Часопіс “Палітычная сфера”

Беларускі штогоднік: аналітыка, навука і публіцыстыка. Белорусский ежегодник. Сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь (2010). Cост. и ред. А. Паньковский, В. Костюгова

Таццяна Чыжова · 2011

№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © Селета выйшаў трэці штогадовы зборнік Беларускага інстытута стра тэгічных даследаванняў (BISS) і сай ту экспертнай супольнасці «Наше мнение» – « Белорусский ежегодник – 2010 ». У 30 артыкулах прадстаўленыя вынікі аналізу палітычных, сацыяль ных, культурных і эканамічных пра цэсаў у Беларусі за 2010 год, акрэсле ныя асноўныя тэндэнцыі развіцця сітуацыі ўнутры краіны, пазіцыі Бела русі на знешнім палітычным і экана мічным полі.

Як і ў двух папярэдніх зборніках (за 2008 і 2009 гады), артыкулы гэта га выдання размеркаваныя па такіх базавых раздзелах, як «Дзяржава», «Знешняя палітыка», «Грамадства» і «Эканоміка». Акрамя гэтага, у выдан ні 2010 года дадаткова быў уведзены раздзел «Выбары». Зрэшты, ен змяш чае толькі два артыкулы, але сама тэма прэзідэнцкіх выбараў (асабліва падзеяў 19 снежня 2010 года) ды іх палітычных і эканамічных наступст ваў выступае адною са скразных і так або інакш закранаецца ў бальшыні тэкстаў. Сярод іншых скразных тэмаў можна вылучыць такія, як працэсы лібералізацыі, эканамічныя прабле мы Беларусі ды стратэгіі ўлады для іх вырашэння, чыннік знешніх ста сункаў ва ўнутранай палітыцы і ад варотны чыннік – пацяплення або «замарожвання» знешніх стасункаў у залежнасці ад дзеянняў беларускіх уладаў на нацыянальным узроўні.

У раздзеле « Дзяржава » закранаюц ца такія аспекты ўнутранай паліты кі, як праца сілавых ведамстваў, Адміністрацыі прэзідэнта, Савета міністраў, асаблівасці функцыянаван ня заканадаўчай і мясцовай уладаў, падымаецца праблема мадэрнізацыі вайсковых узбраенняў. Збольшага канстатуюцца тэндэнцыі, якія даўно сталіся звычайнымі для беларускай улады: яе цэнтраімклівая накіра ванасць, канцэнтрацыя большасці рычагоў беларускай палітыкі вакол Адміністрацыі прэзідэнта пры ўсе большым дэкаратыўным характары Таццяна Чыжова Беларускі штогоднік: аналітыка, навука і публіцыстыка Белорусский ежегодник. Сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь (2010).

Cост. и ред. А. Паньковский, В. Костюгова. Минск. 438 с.

234 Тацянц Чцныжоаывцц Таццяна Чыжова парламента, памяншэнне ролі прэм'ера і Савета міністраў у кіраванні экано мікаю, зніжэнне эканамічнай сама стойнасці мясцовых уладаў і г. д. Пры гэтым, нягледзячы на цэнтралізацыю ўлады, адначасова праяўляецца су працьлеглая тэндэнцыя – адсутнасць узгодненасці ў дзеяннях дзяржаўных структураў, што, на думку ўкладаль нікаў зборніка, сведчыць пра крызіс кіравання ў Беларусі (с. 7).

Напрыклад, артыкул Пятра Валуе ва «Администрация президента и си ловые структуры: до и после выборов президента» (с. 10–20) (падобна, што аўтар артыкула піша пад псеўдані мам) прысвечаны рэформам сілавых структураў у Беларусі пасля сыходу Віктара Шэймана з пасады дзярж сакратара Савета бяспекі. Акрамя кадравых перастановак гэтая падзея абярнулася і пэўнымі структурны мі зменамі ў сілавым апараце, што прывяло да зменаў у раскладзе сілаў унутры яго. Аўтар адзначае перапад парадкаванне «сілавікоў» наўпрост Адміністрацыі прэзідэнта, а даклад ней – памочніку прэзідэнта ў пы танні нацыянальнай бяспекі Віктару Лукашэнку. У выніку, як лічыць да следнік, гэтыя змены цягам двух га доў прывялі да павышэння ролі спец службаў у дзяржаве, што заканамерна вылілася ў падзеі 19 снежня 2010 года.

У сваю чаргу Іна Рамашэўская ў арты куле «Правительство пятисот дол ларов» (с. 21–29) аналізуе, як уза емадачыненні Адміністрацыі прэзі дэнта і Савета міністраў адбіваюцца на эканамічнай палітыцы беларускага ўрада. На яе думку, дзяржаўнае кіра ванне ў Беларусі надта «палітызава нае», што выражаецца ў фактычным падпарадкаванні ўрада рашэнням прэзідэнцкай адміністрацыі. Урад, які на пачатку выступаў за праграму прыватызацыі ды скарачэння бюд жэтных выдаткаў (згодна з прапано вамі МВФ), у выніку прыняў іншы ва рыянт выйсця з эканамічнага крызісу (прапанаваны Адміністрацыяй прэзі дэнта) – стратэгію « імпартазамяш чэння, інтэнсіфікацыі экспарту і прыцягнення наўпроставых замеж ных інвестыцыяў » (с. 25).

Функцыям і складу ніжняй палаты беларускага парламента прысвечаны артыкул Андрэя Казакевіча «Парла мент: дэкаратыўны элемент "закана творчага" працэсу» (с. 43 – 51). Як бачна з самой назвы, у гэтым тэксце таксама гаворыцца пра звужэнне функцыяў адной з найбольш істотных структу раў улады (а дакладней – цэлай галі ны ўлады) з перадачай іх «цэнтру» – Адміністрацыі прэзідэнта. Але най больш цікавая не гэтая канстатацыя сталых тэндэнцыяў, а даследаванне ўнутраных характарыстыкаў Палаты прадстаўнікоў: узроставая дынаміка яе складу з 2000 да 2010 года, наяў насць дэпутацкіх групаў, партыяў у парламенце і некаторыя высновы з гэтых звестак (напрыклад, пра тое, што « дэпутацкі мандат функцыянуе, хутчэй, як ганаровая пенсія для прад стаўнікоў рэгіянальнае эліты, а яго роля ў вертыкальнай палітычнай мабільнасці ўстойліва зніжаецца ») (с. 44).

Пазначаныя вышэй тэндэнцыі цэнтралізацыі адбіваюцца і на статусе мясцовых уладаў, пра якія гаворыц ца ў артыкуле Змітра Кухлея «Мяс цовыя органы ўлады: самакіраванне ў ахвяру лібералізацыі» (с. 52–60).

235 Тацянц Чцныжоаывцц Беларускі штогоднік: аналітыка, навука і публіцыстыка У прыватнасці гутарка ідзе пра насту пленне на эканамічную самастойнасць і працэсы фармавання мясцовых бюд жэтаў: « У 2010 г. кансалідаваны бюджэт Рэспублікі Беларусь стаў яшчэ больш цэнтралізаваным: мясцовыя бюджэты пазбавіліся падатку на раздробны ган даль, мясцовага збору з карыстальнікаў парковак » (с. 56). У гэтым сэнсе ар тыкул Аляксандра Алесіна і Андрэя Валодзькіна «Вооруженное сотруд ничество: создавая новое на старом» (с. 30–42), прысвечаны праблемам мадэрнізацыі ўзбраення беларуска га войска і разгляду ваеннай супра цы Беларусі як з Расіяй і АДКБ, так і з Кітаем, Блізкім Усходам і краінамі АПАД (NATO), стаіць асобна і, хутчэй, упісваецца ў праблематыку раздзелу «Знешняя палітыка».

Нягледзячы на моцны грамадскі рэзананс, выкліканы як самім электа ральным працэсам, так і (у боль шай ступені) брутальным разгонам «Плошчы 2010», раздзел «Выбары» складаецца толькі з двух артыкулаў.

У адным з іх – матэрыяле Уладзіміра Роўды «Кампания по выборам пре зидента» (с. 61–73) – разглядаюцца тактыкі ўлады і апазіцыі ў перад выбарчы перыяд і дзень выбараў.

У другім – працы Сяргея Нікалюка «Президентские выборы: социология электоральной стабильности» – да ецца ацэнка настроям і палітычным прыхільнасцям электарату, а таксама канстатуецца прызнанне расколу ў беларускім грамадстве на афіцый ным узроўні (с. 74–82). У ацэнках мінулых прэзідэнцкіх выбараў дамінуе ад сутнасць здзіўлення з хады і вынікаў электаральнага працэсу, але сцэнар дзеянняў улады падчас масавай ак цыі 19 снежня 2010 года прызнаецца цалкам неспадзяваным і нематывава ным.

Аналіз міжнародных стасункаў Беларусі, прадстаўлены ў раздзеле «Знешняя палітыка» , радуе сваей «шматвектарнасцю». Тут есць ар тыкулы, прысвечаныя беларуска расійскім стасункам у эканамічнай і палітычнай сферах (артыкул Валерыі Касцюговай і Анатоля Панькоўскага «Российско белорусские отношения:

предел зависимости» – (с. 84–91), ста сункам з краінамі Захаду (матэрыял Дзяніса Мельянцова «Беларусь ЕС:

дыялог у чаканні выбараў» – (с. 92– 101, артыкул Андрэя Федарава «Бела русь США: от диалога к санкциям» – (с. 102–110), а таксама з краінамі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, араб скага свету (тэкст Сяргея Богдана «Беларуская палітыка ў развіваным свеце: асцярожнае зараблянне гро шай» с. 145–156).

Асобны вялікі блок прысвеча ны стасункам з краінамі Усходняй Еўропы. Разглядаюцца як блізкія су седзі – Польшча (артыкул Каміля Клысіньскага «Польска беларускія стасункі: чарговы крызіс» – (с. 111– 117) і Украіна (тэкст Генадзя Максака «Беларусь – Украина: новые акценты – открытые возможности» – (с. 118– 128), так і рэгіянальная інтэграцыя краінаў Усходняй Еўропы і супраца з імі Беларусі (у тым ліку – у звязку з праграмай Усходняга партнерства):

матэрыял Уладзіміра Дунаева «Реги ональная интеграция на востоке Ев ропы» (с. 129–144).

На першым месцы стаіць пытан не эканамічных стасункаў і практыч ных выгодаў для Беларусі ад тых або 236 Тацянц Чцныжоаывцц Таццяна Чыжова іншых хаўруснікаў, на другім – імідж нашай краіны ў вачах заходніх су седзяў, яго залежнасць ад стасункаў улады і апазіцыі, а таксама звязаныя з гэтым іміджам канкрэтныя матэры яльныя набыткі і страты беларускай эканомікі напярэдадні крызісу.

Раздзел «Грамадства» мае самы вялікі аб’ем (больш за 200 старонак) і найбольш разнародны змест. Сярод вядучых тэмаў раздзелу:

1) грамадскі сектар – белару скія НДА ў кантэксце еўрапейскай супрацы, роля грамадзянскіх ініцы ятываў падчас выбарчай кампаніі, рэлігійныя аб’яднанні ў Беларусі, дынаміка грамадскай думкі цягам 2010 года: артыкул Іны Фядотавай і Віталія Бялоўскага «Гражданское обще ство: повышенная активность в рас чете на будущее» (с. 158–178), тэкст Наталлі Васілевіч «Рэлігійная сфера:

напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў» (с. 215–233), матэрыял Надзеі Яфіма вай «Общественное мнение: динами ка в течение года и некоторые резуль таты» (с. 275–289);

2) палітычныя партыі Белару сі – прававыя ўмовы, тактычныя ра шэнні падчас выбараў, ступень удзелу ў выбарах і праявы актыўнасці пасля іх: артыкул Юрыя Чавусава «Партий ные декорации для политического процесса» (с. 179–190);

3) беларускія СМІ і сацыяльныя медыя: тэкст Аляксея Мядзвецкага «СМИ: пиррова победа государства» (с. 191–200) і артыкул Марыны Сака ловай «Интернет и онлайновые ме диа» (с. 201–214);

4) культурная і адукацыйная палітыка беларускай дзяржавы (аду кацыя, навука, культура, спорт): арты кул Святланы Мацкевіч «Белорусское образование: краткосрочная победа или долговременный проигрыш?» (с. 234–246), матэрыял Аляксандра Грыцанава «Наука: новые задачи как признак упадка» (с. 247–254), тэкст Максіма Жбанкова «Культур поли тика: время мутаций» (с. 255–264) і артыкул Барыса Тасмана «Спорт:

между олимпийскими взлетами и до пинговыми залетами» (с. 265–274).

У гэтым раздзеле ў большасці ар тыкулаў таксама закранаецца тэма прэзідэнцкіх выбараў, іх уплыву на розныя бакі грамадскага жыцця і ўдзелу ў іх агентаў трэцяга сектара, СМІ, палітычных апазіцыйных структураў і асобных грамадскіх актывістаў. У цэлым канстатуецца далейшая эска лацыя канфлікту паміж дзяржавай і нефармальным грамадскім сектарам, звязаная як з пагаршэннем права вых умоваў для іх існавання, так і з узмацненнем рэпрэсіўных захадаў у дачыненні да грамадскіх актывістаў і журналістаў, з ростам дзяржаўна га кантролю за ўсімі бакамі грамад скага жыцця і яго цалкам імавернай экспансіі ў прыватны свет (праз ад сочванне інтэрнэт актыўнасці). Роля дзяржавы ў культурна адукацыйнай палітыцы ацэньваецца збольшага як негатыўная (бюракратызацыя, узмац ненне кантролю пры адсутнасці на спелых зменаў).

Раздзел «Эканоміка» таксама адрозніваецца тэматычнаю разна стайнасцю. У ім ахопліваюцца такія тэмы, як беларускія паказнікі ВУП і стан айчыннай прамысловасці, у тым ліку стан аграпрамысловага комплексу (артыкул Дзмітрыя Крука 237 Тацянц Чцныжоаывцц Беларускі штогоднік: аналітыка, навука і публіцыстыка «Макроэкономическая ситуация:

рост – несмотря ни на что» – с. 290– 311, матэрыял Канстанціна Скурато віча «Сельское хозяйство: рост при сохранении бедности» – (с. 354–364);

праводзіцца аналіз банкаўска фінан савай палітыкі дзяржавы (артыкул Аляксандра Мухі «Валютный рынок и банковская система Беларуси» – с. 312–321); ацэньваецца дынаміка рынку працы і ўзроўню дабрабыту насельніцтва і захады ўрада для яго павышэння ў 2010 годзе (тэкст Кіры ла Гайдука «Рынок труда и социаль ная политика: посткризисное вос становление на фоне президентских выборов» – с. 321–332); закранаюцца энергетычныя праблемы краіны (ар тыкул Алены Рыбкінай «Энергети ческий сектор: сокращение ренты» – с. 333–341); разглядаецца інвесты цыйная палітыка (матэрыял Марыі Акулавай «Внешние инвестиции: не просто привлечь, а привлечь с поль зой» – с. 342–353).

Як і ў іншых тэматычных раздзе лах, у эканамічным раздзеле боль шасць пытанняў так або інакш раз глядаецца ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў: канстатуецца штучнае «на дзіманне» ВУП у 2010 выбарчым годзе пасля крызіснага 2009 га; гаворыцца пра павышэнне заробкаў і дадатко вых выплатаў напярэдадні выбараў, якое выклікала неадназначную рэак цыю насельніцтва ў выглядзе скупкі валюты і пераводу рублевых укладаў у валютныя; аналізуюцца традыцый ныя паслявыбарныя «гульні» вакол нафтагазавых дамоваў з Расіяй; пра гназуюцца эканамічныя наступствы падзеяў 19 снежня 2010 года, іх уплыў на эканамічную супрацу з краінамі ЕС і ЗША. У цэлым гаворка ідзе пра нарастанне новага вітка крызісу ў Беларусі і магчымыя стратэгіі ўлады падчас яго (пошук інвестыцыяў, но выя пазыкі, прыватызацыя і продаж буйных прадпрыемстваў і г. д.).

Апошні «Беларускі штогоднік» атрымаўся крыху большым па аб’еме, чымся аналагічны зборнік 2009 года, дзякуючы надрукаванаму напрыкан цы кнігі дадатку «BISS Trends» – штоквартальнаму аналізу, прысве чанаму « ацэнцы найістотнейшых палітычных, эканамічных, сацыяль ных, знешнепалітычных і культур ных тэндэнцыяў сучаснай Беларусі » (с. 366). У зборніку 2010 года прад стаўленыя пяць адпаведных выдан няў. Сярод апошніх значных трэндаў называюцца наступныя: кропкавая прыватызацыя прадпрыемстваў на фоне заяваў аб «эканамічнай лібералі зацыі», спробы наладзіць стасункі з ЕС, супраца з МВФ, па ранейшаму су пярэчлівыя адносіны з Расіяй, пошук шляхоў «прымірэння» з грамадзян скаю супольнасцю шляхам зніжэння ўзроўню рэпрэсіяў (але пры гэтым цалкам імавернаю бачыцца « ліквіда цыя непажаданых для ўладаў НДА і палітычных партыяў, стварэнне перашкодаў для іх дзейнасці » (с. 426), «зачыстка» ландшафту нефармальнай беларускай культуры пры дэманстра тыўнай кропкавай беларусізацыі. Як бачна, прадказанні атрымаліся даволі асцярожныя (а ў асобных выпадках – супярэчлівыя). Спраўдзіліся некато рыя з іх (акрамя прагнозаў адносна знешнепалітычных адносінаў, супра цы з МВФ і «прымірэння» з грама дзянскаю супольнасцю).

238 Тацянц Чцныжоаывцц Таццяна Чыжова Артыкулы зборніка можна падзя ліць на дзве катэгорыі: аналітычныя з элементамі навуковасці і публіцы стычныя.

Першыя заснаваныя на пэўных эмпірычных даследаваннях, маюць даволі «сухі» аналітычны характар («Вооруженное сотрудничество: со здавая новое на старом» Аляксан дра Алесіна і Андрэя Валодзькіна, «Парламент: дэкаратыўны элемент "заканатворчага" працэсу» Андрэя Казакевіча, «Беларусь ЕС: дыялог у чаканні выбараў» Дзяніса Мельянцо ва, «Партийные декорации для поли тического процесса» Юрыя Чавусава ды іншыя). У іх няшмат нечаканых высноваў – почасту там канстату юцца і эмпірычна пацвярджаюцца даволі агульнавядомыя (зразумелыя на «інтуітыўным» узроўні) рэчы. Нап рыклад, падрабязны разгляд белару скага парламента ў артыкуле А. Каза кевіча на прадмет узросту дэпутатаў і наяўнасці (ці хутчэй адсутнасці) у Па лаце прадстаўнікоў партыйных фрак цыяў або аб'яднанняў у непалітыч ныя групоўкі эмпірычна пацвярджае дэкаратыўны характар гэтага органа заканадаўчай улады. Дарэчы, «дэ каратыўнасць» беларускай палітыкі канстатуецца і ў артыкуле Ю. Чавуса ва, прысвечаным удзелу палітычных партыяў у мясцовых і прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, – у цяперашніх умовах нават змякчэнне заканадаў ства не зробіць партыі рэальнымі суб'ектамі палітыкі, сцвярджае аўтар.

Здавалася б, у абодвух выпадках мы маем справу з высновамі, якія даўно зрабіліся «агульным месцам» у беларускай незалежнай прэсе, у ды скурсе апазіцыйна настроенай часткі грамадства. Але такога кшталту рэчы мала прамаўляць – трэба яшчэ і пры водзіць аргументы. Па першае, таму, што з боку афіцыйнай журналістыкі і аналітыкі (як і палітычнай навукі) выказваецца супрацьлеглы погляд на рэчы – звычайна таксама вель мі слаба падмацаваны доказамі. У выніку замест веды пра Беларусь мы найчасцей маем сутыкненне дзвюх ідэалагемаў. У той час як (па другое) беларуская палітычная і сацыяльная рэчаіснасць патрабуе аналізу на на вуковым узроўні, які б грунтаваўся на канкрэтных эмпірычных звестках.

Тэксты «Штогодніка», заснаваныя на такога кшталту матэрыялах, часткова запаўняюць сабой гэты прабел.

Артыкулы другога тыпу (іх у зборніку менш) – палемічныя, яны ўтрымліваюць больш смелых тэзісаў і высноваў: «Администрация прези дента и силовые структуры: до и по сле выборов президента» Пятра Ва луева, «Правительство пятисот дол ларов» Іны Рамашэўскай, «Кампания по выборам президента» Уладзіміра Роўды, «Культур политика: время мутаций» Максіма Жбанкова, «Гра жданское общество: повышенная активность в расчете на будущее» Іны Фядотавай і Віталія Бялоўскага ды інш. Выкладзеныя ў іх развагі на конт сітуацыі ў краіне, хутчэй, выра жаюць аўтарскі погляд і не заўседы падмацаваныя канкрэтнымі факта мі, а некаторыя артыкулы зусім не ўтрымліваюць спасылак на крыніцы інфармацыі. Гэтак, у згаданым вышэй артыкуле П. Валуева «Администра ция президента и силовые структу ры: до и после выборов президен та», якім пачынацца «Штогоднік», 239 Тацянц Чцныжоаывцц Беларускі штогоднік: аналітыка, навука і публіцыстыка раскрываюцца «патаемныя спружы ны» працы сілавых органаў: апісваец ца расклад сілаў і канкурэнцыя паміж імі, іх роля ў выбарах прэзідэнта ў 2010 годзе. Але такога кшталту тэкст, што чытаецца амаль як захапляльны дэтэктыў, можа паслужыць хіба толь кі дапаможным матэрыялам, «глебаю для роздумаў», але не выкарыстоў вацца для даследчых мэтаў, бо не мае спасылак на крыніцы інфармацыі.

У артыкуле Іны Рамашэўскай «Правительство пятисот долларов» сустракаецца такі даволі моцны тэзіс:

«… год прэзідэнцкіх выбараў, на гэты раз яшчэ больш рэльефна, прадэман страваў, што дзяржаўная палітыка Беларусі з'яўляецца вытворным фак тарам ад змешчанай на яе тэрыто рыі інфраструктуры па перапра цоўцы і транспарціроўцы нафты » (с. 22). З прыведзеным выказваннем шмат хто пагодзіцца (зноў жа на «агульнаінтуітыўным» узроўні), але для пацвярджэння або абвяржэння яно патрабуе сур'езнай аргументацыі, заснаванай на даследаваннях. Такога кшталту мэта, натуральна, не стаяла перад аўтаркаю тэксту, дый само да следаванне пры ўсім жаданні не ма гло быць уціснутае ў рамкі артыкула.

Кажучы пра грамадзянскую ак тыўнасць падчас выбараў 2010 года, Іна Фядотава і Віталій Бялоўскі («Гра жданское общество: повышенная активность в расчете на будущее») сцвярджаюць, што, на іхны погляд, « найбольшы ўплыў грамадзянскай супольнасці на пашырэнне грама дзянскай уцягнутасці і рэальныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў вы явіліся падчас правядзення грама дзянскай кампаніі “Гавары праўду! ” (с. 169). Але выказанае меркаванне падмацоўваецца хіба канстатацыяй таго, што кампаніі «Гавары праўду!» удалося акумуляваць значныя фінан савыя рэсурсы ды прыцягнуць увагу сілавых структураў: « Пра ўплыў кам паніі на настроі ў грамадстве свед чыць тое супрацьдзеянне, якое ўлады аказвалі яе дзейнасці яшчэ да пачат ку палітызацыі » (с. 171).

Як можна заўважыць, хаця ў раз дзеле «Выбары» прысутнічаюць толькі два артыкулы, сама тэма прэзідэнцкіх выбараў 2010 года есць скразною для зборніка і тым або ін шым чынам прысутнічае ў артыкулах, прысвечаных як уласна палітычнаму, так і эканамічнаму ды культурнаму жыццю Беларусі. Яшчэ адным агуль ным месцам шмат якіх артыкулаў вы ступае выказванне пра неабходнасць «рэформаў» (найперш эканамічных), але пры гэтым застаецца незразуме лым, што стаіць за гэтым словам для кожнага аўтара. Такое абстрактнае стаўленне да рэформаў, у прынцыпе, уласцівае ці не ўсей беларускай неза лежнай журналістыцы, але выглядае недарэчным у навукова аналітычных тэкстах.

Істотнаю хібаю зборніка, на маю думку, есць тое, што мова абсалют най большасці матэрыялаў – руская, беларускамоўных тэкстаў тут усяго шэсць з трыццаці (нягледзячы на тое, што амаль усе аўтары – мясцовыя аналітыкі, а сам «Штогоднік» разліча ны пераважна на беларускага чытача).

У цэлым « Беларускі штогоднік » за 2010 год можна ахарактарызава ць як інфарматыўны, шматстайны – ен прэтэндуе на ўсеахопны аналіз беларускай рэчаіснасці. Тэксты, 240 Тацянц Чцныжоаывцц Таццяна Чыжова змешчаныя ў зборніку, збольшага вытрымліваюць пэўную планку якас ці, хаця адрозненні ў глыбіні прад стаўленай аналітыкі непазбежныя. У прыватнасці, хапае артыкулаў, у якіх прыводзіцца шмат цікавых фактаў, на падставе чаго будуюцца аўтарскія высновы, але пры гэтым выказаныя сцверджанні зусім не падмацоўва юцца крыніцамі інфармацыі. Такім чынам, частка тэкстаў набывае ха рактар, хутчэй, публіцыстычны, чым экспертна аналітычны – іх цікава чы таць, але наўрад ці на іх мэтазгодна спасылацца.

Выданне можа быць карыснае для даследнікаў сучаснай Беларусі, жур налістаў, грамадскіх і палітычных ак тывістаў, замежнікаў, якія цікавяцца беларускаю праблематыкаю, а такса ма для студэнтаў у галіне сацыяльных навук.