15 кастрычніка 2012 года завяршыўся прыём заявак на Міжнародную PhD праграму для Беларусі
Конкурс выклікаў значную цікавасць: на 5 месцаў было пададзена 33 заяўкі па розных сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах.
Дасланыя матэрыялы будуць прадстаўленыя для разгляду Саветам праграмы і экспертамі.
У склад Савета праграмы ўваходзяць:
- Міжнародны кансорцыум “ЕЎРАБЕЛАРУСЬ”
- Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”
- Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS)
- Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр (BEROC)
- Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджмента (ИПМ)
Каардынатарам Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі з’яўляецца Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.