27 сакавіка 2014 года ў Галерэі Ў адбылася дыскусія, арганізаваная Беларускім Калегіюмам, якая была прысвечана тэме капіталізацыі прадуктаў вытворчасці беларускіх інтэлекталаў у сучасных умовах.
У дыскусіі прынялі ўдзел куратар аддзялення філасофіі і літаратуры Беларускага Калегіюму філосаф Валянцін Акудовіч, мастак і музыка Тодар Кашкурэвіч, літаратар і філосаф Ігар Бабкоў, філосаф Аляксандар Сарна, сацыёлаг Лідзія Міхеева. У якасці мадэратара выступіў куратар аддзялення журналістыкі Калегіюма культуролаг Максім Жбанкоў.
Усе фотаздымкі з публічнай падзеі даступныя тут.