Часопіс “Палітычная сфера”

Тыранія дыктатуры: Калі грэцкія тыраны сустрэліся з рымскімі дыктатарамі

Калівас Андрэас · 2008

26 ПАЛ I ТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Большую частку XX стагоддзя канцэпцыі дыктатуры і тыраніі ўспрымаліся як сінонімы , дзве назвы аднае формы аўтакратычнага палітычнага кіравання . « Дыктатура », як пісаў у 1934 годзе Фосі Джон Коб Хіэншоў (Fossey John Cobb Hearnshaw), — « гэта форма кіравання , якую грэкі вельмі правільна звязвалі з тыраніяй » (Hearnshaw, 1934: 432; Mosca, 1939: 355, 486;

Sartori, 1987: 204). Дыктатар і тыран былі злуча ныя ў адну нелегальную , гвалтоўную , валюнта рысцкую фігуру , якая ўспрымалася як агульная пагроза для палітычнае свабоды , канстытуцыя налізму і ўлады закону (Bobbio, 1989: 166), — па гроза , што ў старажытнасці пазначылі як палі тычнае рабства . Адпаведна на працягу ўсяго ста годдзя такая канцэптуальная ідэнтыфікацыя забяспечыла нарматыўныя рэсурсы для праціў нікаў сучаснага адраджэння дыктатуры . Ганьба ванне розных формаў сучаснае дыктатуры ( пра вых і левых ) як сучасных праяваў тыраніі хутка мабілізавалі гэтыя рэсурсы . Атаясамленне дык татуры і тыраніі , тым не менш , не ёсць унікаль ным для ХХ стагоддзя . Зліццё тэрмінаў , харак тэрнае таксама для папярэдніх гістарычных перыядаў , нарадзілася ў рухомым кантэксце рэ валюцыйнага пад ’ ёму ў Еўропе і заморскіх кало ніях ва ўмовах заняпаду манархічнага ладу (Millon-Delson, 1997: 245—251). Клод Ніколт (Claude Nicolet) правільна заважыў , што « з XVIII стагоддзя тэрмін “ дыктатура ” скарыстоўваўся для Андрэас Калівас Тыранія дыктатуры Калі грэцкія тыраны сустрэліся з рымскімі дыктатарамі Abstract.

У артыкуле раскрываюцца асаблівасці інтэрпрэтацыі канцэптаў « тыранія » і « дыктатура » ў Ан тычнасці . Асноўная ўвага аддаецца поглядам двух грэцкіх гісторыкаў Дыянісія і Апіяна , якія ўпершыню зрабілі тоеснымі паняцці тыраніі і дыктатуры і запачаткавалі актуальную дасюль тра дыцыю выкарыстання гэтых тэрмінаў .

Ключавыя словы : Дыянісій , Апіян , тыранія , дыктатура , Афіны , Рым , дэмакратыя , рэспубліканізм .

спасылкі на дэспатызм ці тыранію . Іншымі сло вамі , формы ўлады , якія вельмі далёкія ад рэгу лярнага абмеркавання ды ўзгаднення і замест гэтага маюць у аснове узурпацыю праз сілу ці падман » (Nicolet, 2004: 263).

Канцэптуальнае паяднанне дыктатара і ты рана супадае з радыкальнай трансфармацыяй за ходняга грамадства і палітыкі ў эпоху сучасных дэмакратычных рэвалюцый , прававой рацыя налізацыі , паступовага ўлучэння новых групаў у прастору фармальнае палітыкі , а таксама пас пяховымі спробамі інстытуцыйна ўваскрасіць рымскую дыктатуру такімі палітычнымі поста цямі , як Кромвель , Напалеон і якабінцы 1 .

Наратыў Ніколта дакладна схоплівае сучас нае змяшэнне гэтых двух тэрмінаў і правільна лакалізуе іх у больш шырокі гістарычны рух , звя заны з распаўсюджваннем рэспубліканізму (Nicolet, 1994: 101—105). Але такая гісторыя ёсць не поўнаю , бо не заўважае больш ранніх моман таў заходняе палітычнае гісторыі , калі дыктатар толькі пачаў выглядаць так небяспечна , як і ты ран . Гэта адбылося ў неспакойны пераходны перыяд паміж Рымскай рэспублікаю і прынцы патам Сулы і Цэзара , што спалучалася з іх ба рацьбой за вярхоўную ўладу . Усё названае ста ла істотным выпрабаваннем інстытута дыктату ры (Hinard, 1988: 87—96). « Злоўжыванне » надзвычайным інстытутам , выкарыстанне яго за межамі вызначаных і ўсталяваных прававых ра 1 Магчыма , Кромвель быў першым у гісторыі , каго многія яго сучаснікі прызналі і тыранам , і дыктатарам (Jeannin, 1982:

143—158; Zaller, 1993: 585—610).

© Пал I тычная сфера ISSN 1819-3625 № 10-2008 27 ПАЛ I ТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 мак , зручнасць для прасоўвання асабістых амбі цый і нават барацьбы супраць самой рэспублікі , прывялі да істотнага пераасэнсавання прыроды , функцый і каштоўнасці старажытных інстытутаў .

Абодва грэцкія гісторыкі ранняга і высокага імперскага перыяду Дыянісій Галікарнаскі (60 г .

да н . э . — пасля 7 г . да н . э .) і Апіян Александ рыйскі (95—165 гг . н . э .) адчувалі гэтую рады кальную пераацэнку , у той час як большасць ле тапісцаў і рэспубліканскіх гісторыкаў чулліва ставіліся да памяці пра рэспубліку і яе інстыту ты , сярод якіх дыктатура мела самыя высокія ацэнкі . Логіка тэкстаў абодвух грэцкіх аўтараў развіваецца іншым шляхам (Cornell: 74, 80—81;

Gabba, 1991: 10—11, 21—22, 87—96, 152;

Mansfield, 1989: 84—85; Bucher, 2000: 411—458).

Іх гісторыі ўтрымліваюць свежую пераацэнку надзвычайнае пасады дыктара , якую яны разгля далі , выкарыстоўваючы канцэпцыі і метады , за пазычаныя з класічнае грэцкае традыцыі (Nicolet, 1994: 35—36, 38; Schultze: 128; Gabba, 1991: 23— 59; Fox, 1993: 42; Gowing, 1992: 283—287;

Turchetti, 2001: 162—164). У іх грэка - рымскім сінтэзе дыктатура апісаная па - новаму , як « часо вая тыранія па дазволе , згодзе », а тыран — гэта « пастаянны дыктатар ». Гэты гістарычны і канцэп туальны рэвізіянізм выклікаў параўнальнае даследаванне рымскага інстытута дыктатуры і грэцкай тэорыі тыраніі з пэўнымі істотнымі вы нікамі . Грэцкая гісторыя Апіяна і Дыянісія ўклю чае крытычнае пераасэнсаванне дыктатуры і яе здольнасць захоўваць канстытуцыйны парадак (Dionysius, V: 70—77, 211—237; Appian, I: 98— 115, 181—215). Ці было злоўжыванне інстытутам рымскае дыктатуры выпадковым або вынікам маральнага заняпаду ці прычына ў яе неўтайма ванай прыродзе ?

Здаецца , што два гісторыкі былі не толькі ўцяг нутыя ў перапісванне рымскае гісторыі ці рэвізію класічных канцэпцый : яны былі залучаныя ў кры тычныя дэбаты пра інстытут дыктатуры як такі .

Верагодна , што закон Марка Антонія , які афіцый на забараніў дыктатуру у 44 г . да н . э . ( Lex Antonia de dictatura in perpetuum tollenda ) выклікаў гэтыя дэбаты (Cicero, 1: 23; 36: 155; Appian, III: 25, 565; Dio Cassius, 54: 51, 401; 54: 2: 283— 285). Адпаведныя спрэчкі ўзняліся з новаю сілаю , калі два дзесяцігоддзі пазней сенат і народ спра бавалі аднавіць інстытут , двойчы прапаноўваючы Аўгусту дыктарства , ад якога ён , зрэшты , адмові ўся (Res Gestae…, 2002, 5: 353; Mommsen, IV, 1894:

428—429, 436—438; Syme, 2002: 53—54; Kaplan, 1977: 6, 165). Яшчэ больш важна , што гісторыі Дыянісія і Апіяна ўтрымліваюць выклік рэспубл іканскаму рэжыму ў цэлым , наўпрост абвінавач ваючы яго ва ўласным калапсе (Schultze: 131— 134; Bucher: 431, 433—437, 441). У адрозненні ад Лівія і Салуста , якія прыпісвалі падзенне рэс публікі розным вонкавым прычынам і іх разбураль наму эфекту (Gabba, 1991: 211—213), аналіз Дыя нісія і Апіяна аддае перавагу нутраным прычы нам адпрыроднай нестабільнасці , заняпаду і , нарэшце , падзення рымскае рэспублікі . Гісторыі грэцкіх аўтараў радыкальна пераінтэрпрэтавалі і паставілі пад пытанне інстытут дыктатара . Такім чынам , гэтая ўражальная рэспубліканская інсты туцыя , постаць гранічнага абаронцы рымскае кан стытуцыі , сустрэла сваю першую крытыку .

Натуральна , я не збіраюся супрацьпастаў ляць Дыянісія з Апіянам і больш знакамітых і ўплывовых тагачасных гісторыкаў у імя нейкае аб ’ ектыўнае праўды пра сапраўдныя ўласцівасці рымскіх інстытутаў дыктатуры . Хутчэй , я спра бую паказаць станаўленне дыскурсійнага сутык нення тыраніі і дыктатуры , у прыватнасці тое , якім чынам два канцэпты паступова пачынаюць на бываць новае значэнне , пакуль не зліваюцца цал кам . Праз атаясамленне рымскага дыктатара з грэцкім тыранам Дыянісій і Апіян прапанавалі новае разуменне надзвычайнае ўлады і паставілі пад пытанне традыцыйныя палітычныя погляды і філасофскія перакананні . Як мне падаецца , грэц кія гісторыкі пачалі радыкальную канцэптуцаль ную трансфармацыю мовы класічнае палітыкі .

Яны змясцілі новую палітычную гісторыю , новыя значэнні і каштоўнасці ў нетры больш шырокай катэгорыі тыраніі . У выніку дыктатура атрымала ўласцівасці полівалентнасці і неадназначнасць , якіх раней не мела і якія прывялі да тыранічнага апісання інстытута дыктатараў .

Першая частка гэтага эсэ ўзнаўляе інтэлек туальны фон да з ’ яўлення працаў Дыянісія і Апі яна для таго , каб зразумець інавацыйны характар іх падыходаў . У той час атаясамленне дыктара і тырана не было відавочным і прызнаным погля дам на палітыку . Хутчэй , нормаю лічылася ўспры маць тыранію сапсаванай формаю манархіі , пата лагічнае гіпертрафаванне манархічнае ўлады , ска рыстанай несумленным царом (Polybius, VI: 7—8:

283—285; Cicero, I: 33, 42: 77, 97—99; II: 26—29, 32: 150, 167—169; Dunkle, 1971:12—20; Michel, 1969: 22—27). Такім чынам , звычайна тыран быў менавіта дрэнным царом ( regis injusti ) (Aristotle, VIII: 10: 491; Cicero, II: 27: 159). У гэтым кантэксце гістарычныя творы Дыянісія і Апіяна прадстаўлялі вырашальны зрух у гісторыі палітычнага канцэп Андрэас Калівас. Тыранія дыктатуры: Калі грэцкія тыраны сустрэліся з рымскімі дыктатарамі 28 ПАЛ I ТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 ту . У частцы другой і трэцяй разглядаецца , як Ды янісій і Апіян замяняюць традыцыйны інтарэс да сувязі паміж каралём і тыранам новай цікавасцю да лучнасці тырана і дыктатара . Абодва грэцкія гісторыкі ўбачылі дыктатара і тырана практычна ідэнтычнымі , такім чынам размываючы папярэднія эмпірычныя , аналітычныя і нарматыўныя адроз ненні паміж імі . Такое размыванне рэалізавалася як сур ’ ёзная перапрацоўка класічнае тэорыі ты раніі і зыходзіла з больш кананічнае дэфініцыі гэ тага феномену . У частцы чацвёртай разглядаюц ца пэўныя вынікі і высновы з параўнання тыраніі і дыктатуры , уключна з магчымай сувяззю падзен ня рэспублікі і фатальных наступстваў асобных канстытуцыйных правоў і інстытуцыйных дэфек таў . У выніку свайго аналізу Дыянісій і Апіян дэ міфалагізавалі інстытут дыктатуры праз развейван не яго рэспубліканскай аўры . У больш агульным сэнсе іх падыход перапрацаваў адносіны Афінс кай дэмакратыі і Рымскае рэспублікі , пазначаючы ключавыя адрозненні паміж двума рэжымамі . Гэ тыя адрозненні , дарэчы , патэнцыйна могуць зрабіць унёсак у сучасныя дэбаты пра інстытут надзвы чайнай выканаўчай улады і канстытуцыйную дык татуру ў дзяржавах ліберальнае дэмакратыі .

I. Манарх, Дыктатар і Тыран Ціт Лівій прапанаваў гістарычна ўплывовую ацэнку паходжання дыктатуры (Livy, II: 18: 275— 277; Cicero, II: 56: 69—71; Cohen, 1957: 300— 318). У 501 годзе да н . э ., некалькі гадоў пасля выгнання апошняга цара Тарквінія Супербус , перад тварам знешняе пагрозы , выкліканае агрэ сіяй суседніх плямёнаў , быў прызначаны першы дыктатар , што адбылося праз ухваленне закона lex dictatore creando (Livy, II: 18: 275—277;

Keyes, 1917: 298—305; Mommsen, 1893: 163;

Lintott, 1999: 109—113). Такім чынам , прызначэн не , як падаецца , было канстытуцыйным і адпавя дала пэўным усталяваным правілам і працэду рам . Публічнае з ’ яўленне дыктатара выклікала « вялікі страх » сярод плебеяў , раптоўны жах пе рад энергіяй дыктатарскай улады , улады па - за межамі апеляцыі і пярэчанняў . Гэта зрабіла пле беяў паслухмянымі і спрыяла заваяванню вора гаў ды абароне народжанай рэспублікі (Livy, II:

18: 277; Cicero, I: 60: 95; Nicolet: 30).

Акрамя фактару страху і моцнага эфекту пас лухмянасці , які забяспечвала і дыктатура , і тыра нія , наратыў Лівія ніякага іншага падабенства не дапускае . Такая сітуацыя не павінна здзіўляць .

З першага сутыкнення дзвюх канцэпцый у ран няй Антычнасці , калі Рым пашыраўся на ўсход і вобраз тырана быў прыўнесены ў рэспубліканс кую мову палітыкі і літаратуру , мы знаходзім дак ладны канцэптуальны падзел працы (Dunkle:

153—156; B é ranger, 1935: 89—90; Turchetti:160— 164; Ferrary: 97—105; Wood, 1988: 155—158). Ты ранія займае фіксаваную і добра вызначаную пазіцыю ў рымскай свядомасці , выразна і без сум неву розніцца ад дыктатуры . Два канцэпты выз начылі непадобныя формы палітычных правілаў , маючы супярэчлівыя , нават антынамічныя зна чэнні . Дыктатар вызначаўся як легальная і нар мальная , хоць і надзвычайная пасада , скіраваная на абарону агульнага дабра ў час крызісу і небяс пекі . Тыранія інтэрпрэтавалася як несправядлівая і гвалтоўная ўлада , разбурэнне агульнага дабра і падзенне сапраўднае легальнасці і свабоды .

Многія адрозненні , якія разводзілі дыктатара і тырана былі , сапраўды , занадта відавочныя і істотныя , каб іх ігнараваць . Дыктатар быў кансты туцыйным інстытутам , які прызначаўся легаль на на падставе супрацоўніцтва органаў вышэй шае рэспубліканскае ўлады і ў адпаведнасці з тым , што « загадваў закон » (Livy, II: 18: 275—276;

Mommsen, III: 162—163). Тыран атрымоўваў ула ду мінаючы канстытуцыю : праз сілу , падман і гвалтоўнае пераварочванне існага рэжыму (Aristotle, V: 10: 457; Plato, VIII: 19: 333; II: 3: 117— 119; Diogenes Laertius, III: 83: 349; Heredotus, I:

8—15: 11—19; Cicero, I: 64: 101—103). Больш за тое , дыктатар меў канкрэтнае прызначэнне — знішчэнне пагрозы падчас крызісу і вяртанне да status quo ante bellum . Калі выратаванне і ўсталяванне канстытуцыі былі жорсткім абавяз кам дыктатара , такіх правілаў не існавала для тырана , дзеянні якога былі адвольныя і непрад казальныя , скіраваныя на задавальненне асабі стых жаданняў і прыватных інтарэсаў (Aristotle, IV: 8: 327; VI: 2: 507; Polybius, VI: 7: 283—284).

Дзеянні дыктатара ў цэлым лічыліся грамадскім імкненнем да агульнае карысці , рэальнай прая вай патрыятычнай адданасці грамадзянаў рэспуб ліцы . Дыктатар быў вартавым рэспубліканскага парадку , тыран — яго узурпатарам . Калі карот ка , то дыктатар быў слугою , якія абараняў тое , чым тыран жадаў авалодаць .

Адрозненняў шмат . Найбольш важным , маг чыма , было тое , што інстытут дыктатуры меў часа выя межы (Cicero, III: 3: 467). Кіраванне дыктата ра ніколі не магло быць большым за перыяд у 6 месяцаў , пасля паспяховага завяршэння сваёй місіі ён павінен быў скласці паўнамоцтвы . Тыран , у сваю чаргу , імкнуўся ўзяць кантроль над кіра Гісторыя ідэй 29 ПАЛ I ТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 ваннем для таго , каб трымаць яго бестэрмінова . У той час як дыктатар адкладаў дзеянне канстыту цыі ці яе частак на абмежаваны перыяд , тыран рабіў гэта на нявызначаны час , нармалізуючы сваё кіра ванне і імкнучыся зрабіць яго звыклым для лю дзей (Aristotle, V: 9, 10—11: 467). Дыктатура была выключная і тэрміновая , тыранія — « ненатураль ная » і пастаянная (Aristotle, III: 11: 269—271; V: 9:

459—475; Plato, VIII, 137—139; Nicolet, 2004: 265;

Jerphagnon, 1984: 39—50). Праз тое , што дыкта тар не меў заканадаўчай ўлады , якую тыран про ста узурпаваў , ён не мог мадыфікаваць , змяняць ці адмяняць канстытуцыйную структуру , самае вя лікае — толькі адкласці яе дзеянне . Такім чынам , калі дыктатар апеляваў да выключэнняў для вы канання нормаў , тыран спрабаваў нармалізаваць выключэнні . Нарэшце , рымская дыктатура не была сама па сабе формаю кіравання , але , хутчэй , інсты туцыйным кампанентам больш шырокага рэспуб ліканскага рэжыму . Тыранія , наадварот , звычайна ўспрымалася як тып рэжыму сам па сабе , хоць перверсіяй і адхіленнем ад справядлівых формаў палітычнага кіравання .

Старажытныя рымляне ведалі гэтыя адроз ненні . Тым не менш , былі пэўныя вядомыя пада бенствы паміж дыктатураю і тыраніяй , што не маглі пазбегнуць увагі . Напрыклад , дыктатура і тыранія былі моцна звязаныя з манархічным кіраваннем , у прыватнасці з іх моцным перса налісцкімі і аўтакратычнымі версіямі . У працах Палібія і Цыцэрона падабенства адлюстраванае ў глыбокіх і асаблівых адносінах абодвух канцэп таў з інстытутам манарха .

Тут , тым не менш , існуе нязначнае , але пака зальная адрозненне паміж рымскімі філосафамі і грэцкімі гісторыкамі . Цыцэрон , як і Палібій , лічыў тыранію скажонай формаю манархіі і адначасова ўспрымаў дыктатуру як вырашальную высокую ўладу з паўнамоцтвамі для пераадолення сілаў распаду . Інстытут дыктатара захаваў найлепшае з таго , што магла прапанаваць манархія « для таго , каб бяспека пераважала над свавольствам » (Cicero, I: 30: 95; Schmitt, 1994: 2l; Rossiter, 2004:

17—18). Цыцэрон бачыў спадчыну манархічнае ўлады ( асабліва ў патрэбах вайны ці грамадскіх беспарадкаў ) у інстытуце і практыцы дыктатуры (Cicero, I: 40—43: 93—101; II: 26—30, 32: 157— 163, 169; B é ranger: 89—90). Для яго дыктатура бы ла рэліктам манархіі , неабходная , але часовая са ступка на карысць каралеўскай улады і карыснае вяртанне да формы адкрытага персаналісцкага кіравання (Rossiter: 17). У выпадку надзвычайнае сітуацыі паўнамоцтвы манарха адраджаліся такім чынам , каб пакінуць збоку абмежаванні , навяза ныя калегіяльнымі пагадненнямі , змяшаным ха рактарам рэспублікі і спецыяльным скарачэннем юрысдыкцыі . Для Палібія манархічнае паходжан не тыраніі перш за ўсё тлумачыць яе заганныя празмернасці (Polybius, VI: 7: 284—285). У сваёй вядомай цыклічнай тэорыі змены рэжымаў Палі бій апісваў , як абсалютная ўлада караля абавяз кова дэградуе ў тыранію , гэта значыць паўнамоц твы пераўтвараюцца ў прыладу ўладара для бяз межнага задавальнення яго незвязаных законам жаданняў і памкненняў . Для Палібія , такім чы нам , тыранія прадстаўляе найгоршыя бакі манархіі , дэвіяцыю ад правільнае формы кіравання і аба вязкова саслізгвае ў беззаконне .

Будзе няправільным недаацэньваць адроз ненні паміж дыктатураю і тыраніяй , якія ўзніклі на аснове супрацьпастаўлення фігуры дыктата ра — як добрага і часовага , тырана — як неспра вядлівага і карумпаванага манарха . Такім чынам , нават з улікам таго , што разуменне дыктатуры Цыцэрона ўтрымлівае пазітыўныя элементы ма нархіі , а канцэпцыя тыраніі Палібія ўключае яе негатыўныя аспекты , абедзве канцэптулізацыі выяўляюць падабенства гэтых інстытутаў кара леўскай улады , ці , як апісаў гэта Дыян Касій , « любоў да манархіі » ( έρωτα μοναρχία ) (Dio Cassius, IV: 13 (Zonaras): 109). Падабенства паміж дыктатураю і манархіяй аднаўляе раннія грэцкія тлумачэнні прыроды тыраніі , якія мелі на ўвазе пэўную агульную прыроду дыктатуры і тыраніі .

Адно з падабенстваў — патрабаванне вярхоўнае ўлады ( κύριος πάντων , majus imperium ), якая раней трымалася легітымным манархам (Aristotle, III: 4: 201, III: 9: 249; Polybius, III: 86, 87: 213, 215;

Cicero, I: 32: 77, I: 60: 95, II: 32: 169). У адпавед насці з гэтым поглядам вярхоўная ўлада над жыццём і смерцю , улада без калегіяльнасці , ха рактарызуе і дыктатуру , і тыранію . Такая аўта кратычная форма ўлады сцвярджае яшчэ адно па дабенства паміж двума канцэптамі — нявызна чаныя і нацягнутыя адносіны з усталяваным прававым парадкам і іх небяспечная блізкасць да аноміі . Рымляне правялі тонкую лінію , якая ад дзяляла манарха ад тырана ў залежнасці ад таго , ці кіраваў манарх у адпаведнасці з законам або ўласным жаданнем . Гэты крытэр выкарыстоўваў ся для вызначэння сілаў распаду і пагаршэння , якія трансфармавалі манарха ў тырана .

Зусім не дзіўна , што пагрозлівыя інцыдэнты з Сулаю (82—79 гг . да н . э .) і Цэзарам (49 гг . да н . э ., 48—47 гг . да н . э ., 46—45 гг . да н . э ., 45— 44 гг . да н . э .) урэшце прыцягнулі большую ўвагу Андрэас Калівас. Тыранія дыктатуры: Калі грэцкія тыраны сустрэліся з рымскімі дыктатарамі 30 ПАЛ I ТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 да падабенства , заклікаючы да сур ’ ёзнай праверкі інстытута дыктатуры . Дыянісій , як падаецца , пер шы ажыццявіў такую рэвізію , Апіян быў другі .

Дыянісій , у супрацьвагу Лівію , пісаў сваю гісто рыю Рыма напрыканцы бурлівага пераходнага пе рыяду паміж позняй рэспублікай , яе падзеннем і кансалідацыяй імперскае манархіі . Яго « Roman Antiquities» , якая складалася з 20 кніг , пачала выходзіць у 7 г . да н . э ., прыкладна праз два дзеся цігоддзі пасля яго пераезду ў Рым , у час , калі праблема дыктатуры зноў стала прадметам дыс кусіі , патрабуючы новых гістарычных і палітыч ных варыяцый . У значнай ступені , магчыма , праз няясную пазіцыю позніх твораў Цыцэрона пра Цэзара і Антонія . У адрозненне ад яго калег - гісто рыкаў Дыянісій распрацаваў асаблівае разумен не дыктатуры , прапанаваў новую гісторыю яе ўзнікнення і эвалюцыі , зноў падцвердзіўшы яе далучанасць да падзення рэспублікі .

Апіян быў паслядоўнікам і распрацаваў да лей падыход Дыянісія да дыктатуры , але завяр шыў сваю Рымскую гісторыю на паўтара стагод дзя пазней , у 162 г . н . э ., ва ўмовах росквіту і ад носнае стабільнасці імперскае ўлады . З сітуацыі пераваг кансалідаванае імперскае манархіі Апі ян паглядзеў назад на нестабільнасць рэспублікі і звязаў інстытут дыктатуры з серыяй разбураль ных і гвалтоўных грамадзянскіх канфліктаў , якія прывялі да калапсу res publica. Надзвычайная інстытуцыя дыктатуры адыграла вырашальную ролю ў павольным і балючым спаўзанні рэс публікі ў беспарадак і рознагалоссе . Непасрэд нае ўмяшанне дыктатара ў палітыку і сацыяль ныя канфлікты заняло значнае месца ў апісанні Апіянам паступовага распаду і канчатковае смерці рэспубліканскіх інстытутаў . У творах Апіяна дыктатура засталася там , куды яе спусціў Дыянісій з велічнага канстытуцыйнага п ’ едэста ла ў пазіцыю безнадзейна скампраметаваную асацыяцыяй з тыраніяй .

II. Дыянісій і выбарная тыранія дыктатара Версія Дыянісія гістарычнага паходжання першае дыктатуры кардынальна розніцца ад Лівіевай і нават па часе не суадносіцца з ёй .

Некалькі прыкладаў дэманструюць дадзенае ра зыходжанне . Першае , Дыянісій лакалізаваў прыз начэнне першага дыктатара 498 г . да н . э ., гэта значыць трыма гадамі пазней , чым Лівій . Больш важна , ён знізіў уплыў знешніх фактараў у ства рэнні інстытута (Gabba, 1991: 140—141; Lintott: 110;

Mommsen, III: 163; Martin, 1982: 302). Дыянісій апісвае нараджэнне крохкага рэспубліканскага парадку , які змагаецца за баланс і стабільнасць .

Высокая палярызацыя грамадства , расколатае праблемаю даўгоў , перыядычныя народныя хва ляванні стваралі спецыфічны кантэкст пошуку шляхоў выжывання . У гэтым хуткаплынным і нестабільным постманархічным кантэксце Ды янісій дакладна спалучыў рэспубліканскі генезіс дыктатуры з крытычнымі , фундаментальнымі і жорсткімі дэбатамі пра палітычную ідэнтычнасць рэспублікі , размеркаванне свабоды , абарону па радку , уласцівых нормаў і інстытутаў .

Дыянісій вызначыў у якасці асноўнае пры чыны ўсталявання дыктатуры закон , прапана ваны консулам Публіем Валерыем (Publius Valerius) — Publicola — і ратыфікаваны народам .

Гэты закон выклікаў спрэчкі , якія далей выліліся ў канфлікт па пытанні доўгу , што ставіла пад па грозу маладую рэспубліку (Dionysius, V: 70: 211;

Cicero, II: 31: 165). Закон Publicola значна ўзмацніў пазіцыі плебеяў праз прадстаўленне права апеляваць ( ius provocationis ) да грама дзянаў Рыма і вызначыў , што ніякі рымлянін не можа быць пакараны без суда . Такім чынам , былі пастаўлены па - за законам паўнамоцтвы магі страта выносіць смяротнае пакаранне без рашэн ня народнага суда , якія складаўся з роўнымі ( provocation ad populum ) (Lintott: 33). Права апеляцыі было такім чынам усталявана як аба рона плебеяў ад палітычнага і сацыяльнага дамінавання патрыцыяў у рэспубліцы . Бок аба роны атрымаў магчымасць патрабаваць перагля ду рашэнняў консула праз народ і яго сходы (Dionysius, V: 70: 211—215; Livy, II: 7—8: 239— 245; Plutarch: 531—535). Гэта была навацыя , якую і Цыцэрон , і Лівій прызналі ў якасці « унікальнае абароны свабоды ». Тым не менш , як паведамляе Дыянісій , для таго каб « прадухіліць незадаволен не плебеяў », сенат прапанаваў увядзенне новае надзвычайнае пасады , якая атрымоўвала « ўладу над вайной і мірам і ўсімі іншымі справамі , вало дала абсалютнай уладаю і непадпарадкавалася ў сваіх планах і дзеяннях (Dionysius, V: 70: 211).

Дыктатура была , такім чынам , спецыяльна распрацаваная для таго , каб спыніць палітычныя амбіцыі большасці , і « да той ступені , якая не даз воліць бедным стварыць значную апазіцыю », а менавіта : « прапанаваў увесці пасаду з уладаю , роўнай тырану ( ισοτνρσννον αρχήν ), якая павінна была быць вышэйшай за ўсе законы » (Dionysius, V: 70: 213). Дыктатар ( δικτάτορας ) быў абраны як супрацьвага праву апеляцыі . Як паведамляе Ды Гісторыя ідэй 31 ПАЛ I ТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 янісій , « пакуль гэты закон заставаўся ў сіле , бед ныя не маглі быць поўнасцю падпарадкаваныя магістратам … такім чынам , калі б гэты закон быў адменены , усе адчувалі б вялікую патрэбу ў пад парадкаванні » (Dionysius, V: 70: 213).

З дыктатарам , як прызнаваў сам Лівій , « больш не было ні апеляцыі , ні выратавання » (Livy, II:

18, 29—30: 277, 313—315; Mommsen, IV: 461).

Плебеі ў выніку ратыфікавалі прапанову сената па ўвядзенні надзвычайнае пасады , як адзначаў Дыянісій , патрыцыі падманулі і ўвялі народ у зман , каб яны прагаласавалі супраць уласных інтарэсаў , падтрымліваючы адмену закону , якія ахоўваў іх свабоду (Dionysius, V: 70: 215). Новы дэкрэт быў адразу прыняты да выканання . Сенат абдумаў і прызначыў першага дыктатара для ад наўлення парадку . Пасля таго як ён « запужаў неспакойных і бунтаўнікоў », быў праведзены пе рапіс насельніцтва , заключанае гадавое перамі р ’ е з варожымі Рыму суседзямі і дыктатар падаў у адстаўку (Dionysius, V: 70: 229).

Падыход Дыянісія да апісання падзеяў не толькі больш дэталёвы , чым Лівія , але і больш далікатны з сацыялагічнага пункту гледжання і палітычна больш уважлівы . Ён асацыюе стварэн не дыктатуры з сацыяльным змаганнем , балан сам улады паміж варагуючымі класамі , іх стра тэгічнымі планамі і пачуццём уласных інтарэсаў , і асабліва з ростам палітычнага , прававога і са цыяльнага значэння бедных пасля выгнання ма нарха (Gabba, 1991: 140). Такім чынам , у нараты ве Дыянісія дыктар ад пачатку з ’ яўляецца як па літычны інструмент арыстакратыі , скіраваны на задушэнне ўнутранага неспакою і захаванне інта рэсаў і ўлады патрыцыяў (Dionysius, V: 70, 71:

213, 215, 217).

Дыянісій вызначыў увядзенне інстытута дык татара як « выбарную тыранію » ( αίρετή τνραννίς ), такім чынам радыкальна змяняючы яе значэнне ў кантэксце рымскае палітычнае думкі (Dionysius, V: 73: 223). Крытычны ўдар рашучага гістарыч нага рэвізіянізму Дыянісія будзе больш адчуваль ны ў святле яго , без сумневу , адмоўнага погляду на тыранію . У гэтых крытычных дыскусіях Фукі дыд , для прыкладу , паказваў тыранію як дрэнную форму палітычнае ўлады , якая выключае многіх з агульнага жыцця праз пазбаўленне іх сродкаў , якія для ўсіх зручныя і карысныя (Gabba, 1991:

140). Гэтае сінаптычнае незадавальненне рэза нуе па ўсёй рымскай гісторыі Дыянісія . У адпа веднасці з рэканструкцыяй гісторыка інстытут дыктатуры выглядае хутчэй як палітычная зброя ў грамадзянскай барацьбе Рыма , чым ваенная па сада , скіраваная на знешніх ворагаў (Gabba, 1991:

140). Сенат ад пачатку стварыў дыктатуру як інсты тут унутранага надзвычайнага становішча . Яе мэ таю было распаўсюдзіць страх і пачуццё небяс пекі сярод непадпарадкаваных мас і адмяніць , калі гэта патрэбна , прыватныя сродкі абароны і правы , а таксама задушыць народныя хваляванні , абара ніўшы інтарэсы і прывілеі патрыцыяў . Менавіта таму Тэадор Мамзэн заўважыў , што « пасля пад зення манархіі , задушэнне дыктатуры стала ў Рыме мэтаю партыі свабоды » (Mommsen, IV: 187).

Як вярхоўная прылада рэпрэсій , вынік « ары стакратычнае змовы », створаны для сітуацыі класавае вайны , дыктатура непазбежна мілітары завала палітычныя сутыкненні (Gabba, 1991: 140).

Як вядома , першай архаічнай назваю дыктатара была magister populi, што адлюстроўвае пер шапачатковую функцыю ваеннага камандуюча га (Cicero, I: 63: 95; III: 3: 467; Lintott: 110). Дык татура не толькі крыміналізавала палітычныя канфлікты і мілітарызавала горад , але і трансфар мавала палітычных праціўнікаў у hostis, гра мадскіх ворагаў , супраць якіх дыктар мог легаль на прымяняць на поўную сілу законы вайны (Mommsen, III: 187). Як зазначыў Клінтан Розі тэр (Clinton Rossiter), « узнаўленне дыктатара ператварала Рымскую рэспубліку і яе складаную канстытуцыю ў самую простую і абсалютную сярод усіх іншых формаў кіравання — узброены лагер , узначалены незалежным і безадказным генералам (Rossiter: 25). Усё гэта нагадвае сіту ацыю ў Грэцыі . Тыраны « добра ведалі , што ўсе , хто супраць іх тыраніі , з ’ яўляюцца іх ворагамі ( έχθροί )», як лямантаваў Ксенафонт , бо яны жы вуць « у стане перманентнае вайны » (Xenophon, 4: 35; 6: 29). Тыранія была ўладаю без сяброў , і мілітарызацыя палітыкі лічылася вызначальным атрыбутам тыранічнага кіравання (Aristotle, VIII:

12: 497—499). Арыстоцель у гістарычным і кам паратыўным даследаванні па прыродзе гэтае фор мы бязмежнае ўлады паўтарае : тыран — гэта стваральнік вайны , πολεμοποιός (Aristotle, V: 9:

463). Тыранічны горад быў заўсёды пад асадаю , тое самае было з Рымам пад уладаю дыктатараў (Mommsen, III: 187; Rossiter: 25).

Такое падабенства , магчыма , стала асноваю для рэдэфініцыі Дыянісіям дыктатуры як « выбар нае тыраніі ». З аднаго боку , дыктатура была ты ранічнай , бо яна мела ўласцівасці абсалютнай і невымернай , скіраванай на радыкальнае выкары станне сродкаў гвалту , магчымасць разбураць закон па ўласным жаданні , яна пагражае жыц цём , свабодаю і маёмасцю і адначасова шукае аба Андрэас Калівас. Тыранія дыктатуры: Калі грэцкія тыраны сустрэліся з рымскімі дыктатарамі 32 ПАЛ I ТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 роны асобных класавых інтарэсаў супраць агуль нага грамадскага дабра . З другога боку , яна была выбарная . Народ добраахвотна і часова ахвяра ваў сваімі свабодамі , калі ўхваліў прапановы се ната . Тое , што народ быў падмануты і зманіпуля ваны , як сцвярджаў Дыянісій , не змяняе факта , што ўрэшце ён санкцыянаваў новы закон , такім чынам падпарадкаваўшыся « валюнтарысцкаму тырану » ( ανθαίρετον τνρννίδα ) (Dionysius, V: 70:

211; Nicolet, 1994: 34—35). Для рымлянаў тыра нія стала канстытуцыйным выбарам у моманты крызісу і ўзяла новыя формы персанальнага кіра вання па згодзе .

Радыкальная рэвізія Дыянісія не толькі робіць выклік усталяваным поглядам на дыктатуру , яна таксама ставіць пад пытанне класічнае вызначэн не тыраніі . Напрыклад , з добра вядомага грэцка га вызначэння тыраніі — як асобнае формы кіра вання над падпарадкаванымі суб ’ ектамі супраць закону і для рэалізацыі прыватных інтарэсаў ула дара — Дыянісій выкарыстоўвае толькі два апош нія атрыбуты ( незаконная і прыватны інтарэс ).

Пры гэтым скарачае значэнне першага ( прыму совае кіраванне ) (Aristotle, III: 9: 251, IV: 8: 325— 326; V: 8: 441; V: 8: 457; VIII: 10: 491). Як вынік — адсутнасць згоды для тыраніі і яе асацыяцыя з узурпацыяй стала менш важнаю ў выкарыстанні тэрміна . Пры гэтым уладар застаецца найвышэй шым , за межамі закону , з усёй уладаю над су б ’ ектамі , і ў той самы час шукае задавальнення прыватнага сацыяльнага інтарэсу . У такім вы падку Дыянісій дыстанцуецца ад класічнага выз начэння , якое можна прасачыць у Герадота . Па водле Герадота , тыранія была актам узурпацыі ў парушэнне ўсталяваных нормаў і правілаў , якія рэгулявалі набыццё ўлады (Herodotus, I: 8—15:

11—19). Замест таго Дыянісій звярнуў увагу на прыроду і якасць кіравання самога па сабе , а не сродкаў авалодвання , такім чынам адрозніваючы сябе ад візіі тыраніі як парушэння працэдурных нормаў спадкаемнасці . Такое перафармуляван не тыраніі апярэдзіла сярэднявечнае адрозненне паміж тыраніяй ex defectu tituli ( у адносінах да нелегітымнага і няўзгодненага атрымання ўлады ) і тыраніі quoad exercitium ( у адносінах да шляху выкарыстання улады ).

Гэтае скарачэнне атрыбутаў тыраніі не было поўнай навацыяй , калі прыгадаць катэгорыю Ары стоцеля « выбарная тыранія », якая была часткаю тыпалогіі манархій (Aristotle, III: 9: 247). Арыс тоцель вылучыў сярод некалькіх тыпаў манархіі , непадобных адна да адной , але ўтвараючых адзін тып рэжыму , што дазволіла больш складаны кам паратыўны падыход . Падыход Дыянісія поўнас цю засноўваецца на адзіным з тыпаў манархій Арыстоцеля . Цьмяны і практычна невядомы нам архаічны і дадэмакратычны інстытут грэкаў aesymne-tae, у адпаведнасці з якім абіраўся ва енны кіраўнік з наданнем дадатковае ўлады , каб захаваць горад ад знешняе пагрозы . Пасля выка нання місіі , aesymne-tae складаў свае паўна моцтвы . Арыстоцель лічыў старажытныя практыкі тыранічнымі , бо яны былі абсалютныя па сваёй прыродзе , нягледзячы на тое , што іх асноваю ста ла падтрымка народа ці выкананне юрыдычных нормаў і працэдураў . Такі рэжым « ёсць па пры родзе тыранічны », пісаў Арыстоцель , « бо ён дэс патычны , але звязаны з манархіяй , таму што зас наваны на выбранні і ўладарыць над суб ’ ектамі , якія жадаюць гэтага ўладарання » (Aristotle, III:

9: 251). Такім чынам , aesymne=tae — гэта гібрыд тыраніі і манархіі , які спалучае абсалютную пер саналісцкую ўладу з кансэнсусам у момант знешняе пагрозы (Aristotle, IV: 8: 325—327).

Пітакус (Pittacus), уладар Мітылены , для прык ладу , афіцыйна быў aesymne–tae перад тым , як стаў легендарным тыранам і адным з сямі мудра цоў (Aristotle, III: 9: 251).

Выкарыстанне Дыянісіям катэгорыі Арысто целя « выбарная тыранія » ёсць важным для пад сумавання расповеду пра Сулу , чыё дыктатарства , паводле яго словаў , мела адзін пазітыўны , хоць , магчыма , і ненаўмысны эфект . Ён канчаткова завяршыў усведамленне Рымам сапраўднае пры роды інстытута , паколькі было выяўленае рэ альнае аблічча дыктатуры ў тэрмінах тыраніі .

Дыктатура Сулы была настолькі жорсткая і рэп рэсіўная , што , як пісаў Дыянісій , « рымляне ўпер шыню зразумелі тое , што яны доўгі час ігнара валі : дыктатура — гэта тыранія » (Dionysius, V:

77: 235; Gabba, 1991: 143; Nicolet, 1994: 30). Ка ментары Дыянісія не абвінавачваюць Сулу за зло ўжыванне рымскімі інстытутамі , за надзвычайную ўладу ці за парушэнне канстытуцыйных абмежа ванняў , як гэта пазней зробіць Мамзэн у вядо мым вызначэнні адрозненняў двух тыпаў дыкта туры (Mommsen, IV: 425—470). Дыянісій такса ма не надзяляў свой канцэпт тыраніі такімі суб ’ ектыўнымі маральнымі катэгорыямі , як пер санальная прага ўлады Сулы . Хутчэй , абвінава чанні Дыянісія на адрас Сулы звязаныя з над звычайным інстытутам дыктатуры самім па сабе , які прыводзіць рэспубліку да тыраніі , нават калі гэта робіцца толькі часова і са згоды . Калі карот ка , для Дыянісія Сула быў тыранічным сімпто мам дыктатуры , а не яе прычынай .

Гісторыя ідэй 33 ПАЛ I ТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 III. Апіян і часовая тыранія дыктатуры Новая аформленая крытычная рэдэфініцыя рэспубліканскіх надзвычайных інстытутаў была далей даследаваная і развітая амаль на паўтара стагоддзя пазней у працах іншага грэцкага гісто рыка Апіяна Александрыйскага (Istvan, Hahn:

111—120). Нягледзячы на тое , што падыход Дыя нісія значна розніцца ад Апіянавага , гісторыкаў , тым не менш , лучыць агульнае разуменне рымс кае дыктатуры . Збольшага іх апісанні дыктатуры дапаўняюць адно аднаго і іх агульнае бачанне тыраніі і дыктатуры выразна розняць іх працы ад іншых (Gowing: 280; Bucher: 420).

У гісторыі Рымскае рэспублікі Апіян паказаў , як падчас грамадзянскае вайны Сула быў абраны ў якасці дыктатара , слізгаючы па тонкай лініі паміж легальнасцю і аноміяй . Пасля паходу на Рым у 82 г . да н . э . і скарыстоўваючы смерць двух консу лаў у час грамадзянскае вайны Сула « пераканаў » сенат прызначыць інтэррэкса ( interrex ). Пазней Сула « пераканаў » інтэррэкса не арганізоўваць і не кантраляваць выбары новага консула , але за мест гэтага прызначыць яго дыктатарам на нявыз начаны перыяд з правам выдаваць законы (Appian, I: 99: 183—185; Mommsen, IV: 440). Інтэррэкс пай шоў за « рэкамендацыямі » Сулы і прапанаваў новы закон , якія быў прыняты аслабленым і дэмараліза ваным сходам цэнтрурый , такім чынам фармальна прызначаючы дыктарам Сулу ( βασιλενων δικτάτωρ ) і ўсталёўваючы фактычна дыктатуру праз народ ныя выбары (Appian, I: 3, 99: 7, 183—185; Kaplan:

144). Нібы гісторыя паўтаралася ў межах толькі некалькіх стагоддзяў , « рымляне віталі гэты выбар чы фарс як толькі бачнасць і сімуляцыю свабоды і прызначылі Сулу як тырана з абсалютнай уладаю ( τύραννον αντοκράτορα ) на такі тэрмін , які ён хацеў » (Appian, I: 99, 3: 183). « Быццам замкнуў шы кола , рэспубліканскі пачатак сустрэў рэспуб ліканскі канец у « свавольнай празмернасці » (Appian, II:137: 481).

Як і Дыянісій , Апіян вызначыў дыктатуру Сулы як тыранічную форму кіравання . Што асаб ліва характарызуе тыранію Сулы , дык гэта тое , што яна не была выкліканая знешнімі абставінамі , але толькі маніпуляцыямі выбарчае працэдуры .

Прырода яго кіравання была тыранічнаю не толькі праз шматлікія злачынствы , якія Сула здзяйсняў , і жорсткі тэрор , які ён развязаў . Асаблівасці дык татуры Сулы нельга патлумачыць толькі яго кан цэнтрацыяй заканадаўчай улады ( dictator legibus scribendis et rei publicae consti-tuendae ), што давала яму бязмежнае права выдаваць законы і змяняць канстытуцыю (Nicolet, 1994:

37—39, 42). Хутчэй , тыранічная прырода ўлада рання Сулы была ўпісаная ў саму логіку яго дык татарскай пазіцыі як такой . Як кажа Апіян услед за Дыянісіям , дыктатура сама па сабе — форма тыраніі і такім чынам « нават у мінулым дыкта тарская ўлада была тыранічнаю » (Appian, I: 99:

183). Дыктатар заўсёды меў тыранічную ўладу , не зважаючы на працэдурныя парушэнні Сулы і навацыі ў яго кіраўніцтве .

Калі Апіян меў рацыю , то не было розніцы паміж Сулаю і ўсімі папярэднімі дыктатарамі : усе выглядалі на тыранаў . Пры гэтым Апіян усведам ляў гістарычную спецыфіку Сула , а менавіта па рушэнне часавых межаў дыктатуры , што інтэрпрэ туецца як гістарычная унікальнасць яго кіраван ня . Прыбіраючы часавыя ліміты , Сула развязаў тыранію , якая лакалізавалася ў межах надзвычай нае пасады і яе страшэннае ўлады . Калі ў міну лым тыранія дыктатара « была абмежаваная ка роткім перыядам » ( όλίγω χρόνω δ ’ όριζομένη ), то з Сулаю яна стала бестэрміноваю ( άόριστος ) . Па дыход Апіяна нагадвае падыход Плутарха , які ста годдзем раней вызначыў дыктатуру Цэзара як вы разна тыранічную , бо яна была вечнай , а Сулу назваў « ні кім іншым , а толькі тыранам ». Але Плу тарх не дае ўласнае дэфініцыі , гэта зрабіў толькі Апіян ў сваёй гісторыі . Як правільна адзначыў Марыя Турчэцці (Mario Turchetti), « дыктатура была ад пачатку тыранічнаю ўладаю , нават калі яна і была кароткатэрміноваю . Але першым разам , калі яна была дадзеная без абмежаванняў , яна стала ідэальнай тыраніяй » (Turchetti: 163).

Адрозненне паміж дыктатурай і тыраніяй па ходзіць ад факта , што першая — гэта абмежава ная форма другой . Дыктатар — часовы тыран , для яго тыранія ёсць кароткатэрміновай , урэгуляванай і абмежаванай . Такім чынам , розніца паміж Су лаю і папярэднімі дыктатарамі была ў тым , што апошнія былі звязаныя межамі . У наратыве Апія на дыктатар увасабляе ў сабе часовага тырана , аб межаванага і стрыманага , створанага для выканан ня « тыранічнай улады » ( τνραννικη μαρχην ) толькі ў кароткія моманты сапраўды надзвычайных сіту ацый . Паўнамоцтвы дыктара не павінны цягнуц ца больш за 6 месяцаў неабмежаванай улады , калі няма магчымасці для апеляцыі і кампенсацыі , калі закон здымае з уладара ланцугі (Appian, I: 3: 7).

Як дрымотны тыран у нармальныя часы , ён ляжыць і спіць , прачынаючыся толькі падчас крызісаў , каб несці сваю дыктатарскую мантыю . Будучы прыз начаны на няпэўны перыяд , Сула , падаецца , вы Андрэас Калівас. Тыранія дыктатуры: Калі грэцкія тыраны сустрэліся з рымскімі дыктатарамі 34 ПАЛ I ТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 канаў тыранічную логіку дыктатуры . Ад абмежа ванай тыраніі , перыядычнай і сегментаванай , Сула рушыў да такой формы тыраніі , якую Апіян на зваў чыстай і абсалютнай ( εντελής τυραννίς ) (Appian, I: 99: 183—184).

Аргументы Апіяна далікатныя , але вырашаль ныя . Канстытуцыйныя прынцыпы часавых абмежа ванняў вызначаюць не сутнасную розніцу паміж гэтымі дзвюма формамі ўлады , а , хутчэй , унутраную дыферэнцыяцыю ступеняў паміж абмежаванай і неабмежаванай тыраніяй . Дзве версіі аднае тэмы :

дыктатар — гэта часовы тыран , і тыран — гэта пас таянны дыктатар . Кіраванне Сулы , такім чынам , ад начасова і тыповая , і унікальная ў рэалізацыі тыра нічнае прыроды дыктатуры праз яе вызваленне ад часавых межаў . Вызначаючы дыктатуру як часовую тыранію і тыранію як пастаянную дыктатуру , Апіян зафіксаваў глыбокае падабенства паміж двума кан цэптамі і такім чынам пацвердзіў погляды Дыянісія на дыктатуру як тыранічную па сваёй прыродзе .

Калі быць дакладным , то ацэнкі Апіяна не ідэн тычныя ацэнкам Дыянісія . Умовы і інтэнцыі — як і гістарычны , біяграфічны , культурны і палітычны кан тэксты іх важных працаў — моцна разыходзіліся .

Нават па пытанні дыктатуры існуюць пэўныя адроз ненні ў танальнасці і арыентацыі . Апіян , як падаец ца , непаслядоўны ў вызначэнні тыранічных наступ стваў дыктатуры : так , у адным месцы ён паказвае , як у мінулым дыктатура выратавала Рым . Такім чынам , прызнаецца , што гэтая надзвычайная пасада « была карысная раней » (Appian, I:16: 33). Тым не менш , не зразумела , чаму ён выкладае такія ацэнкі і як гэта суадносіцца з больш сістэматычным і змястоўным назіраннем за роляй дыктатуры ў заняпадзе рэс публікі , калі не прыгадваецца ніводнае пазітыўнае перавагі . Магчыма , Апіян меў прагматычныя погля ды , у адпаведнасці з якімі дыктатар як кароткатэрмі новы тыран мог быць карысны ў асобных сітуацыях .

Але застаецца фактам , што нават у такім выпадку гісторык прытрымліваўся апісання дыктатуры як аб салютнае ўлады , з гэтае пазіцыі ён цалкам пасля доўны ў аналізе інстытута дыктатуры як тыранічна га і неабмежаванага і цалкам салідарны ў версіях з Дыянісіем . Такім чынам , калі ў апісанні і разуменні прыроды дыктатуры падабенства паміж двума грэцкімі гісторыкамі больш заўважнае і відавочнае , чым адрозненні .

IV. Дыктатура і легалізацыя тыраніі Найбольшы арыгінальны ўнёсак Дыянісія і Апіяна — гэта разуменне прысутнасці тыраніч нага ў рэспубліканскіх інстытутах дыктатуры .

Праз тое абодва грэцкія гісторыкі пачалі моцную рэвізію старажытнага рэспубліканізму і яго кры тычнае перафармуляванне . Асноўнае і найбольш істотнае — неартадаксальная рэдэфініцыя інсты тута дыктатуры , што разумеецца як « часовая ты ранія па згодзе ». Такая рэдэфініцыя стала нава цыяй у тэорыі рымскіх інстытутаў « легалізава нае тыраніі ». Дыктатура прадстаўляе легалізацыю тыраніі , калі тыран легальна прызначаецца ў над звычайных выпадках у адпаведнасці з рэспублі канскай канстытуцыяй для аховы існага парадку ў момант небяспекі . Як прызнаваў Цыцэрон ( але толькі ў асобным выпадку для Сулы і без аба гульняльных высноваў ), « у іншых гарадах , калі ўсталяваная тыранія , усе законы знікаюць і раз бураюцца . У рэспубліцы ўсталяванне тырана ро біцца па законе . Як легалізаваная і працэдурная тыранія дыктатура ўвасабляе жаданне ўтаймоў ваць і кантраляваць тырана . Існуе жаданне вы карыстоўваць вярхоўную ўладу дзеля яе пера ваг , у імя любові да краіны , каб мець магчымасць камандаваць тыранам і скіроўваць яго без уся лякіх абмежаванняў супраць ворагаў для ўлас нага калектыўнага выжывання . Легальная тыра нія абяцае , што абсалютная ўлада за межамі за кону можа быць утаймаваная без страты свайго рэпрэсіўнага эфекту .

Другі вынік звязаны з тым , што атыповы по гляд на дыктатуру як легальную тыранію ўтрым ліваў выклік гістарыяграфіі часоў Дыянісія і Апі яна . Напрыклад , пазіцыі двух гісторыкаў вельмі моцна розняцца ад апісання Лівія . Для рымскага гісторыка права апеляцыі спыняецца падчас тэр міну дыктатарскіх паўнамоцтваў , але можа быць адноўленае пасля яго адстаўкі . Акрамя гэтага , рэспубліка дазваляла падаваць позвы ў суд на дыктатара як прыватную асобу . Лівій узгадаў , праўда , толькі адзін такі выпадак , калі дыктатар Гай Маніюс (Gaius Manius) і яго конюх былі пры цягнутыя да суда пасля завяршэння службы ў 314 г . да н . э . (Livy, 9: 26: 263—267; Kaplan: 93— 94; Lintott:112). На жаль , мы не можам ведаць , як Дыянісій і Апіян апісвалі гэтую падзею , бо часткі іх гісторый , якія маглі ўказваць на яе , не дайшлі да нашага часу . Праз тое , што гістарычныя кры ніцы вельмі абмежаваныя , а тыя , што захаваліся , супярэчлівыя , цяпер мы не можам абаперціся на сведчанні , каб параўнаць версіі Дыянісія і Апія на , з аднаго боку , і Лівія — з другога . Праблема ацэнкі дыктатуры застаецца нявырашанай і су пярэчлівай . Эндру Лінтот , які схіляецца да пазі цыі Лівія па гэтым пытанні , прызнае , што « тое , Гісторыя ідэй 35 ПАЛ I ТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 наколькі абсалютнай была ўлада дыктатара , па даецца , было прадметам дыскусіі , якая выраша лася не статусам ці дакладнымі правіламі , але абставінамі і довадамі . Ацэнкі дыктатуры заста валася спрэчнымі ў час , калі стала развівацца гістарычная традыцыя апошніх двух стагоддзяў Рэспублікі . Як і ў выпадку з нявызначанымі кан стытуцыйнымі пытаннямі , розныя пазіцыі адлюс троўваюць альбо арыстакратычную , аўтарытар ную ідэалогію , альбо народную , якая адстойвала свабоду » (Lintott: 112).

Тут пытанне не ў тым , каб выбраць паміж Лівіям , з аднаго боку , Дыянісіям і Апіянам , з дру гога , у бясплённым пошуку гістарычнае аб ’ ектыў насці , а ў тым , каб , хутчэй , падсумаваць арыгі нальнасць двух менш вядомых , недаацэненых версій разумення дыктатуры , якія адзіныя дайшлі да нашага часу і якія прытрымліваюцца тыраніч нага апісання гэтага надзвычайнага рымскага інстытута . Калі дзве супярэчлівыя інтэрпрэтацыі ўспрымаць сур ’ ёзна , мы не толькі будзем свед камі станаўлення ў старажытнасці таго , што Мелвін Рычтэр (Melvin Richter) назваў « канцэп цыяй сям ’ і », але мы таксама атрымаем прывілея ваны доступ да незвычайнай рэвізіі класічнага рэспубліканскага тыпу рэжыму .

Грэка - рымскі сінтэз Апіяна і Дыянісія змянілі нарматыўныя канатацыі , якія звязваліся з класі чнымі ідэаламі дыктатуры . Гэта дэмістыфікавала рэспубліканскі партрэт дыктатара і паказала мон стра , якія хаваецца за героем , воўка ўнутры сал дата і бязладдзе ( аномію ), якое паглынае закон .

Рост рэпутацыі дыктатуры спалучаўся з аўрай шляхетнасці і этычным увасабленнем грамадзян скае дабрадзейнасці і патрыятызму , але цяпер увесь інстытуцыянальны і аратарскі арнамент адкінуты , каб паказаць , што дыктатура — гэта іншая назва тыраніі . У выніку гісторыкі выкрылі тыранічнае зерне , схаванае ўнутры інстытуцыя нальнага механізму рэспубліканскага кіравання .

Больш за тое , далейшыя адгалінаванні ад по глядаў Дыянісія і Апіяна паставілі пад пытанне больш познія спробы , у прыватнасці Мамзэна і Карла Шміта , выявіць адрозненні паміж рознымі дыктатурамі : старажытнай дыктатурай і яе рады кальным перараджэннем у асобе Сулы і Цэзара (Mommsen, III: 193—194; IV: 425—470; Schmitt, 1994: 3; Nicolet, 1994: 265—276). У супрацьвагу падвойнаму разуменню тыпаў дыктатуры — ва енная (commissarial) і выбарная (constituent) — абодва грэцкія гісторыкі ўказалі на гістарычную непарыўнасць і інстытуцыйную пераймальнасць рымскае дыктатуры . У святле такое гістарычнае рэвізіі мінулага Рыма , тыранічная дыктатура Сулы губляе свае выключныя і інавацыйныя ўласцівасці . Гэта больш не недарэчная анамалія і не летуценная выпадковасць . Дыктатура Сулы не абазначала перарыву гісторыі інстытута . На суперак гэтаму яна ўспрымалася як рэпрэсіўная , але пастаянная , унутраная тыранічная магчы масць улады дыктатара . Тыранія , такім чынам , бачыцца як інтэгральная частка дыктатуры , яе формы могуць розніцца з фармальнага пункту гледжання , але падобныя па сутнасці . Фактычна два грэцкія гісторыкі не лічылі кіраванне Сулы выключным ці прарывам . Гэта было магчыма толькі таму , што яны змясцілі тыранічныя ўчынкі ў межы структуры і логікі надзвычайнай пасады дыктатара (Hinard: 87—105).

Тут можна знайсці трагічную іронію і нават паэтычную справядлівасць гісторыі Апіяна і Дыя нісія . Нягледзячы на тое , што рымляне ганарыліся звяржэннем манархіі , падняўшы выгнанне Тарк вінія да фундаментальнага рэспубліканскага міфа , інстытуцыйнага акта антытыраніі , яны ўрэшце не былі здольныя пазбавіць сябе ад ( дрэнных ) манар хаў (Appian, I: 11: 185; Plutarch, II—III: 569—575;

Dio Cassius, IV:13 (Zonaras):109; Aristotle, V: 9; 467).

Разам з шанаваннем саміх сабе за законнасць , адданасць праву , патрыятычную павагу да трады цый і звычаяў рымляне адкрылі перманентны пра бел , унутраную шчыліну ў прававым канструкце ўласнае рэспублікі . Каб выратаваць горад , кансты туцыя стварыла вольнае , пустое месца ў законе , прастору a-nomia , куды прыйшоў дыктатар , каб сустрэць тырана і ў агульных амбіцыях запоўніць уладу , якую раней займаў манарх . Іранічна , ад нак , нягледзячы на тое , што рымляне мелі ня навісць да манархаў ( odium regni ), выгнанне Тарквінія і калегіяльнасць кіравання консулаў , тыранія ніколі не была сапраўды выгнаная з гора да , але знайшла прытулак у межах рэспубліканс кага інстытута дыктатара (Martin: 3—11). Праз за хаванне манархападобнай улады рымляне « ненаў мысна » захавалі свой тыранічны патэнцыял і не ажыццявілі поўнага разрыву з манархічным міну лым (Mommsen, III: 193; Dio Cassius, IV: 13 (Zonaras): 107). Фактычна манархія , чыя забарона была скіраваная на абарону свабоды , была заха ваная рэспублікай у « мінімальнай » форме дыкта туры для абароны горада ў найбольш уражальныя моманты (Dio Cassius, IV: 13 (Zonaras): 107).

У Рымскай рэспубліцы вораг свабоды быў уз няты да ўзроўню яе абаронцы . І тое , што павінна было скарыстоўвацца супраць унутраных і знешніх ворагаў , ужылі супраць самой рымскае канстыту Андрэас Калівас. Тыранія дыктатуры: Калі грэцкія тыраны сустрэліся з рымскімі дыктатарамі 36 ПАЛ I ТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 цыі , якая пала ахвяраю свайго небяспечнага ства рэння . Спрабуючы ўзмацніць выканаўчую ўладу за межамі закону , канстытуцыя ў выніку патрапіла ва ўласную пастку , падарваўшы свабоду , якая ўтрым лівала яе сутнасць і ідэнтычнасць . Такім чынам , адбыўся імпарт тыраніі ў рэспубліку пасля выг нання манархаў пад выглядам « надзвычайнай ула ды ». Старажытныя рымляне зрабілі лёсавызначаль ны выбар , які прывёў да страты свабоды . Страта libertas — таго , што грамадзяне баяліся і ненавід зелі больш за ўсё , — у выніку стала рэальнасцю . У выпадку Сулы і Цэзара дыктатура поўнасцю пака зала сваю моц : тыран у свабодным горадзе — тра янскі конь , які знаходзіцца ў сэрцы рымскае кан стытуцыі . Такім чынам Тарквіній , магчыма , быў пе раможаны , але яго тыранічная ўлада выжыла ў новым надзвычайным інстытуце . Пазней яна вяр нулася з помстаю , каб іграць актыўную ролю ў кан фліктах і прывесці рэспубліку да краху .

Шмат стагоддзяў пазней новая інтэрпрэтацыя дыктатуры будзе паўставаць ў мадэрным палітыч ным мысленні ва ўмовах радыкальна іншага гіста рычнага кантэксту . З вяртаннем дыктатуры і яе пашырэннем праз рэспубліканскую дактрыну палітыкі была па - новаму адкрытая яе тыранічная прырода . З гэтага багатага і паказальнага перыя ду адзін важны прыклад стаіць збоку . Менавіта Джэферсан уваскрасіў аналіз Дыянісія і Апіяна і давёў яго да фінальнага завяршэння . У адным з раздзелаў « Notes on Virginia», твора , які паз начаў недахопы канстытуцыі штата Вірджынія , ён аспрэчыў прапановы , зробленыя ў 1777 і 1781 га дах « па стварэнні дыктатара , які б меў зака надаўчую , выканаўчую і судовую ўладу , грама дзянскую і ваенную , над жыццём і смерцю , асо баю і ўласнасцю » (Jefferson, 1999: 332).

Джэферсан выкарыстоўваў сваю нязгоду з гэтымі прапановамі як нагоду для аспрэчвання дыктатуры і больш красамоўна — для атакі на тыранію . Каментуючы рымлянаў , ён папракаў іх рэспубліканскую канстытуцыю за « дазвол уста лявання часовае тыраніі , пад назваю Дык татуры , і гэтае часовая тыранія , за выключэн нем некалькіх выпадкаў , станавілася вечнай » (Jefferson, 1999: 335). Часовасць — гэта ключа вая ўласцівасць , якая змешвае тыранію і дыкта туру разам . Больш прадбачліва , чым Апіян і Ды янісій , Джэферсан падкрэсліваў ступень дэст руктыўнага патэнцыялу тыранічнага кіравання , які , на яго думку , не можа быць утаймаваны і рэгуляваны ў форме дыктатуры . Часовыя абме жаванні не будуць працягвацца вечна , назаўсё ды звязваючы надзвычайны механізм уладаран ня і прымушаючы яго дзейнічаць на карысць за хавання рэспублікі . Аднойчы ўключаная ў кан стытуцыйнае ўладкаванне дыктатуры , тыранія становіцца пастаяннай , унутранай пагрозаю для самога ўладкавання . Пагроза расце , бо тыранія не можа быць утаймаванай ці цалкам адаптава най у межах інстытуцыйнага механізму ці быць схаванай пад скляпеннем канстытуцыйнай сістэ мы змяшанае ўлады . Замест гэтага адбудзецца парушэнне балансу змяшанае канстытуцыі . Ты ран , якія схаваны ў дыктатары , пастаянна будзе імкнуцца пазбавіць сябе ад прававых абмежаван няў і змяніць рамкі канстытуцыі .

Старажытныя грэкі рана адзначылі гэты не кіраваны працэс тыраніі ў класічнае палітычнае філасофіі . Тыранія як форма кіравання ёсць праз мернаю , « неабмежаванаю » ( άόριστος τυραννίς ), таму прагне абсалютнае суверэннасці ( απάντων κύριός ) (Aristotle, I: 8: 89). Паводле Герадота , яна заўсёды даводзіць да шаленства , бо жаданні ты рана не могуць быць задаволеныя цалкам (Herodotus, III: 81: 107). Апісанне тыраніі Плато нам таксама паказальнае . « Тыранічнае жыццё — гэта жыццё ненажэрнае распуты », якое Сакрат закляйміў як « заўсёды жаднае , пакута ад нявыка наных жаданняў » (Plato: 417). Гэтае класічнае апі санне тыраніі ўлады ставіць пад пытанне здоль насць прававымі сродкамі рэгуляваць дыктатуру .

Джэферсан не ўхіляецца ад апісання сутнасці дыктатуры . Рымская канстытуцыя была самагуб ная па простай прычыне : дыктатура стала « сап раўды фатальнай » для рэспублікі , але яна такса ма была неабходная ёй (Jefferson: 334). Рымская канстытуцыя была схопленая ў смяротны парадокс :

яе фракцыйная палітыка , « жорсткая арыстакратыя » і « дзікі », збяднелы народ зрабіў яе выжыванне ў момант унутранае нязгоды залежным ад тырана , якія выратаваў рэспубліку толькі для таго , каб раз бурыць яе ўласнаручна ў больш позні перыяд (Jefferson: 334—335). Тут і ляжыць парадокс Джэ ферсана : па сваёй прыродзе Рымская рэспубліка не магла перажыць надзвычайныя сітуацыі без дапаможнай тыраніі — той формы кіравання , якая пагражала яе існаванню . У выніку інструмент , якія спрыяў выжыванню , стаў прыладаю падзення рэ спублікі . « Лекавы сродак » дыктатуры горшы за хваробу , але пры гэтым мае вялікае значэнне (Jefferson: 335; Mommsen, III: 169). Тут склалася парадаксальная сітуацыя : інстытуцыя , істотная для выжывання старажытнае рэспублікі , стала пры чынаю яе канчатковага падзення . Парадокс Джэ ферсана ставіць пад пытанне ідэалы рэспублікан скае канстытуцыі і , у прыватнасці , патрабаванне Гісторыя ідэй 37 ПАЛ I ТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 яе стабільнасці і пастаянства , якое падтрымліва лася інстытуцыйнай раўнавагаю .

Зусім не супадзенне тое , што Джэферсан быў асабліва жорсткі ў ацэнках рымскага рэспублі канізму : яго структурны дэфект ануляваў усе іншыя перавагі і , такім чынам , ён перастаў быць мадэллю для капіявання (Jefferson: 334—335).

Акрамя пытання гістарычнай рэцэпцыі існуе і больш шырокае — парадоксу . Калі Дыянісій і Апіян маюць рацыю і дыктатура — на самай спра ве іншая назва тыранічнага кіравання , становяц ца відавочнымі істотныя гістарычныя і палітычныя адрозненні паміж Афінскай і Рымскай рэспуб лікамі . Зліццё дыктатара і тырана ў такой інтэр прэтацыі забяспечвае унікальны канцэпт для пра думвання больш шырокага кантэксту адносінаў паміж двума старажытнымі рэжымамі і падабен ства ацэнкі рымскага досведу дыктатуры з бягу чымі дыскусіямі пра надзвычайную ўладу і кан стытуцыйны рэжым выключэння ў ліберальных дэмакратыях (Schmitt; Rossiter: 3—32, 288—314).

Нягледзячы на тое , што дэмакратычныя Афі ны і рэспубліканскі Рым часта ідэнтыфікуюцца як два архітыпічна свабодныя рэжымы Антыч насці , яны разыходзяцца па вырашальным пытанні ролі абсалютнай , аўтакратычнай улады ў межах палітычных і прававых рамак . У той час як Афі ны забаранілі тыранічную форму ўлады ў імя сва боды , Рымская рэспубліка легалізавала яе так сама ў імя свабоды . Тое , што было выключана з канстытуцыйнага ўладкавання Афінаў , поўнас цю патрапіла ў змяшаны рэжым Рыма .

У творах Дыянісія і Апіяна гэта выглядае такім чынам . Рымская канстытуцыя бяздумна вітала тырана , каб перасекчы лінію , якая падзя ляла стан прыроды ( і вайны ) і горад . Дыктату ра — вынік рэспубліканскае інавацыі . Старажыт ная дэмакратыя Грэцыі была адзіным вядомым нам рэжымам , які меў заканадаўства супраць тыра наў (« грамадскіх ворагаў », πολέμιος ) і ўхваляла яго забойства . Тыран не толькі быў па - за зако нам , але « ў Афінах не было нормаў у канстыту цыі , у якіх утрымліваліся надзвычайныя нормы , падобныя да рымскіх tumultus ці сучаснага ва еннага (martial) права » (Bonner: 144). Калі раз глядаць гэтыя адрозненні з перспектывы гісто рый Дыянісія і Апіяна , то атрымаецца , што ў дэ макратычных Афінах тыран быў вораг , якому трэба было супрацьстаяць , а ў рэспубліканскім Рыме ён быў сябра , на якога разлічвалі . Гэта былі вельмі розныя адносіны да тыранічнае ўлады .

Адрозненне вельмі істотнае , бо яно паказвае , што калі ў гістарычнай перспектыве рэспубліка магла ўключаць тыранію дыктатара , то дэмакратыя такога не дазваляла . Гэта таксама адзначае два роз ныя падыходы да ўлады , яе маштаб і кірунак , яе адносіны з законам . З перспектывы дэмакратычнага , антытыранічнага права фігура часовага тырана можа выглядаць не толькі парадаксальнай , але і глыбока неразумнай і небяспечнай . Як такое маг чыма , што ў сітуацыі крызісу свабодны горад апе люе да тырана для ўласнага выратавання як да адзі нага сродку ўсталяваць парадак ? Ці можа тыран , якога Цыцэрон апісаў услед за Платонам як « най большага монстра , падобнага да дзікіх жывёлаў у сваёй жорсткасці па прыродзе … які не жадае быць звязаным агульным правам і быць партнёрам у ча лавечым жыцці разам з сваімі грамадзянамі », быць канстытуцыйным фактам як вартавы рэспублікі ?

(Cicero, II: 26: 157; Plato, VIII, 566b: 321).

І нарэшце , найбольш істотнае , Дыянісій і Апі ян дапамаглі нам зачапіць палітычна далікатнае пытанне . Ці мэтазгодна для грамадзянаў кансты туцыйнае дэмакратыі даваць надзвычайную ўладу з меркаванняў бяспекі ( нават калі размова ідзе пра часовыя канстытуцыйна вызначаныя абмежаванні ) пасадзе , якая стаіць у нявызначаных стасунках да ўлады закону (Mommsen, IV: 187)? Асабліва ў час , калі дэмакратычная рэспубліка жадае ці моўчкі выбірае прыпыненне некаторых з яе канстытуцый ных свабодаў для забеспячэння большае бяспекі .

Натуральна , не трэба шукаць у старажытных гісто рыях дакладных адказаў для развязання сённяшніх праблемаў і дылемаў у адносінах да канстытуцый нае дыктатуры і пагрозы тэрарызму . Але менавіта праз сведчанні грэцкіх гісторыкаў , што рымская дыктатура атрымлівае таксама выгляд дэмакратыч нае легітымнасці і ўключае ў сябе электаральную згоду , іх даследаванні пра паходжанне і ўплывы надзвычайнае старажытнае інстытуцыі могуць стацца інфармацыйнымі , крытычнымі і палітычна вострымі для разумення інстытута надзвычайнага становішча ў ліберальных дэмакратыях . Спадчы на грэцкіх гісторыкаў замяніла пытанне « Ці мо гуць грамадзяне ( іх выбраныя прадстаўнікі ) у на дзвычайным перыядзе крызісу апеляваць да дык татара ?» на больш фундаментальнае пытанне пра адносныя перавагі тыраніі і яе непрадказальныя і контрпрадуктыўныя наступствы .

Пераклад з англійскай мовы Вольгі Казакевіч паводле : Andreas Kalyvas . The Tyranny of Dictatorship. When the Greek Tyrant Met the Roman Dictator // Political Theory Volume 35 Number 4 August 2007 412—442.

Друкуецца з ласкавае згоды аўтара .

Андрэас Калівас. Тыранія дыктатуры: Калі грэцкія тыраны сустрэліся з рымскімі дыктатарамі 38 ПАЛ I ТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Літаратура 1. Appian. Roman History: The Civil Wars. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 2002.

2. Aristotle. Nicomachean Ethics. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1999.

3. Aristotle. Politics. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1990.

4. Béranger, J. Tyrannus: Notes sur la notion de la tyrannie chez les Romains particuliérement a l’époque de César et de Cicéron // Revue de études Latines , 13 (1935).

5. Bobbio, Norberto. Democracy and Dictatorship / Peter Kennedy (trans.). Minneapolis: University of Minnesota Press, 1989.

6. Bonner, Robert J. Emergency Government in Rome and Athens // The Classical Journal, 18:3 (1922).

7. Bucher, Gregory S. The Origins, Program, and Composition of Appian’s Roman History // Transactions of the American Philological Association, 130 (2000).

8. Cicero. De Re Publica, Cambridge, Mass.: Harvard University Press.

9. Cohen, D. The Origin of Roman Dictatorship // Mnemosyne, 4:10 (1957).

10. Cornell, T. J. The formation of the historical tradition of early Rome // Past Perspectives. Studies in Greek and Roman Historical Writings.

11. Dio Cassius. Roman History. Cambridge, Mass.: Harvard University Press. 2001.

12. Diogenes Laertius. «Plato» Lives of Eminent Philosophers. Vol. I. Cambridge: Mass.: Harvard University Press, 2000.

13. Dionysius of Halicarnassus. Roman Antiquities. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1971.

14. Dunkle, Roger. The Rhetorical Tyrant in Roman Historiography: Sallust, Livy, Tacitus // Classical World, 65 (1971).

15. Fox, Matthew. History and Rhetoric in Dionysius of Halicarnassus // The Journal of Roman Studies, 83 (1993).

16. Gabba, Emilio. Dionysius and the History of Archaic Rome, Berkeley: University of California Press, 1991.

17. Gowing, Alain M. The Triumviral Narratives of Appian and Cassius Dio. Ann Arbor: The University of Michigan Press, 1992.

18. Hearnshaw, Fossey John Cobb. Democracy or Dictatorships? // The Contemporary Review, 286 (1934).

19. Hinard, Fran ē ois. De la dictature ą la tyrannie. Réflexions sur la dictature de Sylla / Fran ē ois Hinard (ed.) // Dictatures. Actes de la Table ronde de Paris, 27-28 février 1984, Paris: De Boccard, 1988.

20. Herodotus. Histories. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1995.

21. Istvan, Hahn. Appians Darstellung der sullanischen Diktatur // Acta classica Universitatis Scientiarum Debreceniensis, 10—11 (1974—1975).

22. Jeannin, Pierre. Cromwell: une dictature introuvable? // Maurice Duverger. Dictatures et Légitimité . Paris: PUF, 1982.

23. Jefferson, Thomas. Political Writings, Cambridge: Cambridge University Press, 1999.

24. J erphagnon, Lucien. Que le tyran est contre-nature. Sur quelques clichés de l’historiography romaine // Actes du Colloque: La Tyrannie. Centre de Publication de l’Université de Caen: Cahiers de philosophie politique et juridique, 1984.

25. Kaplan, Arthur. Dictatorships and «Ultimate» Degrees in the Early Roman Republic 501—201 BC. New York: Revisionist Press, 1977.

26. Keyes, Clifton Walker. The Constitutional Position of the Roman Dictatorship // Studies in Philology, 14 (1917).

27. Lintott, Andrew. The Constitution of the Roman Republic. Oxford: Oxford University Press, 1999.

28. Livy. History of Rome. Cambridge, Mass.: Harvard University Press. 1998.

29. Mansfield, Harvey C. Taming the Prince. The Ambivalence of Modern Executive Power, Baltimore: The Johns Hopkins University Press, 1989.

30. Martin, Paul M. L’idée de royaté ą Rome. Vol. I. De la Rome royale au consensus républicain. Paris: Adosa, 1982.

31. Michel, Alain. La philosophie politique a Rome d’Auguste a Marc Aur č le. Paris: Armand Colin, 1969.

32. Millon-Delson, Chantal. Dictature et despotisme, chez les Anciens et chez les Modernes // Revue Fran ç aise D’Histoire des Idées Politiques, 6 (1997).

33. Mommsen, Theodor. Le droit public romain, Paris: Thorin et fils, Éditeurs. Vol. III, 1893. Vol. IV, 1894.

34. Mosca, Gaetano. The Ruling Class / Hannah D. Kahn (trans.). New York: McGrawn-Hill Book Company, 1939.

35. Nicolet, Claude. Dictatorship in Rome / P. Baehr and M. Richter (eds.) // Dictatorship in History and Theory. Bonapartism, Caesarism, and Totalitarianism. Cambridge: Cambridge University Press, 2004.

36. Nicolet, Claude. L’idée républicaine en france (1789 — 1924). Paris: Gallimard, 1994.

37. Plato. The Republic. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1994.

38. Plato. Gorgias. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1996.

39. Plutarch. Publicola // Lives. Vol. I, Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1998, sections xi-xii.

40. Polybius. The Histories. Cambridge, Mass.: Harvard University Press.

41. Res Gestae Divi Augusti. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 2002.

42. Rossiter, Clinton. Constitutional Dictatorship: Crisis Government in the Modern Democracies. New Brunswick: Transaction Publishers, 2004.

43. Sartori, Giovanni. The Theory of Democracy Revised. Vol. I, Chatham, New Jersey: Chatham House Publishers, 1987.

44. Schultze, Clemence. Dionysius of Halicarnassus and his audience // Past Perspectives. Studies in Greek and Roman Historical Writings.

45. Schmitt, Carl. Die Dictatur, Berlin: Duncker und Humblot, 1994.

46. Syme, Ronald. The Roman Revolution, Oxford: Oxford University Press, 2002.

47. Turchetti, Mario. Tyrannie et Tyrannicide de l’Antiquit й а nos jours. Paris: Presses Universitaires de France, 2001.

48. Wood, Neal. Cicero’s Social and Political Thought. Berkeley: University of California Press, 1988.

49. Xenophon. Hieron // Scripta Minora. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 2000.

50. Zaller, R. The Figure of the Tyrant in English Revolutionary Thought // Journal of the History of Political Ideas, 54 (1993).

Гісторыя ідэй