15 лютага ў межах фэстывалю “Вершы на асфальце” Беларускі калегіюм прадстаўляе дыскусію “Літаратура пасля літаратуры. Канец прыгожага пісьменства?”
Пісьменьнік: мысьляр альбо шоўмэн? Сеткавая культура: хаўтуры чытанкі ці інкубатар тэкстаў? Літаратурнасьць: хвароба сьвядомасьці ці знак якасьці? Сэрыяльнасьць – новая гульня ці канвейер пустэчы? Чытач: падлажвацца ці выхоўваць?
А таксама ўсё тое, што вы хацелі даведацца пра дэвальвацыю герояў, разумнікаў ў гіпэрмаркеце, вербальны дэкаданс, белетрызацыю сьвядомасьці, гандаль аўтэнтычнасьцю і філязофскі стрыптыз, але не ведалі ў каго запытацца.
Дыскутуюць: Валянцін Акудовіч, Максім Жбанкоў, Андрэй Хадановіч, Юры Завадскі (Украіна), Сяргей Цімафееў (Латвія). Мадэруе Ірына Дубянецкая.
Пачатак а 13.30.
Дыскусія пройдзе ў галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага 57; ст.м. Міхалова)
Уваход вольны.