Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр сацыяльных інавацый” і Агенцтва гуманітарных тэхналогій у рамках праграмы “Лятучы універсітэт” аб’яўляе набор у “Школу игротехников”.
Арганізацыйна-дзейнасныя гульні (АДГ) — адзін з найбольш важных сучасных метадаў працы са складанымі праблемамі. З моманта свайго з’яўлення ў 1979 г. АДГ атрымалі шырокае прымяненне ў вырашэнні задач развіцця ў самых розных сферах: ад арганізацыі навукова-даследчых і адукацыйных праграм да сацыяльна-эканамічных і палітычных рэформ і пытанняў развіцця гарадоў. У Беларусі гэты метад працы з праблемамі быў выпрабаваны яшчэ напрыканцы 1980-х гадоў, а з 2005 года ён актыўна практыкуецца Агенцтвам гуманітарных тэхналогий (www.methodology.by).
З падрабязнай інфармацыяй пра ўмовы праграмы можна азнаёміцца ў прымацаваным файле: