Часопіс “Палітычная сфера”

Ад Брэста да БССР. Траццяк, С. А. (2009). Брэсцкі мір і грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі: лістапад 1917 – студзень 1919 г

Аляксандр Шамякін · 2011

№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © Кніга беларускага гісторыка, су працоўніка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргея Аляксандраві ча Траццяка прысвечаная падзеям Брэст-Літоўскага мірнага пагаднен ня паміж бальшавіцкай Расіяй і краі намі Чацвяртнога хаўрусу, а таксама той грамадска-палітычнай сітуацыі, якая склалася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі да ўтварэння БССР.

Першаснае знаёмства з даследа ваннем Сяргея Траццяка пакідае ўра жанне грунтоўнасці, манаграфія вы трыманая ў навуковым стылі, струк турныя часткі маюць прэтэнзію на лагічнае і падрабязнае раскрыццё даследчай праблемы. У структурным плане манаграфія ўключае ўводзіны, тры главы, заключэнне і дадаткі.

Першая глава прысвечаная гра мадска-палітычнаму становішчу ў Беларусі падчас мірных перамоваў у Брэст-Літоўску. Тут асвятляюц ца заключэнне перамір'я на Заход нім фронце, мірныя перамовы ў Брэст-Літоўску, мірная канферэн цыя і становішча ў Беларусі. Другая глава – «Уздзеянне Брэсцкага міру на грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі». У межах яе разглядаецца ўсталяванне акупацыйнага нямец кага рэжыму, абвяшчэнне БНР і яе дзейнасць, дадатковая савецка-ня мецкая дамова і адыход нямецкіх войскаў з Беларусі. Трэцяя частка тычыцца ўплыву Брэсцкага міру на развіццё палітычных працэсаў у Бе ларусі: грамадска-палітычнай сітуа цыі на беларускіх землях і стварэння беларускай дзяржаўнасці на савец кай аснове.

З канцэптуальнага гледжання вы клікае пытанне так звязаная БрэстЛітоўская сістэма міждзяржаўных адносінаў. Гэты тэрмін аўтар першы раз узгадвае ва ўводзінах, калі піша:

«… пашырэнне савецкай улады на землі Цэнтральнай і Заходняй Бе ларусі, якое было вынікам крушэння Брэст-Літоўскай сістэмы міждзяр жаўных адносін на ўсходзе Еўропы, не прывяло да аднаўлення дабрэсцкага статуса Беларусі » (с. 3–4). Праблема ў тым, што адсутнічае ўласна харак тарыстыка гэтай сістэмы: механізм яе функцыявання, сутнасць, склад нікі, сувязі – на гэтыя пытанні няма выразнага адказу. Хаця цягам усяго Аляксандр Шамякін Ад Брэста да БССР Траццяк, С. А. (2009). Брэсцкі мір і грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі: лістапад 1917 – студзень 1919 г. Мінск: Беларуская навука. 208 с.

180 Аляксяанясдр лдШяя Аляксандр Шамякін тэксту мы можам знайсці асобныя моманты, абапіраючыся на якія маг чыма рэканструяваць гэтую сістэму, адсутнічае ясная аўтарская візія зга данага міждзяржаўнага ўладкавання.

У гэтай сувязі ўзнікаюць праблемы з дакладным разуменнем пазіцыі аўтара, таму, на нашую думку, было б апраўдана раскрыць сутнасць « Брэст-Літоўскай сістэмы» ў асоб ным раздзеле або структурна акрэ сліць яе іншым чынам.

Ва ўводным слове аўтар падкрэ слівае значнасць Брэст-Літоўскіх мірных перамоваў і заключана га мірнага пагаднення для развіц ця палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Адзначаецца, што « нацыянальнадзяржаўнае адраджэнне нашай Ба цькаўшчыны паўстала ў парадак дня » (с. 3). Безумоўна, важнасць тых падзеяў для лёсу Беларусі цяжка пе раацаніць, але на першых старонках кнігі мы знаходзім і пэўны ўплыў афіцыйнай «ідэалогіі» 1 : аўтар піша, што Беларусь набыла ўласную су верэнную дзяржаўнасць на пачатку 1919 года (с. 3). Такім чынам, адлік беларускай дзяржаўнасці вядзецца з БССР, то бок атрымліваецца, што менавіта савецкая ўлада так шчодра адарыла беларускі народ. Пры гэтым Траццяк не ўлічвае, што галоўнай прыкметай суверэннай дзяржаўнас ці ёсць суб’ектнасць у міжнародных адносінах. Але ці мела яе БССР?

Як вядома, рашэнне пра стварэн не беларускага савецкага ўрада ЦК РКП(б) 2 у Маскве прыняў напрыкан цы 1918 года, і для мясцовага баль шавіцкага кіраўніцтва гэта сталася непрыемнай нечаканасцю – стар шыня Аблвыкамзаха Аляксандр Мяснікоў быў праціўнікам ідэі бе ларускай савецкай дзяржавы. Тое, што рашэнне пра стварэнне БССР прымалася з кан'юнктурных мерка ванняў, мы можам зразумець з вы казвання прадстаўніка ЦК РКП(б) Адольфа Ёфэ: « Каб не паўтараць памылак, калі нам непасрэдна пры ходзілася весці барацьбу з герман скім імперыялізмам, мы ў ЦК выра шылі Савецкую Расію аддзяліць бу ферамі ад Еўропы. Але каб гэта не быў буфер, які аддзяляе нас. Ён паві нен стрымліваць імперыялістычны націск …» (Куличенко, 1963: 54).

Таксама ў Маскве прымалася ра шэнне пра стварэнне Літоўска-Бе ларускай Савецкай Сацыялістыч най Рэспублікі і далучэнне да Расіі Віцебскай, Магілёўскай і Смален скай губерняў. Згаданае рашэнне выклікала пратэсты як праціўнікаў нядаўняга абвяшчэння БССР – абла снікоў з «групы Мяснікова», так і прадстаўнікоў беларускага ўрада на чале са Змітром Жылуновічам (Ігна ценка, Хоміч, 2006: 109). Аднак ЦК РКП(б) меў сваю візію тэрытарыяль нага ўладкавання Беларусі і настаяў на ёй. Пералічаных гістарычных эпі зодаў дастаткова для высновы, што БССР не была суб’ектам міжнарод ных адносінаў, а гэта значыць, што 1 Паняцце ідэалогія ў гэтым выпадку бярэцца намі ў двукоссе, бо нягледзячы на шматлікія намаганні «ідэалогія беларускай дзяржавы» да гэтага часу застаецца ў значнай ступені неакрэсленым корпусам ідэяў.

2 Цэнтральны камітэт Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў).

181 Аляксяанясдр лдШяя Ад Брэста да БССР немагчыма казаць пра беларускую суверэнную дзяржаўнасць.

Мы нездарма звярнуліся да пра блемы суверэнітэту, бо ў манаграфіі закранаюцца важныя пытанні, звя заныя з гэтым тэрмінам. Аўтар сло вамі цытаты падкрэслівае крыніцу суверэнітэту Беларускай Народнай Рэспублікі, якою нібыта была Рада Першага Усебеларускага кангрэса (с. 60). Цытата прыводзіцца з эмігранц кай нацыянальнай літаратуры (Не дасек, 1949) і цалкам упісваецца ў аўтарскую візію абвяшчэння неза лежнасці БНР. Маўляў, Рада БНР адышла ад волі Усебеларускага кан грэса (с. 68), а значыць, крыніцай суверэнітэту БНР быў не беларускі народ праз Усебеларускі кангрэс, а Рада кангрэса. Такая логіка разва жання не прыводзіць аўтара да згад кі пра тое, што ва Устаўных граматах і асабліва ў 3-й Устаўной грамаце, якая абвясціла незалежнасць БНР, недвухсэнсоўна называецца крыніца суверэнітэту – беларускі народ (3-я Устаўная…, 2000: 303–304).

Калі казаць пра легітымнасць Рады БНР у прадстаўніцтве белару скага народу, то аўтар адназначна паказвае яе маштаб: « Папоўненая прадстаўнікамі правінцыйных бе ларускіх рад, земскіх і гарадскіх самакіраванняў, арганізацыяў нацыянальных меншасцяў, Рада 1-га Беларускага з’езда 19 сакавіка 1918 г. прыняла імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. З 71 члена Рады беларусаў было 36, мінчан – 55 чала век. У сацыяльным плане гэты за родак перадпарламента складаўся з прадстаўнікоў пераважна сярэд няй інтэлігенцыі, у партыйным – з членаў нацыянальных (беларускіх, яўрэйскіх, польскіх) і ўсерасійскіх (правых эсэраў і меншавікоў) сацы ялістычных партыяў » (с. 64–65). І хаця вядома, што пасля абвяшчэн ня незалежнасці БНР гэтае прад стаўніцтва скарацілася, тым не менш, яно было значна шырэйшае, а значыцца і больш легітымнае ў прад стаўленні беларускага народу, чым савецкія структуры.

Савецкая ўлада, якая засноўвала ся на вузкім класавым фундаменце і аднапартыйнай сістэме, была на дзеленая суверэнітэтам не ад бела рускага народу, а ад ЦК РКП(б). Уво гуле, часам стаўленне аўтара да па няцця легітымнасці ўлады выклікае здзіўленне. Акрамя ўжо адзначаных пытанняў, Траццяк называе Савет народных камісараў (СНК) РСФСР « адзіным легітымным урадам Ра сіі » (с. 68), якому захоўвалі вернас ць дзяржаўныя служачыя ў зоне ня мецкай акупацыі (с. 68). Па-першае, не зразумела, адкуль вядома, што дзяржслужачыя захоўвалі вернасць бальшавіцкаму ўраду – не прыво дзіцца ніякіх абгрунтаванняў. Падругое, чаму аўтар вырашыў, што СНК быў адзіным легітымным органам? Як вядома, яшчэ ў студзені 1918 года бальшавікі разагналі значна больш легітымны Усерасійскі ўстаноўчы сход, які мусіў вырашыць пытанне дзяржаўнага ладу ў Расіі.

У манаграфіі таксама адсутні чае яснае, цэласнае і паслядоўнае стаўленне да існавання БНР. Як няма чорнага колеру, у які фарбу юць БНР дзяржаўныя ідэолагі ды кан'юнктурныя гісторыкі, так і няма 182 Аляксяанясдр лдШяя Аляксандр Шамякін адназначна станоўчых ацэнак гэтага дзяржаўнага ўтварэння. Але адсут насць яснай пазіцыі ў гэтым пытан ні не азначае бесстароннасці наву ковага даследавання. Хутчэй, можа скласціся ўражанне, што аўтар свя дома імкнецца «не заплываць за буй кі», расстаўленыя дзяржаўнай ідэа лагічнай машынай.

Аўтар дае своеасаблівую інтэр прэтацыю палітычным наступствам 3-й Устаўной граматы, якая абвяш чала незалежнасць БНР ад Расіі. Ён называе яе « фатальнай », бо яна не дазволіла ўвасобіць у жыццё пала жэнні 1-й і 2-й Устаўных граматаў Рады БНР, тым самым беларускія адраджэнцы сталіся « заложнікамі » 3-й Устаўной граматы (с. 67). То бок можна зрабіць выснову, што сам акт абвяшчэння незалежнасці быў шкод ны. Але шкодны для беларускага адраджэння? Ці шкодны таму, што гэты акт адрываў Беларусь ад Расіі?

Вядома (і аўтар гэта адзначае), што рэалізацыя на практыцы пала жэнняў 3-й Устаўной граматы ў тых умовах была праблематычная. Але Траццяк відавочна недаацэньвае агромністае сімвалічнае значэнне гэтага акту і яго ўплыў на рашэнне бальшавікоў стварыць БССР як са вецкую альтэрнатыву нацыянальна му праекту аднаўлення дзяржавы.

Такую стратэгію камуністы ў той час выкарыстоўвалі асабліва актыўна (Шамякін, 2010: 188).

Пры асвятленні дзейнасці кіраўніцтва БНР Сяргей Траццяк тлумачыць з’яўленне тэлеграмы кай зеру Вільгельму ІІ – такі тактычны, але непапулярны крок падаваўся апраўданым у святле аналагічных паспяховых захадаў Літвы, Украіны і Польшчы (с. 72). У якасці пацвер джання прыводзяцца словы Язэпа Варонкі з ліста Антону Луцкевічу.

Мы дазволім сабе прывесці гэтую цікавую цытату: « Справа гэтая на рабіла тутака многа шуму. Голас грамадзянства раздзяліўся на дзве часткі: адны хваляць, другія на зываюць нас здрайцамі, нямецкімі падданымі. Што зрабіць. Чы ж усім дагадзіць. Чы разумеюць яны нашу боль, нашыя мэты » (с. 72). Такім чынам, аўтар паказвае гэтую сітуа цыю – спробу здабыцця прызнання БНР ад немцаў – з пазіцыі палітыч най мэтазгоднасці. Гэта праблема дастаткова падрабязна разгляда ецца, як і марнасць спадзяванняў адраджэнцаў на палітычную дапамо гу Нямеччыны.

Варта адзначыць такі безумоўны плюс працы Траццяка, як багатая факталогія – у манаграфіі дастат кова самых розных цікавых дэталяў і цытатаў. Прычым яны ў поўнай меры ахопліваюць усе аспекты, якія разглядаюцца ў кнізе. Тым самым аўтар у значнай ступені дазваляе чытачу самому рабіць высновы на конт значэння і сэнсу тых або ін шых падзеяў: тэлеграмы Рады БНР нямецкаму кайзеру Вільгельму ІІ, амаль паралельных спробаў Народ нага сакратарыята БНР дамагчыся прызнання ад бальшавіцкай Расіі ды г. д. Дарэчы, з кантактамі дзеячаў БНР і прадстаўнікамі СНК РСФСР у манаграфіі звязаная цікавая і нема лаважная дэталь, а менавіта тое, што БНР не прызнавала СНК легітым ным усерасійскім органам улады, 183 Аляксяанясдр лдШяя Ад Брэста да БССР ставячы яго ў адзін шэраг з урадамі Паволжа, Сібіры, поўначы і поўдня Расіі (с. 84). У сваю чаргу, украінскія ўлады і немцы прызнавалі за ўрадам Леніна ўсерасійскую легітымнасць.

Цікавасць выклікае адлюстра ванне ў манаграфіі дачыненняў БНР і Украіны. Сярод іншага аналізуец ца падыход украінскай дзяржавы да вызначэння паўночнай мяжы. На адноўленых 22 траўня 1918 года са вецка-ўкраінскіх мірных перамовах у Кіеве ўкраінскі ўрад трымаўся пазі цыі, што вызначэнне ўкраінска-бела рускай мяжы – гэта ўжо двухбаковая справа Украіны і БНР, спасылаючыся на фактычнае прызнанне БНР з боку ўкраінскай дзяржавы (с. 82). Аўтар паказвае, як дзеячы БНР выкары стоўвалі Кіеў у якасці пляцоўкі для кантактаў з прадстаўнікамі СНК, каб дасягнуць афіцыйнага прызнан ня з боку РСФСР. Увогуле «ўкраінскі фактар» меў прыкметнае значэнне ў палітычнай сітуацыі вакол Белару сі, пачынаючы ад мірных перамоваў у Брэст-Літоўску, на якіх інтарэсы Беларусі прадстаўляла ўкраінская дэлегацыя, да ініцыятывы белару ска-ўкраінскай уніі восенню 1918 года. Таму падаецца абсалютна ла гічным, што ў манаграфіі варта было прадугледзець частку, спецыяльна прысвечаную беларуска-ўкраінскім сувязям і кантактам, бо яны мелі дастаткова прыкметнае палітычнае значэнне.

Вельмі падрабязна ў працы рас крываецца працэс ліквідацыі нямец кай акупацыі беларускіх зямель, рух Чырвонай Арміі на захад і зацвяр джэнне ўлады бальшавікоў. Гэтыя працэсы таксама добра прадстаўле ныя ў архіўных дакументах, змеш чаных у дадатку да манаграфіі, таму чытач можа самастойна паглыбіц ца ў разгляд тэмы. Неаднаразова ў тэксце фігуруюць заключэнні аўтара наконт народнай сімпатыі і добрага стаўлення насельніцтва беларускіх зямель да савецкай улады, якая ўста лёўвалася пасля адыходу нямецкіх войскаў. Аднак такога кшталту за ключэнні аўтар неаднаразова аб вяргае сваёй грунтоўнай і добрай факталогіяй, пра якую мы ўжо ка залі. Напрыклад, ён апісвае паўстан ні, якія ахапілі ўсходнюю Беларусь неўзабаве пасля ўсталявання баль шавіцкай улады. Сярод іх паўстан не ў Вяліжскім павеце, якое перак інулася на ўсю Віцебскую губерню, «жыгалаўшчына» на Магілёўшчыне і Смаленшчыне, ну і, вядома, лясныя антыбальшавіцкія партызаны – так званы Зялёны рух (с. 107–108). Як ад значае аўтар, «Зялёны» рух зрабіўся фактарам небяспекі на Віцебшчы не, Магілёўшчыне, Гомельшчыне і ў асобных раёнах Меншчыны (с. 108).

І хаця можна пагадзіцца з Трацця ком у тым, што гэтыя паўстанні не зазналі істотнага беларускага нацы янальнага ўплыву, але замацаванне бальшавікоў на месцах праходзіла не так гладка, як яно адбывалася б пры народнай падтрымцы і сімпатыі да новай улады.

Падсумоўваючы разгляд новай грамадска-палітычнай сітуацыі на беларускіх землях пасля фактычнай ліквідацыі Брэсцкага міру, аўтар кан статуе, што « палітыка пакорлівага супрацоўніцтва [БНР] з германскімі акупантамі пераважнай большасцю насельніцтва краю была сустрэтая 184 Аляксяанясдр лдШяя Аляксандр Шамякін ў штыкі, што прадвызначыла амаль суцэльнае неўспрыманне і не прыманне ідэй і аргументацыі Рады народнымі масамі » (с. 120). Такая выснова ўступае ў супярэчнасць са сцверджаннем, якое аўтар прыводзіў раней, а менавіта, што дзейнасць Бе ларускай Рады заставалася не вядо маю для шырокіх колаў насельніцт ва, асабліва ў сельскай мясцовасці.

Дык як усё ж такі: амаль суцэльнае неўспрыманне ці амаль суцэльная невядомасць?

Завяршальны эпізод кнігі прысвя чаецца стварэнню беларускай савец кай дзяржавы. Варта аддаць належ нае, аўтар імкнецца непрадузята пі саць пра гэты складаны і неадназнач ны працэс, вырашальным аспектам якога была рэвалюцыйная мэтазгод насць і палітычная кан’юнктурнасць.

Напрыклад, адзначаецца, што « кан чатковае афармленне беларускай савецкай дзяржаўнасці, асабліва вызначэнне граніц Беларусі на ўсходзе і захадзе, ставілася ў залеж насць ад развіцця рэвалюцыі ў Поль шчы, Літве і Германіі » (с. 123).

Вядома, што практыка баль шавіцкага кіраўніцтва ў справе на цыянальнага будаўніцтва ў перыяд распаду Расіі ды грамадзянскай вай ны засноўвалася на даволі гнуткім падыходзе – там, дзе існавала рэва люцыйная неабходнасць, варта было ствараць дзяржавы на савецкай ас нове або пагаджацца на існаванне нацы янальнай «драмы» (Ленін, 1951: 269). На ват ствараючы федэрацыю, Ленін разглядаў яе як часовую меру, што «… паслужыць менавіта крокам да самага трывалага аб’яднання разнастайных нацыянальнасцяў Расіі ў адзіную дэмакратычную цэн тралізаваную Савецкую дзяржаву » (Ленин, 1962: 151). Траццяк пры водзіць доказы таго, што рэвалю цыйная мэтазгоднасць запатрабава ла стварэння беларускай савецкай дзяржаўнасці менавіта ў канцы 1918 года: «… да сацыялістычнай рэвалю цыі ў Польшчы справа не дайшла. У трэцяй дэкадзе снежня 1918 г. Ма сква прыйшла да высновы, што ў хуткім часе трэба чакаць антыса вецкай агрэсіі з боку Польскай дзяр жавы » (с. 129).

Не будзем забываць, што якраз у гэты час Польшча падхапіла бе ларускае нацыянальнае пытанне і прагучалі тэрытарыяльныя прэтэн зіі на землі былой Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Менавіта пра знешнепалітычныя матывы ўтварэн ня беларускай савецкай дзяржавы казаў Мяснікоў 30 снежня 1918 года на 6-й Паўночна-Заходняй абла сной канферэнцыі РКП(б) (с. 131).

Аўтар манаграфіі адзначае таксама вельмі важную дэталь, а менавіта шосты пункт правілаў, выпрацава ных напярэдадні абвяшчэння БССР 27 снежня 1918 года на сустрэчы Сталі на, Мяснікова і Калмановіча. 3 Згодна з гэтым пунктам жорстка абмяжоў ваўся суверэнітэт БССР, захоўвалася 3 Майсей Калмановіч (1888–1937) – у 1917 годзе начальнік Мінскага гарнізона, ка місар па харчаванні Аблвыкамзаха, у 1918 годзе таксама выконваў абавязкі стар шыні СНК Заходняй вобласці і фронту. У 1919-м член першага ўрада БССР, наме снік старшыні ЦВК, народны камісар харчавання БССР. Заўвага рэдактара.

185 Аляксяанясдр лдШяя Ад Брэста да БССР пераемнасць курсу Аблвыкамзаха і даваліся гарантыі ад магчымых неча каных наступстваў стварэння бела рускай савецкай рэспублікі (с. 130).

Як бачна, аўтар сам абвяргае ўласны тэзіс пра суверэннасць БССР.

Некалькі словаў трэба сказаць пра дадатак да манаграфіі, які скла даецца з 53 архіўных дакументаў, хаця прынцып падборкі матэрыялаў пакідае пэўныя пытанні.

Архіўная падборка храналагічна абмежаваная лістападам 1918 – студзенем 1919 года і адлюстроўвае працэс ліквідацыі нямецкай акупа цыі Беларусі, а таксама « вынікі гер манскай акупацыі ў масавай свя домасці насельніцтва Беларусі, яго настроі і палітычныя памкненні » (с. 142). Відавочна, было б лагічна ўклю чыць у дадатак важныя дакументы, якія адлюстроўваюць больш шыро кія праблемы грамадска-палітычна га жыцця і за большы храналагіч ны перыяд, напрыклад, з лістапада 1917 да студзеня 1919 года, то бок за перыяд, якому прысвечанае само даследаванне. Безумоўна, прыведзе ныя ў манаграфіі дакументы ўяўля юць навуковую значнасць і цікавасць для даследчыкаў, аднак іх тэматыка занадта вузкая для кнігі, прысвеча най Брэст-Літоўскаму мірнаму па гадненню і грамадска-палітычным працэсам у Беларусі. Акрамя гэтага, было б дарэчы ўключыць у дадатак дакументы з нямецкага боку, каб пе радухіліць аднабаковасць асвятлення тэмы.

Манаграфія Траццяка «Брэсцкі мір і грамадска-палітычныя працэ сы ў Беларусі» – цікавае навуковае даследаванне, у якім разглядаюцца надзвычай важныя, складаныя і не адназначныя пытанні беларускай гісторыі. Нягледзячы на асобныя недахопы, тэарэтычная прапраца ванасць, багатая факталагічная база і разгляд важных дэталяў робяць даследаванне значным унёскам у беларускую гістарычную навуку.

Манаграфія можа быць карысная спецыялістам гуманітарна-сацыяль ных дысцыплінаў – і перш за ўсё гісторыкам. Характарызуючы гэтую працу, трэба ўлічваць адзін немала важны аспект – некаторыя пытан ні, якія разглядаюцца ў манаграфіі, дагэтуль маюць палітычнае гучан не, а значыць іх асвятленне зазнае палітычны ўплыў і знешняе ўмяшан не на розных узроўнях акадэмічнага істэблішменту. Пытанні ўтварэння БНР і БССР, палітыкі бальшавікоў і дзейнасці іншых суб’ектаў таго часу дагэтуль не лічацца ў Беларусі чыста навуковымі. Гэта нельга назваць нар мальнай сітуацыяй.