48 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Abstract.
За апошнія дзесяцігоддзі вывучэнне брытанскае палітыкі стала куды прафесійнейшым і становіць сабою шырокі спектр інтэлектуальных інтарэсаў і метадалагічных падыходаў. А заадно шырыцца ідэя кіравання дысцыплінаю, раней самарэгуляванаю. Гэты артыкул якраз і мае за мэту аналіз пазначаных працэсаў. Цяпер усё складаней гаварыць пра брытанскую традыцыю палітычнае навукі як адрозную ад амерыканскай. Думка, што брытанская акадэмічная супольнасць «іншая» і што трэба стрымліваць амерыканскі ўплыў, часта ўводзіць у зман. Апрача таго, пры даследаванні дачыненняў Брытаніі і ЕС час адмовіцца ад таго, быццам цяжкасці еўраінтэграцыі апошніх 50 гадоў брытанская гісторыя і традыцыя тлумачаць найлепш. Дасюль навукоўцы занадта сур’ёзна ставіліся да заяваў палітыкаў, а гэта стрымлівала развіццё разнастайных поглядаў на сітуацыі.
Ключавыя словы: палітычная навука, паліталогія, палітычная навука Вялікае Брытаніі, метадалогія, палітычныя даследаванні.
Марк Аспінвол Даследуючы Брытанію Аналіз даследаванняў брытанскае палітыкі ёсць няпростай задачаю, асабліва калі ўлічыць шырокае поле акадэмічнае дзейнасці. Спрабуючы зрабіць невялікі ўнёсак у агляд тэмы, я буду канцэнтравацца на двух пунктах, якія могуць падацца далёкімі адзін ад аднаго, але на самай справе шчыльна ўзаемазвязаныя. Першы пункт:
цяпер усё больш і больш складана весці размову пра брытанскую традыцыю палітычных даследаванняў як пра нешта асобнае ад амерыканскай.
Другі пункт: у сферы даследаванняў адносінаў «Брытанія — ЕС» надышоў час выйсці за межы погляду, што брытанскі гістарычны досвед і традыцыя — найлепшае тлумачэнне для цяжкасцяў апошніх 50 гадоў.
Але спачатку звернем увагу на моцныя бакі палітычнае навукі ў Брытаніі. Нават беглы прагляд «Political Studies Review», каталогаў брытанскіх выданняў з улікам росту колькасці перыядычных выданняў можа пакінуць уражанне выдатнага здароўя палітычнае навукі. Адразу адзначым манументальны падручнік Яна Баджа (Ian Budge) і Біла Джонса (Bill Jones). Тут можна пабачыць уважлівае і дэталізаванае вывучэнне палітычных партый, дзяржаўных структур, біяграфій, даследаванні парламента і парламентарызму, аналіз працаў нашых палітычных мысляроў і іх уплыў на дысцыпліну, тлумачэнне выбараў і электаральных паводзінаў, аналіз адносінаў з ЕС, ЗША і іншымі знешнімі актарамі і інстытуцыямі, даследаванне гендэру, расы, тэрытарыяльнай палітыкі, палітыкі ў адносінах да сэксуальных меншасцяў, а таксама вывучэнне сацыяльнай і эканамічнай маргіналізацыі, тэхналагічных зменаў, экалогіі, бяспекі, тэрарызму, асабістых правоў і свабодаў, палітычнае думкі, рэлігіі, адказнасці і зрухаў палітычнае ўлады на нацыянальным узроўні, палітычнае пасіўнасці, пытанняў якасці жыцця, мясцовага кіравання і г. д.
На пачатку афармлення навукі існавала надзвычай мала дысцыплінарных абмежаванняў і перашкодаў. Навукоўцы кансультаваліся з асобамі, далучанымі да палітыкі, а многія ненавукоўцы былі ўлучаныя ў чытанне і пісанне пра палітыку. У выніку ўзнік недахоп кансэнсусу пра падставы дысцыпліны. Браен Бэры (Brian Barry) пераканальна даводзіць, што і цяпер мы маем фрагментаваную дысцыпліну без узгодненай асновы, на якую маглі б спасылацца і арыентавацца субдысцыпліны (Barry, 1999: 450—455). На думку Бэры, падыходы, заснаваныя на інстытуцыйным рацыянальным выбары (institutional rational choice approaches), забяспечваюць толькі вельмі слабую інтэграцыю дысцыпліны ў міжнародным маштабе, а ў Злучаным Каралеўстве іх уплыў яшчэ слабейшы 1 . Тым не менш, палітыч1 Фактычна, калі і існуе інтэгральная сіла ў брытанскай акадэмічнай супольнасці, то гэта пашырэнне нянавісці да павышэння культуры аўдыту, але такі феномен выходзіць далёка за межы дэпартаментаў палітычнае навукі.
© Пал I тычная сфера ISSN 1819-3625 № 10-2008 49 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 ная навука ўжо стала больш інтэграванаю, часткова ў выніку яе інстытуцыялізацыі. Прыкметы прафесіяналізацыі закранулі Асацыяцыю палітычных даследаванняў (Political Studies Association) і механізм аўдыту з дысцыплінарнымі рамкамі.
У 1949 годзе некалькі буйных прадстаўнікоў палітычнае навукі абвясцілі пра «неабходнасць існавання штогадовай сустрэчы для абмеркавання дысертацый і абмену думкамі. Там могуць абмяркоўвацца публікацыі рознага кшталту даследаванняў… нават часопісы» [cited in PSA, n. d.].
Цяпер асацыяцыя выдае чатыры часопісы, інфармацыйны бюлетэнь, прысвечаныя выкладанню і вывучэнню палітыкі ў Брытаніі. Вэб-сайт PSA уключае 40 падгрупаў, што на тры болей, чым аналагічная арганізацыя ў ЗША. Яна праводзіць штогадовую цырымонію ўзнагароджання і разнастайныя канферэнцыі, у тым ліку і для аспірантаў. Склад PSA павялічыўся з 876 чалавек у 1998 годзе да 1554 ў 2004 годзе, галоўным чынам рост быў звязаны з далучэннем маладых навукоўцаў. Пры гэтым значна ўзрасла колькасць заяваў на аспірантуру па вывучэнні палітыкі (з 2547 у 2000 г. да 3837 у 2004 г.). Прайшоў той час, калі дактарантура была «толькі для людзей, якія мелі што хаваць» (Barry, 1999: 435). Ніякі сур’ёзны навуковец цяпер не можа выйсці на рынак працы без ступені Ph. D.
Дзякуючы фінансаванню, забяспечанаму ESRC 2 , магчымая рэалізацыя мноства даследчых праграмаў, у тым ліку «Пераемнасць і канстытуцыйныя змены», «Урад у будучыні», «Адна ці некалькі Еўропаў». Іншыя фонды таксама робяць значны ўнёсак. Схема ESRC 1+3 прыводзіць ва універсітэты новых даследчыкаў. У 2003 / 2004 годзе ESRC інвеставаў 67 мільёнаў фунтаў у вывучэнне эканомікі і сацыяльных пытанняў і вылучыў 26 мільёнаў для навучання аспірантаў.
У цэлым фонд падтрымлівае каля 2000 дактарантаў, 700 стыпендыятаў, 350 праектаў у межах 20—30 праграмаў і 30 буйнамаштабных даследчых і рэсурсных цэнтраў. Больш як 120 розных інстытуцый праводзяць даследаванні з дапамогаю сродкаў ESRC 3 . Многія з гэтых ініцыятываў спецыялізуюцца не толькі на брытанскай палітыцы і спрабуюць генераваць больш высокі ўзровень даследаванняў, якія робяць унёсак у дысцыпліну ўвогуле. Тым не менш, маем і цяжкасці.
Існуе моцнае адчуванне, што мэнэнджэрскі падыход, які ажыццяўляецца праз працэдуру аўдыту RAE (Research Assessment Exercise) і QAA (Quality Assurance Agency), спараджае кола праблемаў. У 2001 годзе дэпартамент палітычнае навукі майго былога працадаўцы наведала камісія QAA. Кіраўнік камісіі з’явіўся з вялікім спазненнем, працаваў толькі частку тыдня, бо яго самалёт з паўднёвай Іспаніі быў адкладзены з прычыны дрэннага надвор’я. У склад камісіі ўваходзілі некаторыя навукоўцы, якія не справіліся з работай для дэпартамента некалькі гадоў таму, але нарэшце дэпартамент атрымаў 21 пункт з 24.
Гэта выпадак, які варта было б праверыць у судовым парадку. У выніку тае праверкі было змарнавана шмат працоўнага часу і пагоршаны настрой супрацоўнікаў.
За апошнія гады RAE, відавочна, павялічыла колькасць даследаванняў. Цяпер друкуецца больш часопісаў, чым калі-небудзь раней 4 . Але RAE (і звязанае з ім прапіхванне як мага большага фінансавання) не павышае якасці даследаванняў на столькі, на колькі прасоўвае магчымасці персанальнае кар’еры. Універсітэты любяць грошы — яны прасоўваюць людзей, якія гэтыя грошы даюць. Фінансавыя структуры любяць публікацыі — яны паказваюць спіс дасягненняў. Але адкуль мы ведаем, што гэтая прадукцыя ўтрымлівае нешта карыснае? У любым выпадку ці многія з нас маюць час гэта чытаць?
Даследаванне палітыкі падрываецца палітыкай даследаванняў. Пэўныя слабасці RAE спрабуе адрасаваць (з найлепшымі намерамі) да таго, што Бернард Крык (Bernard Crick, 1966) назваў раннім аматарствам прафесіі палітычнага даследчыка. Навукоўцы былі аматарамі ў тым сэнсе, што атрымоўвалі свае першыя ступені па гісторыі ці філасофіі і былі вымушаныя вучыцца палітычнай навуцы непасрэдна на працы. У вялікай ступені мы дасюль праходзім навучанне падчас работы. Калі я атрымаў ступень Ph. D.
у сярэдзіне 1990-х гадоў, мае навыкі былі больш чым фрагментарныя.
Марк Аспінвол. Даследуючы Брытанію 2 Economic and Social Research Council — самы значны фонд Вялікай Брытаніі, які фінансуе даследаванні ў галіне эканомікі і сацыяльных дысцыплін.
3 www.esrcsocietytoday.ac.uk 4 Браен Бэры (1999) датуе пашырэнне тэматычнай разнастайнасці часопісаў 1970 годам, гэта значыць перад узнікненнем RAE, але RAE зрабіла свой важны ўнёсак у тэндэнцыю.
50 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 No science please, we’re British, альбо Пра нацыяналізм палітычных даследаванняў 5 Алан Бэнет (Alan Bennett) некалі сказаў, што кожная сям’я мае сакрэт. Гэты сакрэт у тым, што яна такая, як і астатнія сем’і. Тое, здаецца, у поўнай меры можна аднесці да палітычнае навукі. Пачынаючы прынамсі з 1959 года, з публікацыі Крыка «The American Science of Politics», брытанскія даследчыкі мусілі запэўніваць сябе, што яны не падобныя да амерыканскіх.
Многія былі заклапочаныя тым, што «амерыканскі стыль палітычнае навукі» пачынае дамінаваць у Злучаным Каралеўстве. «Дысцыпліны, заснаванай на эканоміцы, якая ўзяла свае базісныя ідэі і прынцыпы з позніх поглядаў на сацыяльнае дзеянне» (усе цытаты з: Hirst, 2003:
50). Брытанскія даследаванні палітыкі, паводле Беры, падобныя да «амерыканскай франчайзінгавай аперацыі» (American franchise operation) (Barry 1999: 466).
Як думаюць многія, брытанскі падыход да палітычных даследаванняў мае іншы акцэнт: ён базуецца на гісторыі, тлумачэнні і апісанні (Adcock and Bevir, 2005; Kavanagh, 2003). Джэк Хэйвард вызначыў брытанскую палітычную навуку як «прывязаную да культуры і кантэксту» (Jack Hayward, 1991). Эндру Гэмбл (Andrew Gamble) сцвярджае, што даследчая практыка стварыла індуктыўную, рэфлектыўную і атэарэтычную дысцыпліну. Брытанскі падыход «прадпісальны, заснаваны на індывідуальнай ацэнцы, ён прадугледжвае адкрытае абвяшчэнне сваіх каштоўнасцяў і прыярытэтаў» (Kavanagh, 2003: 600) 6 .
Слабасць гэтае думкі ў тым, што амерыканская палітычная навука ніколі не складала гамагеннай масы статыстычных падлікаў, заснаванай на тэорыі рацыянальнага выбару, як часта і абсалютна няправільна думаюць у Злучаным Каралеўстве 7 . Пры тым многія ў Брытаніі разумеюць неабходнасць навуковага мыслення калі не ў форме агульнай тэорыі палітыкі, то прынамсі ў выглядзе механістычных і матэматычных падыходаў, якія даюць выдатныя вынікі пры прагназаванні (Finer, 1980: 353ff).
Грунтоўная крытыка часткі даследчыкаў скіравана на навуковы метад, у прыватнасці даводзіцца, што яго нельга параўнаць з чуллівым да гісторыі і культуры апісаннем палітычнага феномену, сучасныя метады бяруць на сябе занадта многа і выкарыстоўваюць грубую тэхніку ацэнкі. Невялікія адрозненні ў метадалогіі могуць прывесці да вялікіх адрозненняў у выніках, факты падобныя да галаграмаў. Пакладзіце іх у адным парадку — і яны будуць выглядаць адным чынам, пакладзіце ў іншым — і яны будуць падобныя да нечага зусім іншага. Больш за тое, і гэта сапраўды так, многія адзначаюць існаванне сфераў, дзе прымяненне колькаснага аналізу і мадэляў рацыянальнага выбару вельмі праблематычнае. Але тыя, што звычайна выступаюць супраць пазітывісцкае метадалогіі, самі не антыпазітывісты Яны заклапочаныя тлумачэннем таго, чаму існуюць пэўныя умовы, адбываюцца падзеі і інш.
Яны робяць тое з дапамогаю сукупнасці расповедаў, нібыта гэта і ўтварае метадалогію. Занадта часта мы чытаем разумныя тэксты з выкарыстаннем паэтычнага (мастацкага) слоўніка для падкрэслення новых верагодных тэндэнцый, канцэпцый і тэмаў. Такія творы завяршаюцца сцвярджэннем неабходнасці праверыць названыя тэндэнцыі, канцэпцыі і тэмы, але цяжкая праца пакідаецца іншым. Больш за тое, вельмі часта можна сустрэць вольнае атаясамленне пазітывізму, тэорыі рацыянальнага выбару, матэматычнага мадэлявання і колькаснае тэхнікі. Усё гэта, сапраўды, даволі розныя рэчы, што толькі падкрэслівае неабходнасць іх лепшага разумення.
Існуе шмат важных пытанняў, якія заслугоўваюць увагі з боку палітычнае навукі, і шмат розных відаў інфармацыі, якія могуць дапамагчы адказаць на гэтыя пытанні. Пазбяганне пэўнае метадалогіі выклікае толькі адцягванне нашае ўвагі ад важных метадалагічных і эпістэмалагічных пытанняў. Неабходна глыбей усведамляць абмежаванасць ведаў, пэўныя падзеі адбываюцца незалежна ад таго, якую метадалогію мы выкарыстоўваем для іх аналізу. Мы павінны разумець, якія рэалістычныя межы аналізу мае даследчык. Улічваючы гэта, маем абавязкі думаць пра метадалогію не толькі ў кантэксце таго, дзе браць інфармацыю, але і таго, як да яе ставіцца.
Палітычная навука 5 Англ. «Ніякае навукі, калі ласка, мы ж брытанцы». — Заўвага перакладчыка .
6 Гл. пра прасоўванне ідэі палітыкі як навукі ў ХIХ стагоддзі ў межах утылітарызму Бентама: Jack Hayward, 1991.
7 Гл. для прыкладаў гістарычнае рэфлексіі ў амерыканскай палітычнай навуцы: Easton, 1991; Paul Pierson, 2000.
51 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Метадалогія існуе для таго, каб выявіць і паказаць, ці маем мы рацыю, калі робім пэўныя заявы. Яна дае столькі ж многа для свету прававых разваг, як і для свету натуральных навук. Брытанскую акадэмічную супольнасць можна ўспрыняць даасветніцкай (pre-Enlightenment):
актыўна выкарыстоўвае «арыстакратычны метад», калі аргумент выносіцца з аўтарытэтным стылем падачы, з высоўваннем уласнае пазіцыі, інстытуцыі і іншымі праявамі статусу, у тым ліку і шляхетнасці 8 . Вігізм брытанскае палітыкі —«добрае разуменне і самакантроль кіраўнікоў пры талерантнасці і даверы публікі» (Kavanagh, 2003:
603) — магчыма, як падаецца, вельмі проста зафіксаваць ў даследаванні брытанскае палітыкі 9 .
Акадэмічная супольнасць Злучанага Каралеўства не патрабуе навукі, бо мы давяраем выказванням знаёмых акадэмікаў. Яны не будуць пераступаць межы і рабіць непраўдзівыя заявы.
У сваю чаргу, мы не будзем пытацца пра факты ці імкнуцца паўтарыць іх знаходкі.
Патрыцыянізм супраць прафесіяналізму ў даследаванні Брытаніі і Еўропы Некалькі гадоў таму я наведаў семінар, на якім прафесар з 5-га дэпартамента гаварыў пра няроўныя адносіны паміж Злучаным Каралеўствам і ЕС.
Пасля прамовы яго спыталі, як ён можа быць упэўнены, што менавіта гісторыя і традыцыя стаяць за адмовамі ўрада прыняць шматлікія ініцыятывы ЕС, пры тым, што ніводны брытанскі ўрад не выкарыстоўвае гэта як распрацаваную аснову палітыкі. Ён кінуў ледзяны погляд на таго, хто задаў пытанне і адказаў: «Вы, маладатуркі, павінны зразумець, што час ад часу мы —“старая генерацыя” — проста ведаем, пра што кажам».
Ні ў якай іншай сферы адсутнасць увагі да метадаў не робіць думкі больш заблытанымі, чым у галіне вывучэння адносінаў Брытаніі і Еўропы.
Брытанія звычайна ўспрымаецца як «адрозная» (у сэнсе — больш скептычная да еўрапейскай інтэграцыі), бо валодае адасобленым гістарычным досведам, па сваёй сутнасці варожым да ініцыятываў кантынентальнае інтэграцыі. Брытанскі досвед правакуе агульную антыпатыю да любое формы інтэграцыі, якая пагражае стратаю суверэнітэту і нацыянальнае ідэнтычнасці. Не маючы такіх самых матывацый, як большасць іншых еўрапейскіх краінаў, да еўрапейскае інтэграцыі (неабходнасць дэмакратычнае легітымнасці, стрымліванне былых ворагаў, абарона ад вялікіх дзяржаваў і г. д.), Брытанія найбольш успрымальная да сантыментаў даматканага антыінтэгрызму.
Насуперак гэтаму на кантыненце пасля Другой сусветнай вайны адбыўся істотны зрух палітычнае культуры. Дзяржавы рэальна прыступілі да перафармулявання сваіх інтарэсаў і ідэнтычнасці, што скіравала іх на шлях ухвалення ідэі еўрапейскае інтэграцыі. Інстытут дзяржавы быў дэлегітымізаваны праз досвед вайны, а гэта спарадзіла кансэнсус, які скіроўваў эліты на прасоўванне ідэі еўрапейскае інтэграцыі. Тое не магло адбыцца ў Брытаніі ў сувязі з іншым гістарычным досведам.
Палітыкі-еўраскептыкі спецыялізуюцца на такой лініі думкі. Маргарэт Тэтчэр у свой час сказала: «На працягу ўсяго майго жыцця нашы праблемы, войны прыходзілі з кантынентальнае Еўропы. На працягу ўсяго майго жыцця разгортванне свабоды прыходзіла ад англамоўных народаў свету». Біл Кэш (Bill Cash), яшчэ адзін выбітны еўраскептык, абвясціў, што наша астраўная гісторыя пакінула нам больш дэмакратычную спадчыну, чым дзе яшчэ ў свеце» (Cash, 1991: 6). Брытанія дала значнай частцы свету інстытуты, мову і іншыя рысы сацыяльнага і палітычнага жыцця, якія, паводле Чэрчыля, задалі «асаблівыя пазіцыі і характар англамоўных народаў» (Churchill, 1956: viii).
Вельмі важна зразумець, чаму брытанская палітыка ў адносінах да ЕС была настолькі негатыўная. На жаль, акадэмікі часам успрымаюць заявы палітыкаў занадта сур’ёзна. У выніку тое, што было выказана як персанальны і індывідуальны погляд на еўрапейскую інтэграцыю, накладаецца далей на тлумачэнне дзяржаўнае палітыкі Брытаніі ў дачыненні да Еўропы (awkwardness — адставанне). Дзяржаўная палітыка інтэрпрэтуецца як вынік таго самага гістарычнага кантэксту. Тым не менш, існуе шмат праблемаў з канцэпцыяй гістарычнае выключнасці.
Паміж імі слабае разуменне адсутнасці рэальнага ўплыву дэпутатаў парламента з праеўрапейскімі поглядамі і няздольнасць ажыццявіць Марк Аспінвол. Даследуючы Брытанію 8 Гл. пра арыстакратычны метад: Callahan, 2004.
9 Я разумею супярэчнасць майго сцвярджэння, што вігізм адлюстроўвае арыстакратычны метад сярод навукоўцаў, улічваючы антыарыстакратычныя тэндэнцыі вігаў. Але, спадзяюся, чытач даруе мне гэта.
52 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 эфектыўнае параўнанне з іншымі краінамі 10 . Немагчыма пераматаць плёнку гісторыі і зрабіць эксперымент па брытанскім досведзе ў іншай краіне, але можна сімуляваць гістарычны эксперымент, што ідзе за межы выказванняў, несуадносных з фактамі.
Напрыклад, адна з тэзаў пра брытанскую выключнасць выглядае такім чынам: як былая сусветная дзяржава Брытанія мае кантракты па ўсім свеце, асабліва ў межах Судружнасці, мае асаблівыя адносіны са Злучанымі Штатамі, якія выціскаюць брытанскія прыхільнасці за межы ЕС.
Прыкметы вялікага палітычнага значэння з гісторыі дасюль заўважныя: Брытанія — пастаянны сябра Савета Бяспекі ААН, ядзерная дзяржава, ключавы ваенны актар у АПАД (NATO) са сусветнымі дыпламатычнымі і абарончымі здольнасцямі. Усё гэта наводзіць на думку, што ўмовы, збег абставінаў і сітуацый складваюцца такім чынам, што любая іншая краіна з такімі самымі характарыстыкамі, рэагавала б аналагічна на дыскусію пра еўрапейскую інтэграцыю. Але не заўсёды так. Калі мы будзем думаць як навукоўцы, тое дапаможа пераадолець цяжар прыгожае «тэорыі» праз выкарыстанне кампаратыўнай тэхнікі.
Неабходна рабіць больш параўнальных даследаванняў пра дзяржаўныя інтарэсы і схільнасці.
Напрыклад, адзін аналітык заявіў, што Тэтчэр не далучылася да Еўрапейскай валютнай сістэмы праз тое, што фунт стэрлінгаў меў статус нафтавае валюты. Таму ўваходжанне ў валютны саюз не давала асаблівых пераваг, але магло значна абрэзаць свабоду ўрада ў сферы манетарнае палітыкі (Bulpitt, 1988: 197). Як падаецца, пытанне нафты і газу сталі толькі манеўрам, які адцягваў увагу, бо іх унёсак у брытанскую эканоміку складае толькі 1,7%. Рэальнай праблемай была магчымасць страціць свабоду, але Брытанія тут не моцна рознілася ад іншых краінаў, што далучыліся да валютнай сістэмы. Такім чынам, калі занепакоенасць абмежаваннем свабоды спыніла Брытанію, то чаму гэта не спыніла іншыя дзяржавы?
Страта свабоды — не тлумачэнне высноваў, а паўтарэнне тых высноваў. Можна спытаць іншым чынам: што прымушае Брытанію баяцца страціць аўтаномію больш, чым іншыя краіны?
У адным важным тэксце з гэтае сферы аўтар пазначае дзве сістэмы фактараў, якія стаялі за непаваротлівасцю (awkwardness) брытанскага ўрада. Першыя — нутраныя палітычныя фактары, другія — вонкавыя. Нягледзячы на ўяўную прыгажосць, застаецца праблема: такія «тэорыі» нічога не пакідаюць на выхадзе. Усе дзяржаўныя дзеянні павінны быць выкліканыя нутранымі і вонкавымі фактарамі, і нічым іншым. Неабходна быць больш дакладнымі ў вызначэнні таго, якія фактары здольныя выклікаць пэўныя вынікі. Ёсць выпадкі, якія адхіляюцца ад тэорыі, а ёсць і некаштоўныя для аналізу. Пры разглядзе сітуацыі многія нутраныя эканамічныя фактары, як выявіцца, будуць выпадаць з тэорыі, што не здолее вытрымаць аналізу дэталяў пры вывучэнні нежадання ўвайсці ў валютны саюз.
З улікам такой тэарэтычнай слабасці складана здзіўляцца існаванню метадалагічных праблемаў, бо прымяненне дакладнае метадалогіі да слабых тэорый можа хутка выявіць іх няправільнасць.
Існуе шмат цікавага ў брытанскай і еўрапейскай навуковай літаратуры, у тым ліку і працаў, дзе фіксуюцца на эканамічных тлумачэннях палітыкі ўрада. Але не дастаткова паказаць асобныя характарыстыкі (эканамічны цыкл адрозны ад іншых), каб заявіць, што гэта фактар, які вызначае паводзіны ўрада. Усе краіны розныя. Моц гістарычнага апісання ёсць у сцвярджэнні таго, што адбылося, але нам трэба рабіць больш. Трэба разумець, што калі глыбока вывучыць прадмет, то выніковае тлумачэнне можа стацца неверагодным.
Можна знайсці добры прыклад для любое колькасці канкурэнтных гіпотэз, якія супярэчаць адна адной. Але якая інтэрпрэтацыя перамагае?
Небяспека ў тым, што часта перамагае арыстакратычны метад — мы надаём занадта многа ўвагі меркаванням аўтарытэтных асобаў і мы не здольныя ісці шляхам, які супярэчыць інтуіцыі, але шмат абяцае.
Няхай квітнее тысяча кветак Калі рухацца да палітыкі, пазбаўленай каштоўнасцяў і заснаванай на эмпірыцы і натуральных навуках, то караван ні на ёту не наблізіцца да летуценнага пункту прызначэння. Але пры гэтым падчас свайго маршу ён набывае больш шырокае і больш глыбокае разуменне тэрыторыі (Finer, 1980: 359).
Даследаванне брытанскае палітыкі, як і любое іншае, неабходна стымуляваць праз факуПалітычная навука 10 Гучыць іранічна, але параўнальныя даследаванні былі зробленыя амерыканцамі. Пра ЕС гл.: Moravcsik, 1998; Walsh, 2001.
53 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 10/2008 Літаратура 1. Adcock, R., Bevir, M. (2005). The History of Political Science // Political Studies Review 3 (1). P. 1—16.
2. Barry, B. (1999). The Study of Politics as a Vocation // J. Hayward, B. Barry and A. Brown (eds.). British Study of Politics in the 20th Century. Oxford: Oxford University Press.
3. Bulpitt, J. (1988). Rational Politicians and Conservative Statecraft in the Open Polity // P. Byrd (ed.). British Foreign Policy under Thatcher, Deddington. Oxford: Philip Allan.
4. Callahan, W. A. (2004). Nationalising International Theory: Race, Class and the English School // Global Society 18 (4). P. 305—323.
5. Cash, W. (1991). Against a Federal Europe: The Battle for Britain. London: Duckworth.
6. Churchill, W. S. (1956). A History of the English-Speaking Peoples. Vol 1. London: Cassell & Co.
7. Collini, S. (2003). HiEdBiz // London Review of Books 25 (21).
8. Crick, B. (1959). The American Science of Politics. Berkeley: University of California Press.
9. Crick, B. (1966). The Tendency of Political Studies // New Society 214 (3 November). P. 631—633.
10. Crick, B. (1980). The British Way // Government and Opposition 15 (3—4). P. 297—307.
11. Easton, D. (1991). Political Science in the United States // D. Easton, J. G. Gunnell and L. Graziano (eds.). The Development of Political Science. London: Routledge.
12. Finer, S. E. (1980). Political Science: An Idiosyncratic Retrospect of a Putative Discipline // Government and Opposition 15 (3— 4). P. 346—363.
13. Hayward, J. (1991). Cultural and Contextual Constraints upon the Development of Political Science in Great Britain // D. Easton, J. G. Gunnell and L. Graziano (eds.). The Development of Political Science. London: Routledge.
14. Hayward, J. (1999). British Approaches to Politics: The Dawn of a Self-deprecating Discipline // J. Hayward, B. Barry and A.
Brown (eds.). The British Study of Politics in the 20th Century, Oxford: Oxford University Press.
15. Hirst, P. (2003). The Future of Political Studies // European Political Studies 3 (1). P. 47—59.
16. Kavanagh, D. (2003). British Political Science in the Inter-war Years: The Emergence of the Founding Fathers // British Journal of Politics & International Relations 5 (4). P. 594—613.
17. Marshall, G. (1999). The Analysis of British Political Institutions // J. Hayward, B. Barry and A. Brown (eds.). The British Study of Politics in the 20th Century, Oxford: Oxford University Press.
18. Moravcsik, A. (1998). The Choice for Europe, Ithaca, NY: Cornell University Press.
19. Pierson, P. (2000). Path Dependence, Increasing Returns, and the Study of Politics // American Political Science Review 94 (2).
P. 251—267.
20. Political Studies Association (n.d.) Political Studies UK, Newcastle.
21. Walsh, J. (2001). National Preferences and International Institutions: Evidence from European Monetary Integration // International Studies Quarterly 45 (1). P. 59—80.
саванне ўвагі на праблемах, з якімі сутыкаецца брытанскае грамадства. У 1999 годзе, аглядаючы вывучэнне брытанскіх палітычных інстытутаў, Джэфры Маршал (Geoffrey Marshall) падзяліў свой тэкст на наступныя часткі: парламенцкая ўлада, кабінет міністраў, міністэрская юрысдыкцыя, каралеўскія інстытуты, канстытуцыяналізм і грамадскія патрэбы. Але ў працы не знайшлося месца для медый, урадавых камітэтаў (quangos), свабоды інфармацыі і празрыстасці, апатыі і зніжэння ступені палітычнага даверу. Інстытуты былі даследаваныя як рэчы, а не як каналы для разумення палітыкі. Існуе яшчэ шмат чаго, на што можна паглядзець у брытанскай палітыцы, і тут дарэчы, як сказаў Крык, «талерантны эклектызм» па пытанні выбару прадмета і падыходаў 11 . Натуральна, мы павінны думаць гістарычна, але гэта не прабачае непавагі да тэорыі і метаду. Неабходна стымуляваць метадалагічны плюралізм і змагацца супраць «адноснае крытычнае пабочнасці» і аб’ектыўнасці здаровага сэнсу. Мы можам праз досвед, веды і свядомыя намаганні даць справядлівую… ацэнку дактрынам, якія нам не падабаюцца» (Crick, 1980: 298).
Даследаванне брытанскае палітыкі заўсёды прайгравала ўсведамленню яе спрадвечнае выключнасці. Значна лепш у даследаваннях палітыкі Злучанага Каралеўства вітаць разнастайнасць навукоўцаў і разнастайнасць падыходаў, чым аплакваць пранікненне амерыканскае навукі. Ці прывядзе гэта да скарачэння асобнага «брытанскага падыходу» ў даследаванні палітыкі? Ці адкрытасць знешнім уплывам, гучна абвешчаная ў Злучаным Каралеўстве, не падыходзіць для палітычных даследаванняў? Павінны мы інтэрпрэтаваць пранікненне як інфекцыю для чуллівага да гісторыі асаблівага брытанскага спосабу глядзець на палітыку ці мы можам дэнацыяналізаваць наша мысленне і ўбачыць сілу плюралізму ў палітычных даследаваннях?
Пераклад з англійскай Вольгі Казакевіч паводле: Mark Aspinwall . Studying the British // POLITICS: 2006 VOL 26(1), 3—10.
Друкуецца з ласкавае згоды аўтара.
Марк Аспінвол. Даследуючы Брытанію 11 Finer (1980, p. 359) дыскваліфікаваў як «эфемерныя» і даследаванне чорных (black studies) і гендэрныя даследаванні (women’s studies). Што б ён зрабіў з такімі падгрупамі PSA як «мастацтва і палітыка» ці «палітычны маркетынг»?