102 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Уладзіслаў Іваноў Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў Стараверская культура першапачаткова — расейскі феномен, нават стараправаслаўны. Але пачынаючы ад XVII стагоддзя, калі значная частка старавераў ператварыліся ва ўцекачоў, а потым іншаземцаў для Расеі, стараверская культура нароўні з расейскай набыла новыя рысы. Не зважаючы на вядомае ўменне супрацьстаяць асіміляцыі, закрытыя і кансерватыўныя суполкі за межамі Расеі, стараверы ўсё-ткі былі вымушаныя кантактаваць з аўтахтонным насельніцтвам, ведаць, а значыць вывучаць, новыя мовы. Натуральна, што больш як за 300 гадоў такіх кантактаў і знаходжання ўдалечы ад прарадзімы розныя стараверскія суполкі спазналі шмат зменаў, часта глыбінных і прынцыповых. Мэта артыкула — прасачыць, выявіць, апісаць і патлумачыць гэтыя змены, прапанаваць новы погляд на гісторыю беларуска-стараверскіх стасункаў.
Старавераў, якія жывуць больш за 300 гадоў на беларускай тэрыторыі, традыцыйна разглядаюць блокам у рэчышчы расейскай культуры, расейскіх даследаванняў (пры гэтым беларускія кантакты, уплывы ігнаруюць ці мінімізуюць).
Толькі даследнік А. А. Гарбацкі (Гарбацкі, 1999) ды яшчэ калектыў аўтараў манаграфіі «Стараверства ў Беларусі» (Короткая, 1992) вывучаюць беларускае стараверства досыць аўтаномна і комплексна і адзначаюць беларускі ўплыў, астатнія ж на папулярна-мастацкім узроўні распаўсюджваюць міф пра нязменную «расейскасць» і «расейскамоўнасць» стараверства наогул і беларускага ў прыватнасці (Алексеев, 1974; Манаенкова, 1973; Татаринов, 1999; Русско-белорусские…, 1978). Дарэчы, да сёння ў расейскай этналагічнай навуцы замежныя стараверы ўсё яшчэ пазначаны як «рускія» (Пивнева: 129—130). У пэўнай ступені гэта праўдзіва з гістарычнага пункту погляду, але такі падыход не ўлічвае наступных фактараў: эвалюцыю культуры, асіміляцыю, адаптацыю, узаемнага культурнага ўплыву. Стараверства разнастайнае, яно істотна змянілася за апошнія стагоддзі і асабліва дзесяцігоддзі. Таму называць усіх старавераў, што жывуць за межамі Расеі, рускімі — памылка. Напрыклад, віцебскія папоўцы, хоць і стараверы першапачаткова, але на сучасным этапе гісторыі лічаць сябе беларусамі, як сведчаць палявыя даследаванні (арганізаваныя ў 2002—2005 гадах мною ў межах аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН РБ).
Натуральна, вызначаючы стан самасвядомасці старавераў, мы не можам ігнараваць іх уласнае самавызначэнне.
У навуцы, літаратуры, а таксама ў свядомасці жыхароў Беларусі дамінуе рамантычны і стэрэатыпны вобраз старавера — працавітага мужыкахрысціяніна, з барадою, які вядзе правільны лад жыцця (не п’е, не паліць, размаўляе на «старадаўняй і правільнай велікарускай мове» і да т.
п.) (Алексеев, 1974: 63). Хоць насамрэч такі вобраз даўно не адпавядае рэчаіснасці. Толькі за XX стагоддзе шмат чаго змянілася ў жыцці беларусаў, натуральна, зыначыліся і мясцовыя стараверы. Што тычыцца віцебскіх старавераў-папоўцаў, Abstract.
У артыкуле разглядаюцца аспекты беларускага ўплыву на асяродкі старавераў на Віцебшчыне.
Раней старавераў, што жывуць больш за 300 гадоў на беларускай тэрыторыі, разглядалі ў рэчышчы расейскай культуры і расейскіх даследаванняў пры мінімізацыі ці ігнараванні беларускіх кантактаў і ўплываў. Такі падыход не ўлічвае эвалюцыі культуры, асіміляцыі, адаптацыі, узаемнага культурнага ўплыву, што прыводзіць да моўных і іншых культурных запазычанняў, трансфармацыі ідэнтычнасці старавераў.
Ключавыя словы: стараверы на Беларусі, культурны ўплыў, культурныя запазычанні, ідэнтычнасць.
© Пал I тычная сфера ISSN 1819-3625 № 10-2008 103 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 дык у іх тоеснасці адбыліся пэўныя змены: так, большасць апытаных на працягу 2002—2004 гадоў віцебскіх і лёзненскіх папоўцаў, а таксама полацкіх і шумілінскіх беспапоўцаў лічаць сябе беларусамі (з 50 анкет толькі дзве рэспандэнткі адзначылі, што яны «рускія» 1 ). «Стараверскасць» і «беларускасць» не ёсць несумяшчальныя, як некалі, а накладаюцца адна на адну.
Даўней амаль усе стараверы (як папоўцы, так і беспапоўцы) прынцыпова трымалі дыстанцыю ад «беларусаў-мужыкоў», «мазэпаў» ці «злябоў», калі скарыстаць папоўскую тэрміналогію (гэта лакальныя гутарковыя найменні беларусаў, якімі стараверы называлі, а часам абражалі іх). Цягам XVIII—XX стагоддзяў мясцовыя стараверы («маскалі» або «маскоўцы», як звалі і завуць іх беларусы) інтэнсіўна абменьваліся культурнымі ведамі: беларусы запазычылі пэўныя стараверскія звычаі, расейскія словы, а стараверы, у сваю чаргу, беларусізаваліся: пачалі размаўляць на дыялектнай беларускай мове ці на «трасянцы» (тое пацвярджаецца згаданай анкетай: абсалютная бальшыня апытаных папоўцаў і паповак прызналі роднай мовай «змяшаную» 2 ці беларускую і расейскую адначасова). Дасюль многія стараверы захавалі беларускую дыялектную мову. Адбылася цікавая моўная інверсія: беларусы перайшлі на расейскую, а стараверы страцілі сваю першапачатковую расейскую і перайшлі на дыялектную беларускую альбо «трасянку». Варта адзначыць, што гэты працэс закрануў толькі старыя генерацыі старавераў, якія нарадзіліся да Другой сусветнай вайны і ў бальшыні выпадкаў непісьменныя або паўпісьменныя (з прычыны вайны былі вымушаныя кінуць вучобу і ваяваць альбо працаваць). Беларусізаваліся пераважна папоўцы вясковага паходжання, бо менавіта на вёсцы інтэнсіўна адбываліся стараверска-беларускія кантакты і ўзаемныя ўплывы. Апынуўшыся ў горадзе (Віцебску, Полацку) пасля вайны і не паспеўшы атрымаць базавай сярэдняй адукацыі, папоўцы захавалі «прывезеныя з сабою» розныя беларускія гаворкі (віцебскую, лёзненскую, бешанковіцкую, радзей аршанскую). У спалучэнні з расейскай мовай і атрымалася «змяшаная» гутарковая мова з варыянтамі ў залежнасці ад рэгіёну і асобы. Віцебскія і лёзненскія папоўцы на пытанне: «Якая ваша родная мова?»– адказваюць: «Мяшаная: беларуская і расейская».
Пэўная частка лексікі старавераў архаічная:
часцяком яны ўжываюць даўно забытыя беларускія словы, зафіксаваныя яшчэ ў слоўніках У. Дабравольскага і М. Каспяровіча (Касьпяровіч, 1926;
Добровольский, 1914): ялкі, хмызняк, хабалі, міжкрылле, акрамоссе, жлябоўка / злябоўка, зіпаць / зяпаць, ладзіцца і іншыя. Словы жыд, жыдоўка, жыды яны выкарыстоўваюць без усялякіх адмоўных канатацый (як і значная частка сучасных вясковых беларусаў). Пры гэтым фанетыка застаецца пераважна расейскай, напрыклад гук р амаль ніколі не бывае цвёрдым (гэта таксама ўласцівасць віцебскіх гаворак): буряк / бурак, ребяцёнак / рабяцёнак, ряма / рама, куреняты / кураняты, репуха / рапуха і г. д.
На прыкладзе фемінізацыі мовы таксама можна праілюстраваць беларусізацыю віцебскіх старавераў. Беларускай мове ўласцівая фемінізацыя назваў прафесій, тытулаў, пасадаў. Стараверы пад уплывам дыялектнай беларускай мовы ўтвараюць жаночыя варыянты літаральна ад ўсіх словаў: доктарка, лекарка, любіцелька, паштарка, урачыха / урачка, гадка, магазіншчыца і г. д.
Аднак у пэўных выпадках стараверы захоўваюць чыстую расейскую мову, напрыклад у азначэнні рэлігійнай лексікі. Словы — найменні страраверскай абраднасці пераважна расейскія: каляндарныя назвы (месяцы, дні тыдня), святы ( Троіца , а не Сёмуха ці Зелянец ; Пасха , а не Вялікдзень ; Благавешчанне , а не Дабравешчанне альбо Звеставанне ), абрады, прадпісанні, забароны, таемствы (напрыклад, хрышчэнне ці прычасць ), грахі. Беларускія найменні святаў для старавераў «нялюдскія» і «варварскія».
Іншыя пласты лексікі цалкам беларускія ці моцна збеларусізаваныя: назвы раслінаў ( суніцы, бурак / буряк, дурніцы, галубіцы, парэчкі, агрэст, бульба, браткі ), жывёлаў, страў ( халаднік, дранікі, мачонка, клёцкі, бульба тоўчаная ), дзіцячых гульняў ( шулуга, кулюУладзіслаў Іваноў. Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў 1 Анкета складеная ў 2003 годзе для выяўлення / удакладнення этнічнай, моўнай і канфесійнай тоеснасці віцебскіх папоўцаў. Анкеты разам з палявымі матэрыяламі захоўваюцца ў архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН РБ.
2 Натуральна, «змяшаная мова», як называюць самі стараверы мову, на якой яны размаўляюць, — не зусім дакладны тэрмін, хутчэй, трэба весці размову пра змяшаную гаворку. У тэксце пакінута «змяшаная мова» з мэтаю захавання дакладнасці і аўтаномнасці стараверскага мясцовага дыскурсу.
104 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Ідэнтычнасць кушкі ). Пры гэтым стараверы не адрозніваюць, на якой мове калі яны гавораць: пераключэнне моўных кодаў адбываецца без усведамлення таго. Валоданне як беларускай, так і расейскай мовай — уменне, набытае не ў школе, а ў практычных (гаспадарча-культурных) кантактах з праваслаўнымі і каталіцкімі беларусамі, а таксама з іншымі стараверамі на лакальным, вясковым, узроўні. Побытавая лексіка мае беларускую, калінікалі мяшаную аснову, тады як рэлігійная — расейскую, бо, зразумела, некаторыя стараверскія абрады не маюць беларускіх аналагаў і не трапляюць пад уплыў суседняй культуры, захоўваючы першапачатковую форму. І, наадварот, зыначваецца, адаптуецца да беларускай паўсядзённая побытавая стараверская лексіка.
Такім парадкам, працэс уплыву быў двухбаковы, а не аднабаковы. Тэндэнцыю асіміляцыі мясцовага стараверства не варта ўспрымаць трагічна. На думку французскіх этнолагаў 3 , асіміляцыя павінна ўспрымацца не як працэс знікнення адной культуры, адной этнічнай ці рэлігійнай групы на карысць другой, даміноўнай, а як працэс культурнага абмену. Аднак падчас любога культурнага кантакту абдываецца не толькі навязванне і дамінаванне, але і ўзаемаўзбагачэнне і прынцыповае зыначванне культуры як даміноўнай, гэтак і прыгнечанай ці залежнай.
Маладыя генерацыі папоўцаў не зведалі гэтай беларусізацыі і сёння размаўляюць на «трасянцы» ці, хутчэй, па-расейску: нарадзіўшыся ў горадзе, як і значная частка цяперашніх маладых беларусаў, яны дрэнна ведаюць беларускую мову.
Часцяком маладыя звяртаюцца да сталых папоўцаў, каб тыя патлумачылі ці пераклалі той ці іншы фрагмент беларускай гутаркі, тое ці іншае слова. Як бы там ні было, на якой мове ні размаўлялі б сучасныя папоўцы і папоўкі, навідавоку адно прынцыповае змяненне ў іх тоеснасці: яны лічаць сябе беларусамі, не зважаючы на расейскія карані і мову.
Суіснаванне на працягу некалькіх стагоддзяў з беларусамі і асабліва набыццё Беларуссю аўтаномнасці ў складзе СССР і рэальнай дзяржаўнасці ў якасці Рэспублікі Беларусь паўплывалі на старавераў і паспрыялі іх інтэграцыі ў беларускую культуру з пэўнай трансфармацыяй, але з захаваннем асноўных рысаў, стрыжня класічнай стараверскай тоеснасці (адданасці старым абрадам і запаветам). Такім парадкам, ідэалагічны і палітычны чыннікі ў XX стагоддзі значна паўплывалі на тоеснасць віцебскіх папоўцаў:
факты аўтаноміі за савецкім часам і незалежнасці прымусіў іх пераглядзець погляды як на беларусаў-суседзяў, гэтак і на саміх сябе. У моўным плане, нягледзячы на пэўныя кансерватыўныя (часам беларусафобскія) тэндэнцыі, напрыклад дэклараванне некаторымі бацюшкамі («уладыкамі»), што «святыя тэксты правільныя толькі парасейску», віцебскія стараверы, асабліва сталага веку, білінгвы: хоць і размаўляюць на «трасянцы», але выдатна разумеюць дзве афіцыйныя мовы.
Такім чынам, беларусізацыя віцебскіх папоўцаў — феномен, які меў месца ў 1950—1970-я гады. Гэтаму садзейнічала адкрытасць стараверскіх суполак менавіта ў пасляваенны час і магчымасць змяшэння з нестараверамі. Адна віцебская стараверка распавядае: «Да вайны мы нават не ўяўлялі, як можна гуляць з беларусамі.
Бо сябравалі і гулялі мы толькі з сваімі. Таму, калі раптам да нас залятаў хтось з беларусаў, то ўсе глядзелі на яго, як на амерыканца якога» (Матэрыялы… № 1: 3). Аднак неўзабаве ўсё змянілася: стараверская моладзь гуляла з беларускай, пачалі і вяселлі ладзіць агульныя, насельніцтва вёсак змешвалася, нарэшце некаторыя стараверы сталі запісвацца ў пашпарце беларусамі.
Сучасныя стараверы ўжо не баяцца культурнага змешвання, як калісьці іх дзяды і бабы. Гэтую з’яву яны тлумачаць вельмі мудра: «час такі надышоў» (Матэрыялы… № 3: 2).
Адна старая стараверка, муж якой быў праваслаўны, распавяла, што калі да яе прыслалі сватоў (праваслаўных), то яе бацька сказаў ёй:
«Каб раней, то я б не дазволіў табе брацца з злябом (нестараверам), а цяпер дык дазваляю, бо па ўсім відаць, час той надышоў, аб якім у Кнізе напісана» (Матэрыялы… № 1: 3). Многія папоўцы лічаць, што змешванне старавераў з праваслаўнымі, каталікамі, а таксама з жыдамі — боская воля, своеасаблівае выпрабаванне, пра што пісана ў «святых кнігах». Таму яны досыць спакойна ўспрымаюць уплыў беларусаў.
Разгледзім гэтае пытанне ў святле этнапалітыкі. Змяненні, якія закранулі беларускае стараверства, цікавыя не толькі этнолагам, але і палітолагам. Стараверы, праваднікі і абаронцы расейскай культуры і мовы ў XVIII—XIX стагоддзях., пакрысе ператварыліся ў носьбітаў беларускай 3 Гл.: Roger Bastide. Les Religions africaines au Br é sil. PUF, 1995, p. 527.
105 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Уладзіслаў Іваноў. Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў культуры і часам нават мовы. Нягледзячы на маргіналізацыю ад самага пачатку іх цкавання з боку расейскіх царкоўных і свецкіх ўладаў, яны заставаліся рускімі ў сэрцах, таму спачувалі сваёй гістарычнай радзіме. Пасля далучэння беларускіх земляў да Расейскай імперыі ў XVIII стагоддзі стараверы, хоць і ўспрымаліся доўгі час расейскай уладай і Царквой як здраднікі, раскольнікі і сектанты, тым не менш не паўставалі супроць іх, не падтрымлівалі мясцовых інсургентаў, не ўдзельнічалі ў антырасейскіх кампаніях, а, наадварот, некаторыя мясцовыя суполкі здавалі інсургентаў, то бок удзельнічалі ў антыпольскай і антыбеларускай кампаніі (Доўнар-Запольскі, 1994: 268). У XIX стагоддзі, у эпоху ўмацавання і лютавання царызму на беларускіх землях, пэўныя прадстаўнікі стараверства садзейнічалі маскоўскаму ўраду, выступалі супроць інсургентаў падчас польска-беларускіх паўстанняў. Нельга сказаць, што ўсе мясцовыя стараверы былі прасякнутыя антыпольскім і антыбеларускім духам. Многія стараверы прытрымліваліся нейтралітэту.
Сёння праявы беларусафобіі сярод старавераў (напрыклад, папоўцаў) выкліканыя перадусім рэарганізацыяй і адновай рэлігійнай структуры, падпарадкаванай маскоўскаму кіраўніку. Новая палітыка Стараправаслаўнай Царквы (Древлеправославной Церкви) падразумявае адукацыйную місію — распаўсюд ведаў пра тое, што ўсе стараверы — расейцы, рускі люд. Стараверскія святары штучна адасабляюць стараверскую паству Беларусі ад беларускага праваслаўя, бо ад яго зыходзіць «адмоўны ўплыў», як казалі падчас размоваў настаўнікі і лідэры стараверскіх рухаў. Пад гэтым «адмоўным уплывам» маецца на ўвазе: беларуская мова, адрозненні ў святах, адсутнасць ці наяўнасць пэўных святых у іх сістэме. Так, напрыклад, стараверы не разумеюць, у чым святасць Еўфрасінні Полацкай, яны ставяць пад сумнеў яе залічэнне ў лік святых. Стараверскія святары лічаць ерассю друкаванне святых кніг на беларускай мове, бо адзінай правільнай для гэтай мэты ёсць мова расейская (і царкоўнаславянская). Не зважаючы на багатыя і ў цэлым добрыя адносіны паміж беларусамі і стараверамі, пэўныя непаразуменні захоўваюцца. Таму і застаюцца яны «маскалямі», «маскоўцамі» для беларуса, і не толькі таму, што з’явіліся з маскоўскага боку, але і таму, што нясуць, захоўваюць і падтрымліваюць культуру «маскоўскую», расейскую.
Звернем увагу на гісторыю і эвалюцыю назваў мясцовых старавераў, у чым таксама выразна выявілася адрозненне старавераў ад беларусаў. І сёння, на пачатку XXI стагоддзя, у аддаленых вёсках Віцебшчыны, дзе жывуць стараверы ўперамешку з беларусамі (бо выключна стараверскіх вёсак становіцца ўсё меней), стараверы называюць беларусаў «рускімі», а сябе — «маскоўцамі». А некаторыя беларусы — жыхары тых мясцінаў (Шуміліншчына, Лёзненшчына) таксама лічаць сябе «рускімі», а старавераў клічуць «маскалямі». На першы погляд тое ўспрымаецца як памылка ці тлумачыцца непісьменнасцю жыхароў. Але тут можна ўбачыць адбітак сярэднявечнага ладу мыслення нашых продкаў. Даўней беларусы, асабліва Віцебшчыны і Магілёўшчыны, называліся рускімі, русінамі. Так, Вячаслаў Насевіч у манаграфіі «Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага» прыводзіць такія самыя сітуацыі з XIX стагоддзя, калі беларусаў-праваслаўных называлі «рускімі», а старавераў «маскалямі» (Насевіч, 1993: 141).
Прыведзены факт сведчыць пра жывучасць адной са старадаўніх саманазваў беларусаў.
Такім парадкам, дзякуючы стараверам мы можам аднавіць пэўныя старажытныя пласты нашай культуры. Назва «рускія» ў дачыненні да беларусаў пацвярджае іх права на пераемнасць дзяржаўнай і культурнай традыцыі часоў Кіеўскай Русі. Да таго ж істотна, што «продкі нашы называлі сябе рускімі, бо пры гэтым яны не змяшаліся з маскалямі» (Насевіч, 1993: 8).
Гісторыя беларуска-стараверскіх адносінаў не будзе поўнай, калі не пазначыць усіх нюансаў развіцця саманазваў і назваў. Так, назва старавераў у Беларусi зафіксавана ў народных стэрэатыпах, а таксама ў праваслаўных, каталiцкiх i атэiстычных. На побытывым узроўнi найбольшай папулярнасцю карыстаюцца назвы маскоўцы , маскалi (Манаенкова, 1989; Рогалев, 1993;
Гарбацкi. Вывучэнне…; Лобач), меншай — стараверы , стараабрадцы і зусім рэдка раскольнiкi .
У беларускай мове ў адрозненне ад расейскай назвы маскоўцы , маскалi iдэалагiчна нейтральныя, не маюць адмоўнага ці зневажальнага адцення i канстатуюць расейскае паходжанне. Першапачаткова словы масковец , маскоўка , маскалi азначалi жыхароў Масковіі, Маскоўскага княства. Пазней, калі беларускія землі трапілі пад кантроль Расеі, панятак падразумяваў расейскiх жаўнераў i iншых прысланых з Расейскай iмперыi на беларускiя землi, а таксама ён замацаваўся за раскольнiкамi, якiя з’явiлiся тут у XVII стагоддзi. Дасюль, не зважаючы на паступовы пераход беларускага насель- 106 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Ідэнтычнасць ніцтва на расейскую мову ў выніку царскай, а потым і савецкай палітыкі, спрыяльнай для пашырэння расейскай мовы і культуры ўвогуле, вытворныя ад словаў маскалi / маскоўцы захоўваюцца, напрыклад, у назвах вёсак: Маскаляняты, Маскоўцы, Маскаленкі Вiцебскай вобласці. Паралельна з гэтымi найменнямі выкарыстоўваюцца «навуковыя» — стараверы , радзей стараабрадцы . Напрыклад, вiцебскiя стараверы-папоўцы ведаюць абодва варыянты, аднак перавагу аддаюць першаму.
«Кнiжная» назва раскольнiкi , вiдаць, сапраўды застаецца ў кнiгах, бо яе зусiм не разумеюць папоўцы i значная частка беспапоўцаў.
Цiкава, што стараверы-папоўцы ўсходняй Вiцебшчыны (Вiцебск, Лёзна) адмоўна ўспрымаюць назву маскоўцы / маскалi , бо яна iх крыўдзiць:
«Гэта злябы 4 выдумалi “маскалi”!» (з размоваў з вiцебскiми стараверамi-папоўцамi, снежань 2002 — студзень 2003, Вiцебск). Падаецца, памiж тутэйшымi стараверамi i беларусамi-нестараверамi, нягледзячы на некалькi стагоддзяў кантактавання i досыць мiрнага суiснавання, ёсць пэўныя непаразуменнi, перадусім вербальныя.
Патлумачым, чаму стараверы не любяць, калi iх называюць «маскалямі». Яны больш як 300 гадоў жывуць у Беларусі, добра ведаюць мясцовую культуру, для іх маскалi / маскоўцы — гэта расейцы / рускiя , гэта значыць «iншыя», тады як сённяшнiя стараверы, папоўцы прынамсi, лiчаць сябе беларусамi. За доўгі час жыцця на Беларусі стараверы часткова страцілі свае старарасейскія традыцыі пад уплывам асіміляцыі:
адбылiся пэўныя тоеснасныя трансфармацыi як у беларусаў, так і ў старавераў. Зрэшты, між сабою стараверы без усялякай крыўды называюць адзін аднаго «маскалём», «маскалькай» або «маскоўкай»; а вось іншаверцам забаронена выкарыстоўваць такія найменні — у іх вуснах яны ператвараюцца ў абразу. Гэтая з’ява не новая: у іншых культурах таксама назіраецца падобная тэндэнцыя. Вядома, напрыклад, што амерыканскія мурыны катэгарычна супроць наймення «негр» у вуснах белага насельніцтва, тады як самі яны лёгка называюць адзін аднаго «нігер», «негр» і г. д., для белых «зарэзерваваныя» словы «чорныя», «афраамерыканцы» ці «блэкі» (Blacks).
Такім парадкам, старавераў крыўдзiць нават не тое, што iх блытаюць з расейцамі Расеi, кiм яны былi калiсьцi, а той факт, што iх не прымаюць за сваiх, тутэйшых. Беларусы-нестараверы (праваслаўныя i каталiкi перадусiм), з свайго боку, таксама не разумеюць крыўды з-за простага «маскалi», бо для iх гэта цалкам нармальнае, бяскрыўднае слова, якое азначае паходжанне з Масковii, Расеi.
Падчас адной з экспедыцый на Аршаншчыну i Дубровеншчыну (восень 2002 г.) было выяўлена, што мясцовыя жыхары (вёскi Крапiўна і Брылi) не разумеюць найменняў стараверы / стараабрадцы . На просьбу распавесцi што-колечы пра старавераў, вяскоўцы пачалi пералiчваць не старавераў, а проста старых людзей. Калi ж я ўдакладнiў пытанне, суразмоўцы ўцямілі: «А, аб маскалях гаворыце!». Падобны выпадак меў месца ў вёсцы Шаршні Віцебскага раёна (жнівень 2004 г.), дзе жыхарка-нестараверка на пытанне:
«Ці ёсць у вёсцы стараверы?» — запыталася: «А хто гэта, дзіцёнак?» Потым пералічыла, хто жыве ў Шаршнях: беларусы і некалькі двароў маскалёў. Я тады дадаў, што, маўляў, гэта і ёсць стараверы, на што вяскоўка здзівілася: «А ці гэта адно: старавер і маскаль?» Значыць, хоць назвы маскоўцы i стараверы сiнанiмiчныя, але ж маюць пэўныя адрозныя адценні. У вясковай гаворцы найчасцей сустракаецца маскаль / маскоўка , а ў гарадской — старавер / стараверка . Ва ўмовах урбанiзацыi першы варыянт можа паступова знiкнуць i саступіць другому — больш перспектыўнаму, так бы мовіць, навуковаму i палiтычна карэктнаму.
У нечым гісторыя гэтай назвы нагадвае гісторыю з словамі «жыд», «жыдоўскі».
Хоць культурны чыннік дамінуе ў развіцці адносінаў паміж стараверамі і беларусамі, чыннік ідэалагічны, палітычны таксама паўплываў на выпрацоўку пэўнага коду іх ўзаемапаразумення. Сітуацыю стараверска-беларускіх стасункаў напрыканцы XIX стагоддзя можна паказаць у выглядзе трохкутніка ці, хутчэй, трохузроўневага пласту.
Стараверы — Беларусы — Расейцы 1. Стараверы як людзі прышлыя двойчы маргіналізаваныя: спачатку яны мелі статус чужынцаў ва ўспрыманні беларусаў, потым, калі беларускія землі былі далучаныя да Расейскай 4 Злябы — гэтак папоўцы стыгматызуюць усіх нестаравераў, у першую чаргу праваслаўных і каталікоў. Асноўная і самая моцная абраза ў папоўцаў.
107 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Уладзіслаў Іваноў. Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў імперыі, сталі маргіналамі ў вачах расейскай улады. Шмат старавераў былі высланыя як шкодны элемент з Беларусі ў далёкія расейскія правінцыі — у Сібір (канец XVIII ст.).
2. Беларусы маргіналізаваныя толькі аднойчы — менавіта ў вачах расейскага чынавенства, якое стварыла каланіяльны дыскурс пра беларусаў як пра народ ніжэйшага гатунку. На сваёй зямлі беларусы знаходзяцца ў палоне расейскіх ідэалагічных праектаў і імперскіх уяўленняў, без права голасу ў вырашэнні свайго лёсу. Беларусы паўстаюць як група паміж страверамі і расейцамі: не такая маргінальная, як страверы, і не такая вольная і самадастатковая, як расейцы.
3. Расейская культура адважваецца маргіналізаваць адразу і старавераў, і беларусаў.
Стараверства — з’ява куды шырэйшая за рэлігійны феномен. На працягу стагоддзяў эканамічныя, моўныя, сямейныя кантакты паміж стараверамі і беларусамі, праваслаўнымі ці каталікамі, паспрыялі фармаванню новага кшталту культуры старавераў: яны часткова асіміляваліся і працягваюць асімілявацца далей, прычым дзякуючы кансерватызму і тэхнафобіі захоўваецца амаль некранутым іх рэлігійны стрыжань — адданасць старым абрадам і дагматычнай веры.
Суіснаванне беларусаў і старавераў карыснае і для тых, і для другіх. Стараверства, як лакмусавая папера, праяўляе беларускае забытае ці страчанае мінулае: аднаўляе ў памяці старыя назвы нашых продкаў, дапамагае адрадзіць хрысціянсЛітаратура 1. Алексеев, А. В. По Западной Двине и Днепру в Белоруссии. Москва, 1974.
2. Болонев, Ф. Ф. Украинско-белорусские элементы в народной культуре семейских Забайкалья // Традиционная духовная и материальная культура русских старообрядческих поселений в странах Европы, Азии и Америки: сборник научных трудов. Новосибирск, 1992.
3. Гарбацкі, А. А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы 17 — пачатку 20 ст. Брэст, 1999.
4. Гарбацкi, А. Вывучэнне гiсторыi стараабрадства на Беларусi // Гiсторыя: праблемы выкладання. 2000. № 4.
5. Добровольский, В. М. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.
6. Доўнар-Запольскі, М. В. Гісторыя Беларусі. Менск, 1994.
7. Манаенкова, А. Ф. Лексика русских говоров Белоруссии. Минск, 1973.
8. Касьпяровіч, М. І. Віцебскі краёвы слоўнік. Віцебск, 1926.
9. Короткая, Т. П., Прокошина, Е. С., Чудникова, А. А. Старообрядчество в Беларуси. Менск, 1992.
10. Лобач, Ул. А. Вобраз «асташа» (старавера) у творах Яна Баршчэўскага // Старообрядчество как историко-культурный феномен: материалы Международной научно-практической конференции 27—28 февраля 2003 г. Гомель, 2003.
11. Матэрыялы экспедыцый аўтара. Палявы сшытак.
12. Насевіч, В. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага. Менск, 1993.
13. Пивнева, Е. А. Работа Института этнологии и антропологии Российской академии наук в 2000 г. // Этнографическое обозрение. 2001. № 4.
14. Рогалев, А. Ф. Этнотопонимия Беларуси. Гомель, 1993.
15. Русско-белорусские языковые отношения. Менск, 1978.
16. Татаринов, Ю. Путешествие в Сарью (белорусская старина). Менск, 1999.
кую спадчыну, знішчаную за савецкім часам. І беларусы значна паўплывалі на старавераў.
Праўда, у навуковай сферы ігнаруюць беларускі чыннік у эвалюцыі стараверскай (папоўскай) культуры. Аднак рэальны двухбаковы працэс заўжды мае месца ў развіцці дзвюх кантактных культур: мінарытарнай папоўскай, з аднаго боку, і даміноўнай беларускай — з другога Беларускі ўплыў на старавераў выявіўся не толькі ў Беларусі, але і, як тое ні дзіўна, за яе межамі. Ф. Балонеў, даследнік сібірскага стараверства, адзначыў, што сляды беларускай, а таксама ўкраінскай культур прасочваюцца ў старавераў-сямейскіх, якія жывуць ля возера Байкал:
касцюм гэтай своеасаблівай стараверскай групы мае, напрыклад, беларускі тып нагавіцаў, беларускі і ўкраінскі арнамент у жаночым адзенні. У іх гаворцы ёсць шмат запазычанняў з беларускай мовы: вадзянка, ночва, макотра, луста, бульба, даведайся, дадзена і г. д. (Болонев, 1992: 235—240). Беларускі ўплыў на сямейскіх Забайкалля захаваўся, не зважаючы на непрацяглае знаходжанне на беларускай зямлі (пасля далучэння беларускіх земляў да Расейскай імперыі гэтая група была вымушаная часткова самастойна, часткова прымусова пераехаць у Сібір). Беларускія стараверы, якія доўгі час жылі сярод беларусаў, набылі шмат беларускіх рысаў і нават некаторыя з віцебскіх старавераў пачалі лічыць сябе беларусамі.