№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © Кнігі вельмі часта пішуцца без сур'ёзнай нагоды, бо проста не мо гуць не пісацца. Часам яны відавочна адлюстроўваюць амбіцыі сваіх аўта раў, а часам паўстаюць як суцэль ная графаманія. Гэтая кніга ставіць перад сабой зусім іншыя задачы.
Калі меркаваць паводле назвы, дык зместам яе ёсць культура і гісторыя Беларусі – дакладней, нейкая іх ін тэрпрэтацыя, новая або традыцый ная. Хаця тут шмат увагі надаецца тэме пераасэнсавання нашай нацыя нальнай гісторыі ды культуры, кніга насамрэч пра іншае, куды больш гла бальнае, запытанне і праблему для беларусаў – пра падмурак нацыя нальнай самасвядомасці.
Мы збольшага прызвычаіліся раз глядаць паўставанне нацыяў, іх мен талітэту і сістэмы каштоўнасцяў як нейкі зусім натуральны працэс, што амаль падсвядома ўцягвае ў свой вір носьбітаў асобных нацыянальных ідэнтычнасцяў. Але насуперак гэта му гучыць асноўная тэза кнігі: « Мы зыходзім з прынцыповага меркаван ня, што змена сэнсу і каштоўнасна га статуса таго, што транслюец ца і рэалізуецца, не проста магчы мая, але магчымая менавіта на ра цыянальных падставах і менавіта праз камунікацыю. Гэта значыць, што пра каштоўнасці трэба і вар та гаварыць і дамаўляцца. Пра каштоўнасці спрачаюцца! Каштоў насці ды ідэалы змяняюцца ў працэ се камунікацыі » (с. 35).
То бок мы як носьбіты культуры можам і павінны ўвесь час ставіць пад пытанне ўласныя актуальныя каштоўнасці для іх лепшай рэаліза цыі сёння. Мы павінны рацыянальна падыходзіць да падвалінаў уласнай самаідэнтыфікацыі, свядома абіра ючы шляхі яе канструявання. Бо ад сістэмы абраных каштоўнасцяў (напрыклад, прыярытэту свабоды ці спажывання, навукі ці духоўных практыкаў) залежыць шлях развіцця асобнай культуры і народу, яго гіста рычны лёс.
Аўтар сцвярджае, што пошукі праўды і абсалютнага значэння каштоўнасцяў у гісторыі немагчы мыя, бо не самі гістарычныя факты, але іх асэнсаванні, ацэнкі ды інтэр прэтацыі кладуцца ў падмурак той Павел Баракоўскі Дыялогі для пераацэнкі каштоўнасцяў Мацкевич, В. В. (2010). Переоценка ценностей в культуре и истории Беларуси . Минск: И.П. Логвинов. 100 с.
218 Павелв Бвлркоарўвв Павел Баркоўскі або іншай сістэмы каштоўнасцяў. І мы павінны не спрабаваць адшукаць такі належны набор фактаў, які не абвержна давядзе слушнасць толькі нашых перакананняў, бо гэта немаг чыма, а зрабіць нешта цалкам адва ротнае – прызнаць, што ў гісторыі існуе безліч фактаў, якія мы можам па рознаму ацэньваць, ганарыцца імі або саромецца іх. Варта разумець, што пабудаваныя на фактах каштоў насці толькі тады могуць сапраўды вызначаць сучаснасць і будучыню, калі перадаюцца ў традыцыі (тран слююцца) і рэалізуюцца цяпер.
Нам прапаноўваецца рэканстру яваць гісторыю нашых продкаў, каб адшукаць у ёй асновы сучаснага светапогляду, актуальных каштоў насцяў ды ідэалаў. Не жыць пошу камі старадаўніх сэнсаў, якія нібыта аўтэнтычна ўтвараюць нацыянальны характар, што памылкова, « тады як нам уяўляецца, што вастрыня ды скусіі ды матывацыя бакоў, якія бя руць у ёй удзел, палягае ў сучасным самавызначэнні і выбары шляхоў развіцця, то бок у цяперашнім і бу дучым часе. У гэтым сэнсе важна не толькі даць рады з тым, чым і якой была беларуская культура ў мінулым, колькі звязаць гэтае міну лае з тым, якой ёй быць у будучыні » (с. 11).
Асноўным кірункам развіцця краіны і базавым элементам сістэмы каштоўнасцяў пэўнай часткі нацыя нальнай эліты, да якой далучае сябе і аўтар, ёсць пошукі еўрапейскасці Бе ларусі: наяўнасць у яе гісторыі і тра дыцыях тых складнікаў, якія могуць дапамагчы нам сёння абгрунтаваць свае еўрапейскія ідэалы. « Нам да вядзецца пераацаніць самі праявы падабенства і адрознення. Неабход на зразумець, што нас аб’ядноўвае з еўрапейскімі краінамі – і што мы можам пакласці ў падмурак нашых традыцыяў менавіта як нашае, сваё. Нам давядзецца зразумець і праінтэрпрэтаваць нашае адроз ненне ад іншых еўрапейскіх народаў » (с. 69).
Гістарычная навука вельмі ча ста пішацца паводле патрэбаў той або іншай ідэалогіі. І яе прэтэнзіі на аб’ектыўны характар – гэта часця ком прыхаваная прыкмета існаван ня нейкай татальнай ідэалогіі, як тое было за савецкім часам. Сёння нам варта не спрабаваць выйсці за межы ідэалогіі пры разглядзе гісторыі, бо гэта, бадай, немагчыма, але даклад на акрэсліць ідэалагічную замову, якая спрычыняе наш зварот да гісто рыі. Мы звяртаемся да гісторыі, каб лепш зразумець сябе цяперашніх.
Таму калі мы спрабуем адчуваць сябе еўрапейцамі, дык маем поўнае права шукаць сведчанні нашай еўрапей скасці ў этнічнай гісторыі ды трады цыях. Гэта, зразумела, будзе тэндэн цыйны погляд на гісторыю, але аб грунтаваны логікаю самога звароту:
мы не шукаем аб’ектыўнага шляху развіцця нацыі, бо гэта ідэалізацыя;
мы спрабуем развіваць і рэалізоўва ць сёння адзін з магчымых яе гіста рычных шляхоў у будучыню. І гэта нашае права ды, відаць, абавязак.
Адсюль вынікае і зварот Мацкеві ча да тэмы культуры ды пераацэнкі каштоўнасцяў. Па сутнасці гавор ка ідзе пра тое, што дыялог наконт каштоўнасцяў перадусім адбываецца не ў рацыянальнай, але ў эстэтычнай 219 Павелв Бвлркоарўвв Дыялогі для пераацэнкі каштоўнасцяў плашчыні. То бок каштоўнасці для нас – перадусім справа густу, ін туітыўнага прыняцця ці адмаўлення.
Мы звяртаемся да фактаў гісторыі ды сучаснасці праз розныя мастац кія формы і глыбока перажываем іх на ўзроўні светапогляду.
Эстэтычны ўплыў мастацтва на наш светапогляд звычайна нашмат большы, чымся любая рацыяналь на збудаваная аргументацыя, бо каштоўнасці збольшага прымаюц ца на веру, іх неабходнасць цяжка давесці іншаму чалавеку, калі ён не падзяляе іх наўпрост. Таму ка мунікацыя на тле культуры высілка мі літаратараў, музыкаў, архітэктараў ды іншых павінна ствараць прасто ру публічнага абмеркавання нацыя нальных каштоўнасцяў, правакаваць іх змены і развіццё.
Напрыклад, на што ўказвае Мац кевіч, можна ажыццявіць літаратур нымі сродкамі зварот да біяграфіі Та дэвуша Касцюшкі і паказаць ягоную ролю ў станаўленні айчыннай гісто рыі ды нацыянальнага характару, каб адвярнуць культуру ад замілавання чужымі каштоўнасцямі (тым жа Су воравым). Разбурыць на ніве культу ры помнік Леніну і паставіць на яго месцы помнік, напрыклад, Сапегу, Каліноўскаму або Храптовічу – гэта задача для мясцовага інтэлектуала і дзеяча культуры. Каб нашыя дзеці гадаваліся на тле не толькі савецкай, але і айчыннай культурніцкай спад чыны, бо мы маем насамрэч уласныя адметныя ўзоры і не абавязаныя ка рыстацца чужымі.
« Культура шматстайная, і мы можам браць з яе толькі малую частку таго, што ў ёй ёсць, тран сляваць гэтую частку ў будучыню і рэалізоўваць цяперака. Але калі гэта так і ёсць, дык чаму мы не абіраем гэтай малой часткі свядо ма? Чаму некрытычна транслюем і рэалізуем толькі тое, што нам за сталося ад савецкага мінулага? У сучаснай Беларусі ёсць і тыя, хто адмаўляецца ад савецкай спадчыны і, прымаючы нейкую іншую частку культуры, транслюе і рэалізуе яе.
Можа, яны маюць рацыю? Можа быць. Але больш важным ёсць кры тыка і асэнсаванне. Нельга бессэн соўна нешта браць у будучыню, а нешта забываць у мінулым » (с. 96).
Тут, натуральна, адбываецца ады ход ад канцэпцыі «чыстага мастацтва дзеля мастацтва» ды ідзе апеляцыя да сацыяльных функцыяў мастака.
Як некалі сцвярджаў старажытна грэцкі філосаф Платон у сваёй зна камітай «Палітэі», мастацтва – зусім не бясшкодная з’ява для развіцця грамадства, і мы мусім пільна са чыць за тым, што насамрэч даюць людзям мастакі. Прыгожыя ды год ныя прыклады дабрачыннага жыцця і душэўнай гармоніі або спекуляцыю на нізкіх пачуццях ды ўцягванне ў апрычонае адчуванне (эстэзіс). Пла тон выносіць суворы вырак маста кам: калі іхная творчасць шкодная або бясплённая для грамадства, дык грамада зусім не мусіць падтрым ліваць гэткіх творцаў і мае іх вы праўляць у выгнанне.
Вырак аўтара менш суворы, хаця і адназначны для дзеячаў культу ры: яны павінны адмовіцца ад прагі «чыстай», абстрактнай творчасці і зноў далучыцца да грамадскага ды ялогу пра каштоўнасці, зрабіцца 220 Павелв Бвлркоарўвв Павел Баркоўскі авангардам такой камунікацыі. Яны мусяць эстэтычна пераасэнсоўваць гі старычную спадчыну і найноўшыя па дзеі ды ствараць на іх тле мастацкія творы, што будуць уплываць на на цыянальны светапогляд. Ім трэба ак тыўна сачыць за публічнымі дыску сіямі наконт нашых каштоўнасцяў і быць іх выбітнымі рэзанатарамі.
« Для дасягнення поспеху ў пераацэн цы каштоўнасцяў неабходна ўклю чэнне дзеячаў мастацтва ў шчыль ную камунікацыю наконт найбольш важных і вострых пытанняў суча снасці. Прадметам такой дыску сіі ёсць сутыкненні нормаў і ўзо раў, што прэтэндуюць на статус каштоўнасцяў ды ідэалаў у белару скім грамадстве » (с. 57).
Цікавая таксама сама форма на пісання кнігі. Перадусім гэта дыялог аўтара са сваім крытыкам: яны ра зам спрабуюць у сакратычнай мане ры дамагчыся плёну ў абмеркаванні азначаных пытанняў. Гэта дае маг чымасць разважаць наконт узнятых праблемаў не тэзісна, а разгорну та, далучаючы чытача да дыялогу з аўтарам. Чаго нам насамрэч не стае, дык гэта нацыянальнага дыялогу, хаця б і ў лакальным фармаце. « Але ўдзельнікамі гэтай размовы будуць і нашыя нашчадкі. І ўжо цяпер, на гэтай стадыі размовы пра нашую з імі агульную будучыню, мы павін ны пра іх памятаць, каб ім не да водзілася катэгарычна адкідаць нашыя каштоўнасці ды ідэалы. Пе раацэньваць яны іх усё адно будуць, але калі мы крытычна і асэнсавана паставімся да каштоўнасцяў ды ідэалаў – і сваіх, і нашых продкаў, дык зможам разлічваць на гэткія ж адносіны і з боку нашчадкаў » (с. 98).
Безумоўна, да некаторых аспек таў аўтарскай рэканструкцыі можна паставіцца крытычна. Напрыклад, да часам наіўна рацыяналісцкага па дыходу да творчага працэсу і куль турнай камунікацыі, які шмат у чым спрашчае гэтыя з’явы дзеля давя дзення аўтарскай пазіцыі на карысць магчымасці праграмавання культу ры. Хаця Мацкевіч слушна піша, што няма наўпроставых механізмаў кіра вання каштоўнасцямі ў культуры:
такія чыннікі, як грошы, дзяржаўная або прыватная падтрымка і гэтак далей, адно ўскосна стымулююць працэс творчасці. Але пры гэтым аўтар уважае бясспрэчным тое, што мастак, які далучыўся да грамадскай палемікі ды заняў творчую і грама дзянскую пазіцыю, зможа надалей істотна ўплываць на культурную ка мунікацыю ўласнымі творамі.
На жаль, не ўлічваецца, што ўнёсак творцы можа мець зусім адваротны ўплыў на грамадскую свядомасць, і гэта робіць працэс камунікацыі куды больш спантанным і непрадказаль ным. Незалежна ад таленту, адныя творы моцна ўплываюць на каштоў насці людзей, а іншыя прамінаюць, не пакінуўшы і следу. Рацыянальна абраная пазіцыя творцы спрыяць пэўным каштоўнасцям зусім не аба вязкова вядзе да пазітыўнага выніку.
Таксама шмат хто можа не па гадзіцца з паасобнымі гістарычнымі рэканструкцыямі аўтара, бо нацыя нальная гісторыя дасюль застаецца абсягам разнастайных спрэчак, што, зрэшты, і не блага. Так, напрыклад, настойлівае падкрэсліванне ролі 221 Павелв Бвлркоарўвв Дыялогі для пераацэнкі каштоўнасцяў Тадэвуша Касцюшкі ў нацыяналь най гісторыі, прынятае аўтарам за ўзор, можа сустрэць неразуменне сярод знаўцаў гісторыі беларускага нацыянальнага руху. «Літвін» павод ле нараджэння, Касцюшка нездарма лічыцца героем менавіта польскай нацыянальнай гісторыі. Сваімі дзе яннямі дыктатара рэвалюцыйнага ўрада ён збольшага спрычыніўся да росквіту польскай нацыяналь най ментальнасці для адраджэння Рэчы Паспалітай. У гэтым кантэкс це пошукі этнічнага (беларускага або літоўскага) самавызначэння гі старычнай «Літвы» выглядалі трохі чужымі і нават варожымі, што дэ манструюць ягоныя дзеянні супраць Найвышэйшай Літоўскай Рады.
У той самы час, напрыклад, эт нічны паляк Якуб Ясінскі, абвінава чаны паплечнікамі ў «літоўскім сепа ратызме», нашмат больш зрабіў для паўстання тутэйшага нацыяналь на вызвольнага руху. Але тое, што Мацкевіч наогул уздымае пытанне ўшанавання ў грамадстве і культуры нацыянальных герояў, – надзвычай важна і плённа.
Магчыма, камусьці падасца, што такі падыход да гісторыі ды культу ры сведчыць пра валюнтарызм і ама тарства, але важна, што ні гісторыя, ні культура не мусяць быць сакраль нымі выспамі для нацыі. Яны мусяць быць прасторай для сур’ёзнай працы і мыслення, нават для пераацэнкі таго, што падаецца відавочным зда быткам, кшталту выбарнасці манар ха, амаль прадстаўнічай дэмакратыі ў ВКЛ XVI стагоддзя або рэлігійнай талерантнасці.
Галоўны ўрок, які дае чытачам аўтар, – у тым, што мы павінны вель мі клапатліва ставіцца да сваёй буду чыні, уважліва ўглядаючыся ў міну лае. Мы не мусім быць абыякавымі да таго, дзе мы жывем і як, на якіх каштоўнасцях грунтуецца нашая паўсядзённасць. Для гэтага нам трэ ба ўвесь час праводзіць пераацэнку ўласных каштоўнасцяў на матэрыяле гісторыі ды культуры Беларусі. Не проста быць, а звацца людзьмі. Гэтая думка вартая пільнай увагі.