№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © Кніга доктара гістарычных навук прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Алега Слукі накірава ная на аналіз ідэалагічных працэсаў у сучаснай Беларусі. Гэтая праца за яўленая як навуковае выданне і рэка мендаваная рэдакцыйна-выдавецкім саветам Рэспубліканскага інстыту та вышэйшай школы. З анатацыі да кнігі мы можам даведацца, што пра ца «адрасаваная студэнтам і вы кладчыкам універсітэтаў, слухачам павышэння кваліфікацыі ў сістэме Міністэрства адукацыі, практыч ным работнікам ідэалагічнай "вер тыкалі" Рэспублікі Беларусь, усім, хто вывучае працэсы фарміравання, развіцця і рэалізацыі інавацыйнай ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці » (с. 2). Тэма, заяўленая аўтарам, са праўды мае навуковае значэнне. Але рэалізаваць даволі амбітную задачу аналізу ідэалагічных працэсаў у Бе ларусі ў Алега Слукі, як падаецца, не атрымалася, пра што сведчыць змест самой кнігі.
Уводзіны кнігі выглядаюць да волі тэндэнцыйна. Слука адзначае супярэчлівасць і агрэсіўнасць суча снага свету, кажа пра існаванне су светных цэнтраў сілы, абвінавачвае ЗША і Вялікую Брытанію ў міжна родным валюнтарызме, называючы аперацыю саюзнікаў у Іраку міжна родным фарсам. У кантэксце такой «складанай» міжнароднай сітуацыі « толькі ўзмацненне асобных краінаў і народаў ды ўсіх іх разам можа вы весці чалавецтва на новы ўзровень гуманістычнага існавання… » (с. 5).
Важная роля ў такім «узмацненні» ды пераходзе да «новага ўзроўню» надаецца аўтарам ідэалогіі, сутнасць якой палягае ў канструяванні гумані стычнай парадыгмы.
Сваю кнігу «Ідэалагічныя працэсы ў Беларусі» Слука ўяўляе « арганіч ным працягам навуковага пошуку эфек тыўных формаў і метадаў рэаліза цыі ідэалогіі беларускай дзяржаў насці як сістэмы ідэяў арганізацыі грамадства і кіравання дзяржаваю » Андрэй Асадчы У ідэалагічным працэсе:
неўтаймаваная плынь фактаў ды ідэяў Слука, О. Г. (2010). Идеологические процессы в Беларуси.
Минск: РИВШ. 220 с.
223 Андрэдй дэсачнсыдд У ідэалагічным працэсе: неўтаймаваная плынь фактаў ды ідэяў (с. 5). Аўтар спрабуе даць ацэнку стану ідэалогіі ў Беларусі, адзначае запаволенне сістэмнай распрацоўкі ідэалогіі ў дзяржаве за апошнія гады:
« сучасная ідэалогія недастаткова дзейсна "ідзе ў масы "» (с. 7). Ён так сама звяртае ўвагу на разрыў паміж тэарэтычным узроўнем ідэалогіі ды яе засваеннем у грамадстве.
Звяртаючыся да сваёй працы, Слу ка адзначае, што мэта кнігі – паспра баваць « вывучыць развіццё ідэала гічных працэсаў у сучаснай Беларусі, паказаць ступень іх уплыву на са мыя важныя сферы жыццядзейнас ці грамадства і дзяржавы » (с. 8). У звязку з гэтым аўтар ставіць задачу прааналізаваць палітычныя і мараль на-этычныя фактары грамадства, спрабуе раскрыць паняткі свабоды, незалежнасці і справядлівасці, якія называе асноўнымі індыкатарамі дэ макратыі ды задавальнення інтарэсаў беларускага грамадства. Ён спрабуе высветліць спецыфіку фармаван ня грамадзянскай супольнасці і па тлумачыць неабходнасць утварэння новай культурнай прасторы. Слука пазначае, што ў сваёй кнізе ён звярта ецца да працаў « вядомых айчынных навукоўцаў » (с. 8), сярод якіх Яўген Бабосаў, Рыгор Васілевіч, Леанід Зем лякоў ды інш.
Уводзіны кнігі пакідаюць больш пытанняў, чым адказаў. Якім жа чы нам аналізаваліся ідэалагічныя пра цэсы ў Беларусі? Якія храналагічныя межы гэтай працы? Якую метадало гію выкарыстоўваў аўтар? Таксама не зусім зразумела, хто з названых «на вукоўцаў» даследаваў гэтую прабле матыку і ў якіх тэкстах можна знайсці напрацоўкі? Якія пытанні ў гэтай пра блематыцы выступаюць найбольш актуальнымі на дадзены момант?
Да гістарыяграфіі праблемы аўтар не звяртаецца наогул (акрамя згадкі вышэй пазначаных прозвішчаў), ад значыўшы толькі, « што да даследа вання непасрэдна ідэалагічных пра цэсаў у Беларусі названыя ды іншыя аўтары не звярталіся » (с. 9). Выгля дае, што праца Слукі мае наватарскі характар. У такім выпадку распра цоўванне і аргументацыя асноўных крытэраў і прынцыпаў метадалогіі даследавання, а таксама разгляд за межнай гістарыяграфіі пры адсутнас ці айчынных напрацовак падаюцца абавязковымі для адэкватнай ацэнкі тых ідэалагічных працэсаў, якія ад бываюцца ў сучаснай Беларусі. Гэтага ў рэцэнзаванай працы няма.
Першы раздзел кнігі прысвечаны агляду геапалітычнага кантэксту бе ларускай ідэалогіі. Аўтар крытычна ставіцца да працэсаў, якія адбыва юцца на міжнародным узроўні, кажа пра шматлікія стратэгічныя пралікі ў міжнародным развіцці, звяртае ўва гу на пашырэнне лакальных войнаў, называючы іх захопніцкімі войнамі « ў імя свабоды, дэмакратыі ды не залежнасці » (с. 12). Адмоўным пра цэсам называецца замацаванне ў су часным свеце ідэалогіі глабалізацыі, якая прывяла да распаду СССР і ўсёй сацыялістычнай сістэмы, а таксам паступовага перадзелу сфераў уплы ву ў свеце. Крытыку Расіі ды Беларусі з боку Захаду Слука называе « кан фліктным "клікунствам" марыяне ткавых дзяржаваў і ўрадаў, якія су светная рэакцыя выкарыстоўвае для брахання на слана » (с. 12). Крытыкуючы замежны курс Злучаных Штатаў, 224 Андрэдй дэсачнсыдд Андрэй Асадчы аўтар абвінавачвае ЗША ў прымянен ні « сярэднявечнай палітыкі » (с. 13), вядзенні інфармацыйных войнаў для перадзелу сфераў уплыву ў свеце.
Для Слукі ідэалогія глабаліза цыі – гэта велізарная небяспека.
Універсалізм бачыцца яму як пагроза пераразмеркавання рэсурсаў у бок «залатога мільярда». Крытыкуючы міграцыю інтэлектуалаў у эканаміч ныя цэнтры свету, аўтар не скупіцца ў выказваннях, называючы гэты пра цэс « неакаланіяльным закабаленнем сусветнай супольнасці » (с. 14) або « зладзейскай ідэалагічнай інтэгра цыяй » (с. 14). Ён выкрывае заходніх палітолагаў у распрацоўванні « ка пітуляцыйнай ідэі » (с. 14), згодна з якой бедныя краіны ніколі не будуць багатымі. Адказам на такую міжна родную сітуацыю, на думку аўтара, мае быць распрацоўка і пошук « аўта номнага шляху развіцця » (с. 15). Ад ною з перашкодаў на шляху такой «распрацоўкі» стаіць Сусветны банк, які Слука называе планетарным ідэо лагам і крытыкуе за ідэю «мінімаль най дзяржавы». Ідэі рэфарматарства і змяншэння ролі дзяржавы на пост савецкай прасторы аўтар успрымае як « прымітыўныя тэорыі » (с. 17), а ідэалогія глабалізацыі ўяўляецца « не бяспекаю анархічнага руйнавання савецкай сістэмы » (с. 18), таму не абходна выпрацаваць уласную стра тэгію развіцця.
Робячы невялікі экскурс у ста наўленне і развіццё дзяржаўнай ідэа логіі ў Беларусі, аўтар заяўляе, што ў краіне склалася « своеасаблівая наву ковая сфера па выпрацоўцы, вывучэн ні і ўзбагачэнні новымі ідэямі і ведамі ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці » (с. 19). Выказванні пра ідэалогію ў Бе ларусі лепш пакінуць без каментараў:
« назапашаны арыгінальны навуковы пласт » (с. 20), « інавацыйныя ідэі » (с. 20), « навуковае прагназаванне ідэалогіі » (с. 20) і г. д. «Навуковая» ідэалогія выступае « аб'ектыўным паскаральнікам працэсу сацыяль на эканамічнага развіцця » (с. 20).
Усё далейшае «бурнае» эканамічнае развіццё Беларусі, на думку аўтара, будзе вызначацца « паглыбленнем навукова тэарэтычнага падмурку ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці » (с. 21).
Слука засяроджвае ўвагу на працэ се станаўлення дэмакратыі ў Белару сі. Значнымі фактарамі фармавання беларускай нацыі – « вырастання » беларускага народу з агульнарускай славянскай сям’і » (с. 23) – аўтар на зывае гуманістычны пачатак і дэма кратычнае волевыяўленне. Гэта дае яму падставы казаць пра наяўнасць пэўнага досведу дэмакратыі ў белару саў, рэальнае ўвасабленне якой ака залася магчымым толькі ва ўмовах існавання Рэспублікі Беларусь. Сва боду Слука акрэслівае як найвышэй шую субстанцыю існавання чалавека і грамадства. Асноўным крытэрам свабоды называецца эканамічная эфектыўнасць дзяржавы і грамадст ва, пры гэтым адзначаецца немагчы масць існавання эфектыўнай экано мікі без моцнай дзяржавы.
Аўтар закранае тэму інтэграцый ных працэсаў, якія адбываюцца ў свеце. Сучасную мадэль светабудовы ён называе імперыяй, адзначаючы, што « імперыя змагаецца за непадзель нае валоданне светам » (с. 26). Гэтая ба рацьба выклікае неабходнасць 225 Андрэдй дэсачнсыдд У ідэалагічным працэсе: неўтаймаваная плынь фактаў ды ідэяў адэкватнага адказу, на што і накіраваная дзейнасць СНД. Пры гэтым падаецца, што ліберальная мадэль эканомікі – гэта сусветнае зло. Ліберальная эка номіка ставіцца ў адзін шэраг з распу стай і «воровским переделом». Аўтар адзначае, што спроба ўкараніць лібе ральную эканоміку прывяла некато рыя постсавецкія краіны да раздачы/ разбазарвання народнай маёмасці, закрыла магчымасці для развіцця сацыяльна-эканамічных праграмаў і прывяла да шматлікіх канфліктаў.
Першы раздзел кнігі дае магчы масць пазнаёміцца з каштоўнаснымі арыенцірамі прафесара БДУ. Слука выступае з выразна антыглабалісцкіх пазіцыяў і цалкам адмаўляе вар тасць ліберальнай эканомікі. І першае, і другое падаецца яму сусветным злом – выклікам міжнароднай су польнасці. Выклік патрабуе адказу – выпрацоўкі свайго ўласнага шляху.
«Навуковым» выпрацоўваннем такога шляху і займаецца ідэалогія белару скай дзяржаўнасці, асновай якой вы ступаюць сацыяльна арыентаваная эканоміка і моцная дзяржава.
Назва другога раздзелу – «Ме тадалогія фармавання сучаснай куль турнай прасторы» – не адпавядае зместу і ўводзіць чытача ў зман. Пра метадалогію даследавання ў раздзеле ніякай гаворкі не ідзе. У гэтай част цы кнігі аўтар спрабуе абгрунта ваць неабходнасць фармавання новай культурнай прасторы ў Беларусі, што неабходна для далейшага развіцця краіны.
Слука фармулюе паняцце куль турная прастора – « філасофскае абгрунтаванне развіцця рэальнай рэчаіснасці, заснаванае на зака намернасцях функцыянавання по стіндустрыяльнага грамадства » (с. 37). На думку аўтара, новая куль турная прастора павінна сфармава ць свабоднага чалавека: « свабодны чалавек у сацыяльным грамадстве » (с. 37). Спробы бліснуць ведамі часам прыводзяць аўтара да словаблудства:
« Найважнейшым складнікам мета далогіі сучаснага культурнага гра мадства ёсць першарадны фактар, які ўплывае на ўстаноўкі паводзінаў чалавека ў сучасным і будучым » (с.
37). Так і хочацца запытаць: гэта што і пра што?
Адзначаючы, што « экалагічная бяспека чалавецтва ў галіне тэорыі развіваецца амаль паўстагоддзя » (с. 38) (чытач сам павінен зразумець, пра якую тэорыю ідзе гаворка), аўтар пераходзіць да агляду праблемы эка логіі ў сучасным свеце. Слука звяртае ўвагу на несправядлівасць размерка вання вытворчых рэсурсаў, кажа пра аднабокасць « эканамічнай ідэалогіі глабалізацыі » (с. 41). Менавіта эка намічныя прычыны, на думку аўтара, перашкаджаюць развязанню прабле мы экалагічнай бяспекі.
Ён звяртае ўвагу на важнасць эка лагічнага фактару ў фармаванні но вай культурнай прасторы ў Беларусі, кажа пра неабходнасць палепшыць умовы жыцця гарадскога і сельскага насельніцтва праз рэалізацыю дзяр жаўных праграмаў. З развіццём сель скіх раёнаў краіны звязваецца пы танне захавання нацыянальнай мовы і культуры. Слука прызнае працэс запаволення развіцця нацыянальнай культуры, але лічыць гэта вынікам не дзяржаўнай палітыкі, а скарачэн ня сельскага насельніцтва ў Беларусі.
226 Андрэдй дэсачнсыдд Андрэй Асадчы Захаванне беларускай мовы і нацыя нальных традыцыяў, на думку аўтара, шмат у чым залежыць ад развіцця ма лых гарадоў.
Значная роля ў працэсе фарма вання новай культурнай прасторы надаецца адукацыі. Адзначаючы, што беларуская сістэма адукацыі разві ваецца згодна з найноўшымі сусвет нымі тэндэнцыямі, Слука кажа пра існаванне пераемнасці з савецкаю школаю. У кнізе ўказваецца на шэраг памылак нацыянальнага адраджэн ня пачатку 1990-х і паспешлівасць беларусізацыі ў сістэме адукацыі. У выніку робіцца выснова, што адмо ва ад беларусізацыі – гэта пераход да новага « планамернага засваення сучаснай рэчаіснасці з улікам на цыянальнай культуры беларускага народу і неабходнасці яе захавання і развіцця ў XXI ст .» (с. 64). Пры гэ тым звяртаецца ўвага і на станоўчыя моманты палітыкі беларусізацыі – паляпшэнне стаўлення да беларускай мовы і культуры.
Слука адзначае поўнае забеспя чэнне адукацыйнага працэсу ў краі не, кажа пра існаванне адпаведных кадраў і падручнікаў, якія адбіраюц ца на канкурэнтнай аснове. Крыты ку зменаў, што адбыліся за апошнія гады ў курсах па беларускай літара туры і гісторыі Беларусі, аўтар назы вае « наездам рэстаўратараў » (с. 65).
Альтэрнатыўная, нацыянальная візія гісторыі падвяргаецца крытыцы за «сумнеўныя» сцвярджэнні ды ацэн ку гістарычных фактаў і падзеяў, ад маўленне ўсяго савецкага, агучванне « абразлівых фактаў для суседніх на родаў », рэабілітацыю «калабарантаў» у часы Другой сусветнай вайны і г. д.
У зменах, якія адбыліся ў курсе па бе ларускай літаратуры на пачатку 1990х, Слука бачыць « спробы падмены сапраўдных талентаў літаратуры і мастацтва пасрэднымі і нават сум неўнымі асобамі » (с. 67).
Даючы сваю ацэнку беларускай сістэме адукацыі, ён падкрэслівае не абходнасць яе рэфармавання. Аўтар адзначае непаспяховасць спробы ўвядзення дванаццацігадовай шко лы, палавінчатасць пераходу на трох узроўневую сістэму адукацыі (бака лаўр-магістр-доктар). Значную пра блему аўтар бачыць у міграцыі на вукоўцаў, якую называе рабаваннем кадраў. Для выхаду з гэтай сітуацыі прапаноўваецца шэраг крокаў, сярод якіх перавод школы на дванаццаці гадовую адукацыю і нацыяналізацыя праграмы адукацыі праз развіццё і вывучэнне беларускай мовы, гісторыі ды літаратуры.
Кажучы пра неабходнасць выха вання беларусаў-патрыётаў, Слука раптам пераходзіць на «нацыяналь ныя» пазіцыі, што зусім не харак тэрна для афіцыйнай дзяржаўнай ідэалогіі. Аўтар падкрэслівае знач насць беларускай мовы, называючы яе адметнаю рысаю народу, інстру ментам захавання і развіцця белару скай нацыі, а таксама кажа пра неаб ходнасць распрацаваць грунтоўную канцэпцыю нацыянальнай гісторыі.
Вытокі дзяржаўнасці аўтар бачыць у Полацкім княстве – « нашай стара жытнай культурнай жамчужыне » (с. 78), традыцыі і дасягненні якога перадвызначылі існаванне « белару скага Вялікага княства » (с. 78). Вя лікае Княства Літоўскае называецца беларускаю феадальнаю дзяржаваю, 227 Андрэдй дэсачнсыдд У ідэалагічным працэсе: неўтаймаваная плынь фактаў ды ідэяў згадваецца «залаты век» нацыяналь най беларускай культуры і навукі.
Значная роля ў фармаванні но вай культурнай прасторы надаец ца развіццю гуманітарнай веды.
Прычым падкрэсліваецца, што ў гэтай сферы ёсць шмат праблемаў.
Слука звяртае ўвагу на крытычны недахоп настаўнікаў вышэйшай шко лы, манаграфічных даследаванняў, адсутнасць публікацыяў наконт во стрых грамадска-палітычных тэмаў, адсутнасць дыялогу дзяржавы з « гра мадазнаўцамі » (с. 90). Хвалюе аўтара і малая рэпрэзентацыя гуманітарыяў на ўзроўні Нацыянальнай акадэміі навук. Адзначаецца неабходнасць рэфармаваць НАН, стварыць новую навучальную і навуковую літаратуру, якая адпавядала б найноўшым патра баванням; аўтар падкрэслівае важ насць увядзення новых метадаў вы кладання гуманітарных дысцыплінаў.
Трэці раздзел кнігі прысвеча ны нацыянальнай ідэі ды разгляду асноўных яе складнікаў. У гэтай част цы працы Слука выступае з выраз ных «нацыянальных» пазіцыяў, кажа пра існаванне аб'ектыўных прычы наў выдзялення беларускага этнасу, адзначае тысячагадовы шлях фарма вання беларускай нацыі, які прывёў да ідэі самастойнай дзяржавы. Гаво рачы пра неспрыяльныя гістарыч ныя ўмовы і адсутнасць магчымасці канчаткова сфармаваць нацыяналь ную ідэю да атрымання незалежнас ці, Слука падкрэслівае, што толькі ў 1991 годзе « беларускі народ дачакаў ся свабоды, да якой імкнуўся цэлае тысячагоддзе » (с. 97). Пры гэтым свабода наступіла нягледзячы на эк спансіянісцкую палітыку насаджэння ліберальных каштоўнасцяў з боку За хаду і гвалтоўную ізаляцыю Беларусі.
Гістарычныя этапы станаўлення на цыянальнай свабоды аўтар бачыць у існаванні Полацкага княства, белару скага ВКЛ і БССР.
Палітычную свабоду Слука назы вае асноваю фармавання грамадзян скай супольнасці. Аўтар упэўнены:
патрэбны час, каб усе структуры ў дзяржаве пачалі прытрымлівацца яе прынцыпаў. Паспяховае функцы янаванне дзяржавы і кансалідацыя грамадства магчымыя, паводле пра фесара БДУ, толькі пры рэалізацыі палітычнай свабоды. Яна выступае моцным фактарам, які павінен стыму ляваць свабоду эканамічную. Закра наючы пытанне развіцця эканаміч най свабоды ў Беларусі, аўтар звяр тае ўвагу на існаванне аб'ектыўных фактараў, якія стрымліваюць яе станаўленне. Эканамічныя цяжкасці звязваюцца з абмежаванаю колькас цю рэсурсаў. Развязаць эканамічныя праблемы без навукова распрацава най дзяржаўнай ідэалогіі, на думку аўтара, немагчыма.
Гаворачы пра існаванне ўласнай традыцыі свабоды, Слука звяртаец ца да Статута 1529 года. У разуменні аўтара існаванне « старабеларускай найбуйнейшай у Еўропе феадальнай дзяржавы » (с. 107) – гэта яскравы прыклад моцнай дзяржаўнай і права вой традыцыяў беларускай нацыі. За ходніх і ўсходніх гісторыкаў аўтар аб вінавачвае ў прыпісванні сабе ўплы ваў на развіццё беларускага народу і прыводзіць у прыклад беларускі Рэ несанс у XVI стагоддзі: « у велізарнай беларускай краіне бурна развіваліся эканоміка, міжнародныя адносіны, 228 Андрэдй дэсачнсыдд Андрэй Асадчы нацыянальная культура, навука і мастацтва » (с. 108). Адзначаецца, што гуманістычныя ідэі і дэмакра тычныя прынцыпы ў дзяржаўным бу даўніцтве Вялікага Княства Літоўска га значна апераджалі краіны Еўропы і Маскоўскае княства.
Слука закранае пытанне развіцця свабоды асобы ў краіне і робіць пры гэтым даволі смелыя заявы. Гаворачы пра дэкларатыўны характар свабоды ў БССР, аўтар адзначае антыдэмакра тычны характар савецкай улады, які і цяпер уплывае на беларускі народ. У якасці прыкладу абмежавання асобы прыводзяцца выбары, дзе, як адзна чае сам аўтар, выкарыстоўваецца ад міністрацыйны рэсурс, адбываюцца адкрытыя маніпуляцыі ды прымус, прысутнічаюць « рекомендации ука зания », за каго аддаць свае галасы.
Гэта падаўляе свабоду асобы і не дае грамадзянам магчымасці выказваць сваю волю. Слука прыходзіць да вы сновы, што палітычная, эканамічная і асабістая свабоды развіваюцца ў Бе ларусі ў супярэчлівай атмасферы.
Адным з асноўных складнікаў на цыянальнай ідэі называецца ідэя не залежнасці – « стрыжань і жыццёвая энергія Нацыянальнай ідэі » (с. 112).
Толькі незалежнасць, на думку аўта ра, можа забяспечыць выбар і ажыц цяўленне інтарэсаў ды праграмаў развіцця грамадства. Гаворачы пра цяжкасць атрымання і захавання не залежнасці Беларусі, Слука заклікае да яе ўзмацнення, за што мусіць зма гацца ўсё грамадства, не спадзеючы ся на іншых. Як адмоўны прыклад аўтар прыводзіць Беларускую Народ ную Рэспубліку, называючы нямецкія і польскія абяцанні падтрымкі еўра пейскім гандляваннем за беларускія тэрыторыі. На думку аўтара, толькі бальшавікі змаглі абвясціць незалеж насць Беларусі пад сваім кантролем, што прывяло да сапраўднай незалеж насці напрыканцы ХХ стагоддзя.
Слука звяртаецца да вострай гра мадскай дыскусіі пра незалежнасць краіны ў 1996 годзе, кажа пра існа ванне рэальнай пагрозы страты су верэнітэту. Аўтар адзначае, што пер шапачатковыя шляхі стварэння Саю за Беларусі і Расіі не адпавядалі двух баковым інтарэсам і не забяспечвалі палітыка-эканамічнага развіцця. Гэта прывяло да пошуку новага шляху аб’яднання. Наяўнасць розных пады ходаў краінаў да развязання прабле маў у палітычнай і эканамічнай сфе рах аўтар звязвае са складаным са цыяльна-эканамічным становішчам Беларусі і моцным ціскам на краіну з боку Захаду. Такая сітуацыя робіць неабходным распрацоўванне на ас нове нацыянальнай ідэі ўстойлівай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця праз фармаванне ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці « як інава цыйнай сістэмы кіравання грамад ствам і дзяржаваю » (с. 123).
Трэцім вызначальным складнікам нацыянальнай ідэі Слука называе ідэю сацыяльнай справядлівасці.
Справядлівасць выступае ідэалам і канчатковаю мэтаю нацыянальнай ідэі. Звяртаючы ўвагу на складанасць паняцця, аўтар спрабуе даць сваё выз начэнне, згодна з якім сацыяльная справядлівасць – гэта мера гуманіз му і найвышэйшы ўзровень дэмакра тыі. Слука кажа пра неабходнасць глыбокага разумення нацыянальнай ідэі будучымі пакаленнямі, адзначае 229 Андрэдй дэсачнсыдд У ідэалагічным працэсе: неўтаймаваная плынь фактаў ды ідэяў важнасць дзяржаўнай беларускай ідэалогіі для адраджэння Беларусі ў ХХІ стагоддзі, прыводзіць у прыклад дасягненні продкаў: « вялікую Полац кую зямлю або самую буйную ў Еўро пе беларускую дзяржаву Вялікае кня ства » (с. 129).
Нацыянальнай ідэі надаецца знач ная роля ў будучым развіцці краі ны. « Нацыянальная ідэя – гэта ма гістральны накірунак руху белару скага народу ў новую тысячагадовую гісторыю » (с. 133). Рэалізацыя нацы янальнай ідэі, на думку аўтара, даз воліць дасягнуць устойлівай эфек тыўнай эканомікі і высокай інтэлек туальнай культуры, дзе значная роля будзе надавацца сацыяльнай спра вядлівасці. Слука адзначае, што ўзро вень жыцця трэба звязваць не толькі з матэрыяльным забеспячэннем, але і з забеспячэннем свабоды асобы. Га ворачы аб правільных кроках дзяр жавы для павышэння матэрыяльнага дабрабыту, аўтар звяртае ўвагу на на яўнасць шматлікіх праблемаў у ахо ве здароўя, адукацыі, сацыяльным і побытавым абслугоўванні, адносінах паміж кіраўнікамі і грамадзянамі, а таксама праблемы з дэмакратыяй у дзяржаве.
Ён сцвярджае, што ў краіне адсут нічае сярэдні кіроўны клас з інава цыйным мысленнем. Даволі востра аўтар выказваецца і пра беларускі парламент, называючы яго дзейнас ць « глухім парламенцкім сядзеннем » (с. 142), і крытыкуе яго за адсутнасць ініцыятываў, няздольнасць выра шаць праблемы ў краіне, што пры водзіць да зніжэння значнасці самога інстытута. Сваю порцыю крытыкі атрымалі і мясцовыя ўлады – за нізкі ўзровень кіравання: « мясцовая вер тыкаль улады "прытармазілася" ў сваёй дзейнасці дзесьці на ўзроўні 90 х гг .» (с. 143).
Чацвёрты раздзел кнігі прысве чаны ролі камунікацыі ды СМІ. Слу ка кажа пра неабходнасць сфарма ваць нацыянальную інфармацыйную прастору. Ён адзначае неабходнасць ідэалагічнай скіраванасці нацыяналь ных сродкаў масавай інфармацыі, а асноваю фармавання нацыянальнай інфармацыйнай прасторы называе нацыянальную ідэю – « усведамлен не беларускім народам свайго гі старычна аб'ектыўнага шляху да свабоды і справядлівасці » (с. 158).
Тры кампаненты нацыянальнай ідэі (свабода, незалежнасць і справядлі васць) – гэта ідэал сучаснага белару скага грамадства, які павінен зрабіц ца ідэалагічным кірункам дзейнасці СМІ ў Беларусі.
На думку аўтара, ідэалогія бе ларускай дзяржаўнасці ўгрунтава ная ў гісторыі краіны, яе культуры і каштоўнасцях народу; ідэалогія – гэта стратэгія развіцця. Насычаная ідэалогіяй беларускай дзяржаўнас ці інфармацыйная прастора – гэта моцны інстытут фармавання новага грамадства. Слука адзначае разві тасць сістэмы СМІ ў Беларусі, кажу чы, што гэта галоўная рухальная сіла ў беларускай ідэалагічнай сістэме.
Новы этап ідэалагічнага станаўлен ня СМІ аўтар выводзіць з 1996 года, калі пачынаецца павелічэнне іх уплы ву на аўдыторыю. Дзякуючы медыя адбываецца замацаванне ў масавай свядомасці ідэалагічнай формулы:
« ідэалогія беларускай дзяржаўнас ці – гэта ідэалогія грамадства, у 230 Андрэдй дэсачнсыдд Андрэй Асадчы якім дзя ржава выступае механізмам выканання яго інтарэсаў » (с. 176).
Закранаючы тэму апазіцыйных СМІ, Слука адзначае іх дэструктыўны характар і негатыўны ўплыў на гра мадства, кажа пра інфармацыйную вайну супраць Беларусі ды экспансію ў інфармацыйную прастору краіны.
Аўтар вылучае некалькі кірункаў эк спансіі: першы – праз навукова-да следчыя цэнтры, выданні, грамадскія аб’яднанні і г. д., якія ствараюцца і фінансуюцца буйнымі дзяржавамі (ЗША і інш.); другі – праз місіянер скую дзейнасць – « від пранікнен ня і ўкаранення агентаў уплыву » (с. 180); трэці – маральна-палітычная камунікацыйная экспансія праз пра паганду СМІ суседніх краінаў. На ўсе гэтыя дзеянні патрэбны адпаведны адказ.
Сусветную супольнасць Слука падзяляе на два лагеры: мілітарысты (ЗША ды інш.) і міралюбівыя краі ны (краіны БРІК 1 ды інш.). Аўтар ад значае шматлікасць інфармацыйных войнаў паміж гэтымі лагерамі, што ёсць прычынаю крызісу даверу да СМІ. Другая прычына крызісу даве ру – « дэзінфармацыйная рэаніма цыя ліберальнай ідэалогіі » (с. 185).
Слука крытыкуе сучасныя СМІ за перанасычанасць «заходнім», « заказ ное інфармацыйнае сутэнёрства » (с. 186), эрозію маральных устояў і г. д.
У апошнім, пятым, раздзеле кнігі аўтар спрабуе разгледзець феномен грамадзянскай супольнасці і звяртае ўвагу на існаванне ў Беларусі ўласнай традыцыі ў гэтай праблематыцы:
« беларуская філасофская школа шмат у чым апярэдзіла еўрапейскую тэорыю развіцця грамадзянскай супольнасці ў эпоху Асветніцтва » (с. 189).
У фармаванні грамадзянскай су польнасці ў Беларусі Слука бачыць шлях да ўзмацнення «маладой дэма кратыі» ў краіне, адзначае адсутнасць аб'ектыўных прычынаў для хуткага з'яўлення грамадзянскай супольнас ці ды звяртае ўвагу на неабходнасць фармавання сярэдняга класу, які ён называе « самым каштоўным ка піталам грамадства » (с. 198). На думку аўтара, беларуская дзяржава вельмі павольна рухаецца на шляху фармавання грамадзянскай суполь насці і сярэдняга класу. Афіцыйныя сацыялагічныя даследаванні адчу вальна скажаюць рэальную сітуацыю з узроўнем жыцця ў Беларусі, паказ ваючы наяўнасць у краіне сярэдняга класу.
Адным з важных сегментаў гра мадзянскай супольнасці Слука лічыць палітычную актыўнасць насельніцт ва, якая павінна даваць магчы масць карэктаваць сістэму кіравання ў дзяржаве. Але такое карэгаванне не мусіць адбывацца рэвалюцыйным шляхам.
Кажучы пра неабходнасць канцэн трацыі інтэлектуальных сілаў і срод каў у дзяржаве, Слука адзначае вя лікі недахоп кваліфікаваных кадраў.
Фармаванне грамадзянскай суполь насці мае паспрыяць выйсцю з гэ тай сітуацыі праз вылучэнне з гэтага асяродку найбольш таленавітых асо баў, якіх мае рэкрутаваць дзяржава.
Аўтар робіць спробу прааналізаваць 1 Бразілія, Расія, Індыя, Кітай.
231 Андрэдй дэсачнсыдд У ідэалагічным працэсе: неўтаймаваная плынь фактаў ды ідэяў палітычны працэс у сучаснай белару скай дзяржаўнасці. Слука ўпэўнены ў правільнасці палітычнага курсу краіны.
Кажучы пра заканамернасць развіцця беларускай нацыі ды дзяржа вы, аўтар звяртаецца да перыяду існа вання савецкай улады, якая « аказала вызначальны ўплыў на станаўленне дэмакратычнай свядомасці грама дзянаў і развіццё прынцыпаў нацыя нальнай дзяржаўнасці » (с. 206). Такім чынам, толькі дзякуючы бальшавікам Беларусь змагла атрымаць сваю дзяр жаўнасць. « Для беларускага народу стварэнне БССР – з’ява вялікага гі старычнага значэння, параўнальная з узнікненнем Полацкага княства – першаасновы беларускай дзяржаў насці ды існаваннем Вялікага кня ства Літоўскага – найбуйнейшай у Еўропе цывілізаванай феадальнай беларускай дзяржавы » (с. 209). Слука адзначае дэмакратычнасць савецкага палітычнага працэсу, станоўча ацэнь вае ролю савецкай улады ў фармаван ні і развіцці дзяржавы. Ён упэўнены, што гэта паспрыяла росквіту нацы янальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці беларускага народу.
Разам са станоўчымі моманта мі існавання савецкай улады Слука звяртае ўвагу і на значныя пралікі, якія прывялі да паразы савецкага ладу. Сярод іх называюцца партыйнасавецкая дыктатура, масавыя рэп рэсіі супраць насельніцтва і барацьба супраць рэлігіі. Нягледзячы на гэта, на думку аўтара, палітычны працэс у БССР быў накіраваны на эфектыў нае сацыяльна-эканамічнае развіццё, дзякуючы чаму ўтварылася новае грамадства. Адзначаецца, што ў са вецкі час сфармаваліся найвышэй шыя нацыянальныя каштоўнасці бе ларускага народу, якія і атрымалі сваё аб'ектыўнае развіццё пасля абвяш чэння незалежнасці ў 1991 годзе. Гэ тыя каштоўнасці і цяпер вызначаюць развіццё беларускай нацыі.
У заключэнні аўтар адзначае су пярэчлівасць і непаслядоўнасць ідэа лагічных працэсаў у Беларусі ды звяз вае такую сітуацыю з аб'ектыўнымі ўмовамі развіцця. Таксама ён звяртае ўвагу на састарэласць сацыялістыч ных грамадскіх адносінаў, кажа пра іх глыбокія карані ў масавай свядомас ці. Для фармавання новай ідэалогіі ды грамадскіх адносінаў неабходны час. Слука кажа пра існаванне не бяспекі для чалавецтва, бачыць у класавай барацьбе імавернасць гра мадзянскіх войнаў у шматлікіх еўра пейскіх краінах. Усё гэта называецца адваротным бокам ідэалогіі глабалі зацыі ды пацвярджае, на думку аўта ра, неабходнасць фармаваць ства ральную ідэалогію ў кожнай краіне з апораю на нацыянальную культуру.
Беларусь тут выступае прыкладам, бо мае сваю нацыянальную ідэю – стра тэгічны шлях, вызначаны беларускай ідэалогіяй, « эфектыўнаю праграмаю сацыяльна эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь » (с. 216).
Працу Слукі, безумоўна, нель га назваць навуковым выданнем.
Нельга назваць гэтую працу і шара говым падручнікам па дзяржаўнай ідэалогіі. Кніга адлюстроўвае аўтар скае бачанне развіцця краіны і ролі ў гэтым працэсе ідэалогіі. Тэкст па кідае супярэчлівыя пачуцці. З адна го боку, аўтар спрабуе актуалізаваць 232 Андрэдй дэсачнсыдд Андрэй Асадчы шматлікія праблемныя пытанні. Пры гэтым дазваляе сабе даволі кры тычныя і смелыя выказванні ў бок цяперашняга стану рэчаў. З іншага боку, Слука ідэалізуе беларускую дзяржаўную ідэалогію, бачыць у ёй развязанне ўсіх праблемаў і дазва ляе сабе кпіны ў бок ідэалагічных апанентаў. Трэба адзначыць інфар мацыйную грувасткасць выдання.
Чытаючы кнігу, часам цяжка знайсці адзіную логіку наратыву.
Паўстае пачуццё, што аўтар свядо ма імкнуўся прадэманстраваць сваю «абазнанасць» па розных праблемах.
Але ў выніку атрымалася напісаць пра ўсё і часам ні пра што. Кніга вель мі нагружаная ідэалагічнымі штам памі. Эмацыйнасць у выказваннях і ацэнках не надае перавагаў, а свое асаблівы стыль падачы інфармацыі ды месцамі залішняя пафаснасць не дае падставаў казаць пра значную літаратурную якасць тэксту.