Даслечы семінар 30 траўня ”Трансфармацыя прасторы горада Мінска ў апошнія гады. Сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя наступствы і выклікі” (Аляксей Крывалап).

kryvalapДаследчы семінар “Палітычнай сферы” дзейнічае для прафесійнай камунікацыі і абмену ідэямі ў сферы вывучэння палітыкі, удасканалення метадалогіі і стратэгіі аналізу палітычных працэсаў. На семінары праводзяцца прэзентацыі актуальных вынікаў палітычных, сацыяльных і эканамічных даследаванняў. План працы даследчага семінара “Палітычнай сферы” на першае паўгоддзе 2013 г.

”Трансфармацыя прасторы горада Мінска ў апошнія гады. Сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя наступствы і выклікі”

Дакладчык – Аляксей Крывалап.

Даследчая праблема: Мінск перажывае значны змены ўласнага ландшафту: дадатковая шчыльная дабудова, распрацоўка новых зон, знішчэнне зялёных зон і іх замена на камерцыйныя аб’екты. Гэта мае свае эканамічныя, экалагічныя і сацыяльныя наступствы (у прыватнасці стыхійныя пратэсты) і фармулюе новыя выклікі, якія прапануецца прааналізаваць. Па выніках праекта “Мінск – зялёны горад”, 2012-2013.

Запрашаюцца ўасе зацікаўленыя!

Пачатак семінара ў 18-00.

Для ўдзелу ў семінары трэба адправіць заяўку на info @ palityka.org

Check Also

Стыпендыі для беларускіх навукоўцаў (дэдлайн да 27.09.2024)

У межах праграмы Еўрапейскай камісіі для падтрымкі беларускіх навукоўцаў абвешчаны чарговы этап вылучэння стыпендый для ...