Пачалося навучанне на праграме “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура” Беларускага Калегіюма

lection

У Беларускім Калегіюме пачалося навучанне на праграме “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура”. Праграма арганізаваная у партнёрстве з Інстытутам “Палітычная сфера” (Беларусь), грамадскімі аб’яднаннямі “Ліберальны клуб” і “Еўрапейскі клуб” (Беларусь), Універсітэтам Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытутам ВКЛ (Літва).

Праграма прадугледжвае выкладанне асноваў сучаснай унутранай і знешняй палітыкі Еўрапейскага саюза, еўрапейскай інтэграцыі, працэсаў у грамадстве, эканоміцы і культурнай сферы еўрапейскіх краінаў.Заняткі праводзяць вядучыя беларускія спецыялісты ў гэтай галіне. Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца па спасылцы.

Дазваляецца далучэнне да праграмы падчас навучання ў якасці вольнага слухача. Для гэтага трэба запоўніць анкету онлайн.

Check Also

Беларусь і беларусы ў вачах жыхароў Літвы: вымярэнне сімпатыі і пагрозы    

20 сакавіка, 10:00, Вільня 20 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя Марцінаса Мажвідаса (Konferencijų salė) ...