Часопіс “Палітычная сфера”

Бунт тутэйшых супраць нацыі. Чернявская, Юлия (2010) Белорусы. От тутэйшых — к нации

Аляксей Ластоўскі · 2011

№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © Кніга Юліі Чарняўскай, вядомага беларускага культуролага, прысвя чаецца тэме беларускай нацыі, шля ху яе гістарычнага развіцця і асаблі васцям нацыянальнага менталітэту.

Праблематыка гэтая цяпер гарачая і жывая, яна адразу гарантуе сталы чытацкі інтарэс, таму і кніга « Бе ларусы. Ад “тутэйшых” да нацыі » значна нашумела ў айчыннай інфар мацыйнай прасторы, пакінуўшы за сабою шлейф інтэрв’ю і рэцэнзіяў.

Павышанай увазе паспрыяла і тое, што кніга выйшла ў досыць папу лярнай серыі «Невядомая гісторыя», якой займаецца ўсім вядомы Ана толь Тарас, нястомны папулярыза тар рэвізіянісцкай версіі беларускай гісторыі. З невялікімі дапушчэннямі можна сказаць, што кніга Юліі Чар няўскай прадстаўляе якасна новы падыход да інтэлектуальнага пра дукту, які яшчэ толькі пачынае зама цоўвацца ў нашай публічнай прасто ры. Пры такім падыходзе ўспрыняц це ды інтэрпрэтацыя тэксту шмат у чым залежаць ад шырокага рэза нансу, які адмыслова выбудоўваецца і накіроўваецца.

З іншага боку, арыентацыя на ма савага чытача (ствараецца ўражан не, што яна закладвалася найперш не аўтаркай, а выдаўцом) прывяла да істотных зменаў у пачатковым варыянце кнігі. Цяжка сказаць, ці павысілі яны даступнасць і агуль ную зразумеласць тэксту, але для разумення аўтарскай логікі кнігі гэ тыя крокі яўна аказаліся няўдалымі, бо змяшчэнне тэарэтычных уводзі наў напрыканцы кнігі ніяк не спры яе яе нармальнаму чытанню (пры намсі, для падрыхтаванага чытача).

Прычым гэтае перамяшчэнне так і не падчысціў рэдактар: напрыклад, на с. 11 мы сустракаем адсылку да тлума чэння лінгвістычнай разнастайнасці нацыяў у «папярэднім нарысе», які фактычна перанёсся ў канец кнігі.

Дый шмат якія тэрміны (кшталту эт нафоры) або аўтарскія тлумачальныя захады яўна былі б больш зразуме лыя пасля азнаямлення з тэарэтыч нымі ўводзінамі, якія напаткаў горкі Аляксей Ластоўскі Бунт тутэйшых супраць нацыі Чернявская, Юлия (2010). Белорусы. От « тутэйшых » – к нации .

Минск: ФУАинформ. 512 с.

210 Аляксяейяс Лал тяя Аляксей Ластоўскі лёс быць адсунутымі ў завуголле кнігі ў сілу сваёй «нецікавасці».

Яшчэ больш дзіўным і недарэч ным выдавецкім крокам падаецца адсутнасць нумарацыі ў спісе цыта ваных крыніцаў, у той час як у тэксце кнігі спасылкі зробленыя ў адпавед насці з нумарацыяй. У выніку пры жаданні праверыць першакрыніцу трэба або шукаць яе паводле імя аўтара, або займацца самастойнымі падлікамі – якая ж гэта кніга стаіць пад нумарам 66? Відавочна, што спроба «папулярызаваць» выданне негатыўна паўплывала на адпавед насць не толькі навуковым стандар там, але і патрабаванням здаровага сэнсу.

Хаця і першапачатковая, і неадрэ дагаваная «навуковасць» гэтай кнігі можа быць прадметам крытыкі, бо азнаямленне з тэкстам «Ад тутэй шых да нацыі» пакідае вельмі шмат сумневаў метадалагічнага характару, якія ў гэтай рэцэнзіі мы звядзем да шэрагу асноўных тэзаў.

Па першае, вельмі амбітная за дача, пастаўленая аўтаркаю, – пра сачыць увесь гістарычны шлях фар мавання беларускай нацыі з асаблі вым акцэнтам на адметнасці нацы янальнага менталітэту – патрабуе энцыклапедычнай дасведчанасці і вялізнай карпатлівай працы. Але ў выніку мы назіраем цалкам кампіля тыўнае абыходжанне з гістарычным матэрыялам, найбольш відавочнае пры азнаямленні з «Уводзінамі», дзе ў скарочаным выглядзе прэзентуец ца гісторыя станаўлення беларускай нацыі. Пры гэтым кампілятыўная праца ў гэтым выпадку звычайна не патрабуе захавання той строгасці з фактамі, якая звычайна патрабуецца ад прафесійнага гісторыка.

Напрыклад, ужо на самым пачат ку «Уводзінаў» (с. 10) мы сустрака емся з тым, што заснавальніка бела рускай гістарыяграфіі завуць Міхаіл Доўнар Запольскі, а не Мітрафан.

Далей (с. 12) апошні перапіс у СССР датуецца не 1989 годам (калі ён ад быўся насамрэч), але 1985 м. Апош ні на сённяшні момант перапіс у Беларусі датуецца 2008 годам, а не 2009 м; і гэтак далей па тэксце. Такіх памылак на старонках вельмі шмат, і датычаць яны не толькі гістарычнай фактуры, але нават сучасных рэаліяў.

Чаго варты толькі згаданы на с. 396 цэнтр этнакасмалогіі «Друвіс». Мож на было б спаслацца на тое, што гэта дробныя памылкі, якія мусіў вы правіць навуковы рэдактар. А пры тым, што кніга мае толькі «агульнага» рэдактара Анатоля Тараса, іх можна палічыць выдавецкімі недахопамі.

Вось толькі вольнасць абыходжання з фактычным матэрыялам здаецца метадалагічным прынцыпам аўтаркі, якая больш зацікаўленая ў прыго жых інтэрпрэтацыях, чым у цяжкай і няўдзячнай працы з разнастайнымі крыніцамі.

Сінтэтычную версію фармавання беларускай нацыі наогул немагчы ма напісаць як беспраблемную, бо шмат якія прынцыповыя моманты жыва абмяркоўваюцца ў беларускай гістарыяграфіі. У той жа час Юлія Чарняўская шматлікія балючыя кропкі перадае як нешта маналітнае і канчаткова вырашанае: гэта да тычыць і этнічных працэсаў змяшэн ня славянаў з балтамі, і праблемы 211 Аляксяейяс Лал тяя Бунт тутэйшых супраць нацыі размежавання «русінаў» ды «літвінаў» і г. д. У адпаведнасці са стылістыкай падачы матэрыялу складаецца ўра жанне, што меркаванні аўтаркі на гэты конт ёсць апошнім словам: яны нібыта мусяць зняць усе цяжкасці ў вырашэнні надзвычай складаных для беларускай навукі задачаў, пра якія апошнім часам шмат пішацца і друкуецца.

Пры гэтым дзіўным выглядае і за хаванне ў тэксце фантома Кіеўскай Русі. І нават на с. 18 ідзе гаворка пра тое, што «русіны» – гэта палітонім для насельніцтва Кіеўскай Русі (гэта наогул выглядае вельмі спрэчна, бо палітонім патрабуе для свайго фармавання захавання ўстойліва га палітычнага арганізму, пра што ў прыведзеным прыкладзе ніякай га воркі ісці не можа). Але наогул не зразумела, адкуль бяруцца падставы для вынясення вердыктаў, калі віда вочна, што Юлія Чарняўская аба піраецца толькі на вельмі абмежава ную колькасць спецыяльных дасле даванняў (калі яна спрабуе нейкім чынам на іх спасылацца, то ўзніка юць дадатковыя памылкі), 1 і яе веды гісторыі абмяжоўваюцца пераважна працамі абагульняльнага характару.

Магчыма, спакусу кампетэнцыі нараджае знаёмасць з папулярны мі цяпер сацыяльна канструкты вісцкімі працамі ў тэорыі нацыі ды нацыяналізму, што дае аўтарцы пра ва з «новых» навукова тэарэтычных пазіцыяў перапісваць гісторыю на шага народу. Але гэтае захапленне канструктывізмам робіцца апошнім часам усё больш пашыраным, і чар говыя пераказы Бенедыкта Андэр сана або Эрнэста Гелнэра ўжо нікога не могуць здзівіць ды патрабуюць працэдураў належнай верыфікацыі на айчынным матэрыяле.

Пры гэтым паўстаюць істотныя прабелы: гэтак, пры апісанні фар мавання беларускай нацыі досыць шмат ўвагі адводзіцца ролі мясцовай інтэлігенцыі ў абуджэнні сялянаў (з абавязковымі спасылкамі на Міра слава Гроха і Эрнэста Гелнэра), але наогул не згадваецца заходнерусізм як з’ява, а без гэтага не можа сфар мавацца ніякае адэкватнае ўяўленне пра беларускі інтэлектуальны кан тэкст XIX стагоддзя.

Цікава адзначыць, што і спасылкі на выказванні «краёвага» перыяду Антона Луцкевіча служаць падставай для атаясамлення краёвых ідэалаў з беларускім нацыянальным рухам, і як вынік галоўнай рысай нацыяналь на культурнага праекта пачатку ХХ стагоддзя называецца «мультыкуль турнасць» (с. 70). Гэта чарговы раз паказвае вольнасць абыходжання з гістарычным матэрыялам, бо адносі ны краёвага руху з беларускім і поль скім нацыяналізмам былі нашмат 1 Напрыклад, на с. 53 сярод даследнікаў, якія казалі аб прапольскіх настроях Касту ся Каліноўскага, першым называецца А. Анціпенка, калі ж насамрэч гаворка можа ісці выключна пра А. Астапенку. Да таго ж апошні напісаў на гэтую тэму выключна спекулятыўны артыкул, які ніякім чынам не можа лічыцца даследаваннем. Што ўжо казаць пра ўзровень абмеркавання гэтай вельмі вострай тэмы сярод белару скіх гісторыкаў і прапанаванага аўтарскага яе развязання!

212 Аляксяейяс Лал тяя Аляксей Ластоўскі больш заблытаныя і складаныя ды прайшлі шлях ад пачатковага супра цоўніцтва (пры захаванні сваёй ад метнасці) да канкурэнцыі і выніко вага адмірання краёвасці.

Але галоўная вартасць публіка цыі, безумоўна, заключаецца ў аўтарскіх распрацоўках Юліі Чар няўскай, якія складаюць асноўную частку кнігі і рэпрэзентуюць вынікі даследавання менталітэту беларусаў на трох асноўных стадыях:

1) менталітэт беларускіх сяля наў XIX стагоддзя;

2) менталітэт беларускай савец кай інтэлігенцыі;

3) менталітэт сучасных белару саў.

Мы бачым тры розныя гістарыч ныя перыяды, погляды розных сацы яльных слаёў і прынцыпова розныя крыніцы для аналізу менталітэту (казкі, лісты і блогі адпаведна).

Найлепшая, найбольш цікавая і распрацаваная частка кнігі прысвя чаецца аналізу беларускіх казак.

Гэта і нядзіўна, бо яна грунтуецца на кандыдацкай дысертацыі Юліі Чар няўскай і на ўжо апублікаванай ма награфіі «Беларус: штрыхі да партрэ ту» (Чернявская, 2006). Аналіз вя лікага фальклорнага масіву (больш як тысячы сацыяльна побытавых казак, сабраных на мяжы XIX–XX стагоддзяў) дае даволі падрабязную карціну ўяўленняў беларускіх сяля наў гэтага часу пра сябе, наваколь ны свет, «сваіх» і «чужых». З казак вымалёўваюцца як ідэальны вобраз беларуса (у якім вылучаюцца досыць супярэчлівыя характарыстыкі: пра цавітасць, хітрасць і святасць), так і досыць крытычны вобраз (у межах якога асуджаюцца тыповыя недахо пы: п’янства, лянота, канфармізм).

Вельмі цікавыя старонкі прысвеча ныя адлюстраванню «чужых» у бела рускіх казках, – а сярод іх Пан, Поп, Злодзей, Маскаль, Яўрэй і нават Баба.

Але і да гэтай часткі могуць уз нікнуць некаторыя пытанні метада лагічнага плану. Яны датычаць пра блемы рэпрэзентатыўнасці абраных прыкладаў, асабліва, калі вывучэнне ментальнасці кладзецца на сетку этнічных катэгорыяў. Юлія Чар няўская спрабуе паказаць эвалюцыю і развіццё менавіта беларускага мен талітэту, вылучыць базавыя харак тарыстыкі светагляду беларусаў. І адразу ж паўстае заканамернае пы танне – а ці вылучаюць выяўленыя асаблівасці беларусаў як адметную нацыю? Калі аўтарка даследуе света гляд беларускіх сялянаў, то цалкам не зразумела, дзе там беларускае, а дзе сялянскае, бо ў тэксце кнігі гэтыя паняцці выступаюць сінанімічнымі і ўзаемазамяняльнымі. Калі мужык насміхаецца ў казках з паноў – ці ж гэта рыса, уласцівая беларусам як такім? Магчыма, сяляне наваколь ных краінаў уяўлялі свет аналагіч на? Прынамсі, невялікае знаёмства з гісторыяй ментальнасці дае шмат падставаў, каб у гэта паверыць, у той час як кампаратыўная перспектыва ў кнізе «Беларусы. Ад “тутэйшых” да нацыі» амаль цалкам адсутнічае.

Зноў жа, этнічнасць у рамках са цыяльна канструктывісцкага па дыходу тлумачыцца як сітуатыўнае вызначэнне межаў. І з казак паўстае мадэль соцыуму, дзе галоўныя межы 213 Аляксяейяс Лал тяя Бунт тутэйшых супраць нацыі ў грамадзе вызначаюцца паводле іерархічных падзелаў сацыяльнай стратыфікацыі, бо Пан для Мужы ка больш Чужы за Яўрэя. І тут да следніца дэталёва і абгрунтавана апісвае знешнія арыенціры трады цыйнага сялянскага светагляду, які быў яшчэ дамадэрны – і ў гэтым значэнні данацыянальны (або нена цыянальны, калі пагаджацца з тым, што могуць існаваць іншыя тыпы нацыі апроч «мадэрнай»). Больш за тое, гэты сялянскі светагляд нале жала разбурыць, каб на яго месцы магла паўстаць Беларуская Нацыя, якая б аб’ядноўвала людзей рознага сацыяльнага паходжання: і сялянаў, і мяшчанаў, і шляхту. І тым больш нацыя, што не будзе трактаваць Бабу як Чужую. А разам з разбурэннем «застарэлых» сімвалічных сацыяль ных бар’ераў праводзіліся больш грунтоўныя ды істотныя межы з ін шымі Нацыямі.

Таму з казак вымалёўваецца аўта партрэт не беларуса, а тутэйшага мужыка, і нельга пагадзіцца з вы сновамі пра ўстойлівасць, замаца ванасць і «беларускасць» апісанага светагляду хітрага і працавітага се ляніна. Хутчэй, у казках вымалёўва ецца ідэалістычнае разуменне соцы уму і космасу, якое адмірала ўжо на мяжы XIX–XX стагоддзяў (пра гэта сведчаць і вынікі перапісу 1897 года, якія дэманструюць пашыранасць ус ведамлення сябе беларусамі сярод тутэйшых мужыкоў, што кантрастуе з самавобразам у казках). Але калі зняць такую абавязковую маркірава насць «беларускасцю», то гэтая част ка кнігі цалкам вартая азнаямлення.

Аднак яе працяг, звязаны з пе раходам да менталітэту «савецкага беларуса», выклікае, хутчэй, расчара ванне, асабліва пасля жывых і на сычаных старонак пра «казачнага беларуса» (або дакладней – «казач нага мужыка»). Тут сумненняў пра рэпрэзентатыўнасць значна больш.

Бо матэрыялам «кейса № 2» сталіся прыватныя лісты аднаго (sic!) бела рускага савецкага пісьменніка, напі саныя ім падчас вайны (у 1941–1944 гадах). Варта адзначыць, што сама ініцыятыва ўключаць у даследніцкі арсенал аналіз эга дакументаў па куль практычна ігнаруецца белару скімі навукоўцамі, у той час як за межамі нашай краіны выкарыстанне такіх крыніцаў робіцца ўсё больш па шыраным. Таму само ўжыванне лі ставання для рэканструкцыі адмет насцяў менталітэту ёсць досыць све жым крокам, які заслугоўвае ўхвалы.

Але чаму даследавалася ліставанне толькі аднаго чалавека, калі стаяла высокая задача стварыць партрэт «савецкага беларуса»?

Калі аналіз казак дае падставы знайсці нейкія тыпалагічныя рысы, бо гэта прадукт калектыўнай твор часці, як і ўвесь фальклор, то ў пер санальных дакументах заўсёды паў стае праблема размежавання індыві дуальнага і агульнага. Абысці гэтую перашкоду магчыма толькі праз па шырэнне базы крыніцаў, у той час як Юлія Чарняўская робіць надзвычай смелыя абагульненні пра ўвесь на род, грунтуючыся на словах аднаго чалавека.

Зноў жа паўстае тая самая пра блема, як і з сялянамі, бо ўзніка юць аналагічныя складанасці з 214 Аляксяейяс Лал тяя Аляксей Ластоўскі абагульненнем матэрыялаў вызнача нага сацыяльнага паходжання (якое мае свае адметнасці) на значна больш шырокую нацыянальную групу. Віда вочна, шмат якія рысы менталітэту, што аналізуе даследніца, можна пат лумачыць як рысы «інтэлігенцкага» паходжання. І часам аўтарка гэта ад мыслова адзначае, напрыклад, калі называе параграф «Час і прастора ў менталітэце беларускага савецкага інтэлігента» (с. 305). Але ўжо крыху далей размова зноў ідзе пра «савец кага беларуса», хоць апісаныя рысы досыць лёгка распазнаюцца як абу моўленыя пісьменніцкай прафесіяй, і перанос іх на іншыя сацыяльныя слаі патрабуе прынамсі далейшых даследаванняў ды іншых абгрунта ванняў.

Напрыклад, на с. 318 гаворыц ца, што « менавіта са сферы літа ратуры чэрпаецца павага да слова “беларус” », або на с. 303 гаворка ідзе пра змену традыцыйных гендарных роляў праз запрашэнне жанчыны да супольнай творчасці. І гэта выглядае цалкам натуральным для пісьмен ніка, але нельга зразумець, ці з той жа крыніцы чэрпалі сваю павагу ін шыя савецкія беларусы і ці імкнуліся яны займацца духоўным развіццём сваіх жонак.

Яшчэ адно істотнае абмежаванне выкарыстаных крыніцаў датычыць таго, што ўсе лісты былі напісаныя падчас вайны і вымушанага пераезду іх аўтара ў Маскву. Гэта экстрэмаль ныя ўмовы, якія вельмі істотна ўплы ваюць на ацэнку сітуацыі, і таму даюць скажонае ўяўленне пра менталітэт як аснову штодзённага досведу, што звычайна імкнецца да нармалізацыі стасункаў, як гэта выдатна прапіса на ў фенаменалагічных штудыях. У аналізе ж ствараецца дзіўнае адчу ванне «абагульнення» эмігранцкага ваеннага досведу, які робіцца выз начальным для светагляду ўсіх бе ларусаў. Напрыклад, « вобраз Дабра шматзначны і шматпланавы. Чыр воная Армія (агульнасавецкі вобраз) і партызаны (беларускі вобраз) разумеюцца як актыўныя агенты дзеяння, як сілы, што ўплываюць на сітуацыю, а народ (пад гэтым словам часцей разумеецца насель ніцтва БССР, радзей – “савецкі на род”) – як пакутлівая і “маўклівая” большасць » (с. 290).

Я чуў шмат розных успамінаў пра ваенныя часы і дзеянні партызанаў, але яны, хутчэй, пацвярджаюць тэзіс Валянціна Акудовіча: « І на захадзе Беларусі (Гарадзеншчына), і на ўс ходзе (Віцебшчына – партызанскі край) у непасрэднай, незаідэалагі заванай гаворцы ў слове "партызан" гучыць што заўгодна, ад з'едлівага скепсісу да панылай абыякавасці, толькі не "беларускія сыны". За вы ключэннем нешматлікіх фактаў, народная свядомасць адраклася ад партызанкі, і таму нам не знайсці паважлівых, удзячных, пазначаных гонарам за мужную дзею інтанацый у семантычнай афарбоўцы ўсяго комплексу слоў, якія яе вызначаюць » (Акудовіч, 2007: 59).

Можна згадаць і вынікі палявых экспедыцыяў на памежжы Беларусі, дзе з выкарыстаннем вуснай гісто рыі збіраліся згадкі пра ваенныя часы (Смалянчук, 2007; Шаталава, 2008:

386–387). У іх таксама вымалёўваецца 215 Аляксяейяс Лал тяя Бунт тутэйшых супраць нацыі адчужаны вобраз партызанскага руху (а калі пакапацца глыбей, то там можна было б знайсці таксама шмат матэрыялу для разумення транс фармацыі свядомасці тутэйшага на сельніцтва). У любым выпадку, Чыр воная Армія і партызаны як агенты Дабра – гэта яўная міфалагема ва еннага часу, і немагчыма зразумець, як яна суадносіцца з мірным часам, на які прыпадае асноўнае існаванне «савецкага беларуса».

І галоўнае сумненне палягае ў тым, што калі мы кажам пра «са вецкага беларуса» як нешта адзінае і цэласнае, то гэтым ігнаруюцца і па даўляюцца рэальная канфліктнасць розных ідэалагічных версіяў «савец кай беларускасці» (якая найбольш ярка ілюструецца праз разгортванне і згортванне беларусізацыі), шмат стайнасць розных стратэгіяў успры няцця і пражывання савецкасці ў штодзённым жыцці (ад супраціву праз пасіўнасць да актывізму). Фа кусаванне даследчай оптыкі на даку ментах аднаго чалавека прыводзіць да вельмі небяспечнага нівелявання і гамагенізацыі катэгорыі «савецкага беларуса», якая больш хавае ад нас, чым нешта праясняе.

У трэцяй даследчай частцы Юлія Чарняўская звяртаецца ўжо да су часнасці і аналізуе матэрыялы раз настайных інтэрнэт блогаў. Тут мы зноў маем справу, хутчэй, з калек тыўным прадуктам, чым з індывіду альным. Калі ў першых дзвюх част ках розныя тэксты выкарыстоўвалі ся як крыніца для рэканструкцыі базавых катэгорыяў менталітэту («свае» і «чужыя», прастора і час ды г. д.), то пры пераходзе да сучаснас ці даследніца досыць радыкальна змяняе свой падыход і аналізуе ўжо не базавыя канстанты менталітэ ту, а рэфлексійны ўзровень, тое, як іх усведамляюць і абмяркоўваюць інтэрнэт карыстальнікі ў Беларусі.

Таму гэтая частка носіць больш апі сальны, чым аналітычны характар, і даследаванне сучаснага менталітэту беларусаў зводзіцца, хутчэй, да сці слага пераказу асноўных дыскусіяў у блогах.

Зноў жа, часткова гэтыя дыску сіі зводзяцца да аднаўлення розных стэрэатыпаў: пра беларускі «пара дак», талерантнасць і г. д. Напэўна, найбольш цікавыя і жывыя спрэчкі разгортваліся ў беларускай інтэр нэт прасторы вакол альтэрнатыўна га канцэпту беларускасці – «літвін ства». Гэтым дыскусіям на старонках кнігі таксама адводзіцца пачэснае месца. На жаль, спробы канцэпту алізацыі гэтых дыскусіяў праз раз гортванне класіфікацыі розных пра ектаў беларускай нацыі выглядаюць вельмі спрэчнымі, бо прапанаваная сетка версіяў этнічнасці яўна пабу даваная на крытэрыях рознага па ходжання. Больш за тое, яна слаба суадносіцца з рэальнымі інтэлекту альнымі практыкамі, таму фактычна дае вельмі скажонае ўяўленне пра актуальныя супярэчнасці і праблем ныя месцы ў асэнсаванні беларускай нацыі рознымі групамі. Яшчэ менш карысці можна вынесці з класіфіка цыі нікаў інтэрнэт карыстальнікаў (с. 411–413).

Трэба адзначыць, што яскравай рысай расповеду, характэрнай для аўтаркі, ёсць падкрэсленая сімпатыя да аб’екта даследавання – ці то гэта 216 Аляксяейяс Лал тяя Аляксей Ластоўскі просты мужык, ці то савецкі інтэ лігент, ці то блогеры. Таму і вобраз менталітэту беларуса атрымоўваец ца выразна пазітыўным, што яўна павінна спрацаваць супраць пашы ранага стэрэатыпу адсталай нацыі ды зацюканых беларусаў. У гэтым відавочны плюс і адназначная ка рысць гэтай кнігі.

Праца Юліі Чарняўскай напісаная сапраўды досыць лёгкай мовай, ахо плівае вялікі прамежак часу і змяш чае шмат трапных і вартых увагі на зіранняў. Але пры гэтым адвольнасць працы з крыніцамі, шматлікія вельмі дзіўныя і яўна нацягнутыя інтэрпрэ тацыі ствараюць дзіўнае ўражанне паранавуковай публікацыі. Кніга як быццам апранутая ў сур’ёзнае адзен не (тут мы нібыта маем тэарэтыч ны базіс, працу з першакрыніцамі, свежыя метадалагічныя падыходы), але навуковыя стандарты настоль кі моцна скажаюцца, што ў выніку вельмі цяжка паставіцца да кнігі «Беларусы. Ад “тутэйшых” да нацыі» як да метадалагічна вытрыманага даследавання.

Хутчэй, мы атрымалі чарговую пе раважна публіцыстычную працу пра Беларусь і беларусаў, якіх было шмат і, спадзяемся, будзе яшчэ больш.

Літаратура, якая згадваецца ў рэцэнзіі 1. Акудовіч, В. В. (2007). Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці . Мінск:

Логвінаў.

2. Смалянчук, А. (2007). «Другая сусветная вайна ў памяці насельніцтва Заходняга і Ўсходняга памежжа Беларусі», у E.Smulkowa i A. Engelking (red.) Pogranicza Bialo rusi w perspektywie interdyscyplinarnej . Warszawa: 121–156.

3. Чернявская, Юлия (2006). Белорус: штрихи к автопортрету. Этнический самообраз белоруса в сказках . Минск.

4. Шаталава, В. (2008). «Цені вайны: паліцэйскія і партызаны ў памяці насельніцтва беларускай вёскі», Homo Historicus. Гадавік антрапалагічнай гісторыі : 384–389.