27 верасня сышоў з жыцця Уладзімір Абушэнка, наш сябар і калега.
Уладзімір Абушэнка быў адным з вядучых сацыёлагаў у Беларусі, які зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё тэарэтычнай сацыялогіі, культурсацыялогіі, сацыялогіі ведаў. Ён быў легендарным выкладчыкам БДУ, які ўзгадаваў плеяду таленавітых вучняў. З 2002 года Уладзімір Абушэнка працаваў у якасці намесніка дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі па навуковай працы.
Ад моманту заснавання часопіса “Палітычная сфера” Уладзімір Абушэнка быў сябрам навуковай рады выдання, ён быў сябрам рады часопіса Belarusian Political Science Review і ўваходзіў у экспертную раду Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.
Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” выказвае свае спачуванні родным і блізкім Уладзіміра.