№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © « Гэта ў большай ступені кніга пра наўмысныя масавыя забойст вы, чым кніга пра злачынствы. Гэта хутчэй кніга пра цывільных асобаў (і ваеннапалонных), чым кніга пра салдатаў на службе. Бачачы гэтую розніцу і робячы выключэнні, я ні ў якім разе не сцвярджаю, што гэтыя людзі не былі ахвярамі, наўпроста вымі або ўскоснымі, нацысцкай і савецкай сістэмаў. Я не хачу пры меншыць жах нямецкіх і савецкіх канцлагераў або смяротную сут насць этнічных чыстак, або рэп рэсіўны характар прымусовай пра цы, або жудасную колькасць ахвяраў вайны. Я хачу праверыць тэзіс пра тое, што наўмысныя і непасрэдныя масавыя забойствы, якія гэтыя два рэжымы ажыццявілі на крывавых землях, ёсць асобным феноменам, што заслугоўвае асобнага разгля ду, г. зн. напісання гісторыі наў мыснага забойства чатырнаццаці мільёнаў чалавек двума рэжымамі за кароткі час у асобных частках Еўропы » (с. 387).
Прафесар Ельскага ўніверсітэта Тымаці Снайдэр – адзін з найбольш аўтарытэтных замежных гісторыкаў, якія займаюцца Усходняй Еўропай ХХ стагоддзя. У сваёй новай кнізе ён уводзіць і раскрывае новы геаграфіч на-гістарычны панятак: « у цэнтры Еўропы ў сярэдзіне ХХ стагоддзя на цысцкі і савецкі рэжымы забілі каля чатырнаццаці мільёнаў чалавек.
Мясцовасць, дзе загінулі ўсе гэтыя людзі, крывавыя землі , цягнецца ад цэнтральнай Польшчы да заходняй Расіі, праз Украіну, Беларусь і пры балтыйскія дзяржавы » (с. 5).
Хаця літаратура пра ахвяры двух таталітарных рэжымаў у 1930–1940-я гады налічвае сотні (калі не тысячы) назваў, пра вычарпальнае даследа ванне тэмы гаварыць не выпадае нават сёння, праз больш як паўста годдзя пасля саміх падзеяў і праз два дзесяцігоддзі з пачатку ўвя дзення ў навуковы абарот вялікага масіву раней засакрэчаных савецкіх архіўных звестак. У сваім дасле даванні Снайдэр вылучае асобную Уладзімір Шчэрбаў Усходняя Еўропа – адзіная вялікаю крывёю Snyder, Timothy (2010). Bloodlands. Europe between Hitler and Stalin.
New York: Basic Books. 524 p.
202 Уладзаімазр Шлрчаа Уладзімір Шчэрбаў катэгорыю ахвяраў – няўзброеных людзей (цывільных асобаў і ваенна палонных), якія былі мэтанакіравана забітыя двума рэжымамі, а не сталі ся пабочнымі ахвярамі іх палітыкі або загінулі на полі бою. Агульная лічба – 14 мільёнаў – атрымалася ў аўтара пры падсумаванні наступных складнікаў:
– 3,3 мільёна савецкіх гра мадзянаў (галоўным чынам украін цаў), замораных голадам у савецкай Украіне ў 1932–1933 гадах;
– 300 тысячаў савецкіх грама дзянаў (галоўным чынам палякаў і ўкраінцаў), расстраляных у заходняй частцы СССР – з ліку прыкладна 700 тысяч ахвяраў «Вялікага тэрору» 1937–1938 гадоў;
– 200 тысячаў польскіх гра мадзянаў (галоўным чынам палякаў), расстраляных абодвума рэжымамі ў акупаванай Польшчы ў 1939–1941 гадах;
– 4,2 мільёна савецкіх грама дзянаў (галоўным чынам рускіх, бе ларусаў і ўкраінцаў), якіх нямецкія акупанты замарылі голадам у 1941– 1944 гадах;
– 5,4 мільёна габрэяў (галоў ным чынам польскіх і савецкіх гра мадзянаў), атручаных газам або расстраляных немцамі ў 1941–1944 гадах;
– 700 тысячаў цывільных асо баў (галоўным чынам беларусаў і па лякаў), расстраляных немцамі падчас акцыяў «адплаты», пераважна ў Бе ларусі і Варшаве, у 1941–1944 гадах (с. 388).
Пры гэтым Снайдэр настойвае, што не хоча ніякім чынам прымен шыць жах нямецкіх і савецкіх канц лагераў або смяротную сутнасць этнічных чыстак, або рэпрэсіўны ха рактар прымусовай працы, або жу дасную колькасць ахвяраў ваенных дзеянняў. Аўтар лічыць, што гісто рыя крывавых зямель не напісаная, ды імкнецца запоўніць гэты прагал:
« масавыя забойствы аддзялілі габ рэйскую гісторыю ад еўрапейскай гісторыі, а ўсходнееўрапейскую гісторыю ад заходнееўрапейскай.
Забойствы не ствараюць нацыяў, але дасюль абумоўліваюць іх інтэ лектуальны падзел праз дзесяцігод дзі пасля скону нацыянал сацыяліз му і сталінізму. Гэтае даследаванне лучыць нацысцкі рэжым з савецкім, габрэйскую гісторыю з еўрапейскаю гісторыяй і аб'ядноўвае нацыяналь ныя гісторыі. Яно апісвае ахвяраў і злачынцаў. Яно абмяркоўвае ідэало гіі ды планы, сістэмы ды грамадст вы » (с. 15).
Кніга атрымала вельмі пазітыў ныя водгукі ў заходняй прэсе – «у высокай ступені арыгінальная кні га» (The Jewish Journal, 31 Dec 2010), «прымушае пераасэнсаваць усім вя домыя эпізоды еўрапейскай гісто рыі» (The Economist, 14 Oct 2010) і г. д.
Сапраўды, праца Снайдэра – амаль максімум змястоўнасці і фактала гічнай карэктнасці, якога здольныя дасягнуць заходнія даследнікі пры даследаванні падзеяў 1930–1940-х гадоў на нашых прасторах. Да таго ж, кніга напісаная лёгка, цікава, мес цамі нават паэтычна: « руіны разбу ранай нацыстамі Варшавы былі яшчэ цёплыя, калі пачалася халод ная вайна » (с. 298).
Снайдэр сцвярджае, што « кні га грунтуецца на даследаваннях у 203 Уладзаімазр Шлрчаа Усходняя Еўропа – адзіная вялікаю крывёю шэрагу архіваў цягам доўгіх гадоў.
Акрамя таго, архівы былі месцам значнай часткі развагаў » (с. 398).
Сапраўды, напрыканцы кнігі пры водзіцца спіс двух дзясяткаў архі ваў (беларускіх сярод іх няма), але спасылак на архіўныя справы ў кні зе вобмаль. Дый увогуле, факты і лічбы, што прыводзяцца ў працы, не толькі ўзятыя з ранейшых публіка цыяў, але і ў значнай частцы нале жаць да поп-гісторыі: калі блакадны Ленінград, дык Таня Савічава і Ша стаковіч (с. 174–176), калі Халакост і партызанскі рух у Беларусі, дык Туўя Бельскі (с. 231).
У бібліяграфіі – больш за 700 кніг і артыкулаў: « даследаванне ўключала чытанне на нямецкай, польскай, рускай, украінскай, бела рускай, ідыш, чэшскай, славацкай, французскай і, натуральна, англій скай мовах » (с. 399). Але пры гэтым спасылкі на працы беларускіх гісто рыкаў – адзінкавыя. Увогуле, савец кая і постсавецкая гістарыяграфія прадстаўленыя ў кнізе вельмі слаба.
Такім чынам, большасць фактаў і лічбаў, што тычацца савецкай гісто рыі, Снайдэр пазычае з другіх або нават трэціх рук. У выніку чытачам прапаноўваецца пераказ анекдотаў пра Сталіна, які не любіў японцаў, бо любіў вальс «На сопках Маньчжурыі» (с. 42), або пра тое, што для параду на Чырвонай плошчы 7 лістапада 1941 года ён адклікаў дывізіі з аба рончых пазіцыяў на захадзе ад Масквы (с. 220). І гісторыі гэтыя выглядаюць амаль бясспрэчнымі фактамі. Добра, што «пасярэднікі» – досыць добра сумленныя аўтары, так што раскідзі стых журавінаў у кнізе няшмат, дый адказнасць за іх у любым выпадку акуратна перакладзеная на «перша крыніцы».
Значна больш у працы фактала гічных памылак і недарэчнасцяў, пра якія добразычлівы крытык скажа: але ж па сутнасці – правільна. Хай Снай дэр памыляецца ў тым, што немцы пачалі выкарыстоўваць «душагубкі» ў Беларусі ўвосень 1941 года (с. 186), але ж душагубкі ў Беларусі былі, хаця і пазней. Хай сцверджанне, што « пар тызаны, з іхнага боку, пачалі ў 1943 годзе рэкрутаваць беларускіх палі цаяў на нямецкай службе, бо гэтыя людзі хаця б мелі нейкае ўзбраенне і былі абучаныя » (с. 236), смешнае, але ж сапраўды гучалі заклікі да паліца яў пераходзіць на бок партызанаў.
Хай немцы не расстрэльвалі жан чын у савецкай ваеннай форме толь кі за тое, што яны ў форме (с. 169), але ж расстрэлы жанчын у ваеннай форме мелі месца. «Паводле сутнас ці правільна», але ад прафесійнага гісторыка звычайна чакаецца боль шая дакладнасць – нават з улікам высокай насычанасці тэксту факта лагічным матэрыялам.
Крытычная залежнасць ад якасці зыходных даследаванняў, амаль не пазбежная ў выпадку кампілятыў ных працаў кшталту снайдэраўскай, асабліва яскрава праявілася ў галіне лічбаў. Напрыклад, аўтар піша, што падчас антыпартызанскіх акцыяў немцы забілі ў Беларусі 320 тыся чаў чалавек, якіх яны лічылі парты занамі, але насамрэч большасць іх адносілася да няўзброенага цывіль нага насельніцтва (с. 243). Спасылка даецца на працу Крыстыяна Герля ха «Пралічанае забойства» (Gerlach, 204 Уладзаімазр Шлрчаа Уладзімір Шчэрбаў 1999) – шмат у чым фундаменталь ную, але якраз не ў гэтым аспекце.
Найбольш вычарпальнае на сёння абагульненне звестак наконт коль касці ахвяраў антыпартызанскіх ак цыяў у Беларусі паказала, што разам з 5295 беларускімі вёскамі, цалкам або часткова знішчанымі акупанта мі, загінулі каля 150 тысячаў іх жы хароў (Нацистская политика, 1984).
Зразумела, што ахвярамі карных акцыяў былі не толькі вяскоўцы, але няма сумневу, што яны складалі абсалютную большасць загінулых.
Лічба 320 тысячаў падаецца крайне завышанай ацэнкаю.
І хаця Снайдэр прэтэндуе на кры тычнае стаўленне да лічбаў, пазы чаных у іншых аўтараў, некаторыя прыклады гэтага стаўлення дзівяць сваёй адвольнасцю. Возьмем развагі пра Ленінград: « на момант сканчэн ня блакады ў 1944 м памерлі каля аднаго мільёна чалавек » (с. 174);
« адзін мільён – гэта ацэнка, якую мы звычайна сустракаем у заход няй літаратуры; глядзі, напрыклад, Кіршэнбаўм, “Блакада” і Сэйлзбэ ры, “900 дзён”. Савецкая ацэнка – 632.000 » (с. 465) ; « я лічу, што руская ацэнка колькасці памерлых у Ленін градзе заніжаная прыкладна на ча тырыста тысячаў чалавек, так што я дадаў іх [да колькасці ахвя раў] » (с. 492).
Можна дараваць Снайдэру тое, што ён не знаёмы з найбольш усеба ковым і грунтоўным даследаваннем праблемы, якое падае лічбу 653 ты сячы памерлых ленінградцаў за пер шы год блакады (Жизнь и смерть…, 2001: 79): на гэты год прыпадае аб салютная большасць заўчасных смерцяў падчас блакады. Нельга аб няць неабдымнае, аднак спасылка на лічбы, якія « мы звычайна сустрака ем у заходняй літаратуры », хаця і бяспечная ў плане абароненасці ад заходніх крытыкаў, выглядае без дапаможнай у святле другаснасці і павярхоўнасці гэтай самай літара туры – як наконт блакаднага Ленін града, так і наконт вялікай колькасці іншых пытанняў савецкай гісторыі.
Зразумела, хібы ў гэтых ацэнках не ўплываюць на агульны лік ахвяраў на крывавых землях, што вя дзецца на мільёны і складаецца з такіх жа лічбаў, якія мы «звычайна сустра каем». Што ж тычыцца Беларусі, то адзіным бясспрэчным момантам ад паведнага падрахавання ёсць катэ гарычная нязгода з лукашэнкаўскаю прыдумкаю пра «кожнага трэцяга».
На жаль, спроба вызначыць рэалі стычны дыяпазон агульных людскіх стратаў робіцца ў кнізе вельмі неа хайна.
У адным фрагменце Снайдэр кажа аб прыкладна 1,6 мільёна ча лавек, забітых немцамі на тэрыто рыі Беларусі не на полі бою (з ліку 9 мільёнаў, што былі на яе тэрыторыі ў чэрвені 1941 года): 700 тысячаў ваен напалонных, 500 тысячаў габрэ яў і 320 тысячаў цывільных асобаў, забітых падчас антыпартызанскіх акцыяў (да абгрунтаванасці першых дзвюх лічбаў пытанняў не менш, чым да апошняй). У выніку дадавання да іх « сотняў тысячаў ураджэнцаў Бела русі, што загінулі на фронце », і яшчэ шэрагу катэгорый ахвяраў (напры клад, асобаў, забітых партызанамі) Снайдэр атрымлівае 2 мільёны чала вечых стратаў (с. 243). Пры гэтым ён 205 Уладзаімазр Шлрчаа Усходняя Еўропа – адзіная вялікаю крывёю змешвае чыннікі месца смерці і па ходжання загінулых ды ігнаруе той факт, што толькі нязначная частка савецкіх ваеннапалонных, якія за гінулі ў Беларусі, былі яе ўраджэн цамі, тады як на фронце ўраджэнцы Беларусі гінулі галоўным чынам за межамі БССР; напрыканцы вай ны – увогуле за межамі «крывавых зямель». У іншым фрагменце (с. 380) гаворыцца ўжо пра 20 % загінулых з ліку даваеннага насельніцтва, г. зн.
пра 1,8 мільёна чалавек. Звесці кан цы ў падліках аўтара досыць скла дана, таму ёсць падазрэнне, што «кожнага пятага» ён вылічваў гэтак жа сама, як і ахвяраў у блакадным Ленінградзе – проста крыху змен шыўшы машэраўскага «кожнага ча цвёртага».
Снайдэр лічыць, што « эпоха масавых забойстваў у Еўропе за тэарэтызаваная і неадэкватна асэнсаваная » (с. 360), і прапаноўвае сваё разуменне трагічных падзеяў.
Галоўная ягоная тэза – ахвяры на цызму і сталінізму былі ў значнай ступені іх агульнымі ахвярамі, пры тым што на спускавыя кручкі ня мецкія і савецкія каты націскалі па асобку, – добра праілюстраваная і ёсць галоўным упрыгожаннем кнігі.
Аднак у імкненні вычарпальна пра дэманстраваць тыпалагічнае пада бенства і смяротную супрацу двух рэжымаў Снайдэр, з аднаго боку, нагрувашчвае абстрактныя кан струкцыі, па якіх плача лязо Окама:
« Для Сталіна пакарэнне Украіны і панаванне над ёю былі пераду мовай і доказам трыумфу ягонай версіі сацыялізму » (пра Галадамор, с. 163). З другога, упадае ў краналь ны прымітывізм: « абодва разумелі кідкі прызыў сучасных матэрыялаў:
Сталін назваў сябе ад сталі, а Гіт лер надаваў асаблівую ўвагу яе выт ворчасці » (c. 160).
Абедзве крайнасці можна было б дараваць, калі б паміж імі змяш чаліся пераканаўчыя канцэпцыі «сярэдняга» ўзроўню, непасрэдна датычныя матываў і механізмаў ма савых забойстваў. На жаль, шмат якія з іх таксама выглядаюць штуч нымі і трымаюцца на тэндэнцыйнай інтэрпрэтацыі асобных падзеяў ды прыцягненні сумнеўных сведчанняў.
Наўздагон савецкім падручнікам Снайдэр сцвярджае, што план ка ланізацыі заходняй часткі Савецкага Саюзу, так званы Генеральны план «Ост», прадугледжваў знішчэнне каля 50 мільёнаў чалавек. Варта адзна чыць, што гэты план не знойдзены да сёння. Дагэтуль няма сведчанняў, што ён быў зацверджаны кіраўніцт вам Трэцяга Рэйху, не гаворачы пра яго практычную рэалізацыю. «Рэкан струкцыя» плану гісторыкамі грун туецца на дакументах другарадных нацысцкіх чыноўнікаў, якія камента валі праект плану або распрацоўвалі асобныя яго аспекты. Пры гэтым, наколькі можна меркаваць з даку ментаў, план «Ост» не прадугледжваў знішчэння людзей.
Напрыклад, вось што чакала бела русаў у выпадку зацвярджэння плану і яго рэалізацыі (пасля перамогі над Савецкім Саюзам): «згодна з планам, прадугледжваецца высяленне 75 ад соткаў беларускага насельніцтва з тэрыторыі, якую яно займае. Гэта значыць, што 25 адсоткаў, згод на з планам галоўнага ўпраўлення 206 Уладзаімазр Шлрчаа Уладзімір Шчэрбаў імперскай бяспекі, падлягаюць аня мечванню» – гэта вытрымка з камен тароў да плана нейкага Вэцэля, на чальніка аддзела каланізацыі першага галоўнага палітычнага ўпраўлення Ус ходняга міністэрства, датаваных кра савіком 1942 года (Generalplan, 1958:
310). Акрамя гэтага, анямечванне, паводле Вэцэля, прадугледжвала абыходжанне з пакінутаю на тэрыто рыі Беларусі чвэрцю беларусаў, « як з немцамі, і з прычыны адсутнасці ў іх нацыянальных пачуццяў яны ў хуткім часе, прынамсі, у бліжэйшым пакаленні, маглі б зрабіцца цалкам анямечанымі » (Generalplan, 1958: 311).
Яшчэ адзін няісны план, пра які ідзе гаворка ў кнізе, – гэта так зва ны План голаду, згодна з якім, па водле Снайдэра, нацысты збіраліся вывезці ежу з Украіны і Паўднёвай Расіі, з-за чаго ў Беларусі і паўноч най Расіі мусілі б памерці з голаду каля 30 мільёнаў чалавек (с. 165). Як і ў выпадку з планам «Ост», «План го ладу» пакуль не знайшлі. На сёння пад апошнім маецца на ўвазе ней кі агульны намер, які гісторыкі рэ канструююць на аснове матэрыялаў гаспадарчай нарады наконт рэалі зацыі плана «Барбароса» ды іншых ускосных сведчанняў.
Снайдэр прызнае, што абодва планы – гэта агульныя развагі, якія ніколі не былі рэалізаваныя, аднак на стойвае, што яны сталіся «маральным падмуркам» свядомага вынішчэння людзей голадам. Маўляў, у «галадаю чым Савецкім Саюзе» ўвосень 1941 года нямецкая армія забірала ўсе да ступныя калорыі на свае патрэбы, а ваеннапалонным проста нічога не за ставалася. Насамрэч, захопленых са вецкіх запасаў (40 тысяч тонаў толькі на складах Заходняга фронту, а былі ж яшчэ і цывільныя склады: Бойко, 1966) разам з новым ураджаем, які ў 1941 годзе быў вельмі добры, хапіла б для забеспячэння як вермахта, так і нечакана вялікай колькасці палонных чырвонаармейцаў.
Сапраўдным маральным падмур кам нечалавечых умоваў утрымання ў дулагах і шталагах (і спадарожнай звышвысокай смяротнасці іх вязняў) восенню 1941 года і зімою 1941–1942 гадоў была крайняя пагарда нацы стаў да савецкіх людзей. Гэтая па гарда не абумоўлівалася, а абмя жоўвалася эканамічнымі разлікамі – Снайдэр сам адзначае, што палон ных пачалі лепш карміць, калі Рэйху спатрэбілася іхная праца. І ўвогуле, навошта прымаць у якасці рэальнай пагрозы жыццю людзей абсурдныя разлікі нацыстаў, згодна з якімі вы ваз харчоў з Украіны азначаў аўтама тычны голад у Беларусі?
Зыходзячы з наяўных крыніцаў, план «Ост» і «План голаду» не толькі ніколі не існавалі ў якасці заверша ных і зацверджаных дакументаў, але нават у сваім змесце не мелі ніяка га дачынення да пытанняў абыхо джання з ваеннапалоннымі або на сельніцтвам блакаваных гарадоў. А вось што тычыцца рэальнай рэквізі цыі харчоў для патрэбаў вермахта і цывільнага насельніцтва Германіі (якраз яны і мусілі інспіравацца «Планам голаду»), то масавага го ладу яны не выклікалі, нават разам з партызанскімі рэквізіцыямі. Гэта пры тым, што большая частка Бела русі была пад нямецкай акупацыяй тры поўныя гады.
207 Уладзаімазр Шлрчаа Усходняя Еўропа – адзіная вялікаю крывёю Увогуле, анімацыя няісных пла наў – улюбёны канёк Снайдэра.
Аказваецца: « Халакост зацяняе германскія планы, якія прадугле джвалі забойствы нават у большых маштабах. Гітлер хацеў не толькі вынішчыць габрэяў; ён таксама ха цеў ліквідаваць Польшчу і Савецкі Саюз як дзяржавы, вынішчыць іхныя кіроўныя класы і забіць дзясяткі мільёнаў славянаў (рускіх, украін цаў, беларусаў, палякаў) » (с. 7).
Сапраўды, Гітлер хацеў зніш чыць габрэяў. Несумненна, ён не бачыў Польшчы і СССР на палітыч най мапе будучага свету. Але з на цысцкімі планамі знішчэння славя наў усё яшчэ складаней, чым з пла нам «Ост»: іх не знайшлі. Адзінае, што здолеў адшукаць Снайдэр, – гэта сведчанні эсэсаўца Эрыха фон дэм Бах-Цэлеўскага (Erich von dem Bach-Zelewski), які камандаваў усімі нямецкімі антыпартызанскімі апера цыямі і выгандлеваў у амерыканцаў, якія яго злавілі, не толькі жыццё, але і свабоду: « Гімлер хацеў знішчыць не толькі ўсіх габрэяў, але і 30 мільёнаў славянаў, а барацьба з партызанамі была насамрэч толькі падставаю для знішчэння і тых і другіх » (с. 227).
Гімлер у той момант быў ужо мёртвы, аспрэчыць словы свайго падначаленага ён не мог. І калі Снай дэр знаходзіць магчымым паверыць Бах-Цэлеўскаму, то чаму ён не зада ецца простым пытаннем: а навошта было Гімлеру шукаць падставы для знішчэння славянаў, калі гэтага ж ха цеў і Гітлер? Навошта было ладзіць карныя аперацыі па лясах і бало тах, калі мільёны патэнцыйных ах вяраў-славянаў былі ў непасрэднай дасягальнасці акупантаў – у сотнях акупаваных гарадоў і мястэчак Цэн тральнай і Усходняй Еўропы? І дзе, дарэчы, прыклады нямецкіх акцыяў знішчэння славянаў паводле этніч най прыкметы?
Зусім блага ў Снайдэра з асэн саваннем тых аспектаў германскасавецкіх адносінаў, якія займаюць у кнізе значнае месца, хаця і не вы ступаюць наўпрост прадметам да следавання. Возьмем, напрыклад, напад Германіі на СССР. Аказваец ца, напярэдадні вайны Сталін ха цеў, каб « Саветы пераседзелі імпе рыялістычны перыяд гісторыі, як бы доўга ён ні цягнуўся » , а « ягоныя страхі хутчэй тычыліся Японіі ды Польшчы, ці абкружэння Японіяй, Польшчай і Германіяй, чым нападу Германіі » (с. 159).
Аказваецца, галоўнаю праблемаю для Гітлера і Сталіна быў брытанскі флот; каб «абысці» гэтую праблему, Гітлер хацеў пабудаваць сваю кан тынентальную імперыю, а Сталін – адстаяць сваю. Як высвятляецца, Гітлер проста хацеў атрымаць землі Украіны і мець дастаткова харчоў, каб абараніцца ад брытанскай бла кады (с. 160–164). Такім чынам, у 1940–1941 гадах не Германія ладзіла блакаду Брытаніі, а наадварот! Ну а Сталін, як водзіцца, атрымаў больш як сотню паведамленняў пра хуткі напад Гітлера, але вырашыў праігна раваць іх, дый увогуле не верыў, што вайна прыйдзе ў 1941 годзе. У выніку «Гітлер прадаў Сталіна», але свае эка намічныя праблемы гэтым не выра шыў. І гэта пішацца не ў 1980-м, а ў 2010 годзе!
208 Уладзаімазр Шлрчаа Уладзімір Шчэрбаў Пры ўсім пры гэтым кніга «Кры вавыя землі» вартая ўвагі паспалітага чытача – асабліва на фоне сучасных беларускіх падручнікаў кшталту «Вя лікая Айчынная вайна савецкага на роду (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» (Вялікая Айчынная, 2006) ды іншага гістарычнага афіцыёзу з аднаго боку, і працаў некаторых до бранамерных, але неахайных у плане лічбаў і фактаў незалежных гісторы каў – з другога. Хаця кніга арыента ваная на маладасведчанага заходня га чытача (Снайдэр нават пазбягае ўжывання тэрміну «Галадамор» з прычыны яго невядомасці англамоў най публіцы), яе інфарматыўнасць больш чым дастатковая для неспе цыялістаў.
Дзякуючы таму, што Снайдэр пе раважна спрачаецца з заходнімі кан цэпцыямі таталітарызму ды імкнец ца разбурыць дамінантныя на Заха дзе стэрэатыпы, ён амаль не дэбатуе пытанняў, вакол якіх віруе дыскусія ў постсавецкай прасторы (напры клад, пра ролю і месца партызанска га руху). У выніку дасягаецца досыць нехарактэрны для тутэйшага гіста рычнага дыскурсу эфект адстаро ненасці ад надзённых ідэалагічных і палітычных спекуляцыяў, гэтакі «аб страктны гуманізм» самага лепшага гатунку.
Снайдэр паставіў сваёй мэтаю супрацьстаянне нацыяналістыч на-дзяржаўніцкай «прыватызацыі» ахвяраў таталітарызму і справіўся з гэтаю задачаю. Нават у тых выпад ках, калі гаворка ідзе пра забойствы людзей паводле нацыянальнай (Ха лакост), класавай («кулацкая апе рацыя» НКУС 1937–1938 гадоў) або якой іншай («пасобнікі партызанаў») прыкметы, Снайдэр настойліва ак цэнтуе людскасць ахвяраў і, наколь кі гэта ўвогуле магчыма, паказвае ўнікальныя чалавечыя лёсы, сха ваныя за сухімі лічбамі чалавечых стратаў.
Літаратура, якая згадваецца ў рэцэнзіі 1. Бойко, И. (1966). «Тыл Западного фронта в первые дни Отечественной войны».
Военно исторический журнал , №8.
2. Вялікая Айчынная вайна савецкага народу (у кантэксце Другой сусветнай вайны) .
Курс лекцый (2006). Новік, Я. К., Новік, Н. Я. Мінск: БДУІР.
3. Нацистская политика геноцида и « выжженой земли » в Белоруссии (1941–1944) (1984). Минск.
4. Жизнь и смерть в блокированном Ленинграде. Историко медицинский аспект (2001). Санкт-Петербург.
5. Generalplan Ost, Der (1958). Vierteljahreshefte für Zeitgeschichte, Heft 3.
6. Gerlach, С. (1999). Kalkulierte Morde. Die deutsche Wirtschafts-und Vernichtung spolitik in Weisrussland 1941 bis 1944. Hamburg.
7. Jewish Journal, The. 31 Dec 2010.
8. Economist, The. 14 Oct 2010.