← Усе навіны

НАВІНЫ · 4 верасня 2026

Андрэй Казакевіч прадставіў даследаванне «Палітычнай сферы» на канферэнцыі ў МЗС Латвіі

4 верасня 2026 года ў Міністэрстве замежных спраў Латвіі адбылася міжнародная канферэнцыя пра пагрозы з боку Беларусі для еўрапейскай бяспекі. Акадэмічны дырэктар Інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч прадставіў вынікі новага апытання пра стаўленне жыхароў Латвіі да Беларусі.

Удзельнікі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і яе ўплыў на бяспеку ЕС і NATO. Канферэнцыю арганізаваў Латвійскі інстытут міжнародных адносін сумесна з МЗС Латвіі ў межах праекта Belarus Research Network for Neighbourhood Policy.

Крыніца: Міністэрства замежных спраў Латвіі