← Усе навіны

НАВІНЫ · 22 верасня 2009

Інстытут палітычных даследаванняў

28 верасня 2009 года адбудзецца прэзентацыя Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (ІПС), а таксама прэсавая канферэнцыя Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” 28 верасня 2009 года адбудзецца прэзентацыя Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, а таксама прэсавая канферэнцыя.

Асновай Інстытута стала супольнасць, якая склалася вакол часопіса палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (www.palityka.org (http://www.palityka.org/)), што быў заснаваны ў 2001 годзе пры кафедры паліталогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

З 2006 года супольнасць працуе ў межах Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні.

Аснову дзейнасці Інстытута складзе даследчая, аналітычная, выдавецкая, а таксама іншая акадэмічная і культурная дзейнасць.

Мэта Інстытута – вывучэнне палітыкі, прафесіяналізацыя даследчай дзейнасці, мадэрнізацыя выкладання палітычных дысцыплін, фармаванне прафесійнай супольнасці даследчыкаў палітыкі ў Беларусі, а таксама інтэграцыя беларускіх навукоўцаў у рэгіянальны, еўрапейскі і міжнародны акадэмічны кантэкст.

Прэзентацыя і прэсавая канферэнцыя адбудуцца ў гатэлі Crowne Plaza па адрасе вул.

Кірава 13.

Пачатак у 17.00.

Кантакты для даведак: Дырэктар: Андрэй Казакевіч, PhD + 375 29 6733296 (Беларусь) Асістэнт дырэктара: Андрэй Асадчы + 375 29 3818742 (Беларусь) + 370 60460645 (Літва) E–mail: [email protected] Web: www.palityka.org (http://www.palityka.org/)

падзея мероприятие анонс