НАВІНЫ · 22 лістапада 2021
5 прычынаў, чаму Расея не зможа паглынуць Беларусь
«Што варта браць за прыклад – гэта захаванне і ўзмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці.
У гэтых адносінах у габрэяў вельмі вялікі досвед, і вялікія дасягненні.
І па захаванню, і па аднаўленню ідэнтычнасці, культурнай спадчыны, мовы.
Ну і ў значнай ступені ва ўсіх іншых народаў, якія не маюць дзяржаўнасці, менавіта гэтаму Беларусі можна вучыцца», – перакананы Андрэй Казакевіч.
У Еўропе самыя вядомыя народы без дзяржавы – гэта баскі на стыку Францыі ды Іспаніі, а таксама каталонцы – яны спрабуюць аддзяліцца, бо лічаць, што эканамічна страчваюць у іспанскай дзяржаве.
А вось народы ў складзе Расейскай Федэрацыі жывуць зусім па-рознаму.
Ёсць Чачня ці Дагестан, якія атрымліваюць з Масквы дзяржаўныя датацыі, і насельніцтва там расце, і мова гучыць родная… А ёсць фіна-угорскія народы, ад якіх хутка застанецца толькі памяць. «Меры, карэлы, водзь, комі, шмат хто з іх перайшоў ужо на расейскую мову.
Праз некалькі пакаленняў гэтыя мовы могуць перастаць існаваць.
Некаторыя ўжо фактычна зніклі, як іжорская ці вепская», – пералічвае Андрэй Казакевіч.
Чытаць цалкам (https://belsat.eu/programs/22-11-2021-5-prychynau-chamu-raseya-ne-zmozha-paglynuts-belarus/)