← Усе навіны

НАВІНЫ · 28 лютага 2010

Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці з 1990 года

3 сакавіка 2010 г., а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае пасяджэнне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”.

Тэма дакладу: “Русацэнтрызм як ідэалагічны праект беларускай ідэнтычнасці з 1990 года”.

Дакладчык: Аляксей Ластоўскі.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Па дадатковую інфармацыю пра месца правядзення звяртайцеся на [email protected] (http://palityka.org/2010/02/2009/12/16-snezhnya-2009-krytyka-belaruskaj-palitychnaj-analityki-ch-2/[email protected]) Тэзісы дакладу: Абгрунтаванне падыходу да даследавання палітычнага развіцця нацыянальнай дзяржавы як вылучэння, апісання і аналізу розных канкурэнтных праектаў нацыі і ідэнтычнасці.

Праблема намінацыі.

Недахопы наяўных катэгорый (заходнерусізм, рускі нацыяналізм, славянафільства і г.д.).

Прапанова “русацэнтрызму” як перспектыўнага неалагізму для даследчыцкіх мэтаў.

Ідэйнае ядро і асноўныя дыскурсіўныя характарыстыкі русацэнтрызму (ідэалізм, дуалістычнасць, канспіралагізм, эсхаталагізм).

Інстытуцыянальнае афармленне русацэнтрызму (персаналіі, выданні, арганізацыі).

Генезіс і ідэйныя першакрыніцы (заходнерусізм, расейскі нацыянал-патрыятызм).

Эвалюцыя развіцця з пачатку 90-х да 2007 году (змены стратэгій пабудовы саюза з Расіяй, дачыненні з уладай).

Суадносіны з іншымі ідэалагічнымі праектамі беларускай нацыі (анталагізацыя адносін з “варожым” лагерам, цяжкасці аналітычнага размежавання з дзяржаўным праектам нацыянальнай ідэнтычнасці).

Катэгорыі апісання беларускай нацыі ў праекце русацэнтрызму: 1) крытэрыі палітычнай супольнасці (”свае” і “чужыя”, рускі народ як цэнтральная катэгорыя); 2) адносіны да моўнага пытання; 3) мінулае беларусаў як складовай часткі рускага народу, адмысловасць русацэнтрысцкага гістарыцызму; 4) правідэнцыялісцкая візія сучаснасці як супрацьстаяння сусветнай змовы і месіянскай супольнасці (беларусаў/рускага народу); 5) прагнозы і стратэгіі развіцця беларускай дзяржавы і нацыі.

Значэнне русацэнтрызму для культурна-палітычнага жыцця Беларусі, ацэнка магчымасцей і перспектываў гэтага праекту.

падзея мероприятие анонс Даследчы семінар