НАВІНЫ · 30 верасня 2025
Сацыяльныя і гуманітарныя навукі ў Беларусі — 2025
Публікуем прэзентацыю Андрэя Казакевіча «Social Science and Humanities Belarus 2025», падрыхтаваную да XII Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Берліне. У ёй разгледжаныя колькасць даследчыкаў, выдаткі на навуковыя даследаванні, выданне навуковых кніг і абароны дысертацый у Беларусі.
Матэрыял паказвае аднаўленне колькасці даследчыкаў пасля спаду пачатку 2020-х гадоў і рост выдаткаў на даследаванні з 2022 года. Пры гэтым агульны аб’ём навуковай прадукцыі за апошнія пяць гадоў скарачаецца, а беларуская даследчая супольнасць застаецца адной з найменшых і найменш фінансаваных у рэгіёне. Прэзентацыя даступная на англійскай мове.