Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі: некаторыя падсумаванні

3-5 кастрычніка 2014 года ў Коўна (Літва) адбыўся Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.

У гэтым годзе кангрэс наведалі 422 чалавекі, сярод якіх – навукоўцы, эксперты, журналісты, грамадскія і культурныя дзеячы з 23 краін (Аўстралія, Аўстрыя, Балгарыя, Беларусь, Вялікабрытанія, Данія, ЗША, Ізраіль, Італія, Казахстан, Латвія, Літва, Люксембург, Нямеччына, Польшча, Расія, Угоршчына, Узбекістан, Украіна, Францыя, Чэхія, Швецыя, Японія).
Прыкладна 200 чалавек бралі ўдзел у Кангрэсе раней, большая палова ўдзельнікаў і гасцей – наведала яго ўпершыню.

Каля дзвюх трацін наведвальнікаў прыехалі з Беларусі і прадстаўлялі больш за 40 самых розных дзяржаўных і недзяржаўных беларускіх інстытуцый: 20 універсітэтаў ды іншых навучальных устаноў, 5 навукова-даследчых ўстаноў, 5 аналітычных цэнтраў, 3 музеі, адна бібліятэка і адзін архіў.

Сёлета ўдзел у кангрэсе бралі такія выбітныя культурныя і навуковыя дзеячы як Ігар Бабкоў, Мікола Рабчук, Арнольд Макмілін, Курт Вулхайзер, Ірына Дубянецкая , Валянцін Акудовіч, Керы Браўн, Уладзімір Мацкевіч ды іншыя.

Праца праходзіла паралельна ў 15 секцыях па эканамічных (секцыя па эканоміцы), сацыяльна-палітычных (секцыі па палітычных інстытутах, міжнародных адносінах, грамадзянскай супольнасці, гендэрных даследаваннях, рэлігіязнаўстве), гістарычных (секцыі па гісторыі ВКЛ, гісторыі 19-га стагоддзя і гебраістыцы, 20 стагоддзя, даследаванні памежжа) і гуманітарных дысцыплінах (культуралогія, літаратуразнаўства, лінгвістыка, бібліістыка, тэалогія і г.д.). Кожная з секцый працавала ў большай ці меньшай ступені пасьпяхова, у залежнасці ад пастаўленых мэтаў – вынікі працы секцый былі агучаныя ў апошні дзень кангрэса на пленарным пасяджэнні 5 кастрычніка 2014 года. Найбольш вострымі тэмамі, вакол якіх завязвалі дыскусіі, падчас Кангрэса былі пытанні па украінскай праблематыцы і стасунках Кітая з усходнееўрапейскімі краінамі.

У другі дзень Кангрэса былі абвешчаныя вынікі і ўручана Прэмія Кангрэса па гісторыі (манаграфіі і артыкулы), гуманітарных (манаграфіі і артыкулы) і сацыяльна-палітычных навуках (артыкулы). Падрабязней пра Прэмію Кангрэса можна прачытаць тут.

Працу IV Кангрэса ў цэлым можна прызнаць паспяховай, што таксама падцвярджаюць вынікі праведзенага нядаўна апытання.

Відэа з адкрыцця http://www.youtube.com/watch?v=yVYJuHZs4-8

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...