НАВІНЫ · 22 снежня 2015
План падрыхтоўкі VI Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Прадстаўляем вашай увазе план падрыхтоўкі Шостага Кангрэса, які адбудзецца 7-9 кастрычніка 2016 года ў Коўна (Літва).
Абвестка пра збор заявак на стварэнне секцый і панэляў – 12 студзеня 2016 года.
Дэдлайн для збору заявак – 20 сакавіка.
Вызначэнне папярэдняга спісу секцый – 1 красавіка.
Дэдлайн для збора індывідуальных заявак – 20 мая.
Вызначэнне фінальнага спісу секцый на падставе збору індывідуальных заявак – 1 чэрвеня.
Размеркаванне ўдзельнікаў па катэгорыям – да 15 чэрвеня.
Рассылка індывідуальных запрашэнняў – да 30 чэрвеня.
Да 15 ліпеня ўдзельнікі мусяць пацвердзіць свой удзел.
Дапрацоўка праекта праграмы аркамітэтам – да 10жніўня.
Карэктура, пераклад праграмы – да 31 жніўня.
Друк праграмы – да 25 верасня.