НАВІНЫ · 19 кастрычніка 2026
«Палітычная сфера» апублікавала даследаванне пра ўспрыманне Беларусі і беларусаў у Літве
«Палітычная сфера» апублікавала даследаванне «Па другі бок мяжы: Беларусь і беларусы ва ўспрыманні літоўскага грамадства», прысвечанае стаўленню жыхароў Літвы да Беларусі і беларусаў пасля 2020 года.
Даследаванне ахоплівае пытанні міграцыі і бяспекі, успрыманне беларускай палітычнай сістэмы, чаканні ад палітыкі Літвы, а таксама гістарычную памяць і культурныя сувязі. Вынікі паказваюць, што грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у Літве, значна радзей успрымаюцца як пагроза, чым беларуская дзяржава, а іх эканамічны ўнёсак ацэньваецца пераважна станоўча. Пры гэтым стаўленне да далейшай працоўнай міграцыі застаецца неадназначным.