Часопіс “Палітычная сфера”

«Стан навукі» ў еўрапейскіх даследаваннях: ад палітыкі да міждысцыплінарнасці (і наадварот?)

Сіні Мішэль · 2008

72 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 I. Уводзіны У артыкуле аналізуюцца дысцыплінарныя (палітычная навука) 1 і міждысцыплінарныя характарыстыкі поля еўрапейскіх даследаванняў (EU studies) 2 з гледзішча брытанскае перспектывы. Сцвярджаецца, што працы такога кшталту, нягледзячы на дамінаванне ў іх паліталагічных / міжнародніцкіх падыходаў, не былі цалкам інтэграваныя ў палітычную навуку. Аднак нельга рабіць выснову, што гэта адбылося з прычыны таго, што еўрапейскія даследаванні ёсць міждысцыплінарнай сферай. Захоўваючы, прынамсі ў Вялікай Брытаніі, шмат чаго ад сваёй першапачатковай рэгіяналістыкі, пабудаванай на брытанскай акадэмічнай культуры эмпірызму, яны засталіся ў пэўным ступені ізаляванымі, скіраванымі самі на сябе. Развязанне праблемы (а на нашу думку, гэта праблема) праз узмацненне сувязяў еўрапейскіх даследаванняў з паліталогіяй можа стацца неэфектыўным, хутчэй, міждысцыплінарны ці нават постдысцыплінарны падыход будзе добрым крокам наперад.

Артыкул пачынаецца з разгляду тэарэтычнага «стану навукі» ў еўрапейскіх даследаваннях, і ўвага акцэнтуецца на здаровай унутранай дынаміцы гэтага даследчага поля. Аднак ёсць і праблемы, і другая частка матэрыялу прысвечана праблеме ізаляцыі даследчых практык у названай галіне, што асабліва адчувальна ў Вялікай Брытаніі. У трэцяй частцы артыкула пастаўлена пытанне, ці з’яўляецца міждысцыпМішэль Сіні «Стан навукі» ў еўрапейскіх даследаваннях: ад палітыкі да міждысцыплінарнасці (і наадварот?) Abstract.

У артыкуле разглядаюцца дысцыплінарныя (паліталагічныя) і міждысцыплінарныя характарыстыкі поля еўрапейскіх даследаванняў (EU studies) з пункту гледжання Вялікай Брытаніі. Гэтыя працы, хоць у іх і дамінавалі паліталагічныя / міжнародніцкія падыходы, не былі належным чынам інтэграваныя ў палітычную навуку і многае захавалі ад сваёй першапачатковай рэгіяналістыкі, пабудаванай на брытанскай акадэмічнай культуры эмпірызму. У матэрыяле сцвярджаецца, што развязанне названай праблемы праз узмацненне сувязяў еўрапейскіх даследаванняў з паліталогіяй можа стацца неэфектыўным, хутчэй, міждысцыплінарны ці нават постдысцыплінарны падыход будзе добрым крокам наперад.

Ключавыя словы: еўрапейскія даследаванні, вывучэнне ЕС, палітычная навука, рэгіяналістыка, міжнародныя адносіны, палітычная навука ў Вялікай Брытаніі.

1 У англамоўная традыцыі назва дысцыпліны падаецца як «political science», што на постсавецкай прасторы перакладаецца як «палітычная навука» ці «паліталогія». У межах гэтага перакладу ўжываюцца абодва тэрміны і вытворныя ад іх як сінонімы. — Заўвага рэдактара.

2 У англамоўнай літаратуры дысцыпліна называецца «EU studies» (даследаванні ЕС). На постсавецкай прасторы найчасцей выкарыстоўваецца назва «еўрапейскія даследаванні», пры гэтым маецца на ўвазе вывучэнне Еўрапейскага Саюза. — З аўвага перакладчыка .

© Пал I тычная сфера ISSN 1819-3625 № 10-2008 73 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 лінарны характар еўрапейскіх даследаванняў адказным за такую ізаляцыю. Высновы, пададзеныя ў кароткай заключнай частцы, сведчаць, што міждысцыплінарнасць або постдысцыплінарны падыход можа быць скарыстаны для «адкрыцця» еўрапейскіх даследаванняў з тым, каб зрабіць іх больш скіраванымі на іншыя навуковыя дысцыпліны.

II. Ад навуковага падзелу да сінтэзу: еўрапейская (EU) палітыка ці еўрапейскія (EU) даследаванні?

Ад 1960-х гадоў еўрапейскія даследаванні характарызаваліся ростам навуковай сегментацыі.

Гэты працэс пачаўся з пашырэннем неафункцыяналізму (neo-functionalism) і інтэргавернменталізму (intergovernmentalism) у 1960-я і 1970-я гады і быў дапоўнены дысцыплінарным падзелам паміж кампаратыўнай паліталогіяй / дзяржаўным кіраваннем (comparative politics / governance) і міжнароднымі адносінамі (international relations) у 1980я. Пазней, у 1990-я гады, усё больш важным станавіўся падзел паміж рацыяналістамі (rationalist) і канструктывістамі (constructivist) (Pollack, 2001).

Хоць гэта сегментацыі рознага парадку (у сэнсе, што яны адлюстроўваюць шэраг анталагічных, эпістэмалагічных і тэарэтычных разыходжанняў), кожны з падзелаў застаецца важным маркерам у вызначэнні таго, ці знаходзяцца асобныя навукоўцы і навуковыя кірункі ў межах поля еўрапейскіх даследаванняў.

Наратыў дыхатаміі «неафункцыяналізм — інтэргавернменталізм» добра вядомы. Тэорыя неафункцыяналізму тлумачыць рэгіянальную інтэграцыю як эвалюцыйны працэс, рухомы ўласным інтарэсам сацыяльных груп і актыўным прасоўваннем інтэграцыі наднацыянальнымі элітамі.

Гэтага магчыма дасягнуць пры дапамозе працэсу «перацякання» (spillover). Тэорыя заніжае важнасць дзяржавы і нацыянальных актараў, і разглядае інтэграцыю, аднойчы распачатую, як непазбежны працэс, які можа ў выніку прывесці да фармавання новага тыпу палітычнай супольнасці. Гэтыя сцвярджэнні, даміноўныя ў тлумачэнні еўрапейскай інтэграцыі 1950-х і пачатку 1960-х гадоў, у сярэдзіне 1960-х пачалі аспрэчвацца інтэргавернменталістамі, і асабліва Стэнлі Хофманам (Stanley Hoffmann, 1966). Ён сцвярджаў, што ў той час, калі эфект «перацякання» будзе відавочны ў сферы «нізкай палітыкі», у сферах, якія закранаюць ядро дзяржаўнага суверэнітэту, «перацякання» можа і не быць. Дэбаты паміж гэтымі двума кірункамі часта рэдукаваліся да нечага карыкатурнага, калі наднацыянальная дынаміка (асабліва падтрыманая тымі, што выступалі за еўрапейскую інтэграцыю) супрацьпастаўлялася міжнароднай або міждзяржаўнай дынаміцы (падтрыманай тымі, што былі нясхільныя прызнаць актуальнасць пасляваеннага еўрапейскага інтэграцыйнага эксперымента). Канкурэнцыя паміж дзвюма тэорыямі працягваецца да сёння, хоць і з прыцягненнем новых наднацыянальных і інтэргавернменталісцкіх тэарэтычных мадэляў.

Найбольш важная (прынамсі, у 1990-я гады) з гэтых спрэчак утварыла новую дыхатамію або драбленне, што аддзяліла працу навукоўцаўміжнароднікаў, якія вывучаюць прыклады рэгіянальнай (еўрапейскай) інтэграцыі, ад працы даследчыкаў, што займаюцца асобнымі аспектамі палітыкі ЕС (Hix, 1994). Такое становішча сталася вынікам дамінавання міжнародніцкіх падыходаў у літаратуры па дадзенай тэме. Паколькі аб’ектам міжнародных даследаванняў была еўрапейская інтэграцыя, Еўрапейскі Саюз вывучаўся такім чынам, нібыта ён уяўляе з сябе міжнародны рэжым (international regime), у той час як паліталагічныя або «дзяржаваскіраваныя» (governance) падыходы разглядалі супольнасць як варыянт палітычнай сістэмы.

У сярэдзіне 1990-х гадоў да абмеркаваных вышэй дадалася яшчэ адна дыхатамія: падзел на рацыяналістаў і канструктывістаў. Падзел супрацьпаставіў рацыяналістаў, асабліва ліберальных інтэргавернменталістаў і рацыянальных інстытуцыяналістаў, і навукоўцаў, якія абаранялі ўвядзенне сацыялагічных падыходаў, асабліва канструктывістаў і сацыялагічных інстытуцыяналістаў. Гэты працэс атрымаў назву «вялікая спрэчка» (Pollack, 2001; Wiener and Diez, 2003).

Яна адлюстравала адасабленне кірункаў у міжнародных адносінах і інстытуцыйнай тэорыі, якія пачалі пранікаць у літаратуру па еўрапейскіх даследаваннях. Такім парадкам, катэгорыі «рацыяналісцкага» і «сацыялагічнага» сталі інструментамі, пры дапамозе якіх даследчыкі ствараюць новыя падыходы ў межах шырокага поля «інстытуцыяналізму» (Aspinwall and Schneider, 2000).

Іншым чынам зразумець гэтую дыхатамію можна, калі разглядаць яе як працэс, у якім інстытуцыяналісцкія / канструктывісцкія схемы размылі адносна чыстыя варыянты тэорыі рацыянальнага выбару і біхевіярызму, хоць у выпадку еўраМішэль Сіні. «Стан навукі» ў еўрапейскіх даследаваннях: ад палітыкі да міждысцыплінарнасці (і наадварот?) 74 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 пейскіх даследаванняў прыкладаў прымянення такіх чыстых падыходаў было адносна мала.

Нягледзячы на з’яўленне навуковых разыходжанняў, шматлікія сучасныя даследчыкі ЕС і еўрапейскай інтэграцыі здольныя рабіць высновы і нават сінтэзаваць канфліктуючыя падыходы.

З гэтай адкрытасці да высноваў вынікае ўзрастаючая талеранцыя да альтэрнатыўных канцэпцый.

Мелі месца заўважныя спробы стварыць тлумачальныя або канцэптуальныя рамкі, якія аб’ядноўвалі б больш чым адзін тэарэтычны падыход, каб зафіксаваць складанасць ЕС як з’явы.

Праца Джона Петэрсана (John Peterson, 1995 і 2001), скіраваная на пераадоленне разрыву паміж тэорыямі еўрапейскай інтэграцыі і канцэпцыямі прыняцця рашэнняў, прапануе выдатны прыклад рамкавага падыходу (framework appro-ach). Абгрунтаванне Петэрсана палягала ў тым, што «розныя тэарэтычныя мадэлі могуць прадставіць “найлепшае” тлумачэнне для прыняцця рашэнняў на розных узроўнях аналізу» (John Peterson, 1995: 93), то бок такія макратэорыі, як неафункцыяналізм або неарэалізм, могуць прыдацца для аналізу «гістарычных рашэнняў», у той час як кампаратыўная паліталогія і інстытуцыйныя падыходы лепш тлумачаць прыняцце бягучых палітычных рашэнняў.

Гэтаксама канцэпцыі палітычных сетак (policy networks) падаюцца больш прыдатнымі для тлумачэння працэсу прыняцця рашэнняў, што фармуюць палітыку ў шырокім кантэксце.

Яшчэ адзін прыклад рамачнага падыходу спалучае прамежкавыя (mid-range) тэорыі. Ліберальны інтэргавернменталізм Эндру Мараўчыка (Andrew Moravcsik) — найбольш вядомы прыклад такога падыходу ў еўрапейскіх даследаваннях, які спалучае ліберальную тэорыю фармавання нацыянальнага інтарэсу, інтэргавернменталісцкую тэорыю дамоваў і тэорыю інстытуцыйнага выбару з мэтай фармавання рацыяналісцкай тэорыі еўрапейскай інтэграцыі (Moravcsik, 1998;

Pollack, 2001). Гэты падыход дазваляе інкарпараваць розную дынаміку ў межах адной структуры.

Новы корпус прац, дзе перагледжаны стан еўрапейскіх даследаванняў, дэманструе будучы патэнцыял гэтага кшталту тэарэтычных злучэнняў (Cini і Bourne, 2006). Напрыклад, Уорлі (Warleigh, 2006) звязвае шматузроўневае кіраванне і палітычныя сеткі ў межах адной тлумачальнай рамкі. На больш агульным узроўні Радэлі (Radaelli, 2006) паказвае, якім чынам канцэпцыя еўрапеізацыі спалучае цэлы шэраг прамежкавых канцэпцый і такім чынам, нават не будучы тэорыяй сама па сабе, адыгрывае важную ролю ў якасці канцэпцыі-дырыжора. Інакш, хоць і не ёсць рамкай, але служыць канцэптуальным парасонам, які можа паспрыяць пабудове тэорыі.

Сінтэзы або спробы сінтэзаў складаней ідэнтыфікаваць у вялікай ступені праз тое, што іх цяжэй зрабіць. Аднак было здзейснена некалькі спробаў пераадолець ці прынамсі скараціць разрыў паміж рацыяналісцкімі і сацыялагічнымі падыходамі (напрыклад, Аспінвол і Шнайдэр (Aspinwall and Schneider, 2000); Джупіль, Капараза і Чэкел (Jupille, Caporaso and Checkel, 2003).

З аднаго боку, гэтая палеміка падштурхнула навукоўцаў да пераасэнсавання франтоў на іх даследчым полі, а таксама азначала, што ў былых праціўнікаў ёсць патэнцыял, каб аб’яднацца і ўтварыць новую каманду. Згрупаваныя на рацыяналісцкай аснове, інтэргавернменталісты, неафункцыяналісты і прыхільнікі шматузроўневай тэорыі дзяржаўнага кіравання раптам зразумелі, што яны маюць больш агульнага, чым калі б яны належалі да канкуруючых парадыгмаў рэгіянальнай тэорыі інтэграцыі.

Акрамя таго, некаторыя рацыянальныя інстытуцыяналісты спрабуюць выкарыстоўваць у сваёй працы канцэпцыі, больш прыдатныя для сацыялагічных даследаванняў. Ілюстрацыяй тут — шлях, праз які адбывалася імпартаванне мовы «ідэй». Для Гарэта і Уайнгэста (Garrett and Weingast, 1993), напрыклад, ідэі служаць «ключавымі пунктамі», здольнымі прывесці палітыкаў да пэўных вынікаў, што будуць уяўляць з сябе цэлы шэраг аптымальных рашэнняў. Трэба зазначыць, што яны выкарыстоўваюць ідэі як незалежныя пераменныя такім чынам, як таго не зрабілі б многія з канструктывістаў. Адпаведна пэўныя канструктывісты пакінулі прастору для рацыянальнасці ў межах сваіх пабудоў, вызначаючы яе як адну з формаў «адпаведных» паводзінаў. Некаторыя пайшлі яшчэ далей у пытанні зліцця «рацыяналісцкага» і «сацыялагічнага» падыходаў (Jupille, Caporaso and Checkel, 2003), тады як іншыя палічылі карысным ужыць і рацыяналісцкія, і канструктывісцкія аргументы ды канцэпцыі для тлумачэння складанасці працэсаў у Еўрапейскім Саюзе. Сярод прыкладаў можна назваць працы па даследаванні пашырэння ЕС (Sjursen, 2002;

Schimmelfennig і Sedelmeier, 2005).

Большасць разгледжаных даследаванняў, якія вызначаюць навуковыя разыходжанні, сінтэзуюць і спалучаюць розныя падыходы, былі спрадукаваныя палітолагамі і даследчыкамі міжнародных адносінаў. Тут не дастаткова сказана пра грунтоўную працу па вывучэнні Еўрапейскага Палітычная навука 75 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Саюза, якую правялі эканамісты, гісторыкі і правазнаўцы. Гэта вынік схільнасці палітолагаў і міжнароднікаў, асабліва тых, якія знаходзяцца ў ЗША, — тэарэтызаваць і канцэптуалізаваць еўрапейскую інтэграцыю і палітыку ЕС, такім чынам ствараючы мэйнстрым навукі пра ЕС. Гэта не азначае, што няма іншых шляхоў спасціжэння ЕС ці што не існуюць «лепшыя» ці больш адэкватныя візіі, — проста паліталагічныя і міжнародніцкія тэорыі прапануюць гуманітарыям набор дыскурсаў, наратываў і тэорый, якія дамінуюць у еўрапейскіх даследаваннях.

III. Замкнёнасць еўрапейскіх даследаванняў Тых, хто незнаёмы з еўрапейскімі даследаваннямі, дамінаванне паліталагічных і міжнародніцкіх падыходаў можа падвесці да думкі, што гэтае даследчае поле шчыльна звязанае з літаратурай пра палітыку. Парадаксальна тое, што вылучэнне еўрапейскіх даследаванняў з палітычнае навукі стала праблематычным для многіх навукоўцаў. Ізаляцыя даследчыкаў ЕС у Еўропе была адзначаная ў артыкуле Эмі Вэрдан (Amy Verdun), надрукаваным у «Journal of European Public Policy» ў 2003 годзе. У гэтым тэксце гаворыцца пра тое, што даследаванне Еўрапейскага Саюза еўрапейскімі і амерыканскімі навукоўцамі праводзіцца па-рознаму. У той час як апошнія засяроджваюць сваю ўвагу на тэорыі, першыя аддаюць перавагу эмпірычнаму досведу. У выпадку еўрапейцаў гіпотэза пра ЕС як актара sui generis і больш агульны брак цікавасці да вынікаў даследаванняў прывялі да таго, што навукоўцы ЕС зарыентаваліся на ізаляваную працу. Вэрдан крытыкуе больш тэарэтычны амерыканскі падыход за яго адарванасць ад ЕС і немагчымасць адлюстраваць складанасць «рэальнага свету» Еўрапейскага Саюза і яе асноўныя рэкамендацыі скіраваныя да еўрапейцаў:

«Для таго каб з’явіцца на радары галоўных палітолагаў і амерыканскіх навукоўцаў, якія цікавяцца еўрапейскімі даследаваннямі, гэтыя [еўрапейскія] падыходы павінны быць больш адкрытымі і апісваць не толькі еўрапейскія прыклады» (Verdun, 2003: 96).

Нягледзячы на тое, што маюцца пэўныя адрозненні паміж больш эмпірычным даследаваннем, зробленым брытанскімі і амерыканскімі навукоўцамі, вельмі складана рабіць абагульненні на ўзроўні ўсёй Еўропы. Больш таго, артыкул Вэрдан ставіць важныя пытанні наконт мэты вывучэння ЕС і яе дысцыплінарнага фундамента.

Брытанска(еўрапейска)-амерыканская дыхатамія дастаткова паказальная, але, магчыма, гэта лепш разглядаць у катэгорыях больш фундаментальных адрозненняў, якія ў меншай ступені стасуюцца з вызначальнымі характарыстыкамі еўрапейскіх даследаванняў, чым тое магло падавацца раней. Іншымі словамі, карані рознагалоссяў лепш шукаць у вызначэнні «правільнага» метаду даследаванняў: ці павінныя, напрыклад, грамадскія навукі імітаваць дакладныя навукі; ці з’яўляецца мэтай даследавання адкрыццё універсальных законаў; што ёсць канчатковай даследчай мэтай — тлумачэнне ці разуменне.

Гэта не азначае, што Вэрдан не мае рацыі. На самай справе ёсць сведчанні на карысць таго, што існуюць спецыфічныя ўласцівасці еўрапейскіх даследаванняў, якія ізалююць іх ад палітычнай навукі. У кантэксце брытанскага досведу, напрыклад, ёсць структурнае тлумачэнне такой ізаляцыі.

Дэпартаменты еўрапейскіх даследаванняў і курсы на бакалаўрскім і магістарскім узроўнях, працуючы на міждысцыплінарнай аснове з еўрапейскімі дачыненнямі (European affairs), адлюстравалі новы спосаб арганізацыі універсітэтаў, які не абавязкова павінен быць дысцыплінарным. У духу позніх 1960-х традыцыйныя дысцыплінарныя падыходы пачалі выглядаць старамодна. Такія новыя прадметныя сферы, як еўрапейскія даследаванні, падаваліся больш надзённымі. Нядаўна адкрытыя дэпартаменты еўрапейскіх даследаванняў аддзялілі даследчыкаў, што працуюць у кірунку еўрапейскай інтэграцыі, ад дысцыплінарных дэпартаментаў, ствараючы ў працэсе новае пачуццё ідэнтычнасці сярод навукоўцаў, якія займаюцца еўрапейскімі даследаваннямі. Нягледзячы на тое, што традыцыйныя дысцыплінарныя дэпартаменты імкнуліся захаваць сваю цэласнасць і працэс пераменаў быў далёка не ўсеагульны, а шматлікія універсітэты адмовіліся ад мадэлі «еўрапейскіх даследаванняў», падобна на тое, што гэты трэнд адказны за інстытуцыйнае ізаляванне даследчыкаў ЕС ад паліталогіі і міжнародных адносінаў.

Гэта было падмацавана ўсведамленнем студэнтаў еўрапейскіх даследаванняў, якія пракладалі свой шлях праз сістэму і захоўвалі пры гэтым сваю ранейшую акадэмічную ідэнтычнасць як еўрапеістаў, нават абараніўшы доктарскія дысертацыі ці чытаючы лекцыі ў структурах, пабудаваных на дысцыплінарнай аснове.

Дапамагла таксама і крытычная маса. Даследаванне, прысвечанае ЕС, зрабілася за апошнія 10—20 гадоў зонай росту для брытанскіх навуМішэль Сіні. «Стан навукі» ў еўрапейскіх даследаваннях: ад палітыкі да міждысцыплінарнасці (і наадварот?) 76 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 коўцаў. Цяпер ужо цяжка знайсці ў краіне дэпартамент паліталогіі, які б не меў прынамсі аднаго спецыяліста па ЕС. Гэты трэнд распачалі масавыя прызначэнні маладых спецыялістаў у 1980-я гады, хоць больш важныя былі фінансаваныя ЕС курсы лекцый і кафедры, задзейнічаныя ў другой палове 1980-х, якія прадаставілі інстытуцыйны матыў для кар’еры ў дадзенай сферы. Вялікая колькасць прызначэнняў зрабіла свой унёсак у павелічэнне аб’ёму літаратуры па еўрапейскіх даследаваннях: прымусіла выдаўцоў заснаваць грунтоўныя кніжныя серыі і новыя часопісы. У Вялікай Брытаніі часопісы, прысвечаныя еўрапейскай тэматыцы, мелі высокі статус, і многія даследчыкі ЕС разглядалі іх як першае месца, куды можна патэлефанаваць, калі маецца патрэба надрукаваць артыкул.

На нацыянальным узроўні дысцыплінарная ізаляцыя прымае форму фактычнага разводу еўрапейскіх даследаванняў і паліталогіі. За апошнія дзесяцігоддзі можна назваць няшмат прыкладаў улучанасці брытанскай Асацыяцыі палітычных даследаванняў (Political Studies Association) у мэйнстрым еўрапейскіх даследаванняў. Гэта не абвінавачанне АПД. Адной з найбольш цытаваных прычынаў абмежаванай увагі да палітыкі Еўрапейскага Саюза, выказаных на штогадовай канферэнцыі АПД, быў актывізм адной брытанскай арганізацыі еўрапейскіх даследаванняў — Універсітэцкай асацыяцыі сучасных еўрапейскіх даследаванняў (UACES, University Association for Contemporary European Studies). Уражальны поспех УАСЕД быў, аднак, мечам, завостраным з абодвух канцоў. З аднаго боку, асацыяцыя стварыла знітаваную супольнасць даследчыкаў ЕС у Вялікай Брытаніі, хоць у яе былі зангажаваныя і не ўсе брытанскія навукоўцы, якія займаюцца еўрапейскай палітыкай (асабліва інтэграваныя ў палітычную навуку). З другога боку, поспех УАСЕД амаль прывёў да манапалізацыі поля акадэмічных даследаванняў ЕС у Вялікай Брытаніі.

Гэта было карысна для навукоўцаў, якія працуюць у галіне даследавання палітыкі ЕС у Брытаніі (а цяпер, з пашырэннем сяброўства, і па-за Брытаніяй), аднак тое мела непрадбачаныя наступствы:

арганізацыйнае аддзяленне даследчыкаў ЕС ад іншых навукоўцаў, якія вывучаюць палітыку.

IV. Міждысцыплінарная ілюзія Паколькі прадметам дадзенага артыкула ёсць еўрапейскія даследаванні, а не еўрапейская палітыка, то няшчыльную стыкоўку даследаванняў ЕС і палітычнае навукі можа патлумачыць міждысцыплінарнай уласцівасцю даследчага поля. Аднак важна быць асцярожным у адносінах да таго, што мы маем на ўвазе пад міждысцыплінарнасцю. Хоць вядзецца шмат размоваў пра міждысцыплінарнасць даследаванняў ЕС, яе можна зафіксаваць толькі ў вельмі агульным выглядзе. На самай справе большасць акадэмічных даследаванняў Еўрапейскага Саюза дакладна адпавядае рамкам прынамсі адной дысцыпліны. Трыманне дысцыплінарных рамак несумненна мае свае перавагі, бо дае магчымасць паглыбляцца ў добра акрэслены корпус тэкстаў, са знаёмымі аўтарытэтамі і тэрміналогіяй.

Хоць існуе таксама мноства матэрыялаў, выдадзеных даследчыкамі ў межах іншых акадэмічных дысцыплін, але тых, што працуюць па тэме ЕС і вызначаюць сябе ў якасці палітолагаў ці палітычных аналітыкаў, асабліва шмат. Аднак мы тут кажам пра вельмі шырокую катэгорыю тэкстаў, і шмат даследаванняў не ўгрунтаваныя ні ў якую канкрэтную дысцыплінарную традыцыю.

Раней ў асяродку брытанскіх навукоўцаў мела месца перавага даследаванняў case-studies прыняцця рашэнняў, што былі нібыта пра палітыку, але экспліцытна не паказвалі, якія (паліталагічныя) даследчыя інструменты і тэорыі яны выкарыстоўвалі. Гэтыя case-studies, нягледзячы на інфармацыйнасць і цікавасць, збольшага падаюцца дыскрыптыўнымі і тэарэтычнымі і як такія — ізаляванымі ад спадчыны канкрэтных дысцыплін. Хоць некаторыя даследаванні былі ўгрунтаваныя ў «стары» інстытуцыяналізм, адсутнасць экспліцытнага тэарэтычнага кампанента давала даследчыкам, якія выкарыстоўвалі падыход case-study, свабоду бачыць сваю працу ў якасці міждысцыплінарнай. Насамрэч больш дакладным азначэннем большасці гэтых даследаванняў было б «недысцыплінарныя». Тое, што было раней абазначана як міждысцыплінарнасць у еўрапейскіх даследаваннях, сфармавала частку «рэгіянальнага» падыходу ў сацыяльных навуках. Такі падыход заснаваны на веры, што эфектыўнае даследаванне можа быць праведзена толькі тады, калі даследчык валодае шырокімі эмпірычнымі ведамі пра пэўны геаграфічны рэгіён.

Часта сюды ўключаецца развіццё лінгвістычных навыкаў (Calhoun, 2003).

«Рэгіянальныя даследаванні» страцілі давер у выніку станаўлення кампаратыўнай сацыяльнай навукі (і не толькі ў сферы паліталогіі). Рэгіянальныя даследаванні сталі асацыявацца з эмпірычна дакладнымі, але нетэарэтычнымі даслеПалітычная навука 77 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 даваннямі, нездольнымі зрабіць свой унёсак у стварэнне больш агульных «законаў» сацыяльнай навукі (Bates, 1997).

Парадаксальна, што сёння шматлікія студэнты, якія вывучаюць ЕС, заяўляюць пра прымяненне ў сваіх работах міждысцыплінарнага падыходу. Міждысцыплінарнасць зрабілася адным з выклікаў у сучасных сацыяльных навуках. У адрозненне ад ранейшай міждысцыплінарнасці яе сучасная яе версія ў еўрапейскіх даследаваннях імкнецца быць тэарэтычна падкаванай. Аднак на практыцы тое, што шматлікія даследчыкі называюць міждысцыплінарнасцю, можна было б больш дакладна назваць мультыдысцыплінарнасцю.

Апошняя прадугледжвае паралельнае ці нават адначасовае выкарыстанне разнастайных дысцыплін у межах аднаго даследчага праекта ці ў вырашэнні аднаго даследчага пытання, у той час як першае прадугледжвае нешта нашмат больш амбітнае — своеасаблівае аб’яднанне дысцыплін, неабходнае для паспяховага даследчыка. Мы маем шмат прыкладаў мультыдысцыплінарных даследаванняў, прыклады міждысцыплінарнасці, прынамсі як яна разумеецца ў дадзеным тэксце, значна радзейшыя. Тое, што мы назіраем, ёсць часткай трэнду, які развіваецца ад «рэгіянальных даследаванняў» да дысцыплінарнага ўмацавання даследчага поля і, нарэшце, да міждысцыплінарнасці, што імкнецца да новага тэарэтычна напоўненага міждысцыплінарнага падыходу ў сферы вывучэння ЕС, але так і не можа адолець гэты шлях.

V. Высновы Поле еўрапейскіх даследаванняў у Вялікай Брытаніі не цалкам інтэграванае ў паліталогію і не міждысцыплінарнае па сваёй сутнасці. У многіх адносінах яно дасюль мае прыкметы «рэгіянальных даследаванняў». Ці мае гэта значэнне? Нехта можа сказаць, што не. З агляду ў першай частцы артыкула добра відаць, што адбываюцца здаровыя спрэчкі і сутыкненні розных меркаванняў у межах гэтага поля і што ёсць здаровае жаданне ўцягваць у тыя спрэчкі прадстаўнікоў нібыта супрацьлеглага лагера. Небяспека перафармулявання дысцыплінарнага «мандата» даследчага поля палягае ў тым, што яно замяняе адну ізаляцыю (у межах поля даследавання ЕС) другой (у межах паліталогіі), а не адкрывае гэтае поле для непалітычнай перспектывы.

Калі гэта не чарговы заклік да міждысцыплінарнасці ў еўрапейскіх даследаваннях, то гэта трывожны знак, які паказвае, што мы ўжо ведаем пра патэнцыйную заблытанасць паняцця і складанасці ў асэнсаванні таго, якім чынам можна аперацыяналізаваць задачы даследавання ў сапраўдных міждысцыплінарных рамках. Магчыма, прыйшоў час спыніць размовы пра міждысцыплінарнасць і задаволіцца дадаваннем больш экспліцытных мультыдысцыплінарных праекцый і тэорый у даследаванні ЕС або рухацца далей за міждысцыплінарнасць да таго, што можа нарэшце стаць новай «постдысцыплінарнай» фазай у еўрапейскіх даследаваннях. Што можа азначаць апошняе — незразумела, але, прынамсі шляхам пастаноўкі такога пытання, можа быць зроблены першы крок да з’яўлення больш скіраванага вонкі і нават эклектычнага поля даследаванняў з магчымасцямі фармулявання новага парадку дня для сацыяльных навук, а не проста рэагавання на іх.

Пераклад з англійскае мовы Дзяніса Мельянцова паводле:

Michelle Cini. The ‘State of the Art’ in EU Studies: From Politics to Interdisciplinarity (and Back Again?) // POLITICS:

2006 VOL 26 (1), 38—46 Друкуецца з ласкавай згоды аўтара.

Літаратура 1. Aspinwall, M. and Schneider, G. (2000). Same Menu, Separate Tables: The Institutionalist Turn in Political Science and the Study of European Integration // European Journal of Political Research 38 (1). P. 1—36.

2. Bates, R. (1997). Area Studies and the Discipline: A Useful Controversy? // Political Science and Politics 30 (2). P. 166—169.

3. Calhoun, C. (2003). European Studies: Always Already There and Still In Formation // Comparative European Politics 1 (1).

P. 5—20.

4. Cini, M. and Bourne, A. (eds.) (2006). Palgrave Advances in European Union Studies. Basingstoke: Palgrave.

5. Garrett, G. and B. Weingast (1993). Ideas, Interests, and Institutions: Constructing the European Community’s Internal Market // J. Goldstein and R. Keohane (eds.). Ideas & Foreign Policy. Beliefs, Institutions and Political Change . Ithaca: Cornell University Press.

6. Hix, S. (1994). The Study of the European Community: The Challenge to Comparative Politics // West European Politics 17 (1).

P. 1—30.

7. Hoffman, S. (1966). Obstinate or Obsolete? The Fate of the Nation State and the Case of Western Europe // Daedalus 95 (2).

P. 862—915.

Мішэль Сіні. «Стан навукі» ў еўрапейскіх даследаваннях: ад палітыкі да міждысцыплінарнасці (і наадварот?) 78 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 8. Jupille, J., A. Caporaso and J. Checkel (2003). Integrating Institutions: Rationalism, Constructivism, and the Study of the European Union // Comparative Political Studies 36 (1 / 2). P. 7—41.

9. Moravscik, A. (1998). The Choice for Europe: Social Purpose and State Power from Messina to Maastricht. London: UCL Press.

10. Peterson, J. (1995). Decision-making in the EU: Towards a Framework for Analysis // Journal of European Public Policy 2 (1).

P. 69—93.

11. Peterson, J. (2001). The Choice for EU Theorists: Establishing a Common Framework for Analysis // European Journal of Political Research 39 (3). P. 289—318.

12. Pollack, M. (2001). International Relations Theory and European Integration // Journal of Common Market Studies 39 (2). P.

221—244.

13. Radaelli, C. (2006). Europeanization: Solution or Problem? // M. Cini and A. K. Bourne (eds.). Palgrave Advances in European Union Studies. Basingstoke: Palgrave.

14. Schimmelfennig, F. and U. Sedelmeier (2006). The Study of EU Enlargement: Theoretical Approaches and Empirical Findings // M.

Cini and A. Bourne (eds.). Palgrave Advances in European Union Studies. Basingstoke: Palgrave.

15. Sjursen, H. (2002). Why Expand? The Question of Legitimacy and Justification in the EU’s Enlargement Policy // Journal of Common Market Studies 40 (3). P. 491—513.

16. Verdun, A. (2003). An American / European Divide in European Integration Studies: Bridging the Gap with International Political Economy // Journal of European Public Policy 10 (1). P. 84—101.

17. Warleigh, A. (2006). Conceptual Combinations: Multilevel Governance and Policy Networks // M. Cini and A. Bourne (eds.).

Palgrave Advances in European Union Studies, Basingstoke: Palgrave.

18. Wiener, A. and T. Diez (eds.) (2003). European Integration Theory. Oxford: Oxford University Press.

Палітычная навука