Дыскусія “Нацыі і дзяржавы Усходняй Еўропы – перспектыва 2026” (13.05.2016)

2016-konfa

Дыскусія “Нацыі і дзяржавы Усходняй Еўропы – перспектыва 2026”

13 мая 2016 года, 18.30

Гатэль Crowne Plaza (г. Мінск, вул. Кірава, 13)

Выдавалася, што будучыня для нас перадвызначаная пасля заняпаду камунізма, заставалася толькі будаваць дэмакратыю і вольны рынак, хай сабе і з часовымі перашкодамі. “Канец гісторыі” быў магутнай ілюзіяй. Шляхі посткамуністычнага транзіту для Усходняй Еўропы маглі адрознівацца, толькі вялі яны да адной фінальнай мэты. Але гісторыя вярнулася ў посткамуністычныя краіны, хоць гэта вяртанне аплочанае сутыкненнямі і крывёю, калі вайна перастала быць прывіднай пагрозай.

У межах дадзенай дыскусіі мы паспрабуем прааналізаваць шляхі развіцця краін Усходняй Еўропы за апошнія гады, дзе галоўныя пытанні будуць наступнымі: Ці можам мы лічыць паспяховым дзяржаўнае і нацыянальнае будаўніцтва посткамуністычных краін? Як на гэтых грамадствах адбіліся наступствы сусветнага крызісу? Што змяніў у рэгіёне украінска-расійскі канфлікт?

Адказы на гэтыя пытанні мусяць весці да прагназавання будучыні. Ці можа вярнуцца Усходняя Еўропа да мірнага сужыцця? Якія перспектывы пашырэння “рускага свету”? Якая будучыня еўрапейскай перспектывы? Што нас чакае ў бліжэйшыя 10 год?

У дыскусіі плануецца ўдзел Альфрэдаса Бумблаўскаса (Віленскі універсітэт, Літва), Андрэя Казакевіча (Інстытут “Палітычная сфера”, Беларусь-Літва), Георгія Касьянава (Інстытут гісторыі Украіны), Аляксея Мілера (Еўрапейскі ўніверсітэт у Санкт-Пецярбурзе).

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...