Часопіс “Палітычная сфера”

Кароткая інфармацыя пра аўтараў

2009

№ 12/2009 Кароткая інфармацыя пра аўтараў Алег Брэскі , беларускі юрыст, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта (Брэст, Беларусь).

Вольга Брэская , беларускі сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта (Брэст, Беларусь).

Анатоль Брэслаўскі (Анатолий Бреславский) , расійскі даследчык гора да, Бурацкі дзяржаўны універсітэт (Улан-Удэ, Расія).

Таццяна Вадалажская , беларускі сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, эксперт Агенцыі гуманітарных тэхналогій (Мінск, Беларусь).

Аляксандр Грыцанаў , беларускі філосаф, публіцыст і выдавец (Мінск, Беларусь).

Кірыл Ігнацік , беларускі аналітык, магістр, аспірант Талінскага уні версітэта (Талін, Эстонія).

Аляксей Ластоўскі , беларускі сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (Мінск, Беларусь).

Іван Маналацій (Іван Монолатий) , украінскі гісторык, этнапалітолаг, дацэнт кафедры паліталогіі Прыкарпацкага нацыянальнага універсітэта (Івана-Франкоўск, Украіна).

Дзяніс Мельянцоў , беларускі палітолаг, магістр, эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (Вільня — Мінск), выкладчык дэ партамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня, Літва).

Уільям Пэйн ( William Payne) , амерыканскі палітолаг, спецыяліст у галіне міжнароднай бяспекі і палітычнай філасофіі (Вільня, Літва).

Аляксандр Філіпаў , беларускі арабіст, гісторык, аспірант Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь).

№ 12/2009 Андрэй Храпавіцкі , беларускі даследчык медый, магістр (Вільня, Літва).

Юрый Чавусаў , беларускі публіцыст, палітолаг, юрыст Асамблеі няўрадавых арганізацый Беларусі (Мінск, Беларусь).

Таццяна Чуліцкая , беларускі палітолаг, аналітык, магістр палітычных навук, выкладчык дэпартамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня, Літва).

Андрэй Ягораў , беларускі палітолаг, магістр палітычных навук, намеснік галоўнага рэдактара «Палітычнай сферы», эксперт Агенцыі гуманітарных тэхналогій (Мінск, Беларусь).