НАВІНЫ · 21 чэрвеня 2026
Беларусь і беларусы вачыма палякаў: вымярэнне сімпатый і выклікаў
Інстытут «Палітычная сфера» прадстаўляе вынікі даследавання «Беларусь і беларусы вачыма палякаў: вымярэнне сімпатый і выклікаў». Прэзентацыя адбылася 18 чэрвеня 2026 года ў Варшаве падчас чацвёртага беларуска-польскага экспертнага форуму імя Рамана Скірмунта.
Апытанне правяла кампанія SW Research у траўні 2026 года сярод 1006 паўналетніх жыхароў Польшчы з выкарыстаннем анлайн- і тэлефонных інтэрв’ю (CAWI і CATI). Прэзентацыя змяшчае вынікі даследавання на беларускай і польскай мовах.