Часопіс “Палітычная сфера”

Палітычная навука ў СССР

Браўн Арчы · 2008

54 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 У гэтым артыкуле разглядаецца развіццё палітычнае навукі як дысцыпліны ў Савецкім Саюзе за апошнія 20 гадоў. Такая шырокая перспектыва не даступная для даследчыкаў палітыкі, якія не чытаюць па-руску, бо толькі невялікі адсотак адмысловых прац быў перакладзены на англійскую. Больш за тое, многія вучоныя ўпэўненыя, што абмежаванні на друк у СССР робіць акадэмічныя працы нявартымі ўважлівага прачытання, — погляд, якія я настойліва адмаўляю.

Тэндэнцыя росту ўплыву савецкае палітычнае навукі абапіраецца на інтэлектуальны клімат СССР і ў пэўнай ступені на актуальную палітычную практыку. Большасць палітолагаў, што не чытаюць па-руску, і нават частка з тых, што чытаюць, маюць вельмі цьмянае ўяўленне пра развіццё іх дысцыпліны ў СССР за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. У апошнія гады пэўныя савецкія працы сталі даступнымі на англійскай мове, асабліва ў квартальным выданні Акадэміі навук СССР «Сацыяльныя навукі» і некаторых кнігах выдавецтва «Прагрэс» (напрыклад: Бурлацкий, 1978; Шахназаров, 1984). Акрамя гэтага, можна ўзгадаць некалькі публікацый Савецкай асацыяцыі палітычных навук, падрыхтаваных для кангрэса Міжнароднай асацыяцыі палітычных навук (напрыклад: Шеремет, 1985;

Журкин, 1985). Але большасць цікавых матэрыялаў застаюцца неперакладзенымі, і кожная такая спроба, як наша, забяспечыць іх агляд дазваляе прадэманстраваць цэлы шэраг савецкіх крыніц.

Савецкія акадэмікі, што пішуць пра палітыку, у большай ступені, чым якія іншыя, шчыльна звязаныя са светам рэальнае палітыкі. Праўда і тое, што існуюць пэўныя палітычныя абмежаванні для публікацыі навукоўцаў. Тым не менш, развіццё палітычнай навукі ў СССР, яе інстытуцыянальнае развіццё, распрацоўка тэорыі і канцэптаў, абмеркаванне палітычнае сістэмы СССР і іншых краін — гэта цікавы прадмет для даследавання з некалькіх прычынаў. Найлепшыя савецкія даследчыкі пішуць кнігі і артыкулы, што выклікаюць інтэлектуальную цікавасць, — вось першая і найбольш відавочная прычына, каб звярнуць на іх увагу. Другая: ніякі разгляд інтэлектуальнага жыцця Савецкага Саюза ў цэлым і таго, што адбылося ў сацыяльных навуках пасля хрушчоўскай эры, не можа быць поўным без аналізу палітычнае навукі. Трэцяя: роля савецкіх палітолагаў (у шырокім сэнсе) у палітычных працэсах і ў фармуляванні канцэптаў, якія набываюць характар афіцыйнае ідэалогіі, цікавая для заходніх даследчыкаў савецкае палітычнае сістэмы.

Нягледзячы на патэнцыяльную цікавасць, прадмет — палітычная навука СССР — вельмі мала даследаваны на Захадзе, што часткова звязана з абмежаваннямі, навязанымі ў брэжнеўскі перыяд, у параўнанні з часам паміж ХХ кангрэсам КПСС і адстаўкай М. Хрушчова. У прыватнасці, было забароненае абмеркаванне ролі Сталіна і наступстваў культу яго асобы 1 . Гэта прывяло да таго, што навукоўцы за межамі СССР паверылі ў нявартасць створаных у такіх умовах Арчы Браўн Палітычная навука ў СССР Abstract.

У артыкуле разглядаецца развіццё палітычнае навукі ў СССР у 1960—1980-я гады. У прыватнасці, аналізуюцца ўмовы развіцця палітычнае навукі, праблемы і магчымасці інстытуцыялізацыі і вылучэння ў асобную дысцыпліну, найбольш важныя дасягненні, канцэпты і ідэі савецкае паліталогіі. Асобна паказаны адносіны савецкай палітычнай навукі з палітычнай элітаю і каналы ўзаемаўплыву.

Ключавыя словы: палітычная навука, паліталогія, палітычная навука ў СССР, савецкая навука.

1 Гл. справаздачу выступу Андропава на апошніх угодках нараджэння Леніна перад адстаўкаю Хрушчова (Андропов 1964: 2).

© Пал I тычная сфера ISSN 1819-3625 № 10-2008 55 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 акадэмічных прац пра палітыку. Такі погляд быў значна ўзмоцнены «самвыдатам» і з’яўленнем на Захадзе новае хвалі савецкае эміграцыі, якая ўлучыла некаторых інтэлектуалаў высокага ўзроўню. Даступнасць іх публікацый, якасць тэкстаў і агульны песімізм эмігрантаў наконт развіцця дысцыпліны ў СССР адхіліў увагу заходняй аўдыторыі ад узрастаючай колькасці савецкіх прац па сацыяльных навуках увогуле і палітычнай навуцы ў прыватнасці.

Заходнія вучоныя надрукавалі некалькі артыкулаў пра раннія спробы вызначэння дысцыплінарных рамак палітычнае навукі ў СССР неўзабаве пасля адстаўкі Хрушчова (Theen, 1971:

684—703; Theen, 1972: 64—70; Theen and Powell and Shoup,1970: 572—588) 2 . Больш увагі (хоць і не дастаткова) аддалі савецкім акадэмічным работам па міжнародных адносінах, асобных рэгіёнах і краінах свету 3 і вельмі мала — даволі энергічным дэбатам пра цэнтральныя канцэпты ў асяродку савецкіх даследчыкаў палітыкі 4 . Роналд Хіл (Ronald Hill) застаецца адзіным заходнім вучоным, які зайшоў настолькі далёка, каб напісаць кнігу, прысвечаную агляду адносінаў паміж дысцыплінаю палітычнае навукі і савецкай палітыкай (Hill, 1980a and 1980b) 5 .

Кніга Хіла «Soviet Politics, Political Science and Reform» — каштоўны ўнёсак, але такой першай спробы не трэба чакаць рэфлексіўных адносінаў да прадмета. Асаблівае значэнне кнігі ў яе экстэнсіўным падыходзе да літаратуры па Саветах і ролі Камуністычнай партыі. У ёй таксама разглядаецца і шэраг іншых значных тэмаў, у тым ліку тэарэтычнае абмеркаванне інтарэсаў і грамадскае думкі ў Савецкім Саюзе. У адрозненне ад многіх даследчыкаў савецкае палітычнае навукі Хіл не спрабуе аналізаваць вельмі важныя выданні, апублікаваныя ў 1970-я гады, як, напрыклад, кнігі, аўтарам ці суаўтарам якіх быў Фёдар Бурлацкі, — «Ленин, государство, политика» (1970), «Социология, политика, международные отношения» (1974), «Современные политические системы» (1978) 6 . Працы, якія патраплялі пад увагу даследчыка, былі напісаныя ў «правінцыйных універсітэтах і інстытутах», і ён рабіў добрую справу, выратоўваючы іх ад забыцця. Варта дадаць, што многія з найбольш цікавых публікацый з’явіліся не з падачы Крамля, але ў шматлікіх маскоўскіх даследчых інстытутах.

Палітычная навука ў палітычным парадку дня Публічна пытанне прызнання палітычнай навукі як дысцыпліны паставіў на парадак дня Фёдар Бурлацкі ў артыкуле «Палітыка і навука», надрукаваным у «Правде» 10 студзеня 1965 года.

На той час Бурлацкі быў сябрам групы кансультантаў Юрыя Андропава дэпартамента Цэнтральнага камітэта КПСС па сувязях з камуністамі і працоўнымі партыямі сацыялістычных краінаў.

Цяпер ён узначальвае дэпартамент філасофіі Інстытута сацыяльных навук у Маскве, з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам савецкай асацыяцыі палітычных навук і з жніўня 1983 года палітычным каментатарам штотыднёвіка Саюза пісьменнікаў «Литературная газета» (Литературная газета, 10 августа 1983: 10). Артыкул у «Правде» стаў першым выпадкам, калі канцэпт «палітычная навука» як адрозны ад «палітычныя навукі» (тэрмін дастаткова расплывісты, які выкарыстоўваўся, каб аб’яднаць права, палітычную эканомію, філасофію, сацыялогію і «навуковы камунізм») з’явіўся ў аўтарытарнай савецкай прэсе.

Бурлацкі крытыкаваў дамінаванне ў сацыяльных навуках тэкстаў, прысвечаных экзагетыцы вядомых твораў, аздабленню эканамічных планаў і інтэрпрэтацыі праграмаў. Ён звяртаў увагу, што рэальныя даследаванні павінны ўключаць пазіцыйныя пытанні, якія пакуль не маюць адказу.

Ён падтрымліваў працэс «далейшае дыферэнцыяцыі марксісцка-ленінскай сацыяльнай навукі» Арчы Браўн. Палітычная навука ў СССР 2 Першым артыкулам на Захадзе, прысвечаным палітычнай навуцы ў СССР, стаў тэкст Чэрчвада (Churchward. Towards a Soviet Political Science, 1966).

3 Гл.: Zimmerman, 1969; Schwartz, 1978; Clarkson, 1978; Malcolm, 1984; Hough, 1986, 1981, and 1982 (асабліва p. 176—180);

Valkenier, 1983.

4 Абмеркаванне прынамсі часткі тэмы гл.: Hill, 1980a; A. Brown in Harding, 1984 (асабліва p. 71—88, 97—103); Edgington, 1981.

5 Мая кніга «Soviet Politics and Political Science» (1974) была, па сутнасці, крытыкай заходняй (галоўным чынам англамоўнай) акадэмічнай літаратуры пра савецкую палітыку, надрукаваную на пачатку 1970-х гадоў. У ёй былі адзначаны спробы стварыць асобную дысцыпліну палітычнае навукі ў Савецкім Саюзе (і цяжкасці звязаныя з гэтым). Акрамя таго, тут ёсць агляд некалькі цікавых прац у дадзенай галіне.

6 Апошнія дзве кнігі: Бурлацкий и Галкин, 1974; Бурлацкий и Чиркин, 1978.

56 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 і аргументаваў неабходнасць вывучэння структуры і функцыянавання дзяржавы, палітычных партый, публічных арганізацый, масавых рухаў, міжнародных арганізацый, грамадскае думкі і прапаганды. Нягледзячы на тое, што гэтыя палітычныя феномены ўжо даследаваліся, дадаваў Бурлацкі, гэта адбывалася ў кантэксце гістарычнай і прававой навукі, і, як вынік, многія праблемы выпалі з «поля ўвагі вучоных». Аўтар заклікаў да развіцця палітычнае навукі як незалежнай галіны даследаванняў і казаў, што досвед засведчыў: прагрэс у гэтым кірунку залежыць ад усталявання асобных інстытутаў палітычнае навукі.

Развіццё палітычнае навукі Бурлацкі звязваў з яе практычнай карыснасцю. Падтрымка дысцыпліны дазволіць вучоным звярнуцца да сутнасных праблемаў, якія былі ігнараваныя, і тое павінна быць зроблена «ў шчыльнай сувязі з патрабаваннямі практычнай палітыкі». Больш за тое, інстытуты, якія трэба стварыць, мусяць не толькі працаваць над тэарэтычнымі праблемамі, але таксама ажыццяўляць «непасрэдную дапамогу партыі і дзяржаўным структурам».

Больш шырокі кантэкст, які неабходна ўлічваць у больш сістэмным і менш дагматычным даследаванні палітыкі, звязаны са з’яўленнем большых магчымасцяў для развіцця сацыяльных навук пасля ХХ з’езда КПСС у лютым 1956 года. Вывучэнне сацыялогіі і сацыялагічная работа спрыялі такому прагрэсу ў палітычнай навуцы. Артыкул асабліва ўхваліў вывучэнне сацыялогіі як прыкмету абвяшчэння канца дагматызму ў сацыяльных навуках. Дакладна праз месяц у «Литературной газете» з’явіўся артыкул пад назваю «Социальные науки и жизнь». Аўтары Фёдар Бурлацкі і Георгій Шахназараў (Бурлацкий, Шахназаров, 1956: 3— 4) 7 імкнуліся стымуляваць сацыяльны і навуковы падыходы да даследавання палітыкі ў Савецкім Саюзе на працягу наступных 25 гадоў. Адзін з найбольш важных нядаўніх артыкулаў па прадмеце — «Пра развіццё марксісцка-ленінскай палітычнай навукі» — быў надрукаваны ў апошнім нумары «Вопросы философии» за 1980 год таксама Шахназаравым і Бурлацкім (Бурлацкий, Шахназаров, 1980: 10—22) 8 .

Першыя дэбаты пра тое, ці была палітычная навука самастойнай дысцыплінаю ў СССР, адбыліся ў 1965 годзе. Праз месяц пасля свайго артыкула ў «Правде» Бурлацкі прадставіў Савецкай асацыяцыі палітычных навук працу, у якой ён апісаў сітуацыю больш дэталёва. Такім чынам, ён стаў асноўным аратарам навуковае групы выбітных вучоных, якія добра ўяўлялі абмежаванасць палітычных даследаванняў у Савецкім Саюзе. Сярод тых, што падтрымлівалі развіццё палітычнай навукі як асобнае дысцыпліны (на канферэнцыі ў лютым ці ў лістах у «Правду») 9 былі Г. Шахназараў, Р. Арбатаў, В. Чыркін, А. Галкін, Ф. Пятрэнка. Георгій Шахназараў і Рыгор Арбатаў былі калегамі Фёдара Бурлацкага ў камандзе пад кіраўніцтвам Ота Куўсінена (Otto Kuusinen), што падрыхтавала дапаможнік па «Асновах марксізму-ленінізму» і была шчыльна звязаная з групай кансультантаў Андропава ў дэпартаменце сацыялістычных краін ЦК. Але існавала і моцная апазіцыя, якая ўключала У. Чхіквадзэ, на той час дырэктара Інстытута дзяржавы і права Акадэміі навук, С. Зівса, з таго ж інстытута, Е. Тадэвасяна (пазней прэзідэнт Савецкай асацыяцыі палітычных навук) і С.

Кечыкяна (вельмі паважаны ветэран, прафесар права і вядомы спецыяліст у гісторыі прававое і палітычнае думкі).

Многія з пералічаных удзельнічалі ў дэбатах, падчас якіх прызналі, што шмат якія аспекты даследавання палітыкі на самай справе былі ў заняпадзе, але гэта не значыць, што яны былі гатовыя пабочна назіраць за з’яўленнем новае дысцыпліны з новаю назваю. Такую падзею шэраг уплывовых удзельнікаў успрымалі як пагрозу існым інстытуцыйным і дысцыплінарным інтарэсам. Усё вартае ўвагі, што было прапанаванае Бурлацкім і яго калегамі, можа быць даследаванае, як сцвярджалася, у межах усталяваных рамак наяўных сацыяльных навук. Юрысты (асабліва Чхіквадзэ) меркавалі, што спецыялісты ў галіне права звернуць больш увагі на вывучэнне палітычных інстытутаў і палітыкі (Тадевосян, 1965: 165). Спецыялісты па «навуковым камунізме» (такія, як І.

Селязнёў, В. Кандрашоў і Н. Касянкоў) таксама жадалі ўзяць удзел у развіцці палітычных дасПалітычная навука 7 Пра апошнія гады постсталінскай сацыялогіі гл.: Weinberg, 1974, хоць у яго кнізе не згаданыя артыкулы Бурлацкага і Шахназарава.

8 Бурлацкі і Шахназараў былі сябрамі групы кансультантаў Андропава ў першай палове 1960-х гадоў. Бурлацкі пакінуў ЦК у 1965 годзе, а Шахназараў застаўся і цяпер з’яўляецца намеснікам старшыні гэтага аддзела (сацыялістычных краін) ЦК. Ён таксама вельмі актыўны як прэзідэнт Савецкае асацыяцыі палітычных навук і віцэ-прэзідэнт IPSA.

9 Гл.: О разработке проблем политических наук: обзор писем читателей (Правда, июнь 13, 1965: 4); Тадевосян, 1965: 164—166.

57 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 ледаванняў у рамках сваёй рубрыкі і пад сваім кантролем 10 .

Яшчэ адзін артыкул у «Правде» (чэрвень 1965 г.) падсумаваў меркаванні, выказаныя ў камунікацыі з чытачамі. Большасць з іх, відавочна, схілялася да пашырэння палітычных даследаванняў і паглыблення тэмаў, пазначаных Бурлацкім.

Аднак ён пакінуў адкрытым для дадатковае акадэмічнае дыскусіі «пытанне назвы новае галіны навукі, якая непасрэдна вывучае палітычныя праблемы» 11 . К кастрычніку таго ж года арыгінальныя прапановы Бурлацкага, як здаецца, моцна разбавілі апаненты. У артыкуле, надрукаваным у «Вопросах философии», Тадэвасян напісаў пра неабходнасць далейшай дыскусіі па пытанні даследавання эмпірычнае палітыкі. З’явіліся спрэчныя погляды, але калі і была патрэба ў стварэнні новае дысцыпліны «на месцы сустрэчы навуковага камунізму і прававой навукі», то ёй больш адпавядаў тэрмін «канкрэтная палітыка», чым «палітычная навука» (Тадевосян, 1965: 165— 166; Hill, 1980a: 3).

Інстытуцыялізацыя палітычнае навукі Сярод сфераў, што прыхільнікі зменаў у сацыяльнай навуцы называлі як найменш адэкватна даследаваныя, былі міжнародныя дачыненні і палітыка замежных краінаў. Па гэтым пытанні рэфарматары мелі большую падтрымку сярод прадстаўнікоў вышэйшага партыйнага кіраўніцтва, чым сярод асобаў з акадэмічных установаў.

Заходнія навукоўцы з ахвотаю прызнаюць, што акадэмічныя інстытуцыі больш адкрытыя і больш успрымальныя да зменаў, чым вышэйшыя эшалоны Камуністычнае партыі, але тое не заўсёды характэрна для Савецкага Саюза. Было цалкам зразумела, што партыйнае кіраўніцтва было зацікаўленае ў спецыялістах, якія даследуюць палітычныя адносіны ў шматграннай складанасці, а таксама ў экспертах па асобных рэгіёнах свету. Яны могуць дзякуючы сваім здольнасцям стаць палітычнымі дарадцамі і кваліфікаванымі кадрамі для адпаведных галін партыі і дзяржаўнага апарату. З такімі мэтамі ў 1956 годзе заснавалі Інстытут сусветнае эканомікі і міжнародных адносінаў (ІСЭМА), у 1961 годзе стварылі Інстытут эканомікі сусветнае сацыялістычнае сістэмы, Інстытут Афрыкі і Інстытут Лацінскае Амерыкі.

У сярэдзіне 1960-х гадоў убачылі свет яшчэ дзве даследчыя структуры, звязаныя з вывучэннем асобных рэгіёнаў свету, — Інстытут Далёкага Усходу (1966) і Інстытут ЗША (1967), які ў 1974 годзе быў перайменаваны ў Інстытут ЗША і Канады.

Праз тое, што гэтыя інстытуты былі вельмі моцна звязаныя з палітычнымі патрэбамі і мелі міждысцыплінарны характар, пэўная колькасць спецыялістаў стала ў большай ці меншай ступені знаёміцца з заходняй навуковай літаратурай. У працэсе яе вывучэння і яшчэ больш пры непасрэдным азнаямленні з краінамі даследчыкі пачалі адаптаваць свае мадэлі аналізу, каб наблізіць іх да рэальнага палітычнага жыцця.

Прыкладам можа быць рост і ўскладненне савецкіх даследаванняў Злучаных Штатаў, што ўжо адзначалася заходнімі навукоўцамі (напрыклад:

Schwartz, 1978; Malcolm, 1984). Гэта, прынамсі часткова, можа быць звязанае з адкрыццём Інстытута ЗША пад кіраўніцтвам Арбатава.

Напрыканцы 1960-х гадоў і пазней назіраўся рост колькасці спецыялістаў у інстытутах, асабліва ў Інстытуце дзяржавы і права АН, але таксама і ў ІСЭМА Акадэміі сацыяльных навук, які перайшоў пад юрысдыкцыю Міжнароднага дэпартамента ЦК. Пры гэтым дэпартамент пачаў праяўляць цікавасць да палітычнае навукі і ідэнтыфікацыі яе як паліталогіі. Адным з фактараў стала пашырэнне крытыкі «буржуазнае» палітычнае навукі. Добрымі, але разнапланавымі прыкладамі могуць быць даследаванні В. Г. Каленскага (1969) па амерыканскай палітычнай навуцы і П. С. Грацянскага (1975) па палітычнай навуцы Францыі.

Крытычныя матэрыялы выдавалі многія акадэмічныя інстытуты, але асабліва Інстытут дзяржавы і права ў Маскве 12 .

Можна запярэчыць, што дысцыпліна мае рэальны ўплыў у Савецкім Саюзе, яна павінна быць злучаная з адукацыйнымі ўстановамі, мець уласны інстытут і ўласны прафесійны часопіс. Па гэтым крытэры палітычная навука, на першы погляд, зрабіла малы крок. Калі ўлічыць, што «палітыка», звязаная з савецкімі вышэйшымі навучальАрчы Браўн. Палітычная навука ў СССР 10 О разработке проблем политических наук: обзор писем читателей (Правда, июнь 13, 1965: 5).

11 О разработке проблем политических наук: обзор писем читателей (Правда, июнь 13, 1965: 5).

12 Адносна нядаўна група аўтараў Інстытута дзяржавы і права пад кіраўніцтвам В. Е. Гуліева і агульнай рэдактурай Г. Шахназарава выдалі кнігу з доўгімі ўводзінамі пра паходжанне і развіццё «буржуазнае палітычнае навукі» і крытычным аглядам літаратуры па палітычнай навуцы ЗША, Брытаніі, Францыі, Італіі і Германіі: Шахназаров, 1982.

58 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 нымі ўстановамі, падаецца пад рубрыкамі «Дзяржава і права» і «Навуковы камунізм», прагрэс больш відавочны. Больш за тое, палітычная рэлевантнасць палітычнае навукі і партыйнае прыкрыццё некаторых яе вядучых прыхільнікаў значыла, што навукоўцы мелі рэальныя шанцы патрапіць у вышэйшыя палітычныя колы.

Неабходнасць асобнага інстытута ці навуковага цэнтра абгрунтоўвалі, напрыклад, Шахназараў і Бурлацкі (1980: 23), а таксама В. Смірноў (1980: 92) з Інстытута дзяржавы і права ў Маскве (на той час генеральны сакратар Савецкае асацыяцыі палітычных навук). Існаваў, аднак, шэраг прычынаў, па якіх гэта было цяжка рэалізаваць. Першая з іх — запавольванне эканамічнага развіцця на пачатку 1980-х гадоў, што прывяло да больш жорсткіх фінансавых абмежаванняў для Акадэміі навук. Другая: існавала дастаткова моцная апазіцыя ў межах традыцыйных дысцыплінаў права і філасофіі адносна новае галіны «навуковага камунізму». Так, напрыклад, уплывовыя юрысты ў прававых інстытуцыях занепакоіліся «стратаю» манаполіі на вывучэнне дзяржавы і палітыкі на карысць палітычнае навукі, што мусіла суправаджацца стратаю матэрыяльных рэсурсаў і персаналу. Трэцяя прычына: міждысцыплінарныя інстытуты — Інстытут міжнароднага працоўнага руху, ІСЭМА, Інстытут эканомікі сусветнае сацыялістычнае сістэмы, Інстытут ЗША і Канады, Інстытут Афрыкі, Інстытут Лацінскае Амерыкі і іншыя — давалі прытулак як спецыялістам па палітыцы, так і па эканоміцы і не жадалі сутыкнуцца з перспектываю пераходу некаторых, магчыма найлепшых, спецыялістаў у новы палітычны інстытут. Да таго ж спецыялісты па палітыцы з высокім узроўнем прафесійнае кампетэнцыі зрабілі значныя і важныя ўнёскі ў працу інстытутаў. Гэта, дарэчы, можа ўскосна быць прыкметаю прагрэсу дысцыпліны.

Стварэнне новага акадэмічнага суб’екта шляхам заснавання спецыялізаванага часопіса таксама не было рэалізаванае (у адрозненне ад сацыялогіі, дысцыплінарны квартальнік якой «Социологические исследования» быў заснаваны ў 1974 г.). Тым не менш, колькасць кніг і артыкулаў па палітычнай навуцы значна ўзрасла з канца 1960-х гадоў. Больш за тое, з сярэдзіны 1970-х гадоў Савецкая асацыяцыя палітычных навук пачала публікаваць штогоднік, які змяшчаў шэраг цікавых матэрыялаў і выконваў функцыі, аналагічныя функцыям прафесійнага часопіса. Пры гэтым выданне асацыяцыі заставалася малавядомым за мяжою, а яго наклад (звычайна 2000— 4000 асобнікамі) быў больш чым у два разы меншы за наклад звычайнага нумара «Социологических исследований» 13 .

Асацыяцыя стала больш значнай арганізацыяй у апошнія гады, але як структура яна мае меншую акадэмічную і палітычную вагу, чым Інстытут дзяржавы і права Акадэміі навук у Маскве, дзе знаходзіцца яе сакратарыят. Некаторыя сябры вераць, што яе цяперашняе месцазнаходжанне прывязвае асацыяцыю занадта моцна да акадэмічнага правазнаўства. Гэта вызначае дысцыплінарны бэкграўнд большасці сяброў асацыяцыі, у тым ліку большасці супрацоўнікаў офіса і сябраў выканаўчага камітэта. Тым не менш, у траўні 1978 года, нягледзячы на апазіцыю з боку шэрагу юрыстаў, найменш схільных бачыць сябе «палітычнымі навукоўцамі», канферэнцыя асацыяцыі падтрымала змену ў назве — з «Савецкай асацыяцыі палітычных (дзяржавазнаўчых) навук» на «Савецкую асацыяцыю палітычных навук».

Такім чынам падкрэслена, што асноўнае зацікаўленне мае на ўвазе даследаванне палітычных феноменаў у шырокім сэнсе і што гэта не супадае з дыскусіямі пра структуру дзяржавы і яе дзейнасць. Асабліва тое тычылася вузкага разумення дзяржавы, якое, трэба сказаць, нават выключае кіроўчыя палітычныя партыі і якога савецкія юрысты традыцыйна прытрымліваюцца.

Значным стымулам для развіцця палітычнай навукі ў СССР стала правядзенне 11-й сусветнай канферэнцыі Міжнароднай асацыяцыі палітычнай навукі (International Political Science Association) у Маскве 1979 годзе 14 . Гэтая падзея вельмі шырока асвятлялася ў савецкай прэсе пачынаючы ад звароту-прывітання Леаніда Брэжнева на першай старонцы «Правды» 13 жніўня 1979 года. Пра канферэнцыю таксама інфармаПалітычная навука 13 Самы нізкі наклад (1550 і 1900 адпаведна) характэрны для самых апошніх штогоднікаў (Керимов, 1984; Керимов, 1985). Самы высокі наклад (4800) быў у 1976 г. (Керимов, 1976). Акрамя штогодніка навукоўцы, якіх у шырокім сэнсе можна назваць палітолагамі (political scientists), друкуюцца ў выданнях «Советское государство и право», «Социологические исследования», «Вопросы философии» і часопісах, прысвечаных асобным рэгіёнам свету.

14 Гл. даклад Л. С. Адарчава «О деятельности советской ассоциации политических наук» (Керимов, 1980: 195—198) і даклад А. І. Коўлера «О деятельности советской ассоциации политических наук в 1980 году» (Керимов, 1982: 189—192).

Гл. таксама: Шахназаров и Бурлацкий, 1980; Smirnov, 1980.

59 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 валі па радыё і тэлебачанні, што дазволіла далей легітымізаваць акадэмічнае даследаванне палітыкі і ідэю магчымасці канструктыўнай спакойнай дыскусіі з заходнімі вучонымі нават па далікатных пытаннях. Прынамсі, падчас канферэнцыі іх называлі «немарксістамі», а не «буржуазнымі» палітычнымі навукоўцамі. Савецкія масавыя газеты і часопісы, што паказальна, дапускалі памылку ў назве IPSA, настойліва іменуючы яе Міжнароднай асацыяцыяй палітычных навук 15 . У спецыяльных публікацыях з малым накладам звычайна падавалася яе правільная назва 16 .

Была зробленая спроба павысіць ролю Савецкая асацыяцыі палітычных навук як «каардынацыйнага цэнтра», каб пашырыць «маштабы і геаграфічны абсяг яе актыўнасці» 17 . З мэтаю забеспячэння сістэматычнае дапамогі акадэмічным інстытуцыям і рэгіянальным адгалінаванням асацыяцыі ў каардынацыі даследаванняў па палітычных тэмах паўстала група, якую ўзначаліў Юрый Ціхаміраў — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута дзяржавы і права. Група намагалася быць двухбаковым каналам інфармацыі пра даследаванні палітыкі ў Савецкім Саюзе (Керимов, 1982: 190—191). Узмацненне ролі асацыяцыі ў цэлым было прызнанае ў яе новым статусе, зацверджаным Прэзідыумам Акадэміі навук СССР у чэрвені 1982 года. Гэты статус даваў асацыяцыі правы навуковага савета Акадэміі навук і ўпаўнаважваў скіроўваць і каардынаваць па ўсім СССР даследаванні ў галіне палітычнае сістэмы і палітычных адносінаў (Керимов, 1984: 211). Гэта суправаджалася пашырэннем фінансавага і адміністрацыйнага значэння асацыяцыі. У лютым 1983 года адбыліся новыя выбары яе кіроўчых органаў і ўзмацненне сакратарыяту (Керимов, 1984: 207, 217).

Праблематыка савецкай палітычнай навукі У артыкуле «Пра развіццё марксісцка-ленінскай палітычнай навукі» Шахназараў і Бурлацкі дэталёва апісалі стан палітычнае навукі. Яны ўзгадалі (Шахназаров и Бурлацкий, 1980: 11— 12), што Прэзідыум акадэміі навук СССР прыняў рэзалюцыю ў верасні 1979 года, дзе адзначалася, што маскоўская канферэнцыя IPSA прадэманстравала як «высокі ўзровень даследаванняў у полі палітычнае навукі ў СССР, так і неабходнасць яе далейшага развіцця». У святле такой важнай падтрымкі зробленага і прызнання таго, што значна больш яшчэ трэба зрабіць, Шахназараў і Бурлацкі вызначылі, як яны бачаць сутнасны клопат палітычнае навукі і якія яе элементы трэба развіваць у межах Савецкага Саюза. Сярод важных тэмаў, дасюль пагарджаных, была названая «роля фактару паводзінаў у арганізацыі палітычнае сістэмы». Аўтары ўказвалі на неабходнасць павялічыць колькасць эмпірычных даследаванняў і ажыццявіць лепшую каардынацыю даследаванняў. Яны таксама падкрэслілі, што пэўныя «ключавыя тэарэтычныя катэгорыі і канцэпты» існавалі, але былі слаба распрацаваныя.

Сярод прыкладаў яны назвалі: «палітычная ўлада», «палітычная культура» і «палітычная свядомасць» (Шахназаров и Бурлацкий, 1980: 14;

Смирнов, 1980: 91—92).

Шахназараў і Бурлацкі, якія не толькі мелі агульную зацікаўленасць у даследаванні палітыкі, але і сацыяльны інтарэс у развіцці дысцыпліны палітычнае навукі, вызначалі прадмет палітычнай навукі ў шырокім сэнсе як «палітычныя сістэмы ў розных грамадствах і іх узаемадзеянне на міжнароднай арэне» (Шахназаров и Бурлацкий, 1980:

17). Аўтары зноў адзначылі зацікаўленасць палітычнае навукі ў даследаванні палітычнае ўлады, але сцвярджалі, што гэта важна і для іншых сацыяльных навук, сярод якіх назвалі гісторыю і палітычную эканомію. «Тым не менш, — працягвалі даследчыкі, — у цэнтры ўвагі палітычнае навукі павінна быць не толькі ўлада ва ўсіх сваіх праявах і ўзаемадзеяннях, але перадусім шлях, якім яна арганізоўваецца і выконваецца (Шахназаров и Бурлацкий, 1980: 13). Спрабуючы вызначыць асобны падыход палітычнае навукі ў параўнанні з іншымі сацыяльнымі навукамі, яны зазначылі, што «палітычная навука факусавала ўвагу на аналізе партый, сацыяльных арганізацый і іншых інстытутаў палітычнае сістэмы, на працэдуры прыняцця рашэнняў і на ўдзеле ў палітычным працэсе розных класаў і сацыяльных групаў — калі каротка, на палітычнай дынаміцы» (Шахназаров и Бурлацкий, 1980: 21).

Арчы Браўн. Палітычная навука ў СССР 15 Гл.: Известия, август, 16 і 20,1979; Правда, август, 13,1979; Новое время, № 32, 1979: 12—13; № 35, 1979: 21.

16 Гл.: штогоднік Савецкае асацыяцыі палітычных навук за 1978 год (Керимов, 1979a).

17 Для таго каб прасунуць апошнюю ідэю, гадавая канферэнцыя асацыяцыі 1980 года прыняла прапанову з узбекскага аддзела правесці адну з наступных канферэнцый у Ташкенце.

60 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Колькасць такога кшталту даследаванняў, якія праводзіліся ў Савецкім Саюзе, была, тым не менш, абмежаваная, асабліва што тычылася палітычнай сістэмы самой па сабе. Прапануючы ўласныя інтэрпрэтацыі па палітычным развіцці некамуністычных краінаў, савецкія вучоныя мелі ў сваім распараджэнні вынікі эмпірычных даследаванняў заходніх вучоных. Але для разгляду ўласнае сістэмы яны выкарыстоўвалі заходнія працы толькі ў якасці аб’екта для крытыкі. Існавала, натуральна, шмат ключавых інстытутаў у савецкай палітычнай сістэме — палітбюро, сакратарыят ЦК, дэпартаменты ЦК, Прэзідыум Савета Міністраў і Дзяржплан, — чые рэальныя ролі, функцыі і адносіны з іншымі інстытутамі вельмі мала аналізавалі савецкія даследчыкі палітыкі. У Савецкім Саюзе грунтоўнае даследаванне адных інстытутаў можа быць больш простым, чым іншых. Напрыклад, у апошнія гады выйшаў цікавы і крытычны аналіз міністэрскае сістэмы (Курашвили, 1985, 1983, 1982). Але сапраўдныя сутнасныя даследаванні асноўных партыйных інстытутаў, у прыватнасці вызначэнне таго, што змянілася ў рэальным свеце савецкае палітыкі, не даступныя для сацыяльнае навукі.

Пэўны прагрэс быў зроблены ў межах дыскусіі пра тое, як прымусіць савецкую палітычную і эканамічную сістэму функцыянаваць больш эфектыўна. Шахназараў і Бурлацкі прызнавалі, што цэнтральнае пытанне вядучае ролі партыі ва ўмовах сацыялізму даволі неадэкватна вывучалася на акадэмічным узроўні. Яны адзначылі такія тэмы, як формы і метады партыйнага кіравання грамадствам, даследаванні структуры камуністычных і рабочых партый, сацыяльную кампазіцыю гэтых партый, стыль іх работы. Яны бачылі ліквідацыю гэтага прабелу «адной з найбольш важных задач тэорыі палітыкі і палітычнае практыкі» (Шахназаров и Бурлацкий, 1980: 23).

Уводзіны і дыфузія новых канцэптаў Тое, што канец 1970-х — 1980-я гады былі часам руху да афіцыйнага прызнання палітычнае навукі ў якасці дысцыпліны, можна праілюстраваць праз параўнанне першага (1978) і другога (1980) выдання «Кароткага палітычнага слоўніка» (Оников и Шишлин, 1978, 1980), надрукаванага «Политиздатом» 18 . У другім выданні, якое выйшла накладам 500 000 асобнікаў, упершыню змешчаны (1980: 319—320) уводзіны — дастаткова аб’ёмныя — пра «палітычную навуку» (у дужках пазначана альтэрнатыўная назва «паліталогія»). Варта адзначыць, што двух тэрмінаў слоўніка 1980 года — «плюралізм» і «палітычная культура» — няма ў выданні 1978 года (1980: 316, 318—319). Пры гэтым «палітычная культура» і «палітычная навука» выкарыстаны як карысныя і легітымныя азначэнні, а канцэпт «плюралізм» уключаны толькі таму, што яго ўжываюць заходнія навукоўцы і ён патрабуе крытыкі 19 .

Кангрэс IPSA 1979 года ў Маскве даў, на што і спадзяваліся савецкія арганізатары, штуршок для развіцця савецкае палітычнае навукі, але аргументы за больш сістэматычнае вывучэнне палітыкі былі высунутыя ў разнастайных савецкіх кнігах на дзесяцігоддзе раней. Шырокая дыскусія пра канцэпцыі дадзенай дысцыпліны мела месца напрыканцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў. У межах артыкула толькі невялікую ўвагу можна аддаць гэтай літаратуры, але найбольш важныя работы варта назваць.

В. Г. Каленскі прапанаваў грунтоўны агляд і крытыку амерыканскае палітычнае навукі (1969), што павялічыла цікавасць савецкіх сацыяльных даследчыкаў да замежных калег 20 . Але праца Бурлацкага «Ленин, государство, политика» (1970) мела большы ўплыў. Гэта толькі часткова было звязанае з высокай пазіцыяй Бурлацкага ў акадэмічных і партыйных колах, хоць такі фактар не варта ігнараваць. Савецкае акадэмічнае, як і палітычнае, жыццё ў значнай ступені іерархічнае, і кніга прафесара, які раней працаваў у апараце ЦК і вядомы добрымі стасункамі з вышэйшымі партыйнымі эшалонамі, заўсёды будзе значна часцей цытавацца, чым праца навуковага супрацоўніка без такога кшталту досведу і кантактаў. Маючы высокае іерархічнае становішча, пэўныя савецкія прадстаўнікі сацыяльных навук Палітычная навука 18 Некалькі папярэдніх версій слоўніка пад рознай рэдакцыяй таксама друкаваліся гэтым выдавецтвам.

19 За карыстанне адным з варыянтаў «плюралізму» польскі даследчык Ежы Вятр быў шырока атакаваны ў савецкіх часопісных артыкулах, цалкам прысвечаных крытычнаму разгляду яго ідэй. Гл.: Кузнецов, 1983: 26—39. Пра «за» і «супраць» таго, каб разглядаць савецкую палітыку ў тэрмінах плюралізму, гл.: Solomon, 1983.

20 Рольф Тын (Rolf Theen, 1971) у аглядзе перспектываў палітычнае навукі ў СССР вызначае кнігу Каленскага 1969 года як пункт пачатку. Сам Каленскі эміграваў з Савецкага Саюза ў Злучаныя Штаты ў 1985 годзе.

61 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 карысталіся больш разнастайнай увагай, чым якія іншыя даследчыкі, а іх працы не падлягалі крытыцы. Але тое не тычыцца Бурлацкага: ён не толькі займаў важныя партыйныя пазіцыі, але і часта мог сказаць нешта новае.

Яго праца «Ленин, государство, политика» інавацыйная ў многіх аспектах. Што асабліва важна, кніга была першай у Савецкім Саюзе, якая: а) развівала дастаткова падрабязна (с. 118— 144) канцэпт «палітычная сістэма» як нешта больш шырокае і адрознае ад канцэпту «дзяржава» ў нармальным савецкім юрыдычным вызначэнні; б) распрацоўвала канцэпт «палітычны рэжым» (с. 118, 136—140; асабліва с. 138—139);

в) уводзіла канцэпт «палітычная культура» (с. 327).

Усе канцэпты сталі прадметам шырокіх дыскусій пасля выхаду кнігі. Пра савецкія дэбаты пра канцэпты «палітычная ўлада», «палітычная сістэма» і «дзяржава» можна паглядзець у Гардінга (Harding, 1984), а пра савецкую літаратуру, прысвечаную палітычнай культуры, — у Браўна (Brown, 1984). У сувязі з гэтым у артыкуле я звярну асноўную ўвагу на канцэпт «палітычны рэжым», што дэманструе сутнасць зменаў у савецкай палітычнай навуцы. Канцэпты «палітычная сістэма» і «палітычная культура» хутка сталі часткаю савецкага палітычнага дыскурсу і прадметам акадэмічных дыскусій. Самае высокае афіцыйнае прызнанне новых канцэптаў адбылося ў 1977 годзе, калі першы раздзел Канстытуцыі СССР атрымаў назву «Палітычная сістэма», а ў яго артыкулах 6 і 9 з’явіліся спасылкі на гэты канцэпт 21 . Тэрмін «палітычная культура» таксама атрымаў хуткае прызнанне і ўвайшоў ва ўжытак галоўных сакратароў (Брежнев, 1977: 315;

Андропов,1982: 2; Андропов 1983: 18). Тэрмін «палітычная сістэма» мае ўсё большую вагу ў савецкай акадэмічнай літаратуры.

Нягледзячы на тое, што Бурлацкі быў паспяховым пісьменнікам і адным з тых, што жадалі і маглі стварыць новую прастору, ён быў адзіным з многіх партыйных інтэлектуалаў, хто меў уплыў у межах таго, што можна назваць ідэалагічнай сферай савецкага палітычнага жыцця. (Гэтую сферу мы вылучаем, каб адрозніць яе ад адукацыі, абароны, замежных спраў, сямейнага права і г. д.) Бурлацкі, варта дадаць, інтэнсіўна пісаў пра міжнародныя адносіны, а таксама пра ідэалогію і канцэпты сацыяльнае навукі. (Шлях ажыццяўлення ўплыву на ідэалагічную сферу я буду разглядаць пазней у адпаведным раздзеле тэксту).

У 1970-я гады ўбачылі свет разнастайныя важныя кнігі, напісаныя ў тэрмінах і ідэях, якія сталі інавацыйнымі ў кантэкстце савецкай палітычнай навукі. Шэраг з іх звязаны з тэорыяй дзяржавы і палітычнай сістэмы 22 , некаторыя — з шырокай крытыкаю заходніх прац па гэтай тэме 23 , іншыя прысвечаны адносінам паміж грамадскай думкаю і дзяржаўным кіраваннем (напрыклад: Сафаров, 1975; Грушин и Оников, 1980). Пэўная колькасць зрабіла выклік у сферы кампаратыўнае палітыкі і паспрабавала прымяніць аналіз сістэмаў для вырашэння адміністрацыйных праблемаў 24 . Сярод гэтых работ, якія, магчыма, зрабілі найбольшы ўплыў на зацікаўленую супольнасць у Савецкім Саюзе, была і «Советская демократия» Шахназарава — часткова з прычыны таго, што Шахназараў займаў высокія як палітычныя, так і акадэмічныя пазіцыі, часткова ў выніку таго, што кніга ў некалькіх аспектах дала значна больш рэалістычную ацэнку ролі Камуністычнай партыі ў савецкай палітычнай сістэме. Апрача таго, манаграфія прапагандавала ўзмацненне савецкае дэмакратыі, у прыватнасці, праз забеспячэнне больш вольнага і поўнага патоку інфармацыі да грамадзянаў (Шахназаров, 1972: 137) 25 .

Р. Сафараў, іншы гарачы прыхільнік больш актыўнага абмену інфармацыяй паміж урадам і грамадзянамі, у кнізе «Общественное мнение и государственное управление» падкрэсліваў, што лепш інфармаваная публіка будзе забяспечваць больш эфектыўны кантроль за адміністрацыйнымі пазіцыямі. Аўтар выказаў гэта наступным чынам:

«Чым большы аб’ём інфармацыі, якая зыходзіць да грамадства, тым вышэйшы ўзровень кампетэнАрчы Браўн. Палітычная навука ў СССР 21 Гл. Канстытуцыю (p. 19—23).

22 У дадатак да Бурлацкага (1970) варта ўзгадаць Шахназарава (1972); Бурлацкага і Галкіна (1974); Васільева і др.

(1984); Рэйзнер і Сімонія (1984).

23 Гл.: Федосеев, 1974; Каленский, 1977; Бурлацкий и Галкин, 1985.

24 Гл.: Бурлацкий и Чиркин, 1978; Страшун, 1976; Оболонский и Рудашевский, 1978; Бутенко, 1984.

25 Выказаная падтрымка Шахназаравым (і Сафаравым) большай свабоды інфармацыі і крытыкі правільна адзначаны Хілам (Hill, 1980a: 108—111). Для далейшых заяваў пра неабходнасць інфармаваць грамадзянаў і аддаваць больш увагі грамадскай думцы гл.: Сафаров, 1982; Гулиев, 1982: 139—144 (асабліва с. 142).

62 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 цыі грамадскае думкі, у сэнсе кантролю над урадам, міністэрствамі і выканаўчымі камітэтамі саветаў» (Сафаров, 1975: 214).

Сафараў не толькі быў галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута дзяржавы і права Акадэміі навук у Маскве, але і выступаў як кансультант Цэнтра вывучэння, прадказання і фармавання грамадскае думкі пры ЦК КП Грузіі. Яго можна лічыць адным з вядучых вучоных у Савецкім Саюзе ў сферы даследавання грамадскае думкі.

Б. А. Грушын узначальваў лабараторыю Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута сістэмнага аналізу Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Акадэміі навук СССР. У 1969 годзе Грушын быў прызначаны дырэктарам новага Цэнтра вывучэння грамадскае думкі ў Інстытуце ўжытковых сацыяльных даследаванняў АН. Цэнтр, дзе Грушын сабраў выдатную каманду спецыялістаў, праіснаваў толькі да 1971 года, але і пасля таго, як ён быў закрыты, Грушын і большасць яго былых калег працягвалі друкавацца 26 .

Постбрэжнеўскі перыяд савецкае палітыкі суправаджаўся павелічэннем цікавасці пэўных прадстаўнікоў партыйнага топ-кіраўніцтва да адкрытасці. Але толькі пры генеральным сакратары Ю. Андропаве камюніке сустрэч Палітбюро пачалі публікаваць у савецкай прэсе. У самы нядаўні перыяд Міхаіл Гарбачоў (і да таго, і пасля таго, як заняў пасаду партыйнага лідэра) стаў актыўна выступаць за павелічэнне абмену інфармацыяй і публічнае паведамленне як пра правалы, так і пра поспехі (Горбачев, 1984: 30—31; Горбачев, 1986:

7). Цяпер складана сказаць, наколькі гэтыя тэндэнцыі будуць устойлівыя ў савецкай палітыцы.

Сярод больш важных кніг у сферы палітычнае навукі ў Савецкім Саюзе, што зрабіла значны ўплыў на навукоўцаў, стала калектыўная праца па сучасных палітычных сістэмах пад рэдакцыяй Бурлацкага і Чыркіна. Анатацыя да кнігі паведамляла, што «калектыўная манаграфія — гэта першае кампаратыўнае даследаванне сучасных палітычных сістэмаў». Яна сапраўды была першай кнігай, надрукаванай у СССР, дзе пад адзінай вокладкай «аналізаваліся палітычныя сістэмы сацыялістычных, капіталістычных краінаў і краінаў на стадыі развіцця». Аднак варта адзначыць, што некаторыя заходнія навукоўцы зрабілі гэта раней, прычым падаўшы значна большую колькасць эмпірычных дэталяў і, натуральна, зыходзячы з іншых метадалагічных пазіцый 27 .

Не ўсе аўтары «Политических систем современности» карысталіся агульнай тэрміналогіяй, але Бурлацкі і Чыркін мелі моцную каманду суаўтараў. Два агульныя і параўнальныя падраздзелы папярэднічалі тром раздзелам: «Палітычная сістэма савецкага грамадства», «Палітычныя сістэмы сучаснага капіталізму» і «Палітычныя сістэмы краін, якія развіваюцца». Аўтары не забыліся адзначыць прагрэсіўны характар першай, а таксама прадбачылі «пашырэнне і паглыбленне сацыялістычнае дэмакратыі» (Бурлацкий и Чиркин, 1978: 94—147, асабліва 104).

Канцэпт палітычнага рэжыму Шэраг савецкіх палітычных навукоўцаў спрабавалі ўлічваць усю разнастайнасць зместу палітыкі, у тым ліку шляхі выкарыстання ўлады, стыль і клімат палітычнага жыцця, што можна знайсці ў «буржуазнай» і «сацыялістычнай» дзяржаве ці краіне, якая развіваецца. Ні канцэпт «дзяржава» (асабліва калі яе разумець як «асноўны інстытут палітычнае сістэмы»; Шахназаров и Бурлацкий, 1980: 21), ні канцэпт «палітычная сістэма» ў значэнні палітычных структур (уключна з партыяй ці партыямі) не даюць адэкватнага разумення неструктураваным палітычным феноменам, пазначаным вышэй. Для таго каб звярнуць на іх большую ўвагу, быў распрацаваны канцэпт «палітычны рэжым», які набыў даволі спецыфічнае значэнне, адрознае ад таго, якое надаецца яму ў заходняй палітычнай навуцы.

Бурлацкі сцвярджаў, што пры выкарыстанні канцэпту «палітычны рэжым» вельмі важна параўнаць «афіцыйныя, уключаючы канстытуцыйныя і прававыя, формы з рэальным палітычным жыццём, заяўленымі мэтамі актуальнай палітыкі» (Бурлацкі, 1970: 138). Ён зазначыў, што канцэпт «палітычны рэжым» стаў агульнапрынятым пры аналізе буржуазных палітычных сістэмаў, але ці можна яго прымяняць для аналізу «сацыялістычнае дзяржавы» — пытанне «больш дыскусійнае» (Бурлацкий, 1970: 138—139). Калі мы цікавімся рэальным працэсам, які разгортваецца ў межах той ці Палітычная навука 26 У 1980 г. Грушын надрукаваў вынікі маштабнага даследавання, праведзенага напрыканцы 1960-х — пачатку 1970-х гг.

у Таганрогу, Маскве і Растове-на-Доне. Гл.: Грушин и Оников, 1980.

27 У якасці выдатнага прыкладу сінтэзу такога кшталту, што спалучаецца з незвычайна шырокай перспектывай аналізу гл.: LaPalombara, 1974.

63 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 іншай сацыялістычнай дзяржавы, то «мы павінны прызнаць факт, што назапашванне дастаткова важных зменаў у палітычным жыцці можа адбывацца без радыкальных трансфармацый формы дзяржаўнае арганізацыі і палітычнае структуры грамадства.

Гэта можна ўбачыць на прыкладзе Венгерскае народнае рэспубліцы перад і пасля 1956 г. Палітычная структура ў гэтай краіне не зазнала важных зменаў з пункту гледжання канстытуцыйных формаў. Тым не менш, немагчыма адмаўляць, што палітычнае жыццё, формы і метады партыйнага кіраўніцтва, рэальныя магчымасці працоўных людзей рэалізоўваць свае правы і, нарэшце, палітыка дзяржавы перанесла серыю зменаў у кірунку ўзмацнення сацыялістычных структур і развіцця сацыялістычнай дэмакратыі» (Бурлацкий, 1970: 139).

Прыклад дэманструе аналіз зменаў, якія паступова адбываліся ў венгерскім палітычным жыцці пад кіраўніцтвам Янаша Кадара ў параўнанні са значна больш рэпрэсіўным рэжымам Мацьяша Ракошы. Традыцыйная савецкая тэорыя, дзе падкрэслівалася «класавая сутнасць» дзяржавы ці яе сацыяльна-эканамічны фундамент, мала дапамагала савецкім вучоным, якія імкнуліся зразумець змены венгерскага тыпу. Ні «класавая сутнасць» дзяржавы, ні «сацыялістычны» базіс эканомікі не маглі расказаць пра змены ў Венгрыі да 1956 года і пасля яго. Не было і істотных зменаў палітычнае сістэмы пад кіраўніцтвам Ракошы і Кадара, прынамсі калі мы разумеем «палітычную сістэму» ў сэнсе канстытуцыйных формаў і інстытуцыйных структур.

Традыцыйныя катэгорыі аналізу дзяржавы, якія можна знайсці ў марксізме-ленінізме, не былі абвергнутыя, але яны былі мадыфікаваныя і дапоўненыя праз распрацоўку такіх канцэптаў, як «палітычны рэжым», «палітычная сістэма» і «палітычная культура». Пакуль не існуе цвёрдае згоды паміж савецкімі навукоўцамі пра статус канцэпту «палітычны рэжым», але ёсць вера ў тое, што важна вылучыць сутнасную разнастайнасць палітычнага жыцця. Жыццё больш шматграннае, чым варыянты класавае сутнасці ці нават палітычнае формы, якія можна знайсці ў капіталістычных і сацыялістычных краінах і краінах, якія развіваюцца, і разуменне гэтага, без сумневу, расце паміж савецкімі вучонымі, якія займаюцца вывучэннем палітыкі.

Калі палітычная сістэма вызначаецца вузка — так бы мовіць, у інстытуцыйных формах, — канцэпт палітычнага рэжыму можа быць скарыстаны як нешта дадатковае да палітычнае сістэмы. Савецкія палітолагі, тым не менш, яшчэ нядаўна былі схільныя прыняць вельмі шырокае вызначэнне палітычнае сістэмы — замыкаючы ў яе «форму кіравання, палітычны рэжым і палітычную культуру» (Смирнов, 1982: 19). Смірноў бачыў палітычны рэжым як умовы і клімат, у якіх адбываецца палітычны працэс, шляхі, па якіх ён адбываецца, формы выкарыстання палітычнае ўлады, магчымасці для выкарыстання палітычных правоў і свабодаў, месца легальнасці ў палітычнай сістэме.

Для Каленскага палітычны рэжым — пераважна «залежная пераменная формы кіравання» (Каленский, 1977: 139). Гэта не зусім сінонім «формы кіравання», бо ў такім выпадку неалагізм непатрэбны (Каленский, 1977: 138) 28 . Галоўны феномен, які ўключаны ў канцэпт палітычнага рэжыму і патрабуе даследавання, на думку Каленскага, — існыя нормы і ўзоры паводзінаў. «Нормы і ўзоры фармуюць палітычную свядомасць індывідуумаў, а таксама рэгулююць узаемаадносіны ўдзельнікаў палітычнага працэсу — класы, групы, арганізацыі — і тыя метады, якія выкарыстоўваюцца палітычным кіраўніцтвам у ажыццяўленні права сацыяльнага кантролю і кіравання (Бурлацкий и Чиркин, 1978: 38—39).

Палітычны рэжым для Каленскага залежыць ад «такіх трывалых кампанентаў жыцця грамадства, як ідэалогія кіроўчага класа, палітычныя традыцыі і арыентацыя базісных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца ў масавай публічнай свядомасці.

Значыць, ад палітычнай культуры ў шырокім значэнні гэтага тэрміна, якая разумеецца як поўны гістарычны досвед дзяржаўнага развіцця той ці іншай краіны» (Каменский, 1977: 139—140). Савецкія аўтары, якія выкарыстоўвалі канцэпт «палітычны рэжым», каб зафіксаваць многія аспекты палітычнага жыцця, што традыцыйная савецкая прававая навука кшталту «дзяржава і права» звычайна не заўважала. Інстытуцыйнае апісанне тут не дастатковае, бо «фармальная дэмакратызацыя структур улады далёка не заўсёды суАрчы Браўн. Палітычная навука ў СССР 28 Каленскі (Каленский, 1977: 37) крытыкаваў савецкага даследчыка Цэменбаўма за атаясамленне «палітычнага рэжыму» і «формы кіравання» ў кнізе «Государство: система категорий» (1971).

64 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 падае з дэмакратызацыяй палітычнага рэжыму» (Бурлацкий и Чиркин, 1978: 39).

Якасць і патэнцыяльнае значэнне тэрміна «палітычны рэжым» былі падкрэсленыя галоўным рэдактарам выдання «Советское государство и право» M. I. Піскоціным. Ён крытычна ставіўся да тых, хто выкарыстоўваў новую тэрміналогію для перафармулявання старых канцэптаў. У якасці прыкладу ён назваў падручнік па тэорыі дзяржавы і права, надрукаваны ў Ленінградзе ў 1982 годзе, дзе вылучаны дзве формы палітычнага рэжыму ва ўмовах сацыялізму — «палітычны рэжым дыктатуры пралетарыяту і палітычны рэжым усенароднай дзяржавы». Аўтар падкрэсліў, што гэтая класіфікацыя ўключае далёка не ўсю палітычную разнастайнасць, якую можна назіраць ў краінах, дзе кіруюць камуністычныя партыі, і ў адносінах да палітычных рэжымаў:

«праблема іх развіцця ў краінах рэальнага сацыялізму чакае свайго даследчыка» 29 . Гэтага погляду прытрымліваўся і Ю. Ціхаміраў. Ён заклікаў да больш экстэнсіўнай распрацоўкі канцэпту «палітычны рэжым», пад якім разумеў «адну з найбольш надзейных «пераменных» у характарыстыцы метадаў дзяржаўнае палітыкі, узроўняў развіцця дэмакратыі і сродкаў рэгулявання масавых палітычных паводзінаў» 30 .

Палітычная навука і савецкая палітыка Як было азначана на пачатку артыкула, сувязі паміж савецкай палітычнай навукай і рэальным светам савецкае палітыкі вельмі шчыльныя.

Гэта значыць, нават больш блізкія, чым у іншых навук і дысцыплін. Савецкія навукоўцы працуюць з пэўнымі абмежаваннямі. Існуюць абмежаванні на тое, што можна публікаваць, прычым межы дазволенага для спецыяльных выданняў шырэйшыя, чым для медый. Больш за тое, цягам часу рамкі магчымага могуць змяняцца ў бок большых абмежаванняў і наадварот. У выпадку савецкае палітычнае навукі на працягу апошніх 20 гадоў рамкі значна пашырыліся. Гэта тычыцца як аналізу палітыкі замежных краінаў, так і развіцця канцэптаў, у якіх учорашні рэвізіянізм стаў у пэўнай ступені сённяшняй артадоксіяй.

У ступені, дзіўнай для многіх заходніх даследчыкаў, шэраг такіх цэнтральных палітычных канцэптаў, як «дзяржава», «палітычная ўлада», «палітычная сістэма», «палітычны рэжым», застаецца дыскусійным у савецкай навуцы 31 . Толькі ў постхрушчоўскую эру два апошнія атрымалі статус важных канцэптаў. Найбольшае значэнне надаецца цяпер «палітычнай сістэме», і варта падкрэсліць чаму. Савецкі навуковец Барыс Тапорнін вызначыў тры стадыі, праз якія прайшоў канцэпт, каб патрапіць у савецкую канстытуцыю.

Спачатку Тапорнін, як і Чыркін (Чиркин, 1981:

52), падкрэсліў, што «канцэпт “палітычная сістэма” ў значэнні, якое выкарыстоўваецца ў савецкім грамадстве, з’явіўся адносна нядаўна». Потым даследчык адзначыў, што ўпершыню катэгорыя ўжытая ў «навуковай і палітычнай літаратуры», а пасля патрапіла ў «партыйныя дакументы» і нарэшце — у заканадаўства «з прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 года».

Тэрмін «палітычныя сістэма», як і шэраг іншых канцэптаў, адносна нядаўна прынятых у Савецкім Саюзе, увайшоў у навуковы дыскурс у выніку чытання савецкімі даследчыкамі прац заходніх сацыяльных навукоўцаў. У 1981 годзе В. Е. Чыркін у кнізе адзначыў, спасылаючыся на матэрыялы канферэнцыі Інстытута дзяржавы і права ў красавіку 1979 года, што «паўтара дзесяцігоддзя таму ў палеміцы з буржуазнымі канцэптамі шырокай палітычнай навукі» можна было назіраць «працэс фармавання [у савецкай прававой навуцы] новае галіны ведаў — “тэорыі палітычнай арганізацыі грамадства”, пра якую цяпер больш дакладна гаварыць як пра тэорыю палітычных сістэмаў». У адносінах да заходняе палітычнае навукі савецкія акадэмічныя тэксты пра палітыку зыходзяць з нязгоды і нежадання прызнаваць уплывы. Але для нас важна адзначыць форму, у якой концепт з’яўляўся ў савецкім навуковым і ідэалагічным лексіконе, нават калі слова (ці іх спалучэнні) 32 само па сабе не было новае. Савецкая Палітычная навука 29 Гл. даклад абмеркавання на круглым стале «Разработка проблем теории социалистического государства»: «Советское государство и право», № 7, июль 1983 (с. 56—67, асабліва с. 60).

30 Гл. таксама: Чиркин, 1982: 17—18, 89.

31 Па гэтым агульным пытанні гл.: Hill, 1980a; Harding, 1984. Пра нядаўнія савецкія агляды літаратуры па тэорыі палітычнай сістэмы гл.: Марченко, 1984: 134—139; Чиркин, 1985.

32 Напрыклад, савецкія навукоўцы, якія выкарыстоўваюць канцэпт «палітычная культура», рэдка забываюцца адзначыць, што Ленін ужываў гэтае слова ў прамове 3 лістапада 1920 г. Ленін, аднак, не распрацаваў адпаведнага канцэпту.

Гл.: Ленин, 1963: 404; Кейзаров, 1982: 26; Блинов, 1982: 3; Белых, 1982: 123; White, 1979: 2, 193; Brown, 1984: 1, 104.

65 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 сацыяльная навука развівалася не толькі як адказ на савецкае атачэнне (незапланаваныя і запланаваныя сацыяльныя, эканамічныя змены, новыя дылемы і палітычны кантроль), але таксама ва ўзаемадзеянні з замежнай навукаю (часта як усходнееўрапейскай, так і заходняй). Новыя канцэпты і падыходы звычайна мадыфікуюцца і прымаюцца.

Адаптацыя дасягненняў заходняе навукі больш адчувальная ў дысцыплінах, далёкіх ад палітыкі.

Адзін прыклад — кібернетыка, названая ў артыкуле «Вопросов философии» ў 1953 годзе «гнілым ідэалагічным прадметам», а годам пазней (гэта значыць ужо пасля смерці Сталіна) у «Коротком философском словаре» — «рэакцыйнай ілжэнавукай» (Susiluoto: 1982, асабліва с. 162—163). Тым не менш, у постсталінскую эру адбылася радыкальная рэвізія савецкага акадэмічнага і афіцыйнага стаўлення да кібернетыкі і тэорыі сістэмаў ( Susiluoto, 1982; Cave, 1980; Collins, 1976: 110—129).

У многіх выпадках (гэта тычыцца як прыродазнаўчых, так і сацыяльных навук) навуковыя адкрыцці ў Савецкім Саюзе і на Захадзе рабіліся адначасова (ці нават раней у СССР). Але прыгнечанне абкурантызму ўладамі, асабліва ў сталінскую эру, было дастатковым, каб зняважыць новыя ідэі, а часам і іх аўтараў, наканаваць іх на забыццё (напрыклад:

Susiluoto, 1982; Holloway, 1970; Joravsky, 1970;

Medvedev, 1969; Medvedev, 1979).

Увядзенне канцэпту «палітычная сістэма» ў асноўны закон СССР стала апошняй стадыяй яе ператварэння. Гісторыя пачалася з навуковага і палітычнага апісання без асаблівага афіцыйнага статусу, была працягнутая праз ужыванне ў партыйных дакументах і, нарэшце, зафіксаваная ў Канстытуцыі. Акрамя таго, што «палітычная сістэма» з’явілася ключавым канцэптам савецкае палітычнае навукі, цяпер яна запатрабаваная ў якасці афіцыйнае дактрыны. Але якім чынам новыя канцэпты дасягнулі прамоваў уплывовых генеральных сакратароў? Можна пераканальна сцвярджаць, што генеральныя сакратары мелі часу на чытанне тэарэтычных трактатаў пра палітыку не больш, чым амерыканскія прэзідэнты, нават калі і валодалі большым досведам тэарэтычнае актыўнасці (згадаем факт, што марксізмленінізм быў і застаецца абавязковай моваю палітычнага дыскурсу для ўсіх, хто робіць сваю кар’еру ў партыйнай іерархіі).

Не трэба думаць, што першыя навукова распрацаваныя публікацыі пра канцэпты — гэта крыніца, праз якую новыя ідэі патрапляюць у афіцыйную дактрыну (часта ў расплывістай форме).

Адаптацыя новае тэрміналогіі і канцэптаў у афіцыйных дакументах і прамовах савецкіх палітыкаў адбываецца дзякуючы такім фактарам:

– уплыў на дактрыну і палітыку робяць нефармальныя групы і супольнасці ў межах партыйнае інтэлігенцыі;

– перанятыя на вышэйшым узроўні канцэпцыі маюць пэўную карысць для інтарэсаў лідэраў, бо робяць іх здольнымі размаўляць пра цікавыя праблемы.

Што тычыцца першага пункта, то існуюць нефармальныя групы партыйных інтэлігентаў, якія ўзаемадзейнічаюць і абменьваюцца ідэямі.

Такія групы вельмі важныя ў савецкай палітыцы, як было адзначана ў артыкуле «Формальные и неформальные группы в аппарате государственного управления» (Оболонский, 1983). Многае з таго, што напісаў Абалонскі, звязанае са значнасцю нефармальных міжгрупавых адносінаў, заснаваных на сяброўстве, агульным досведзе, блізкасці поглядаў, інтарэсаў, характару і персанальнага тыпу (Оболонский, 1983: 29), — гэта можна прымяняць як да групаў і супольнасцяў, так і да шырокіх колаў партыйнае інтэлігенцыі.

Акрамя такіх нефармальных групаў і супольнасцяў, заснаваных на персанальных адносінах, існуюць супольнасці па пэўных пытаннях (issue networks) — створаны з людзей, ад якіх можна пачуць нешта пра асобныя праблемы і якія маюць адпаведныя веды. У межах кожнай такой супольнасці ёсць, вядома, узаемадзеянне і абмен ідэямі.

Але тут таксама можа быць непаразуменне і супрацьстаянне паміж рознымі групамі ў межах асобнай супольнасці 33 . Менавіта з такіх групаў і суполак новыя ідэі і канцэпты знаходзяць свой шлях да прамоваў лідэраў, партыйных дакументаў і канстытуцыі. Універсалы і спецыялісты, журналісты і акадэмікі, персанальныя дарадцы лідэраў і бюракратаў з адпаведных аддзелаў ЦК — усе могуць быць уцягнутыя ў працэс падрыхтоўкі чарнавікоў афіцыйных дакументаў. Лідэры супольнасцяў могуць быць сябрамі камісій ці падкамісій, адказных за падрыхтоўку праектаў такіх значных дакументаў, як партыйная праграма і Канстытуцыя СССР.

Арчы Браўн. Палітычная навука ў СССР 33 Х’ю Хекла (Hugh Heclo), які абмяркоўваў праблему сеціваў у кантэксце амерыканскае палітыкі, вызначыў «сецівы па асобных пытаннях» як «групу, што падзяляе веды і звязаная з асобным аспектам (і праблемаю) публічнае палітыкі». Ён правільна адзначыў, што «веды не заўсёды ўтвараюць згоду (agreement)». Гл.: King, 1978: 87—124, асабліва 103—104.

66 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Другі пункт, пазначаны вышэй як прычына ўваходжання ва ўжытак новых канцэптаў, — карыснасць для саміх лідэраў. Яго можна праілюстраваць фактамі прыняцця Хрушчовым канцэпту «ўсенародная дзяржава» і Брэжневым — «развіты сацыялізм». Хрушчоў, якога звязваюць з «крэатыўным развіццём» марксізму-ленінізму і з выразнай лініяй падзелу паміж эраю Сталіна, быў прыхільнікам ідэі, што яго кіраванне стала прадвеснікам якасна новай стадыі развіцця СССР — дзяржавы ўсіх людзей як адрознай ад дыктатуры пралетарыяту. Праграма КПСС 1961 года (радыкальна перагледжаная версія была прынятая XXVII з’ездам партыі ў 1987 г.) абвясціла, што Савецкі Саюз увайшоў у эпоху «поўнамаштабнага будаўніцтва камунізму» і што «матэрыяльная і тэхнічная аснова камунізму» будзе забяспечаная, а «камуністычнае грамадства… у цэлым» будзе пабудаванае да 1980 года (Праграма, 1961: асабліва с. 62, 122—128). Канцэпт «усенародная дзяржава» можна лічыць антыподам ідэі «развіты сацыялізм», да якой апеляваў Брэжнеў.

У прадказанні набліжэння камунізму партыйная праграма 1961 года была заўчасная, і ўзнікла відавочная патрэба ў новым канцэпце, які б нёс, прынамсі, больш рэалістычную сэнсавую нагрузку і не спрыяў безапеляцыйным і, магчыма, нават небяспечным чаканням. Пад старшынствам Юрыя Андропава быў зроблены наступны крок да рэальнасці. Андропаў вызначыў (Андропов, 1983: 20) задачу перад партыяй і народам — «паляпшэнне развітога сацыялізму». На яго думку, Савецкі Саюз знаходзіцца толькі «на пачатку» гэтае стадыі, якая будзе «гістарычна працяглаю» і мець «свае ўласныя стадыі і фазы росту». Зусім нядаўна цяперашні генеральны сакратар Міхаіл Гарбачоў у палітычным дакладзе на XXVII з’езде КПСС адзначыў, што канцэпт «развітога сацыялізму» быў прыняты як рэакцыя на занадта аптымістычны графік пабудовы камунізму. Варта заўважыць змену акцэнтаў: у адрозненне ад эпохі Андропава новая інтэрпрэтацыя зводзіцца да задаволенай сабою дактрыны, якая засяроджваецца на поспехах і пазбягае ўвагі да праблемаў (Горбачев, 1986: 11).

Палітычная навука ў Савецкім Саюзе — не аўтаномная дысцыпліна. Аднак тое, што яна існуе ў асаблівым кантэксце, не значыць, што яна не ёсць цікавай альбо не мае палітычнага ўплыву.

Самі ўмовы існавання прымушаюць навукоўцаў спрабаваць падаваць свае ідэі ў прымальнай для партыйнага кіраўніцтва форме. Тое, што пэўныя ідэі і канцэпты прымальныя, паказана на некалькіх прыкладах. Тым не менш, многія надрукаваныя працы змяшчаюць занадта радыкальныя ідэі і прапазіцыі па рэфармаванні, каб апеляваць да палітычнае ўлады. Маем сітуацыю ўзаемадзеяння паміж вучонымі і партыйнымі лідэрамі, калі некаторыя з першых у патрэбны момант могуць атрымаць афіцыйную падтрымку партыйнага кіраўніцтва. Потым падтрымка вяртаецца да навукоўцаў у выглядзе канцэптаў, абавязковых для выкарыстання.

На першай стадыі вучоныя могуць супраціўляцца пранікненню новых канцэптаў. Але ёсць некаторыя савецкія юрысты, якія былі вельмі незадаволеныя з’яўленнем тэрміна «палітычная сістэма» і не выкарыстоўвалі яго, пакуль ён не патрапіў у Канстытуцыю 1977 года. Юрысты мусілі прызнаць новы тэрмін, нягледзячы на тое, што дасюль асноўная ўвага аддаецца канцэпту «дзяржава». (Для многіх гэта даволі лагічна з пункту гледжання традыцыі, у якой яны працуюць. Дэвід Істан, вядучы заходні пратаганіст сістэмнага аналізу, скардзячыся на адраджэнне канцэпту «дзяржава» ў заходняй палітычнай навуцы і сацыялогіі, даў аднаму са сваіх артыкулаў назву «The Political System Besieged by the State»; Easton, D. 1981). Існуе, без сумневу, шмат «статыстыкаў» у Савецкім Саюзе, якія нядаўна адчувалі дыскамфорт ад супрацьлеглага працэсу і лічылі сябе «пад аблогаю палітычнае сістэмы», гэта значыць «у аблозе» новых канцэптаў, што трапляюць у акадэмічны дыскурс 34 .

Дэбаты, якія адбываліся ў межах савецкае акадэмічнае літаратуры пра палітыку, мелі характар часам адкрыты, часам больш экзатэрычны — у залежнасці ад далікатнасці пытання. Але не часта тое, што прапаноўваецца, валодае патэнцыялам і здатнае несці ідэі, паводле якіх павінна развівацца савецкая палітычная сістэма. Прапановы па рэформах і ідэі па палітыцы знаходзяцца ў кантэксце абмеркавання таго, як «удасканаліць развіты сацыялізм» ці забяспечыць «развіццё сацыялістычнае дэмакратыі» (Hill, 1980a, 1980c;

Harding, 1984; Манов, 1982). Цікавай тэндэнцыПалітычная навука 34 Выбітным прадстаўніком гэтае тэндэнцыі быў В. С. Шаўцоў, пакуль па прычынах, не звязаных з тэарэтычнымі поглядамі, ён не быў выціснуты з палітычнага і акадэмічнага жыцця ў 1982 г. Гл., у прыватнасці, яго «Государственный суверенитет» (1979).

67 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 яй 1980-х гадоў стала занепакоенасць эфектыўнасцю савецкае палітычнае сістэмы (Шахназаров и Тихомиров, 1982, особенно разд. 1; Васильев, 1982: 22—28, особенно с. 24, 26, 28) і шляхам яе паляпшэння. Увага аддаецца дзяржаўным інстытутам, асабліва тым, што маюць спецыяльную адказнасць за эканоміку. Некаторыя аўтары глядзяць на магчымасці дэцэнтралізацыі эканамічнай улады, «дэмакратызацыі» і «самакіравання» як на шляхі паляпшэння эканамічнае сітуацыі. Пасля смерці Брэжнева і асабліва пасля прыходу генеральнага сакратара Гарбачова такі погляд пачаў вельмі хутка пашырацца на самым версе савецкае палітычнае іерархіі (Андропов, 1983; Горбачев, 1986).

Тут мы можам зрабіць толькі кароткія спасылкі на такія працы, але пазначым тыя, дзе ўздымаліся сур’ёзныя пытанні пра савецкую сістэму, што рабілі людзі, зацікаўленыя ва «ўнутрысістэмнай» рэформе, часам дастаткова радыкальнай.

Юрый Ціхаміраў у артыкуле, прысвечаным «павышэнню эфектыўнасці функцыянавання савецкае палітычнае сістэмы» (Шахназаров и Тихомиров, 1982: разд. 1) спалучае «надзённасць» тэарэтычных і практычных праблемаў далейшага ўдасканалення савецкае палітычнае сістэмы» з пытаннем эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР у 1980-я гады 35 .

Б. П. Курашвілі, спецыяліст па дзяржаўным кіраванні ў Інстытуце дзяржавы і права АН, прапанаваў улетку 1982 года не менш чым карэнную рэформу ўсёй міністэрскай структуры СССР.

Прапанова апісаная ва ўводзінах да артыкула «Радыкальнае ўдасканаленне сістэмы кіравання» (Курашвили, 1982: 38) 36 . Даследчык адзначыў, што сучасная сістэма ўзыходзіць па сваёй сутнасці да 1930-х гадоў, і дадаў, што многія з тых, што працуюць у дзяржаўным апараце, разглядаюць яе як адзіна магчымую сістэму (Курашвили, 1982: 39). Такі погляд Курашвілі аднёс да фундаментальных памылак. Навуковец адрозніў «камандны» тып сацыяльнае эканомікі ад «стымулёўчага» тыпу і адзначыў, што абодва могуць быць функцыянальнымі, але «ў розных абставінах і з рознымі ступенямі эфектыўнасці». Прамысловая галіновая міністэрская сістэма добра працуе на стадыі «экстэнсіўнага росту» савецкае эканомікі, але не падыходзіць да сучаснае стадыі «інтэнсіўнага росту» (Курашвили, 1982: 40—41, 46). Заклікаючы да стварэння «новае сістэмы галіновага кіравання», ён паказаў, што зашмат улады сканцэнтравана ў існых галіновых міністэрствах, што прамысловыя прадпрыемствы маюць мала незалежнасці і што дзяржплан недастаткова ўцягнуты ў стратэгічнае эканамічнае планаванне 37 . Крыху неартадаксальныя на свой час, гэтыя погляды былі ў значнай ступені прынятыя постбрэжнеўскім і асабліва постчарненкаўскім партыйным кіраўніцтвам.

Артыкул Курашвілі 1982 года прыхільна ацаніў акадэмік Т. І. Заслаўская з Новасібірска ў добра вядомым дакладзе на канферэнцыі 1983 года. Матэрыял быў надрукаваны за мяжою (Survey, 1984), але не ў Савецкім Саюзе, дзе выклікаў нават больш энергічную крытыку ад савецкае эканамічнае сістэмы (Заславская, 1985). Планы рэфармавання выклікалі і апазіцыю, напрыклад, з боку В. Д. Рудашэўскага (Рудошевский, 1983: 34) з Інстытута сістэмнага аналізу Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях АН СССР за імкненне зменшыць «інтэграцыйныя функцыі цэнтральных адміністрацыйных органаў». Але Курашвілі ў наступных артыкулах (Курашвили, 1983; Курашвили, 1985) паўтарыў — у больш радыкальных тэрмінах — свой заклік да рэформаў, якія будуць прасоўваць больш прыдатныя інавацыі і большае самакіраванне з боку грамадзянаў. «Дэмакратызацыя, — сцвярджаў ён, — гэта пытанне не толькі прынцыпаў, але і практычных выгодаў: гэта накіроўчая сіла эканамічнага і сацыяльна-культурнага прагрэсу» (1983:

43). Ён выказаў меркаванне, што «дэмакратызацыя дзяржаўнага кіравання» — гэта натуральная будучыня любое «нармальнае» рэформы і адзначыў: «Існуюць адрозненні паміж рэформамі і квазірэформамі. Калі квазірэформы — гэта “рэарганізацыя вярхоў”, чыста апаратная перабудова, у той час як рэформы — гэта больш сур’ёзная задача. Рэформы сутнасна змяняюць арганізацыйныя адносіны паміж дзяржаўным апаратам і грамадствам, калектыўна і Арчы Браўн. Палітычная навука ў СССР 35 Гл. таксама: Керимов, 1979a: 153—160 (асабліва с. 154 па пытанні сувязі паміж «дэмакратыяй і эфектыўнасцю кіравання»).

36 Таксама цікавае эсэ Курашвілі «О политологическом подходе к государственному управлению» (Веденев, 1979).

37 Падобныя аргументы былі высунутыя савецкімі эканамістамі і сталі больш значнай тэндэнцыяй пасля таго, як лідэрам стаў Гарбачоў. У якасці першых прыкладаў (і хутчэй у партыйных часопісах, чым у спецыялізаваных выданнях) гл.: Попов, 1982: 48—59. Гл. таксама значную і добра аргументаваную кнігу: Пискотин, 1984.

68 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 індывідуальна, і яе галоўнае значэнне палягае ў гэтым. У той самы час адбываюцца змены ў адносінах паміж членамі грамадства і арганізацыямі ў межах апарату» [Курашвили, 1983: 44].

Курашвілі прызнаў, што рэформы сустрэнуць апазіцыю «кансерватыўнага і неактыўнага элементу дзяржаўнага апарату», але згадаў «бітву супраць стагнацыі і бюракратызму як адну з абавязковых умоваў развіцця дзяржаўнага кіравання» (Курашвили, 1983: 44).

У аналізе, дзе закранутыя некаторыя перашкоды ў папярэдніх спробах структурных зменаў (Оболонский, 1983: 35), Абалонскі адзначыў, што праблемы арганізацыі і «бюракратычныя скажэнні ў апараце» моцна звязаныя і таму важна заручыцца падтрымкаю нефармальных групаў у межах апарату, каб змаганне супраць бюракратызму было сапраўды эфектыўным, замест таго, каб спрабаваць ігнараваць такія групы і імкнуцца іх знішчыць (што ў любым выпадку «немагчыма ў прынцыпе»). Практычная задача палягае ў тым, «якім чынам найбольш адэкватна выкарыстоўваць існаванне ў апараце фармальных і нефармальных групаў для ўдасканалення іх работы» (Оболонский, 1983: 35) 38 .

Як спрыяюць сродкі «дэмакратызацыі» эканамічнаму прагрэсу, таксама адзначыў А. П. Бутэнка: « Рэальныя перадумовы эвалюцыі палітычнае арганізацыі грамадства пры сацыялізме знаходзяцца паміж развіццём дэмакратыі і цэнтралізму, неабходнасцю непасрэднага ўдзелу працоўных людзей у выкананні іх уладных функцый (як уладароў краіны) і важнасцю цэнтралізаванага, кваліфікаванага, канкурэнтнага кіравання ўсімі публічнымі структурамі (прамысловымі, палітычнымі, сацыяльнымі і г. д.)» [1982: 27]. У артыкуле Бутэнка больш уздымае пытанняў, чым дае на іх адказаў.

Але ён сцвярджае, што «без развіцця дэмакратыі, якая ўлучае шырокія масы працоўных, немагчыма паспяховае развіццё сацыялістычнае эканомікі і фармаванне ўсебакова развітой асобы новага грамадства» (1982: 27). Такі погляд атрымлівае ўзрастаючую падтрымку і, адносна няПалітычная навука даўна, заахвочванне ў найвышэйшых палітычных эшалонах (Горбачев, 1984: 8—10; 1986: 7).

Высновы Магчыма, большасць заходніх палітычных навукоўцаў пагодзяцца з Макензі (Mackenzie, 1970:

12): « Палітычная навука не можа развівацца толькі ў абмежаваных інтэлектуальных і сацыяльных умовах, павінна быць усталяваная практыка дыскусіі, заснаваная на аналізе і назіраннях. Акрамя гэтага, павінны існаваць палітычныя праблемы, адкрытыя для вырашэння праз аргументы, а не праз традыцыю ці ўладу. У гэтым сэнсе палітычная навука вызначаецца фарматам палітычнага грамадства».

Гэтыя словы цытаваў генеральны сакратар Міжнароднай асацыяцыі палітычных навук Джон Трэнт (John Trent) на канферэнцыі IPSA ў Маскве ў 1979 годзе, пазней іх пераклад з’явіўся ў штогодніку Савецкае асацыяцыі палітычных навук (Керимов, 1979b: 109) 39 . Іх можна скарыстаць для кіравання патэнцыялам палітычнае навукі ў СССР. Тым не менш, калі мы жадаем назіраць змены ў сацыяльных навуках Савецкага Саюза, то будзе прадуктыўным мадыфікаваць пазіцыю Макензі шляхам размяшчэння паміж яго «палітычная навука не можа развівацца» і «толькі» словаў «да поўнай меры» ці «за пэўнымі абмежаваннямі». У гэтым кантэксце важна, што мела месца даволі значнае развіццё палітычнае навукі ў СССР на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў.

Гэта можна прасачыць у больш аб’ектыўных і сістэматычных даследаваннях палітыкі замежных краінаў, надрукаваных з сярэдзіны 1960-х гадоў (мы іх каротка закранулі ў артыкуле) 40 . Змены апошніх 10 гадоў былі асабліва драматычныя.

Існуе вялікая розніца паміж палітычнай уладай і кіраваннем Сталіна разам з рознымі «малымі сталінымі», якія дамінавалі ў шэрагу акадэмічных дысцыплінаў, і больш шырокімі магчымасцямі, вызначанымі ўладаю, большым узроўнем нязгоды ў межах савецкае навукі цяпер. Вышэйшая ўлада і правілы гульні патрабуюць падпарадкавання, калі аўтар жадае бачыць надрукава38 Абалонскі таксама звярнуў увагу на канфлікт роляў як аспект жыцця савецкіх «дзяржаўных служачых». Гл. для прыкладу яго «Социально-психологические аспекты государственного служащего как объект политологического анализа» (Керимов, 1979a: 72—81).

39 Трэнт цытуе частку з кнігі Макензі, якая пад назваю «The Political Science of Political Science» была надрукаваная ў 1971 г. (p. 277—302).

40 Для розных ацэнак савецкіх дыскусій пра міжнародную палітычную сістэму і міжнародную палітыку гл.: Hough, 1986;

Malcolm, 1984; Rozman, 1985; Schwartz, 1978; Valkenier, 1983.

69 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Арчы Браўн. Палітычная навука ў СССР ным свой матэрыял. Але характар улады дазваляе рабіць розныя інтэрпрэтацыі адных і тых палітычных феноменаў, расстаўляць розныя акцэнты і разгортваць новыя канцэпты.

Гэта праўда, што крытыка пачынаецца з «як сказаў Ленін» і ніхто не можа пачаць словамі «але Ленін не меў рацыі». Аднак можна без асаблівых цяжкасцяў знайсці іншыя працы Леніна і Маркса, цытаты з іх якіх лепш падыходзяць да ўласных аргументаў. Якія кнігі Маркса і Леніна найбольш часта выкарыстоўваюцца аўтарамі розных дысцыплінаў, поглядаў і групаў — тэма асобнага даследавання. Што тычыцца Маркса, варта сказаць, што найбольш папулярныя сярод тых, хто спрабуе вывучаць палітычную навуку ў СССР, працы: «Васемнаццатае брумера Луі Банапарта» і «Грамадзянская вайна ў Францыі». Шахназараў і Бурлацкі (Шахназаров и Бурлацкий, 1980: 12) у адносінах да Маркса і Энгельса адзначылі, што яны не толькі распрацавалі агульную тэарэтычную і метадалагічную аснову навукі пра палітыку, але і забяспечылі выдатную мадэль канкрэтнага аналізу дзейнасці дзяржавы, палітычных партый і іх лідэраў. Разам з іншымі савецкімі навукоўцамі яны цытуюць «Васемнаццатае брумера…» і «Грамадзянскую вайну…» як «непераўзыдзены прыклад» такога кшталту даследаванняў.

Тое, што палітычная сістэма ставіць пэўныя перашкоды на шляху далейшага развіцця палітычнае навукі, адмаўляць нельга. Цэнзура і самацэнзура, статусная свядомасць і павага да ўлады на самай справе ёсць важнымі кампанентамі савецкае сістэмы, хоць і адрознымі па праявах у залежнасці ад эпохі. Яны суадносяцца са зменамі «палітычнага рэжыму», калі выкарыстоўваць значэнне, укладзенае ў гэты тэрмін савецкай палітычнай навукай. Варта паўтарыць: савецкія вучоныя, якія імкнуцца развіваць палітычную навуку ў межах Савецкага Саюза, публічна прызналі, што сутнасныя эмпірычныя даследаванні па савецкай палітыцы патрабуюць доўгае працы. Смірноў — адзін з тых, хто прызнаў «разрыў, які існуе паміж узроўнямі тэарэтычных і эмпірычных даследаванняў» (Смирнов, 1980: 92). І нават па даследаванні савецкае сістэмы, калі адкінуць матэрыялы фармалісцкага і прапагандысцкага характару, можна знайсці цікавыя (Hill, 1980a).

Хоць эра Брэжнева шырока ўспрымаецца як рэгрэс у савецкім інтэлектуальным жыцці, але такі погляд значна спрашчае інтэрпрэтацыю таго, што адбылося. У многіх сферах жыцця абмежаванні ўзмацніліся ў параўнанні з тым, як было пры Хрушчове. Адэмічныя даследаванні палітыкі дасягнулі новых (хоць і абмежаваных) узроўняў развіцця яшчэ да смерці Брэжнева. Такім чынам, перспектывы сталічнай навукі ў Савецкім Саюзе палепшыліся, але не ўсе знакі былі станоўчыя. Супрацьстаянне Усход — Захад узмацніла інтэлектуальны кансерватызм у СССР, і сучасны стан міжнародных адносінаў застаецца няпэўным. Гэта адбываецца не на карысць аб’ектыўнаму вывучэнню палітыкі, і тое праблема не толькі Савецкага Саюза. Абмяркоўваючы савецкія даследаванні (Soviet studies) Аляксандр Далін адзначыў «эмпірычна бачную карэляцыю паміж палітычнымі ўласцівасцямі моманту і агульным цяжарам даміноўных інтэрпрэтацый адносінаў з СССР» (Dallin, 1973: 565). Тым не менш, застаецца факт, што сувязь паміж магчымасцю трымацца акадэмічных пазіцый, друкавацца і неабходнасцю прыняць «палітычны момант» значна шчыльнейшая ў Савецкім Саюзе, чым на Захадзе.

Аднак вобраз палітычнае навукі ў СССР палепшыўся ў сярэдзіне 1980-х гадоў. Калі выкарыстоўваць традыцыйную мову савецкіх вучоных, на тое былі свае «суб’ектыўныя» і «аб’ектыўныя» прычыны. Сярод суб’ектыўных самая істотная — прыход да ўлады Міхаіла Гарбачова і новай кіроўчай каманды. Зацяжны эканамічны спад у эканоміцы і праблемы тэхналагічнага адставання — канкрэтныя фактары, якія дапамагаюць сацыяльным навукоўцам быць пачутымі. Эканамічныя рэформы могуць адбывацца толькі пасля вызначэння палітычнага парадку дня. Сапраўды, неабходнасць «радыкальных рэформаў» эканамічнага механізму была падкрэслена на XXVII з’ездзе партыі (1986), калі эканамічныя рэформы абвясцілі толькі пачаткам. Калі ўлічваць ступень «перапляцення» палітычных і эканамічных інстытуцый, то савецкія даследчыкі палітыкі змогуць, без сумневу, дадаць сваіх аргументаў.

Некаторыя, як адзначана вышэй, ужо далучыліся да бойкі. Савецкія даследчыкі палітыкі не маюць арганізацыйнае аўтаноміі, неабходнай для плюралізму, але іх роля ў палітычным працэсе (і прапанаваныя імі новыя шляхі развіцця) ілюструе, наколькі абсурднымі і спрошчанымі выглядаюць погляды на СССР як на скрайне маналітны арганізм, у якім палітыка і дактрына цякуць у адным накірунку — зверху ўніз.

Пераклад з англійскай паводле:

Archie Brown . Political Science in the USSR // International Political Science Review.

Vol. 7 №. 4 October 1986 443—481.

Друкуецца з нязначнымі скарачэннямі.

70 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Літаратура 1. Андропов, Ю. В. Ленинизм — неисчерпаемый источник революционной энергии и творчества // Правда. 1964, 23 апр.

2. Андропов, Ю. В. Учение Карла Маркса и некоторые вопросы социалистического строительства в СССР // Коммунист. 1983.

№ 3, 9—23.

3. Белкин, А. К. Развитой социализм: сущность и закономерности. Ленинград. 1982.

4. Блинов, Р., Ожегов, Ю., Шерег Ф. Политическая культура и молодежь. Москва, 1982.

5. Брежнев, Л. И. Вопросы развития системы советского общества. Москва. 1977.

6. Бурлацкий, Ф. М. Политика и наука // Правда. 1965, 10 янв.

7. Бурлацкий, Ф. М. Ленин, государство, политика. Москва, 1970.

8. Бурлацкий, Ф. М. Политическая система развитого социализма // Коммунист. 1983, № 5.

9. Бурлацкий, Ф. М., Чиркин, В. Е. Политические системы современности. Москва, 1978.

10. Бурлацкий, Ф. М., Галкин, А. А. Социология, политика, международные отношения. Москва, 1974.

11. Бурлацкий, Ф. М. Современный левиафан: очерки политической капитализма. Москва, 1985.

12. Бурлацкий, Ф., Шахназаров, Г. Общественные науки и жизнь // Литературная газета. 1956, 24 марта.

13. Бутенко, А. П. Противоречия развития социализма как общественного строя // Вопросы философии. 1982, № 10.

14. Бутенко, А. П. Социализм как мировая система. Москва, 1984.

15. Васильев, А. М. XXVI съезд КПСС и проблемы теории государства и права. Москва, 1982.

16. Васильев, А. М. Политическая система развитого социалистического общества. Москва, 1984.

17. Веденев, Ю. А., Дорохова, Г. А., Лазеров, Б. М., Пискотин, М. И. Научно-техническая революция, управление и право. Москва, 1979.

18. Горбачев, М. С. Живое творчество народа. Москва, 1984.

19. Горбачев, М. С. Политический доклад Центрального комитета КПСС. Правда. 1986, 26 февр., с. 2—10.

20. Грацианский, П. С. Политическая наука во Франции: критические очерки. Москва, 1975.

21. Грушин, Б. А., Оников, Л. А. Массовая информация в советском промышленном городе. Москва, 1980.

22. Гулиев, В. Е., Патилин, В. А., Скрипилев Е. А., Туленев В. Г. Социалистическое государство и общественный прогресс.

Москва, 1982.

23. Заславская, Т. И. Выбор стратегии // Известия. 1985, 1 июня.

24. Каленский, В. Г. Политическая наука в США: критика буржуазных концепций власти. Москва, 1969.

25. Кейзеров, Н. М., Политическая культура социалистического общества. Москва, 1982.

26. Керимов, Д. А. Международные отношения, политика и личность. Москва, 1976.

27. Керимов, Д. А. Политические науки и политическая практика. Москва, 1984.

28. Керимов, Д. А. Государство и общество. Москва, 1985.

29. Керимов, Д. А., Чиркин, В. Е., Шахназаров Г. Х. (а) Политика мира и развитие политических систем. Навстречу XI конгрессу Международной ассоциации политической науки. Москва, 1979 а.

30. Керимов, Д. А. (б) Политические отношения: прогнозирование и планирование. Москва, 1979 б.

31. Керимов, Д. А. Проблемы политических наук. Москва, 1980.

32. Керимов, Д. А. Взаимосвязь и взаимовлияние внутренней и внешней политики. Москва, 1982.

33. Курашвили, Б. П. Государственное управление народным хозяйством: перспективы развития // Советское государство и право. 1982, № 6, с. 38—48.

34. Курашвили, Б. П. Объективные законы государственного управления // Советское государство и право. 1983, № 10, с. 36—44.

35. Курашвили, Б. П. Контуры возможной перестройки // ЭКО. 1985, июнь, с. 59—79.

36. Кузнецов, А. В. О теоретических концепциях одного польского политолога // Вопросы философии, 1983, № 12, с. 26—39.

37. Ленин, В. И. Полное собрание сочинений. Т. 41. Москва, 1963.

38. Манов, Г. Н., Патиулин, В. А., Сафаров, Р. А., Фарберов, Н. П. Совершенствование советской демократии в условиях зрелого социализма // Советское государство и право. 1982, № 11, с. 3—11.

39. Марченко, М. Н. Развитие теории политической системы буржуазного общества в советской юридической и философской науке (Обзор литературы 1978—1982 гг.) // Советское государство и право. 1984, № 1, с. 134—139.

40. Оболонский, А. В. Формальные и неформальные группы в аппарате государственного управления // Советское государство и право. 1983, № 5, с. 28—35.

41. Оболонский, А. В., Рудашевский, В. Д. Методология системного исследования проблем государственного управления.

Москва, 1978.

42. Оников, Л. А., Шишлин, Н. В. Краткий политический словарь. Москва, 1978.

43. Оников, Л. А. Краткий политический словарь. Москва, 1980.

44. Пискотин, М. И. Социализм и государственное управление. Москва, 1984.

45. Попов, Г. Развитие отраслевого управления промышленности // Коммунист. 1982 № 18, с. 48—59.

46. Программа КПСС // Правда. 1986, 7 марта, с. 3—8.

47. Разумович, Н. Н. Политическая система советского общества: в 2 т. Москва, 1980.

48. Рейснер, Л. И., Симония, Н. А. Эволюция восточных обществ: синтез традиционного и современного. Москва, 1984.

49. Рудашевский, В. Д. Развитие форм и методов интеграции управления народным хозяйством СССР // Советское государство и право. 1983, № 11: с. 33—40.

50. Сафаров, Р. А. Общественное мнение и государственное упрвление. Москва, 1975.

51. Смирнов, В. В. К итогам Московского конгресса МАПН // Советское государство и право. 1980, № 1, с. 75—92.

52. Смирнов, В. В. Политическая система советского общества: аспекты исследования // Советское государство и право. 1982 № 3, с. 13—21.

53. Страшун, В. А. Социализм и демократия. Москва, 1976.

54. Тадевосян, Е. В. Дискуссия о политической науке // Вопросы философии. 1965, № 10, с. 164—166.

55. Тененбаум, В. О. Государство: система категорий. Саратов, 1971.

56. Топорнин, Б. Н. Политическая система социализма. Москва, 1972.

57. Топорнин, Б. Н. Советская политическая система. Москва, 1975.

Палітычная навука 71 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Арчы Браўн. Палітычная навука ў СССР 58. Фарукшин, М. Х. Партия в политической системе советского общества. Казань, 1973.

59. Федосеев, А. А. Политика как объект социологического исследования (Критика методологических основ современной буржуазной политологии). Ленинград, 1974.

60. Чехарин, Е. М. Советская политическая система в условиях развитого социализма. Москва, 1975.

61. Чиркин, В. Е. Развитие политических систем в современном мире. Москва, 1981.

62. Чиркин, В. Е. Политическая система общества: марксистско-ленинская и буржуазная концепции // Советское государство и право. 1985, № 8, с. 13—21.

63. Чиркин, В. Е., Тихонов А. А., Рябов С. В. Формы государства в буржуазных странах Латинской Америки. Москва, 1982.

64. Шахназаров, Г. Х. Социалистическая демократия: некоторые вопросы теории. Москва, 1972.

65. Шахназаров, Г. Х. Современная буржуазная политическая наука: проблемы государства и демократии. Москва, 1982.

66. Шахназаров, Г. Х. (а) Социализм и будущее. Москва, 1983.

67. Шахназаров, Г. Х. (б) Реализм и новаторство // Новый мир, 1983. № 11 с. 191—200.

68. Шахназаров, Г. Х., Бурлацкий Ф. М. О развитии марксистско-ленинской политической науки // Вопросы философии. 1980, № 12 с. 10—22.

69. Шахназаров, Г. Х., Тихомиров, Ю. А. Актуальные проблемы современного политического развития. Москва, 1982.

70. Шевцов, В. С. Государственный суверенитет. Москва, 1979.

71. Archie Brown-a Fellow of St. Antony’s College, Oxford-lectures on Soviet Institutions at Oxford University. His research interests include Soviet politics, comparative communism, chief executives, political culture, and theories of political change and of the state.

His most recent book, as editor and coauthor, is Political Culture and Communist Studies (1984).

72. Brown, A. Soviet Politics and Political Science. London: Macmillan, 1974.

73. Brown, A. [ed.]. Political Culture and Communist Studies. London: Macmillan, 1984.

74. Cave, M. Computers and Economic Planning: The Soviet Experience. Cambridge: Cambridge Univ. Press, 1980.

75. Churchward, L. G. Towards a Soviet political science // The Australian J. of Politics and History. 1966, 12, 1 (April): 66—75.

76. Clarkson, S. The Soviet Theory of Development: India and the Third World in Marxist-Leninist Scholarship. Toronto: Univ. of Toronto Press, 1978.

78. Collins, L. [ed.]. The Use of Models in the Social Sciences. London: Tavistock, 1976.

79. Сonstitution (Fundamental Law) of the Union of Soviet Socialist Republics. Moscow: Novosti, 1977.

80. Dallin, A. Bias and blunders in American studies on the USSR // Slavic Review. 1973, 32, 3: 560—576.

81. Duverger, M. Les régimes politiques. Paris,1961.

82. Easton, D. The political system besieged by the state / Pol. Theory. 1981, 9, 3: 303—325.

83. Edgington, S. W. The state of socialist orientation: a Soviet model for political development // Soviet Union. 1981. 8 (Part 2): 223— 251.

84. Hardin, N. [ed.] The State is Socialist Society. London: Macmillan, 1984.

85. Hill, R. J. (a) Soviet Politics, Political Science and Reform. Oxford: Martin Robertson, 1980.

86. Hill, R. J. (b) Political science in Soviet politics // Irish Slavonic Studies. 1980, 1: 92—107.

87. Hill, R. J. (c) Party-state relations and Soviet political development // British J. of Pol. Sci. 1980, 10 (Part 2): 149—165.

88. Holloway, D. Scientific truth and political authority in the Soviet union // Government and Opposition. 1970, 5, 3: 345—367.

89. Hough, J. F. The evolving Soviet debate on Latin America // Latin American Research Rev.1981, 16, 1: 124—143.

90. Hough, J. F. Soviet policymaking toward foreign communists // Studies in Comparative Communism. 1982, 15, 3 (Autumn): 167— 183.

91. Hough, J. F. The Struggle for the Third World: Soviet Debates and American Options. Washington, DC: The Brookings Institution, 1986.

92. Joravsky, D. The Lysenko Affair. Cambridge, MA: Harvard Univ. Press, 1970.

93. King, A. [ed.] The New American Political System. Washington, DC: American Enterprise Institute, 1978.

94. LaPalombara, J. Politics Within Nations. Englewood Cliffs, NJ: Prentice-Hall, 1974.

95. Mackenzie, W. J. M. The Study of Political Science Today. London: Macmillan, 1970.

97. Malcolm, N. Soviet Political Scientists and American Politics. London: Macmillan, 1984.

98. Medvedev, Z. The Rise and Fall of T. D. Lysenko. New York: Columbia Univ. Press, 1969.

99. Medvedev, Z. Soviet Science. Oxford: Oxford Univ. Press, 1979.

100. Powell, D. E., Shoup, P. The Emergence of Political Science in Communist Countries // American Political Science Review. 1970, 64, 2 (June): 572—588.

101. Programme of the Communist Party of the Soviet Union. Moscow: Foreign Languages Publishing House, 1961.

102. Rozman, G. A Mirror for Socialism. Soviet Criticisms of China. Princeton, NJ: Princeton Univ. Press, 1985.

103. Schwartz, M. Soviet Perceptions of the United States. Berkeley: Univ. of California Press, 1978.

104. Shakhnazarov, G. Kh. The Coming World Order. Moscow: Progress, 1984.

105. Sheremet, K. [ed.] The Present-Day State: Theory and Practice. Moscow: «Social Sciences Today». 1985.

106. Skilling, G. In search of political science in the USSR // Canadian J. of Economics and Pol. Sci.1963, 29, 4 (November): 519—529.

107. Solomon, S. G. [ed.] Pluralism in the Soviet Union. London: Macmillan, 1983.

108. Susiluoto, I. The Origins and Development of Systems Thinking in the Soviet Union: Political and Philosophical Controversies from Bogdanov and Bukharin to Present-Day Re-Evaluations. Helsinki: Suomalainen Tiedeaketemia, 1982.

109. Theen, R.H.W. Political science in the USSR: ‘To be, or not to be’ // World Politics. 1971, 23, 4 (July): 684—703.

110. Theen, R.H.W. Political science in the USSR // Problems of Communism. 1972, 21, 3 (May—June): 64—70.

111. Unger, A. L. Constitutional Development in the USSR: A Guide to the Soviet Constitution. London: Methuen, 1981.

112. White, S. Political Culture and Soviet Politics. London: Macmillan, 1979.

113. Valkenier, E. K. The Soviet Union and the Third World: An Economic Bind. New York: Praeger, 1983.

114. Weinberg, e. a. The Development of Sociology in the Soviet Union. London: Routledge & Kegan Paul, 1974.

115. Yearbook of the Soviet Association of Political Sciences. Moscow: Nauka.

116. Zhurkin, V. [ed.] Global Problems of Mankind and the State. Moscow: «Social Sciences Today». 1985.

117. Zimmerman, W. Soviet Perspectives on International Relations, 1956—1967. Princeton, NJ: Princeton Univ. Press, 1969.