НАВІНЫ · 20 сакавіка 2026
Беларусь і беларусы вачыма літоўцаў: вымярэнне сімпатый і выклікаў
Інстытут «Палітычная сфера» прадстаўляе прэзентацыю даследавання «Беларусь і беларусы вачыма літоўцаў: вымярэнне сімпатый і выклікаў», прадстаўленую 20 сакавіка 2026 года ў Вільні.
Даследаванне ахоплівае стаўленне жыхароў Літвы да Беларусі і беларусаў. У апытанні прынялі ўдзел 1017 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 75 гадоў з усёй тэрыторыі краіны. Выкарыстоўваліся тэлефонныя і анлайн-інтэрв’ю (CATI і CAWI). Прэзентацыя змяшчае матэрыялы на беларускай і літоўскай мовах.