі на крыніцы, храналагічная частка, што робіць іх малапрыдатнымі для практычнага ўжывання. Фіяска гэтай серыі публікацыяў завяршы лася складаннем омнібуса з выбра ных артыкулаў серыі (Палітычная гісторыя…, 2006), які фактычна падвёў пад ёй рысу. І хоць пасля вы хаду гэтага кампендыума (дзе нека торыя памылкі былі выпраўленыя, а некаторыя звесткі абноўленыя) быў апублікаваны зборнік па выніках прэзідэнцкай кампаніі 2006 г.
(Беларуская палітычная сцэна…, 2007), па выніках мясцовых выбараў 2007 г. і парламенцкіх выбараў 2008 г., гэтая лінія публікацыяў не была працягнутая, з’яўлялася толькі нізка артыкулаў у часопісе «ARCHE».
Але гэтая спроба ўзбагаціла некаторых з удзельнікаў выдан ня каштоўным досведам працы з такога кшталту публікацыямі.
Адразу некалькі інстытуцыяў зра бі лі ўласныя спробы скласці свае палітычныя штогоднікі. З’явілася се рыя, якую публікуе менскі Інстытут палітычнай адукацыі (Зборнік ана літычных дакладаў, 2007; Зборнік аналітычных дакладаў, 2008; Из менения в общей ситуации…, 2005).
У адрозненне ад згаданых выданняў серыя пазіцыянуе сябе найперш як практычнае выданне: яна не мае шы рокага распаўсюду, даступная толь кі зацікаўленым навукоўцам і гра мадска-палітычным дзеячам, тэксты змяшчаюцца без пазначэння аўтара, рэдактарская праца зведзеная да 163 Юрый Чавусаў. Падсумаванне палітыкі: палітычныя штогоднікі як жанр № 12/2009 мінімуму, а першая публікацыя серыі ўвогуле распаўсюджвалася на пра вах рукапісу. Тым не менш з улікам нашай класіфікацыі палітычных штогоднікаў гэтае выданне займае сваю нішу — нішу кніг, сфакусава ных на дынаміцы элітаў у краіне. Так, аўтары звяртаюць пільную ўвагу на дынаміку ў колах кіроўчай эліты і ў апазіцыйных структурах, аналізуюць зме ны ў сацыяльна-эканаміч най сі туацыі, ва ўнутранай і знешняй палітыцы. Адметнасцю серыі стала тое, што аўтары спрабуюць рабіць прагнозы развіцця сітуацыі ў краіне, што незвычайна для такога кшталту выданняў. Паводле трапнага водгу ка аднаго з чытачоў, гэтыя выданні могуць быць ахарактарызаваныя як «татальны аналіз усяго». Пры тым выклікае здзіўленне абазна насць аўтараў ва ўнутрыпалітычным жыцці беларускай уладнай эліты (прынамсі, яна дэкларуецца), вялікая колькасць смелых, але неабгрунта ваных (прынамсі, неверыфікаваных і нефальсіфікаваных) высноваў. Як падаецца, аўтары патрапілі ў пастку, вельмі небяспечную для непублічных выданняў: адсутнасць верыфікацыі хоць бы праз публічнае абмерка ванне абумовіла тое, што большасць высноваў не можа быць прынятая ў якасці вынікаў даследавання, у якасці навукова абгрунтаваных ма дэляў. У гэтым сэнсе дадзеная серыя публікацыяў — найбольш яскравы прыклад беларускай палітычнай аналітыкі.
Варта адзначыць, што неза лежныя аналітычныя і даследчыя цэнтры публікуюць досыць шмат матэрыялаў, якія маглі бы стаць пад муркам для ўкладання больш-менш рэпрэзентатыўных рэгулярных аглядаў палітычнага жыцця Беларусі.
Існуе шэраг выданняў галіновага характару, падсумоўваецца досвед існавання незалежнай палітычнай сістэмы ў Беларусі (Загорская, 2008), на працягу дзесяці гадоў робяцца агляды стану правоў чалавека ў краіне (Парушэньні правоў чалаве ка…, 2008), публікуюцца шматлікія справаздачы па выніках выбарчых кампаніяў (Беларуская палітычная сыстэма…, 2003), няма недахопу ў падвядзенні гадавых вынікаў у галіне народнай гаспадаркі. З 1999 г.
выйшлі пяць выпускаў даведніка «Хто ёсьць хто ў Беларусі», дзе змеш чаныя некалькі сотняў біяграфіяў людзей, што актыўна ўплываюць на грамадска-палітычнае жыццё Беларусі. Гэтае выданне можа слу жыць прыкладам тых складанасцяў, з якімі сутыкаюцца выдаўцы з кола незалежных цэнтраў пры спробе працаваць з беларускім матэрыя лам, — толькі два выпускі даведніка былі апублікаваныя ў Менску (2001 і 2004 гг.), а тройчы кніга выходзіла за межамі краіны (1999 г. — Масква, 2000 г. — Беласток, 2007 г. — Вільня).
Гэтая адметнасць уласцівая шмат якім публікацыям незалежных да след ні каў. Так, амбітнае выданне, прысве чанае палітычнаму і сацыялагічнаму параўнальнаму даследаванню раз віцця Беларусі ў кантэксце трох прэзідэнцкіх выбарчых кампаніяў, падрыхтаванае Незалежным ін сты тутам сацыяльна-эканамічных і палітычных да сле да ванняў, убачыла свет ажно ў расейскім Навасібірску (Президентские выборы…, 2006).
164 № 12/2009 Mapping politics Зразумела, што да пазнакі месца вы дання ў гэтым, як і ў іншых выпад ках, трэба ставіцца крытычна: часта выдаўцы спрабуюць такім чынам падмануць пільнае вока беларускіх кан тралюючых органаў. Аднак пу б лі кацыі за мяжой матэрыялаў па палітычных аспектах развіцця Беларусі ёсць звыклай справай.
Замежныя выдаўцы часам публікуюць асобныя матэрыялы па праблемах развіцця беларускай палітычнай сістэмы. Сапраўдны вы бух такіх публікацыяў быў выкліканы тым розгаласам, які атрымала ў Еўропе і свеце беларуская выбарчая кампанія па выбарах прэзідэнта ў 2006 г. (Prospects for Democracy in Belarus, 2006; Sadowski, 2007). Час па кажа, наколькі ўвага гэтых выдаўцоў да беларускай праблематыкі будзе трывалая і ці выльецца яна ў рэгу лярную публікацыю аналагічных агля даў. Пакуль жа адзіны вядомы прыклад рэгулярнай публікацыі аг ля даў грамадска-палітыч на га раз віцця Беларусі — зборнікі Усход не еўрапейскага дэмакратычнага цэн тра ў Варшаве: яны выходзілі ў 1999, 2002 і 2007 гг. і мелі збольшага падобную канцэпцыю ўкладання (Belarusian society…, 2007).
Але найбольш грунтоўнай і па спяховай спробай стварыць паў на вартасны палітычны штогоднік у Беларусі ёсць выданне «Белорус ско го ежегодника», якое ажыццяўляецца ў Вільні з 2003 г. (Белорусский еже годник 2003, 2004; Белорусский ежегодник 2004, 2005; Белорусский ежегодник 2005, 2006; Белорусский ежегодник 2006, 2007). На сён ня выйшлі чатыры тамы, што ахопліваюць перыяд з 200 3 да 2006 г. 1 .
Варта адзначыць, што выдаўцы не ставяць задачай папулярызацыю кніг серыі, бачаць у якасці мэтавай групы даволі абмежаванае кола (наколькі вядома, выданне пашыраецца пера важна з рук у рукі). Магчыма, адзін з вялікіх недахопаў серыі — даволі позняе з’яўленне выпускаў, прысве чаных справаздачнаму году: часам спазненне сягае палутара-двух гадоў, што непазбежна ўплывае на актуаль насць і запатрабаванасць матэрыялу.
Наклад першага выпуска выдання склаў 500 асобнікаў, далей пра памер накладу не паведамлялася. Заяўлены першапачаткова намер выпускаць зборнік на англійскай і рускай мовах не быў рэалізаваны: кнігі выходзяць па-руску.
Варта адзначыць, выпускі гэтага штогодніка рыхтаваліся рознымі ін стытуцыямі. Спачатку, у выпу сках, прысвечаных 2003 і 2004 гг., гэта былі сайт «Наше мнение», гра мадскае аб’яднанне «Сацыяльныя тэхналёгіі», лабараторыя «Новак» (Менск) і Інстытут Беларусі (Вільня), потым кола інстытуцыяў змянілася.
Але ў якасці выдавецкай базы заў жды было пазначанае выдавецтва Віленскага універсітэта. У 2007 г.
выданне было рэалізаванае ў межах праграмы Інстытута міжнародных ад но сінаў і палітычных навук Ві 1 У 2009 г. выйшаў чарговы том, прысвечаны 2008 г., але выданне з’явілася ў свет ужо пасля напісання гэтага артыкула. – Заўвага рэд.
165 Юрый Чавусаў. Падсумаванне палітыкі: палітычныя штогоднікі як жанр № 12/2009 лен скага універсітэта па развіц ці ад мі ністрацыйных і эксперт ных маг чы масцяў у працэсе падрыхтоўкі Летувы да старшынства ў Еўра звязе.
Рэдактарскае кола застаецца амаль такім самым, калектыў беларускіх і літоўскіх навукоўцаў узначальва юць А. Фядута і С. Панькоўскі. Кола аўтараў мяняецца, але пры гэтым захоўваецца пэўнае нязменнае ядро, у якое уваходзяць самі рэдактары, а таксама А. Панькоўскі, В. Касцюгова і некаторыя іншыя прадстаўнікі пе раважна незалежнай акадэмічнай і экспертнай супольнасці Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны, Латвіі, беларускія журналісты (у кожным выпуску аўтарскі калектыў склада ецца з 10–17 асобаў, а сацыялагічны матэрыял прадстаўлены ад імя ўсяго калектыву лабараторыі «Новак» у трох з чатырох выпускаў). Выданне мае рэцэнзентаў, у якасці якіх ста ла выступаюць літоўскія палітолагі Р. Лапата і Г. Віткус.
Структурна зборнікі вытрымлі ваюць першапачаткова задуманы фар мат. Выданне адкрываецца ле та пісам за справаздачны год. Гэта табліца, дзе адлюстраваныя важ ныя падзеі за кожны месяц года са сфераў «Дзяржава», «Грамадства», «Знешняя палітыка» і «Эканоміка».
Далей ідзе шэраг згрупаваных па раздзелах артыкулаў без пазначэн ня аўтараў. Назвы раздзелаў ва рыююцца. Калі ў 2003 г. гэта былі раздзелы «Тэндэнцыі» і «Соцыум», то пазней — «Улада», «Грамадства», «Базіс» (гаворка пра эканоміку), «Соцыум». Далей чытачам пра пануецца азнаёміцца з галоўнымі дзейнымі асобамі беларускай гра мадска-палітычнай сцэны ў разд зеле «Абліччы».
Рэдактарскі калектыў заяўляе пра намер прэзентаваць у зборніках як аб’ектыўныя дадзеныя і факты (у першую чаргу ў сферы сацыялогіі і эканомікі), так і іх ацэнкі галіновымі экспертамі. Адзначаецца жаданне пазбягаць ацэнак палітычнага харак тару, хоць рэдактары прызнаюць не пазбежнасць пэўнага суб’ектывізму.
Так сама вельмі істотна, што у рэ дак тарскіх і аўтарскіх тэкстах наратары не баяцца фіксаваць прабелы ва ўласнай інфармаванасці — гэта якас на адрознівае выданне ад амбітных напаўфантастычных тэарэтычных мадэляў.
Эвалюцыя раздзела «Улада» па даецца найбольш яскравым пры кладам той пазітыўнай якасці, якая характарызуе гэтую серыю:
вы данне развіваецца, прабелы за паўняюцца, ме тадалогія удасканаль ваецца, аў тары здабываюць досвед.
Пачынаючы з першага выпуска рэ дак тары знайшлі ўдалы фармат спалучэння афіцыйнай статыстыкі і хронікі кадравых прызначэнняў з аналітычнымі экспертнымі ацэнкамі прадстаўнічай (парламент і мяс цовае самакіраванне) і выканаўчай улады, звяртаючы ўвагу таксама і на такі важны орган як Адміністрацыя прэзідэнта. Пазней быў запоўнены яшчэ адзін прабел — адсутнасць аналізу судовай улады. Правядзенне выбараў і рэферэндумаў таксама спачатку адлюстроўвалася ў гэтым раздзеле, як і стан працэсаў у сфе ры беларуска-расейскай інтэграцыі (пазней выбарчыя кампаніі сталі паказваць у раздзеле «Грамадства», 166 № 12/2009 Mapping politics агляд знешняй палітыкі стаў больш шматвектарным, а ў выпуску за 2005 г. з’явіўся раздзел па беларускаўкраінскіх дачыненнях). Апошні на сёння выпуск за 2006 г. мае даволі стройны і гарманічны раз дзел «Ула да», цалкам адпаведны сістэме ўла ды ў краіне. Адзінае дапаўненне, якое магло б палепшыць дадзе ны раз дзел, — гэта больш грунтоўны ана ліз зменаў у заканадаўстве, што адбываюцца за справаздачны перыяд. Пакуль важныя законы і прэзідэнцкія акты звычайна толькі ўзгадваюцца альбо аналізуецца іх грамадска-палітычнае, а не прававое значэнне.
Раздзел «Грамадства», наадварот, традыцыйна выходзіць найбольш кантраверсійным, бо тут найбольш выяўляецца аўтарскі суб’ектывізм у адборы тэмаў. Спорт, медыі і развіццё грамадзянскай супольнасці выступаюць сталымі тэмамі, пазней з’явіліся спецыяльна прысвечаныя пункты пра палітычныя партыі, канфесіі, адукацыю, культуру. У 2006 г. асобнай тэмай быў вылучаны інтэрнэт і звязаныя з ім грамадскія працэсы. Метадалагічныя недахопы «Белорусского ежегодника» ў гэтым раз дзеле выяўляюцца най больш яскра ва: прыватныя меркаванні, ад лю стра ваныя на фоне фак тало гіі і афі цыйнай хронікі, часцяком успры маюцца чытачом як нешта аб’ ек тыўнае, навукова выверанае.
Па даецца, што рэдакцыі варта больш грунтоўна размежаваць па да чу фактаў ад адлюстравання суб’ ектыўных (часам даволі спрэчных) меркаванняў. Пакуль тут няма розніцы паміж выкладаннем факта і ягонай ацэнкай аўтарам.
Раздзел «Соцыум» размеш чаны асобна ад раздзела «Грамадства» — такім чынам рэдакцыя падзяліла суб’ ектыўныя экспертныя матэры я лы і матэрыялы сацыялагіч ных да сле даванняў (звычайна прадстаў ле ныя лабараторыяй «Новак»). Струк тура гэтага раздзела прадугледжвае не калькі сталых і спецыфічных тэ маў:
меркаванне грамадства пра актуаль ныя палітычныя працэсы (з акцэнтам на выбары), медыйная аўдыторыя, стаўленне грамадства да беларускарасійскай інтэграцыі і да стану на роднай гаспадаркі.
Гэты штогоднік застаецца бадай што найбольш амбітнай па задуме, найбольш фундаментальнай і да сканалай па форме рэалізацыі спро бай рэгулярнага фіксавання хады палітычнага працэсу ў Беларусі з усёй яе дынамікай і статыкай. Як падаецца, выдаўцы і рэдактары пакуль яшчэ шу каюць фармат і вагаюцца ў акрэсленых вышэй жанравых рамках палітычнага што год ніка. Галоўнай па зі тыўнай ры сай «Белорусского еже годника» можна назваць тое, што ён пастаянна ўдасканальваецца і прагрэс ад вы дання да выдання відавочны. Сувязь тэарэтычных між дысцыплінарных пабудоваў і эмпірычнага даследчага матэрыялу стала тым каштоўным зернем, якое робіць гэтыя штогоднікі цікавымі і карыснымі з навуковага пункту гле джання.
167 Юрый Чавусаў. Падсумаванне палітыкі: палітычныя штогоднікі як жанр № 12/2009 Літаратура 1. Беларуска-расійская інтэграцыя. Аналітычныя артыкулы. Менск: Энцыклапе дыкс, 2002.
2. Беларуская палітычная сыстэма і прэзідэнцкія выбары 2001 году / рэд. В. Булгакаў.
Менск — Варшава: Аналітычная группа, IDEE, 2001.
3. Беларуская палітычная сцэна і прэзідэнцкія выбары 2006 году. Аналітычныя артыкулы / рэд. В. Булгакаў, В. Сіліцкі. Вільня: Інстытут Беларусістыкі, 2007.
4. Белорусский ежегодник 2003: сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь в 2003 году / сост. Федута А.
И. Вильнюс: Институт Беларуси, Общественное объединение «Социальные технологии», Сайт «Наше мнение», Аксиометрическая лаборатория «Новак», Vilniaus universiteto leidykla, 2004.
5. Белорусский ежегодник 2004: сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь в 2004 году / сост. Федута А. И.
Вильнюс, 2005: Институт Беларуси, Общественное объединение «Социальные технологии», Сайт «Наше мнение», Аксиометрическая лаборатория «Новак», Vilniaus universiteto leidykla, 2005.
6. Белорусский ежегодник 2005: сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь в 2005 году / сост. Федута А. И.
Вильнюс, 2006: Институт Беларуси, Сайт «Наше мнение», Vilniaus universiteto leidykla, 2006.
7. Белорусский ежегодник 2006: сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь в 2006 году / Вильнюс: Центр исследований Восточной Европы [и др. � , Vilniaus universiteto leidykla, 2007.
8. Грамадазнаўчыя навукі: метадалогія, праблемы, перспектывы: Гісторыя.
Фiласофiя. Паліталогія. Эканоміка. Культуралогія: Штогоднік навук. даслед. каф.
грамадазн. навук БДПУ. Мінск: ВВЦ БДПУ, 2001.
9. Загорская, М., Сехович, В., Старикевич, А. Беларусь. 1991–2006. Итоги. Минск, 2008.
10. Зборнік аналітычных дакладаў. Мінск: Цэнтр палітычнай адукацыі, Цэнтр выдавецкіх ініцыятыў, 2007.
11. Зборнік аналітычных дакладаў 07/08. Мінск: Цэнтр палітычнай адукацыі, Цэнтр выдавецкіх ініцыятыў, 2008.
12. Изменения в общей ситуации в Беларуси с 20 сентября 2003 г. по 1 декабря 2004 г.
Менск: Цэнтр палітычнай адукацыі, 2005.
13. Люди. События. Факты, 2006–2007: справочник / авт. — сост. Агафонова М. Н. и др. Минск: БЕЛТА, 2007.
14. Международная безопасность и разоружение: Ежегодник СИПРИ, 1994 / Стокгольм. междунар. ин-т пробл. мира; А. Д. Ротфельд, Т. Финдлей, П. Валленштейн и др.; науч. ред. С. Чугров. М.: Наука, 1994.
15. Местные выборы в Беларуси (октябрь 2006 — январь 2007) / сост. Т. Гацуро и др.
М.: Белорусский хельсинский комитет, 2007.
16. Беларуская палітычная сыстэма ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі / рэд.
і ўклад. В. Булгакаў. Менск: Аналітычны грудок, 2003.
17. Беларуская палітычная сыстэма беларускага парлямэнтарызму. Менск:
Аналітычны грудок, 20 05.
168 № 12/2009 Mapping politics 18. Палітычная гісторы я незалежнай Беларусі / рэд. В. Булгакаў. Вільня: Інстытут Беларусістыкі, 2006.
19. Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2007 годзе / рэд. В. Бяляцкі, Т. Рэвяка.
Менск, 2008.
20. Политическая элита: Политический ежегодник / ред. Г. Кондрашев. М.: ОЛМАПРЕСС, 2003.
21. Президентские выборы в Беларуси: от ограниченной демократии к неограниченному авторитаризму (1994–2006) / ред. О. Манаев. Новосибирск:
Водолей, 2006.
22. Рабочий ежедневник Президента РФ. Вып. 1 (январь — май 2005 г.) / сост.
Шпунт А. В. М.: Европа, 2005.
23. Синие страницы России: национальный справочно-энциклопедический ежегодник. Вып. 1 / ред. А. Лушников. М., 1995.
24. События, люди, факты: Ежегодник БЕЛТА. 2003–2004 / сост. Бутевич Т. Н.; сост.
Громыко А. К. и др., общ. ред. Кернога Н. З. Минск: БЕЛТА, 2004.
25. Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш., каардынатар В. А. Трыгубовіч. Вільня, 2007.
26. Чавусаў, Ю. Свабода мэтадалёгіі — мэтадалёгія свабоды // Палітычная сфера.
2004. № 3.
27. Япония 2003–2004. Ежегодник. М.: МАКС-Пресс, 2004.
28. Annuaire stratégique et militaire 2003. Paris, 2004: Fondation pour la recherche stratégique; ed. Odile Jacob.
29. Barone, M., Cohen, R. E. The Almanac of American Politics, 2008. Washington:
National Journal Group, 2008.
30. Barone, M., Ujifusa, G. The Almanac of American Politics, 1988: The President, the Senators, the Representatives, the Governors: Their Records and Election Results, Their Staates and Districts. Washington: National Journal, 1988.
31. Belarusian society’ 2007. Hopes, illusions, perspectives. Warsaw — Minsk: IDEE, ed.
M. Pejda, 2007.
32. Freedom in the World 2003: The Annual Survey of Political Rights and Civil Liberties.
N. Y., Freedom House Survey Team, Rowman & Littlefield Publishers, Inc., 2003.
33. Homo historicus 2008. Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi / пад. рэд. А. Ф. Смаленчука з удзелам I. М. Дубянецкай. Вiльня: ЕГУ, 2008.
34. How they voted on civil liberties — The 110 Congress. Washington: ACLU, 2008.
35. Italian Politics: The Second Berlusconi Government / еd. J. Blondel, P. Segatti; New York-Oxford. Berghahn Books, 2003.
36. Österreichisches Jahrbuch für Politik. 2004 — Wien, 2005: Verlag fur geschichte und Politik. XV.
37. People‘s Republic of China Yearbook 2008 — Beijing: China Yearbook, 2009.
38. Politics in America 2008: The 110th Congress / еds. Jackie Koszczuk, Martha Angle;
Washington, 2007: CQ Press.
39. Prospects for Democracy in Belarus / еds. Forbrig Joerg, Marples David R., Demeš Pavol.
2006 by The German Marshall Fund of the United States. Washington — Bratislava, 2006.
40. Rocznik polityczny i gospodarczy / Political and economic year book / Политический и экономический ежегодник.1974 / Państwowe Wydawnictwo Ekonomiczne — Warszawa, 1975.
169 Юрый Чавусаў. Падсумаванне палітыкі: палітычныя штогоднікі як жанр № 12/2009 41. Rocznik polskiej polityki zagranicznej 2008 / Polski Instytut Spraw Międzynarodowych, 2008.
42. Sadowski, R. Belarus 2006 — Warsaw, Centre for Eastern Studies, 2007.
43. Salzburger Jahrbuch für Politik 2007. Boulhau, 2008 (eds. H. Dashs, R. Floimair).
44. Slovensko 2008. Súhrnná správa o stave spoločnosti / еd. Bútora M., Kollár M., Mesežnikov G. Inštitút pre verejné otázky, Bratislava, 2009.