← Усе навіны

НАВІНЫ · 31 студзеня 2017

Збор заявак на секцыі (панэлі) VII-ага Кангрэса да 10 сакавіка 2017

Збор заявак на секцыі (панэлі) VII-ага Кангрэса да 10 сакавіка 2017 Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне секцый (панэляў) у межах VII-ага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.

Кангрэс адбудзецца 15–17 верасня 2017 года ў Варшаве (Польшча).

Секцыі (панэлі) могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін ці даследчых накірункаў.

Пры падачы матэрыялаў арганізацыйны камітэт не ставіць дакладных тэматычных ці дысцыплінарных абмежаванняў, пакідаючы магчымасць прадстаўнікам акадэмічнай і экспертнай супольнасці самастойна артыкуляваць свае прыярытэты і зацікаўленасці.

Секцыі (панэлі) могуць быць дысцыплінарнымі, тэматычнымі ці вузкаспецыялізаванымі.

Таксама прымаюцца заяўкі на арганізацыю арганізацыю круглых сталоў, майстар-класаў, публічных прэзентацый і г.д.

Фарміраванне секцый і панеляў праз адкрыты збор прапаноў дазваляе Міжнароднаму Кангрэсу даследчыкаў Беларусі адпавядаць чаканням і патрэбам акадэмічнай і экспертнай супольнасці.

Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні тэматычных прыярытэтаў наступнага Кангрэса.

Заяўка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай.

Заяўнікамі таксама могуць выступаць зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі.

Для падачы заяўкі да 10 сакавіка 2017 года неабходна запоўніць анлайн-форму: https://palityka.wufoo.eu/forms/call–for–panels-2017/ (https://palityka.wufoo.eu/forms/call-for-panels-2017/) Глядзіце прыклады назваў секцый, панэляў, круглых сталоў і г.д. у праграмах Кангрэса 2014 (http://icbs.palityka.org/news-by/papiaredniaja-prahrama-iv-kanhresa-2014/) , 2015 (http://icbs.palityka.org/pragrama-v-mizhnarodnaga-kangresa-dasledchyikau-belarusi/) і 2016 (http://icbs.palityka.org/2016/pragrama-vi-mizhnarodnaga-kangresa-dasledchyikau-belarusi-7-9-kastryichnika-2016-g-kouna-litva/) года.

Дадатковыя пытанні можна задаць напісаўшы на пошту: [email protected] З павагай, Арганізацыйны камітэт Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якой бяруць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання палітыкі, грамадства і культуры Беларусі.

Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса з’яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмена думкамі і ідэямі, ўсталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і іншых краін.

Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў,а таксама садзейнічанне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічным і грамадскім асяроддзі краіны, рэгіёну і свету.

Кангрэс быў заснаваны ў 2010 годзе кансорцыумам беларускіх і літоўскіх арганізацый, у 2016 годзе ўдзел у ім узялі ўдзел больш за 500 чалавек з 20 краін свету.

падзея мероприятие заявки