НАВІНЫ · 2 лістапада 2021
Ці вызваляць палітвязьняў пасьля рэфэрэндуму? Меркаваньне экспэрта
Цэнтральная выбарчая камісія пачала падрыхтоўку да рэфэрэндуму аб зьменах у Канстытуцыю.
Якую палітычную мадэль прадугледжвае праект Асноўнага закону?
Ці варта чакаць паслабленьняў у палітычным жыцьці пасьля рэфэрэндуму?
Ці тлумачацца апошнія канфлікты паміж Менскам і Масквой невыкананьнем Лукашэнкам абяцаньняў Пуціну наконт канстытуцыйнай рэформы?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае (https://www.youtube.com/embed/vNNLA0inSIs?&&&fs=1&enablejsapi=1&rel=0)доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Казакевіч Да канца незразумела, якой Канстытуцыі хоча Лукашэнка.
Канстытуцыйнай рэформы вымагаюць як унутраныя, гэтак і зьнешнія чыньнікі.
Новая Канстытуцыя — гэта вялікая палітычная пустата, якая пакуль не напоўненая ніякім зьместам.
Ня толькі няма тэксту праекту, незразумелая нават канцэпцыя.
Лукашэнка абяцаў вынесьці праект Канстытуцыі на публічнае абмеркаваньне ўвосень.
Рэфэрэндумы 1996 і 2004 гадоў праходзілі дастаткова адкрыта, Лукашэнка ўцямна дэкляраваў, чаго ён на гэтых рэфэрэндумах хоча дамагчыся.
Тады за яго была большасьць.
Зараз наўрад ці ён зможа дамагчыся падтрымкі большасьці.
У апошнія гады ўлада ўзяла моду ўсё сакрэціць.
Так гэта было з інтэграцыйнымі «мапамі», гэтак жа адбываецца і з праектам Канстытуцыі.
Быў разьлік на тое, што пасьля рэфэрэндуму рэпрэсіі пойдуць на спад.