НАВІНЫ · 3 кастрычніка 2025
Прэмія Кангрэса: статыстыка за 2014–2024 гады
Публікуем прэзентацыю са зводнай статыстыкай Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за 2014–2024 гады. Матэрыял ахоплівае манаграфіі і артыкулы ў галіне гісторыі, гуманітарных і сацыяльна-палітычных навук, якія ўваходзілі ў кароткія спісы і былі прызнаныя найлепшымі публікацыямі.
У прэзентацыі таксама прадстаўленыя мовы публікацый і суадносіны жанчын і мужчын сярод аўтараў прац, уключаных у кароткія спісы.